Судзебнік Казіміра 1468г.: крыніцы, структура, змест 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Судзебнік Казіміра 1468г.: крыніцы, структура, змест



Першай спробай сістэматызацыі нормаў права ў агульна-дзяржаўным маштабе з'явіўся Судзебнік Казіміра 1468 г.

Судзебнік быў невялікім па аб'ёме і аб'ядноўваў нормы крымінальнага, адміністрацыйнага і працэсуальнага права. Рукапісны тэкст Судзебніка, быў напісаны на старабеларускай мове. Пры публікацыі ў ім было вылучана 25 артыкулаў. Ён быў зацверджаны вялікім князем на агульнадзяржаўным сойме 29 лютага 1468.

Крыніцы: мясцовае беларускае звычаевае права, прававые норма, выпрацаваныя судовай і адміністрацыйнай практыкай.

Змест абмяжоўваўся нормамі крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права.

Артыкул1: норма, якая забараняла перадаваць пацярппеламу дзяцей ва узросце 7 гадоў, бацькі якіх былі вінаватыя ў крадзежы і не мелі магчамасці плаціць за шкоду.

Артыкул 5 і 6: абмяжоўвалі адказнасць жонкі і дарослых дзяцей злодзея

У судзебніку атрымала замацаванне ідэі і індывідуалізацыі пакарання.

Новым было ў законе вызначэнне злачынства як супрацьпраўнага дзеяння.

Калі злачынец не меў чым плаціць, то суд павінен бый вярнуць палічнае пацярпеламу.

Артыкул 24: узмацненне феадальнага прыгнету і пазбаўленне залежных сялян права вольнага адыходу ад феадала.

Атрымала заканадаўчае замацаванне запалохванне – адна з асноўных мэт пакарання.

Судзебнік забараняў вызваляць злачынства ад пакарання.

Заканчваўся судзебнік прадпісаннем: абавязвала ўсіх жыхароў утрымліваць у належным парадку дарогі і масты.

Судзебнік Казіміра быў падзелены на 25 артыкулаў у 19ст пры публікацыі І. Даніловічам

Такім чынам, выданнем Судзебніка быў пакладзены пачатак новаму этапу ў развіцці прававой тэорыі і практыкі заканадаўчай дзейнасці дзяржаўных органаў, з'яўленню новых прынцыпаў сістэматызацыі і кадыфікацыі феадальнага права.

 

25. Статут Вялікага княства Літоўскага 1529г.: крыніцы, структура, змест, значэнне

Крыніцы для распрацоўкі: звычаевае права, агульназемскія, валасныя, абласныя, гарацкія граматы, судзебнік Казіміра 1468, адміністратыўная судовая практыка дзяржавыв, нормы захлднееўрапейскага і польскага права.

У верасні 1529 г. першы Статут быў уведзены ў дзеянне. Яго рыхтавалі мясцовыя вучоныя і юрысты-практыкі на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі нормаў мясцовага звычаёвага права, рашэнняў судовых і дзяржаўных устаноў, прывілеяў. У працэсе падрыхтоўкі тэксту Статута ўпершыню былі выпрацаваны сістэма і структура размяшчэння прававых нормаў у залежнасці ад іх зместу; уключаны тыповыя і абагуленыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага артыкула; уведзены шэраг прававых нормаў, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны, нор­мы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, цывільнага, шлюбна-сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галін права.

Статут складаўся з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней, у сувязі з дапаўненнямі, колькасць артыкулаў павялічылася да 283. У I - III раздзелах былі змешчаны асноўныя нормы дзяржаўнага і прынцыповыя палажэнні іншых галін права, у IV і V - шлюбна-сямейнага і спадчыннага, у VI - працэсуальнага, VII - крымінальнага, VIII - зямельнага, IX - ляснога і паляўнічага, X - цывільнага і ў XI—XIII - крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права.

У Статуце былі юрыдычна замацаваны асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, прававое становішча класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання і суда. Абвяшчалася правіла, паводле якога ўсе асобы, як убогія, так і багатыя, павінны былі судзіцца ў адпаведнасці з нормамі, якія былі выкладзены ў Статуце. Вялікі князь (гасудар) абавязваўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць краіны, не дапускаць чужаземцаў на дзяржаўныя насады, не даваць ім маенткаў, не адбіраць у мясцовых феадалаў пасады і маёмасць без суда, прытрымлівацца ўсіх ста­рых законаў і звычаяў.

Асаблівая ўвага ў Статуце надавалася судова-працэсуальнаму праву. Суд быў важным органам, які забяспечваў ахову правапарадку і дзейнасць якога была накіравана на поўнае абмежаванне самавольства феадалаў, наданне праву аўтарытэту. Асаблівая ўвага ўдзялялася парадку ажыццяўлення правасуддзя. Абвяшчаліся прынцыпы яго публічнасці, фармальнай роўнасці бакоў у працэсе, права абвінавачванага на абарону з удзелам адваката. Адначасова ў Статуце прадуг-леджвалася захаванне прывілеяў і льгот для феадалаў, што на практыцы замацоўвала бяспраўе простых людзей. Аднак у перыяд феадалізму нават абвяшчэнне ідэі правапарадку было значным крокам наперад.

Статуце даволі поўна выкладзены нормы, якія забяспечвалі права ўласнасці феадалаў; шмат увагі нададзена сямейна-шлюбнаму праву; падрабязна рэгламентаваўся парадак назначэння апекуноў непаўналетнім дзецям, якія засталіся без бацькоў.

Такім чынам, прававыя нормы, змешчаныя ў Статуце, у сваёй сукупнасці складалі своеасаблівую феадальную канстытуцыю, у якой упершыню вызначаліся структура і характар дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, замацоўваліся асноўныя правы і прывілеі пануючага класа і шляхты.

26. Статут Вялікага княства Літоўскага 1566г.: прычыны распрацоўкі, важнейшыя палажэнні і асноўныя змены ў параўнанні з Статутам 1529г

Змены, якія адбываліся ў сярэдзіне XVI ст. у сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці дзяржавы (правядзенне аграрнай, судовай і адміністрацыйнай рэформаў), патрабавалі ўдасканалення права. Недахопы ў заканадаўстве адчуваў і сам урад. Законную сілу набыў другі Статут ВКЛ ў 1566 г. Асноўнымі крыніцамі Статута 1566 г. былі агульназемскія і абласныя прывілеі, Судзебнік 1468 г., Статут 1529 г. і некато-рыя нормы звычаёвага права, а таксама рымска-каталіцкага і грэка-праваслаўнага царкоўнага права.

Па сваёй структуры Статут складаўся з 14 раздзелаў і 367 артыкулаў. Раздзелы I - III ахоплівалі нормы дзяржаўнага, ваеннага і адміністрацыйнага права, IV - судовага ладу і судовага працэсу, V - VI - сямейнага і апякунскага права, VII, VIII і IX - цывільнага, X - ляснога і паляўнічага, XI - XIV -крымінальнага права. Найбольш істотныя змены былі ўнесены ў нормы дзяржаўнага, судова-працэсуальнага і цы-вільнага права.

У Статуце былі замацаваны асноўныя прынцыпы права: яго адзінства для ўсіх грамадзян (хоць яно не было роўным для ўсіх); дзяржаўны суверэнітэт (насуперак царкоўнаму касмапалітызму); абмежаванне ўлады вялікага князя (гаспадара); прыярытэт пісанага права. Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага ствараліся земскія і падкаморскія суды. Больш поўна рэгламентавалася кампетэнцыя органаў дзяржаўнай улады і кіравання, якія былі заснаваны на агульных прынцыпах феадальнага права: стварэнні льгот і пераваг для класа феадалаў і саслоўя шлях­ты, недапушчэнні простых людзей у органы кіравання, замацаванні прававой няроўнасці розных сацыяльных груп насельніцтва.

Кіраўніком дзяржавы і галоўнай асобай ва ўсёй сістэме дчяржаўных органаў прызнаваўся вялікі князь. Яго прававое становішча было тыповым для абмежаванага манарха, хаця і мела некаторыя асаблівасці. Паўнамоцтвы князя рэгламентаваліся прававымі нормамі. Ен не мог без рашэння сойма пачынаць вайну або ўстанаўліваць падаткі на ваенныя патрэбы, выдаваць новыя законы. Статут забараняў даваць маёнткі, пасады і званні чужаземцам, у тым ліку ўраджэнцам Польшчы, замацоўваў галоўную ролю буйных феадалаў у дзяржаве.

У Статуце 1566 г. акрэслены пераход ад феадальнага да буржуазнага права ўласнасці. Усе феадалы маглі вольна распараджацца сваімі маёнткамі. Тут значна паўней, чым у папярэднім Статуце, выкладзены нормы спадчыннага права, істотныя змены ўнесены ў крымінальнае права. Так, суб'ектам злачынства прызнаваўся толькі сталы чалавек, не-паўналетнія ж маглі быць пакараны толькі пасля дасягнення імі 14-гадовага ўзросту;абвяшчалася прэзумпцыя невінаватасці; крымінальнае пакаранне павінна было ажыццяўляцца толькі па суду; асоба, якая абвінаваціла каго-небудзь у злачынстве і не даказала яго віны, несла такое ж пакаранне, якім мог быць пакараны абвінавачаны ею.

Ен дзейнічаў у Беларусі і Літве да 1588, а ў правабэрэжней Украіне і ў 17-185ст – называўся валынскі статут.

Вядомы пераклады на лацінскую і польскую мову.

 

27. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588г.: працэдура распрацоўкі і прыняцця, новыя нормы і важнейшыя палажэнні, значэнне

Статут 1588 г. быў падрыхтаваны на высокім тэарэтычным узроўні. Ужо да канца 1584 г. работа над Ста­тутам была закончана, але ў сувязі з тым, што новы звод ігнараваў акт Люблінскай уніі 1569 г., Польшча не дапускала яго зацвярджэння на агульным сойме Рэчы Паспалітай.

Аднак Жыгімонт III Ваза, жадаючы захаваць вялікакняжацкі трон, зацвердзіў Статут сваім прывілеем ад 28 студзеня 1588 г. Галоўнае значэнне дзяржаўна-прававых нормаў Статута заключалася ў тым, што ён заканадаўча аформіў захаванне ВКЛ як дзяржавы насуперак акту Люб-лінскай уніі.

Ён меў 14 раздзелаў і 488 артыкулаў. У раздзелах I - IV змяшчаліся нормы дзяржаўнага права і судовага ладу, у V - X і часткова ў XIII - шлюбна-сямейнага, зямельнага і цывільнага права, у XI - XII, XIV і часткова ў XIII - крымінальнага права. Трэба заўважыць, што нормы дзяржаўнага права былі амаль поўнасцю перанесены са Статута 1566 г. з некаторымі ўдакладненнямі і дапаўненнямі. Яны юрыдычна замацоўвалі адносіны, якія склаліся паміж ВКЛ і Польшчай пасля 1569.

Сістэматызацыя права, пакладзеная ў аснову Статута 1588 г., была пабудавана на новых прынцыпах, уласцівых для пераходнага перыяду ад сярэдневякоўя да новага часу і зараджэння буржуазных адносін. Гэта перш за ўсё выяўлялася ў абмежаванні ўлады гаспадара і імкненні да падзелу ўлад; абвяшчэнні неабходнасці прытрымлівацца дзяржаўнага суверэнітэту насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму і ў юрыдычным замацаванні адзінства права для ўсёй дзяржавы і ўсіх паўнапраўных людзей. Заканадаўчая ўлада замацоу­валася за соймам, выканаўчая - за вялікім князем і Радай, су­довая - за вялікакняжацкім і галоўным, а таксама за мясцовымі судамі.

Адначасова з канчатковым запрыгоньваннем сялян Статут прадугледжваў крымінальную адказнасць за забойства проста­та чалавека, абвяшчаў ідэю верацярпімасці, забараняў перадачу вольнага чалавека за даўгі або злачынства ў няволю, устанаўліваў наступление крымінальнай адказнасці з 16 гадоў.

Статут 1588 г. закончыў кадыфікацыю права ў Вялікім княстве Літоўскім. У гэтым заканадаўчым акце адлюстраваліся не толькі існаваўшыя дзяржаўна-прававыя ідэі, але і тыя, што апярэджвалі час, выявілася багатая прававая культура беларускага і літоўскага народаў. Статут быў надрукаваны на старабеларускай мове ў 1588 г. у Віленскай друкарні Мамонічаў пад наглядам і на сродкі Л. Сапегі.

У канцы 16 ст быў выкарастаны пры кадыфікацыі прускага права, пры падрыхтоўцы саборнага улажэння 1649, у 17ст быў перакладзены на нямецкую мову, ужываўся ў судах латвіі і эстоніі, у 1735-1738 перакладзены на ўкраінскую мову.

Вядомы пераклады на французскую і лацінскую мову.

Дзейнічаў у віцебскай і магілеўскай губерніях да 1831 года, у віленскай, гродзенскай і мінскай да 1840

 

28. Канстытуцыйнае права Вялікага княства Літоўскага

Статут 1588 замацаваў феадальны грамадскі лад, разам з тым утрымліваў нормы, якія рэгулявалі новае буржуазнае права.

АБВЯШЧАЛАСЯ ФАРМАЛЬНАЯ РОЎНАСЦЬ УСІХ ПЕРАД ЗАКОНАМ, ХОЦЬ САМ ЗАКОН НЕ БЫЎ РОЎНЫМ ДЛЯ ЎСІХ.

СТАТУТ 1588 насупярэк акту люблінскай уніі замацаваў сувірэнітэт вкл

На практыцы выконваўся артыкал, скі забараняў чужаземцам даваць пасады у ВКл, у тым ліку і палякам.

Статут усе насельніцтва падзяляе на 4 сасловія: шляхта, духавенства, мяшчане, сяляне.

Канстытацыйнае права ВКЛ рэгламентуе структуру і кампэтэнцыю вярхоўных органаў дзяржаўнай улады і кіравання ВКЛ будавалася на асноўных прынцыпах класа феадалаў: стварэнне льгот і пераваг для саслоўя шляхты, не дапушчэнне простых людзей ў органыкіравання, юрыдычнае замацаванне няроўнасці розных сацыяльных груп насельніцтва

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 751; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.216.32.116 (0.018 с.)