Грамадзянскае і грамадзянска-працэсуальнае права. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Грамадзянскае і грамадзянска-працэсуальнае права.



Грамадзянскае права было накіравана на ўмацаванне дзяржаўнай уласнасці, узмацненне планавага пачатку ў народнай гаспадарцы, удасканальванне прававых формаў эканамічных сувязяў паміж гаспадарчымі арганізацыямі.

1. "Аб заключэнні гаспадарчых дагавораў" (асуджалася практыка бездагаворных паставак, якія зніжалі адказнасць пастаўшчыкоў і спажыўцоў за выкананне абавязацельстваў па пастаўцы прадукцыі.).

2. Было пашырана кола аб'ектаў права асабістай уласнасці. "Аб праве грамадзян на куплю і будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў": грамадзянам рэспублікі была дадзена магчымасць набываць на правах асабістай уласнасці (купіць ці пабудаваць) дом у адзін ці два паверхі з колькасцю пакояў ад аднаго да пяці.

У БССР новы Грамадзянскі кодэкс быў зацверджаны Вярхоўным Саветам 11 чэрвеня 1964 г. і ўведзены ў дзеянне з 1 студзеня 1965 г. ГК БССР складаўся з 8 раздзелаў і 43 глаў, у якіх былі выкладзены агульныя палажэнні, права ўласнасці, права на адкрыццё, вынаходніцтва, рацыяналізатарскую прапанову, прамысловы ўзор, спадчыннае права, праваздольнасць замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, прымяненне грамадзянскіх законаў замежных дзяржаў, міжнародных дагавораў і пагадненняў.

Адбылося абнаўленне заканадаўства, якое рэгулявала адносіны куплі-продажу тавараў у крэдыт.

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку разгляду працоўных спрэчак ад 1 студзеня 1957 г. большую частку працоўных канфліктаў сталі разглядаць камісіі па працоўных спрэчках і фабрычна-заводскія камітэты прафсаюзаў.

7 чэрвеня 1950 г. Савет Міністраў БССР зацвердзіў новае Палажэнне аб Дзяржаўным натарыяце, у якім рэгуляваўся парадак арганізацыі натарыяльных кантор, вызначаліся функцыі і агульныя правілы іх дзейнасці, даваўся падрабязны пералік натарыяльных дзеянняў і парадак іх выканання. Зямельнае права. Рэгулявала зямельныя адносіны, галоўным чынам у сферы сельскагаспадарчага землекарыстання. У 1955 г. былі ўведзены абавязковы ўлік наяўнасці і размеркавання зямлі па ўгоддзях і землекарыстальніках, дзяржаўная рэгістрацыя апошніх па адзінай агульнасаюзнай сістэме. Уліку падлягалі таксама ўсе землі, якія знаходзіліся ў карыстанні калгасаў, саўгасаў, гарадоў і пасёлкаў, дзяржаўных, кааператыўных і грамадскіх устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, аднаасобных сялянскіх гаспадарак і асоб­ных грамадзян, а таксама землі дзяржаўнага зямельнага запа­су і дзяржаўнага ляснога фонду.

Крымінальнае права. Крымінальна-працэсуальнае заканадаўства.

26 мая 1947 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была адменена смяротная кара, а ў якасці вышэйшай меры пакарання прадугледжвалася зняволенне ў папраўча-працоўны лагер тэрмінам на 25 гадоў. Аднак 12 студзеня 1950 г. смяротная кара была адноўлена ў адносінах да здраднікаў Радзімы, шпіёнаў і дыверсантаў, а ў 1954 г. пр-мяненне смяротнай кары было пашырана і на асоб, учыніўшых наўмысныя забойствы пры абцяжваючых акалічнасцях.

КПК замацаваў важныя прынцыпы: ажыццяўленне правасуддзя на аснове роўнасці грамадзян перад законам і судом; абавязковы ўдзел у судовым разборы на­родных засядацеляў і калегіяльны разгляд спраў; незалежнасць суддзяў і падпарадкаванне іх толькі закону; вядзенне судаводства на нацыянальнай мове ці на мове большасці мясцовага насельніцтва; галоснасць судовага разбору; забеспячэнне абвінавачванаму права на абарону і інш

1969 г.- ЦК КПСС i Савет Міністраў СССР зацвердзілі новы "Прыкладны ўстаў калгасаў"; Вярхоўным Саветам БССР быў прыняты Кодэкс аб шлюбе і сям'і. 1971 г. - Папраўча-працоўны кодэкс БССР. 1972г. - Кодэкс законаў аб працы БССР. 1984г. - Кодэкс ад адміністрацыйных правапарушэннях БССР і інш.

Змены ў дзяржаўным апараце

26 сакавіка 1946 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета БССР СНК быў пераўтвораны ў Савет міністраў. Пачалі стварацца новыя саюзна-рэспубліканскія міністэрствы.

У лютым 1947 года на аснове новага палажэння аб выбарах адбыліся выбары ў Вярхоўны савет БССР. Былі сфарміраваны пастаянныя камісіі, выбраны новы прэзідыум, утвораны ўрад рэспублікі, Вярхоўны суд, створана рэдакцыйная камісія, якая займалася ўнясеннем змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю БССР 1937 года.

Пашырэнне правоў рэспублікі ў канцы 50-х пачатку 60-х г. ХХст.

25 снежня 1951 года прэзідыум Вярхоўнага савета БССР прымае ўказ “Аб дзяржаўным сцягу БССР”.

24 верасня 1955 года ўказ “Аб дзяржаўным гімне БССР”.

У наступныя гады актывізуецца кантрольна-наглядная і распарадчая дзейнасць Вярхоўнага савета БССР. З’яўляюцца новыя камісіі.

У 1957 годзе дзейнічалі наступныя камісіі:

1. Па народнай адукацыі і культурна-адукацыйнай працы

2. Па ахове здароўя і сацыяльнаму забеспячэнню

3. Па жыллеваму будаўніцтву, камунальнай гаспадарцы і добраўпарадкаванню

4. Па сельскай гаспадарцы

 

80. Беларуская дзяржава і права ў 60-я г. ХХ ст. Кадыфікацыя заканадаўства



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 397; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.128.78.41 (0.005 с.)