Земская реформа 1864 і асаблівасці правядзення у Беларусі. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Земская реформа 1864 і асаблівасці правядзення у Беларусі.



1 студзеня 1864 года - палажэнне аб губернскіх і павятовых земскіх установах. Згодна з ім утвараліся губернскія і павятовыя земскія сходы, як распарадчыя ўстановы; утвараліся губернскія і павятовыя ўправы як выканаўчыя ўстановы. Выбары павятовых дэпутатаў праводзіліся на 3 выбарчых з’ездах: 1) павятовых землеўладалькаў 2) гарадскіх выбаршчыкаў 3) выбарных ад сельскай грамады. Асноўная праца ў земскіх установах выконвалася ў павятовых і губернскіх управах, якія былі пастанна дзеючымі органамі і мелі штатных сыноўнікаў. Кампетэнцыя земстваў: пытанні мясцовай гаспадаркі, пабудова і даглад дарог, школ, бальніц, добрачынныя ўстановы, арганізацыя сельскагаспадарчага крэдыту, прапаганда агранамічных ведаў, арганізацыя земскай статыстыкі. Земская рэформа 1864 года не пашырылася на нацыянальныя ўскраіны, у тым ліку і на Беларусь, так як царскі ўрад баяўся, што мясцовае самакіраванне трапіць тут у рукі памешчыкаў, якія лічыліся недобранадзейнымі. Палажэннем 1890 года дзейнасць земстваў была абмежавана. 15 красавіка 1903 года было ўведзена палажэнне “Аб кіраванні земскай гаспадаркай” у губерніях Віленскай, Віцебскай, Валынскай, Гродзенскай, Кіеўскай, Ковенскай, Мінскай, Магілеўскай і Падольскай. Згодна за палажэннем ад 1903 года, ствараліся губернскія і павятовыя камітэты па справах земскай гаспадаркі. 27 сакавіка 1911 года было прынята палажэнне “Аб земскіх установах”. У Беларусі яно было пашырана толькі на Віцебскую, Магілёўскую і Мінскую губерніі. З 35 беларускіх паветаў, земствы былі ўведзены толькі ў 25. У аснову выбарчаў сістэмы былі пакладзены саслоўны і маёмасны цэнзы. Рабочыя, дробная буржуазія, інтэлігенцыя ў выбарах не ўдзельнічалі. Згодна з палажэннем ад 1911 года ствараліся губернскія і павятовыя земскія сходы і земскія ўправы. Яны займаліся толькі мясцовымі гаспадарчымі справамі. Сельская грамада. Па палажэнню 1911 года, магла пасылаць у выбарчыя сходы не > 1/3 усіх дэпутатаў. Выбаршчыкі падзяляліся на 2 курыі: польская і руская (пашыралі). Губернатары і міністр унутраных спраў мелі права прыпыняць выкананне распараджэнняў земскіх губернскіх і павятовых сходаў. Гэта давала магчымасць прыпыняць практычна любое рашэнне земстваў.

 

53. Беларусь у пачатку ХХ ст. Дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый. Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі і яе значэнне для Беларусі.

События Февральской революций 1917 г. имели буржуазно-демократический характер. Не был окончательно решен вопрос о власти. Причины, вызвавшие революцию, были осложнены Первой мировой войной, которая началась в 1914 г. Начало Февральской революции положили массовые выступления рабочих в Петрограде. На их сторону стали переходить солдаты. 2 марта 1917 г. царь Николай II отрекся от престола. Самодержавие было свергнуто => Временное правительство. Свои полномочия его министры осуществляли до выборов Учредительного собрания — будущего парламента России. Он должен был решить вопросы о земле, о войне и мире, национальный вопрос. В Беларуси создавались органы революционно-демократической власти — Советы рабочих и солдатских депутатов. В России двоевластие: с одной стороны — революционно-демократическая власть пролетариата и солдат в виде Советов, с другой — власть буржуазии в виде «общественных комитетов порядка». Проводниками такой политики являлись меньшевики — политическое направление в РСДРП, представители которого поддерживали буржуазную власть, и эсеры, которые выступали за социализацию земли. Представители эсеров, меньшевиков, бундовцев (национальной организации еврейских рабочих) составляли большинство в Советах рабочих и солдатских депутатов. Похожее положение, как двоевластие, возникло в армиях Западного фронта, размещавшихся на территории Беларуси. После победы Февральской революции БСГ прилагала усилия для решения национального вопроса. В марте 1917 г. в Минске состоялся съезд представителей белорусских национальных организаций. По национальному вопросу съезд высказался за государственно-территориальную автономию (самостоятельность) Беларуси в составе Российской демократической республики. Съезд объявил себя высшей краевой властью, а своим исполнительным органом — БНК. Однако Временное правительство стояло на позициях единой и неделимой России и считало, что этот вопрос может решить только Учредительное собрание. В итоге национальный вопрос для Беларуси оставался нерешенным. Таким образом, в результате Февральской революции было свергнуто самодержавие, власть перешла Временному правительству, которое придерживалось курса на ведение войны до победоносного завершения. Однако сохранялось помещичье землевладение, а национальный вопрос остался нерешенным.

 

54. Устануленне савецкай улады на Беларусі. Аблвыканкам заходняй вобласці і фронта. Савет народных камісараў Заходняй вобласці.

Восенню 1917 г. яшчэ больш пагоршылася сацыяльна-эканамічнае становішча краіны. Набалеўшым было пытанне аб міры. Насельніцтва пакутавала ад цяжару ўтрымання больш як двухмільённай арміі Заходняга фронту. Значна знізіўся агульнажыццёвы ўзровень. У народзе ўзраслі антыўрадавыя настроі Усё гэта спрыяла бальшавікам ажыццяўляць курс VI з'езда РСДРП(б) на ўзброенае паўстанне. Яны пачалі актыўна праводзіць сваіх прадстаўнікоў у Саветы і ў верасні 1917 г. дабіліся значнага поспеху, але толькі ў буйных прамысловых цэнтрах краіны (на Беларусі Мінск і Гомель). Слабыя пазіцыі ў Саветах бальшавікі імкнуліся кампенсаваць узмоцненай агітацыяй сярод салдат Заходняга фронту, якія, будучы змучанымі вайной, ахвотна паддаваліся гэтай агітацыі. Бальшавіцкія арганізацыі на Беларусі на 95 % складаліся з салдат. Гэта давала бальшавікам магчымасць разгарнуць падрыхтоўку ўзброеных фарміраванняў (Чырвонай гвардыі) для захопу ўлады.

25 кастрычніка 1917 г. рабочыя і па-бальшавіцку настроеныя салдаты пад кіраўніцтвам ЦК РСДРП(б) зверглі Часовы ўрад. 26 кастрычніка II Ўсерасійскі з'езд Саветаў абвясціў Савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах.

Апоўдні 25 кастрычніка бальшавікі Мінска па вайсковым радыё атрымалі паведамленне аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Мінскі Савет, дзе пераважалі бальшавікі, абвясціў сябе ўладай. З турмаў былі вызвалены салдаты, арыштаваныя за антыўрадавыя выступленні. З іх быў арганізаваны Першы рэвалюцыйны полк. Пад ахову былі ўзяты чыгуначны вузел, урадавыя і ваенныя ўстановы, пошта, тэлеграф, вайсковыя радыёстанцыі. Былі створаны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы. Супраціўленне бальшавікам аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з Т. Калатухіным. Камітэт увёў у Мінск Каўказскую дывізію і прад'явіў Мінскаму Савету ўльтыматум з патрабаваннем перадачы яму ўсёй улады ў горадзе і на Заходнім фронце. Перавага сіл у гэты момант аказалася на баку Камітэта выратавання, і Мінскі Савет пайшоў на часовы кампраміс з ім. Неўзабаве ў Мінск прыйшоў браніраваны поезд з па-бальшавіцку настроенымі войскамі. Суадносіны сіл змяніліся. Камітэт выратавання не адважыўся пайсці на ўзброены канфлікт. Уладу ў Мінску і на Заходнім фронце ўзяў у свае рукі ВРК. Ён распусціў Камітэт выратавання, а Калатухін быў арыштаваны.

Пры дапамозе ВРК бальшавікі распускалі Саветы, у якіх не мелі пераважнай большасці, праводзілі іх перавыбары і такім чынам забяспечвалі ўсталяванне сваёй улады. У Магілёве знаходзілася Стаўка глаўкаверха, якая ўзначальвала барацьбу супраць бальшавікоў. Вакол яе гуртаваліся царскія генералы і афіцэры, цэнтральныя органы буржуазна-ліберальных і дэмакратычных партый.

Савецкі ўрад аб'явіў генерала М. Духоніна звергнутым з пасады Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй. У Магілёў былі накіраваны прабальшавіцкія ўзброеныя сілы. Стаўка была ліквідавана, а ўлада перайшла ў рукі ВРК. Вярхоўным галоўнакамандуючым быў назначаны прапаршчык М. Крыленка. Хутка і бяскроўна адбыўся пераход улады ў рукі Саветаў у арміях Заходняга фронту.

Пасля кастрычніка бальшавікі пачалі фарміраванне адзінай структуры органаў улады і кіравання. У кастрычніку 1917 г. былі скліканы з'езды рабочых і сялянскіх дэпутатаў, з'езды армій Заходняга фронту. Быў створаны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту - Аблвыканкамзах. Яго старшынёй стаў бальшавік М. Рагозінскі. Тады ж быў створаны і Савет народных камісараў (СНК) пад старшынствам К. Ландэра. Былі ліквідаваны існаваўшыя дагэтуль органы мясцовага самакіравання - гарадскія думы і ўправы, земскія ўстановы. Іх функцыі ўзялі на сябе Саветы - адзіныя паўнаўладныя органы, якія праводзілі палітыку толькі адной партыі - бальшавіцкай.

Савецкі орган краявой улады (аблвыканкамзах) створаны 26 лістапада 1917 году.аблвыканкамзах актыўна выступаў супраць беларускага нацыянальнага дзяржаўнага самавызначэння. Гэта з’явілася прычынай таго, што СНК аблвыканкамзахаправёў акцыю супраць кангрэса, якая атрымала розныя ацэнкі – роспуск, разгон, закрыцце і інш. У ноч з 17 на 18 снежня 1917 года Ўсебеларускі кангрэс быў разагнаны. Аблвыканкамзах не даў магчымасці мірным шляхам вырашыць пытанне аб форме самавызначэння Беларусі. Аднак, члены прэзідыўма Ўсебеларускага кангрэса не падпарадкаваліся рашэнню СНК аблвыканкамзаха. 18 мнежня 1917 года яны правялі падпольнае пасяджэнне і выбралі выканкам рады з’езда, які ўзначаліў лідэр народнічкага крыла Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) Грыб. Выканкам рады з’езда паставіў задачу падрыхтоўкі ўзброенай барацьбы за ідэалы беларускай дзяржаўнасці. Таксама накіраваў сваю дэлегацыю ў Брэст, дзе ў гэты час ішлі перагаворы паміж Германіей і Расіяй. Аднак, гэта дэлегацыя не была прынята ні адным, ні другім бокам. Перагаворы ў Брэсце былі сарваны. 18 лютага 1918 года нгерманскае камандванне аддало загад аб наступленні. Не маючы сіл арганізаваць абарону Мінска, аблвыканкамзах і СНК заходняй вобласці 19 лютага 1918 года эвакуірваліся ў Смаленск. Да ўступлення немцаў у Мінск выканкам рады ўсебеларускага з’езда бярэ ўладу ў свае рукі.

 

55. Спробы ажыццяўлення “права нацый на самавызначэнне” у Беларусі. Усебеларускі з’езд 1917.

Усебеларускі з'езд або Першы Усебеларускі кангрэс — першы ў гісторыі прадстаўнічы форум беларускага народу.

Быў скліканы Вялікай Беларускай Радай. Пачаўся з 5 снежня 1917 года ў Мінску. З'езд сабраў шматлікіх беларускіх палітычных дзеячаў ад усіх населеных беларусамі губерняў.

На І Усебеларускім з’езде прысутнічала 1872 дэлегаты, з якіх 1167 з правам рашаючага голаса. На ім былі прадстаўлены практычна ўсе слаі беларускага насельніцтва. З грамадскіх і палітычных груповак на з’езде выявіліся наступныя: земляцтвы (беспартыйныя) – магілёўскае, мінскае, віцебскае, смаленскае, віленскае, гродзенскае (г.з. ад усіх беларускіх губерняў); фракцыі сацыялістычных партый: эсэраў правых і левых, сацыял-дэмакратаў бальшавікоў, меншавікоў і інтэрнацыялістаў, беларускай сацыялістычнай грамады і іншых беларускіх палітычных партый; прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, такіх як: земства, гарадскія самакіраванні, зямельныя камітэты, прафсаюзы, настаўніцкія аб’яднанні, вайсковыя беларускія рады, бежанскія камітэты. Запрашаліся таксама і прадстаўнікі розных Саветаў. Па сацыяльным складзе дэлегаты прадстаўлялі галоўным чынам сялян, рабочых, сярэднія і ніжэйшыя слаі інтэлігенцыі; па нацыянальным - галоўным чынам беларусаў.

З'езд абвясціў права беларускага народу на самавызначэнне і прыняцце дэмакратычнай формы ўраду. Падчас паседжання назіралася розніца ў палітычных поглядах паміж дэлегатамі ад БСГ (Беларуская Сацыялістычная Грамада) і т.зв. "абласнікамі" (Беларускі Абласны Камітэт пры Усерасійскім Савеце Сялянскіх Дэпутатаў), якія прадстаўлялі галоўным чынам рэгіёны Усходняй Беларусі. Калі першыя казалі пра пэўную форму аўтаноміі альбо незалежнасць краіны, то другія бачылі будучыню Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расіі.

Была абрана Рада Кангрэсу, у склад якой увайшоў 71 прадстаўнік розных палітычных партый, а таксама Выканаўчы камітэт Рады Кангрэсу.

Пасля доўгіх дыскусій у ноч з 17 па 18 снежня 1917 года быў прыняты першы пункт агульнай рэзалюцыі: "Першы Усебеларускі З’езд пастанаўляе: неадкладна ўтварыць з свайго складу орган краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх, рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем". Бальшавікі пільна сачылі за ўсім, што адбываецца на з'ездзе, да часу не перашкаджалі яму. Аднак як толькі дэлегаты пераадолелі разыходжанні і здолелі прыняць першы пункт рэзалюцыі і гэтым паставілі па-за законам мясцовую бальшавіцкую ўладу, 17 снежня 1917 будынак, у якім праходзіў кангрэс быў акружаны бальшавіцкімі атрадамі, а дэлегаты былі разагнаныя.

Рада Кангрэсу і яе Выканаўчы камітэт працягвалі дзейнасць у падполлі. Пазней яны адыгралі важную ролю ў абвяшчэнні БНР.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 683; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.149.229.253 (0.013 с.)