Узаемаадносіны бсср з рсфср да 1923г. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Узаемаадносіны бсср з рсфср да 1923г.



Пасля ўтварэння БССР узнікла неабходнасць ва ўрэгуляванні ўзаемаадносін новай савецкай рэспублікі з РСФСР. Пастановай ад 31 студзеня 1919 г. Прэзідыум УЦВК РСФСР прызнаў незалежнасць Беларускай ССР.

1 чэрвеня 1919 г. УЦВК РСФСР з мэтай аб'яднання намаганняў усіх савецкіх рэспублік ва ўмовах грамадзянскай вайны прыняў дэкрэт аб стварэнні ваеннага союзу рэспублік.

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны і абвяшчэння Дэкларацыі аб незалежнасці БССР ад 31 ліпеня 1920 г. рэспубліка, знаходзячыся ў стане найцяжэйшай гаспадарчай разрухі, прыступіла да мірнага будаўніцтва. У цэнтры ўвагі органаў улады і кіравання было аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі. Цяжкае эканамічнае становішча ўзмацнялася незадаволенасцю сялян харчразвёрсткай. У сувязі з гэтым пераход да новай эканамічнай палітыкі, замена харчразвёрсткі харчпадаткам садзейнічалі аднаўленню народнай гаспадаркі рэспублікі.

У гэты перыяд актывізуецца дзейнасць вышэйшых органаў улады і кіравання: Усебеларускага з'езда Саветаў, Цэн-тральнага Выканаўчага Камітэта і яго прэзідыума, а таксама створанага 18 снежня 1920 г. на першай сесіі ЦВК БССР Са­вета Народных Камісараў, які ўзначальваў старшыня ЦВК А.Р. Чарвякоў. СНК прымаў меры па аднаўленні прамысловасці і сельскай гаспадаркі, рэалізацыі праграмы пераходу да новай эканамічнай палітыкі, удзяляў увагу народнай асвеце, падрыхтоўцы кадраў, стабілізацыі становішча, умацаванню савецкай улады і г.д.

У полі зроку кіраўніцтва рэспублікі ў гэты час знаходзіліся і пытанні, звязаныя з суверэнітэтам і тэрытарыяльнай цэласнасцю БССР. Не задавальняючыся становішчам "малодшага брата" ў адносінах да РСФСР, аб чым было прама заяўлена на I Усебеларускім з'ездзе Саветаў у дэкларацыі "Аб устанаўленні цеснай федэратыўнай сувязі паміж БССР і РСФСР", рэспубліка пачала заяўляць аб сабе як аб самастойнай дзяржаве.

Якасна новыя ўзаемаадносіны БССР з РСФСР заканадаўча замацаваў Саюзны рабоча-сялянскі дагавор ад 16 студзеня 1921 г., ратыфікаваны УЦВК РСФСР і ЦВК БССР у ліпені 1921 г. У ім прызнаваліся "незалежнасць і суверэннасць кожнага з дагаворных бакоў", падкрэслівалася, што "з самога факта ранейшай прыналежнасці тэрыторыі ССРБ да былой Расійскай Імперыі для ССРБ не вынікае ніякіх абавязацельстваў у адносінах да каго б там ні было", і гаварылася, што з мэтай ваеннага і гаспадарчага саюзу ўрады абедзвюх рэспублік аб'яўляюць аб аб'яднанні наркаматаў ваенных і марскіх спраў; знешняга гандлю; фінансаў; працы; шляхоў зносін; пошты і тэлеграфа. Аб'яднаныя наркаматы ўваходзілі ў склад урада РСФСР, кіраўніцтва імі ажыццяўлялася праз Усерасійскі з'езд Саветаў і УЦВК, а ў СНК БССР яны мелі сваіх упаўнаважаных. Дагавор сведчыў пра пашырэнне паўнамоцтваў Беларусі, у ім былі ўдакладнены ўзаема­адносіны рэспублік, і з гэтага часу толькі па пэўных колах пытанняў, связаных з дзейнасцю аб'яднаных наркаматаў, пераважалі паўнамоцтвы РСФСР. Пра працэс пашырэння паўнамоцтваў рэспублікі сведчаць і дапаўненні да гэтага дага­вора, уведзеныя дэкрэтам ЦВК БССР ад 24 студзеня 1922 г., у якім зазначалася, што пастановы і распараджэнні аб'яднаных наркаматаў абавязковыя для рэспублікі ў тым выпадку, калі пацверджаны ўладнымі органамі Беларусі.

14 снежня 1922 г. Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў пастанову аб неабходнасці аб'яднання рэспублік на аснове ўзаемнай роўнасці, цесных эканамічных і палітычных сувязей. У ёй адзначалася, што фактычна такі саюз ужо склаўся і натрабуецца толькі заканадаўча аформіць яго, улічваючы пры гэтым неабходнасць прадастаўлення кожнай з рэспублік гарантый праяўлення ініцыятывы. Для падпісання дакументаў па стварэнні саюзу з'езд выбраў дэлегацыю.

30 снежня I з'езд Саветаў СССР у асноўным зацвердзіў праект Дагавора і Дэкларацыі аб утварэнні СССР, якія з прычыны іх надзвычайнай важнасці перадаваліся на дадатковы разгляд рэспублік. Пазней быў разасланы на заключэнне рэспублік і праект першай агульнасаюзнай канстытуцыі. У студзені 1924 г. V Усебеларускі з'езд Саветаў адобрыў праект Канстытуцыі СССР, якая была зацверджана 31 студзеня 1924 г. на II Усесаюзным з'ездзе Саветаў.

У адпаведнасці з агульнасаюзнай Канстытуцыяй Белару­ская ССР, як і іншыя савецкія рэспублікі, перадала частку сваіх паўнамоцтваў СССР. Пералік пытанняў, вырашэнне якіх уваходзіла ў кампетэнцыю Саюза ССР, быў даволі шырокім: прадстаўніцтва ў міжнародных адносінах, заключэнне дагавораў з іншымі дзяржавамі, пытанні вайны і міру, права змянення знешніх граніц і пытанні іх змянення паміж рэспублікамі, кіраўніцтва і ўстанаўленне сістэмы ўнутранага гандлю, распрацоўка асноў агульнага плана ўсёй народнай гаспадаркі, вырашэнне спрэчных пытанняў, якія ўзніклі паміж рэспублікамі, і інш.

Згодна з Асноўным Законам, суверэнітэт саюзных рэспублік быў абмежаваны толькі ў выпадках, указаных Канстытуцыяй СССР. Пры вырашэнні астатніх пытанняў рэспублікі маглі дзейнічаць самастойна.

Рыжскі Мірны дагавор

18 сакавіка 1921 года – Рыжскі Мірны дагавор (Рыга). З савецкага боку дагавор падпісалі прадстаунікі РСФСР і Украіны. (Канец Вайны, незалежнасць Украіны і Беларусі і акрэс. мяжа, Заходняя часка Беларусі да Польшчы (польчша забяспеч. Выкананне правоў народаў якія знаходзіліся на яе тэрыторыі.) БНР – выступіла супраць.

- 6 студзеня 1921 – рабоча-сялянскі дагавор паміж БССР і РСФСР (прэамбула і 7 артыкулаў). З дагавора відаць, што ён павышаў дзяржаўна-прававое становішча БССР, але не з’яўляўся раўнапраўным, бо ўсе найбольш важныя пытанні гаспадарчай дзейнасці Беларускай ССР павінны былі вырашацца ў СНК РСФСР.

- Рэзалюцыя “Аб чарговых задачах партыі па нацыянальным пытанні” (10 з’езд РКП(б)) (аб вопыце іншых краін соц. Блока……перальманне).

- Пагадненне урадаў РСФСР і БССР аб фінансавым пытанні (19 студзеня 1922).

- Дэкрэт Прэзідыума і СНК БССР “Аб правамоцтве для ССРБ дэкрэтаў і распараджэнняў РСФСР.

- Пасановы СНК РСФСР.

Отношенія характерізуются как федератівные (открытіе предстовітельства в Россіі БССР 1921).

 

65. утварэннен дзяржаўнага апарату у БССР у 1921 – 1922 г. Уваход БССР у склад СССР.

Праблема ўзаемаадносін усіх савецкіх рэспублік у 1922 годзе сістэматычна абмяркоўвалася на ўсіх праходзячых з’ездах. У жніўні 1922 года ЦК КП(б) стварыў спецыяльную камісію па падрыхтоўцы праекта дагавора аб далейшых узаемаадносінах рэспублік, у якую ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх рэспублік. Падрыхтаваны Сталіным праект аўтанамізацыі быў падвергнуты крытыцы (сутнасць праекта: рэспублікі ўваходзяць у склад РСФСР на правах аўтаноміі).

14 снежня 1922 года чацверты з’езд саветаў БССР прыняў пастанову аб неабходнасці аб’яднання рэспублік на аснове ўзаемнай роўнасці, цесных эканамічных і палітычных сувязей. У пастанове адзначалася, што фактычна такі саюз ужо склаўся і патрабуецца толькі заканадаўча аформіць яго, улічваючы пры гэтым гарантыі праяўлення ініцыятывы кожнай з рэспублік. Для падпісання дакументаў аб утварэнні саюзаў з’езд выбраў дэлегацыю. 30 мнежня 1922 года першы з’езд саветаў у асноўным зацвердзіў праекты дагавора і дэкларацыі аб утварэнні СССР, якія з прычыны іх надзвычайнай важнасці перадаваліся на дадатковы разгляд рэспублік (Создание ЦВК СССР)

Пяты ўсебеларускі з’езд саветаў адобрыў праект Канстытуцыі СССР, якая была зацверджана 31 студзеня 1924 года на другім усесаюзным з’ездзе саветаў.

 

66. ПАЛІТЫКА НАЦЫЯНАЛЬНА – ДЗЯРЖАЎНАГА БУДАЎНІЦТВА У БССР

Неабходнасць унясення змен у канстытуцыю. З’езд у сакавіку 1924 года 6 усебеларускі: Пашырэнне межаў БССР і задачы Савецкага будаўніцтва, адміністрацыйна-гаспадарчы падзел БССР, пытанні канстытуцыі БССР, Выбары ЦВК БССР. З’езд даручыў ЦВК БССР: распрацаваць план новага адміністрацыйна – тэрытарыальнага падзелу, Змены у канстытуцыю: ЦВК БССР – 120 членаў і 30 кандэдатаў (раней 60), Прэзідыум – Старшыні, Сакратар+9 членаў (раней 7), старшыня ЦВК=старшыня СНК (адмена), скалд СНК = старшыня,намеснікі наркомы+ упаўнамочаныя наркомаў СССР.

Тэратарыальна-адміністрацыйнае лзяленне – акруг-раён-сельсавет. (ліпень 1924). Выпрацоўка асноўных накірункаў нац. Палітыкі на Беларусі праходзіла ў Барацьбе 2 асноўных плыняў:

- Ідэі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці і культуры (Луцкевіч, Лёсік,)

- Ідэі бальшэвікоў супрацьлеглыя (эсэры, акцябрысты).

Палітыка Беларусізацыі, адкрыццё БДУ, Дэкларацыя аб абвяшчэні незалежнасці БССР, Змена адносін русафікацыя.

 

67. Вяртанне у склад Беларускай ССР усходніх раёнаў Беларусі

Урад БССР прапанаваў свій праект стварэння адзінага эканамічнага раёна за кошт пашырэння тэрыторыі БССР і уключэння ў яе склад земляў з пераважна беларускім насельніцтвам. Практычнае ажыццяўленне гэтага праекта пачалося толькі пасля настойлівага патрабавання БССР. У снежні 1923 года прэзідыўм ЦВК СССР зацверзіў склад спецыяльнай камісіі, якая разглядала матэрыялы па кожным павеце аб мэтазгоднасці іх уваходжання ў склад Беларусі. Улічвалася перавага беларускага насельніцтва. У выніку першага ўзбуйнення БССР у склад рэспублікі былі вернуты: Віцебскі, Полацкі, Сеннінскі, Суражскі, Гарадоцкі, Дрысінскі, лепельскі, Оршанскі паветы Віцебскай губерніі. У складзе РСФСР засталіся Себежскі, Небельскі, Вележскі паветы. Былі вернуты Клімавіцкі, Рагачоўскі, Быхаўскі, Магілёўскі, Чэрыкаўскі, Чавусскі паветы Гомельскай губерні і. У складзе РСФСР засталіся Гомельскі і Рэчыцкі паветы Гомельскай губерніі. Таксама засталіся 18 валасцей Горыцкага і Мсціслаўскага паветаў смаленскай губерніі. У лютым 1924 года прэзідыўм УЦВК РСФСР зацвердзіў рашэнне камісіі аб змяненні граніц. Тэрыторыя БССР павялічылася больш чым у 2 разы і стала складаць 110,5 тым. Км.кв. насельніцтва ўзрасло да 4,2 млн чалавек. Віцебская губернія была ліквідавана. У снежні 1926 года адюылося другое ўзбуйненне тэрыторыі БССР, у выніку якога ў склад рэспублікі былі вернуты рэчыцкі і гомельскі паветы, якія потым былі перайменаваны ў акругі. Гомельская губернія была ліквідавана. Тэрыторыя БССР склала 125,6 мтыс. Км.кв. насельніцтва – 5 млн. чал. 9 чэрвеня 1927 года былі ліквідаваны Барысаўская, Калінінская, Рэчыцкая, Слуцкая акругі. 26 ліпеня 1930 года – апошнія 6 акруг. На тэрыторыі БССР засталося толькі раённае дзяленне. 15 студзеня 1938 года ў рэспубліцы было ўведзена абласное дзяленне. Віцебская вобласць уключала 20 раёнаў, Гомельская – 14, Магілеўская – 21, Мінская – 20, Палесская – 15 раёнаў. У красавіку 1919 года Магілёўская губернія была пераўтворана ў Гомельскую.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 681; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.129.13.201 (0.01 с.)