Міжнародныя пагадненні і вассальныя дагаворы-крыніцы старажытнага беларускага права. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Міжнародныя пагадненні і вассальныя дагаворы-крыніцы старажытнага беларускага права.



Акрамя "Рускай Праўды" найбольш старажытнымі помнікамі пісанага права на Беларусі з'яўляюцца граматы аб адносінах Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай і нямецкімі купцамі, а таксама дагаворы 1229, 1263 і 1338 гг. Гэтыя юрыдычныя помнікі з'яўляюцца каштоўнай крыніцай вывучэння старажытнага права. Бакі, якія дамаўляліся паміж сабой, знаходзіліся прыкладна на адным узроўні эканамічнага і культурнага развіцця і таму нярэдка ўключалі ў сумесныя пагадненні нормы звычаёвага права сваёй мясцовасці. Для ілюстрацыі больш падрабязна разгледзім дагавор 1229 г., які навукоўцы называюць "Смаленская гандлёвая праўда". Гэта міжнароднае гандлёвае і палітычнае пагадненне паміж Смаленскім, Віцебскім і Полацкім княствамі, з аднаго боку, і Рыгай і Готландам (другая крыніца “Гоцкім берагам”) - з другога.

Дагавор 1229 г. - адзін з першых дайшоўшых да нас помнікаў права феадальнай Беларусі. Ен замацаваў прававыя нормы, якія гарантавалі і забяспечвалі развіццё міжнародных гандлёвых адносін на падставе ўзаемнасці і раўнапраўя.

Ва ўступе да дагавора гаворыцца пра ўстанаўленне дружалюбных адносін паміж краінамі і пералічваецца склад пасольстваў, якія прымалі ўдзел у яго заключэнні. Тэкст дагавора складаецца з шэрага артыкулаў, у якіх выкладзены нормы крымінальнага, працэсуальнага права і права па абавязацельствах, а таксама палажэнні, што рэгламентавалі парадак заключэння дагавораў купліпродажу, правозу тавараў і інш. Дагавор устанаўліваў гарантыі недатыкальнасці іншаземных купцоў, узаемныя прывілеі па тавараабмене, агаворваў умовы бесперашкоднага продажу тавараў. Найважнейшыя артыкулы вызначалі свабоду гандлю як для іншаземных "гасцей" на беларускіх землях, так і для беларускіх купцоў у Рызе і іншых гарадах, бесперашкодны праезд па тэрыторыі гандлюючых бакоў, а таксама дакладныя пошліны на тавары.

Такім чынам, галоўнае прызначэнне дагавора 1229 г. заключалася ў замацаванні прававых нормаў, якія забяспечвалі нармальныя адносіны паміж заходне- і ўсходнееўрапейскімі народамі на аснове ўзаемнасці і раўнапраўя. Прадугледжвалася замацаванне мірных адносін паміж народамі, вызначаліся аб'ём адказнасці за крымінальныя злачынствы, парадак і чарговасць спагнання даўгоў, парадак судаводства.

Г., 22 декабря.

Мирный и торговый договор Полоцка (подписан князем Герденем) с городом Ригой и Ливонским орденом; в соответствии с договором Полоцк отказывался от претензий на нижнее Подвинье и Латгальские земли, а Орден гарантировал нерушимость Полоцких земель; оговорены права немецких и полоцких купцов в Риге и Полоцке.

6. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Фарміраванне тэрыторыі дзяржавы. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне ў ХIII–ХVI

Канцэпцыі утварэння: 1) звязвае ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы, вынікам чаго з'явілася палітычная кансалідацыя плямёнаў, што пражывалі на азначанай тэрыторыі, і ўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дынастыяй. Такі пункт гледжання азначае, што Вялікае княства Літоўскае ўтворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх сла­вян і таму яно чужое для беларусаў і ўкраінцаў.

2) атрымала права на жыццё з выхадам у свет работ беларускага гісторыка М. Ермаловіча. Даследуючы праблему ўтварэння ВКЛ, М. Ермаловіч прыходзіць да высновы, што ніводная гістарычная крыніца не пацвярджае літоўскага заваявання Чорнай Русі і іншых беларускіх земляў. Нельга таксама атаясамліваць летапісную Літву з усходняй часткай сучаснай Літвы. Гістарычныя сведчанні і тапаніміка паказваюць, што пад уласна Літвой у XI - XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Наваградскай землямі і якая нароўні з імі з'яўлялася адной з гістарычных абласцей Беларусі.

Такім чынам, кіруючыя колы Наваградскага княства выкарысталі палітычныя супярэчнасці ў землях Верхняга Паня­моння ва ўласных інтарэсах і пры дапамозе Міндоўга падпарадкавалі іх сабе.

Таму ёсць падставы лічыць Наваградак і Наваградскае княства тым палітычным цэнтрам, вакол якога пачалася кансалідацыя беларускіх, літоўскіх (у рэальным сэнсе гэтага слова), а потым і ўкраінскіх зямель.

Наваградак стаў першай сталіцай Вялікага княства Літоўскага. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзілася летапісная Літва, і пайшла назва новай дзяржавы як літоўскай. Адбыўся аб'ектыўны працэс аб'яднання беларускіх земляў у інтарэсах беларускіх феадалаў, што і характарызуе гэту дзяржаву найперш як беларускую. Вось чаму ў Вялікім княстве Літоўскім пануючае месца займала беларуская культура і дзяржаўнай стала беларуская мова.

Галоўнай рухаючай сілай аб'яднання беларускіх і літоўскіх княстваў у адну буйную дзяржаву было развіццё прадукцыйных сіл і эканамічных сувязяў паміж княствамі. Паскарэнню гэтага працэсу паслужыла неабходнасць аб'яднання ваенных сіл для барацьбы з крыжакамі, а таксама з нашэсцем мангола-татараў.

Становішча маладой дзяржавы ў небяспечным суседстве з магутнай Галіцкай зямлёй, Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі было даволі хісткім. Стабільнасць падтрымлівалася не толькі выгадным геаграфічным становішчам, тонкай дыпламатыяй, але і сілай і крывёю. Цэлае стагоддзе, нават крыху больш, працягвалася пераўтварэнне Літоўскай дзяржавы ў Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае.

3 сярэдзіны XIII да сярэдзіны XIV ст. у склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі. Шляхі іх уваходжання былі рознымі: 1) Болышасць гарадоў і княстваў уваходзіла ў склад новай дзяржавы добраахвотна, прытрымліваючыся перш за ўсё ваенна-палітычнай мэтазгоднасці; 2) Некаторыя тэрыторыі заваёўваліся і ўключаліся гвал-тоўна, іншыя адбіраліся ў суседзяў.

Тэрыторыя ВКЛ складала 900 тыс. кв. км.

Сталіцай дзяржавы з 1254 па 1323 г. быў Наваградак, пазней - Вільня.

Значна пашыралася дзяржава пры Гедземіне ў склад увайшлі Віцебскае, Берасцейскае, Мінскае і Турава-Пінскае княствы. Перанес сталіцу Новагрудка у Вільню.

Пры Альгердзе значна пашырыліся землі ВКЛ у ее склад увайшлі беларускае Падняпроўе, Бранскае княства, Жамойція, таксам былі далучаны землі большай часткі Украіны, частка зямель сучаснай Расіі.

Пры княжанні Альгерда центральныя землі дзяржавы былі падзелены на 2 вялікіх адміністрацыйных акругі- Віленскае і Трокскае ваяводствы, каб пастаянна даваць адпор на захадзе крыжака на усходз татарам.

Центральная частка – палітычнае ядро – назва “Літва”.

Дзяржаўны лад: центральная (галоўная) частка і землі мяжуючыя (“прыслухоўваючыя”)

Дамінуючае становішча займалі центральныя землі: дзяржаўныя маенткі, тэрыторыя густа заселена, буйныя феадалы займалі пануючае становішча. Была таксама зямель “прыслухоўваючыя” захоўвалі сваю дзяржаўна-прававую адасобленасць, адасоблены мясцовы апарат дзяржаўнага кіравання.

Князі асобных абласцей якія увайшлі у склад ВКЛ, працягвалі называцца гаспадарамі-гэта гаворыць аб тым што адм-дзярж лад ВКЛ характэрызаваўся шырокай аўтаноміяй. Аднак паступова ўзмацнялася цэнтральная ўлада, мясцовыя князі змяняюцца намеснікамі вялікага князя. Пры утварэнні ваяводстваў улічваліся мясцовыя асаблівасці. На працягу 15-16 ст буйныя княствы былі пераутвораны ў ваяводствы, або паветы, у якіх кіравалі ваяводы, або старасты.

У другой палове 16 ст у ВКЛ адбыліся пераўтварэнні (закангадаўчая ваенная судовая і інш рэформы) У 1564-66 адміністр-тэрытар рэформа для удасканалення і большай цэнтралізацыі мчсцовага кіравання, у выніку тэрыторыя была падзелена на 13 ваяводстаў і 30 паветаў.

7. Дзяржаўны лад ВКЛ в 13-16в.Вышэйшыя органыдзяржаўнай ўлады. Службовыя асобы цэнтральнай адміністрацыі.

ВКЛ- феадальная манархія, узначальваў князь.

Вялікі князь стаяў на чале дзяржавы. Ён ажыццяўляў заканадаўчую, судовую і адміністрацыйна-гаспадарчую ўладу. Кіраваў пытаннямі знешняй палітыкі, камандаваў узброенымі сіламі, выдаваў граматы і іншыя прававыя акты, ажыццяўляў вы­шэйшы суд у дзяржаве валодаў правам заканадаўчай ініцыятывы і г.д. Улада гаспадара не была абсалютнай, яна была абмежавана Радай, у склад якой уваходзілі вярхі класа феадалаў. Акрамя таго, улада манарха абмяжоўвалася сой­мам, дзе былі прадстаўнікі і павятовай шляхты.

Рада - вышэйшы орган дзяржаўнай улады. У яе склад уваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы (ваяводы, кашталяны, старасты, гетман, канцлер, маршалак земскі), каталіцкія епіскапы і найбуйнейшыя феадалы, якія называліся панамі-радай. Сябрамі Рады не маглі быць іншаземцы і простыя людзі. Рада з'яўлялася пастаянна дзеючым дзяржаўным органам. Яна не мела строга акрэсленых паўнамоцтваў і магла выра­шаць любое пытанне ўнутранага і знешняга жыцця дзяржа­вы. У кампетэнцыю Рады ўваходзілі 1) выбранне вялікага князя, 2) абарона дзяржавы, 3) вырашэнне міжнародных спраў, 4) абмеркаванне і прыняцце заканадаўчых актаў, 5) заслухоўванне справаздач некаторых службовых асоб, 6) разгляд найважнейшых судовых спраў і інш. Рада была выканаўча-распарадчым, заканадаўчым, судовым і кантралюючым органам.

Сойм - вышэйшы агульнадзяржаўны заканадаўчы орган. Парадак работы сойма, яго кампетэнцыя да XVI ст. рэгуляваліся звычаёвым правам. У сойм уваходзілі ўсе буйныя феадалы, якія з'яўляліся сябрамі Рады, службовыя асобы цэнтральнай і мясцовай адміністрацыі, а таксама ўся шляхта. Соймы гэтага перыяду былі больш дарадчымі, чым заканадаўчымі. У XVI ст. заканадаўчыя функцыі сойму пашырыліся. У гэ­ты час ён з усесаслоўнага ператварыўся ў прадстаўнічы ор­ган, на пасяджэнні якога з'яўлялася не ўся шляхта, а толькі яе прадстаўнікі - па два дэпутаты (паслы) ад кожнага павета, якія выбіраліся на павятовых сойміках. Акрамя гаспадара, паноў-рады, службовых асоб цэнтральнага і мясцовага кіравання ў рабоце вальных соймаў прымалі ўдзел каталіцкія і праваслаўныя епіскапы, ігумены манастыроў і кляштараў. Пэўных тэрмінаў склікання вальных соймаў не існавала, яны збіраліся па меры патрэбы. Сойм перш за ўсё разглядаў пытанні выбрання вялікага князя; аб вайне і міры; узаемаадносін з іншымі краінамі; прыняцця заканадаўчых актаў; устанаўлення новых падаткаў; разгляду крымінальных спраў, у якіх закраналіся інтарэсы дзяржавы наогул, вялікага князя ці знатных асоб.

У сістэме органаў дзяржаўнага кіравання значная роля на­лежала вышэйшым службовым асобам, паўнамоцтвы якіх рэгуляваліся пераважна звычаёвым правам. Маршалак земскі - з'яўляўся ахоўнікам парадку і этыкету пры вялікакняжацкім двары., мог старшынстваваць на пасяджэннях вальнага сойму і рады, пры адсутнасці гаспадара. Яго намеснікам быў маршалак дворны. Узброенымі сіламі дзяржавы кіраваў гетман найвышшы, які меў, асабліва ў час вайны, вялікія паўнамоцтвы. Яго намеснікам быў гетман дворны, або польны, які ўзначальваў частку войскаў, часцей за ўсё размешчаных пры граніцы, і знаходзіўся з імі ў полі. Дзяржаўную канцылярыю ўзначальваў канцлер, пры ім былі пісары, сакратары і іх памочнікі (дзякі). Канцлер зберагаў дзяржаўную пячатку, без прыкладання якой законы не набывалі сілы, падпісваў найважнейшыя дзяржаўныя дакументы, разам са сваім намеснікам - пад-канцлерам - удзельнічаў у падрыхтоўцы і канчатковым рэдагаванні заканадаўчых актаў.

Дзяржаўнымі фінансамі і скарбам загадваў падскарбій земскі. Яго намеснікам быў падскарбій дворны, а памочнікамі - скарбнікі і скарбавыя пісары.

Спецыфічнае становішча сярод службовых асоб займалі вялікакняжацкія дваране і ўраднікі. Яны непасрэдна неслі службу ў вялікага князя і вышэйшых прадстаўнікоў улады, выконвалі судовыя рашэнні, уводзілі ва ўладанне маёнткамі, рабілі рэвізіі, спаганялі нядоімкі па падатках, сачылі за будаўніцтвам дарог, мастоў і інш.

 

 

8. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў Беларусі ў ХIII–ХVI ст.

Мясцовыя органы ўлады і кіравання на дзяржаўных зем­лях будаваліся ў адпаведнасці з іх адміністрацыйна-тэрыта-рыяльным падзелам. Да ўтварэння ваяводстваў і паветаў асобныя землі кіраваліся намеснікамі вялікага князя. Пры намесніках былі такія службовыя асобы, як ключнік, гараднічы, цівун, канюшы, ляснічы. Саслоўна-прадстаўнічымі органамі мясцовай улады вы­ступалі павятовыя і ваяводскія соймікі. У іх удзельнічалі ўсе землеўласнікі павета ці ваяводства. Мясцовыя органы ўлады мелі шырокія паўнамоцтвы і ма­ла залежалі ад цэнтральных органаў. У сваей дзейнасці яны кіраваліся агульнадзяржаўнымі нарматыўнымі актамі і мясцовым звычаёвым правам, а таксама актамі мясцовай адміністрацыі.

На тэрыторыі ваяводства прадстаўніком вышэйшай улады быў ваявода. Ён узначальваў адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя і ў значнай ступені судовыя органы. Ваявода - буйны феадал з ураджэнцаў ВКЛ - пажыццёва прызначаўся вялікім князем і Радай. Бліжэйшым памочнікам ваяводы быў кашталян, які ўзначальваў войска галоўнага замка і апалчэнне. Ключнік адказваў за спагнанне падаткаў і чыншу, гараднічы быў камендантам замка, лоўчы і ляснічы наглядалі за ляснымі і паляўнічымі ўгоддзямі.

Кіраўніком адміністрацыіў павеце быў стараста, які так­сама прызначаўся вялікім князем і Радай з ліку буйных феадалаў. Намеснікам яго быў падстараста. Паўнамоцтвы старасты былі блізкія да паўнамоцтваў ваяводы, у тым ліку і ў га-ліне правасуддзя. Памочнікам старасты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які камандаваў павятовым апалчэннем шляхты. Ён жа, як правіла, старшынстваваў на пасяджэннях павятовага сойміка.

Ніжэйшым звяном у сістэме мясцовага кіравання (на ўзроўні воласці) былі дзяржаўцы - кіраўнікі дзяржаўных і вялікакняжацкіх маёнткаў - называліся цівунамі. Яны мелі права вяршыць суд над усімі простымі людзьмі, якія жылі на падначаленай ім тэрыторыі. Дзяржаўцы неслі адказнасць за сваю дзейнасць перад урадам. Памочнікамі дзяржаўцаў былі сельскія войты, якія сачылі за падтрыманнем парадку ў сёлах і выкананнем феадальных павіннасцей сялянамі.

У мясцовасцях, дзе жылі дзяржаўныя сяляне і не было замкаў ці маёнткаў, дзейнічалі органы сялянскага самакіравання і выбраныя імі старцы.

Па арганізацыі кіравання і характары залежнасці ад вышэйшых органаў улады беларускія гарады падзяляліся на тыя, якія мелі спецыяльныя граматы (прывілеі) на магдэбургскае права, і тыя, якія іх не мелі. Гарады, якія атрымалі прывілеі, выключаліся з адміністрацыі ваявод і старастаў, у іх утвараліся органы гарадскога кіравання (магістрат) у спалучэнні з некаторымі элементами самакіравання. У магістрат (Раду) уваходзілі войт, бурмістры, радцы і лаўнікі. Войт стаяў на чале гарадской адміністрацыі і суда і ажыццяўляў правасудцзе сумесна з сябрамі гарад­ской Рады і ця3аўнікамі. Войт мог прызначыць сабе намесніка - лент-войта. Памочнікам войта па кіраванні справамі ў горадзе былі бурмістры, якія прызначаліся або зацвярджаліся войтам з ліку сяброў гарадской Рады. У Раду ўваходзілі найбольш багатыя купцы, кіраўнікі рамесных цэхаў, багатыя майстры-рамеснікі. Рада вызначала асноўны напрамак развіцця гарадской гаспадаркі і кіравала пытаннямі добраўпарадкавання і ўтрымання ў баявой гатоўнасці абарончых збудаванняў, займалася зборам сродкаў на гарадскія патрэбы, ажыццяўляла кантроль за іх расходаваннем і г.д.

Прыватнаўласніцкія гарады былі ўласнасцю асобных князёў і паноў. Таму кіраванне ў іх залежала ад волі ўладальніка, які мог дазволіць утварэнне мясцовых органаў у адпаведнасці з магдэбургскім правам або прызначыць у горад свайго на-месніка-кіраўніка.

9. Органы кіравання ў гарадах Беларусі ў ХIII–ХVI ст.ст. Магдэбургскае права ў гарадах Беларусі.

Граматы на магдэбургскае права. Першымі іх атрымалі жыхары Вільні, Бярэсця і Гародні (1392 г.). Гэты прывілей даваўся гарадам вярхоўнай ўладай ВКЛ. Ён выконваў ролю юрыдычнага акта аб самакіраванні гарадоў, спрыяў саслоўнай кансалідацыі гараджан, вызваляў іх ад феадальнай залежнасці. Часта прывілей пашыраў дзеянне магдэбургскага права на прадмесці і сёлы, што належалі мяшчанам. Тым самым яны атрымлівалі такое ж права валодаць зямлёй, як баяры-шляхта.

Гарадскія органы кіравання. Войт прызначаўся на пасаду вялікім князем ці феадалам або выбіраўся насельніцтвам з заможных шляхціцаў ці мяшчан. Ра­да, якая складалася з радцаў і лаўнікаў, выбіралася з ліку купцоў, багатых майстроў, цэхмістраў. Узначальваў Раду выбарны бурмістр (ці бурмістры). Паўнамоцтвы войта і бурмістраў у розных гарадах не былі аднолькавыя.

10. Крэўская унія ВКЛ з Польшчай. Востраўскае пагадненне (гісторыка-прававая характарыстыка: прычыны заключэння, сутнасць, значэнне, наступствы).

1385г у замку Крэва заснаваны ддзяржана-прававы саюз, з якога пачалося збліжэнне ВКЛ з Польшчай.

Небяспека пераходу ўсей Польшчы ў рукі немцаў вымушыла польскіх феадалаў пачаць перамовы з вялікім княземВКЛ Ягайлам аб жаніцьбе з Ядвігай і саюзе дзвюх дзяржаў.

Саюз з ВКЛ дазваляў насельніцтву Польшчы абараніць сваю тэрыторыю ад захопаў земляў з боку княтсва. Саюз з Польшчай быў неабходны і ВКЛ, якое рыхтавалася да рашучай барацьбы з нямецкай агрэсіяй.

У жніўні 1385 польскія паслы прыбілі ў Крэва дзеля заключення сгоды

Есць сумненні ў сапрауднасці тэкста уніі. На Люблінскім сойме 1569 феадалы ВКЛ аспрэчвалі сапраўднасць тэксту. Міжнародные дагаворы заўседы пісаліся па страго акрэслінай форме (называліся бакі, сам тэкст і сведкі, таксама неабходны былі подпісы і пячаткі бакоў. Нічога гэтага, аграмя тэксту ў дакуменце няма).

Узышоўшы на польскі прастол, Ягайла захаваў за сабой вярхоўную уладу і ў ВКЛ, і назначыў вялікім князем свайго брата.

Прымусовае акаталічванне, узмацненне феадальнай эксплуатацыі, парушэнне сувярэннасці дзяржавы ўвядзеннем польскіх войскаў абвастрылі незедавальненне насельніцтва, якое выступіла супраць урада.

Абставіны ў краіне абвастрыліся, калі апазіцыйныя сілы ўзначаліў Вітаўт. Некалькі год урадавыя сілы вялі барацьбу з паустанцамі. Вітаўт карыстаўся шырокай народнай падтрымкай, гэта змусіла Ягайлу пайсці на кампраміс.

5 жніўня 1392 у Востраве было заключана пагадненне, паводле якога аслабляла прымусовае акаталічвання, не дапускалася ўтрыманне польскіх салдат у беларускіх і літоўскіх гарадах.

Востраўскае пагадненне спыніла ўнутраную барацьбу ў ВКЛ і ўмацавала яго саюз з Польшчай на аснове персанальнай уніі. Пагадненнем былі юрыдычна аформлены узаемаадносіны паміж дзвюма дзяржавамі пасля ўступлення Ягайлы на польскі прастол.

11. Віленска-Радамская і Гарадзельская уніі (гісторыка-прававая характарыстыка).

Паміж Ягайлам і Вітаўтам пачаліся новыя перагаворы, якія закончыліся падпісаннем у 1413 г. Гарадзельскай уніі. Гу, юрыдычна аформіла палітычную самастойнасць ВКЛ, алу усё роўна пад уладай польскага караля.

18 студзеня 1401 у Вільні былі сабраны найбольш уплывовыя феадалы, якія прынялі каталіцтва: спецыяльнай граматай яны пацвердзілі саюз з Польшчай. У сакавіку таго ж года аналагічнае ўзаемная абавязацельства прынялі польскія феадалы ў Радаме.

Саюз быў юрыдычна замацаваны ў Віленска-Радамскім акце. Гэтым пагадненнем феадалы ВКл абяцалі Ягайлу і польскім грамадзянам выступаць усімі сіламі супраць находаў якіх бы то ні было ворагаў, гэтак же павінны былі рабіць і польскія феадалы.

Акт Віленска-Радамкай уніі пацвердзіў адасобленасць і самастойнасць ВКЛ, а таксама правы Вітаўта як самастойнага кіраўніка дзяржавы. Віленска-Радамская унія з’явілася зыходным момантам арганізацыі і аб’яднання сіл усходнееўрапейскіх народаў у іх барацьбе з крыжаносцамі.

1413 у замку Гарадлі над Бугам былі сабраны некаторыя польскія феадалы і 47 феадалаў-католікаў ВКЛ. У выніку была выдана тры граматы: 1- польскім феадалам аб тым, што яны згодны падзяляцца з феадаламі-католікамі ВКЛ гонарам насіць гербы; 2- феадалаў ВКЛ, якія прымалі гербы польскіх феадалаў, тым самым уступаючы з імі ў гербавае пабрацінства; 3-выдадзены ад імя Ягайлы і Вітаўта, уяўляў сабой дакумент адкрытай каталіцкай агрэсіі і меў мэту ўмацаванне і пашарэнне каталіцызму, ідэалагічнае падаўленне і падпарадкаванне народа каталіцкаму духавентсву.

У прывілеі былі словы пра ўуключэнне ВКЛ у склад Польшчы. ВКЛ павінна было ў самы блізкі час перастаць існаваць як самастойная дзяржава, але ВКЛ захоўвала сваю самастойнасць.

Уніі спрыялі збліжэнню народаў, умацаванню і развіццю ўзаемных гандлевых і культурных сувязеў. Дзякуючы уніі былі прыпынены анямечванне польскага народа і каланізацыя Польшчы.

 

 

12. Клас феадалаў і саслоўе шляхты ў Беларусі ў ХІV–ХVІІ ст.ст.

У ВКЛ панаваў феадальны грамадскі лад. У адзначаны час існавалі два галоўныя класы: феадалаў-землеўладальнікаў і феадалъна-залежных сялян. Акрамя таго, у гарадах і сёлах пражывала значная колькасць людзей, якія лічыліся асабіста свабоднымі. Да гэтай катэгорыі насельніцтва можна аднесці мяшчан, сялян-даннікаў і інш.

У вышэйшую сацыяльную групу ўваходзіла найбольш багатая, прывілеяваная частка феадалаў: князі (нашчадкі знака­мітых радоў) і паны. Валодаючы вялікімі зямельнымі плошчамі і значнай колькасцю залежных сялян, гэта група выдзялялася і ў палітычных адносінах - яна займала важнейшыя дзяржаўныя пасады ў ВКЛ. Яны мелі шырокія судовыя паўнамоцтвы і ўласныя ўзброеныя сілы.

Акрамя буйных былі яшчэ сярэднія і дробныя феадалы, якія валодалі невялікімі маёнткамі, меншай колькасцю зямлі і залежных сялян.Як сярэднія, так і дробныя феадалы знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад князёў і паноў.

Прывілеяванае саслоўе у Беларусі:

1. Шляхта – феадалы і свабодныя людзі (якія, валодаючы невялікімі зямельнымі надзеламі).

Шляхецкія саслоўныя правы пераходзілі да нашчадкаў-мужчын ад патомных шляхціцаў, а таксама дачок. Жанчына простага стану, выходзячы замуж за шляхціца, станавілася шляхцянкай пажыццёва. Мужчына не шляхтіч – жаніўся на шляхтенцы – не станавіўся шляхтічам, не набывалі шляхецства і іх дзеці. Шляхецтва можна было атрымаць ад вялікага князя літоўскага, а таксама за мужнасць на полі бою. Яўрей – перайшоў у хрысціянскую веру – аўтаматычна прызнаваўся шляхтічам

Дробная шляхта: прававое становішча бало абмежаваным, суд ажыцяўлялі над імі іх паны.

Становішча малоземельнай і безземельнай шляхты – было горшым чым у сялян.

Страта шляхецкай годнасці магла наступіць па суду ў сувязі з учыненым злачынствам, а таксама ў тым выпадку, калі шляхціц пачынаў здабываць сабе сродкі для жыцця гандлем або рамяством.

Прывілей Аляксандра 1492 г. - нарматыўна-прававы акт, які можна назваць першай агульнадзяржаўнай хартыяй шляхецкіх вольнасцей.

Усе прадстаўнікі шляхты, незалежна ад эканамічнага і палітычнага становішча, мелі агульныя саслоўныя прывілеі: валодаць зямлёй у неабмежаваных памерах на праве ўласнасці; прыцягвацца да адказнасці толькі па суду; займаць пасады ў дзяржаўным апараце і ўдзельнічаць у фарміраванні дзяржаўных і судовых органаў; карыстацца правам асабістай недатыкальнасці і недатыкальнасці маёмасці; былі вызвалены ад падаткаў і павіннасцей, акрамя выплаты падатку на ваенныя патрэбы і ўдзелу ў шляхецкім апалчэнні (паспалітым рушэнні) і інш.

2. Каталіцкае і праваслаўнае духовенства. Яго вярхушка (мітрапаліты, епіскапы і інш.) па сваім эканамічным становішчы прымыкала да буйных свецкіх феадалаў. Духавенства ўвогуле мела тыя ж прывілеі, што і шляхта, з той розніцай, што саслоўныя прывілеі духавенства не перадаваліся нашчадкам.

 

13. Прававое і сацыяльнае становішча сялян Беларусі. Змены ў прававым і сацыяльным становішчы сялян ў ХVІ ст.

сяляне ВКЛ па эканамічным становішчы і ступені феадальнай залежнасці падзяляліся на тры сацыяльныя групы:

1) гаспадарскіх, якія залежалі непасрэдна ад вялікакняжацкай адміністрацыі і жылі на дзяржаўных землях;

2) панскіх, якія жылі на прыватнаўласніцкіх землях і зале­жалі ад асобных феадалаў;

3) царкоўных, якія жылі на землях царквы, манастыроў і кляштараў, вышэйшага духавенства і залежалі ад адміністрацыі духоўнага ведамства.

У сваю чаргу гэтыя групы таксама падзяляліся на шэраг катэгорый:

1) па маёмасным, а часткова і па прававым становішчы вылучаліся баяры - найбольш заможная вярхушка асабіста вольных сялян, якія выконвалі ваенныя і іншыя павіннасці на карысць дзяржавы ці асобных феадалаў. У залежнасці ад выконваемых абавязкаў баяры падзяляліся на путных ( з'яўляліся паштовымі кур'ерамі, што дастаўлялі асабістую і службовую перапіску свайго гаспадара або службовых асоб адміністрацыі ) і панцыр­ных ( павінны былі ўдзельнічаць у ваенных паходах). Дакументы сведчаць і аб такой катэгорыі баяр, як баяры-слугі.

2) сяляне-даннікі, якія жылі на гаспадарскіх землях і плацілі феадальную рэнту (даніну) дзяржаве.

3) людзі цяглые, асадные і агароднікі. Яны мелі мен­шую колькасць зямлі, а павіннасці ім устанаўліваліся значна большыя.

Асноўнай феадальнай павіннасцю сялян цяглых была паншчына: яны павінны былі два дні ў тыдзень са сваімі прыладамі працы рамантаваць масты, дарогі, замкі і т.д., а таксама плаціць грашовы падатак.

Асадныя сялянеплацілі феадалу грашовы чынш. Акрамя таго, ім неабходна было адпрацоўваць 12 дзён талакі ў год, касіць сена, плаціць сярэбшчыну і інш.

Агароднікі мелі права жыць на зямлі як гаспадара, так і феадала. Іх асноўнай павіннасцю была паншчына.

Акрамя ўказаных катэгорый сялян у сёлах пражывалі халупнікі, якія мелі толькі жыллё, і кутнікі, што туліліся па чужых кутках. Гэтыя сельскія жыхары не мелі зямельных надзелаў і знаходзіліся ў яшчэ больш гаротным становішчы, чым агароднікі.

Што тычыцца юрыдычнага статуса прыгонных сялян, то яны не мелі права ўласнасці на зямлю, ім забаранялася набываць маёнткі, без згоды феадала мяняць месца жыхарства і род заняткаў. Акрамя таго, яны не маглі займаць пасады ў дзяржаўным апараце (акрамя некаторых пасад у сельскай адміністрацыі) і былі падсудныя свайму гаспадару. Гонар, жыццё і маёмасць сялян абараняліся крымінальным правам у меншай ступені, чым прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў.

14. Прававое і сацыяльнае становішча гараджан Беларусі ў ХІV–ХVІІ ст.ст

Мяшчане - насельніцтва беларускіх гарадоў

Па маёмасным становішчы насельніцтва гарадоў умоўна можна падзяліць на тры групы: вярхушку (патрыцыят), куды ўваходзілі заможныя купцы і ўладальнікі буйных рамесных майстэрань; сярэднія пласты - дробныя гандляры і простыя рамеснікі; гарадскія нізы - вучні майстроў, хатняя прыслуга і інш.

У залежнасці ад эканамічнага стану мяшчан знаходзілася і іх прававое становішча, якое вызначалася прыналежнасцю горада (прыватнаўласніцкі, ці вялікакняжацкі); наяўнасцю ў горадзе магдэбургскага права; займаемай пасадай у органах гарадскога самакіравання і г.д.

Найболып заможныя гараджане прывілеяваных вялікакняжацкіх гарадоў (Вільня, Бярэсце, Полацк, Менск) мелі права валодаць маёнткамі па-за межамі горада і павінны былі выконваць вайсковыя абавязкі асабіста або выстаўляць за сябе пэўную колькасць узброеных людзей нароўні з іншымі феадаламі.

Мяшчане гарадоў, якія карысталіся магдэбургскім правам, вызваляліся ад прыгонных работ, падводнай павіннасці, уп­латы праязных пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і нека­торых іншых павіннасцей. Крымінальнае права ўстанаўлівала павышаную адказнасць за іх забойства. Жыхары гарадоў, якія мелі магдэбургскае пра­ва, атрымлівалі шэраг правоў і прывілеяў. Перш за ўсё гэта тычыцца правоў на удзел у фарміраванні органаў гарадскога самакіравання і суда, на стварэнне рэлігійных брацтваў і аб'яднанне ў цэхі па прафесіях.

Юрыдык - станаўленне мяшчанскага саслоўя не выключала пранікнення ў гарады феадалаў, якія скуплялі ўчасткі зямлі, трымаючы пад сваёй юрысдыкцыяй тых, хто жыў на гэтай частцы гарадской тэрыторыі. У некаторых гарадах шляхта стварала кварталы з вясковых перасяленцаў, якія былі звязаны з панам ланцугамі прыгоннай няволі. На жыхароў не распаўсюджвалася адміністрацыйная і судовая ўлада магістрата. Яны не плацілі падаткі, якія ішлі ў бюджэт горада. Меншым комплексам правоў валодалі жыхары гарадоў і мястэчак Беларусі, якія не мелі льготных грамат. Яны падлягалі падсуднасці ваявод і старастаў, а не гарадскога магістрата, як гэта было ў прывілеяваных гарадах.

Мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак знаходзіліся пад уладай феадала, які вызначаў памер грашовых збораў і натуральных павіннасцей. Выконвалі адпрацовачныя павіннасці (паншчына, рамонт насыпаў, ачыстка прудоў, лоўля рыбы і інш.) і тыя мяшчане, якія мелі ворыўныя ўчасткі зямлі, астатнія ж плацілі грашовыя падаткі.

Трэба адзначыць і тое, што горад служыў феадалу не толькі ў якасці крыніцы грашовых даходаў, але і як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, абарончы апорны пункт.

15. Люблінская унія (гісторыка-прававая характарыстыка).

1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі.

Акт Люблінскай уніі быў аформлены ў выглядзе прывілея-дагавора. Галоўная ідэя прывілея - з гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабой адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую, у якой абодва гаспадары і абодва народы ўз'ядналіся ў адзіны народ і адзіную дзяржаву.

Вышэйшым органам улады станавіўся агульны сойм, які мог збірацца на тэрыторыі Польшчы. Асобных соймаў як для Кароны, так і для Вялікага княства не прадугледжвалася. Манарх бачыўся агульным. Выбранне і ўвядзенне князя на прастол Вялікага княства Літоўскага, якое да гэтага часу праводзілася асобна, павінна спыніцца. Выключна да кампетэнцыі Рэчы Паспалітай адыходзіла знешняя палітыка. Усе ранейшыя законы і дагаворы, што былі накіраваны супраць інтарэсаў аднаго з бакоў, павінны быць скасаваны. Акт засяроджваў увагу на прынцыповым для польскага боку пытанні: Статуты і ўсе якія б то ні былі пастановы, ухваленыя ў Літве супраць польскага народа па пытаннях аб набыцці і валоданні палякамі маёнткаў у Літве, надалей не павінны дзейнічаць. Дазваляецца набываць маенткі і валодаць імі паляку ў Літве, а літоўцу ў Польшчы.

Такім чынам, Люблінскі акт павінен быў выклікаць некаторыя змены і ў заканадаўстве Вялікага княства, якому ў гэтым дакуменце, аднак, не адводзілася роля польскай кала­ніяльнай ускраіны. Тут захоўваліся былы адміністрацыйны апарат, асобнае ад Полышчы заканадаўства і судовая арганізацыя, тытул "Вялікае княства Літоўскае", дзяржаўная пячатка, а таксама войска.

 

16. Берасцейская царкоўная унія (гісторыка-прававая характарыстыка).

1054: адбыўся раскол хрысціянства на дзве канфесіі: праваслаўную і каталіцкую.

1469: у Фларэнцыі упершыню была зроблена спроба аб’яднаць дзве цэрквы.

У беларусі органы дзяржаўнага кіравання былі цесна звязаны з цракоўная адміністрацыяй і духавенствам.

Канфесійная барацьба ўзмацнілася пасля з’яўлення езуітаў у 1569. Правячыя колы ВКЛі Польшчы разам с вярхамі духавенства ободвух канфесій прапанвалі аб’яднаць цэрквы, падпарадкаваць праваслаўную рымскай курыі і Папе Рымскаму.

Праект уніі, у ім прадугледжвалася: 1. Захаванне абрадаў богаслужэння праваслаўнай царквы;2. Каб духавенства уніяцкай царквы карыстался такімі ж правамі як і каталіцкае; 3. Як і уніяцкія папы маглі мець свае сем’і, я не захоўваць целебят.

Лістапад 1595: епіскапы Пацеі і Цярлецкі прыехалі ў Рым на перамовы.

23 снежня 1595 Папа Клімент благаславіў ідэю уніі. У студзені 1596 ен паставіў свой подпіс пад дакументамі аб царкоўнай уніі.

У кастрычніку 1596 у Берасце адбыўся сумесны сбор для канчатковага зацвярдження уніі. Уніяцкі сабор 9 кастрычніка 1596 урачыста абвясціў Берасцейсукю царкоўную унію.

15 снежня 1596: Жыгімонт 3 Ваза універсалам зацвердзіў акт берасцейскай уніі.

Берасцейская царкоўная унія абвастрала барацьбу паміж хрысціянскамі канфесіямі.

Ліквідацыя царкоўнай уніі у Беларусі пачалася пасля падзелаў Рэчы Паспалітай.

 

17……………………………………………………………………….

 

18. Палітыка- прававая думка ў Беларусі ў ХІІ – ХVІ ст.ст

1. Палітыка – прававая думка Беларусі на працягу існавання Кіеўскай Русі, развівалася пад уплывам Візантыйскай палітыка-прававой культуры.

Мова думкі – царкоўнаславянская.

Мэта думкі – тэарытычнае абгрунтаванне абсалютнай палітычнай улады, якой прыпісывалася боскае паходжанне. З’яўляецца царкоўна-палітычная ідыалогія “цэзарапапізм”: кіраўнік свецкай улады Императатр(цэзар) – кіраўнік свецкай улады

Асноўныя прынцыпы цэзарапапізма: Идэя боскага паходжання імператарскай улады; Идэя боскага паходжання дзяржаўнай улады; Идэя Візантыйскага адзінаўладдзя; идэя богападобнасці яе зямных носьбітаў, іх абогатварэння; Идэя павагі да улады.

З вышэй пералічаных ідэй вынікае: Калі ўлада даруецца богам, то дабівацца яе гвалтоўнымі сродкамі немагчыма; Добрыя кіраўнікі дзяржавы пасылаюцца богам, як узнагарода дабрачынным людзям. Дрэнныя - у якасці пакарання за грахі людзей; Идэя адказнасці свецкай улады перад богам.

2. З’яўляецца царкоўна-палітычная ідэалогія папства: “папацызарызм” уплыў аказвае заходнееўрапейская думка.

Мова думкі: старабеларуская.

Ідэі папацызарызма: Идэя вяршынства папскай улады; У пасланні, якое называлася дыктат папы(1075г) змяшчаліся галоўныя тэзісы папацэзарызму, згодна з якімі: свецкая улада павінна была падпарадкоўваца царкоунай уладзе, толькі рымскі папа меў права благаслаўляць и каранаваць імператараў, Намеснікам Бога на зямлі разглядаўся рымскі папа.

Найбольш знакамітыя асветнікі гэтага перыяду Ефрасінія Полацкая, Кірыл Тураўскі, Клімент Сламяціч.

- Ефрасінія Полацкая(1110 – 1173): Першая жанчына гэтага перыяду прылічаная да святых. Жыціе Ефрасіньі Полацкай. Заснавала ў Полацку жаночыя и мужчынскія манастыры. Была ініцыятарам пабудовы царквы Святога Спасу. Лазар Богшам 1161 год: зроблены 6 канцовы крыж для царквы святога спаса. На 1 месца Ефрасінья ставіла ідэю служэння богу и вышэйшым духоўным каштоўнастям. Лічыла: у яе німа нічога акрамя слова боскага і кніг. Яна аднаўляла ўсё матэрыяльная, акцэнтавала ўвагу на духоўным вечным.

- Кірыла Тураўскі (1130? – 1182?): у рукапісным варыянце захавалася яго жыціе. Ён не любіў багацця і тленнай славы гэтага свету. Стараўся спастігнуць вучэнне боскіх кніг. Ён рана стаў паслушнікам аднаго с Тураўскіх манастыроў. Ён быў першым вядомым на русі Стоўпнікам (ён зачыніўся ў манастырскай вежы каб поўнасцю аддацца малітвам). творы: Аповесць, 1569год: надрукаваны «Слова на узнесенне». 1596 – першы зборнік твораў.

- Клімент Смаляціч (?- 1164) Вёў актыўную барацьбу за свабоду ад Візантыі. «Пасланне к Фаме прэсвітару» У развіціі чалавечай гісторыі вылучаў тры аснаўныя перыяды: запавед, закон, дар божы.

- ідэя нехцівасці Климента Смаляцича: ён адмаўляўся ад усяго матэрыяльнага. Акцэнтаваў увагу на духоўным вечным, адмаўляў царкоуную маёмасць

16ст. – Эпоха адраджэння цесна звязана з пачаткам капіталістычнага спосабу вытворчасці. Прадстаўнікі шырока выкарыстоўвалі антычную культурную спадчыну(спачатку рымскую, потым грэцкую). Найбольш вядомыя гуманісты: Скарына, Гусоўскі, Літвін, Скарына.

Мікола Гусоўскі(1480-1533): у 1522: твор пра постаць, дзікасць зубра и паляванне на яго. 1528: Кракаў, зборнік песня пра зубр(склад:прысвячэнне,паэма і 11 вершау). Першым убачыў і адрустляваў пачатак крызісу сацыяльна–палітычнага ладу ВКЛ. Ён крытыкавал сацыяльна-класавую палитыку польшчы и ВКЛ.

19……………………………………

 

20. Агульназемскія граматы (прывілеі) – крыніцы права Вялікага княства Літоўскага.

Агульназемскія прывілеі звычайна выдаваліся пры ўступленні новага князя на прастол або пасля якіх-небудзь важных падзей у жыцці дзяржавы. Яны дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі ВКЛ. У агульн



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 606; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 54.172.162.78 (0.102 с.)