Мясцовыя суды для шляхты: склад, кампетэнцыя, значэнне. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Мясцовыя суды для шляхты: склад, кампетэнцыя, значэнне.



Найбольш тыповым, аддзеленым ад адміністрацыі саслоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суд. У ас-поўным ён разглядаў грамадзянскія іскі і крымінальныя справы па абвінавачанні шляхты. Земскі суд выконваў такса­ма функцыі натарыята, запісваў скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб павета. У састаў земскага суда ўваходзілі суддзя, падсудак і пісар.

Суддзі прызначаліся пажыццёва і ніхто, нават вялікі князь, не мог вызваліць іх ад абавязкаў. Ім таксама забаранялася сумяшчаць сваю працу з іншай службай. На першай сесіі новы суддзя публічна прысягаў, што будзе судзіць справядліва, не зважаючы на грамадскае і ма-тэрыяльнае становішча людзей, асабістыя адносіны да іх.

Стварэнне земскіх судоў - важны этап у
развіцці судовага ладу і права ў феадальнай Беларусі.

Другім судом, што быў аддзелены ад органаў дзяржаўнага кіравання, стаў падкаморскі суд, створаны ў 1566 г. Ён разглядаў зямельныя і межавыя спрэчкі феадалаў, што раней уваходзілі ў кампетэнцыю гаспадарскага суда. Па Статуце 1566 г. справы ў падкаморскім судзе вырашаў суддзя-падкаморый з удзелам зацікаўленых бакоў. 3 1588 г. на павятовых сойміках на пасаду падкаморыя выбіралі чаты­рох кандыдатаў, аднаго з якіх зацвярджаў вялікі князь літоўскі. Разгляд справы адбываўся на месцы спрэчных межаў. Падкаморый выслухоўваў тлумачэнні бакоў, дапытваў сведак, аглядаў дакументы і іншыя пісьмовыя доказы, прымаў рашэнне і вызначаў на мясцовасці межы землеўладання, а пасля, з дапамогай сваіх памочнікаў (каморнікаў), уста-наўліваў межавыя знакі. Рашэнне падкаморскага суда падлягала неадкладнаму выкананню, але магло быць абскарджана ў вялікакняжацкі суд ці ў трыбунал ВКЛ. Пастановы падкаморскага суда і рэестры спраў запісваліся ў кнігі земскага павятовага суда. Іскі аб праве землеўладання не адносіліся да кампетэнцыі падкаморскага суда і разгля-даліся земскім ці камісарскім судом.

Каптуровы суд, які дзейнічаў у перыяд бескаралеўя, быў надзвычайным, часовым судом, які разглядаў справы феадалаў. Каптуровы суд разглядаў крымінальныя справы аб забойствах, разбоях, падпалах, нападах на маёнткі, фальсіфікацыі маёмасных правоў, а таксама цывільныя справы магнатаў, шляхты, манастыроў. Пастановы каптуровага суда, якія
прымаліся большасцю галасоў, былі канчатковымі і апеляцыі не падлягалі.

37. Суды для гарадскога насельництва Беларусі ў 13-17 ст.

На новых прынцыпах выбарнасці і ўдзелу прадстаўнікоў гарадскога насельніцтва ствараліся войтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды, якія дзейнічалі ў гарадах, што мелі ма­гдэбургскае права. Ім былі падсудныя крымінальныя і грамадзянскія справы гараджан. Войтаўска-лаўніцкі суд складаўся з войта, які старшынстваваў на пасяджэннях, яго на-месніка і лаўнікаў (засядацеляў), якія выбіраліся мяшчанамі. Нязначныя правапарушэнні і спрэчкі мяшчан разглядалі гарадскія бурмістры, якія прызначаліся войтам ці выбіраліся мяшчанамі.Пры разглядзе спраў войтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды акрамя магдэбурскага права кіраваліся мясцовым гарадскім правам, Статутамі Вялікага княства Літоўскага.

Суды для сялян Беларусі.

Копны суд дзейнічаў на падставе нормаў звычаёвага пра­ва. Ён разглядаў галоўным чынам справы простых людзей: сялян, вольных пасяленцаў, мяшчан гарадоў, якія не карысталіся магдэбургскім правам. Збіраўся суд у пэўных месцах, якія называліся капавішчамі.

Судаводства мела дзве формы: звычайную і гвалтоўную. Звычайная капа збіралася па ініцыятыве зацікаўленых асоб у загадзя вызначаныя тэрміны. У асноўным на ёй разглядаліся цывільныя справы, а таксама межавыя спрэчкі, дробныя крадзяжы, сваркі, факты прычынення шкоды, чараўніцтва і інш. Пастанова суда была канчатковай і абскарджанню не пад-лягала. Гвалтоўная капа збіралася для разгляду забойстваў, падпалаў, нападаў. Пэўнага месца збору яна не мела. Пакрыўджаны чалавек "падымаў гвалт", і ўсе дарослыя, хто чуў, павінны былі бегчы на месца здарэння, дзе і адбываўся суд. Калі злачынцу ўдавалася ўцячы ці схавацца, то ўся капа ішла па "гарачым следзе" і ў выпадку затрымання ў межах воласці (го­рада) выносіла прыгавор, нават смяротны. Калі злачынец уцякаў у суседнюю воласць, капа спынялася на мяжы і перадавала "гарачы след" суседзям Дзейнасць судоў не распаўсюджвалася на феадальна-залежных сялян, іх звычайна судзілі ўладальнікі.

Рысы копнага суда: 1) Хуткі. (гарачая капа). 2) Справядлівы. (роуныя правы і шляхціча і сяляніна). 3) Міласлівы. (не быу звязаны жорсткімі нормамі). 4) Дешевый. (не патрабавалася пошліны). 5) У сваей дзейнасці спалучау дзейнасць следчага і судовага органа. (збіралася гарачая капа, якая гнала след).

 

39. Развіццё палітыка – прававой думкі ў Беларусі ў 17 – 19 ст.

 

40 Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Сойм і яго дзейнасць

У выніку Люблінскай уніі ў Еўропе ўтварылася новая канфедэратыўная шматнацыянальная дзяржава - Рэч Паспалітая.

Заканадаўчая ўлада ў краіне належала Вольному сойму. Соймы падзяляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя. Надзвычайныя соймы мог склікаць кіраўнік каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай прымас (арцыбіскуп Гнезненскі) у выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад трона. Для выбрання новага караля склікаліся тры соймы: канвакацыйны, элекцыйны і каранацыйны. На канвакацыйным сойме вызначалі час і месца выбараў караля, выпрацоўвалі ўмовы дагавора з кандыдатамі на прастол; на элек-цыйным - праводзілі выбары і заключалі пагадненне "Пакта канвента"; урачыстая каранацыя і прысяга караля ажыццяўляліся на каранацыйным сойме.

Вальны сойм быў двухпалатны і складаўся з Сената і По­сольской ізбы (Палата дэпутатаў). Сенат з'яўляўся вышэйшай палатай сойма. Сюды ўваходзілі вышэйшыя службовыя асо­бы дзяржаўнага апарату, вярхі каталіцкага духавенства, вая-воды і кашталяны. Першае месца ў Сенаце займаў Гнезненскі арцыбіскуп. Пасольская ізба была ніжэйшай палатай сойма. У яе ўваходзілі прадстаўнікі (паслы-дэпутаты) ад шляхты асобных паветаў ці земляў канфедэратыўнай дзяржавы, а таксама невялікая колькасць дэпутатаў ад мяшчан найбольш важных у палітычных і эканамічных адносінах гарадоў. Пасольская ізба з цягам часу стала галоўнай часткай сойма.

Вальны сойм склікаўся каралём праз кожныя два гады ў Варшаве (на сойме 1673 г. было прынята рашэнне кожны трэці сойм збіраць у Гародні).

Распрацаваныя і зацверджаныя каралём соймавыя пастановы набывалі моц закона.

Кампетэнцыя Вальнага сойма: меў права вырашаць практычна любыя пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства, (выбранне караля, скліканне апалчэння, аб'яўленне вайны і заключэнне міру, устанаўленне падаткаў для шляхты на выпадак вядзення вайны) Для прыняцця пастановы патрабавалася аднагалоснае яе ўхваленне. Даволі было аднаму дэпутату не згадзіцца з ёй і налажыць сваё "veto", як гэта пастанова адхілялася.

Рашэнні соймаў Рэчы Паспалітай падзяляліся на тры группы:

1)тыя, што тычыліся ўсёй канфедэрацыі (аб вышэйшых органах улады, падатках і іншых агульных справах); 2) тыя, што мелі дачыненне да Польшчы; 3) тыя, што мелі сілу ў ВКЛ.

Пасля Вальнага сойма дэпутаты склікалі па паветах так званыя рэляцыйныя соймікі, на якіх рабілі справаздачы перад сваімі выбаршчыкамі аб рабоце сойма і сваёй дзейнасці на яго сесіях. Мясцовыя соймікі самастойна вырашалі фінансавыя і ваенныя пытанні, зацвярджалі падаткі, выбіралі кандыдатаў на адміністрацыйныя і судовыя пасады. Можна зрабіць вывад, што ў палітычным рэгуляванні Рэчы Паспалітай пераважалі працэсы дэцэнтралізацыі і нават анархіі.

Дэцэнтралізацыі садзейнічала і тое, што ў Рэчы Паспалітай адсутнічалі адзіныя выканаўча-распарадчыя органы. Кожная частка канфедэрацыі, у тым ліку ВКЛ, мела свой асобны адміністрацыйны і судовы апарат, сваю прававую сістэму. Пра-вамоцтвы караля, якія ўсё больш і больш абмяжоўваліся, так­сама не садзейнічалі ўзмацненню цэнтралізацыі.

Выканаўчая улада - кароль, які з канца XVI ст. быў выбіраемы. Прававое становішча караля рэгулявалася агульнадзяржаўнымі актамі "Пакта канвента" і "Генрыкавы артыкулы", а яго дзеянні на тэрыторыі Беларусі і Літвы вызначаліся яшчэ і Статутам 1588 г.

 

41. Дзяржаўна – прававое становішча ВКЛ у складз РП.

У 1569 г. згодна з актам Люблінскай уніі была створана РП. Статут 1588 замацавау дзярж. суверэнітэт ВКЛ.

Захоувалася: уласныя законадауства, войска, фінансы. Бел. Мова працягвала заставацца дз-най.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 781; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.133.160.156 (0.009 с.)