Канстытуцыя Беларускай ССР 1978 г. прычыны прыняцця, агульная характарыстыка 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Канстытуцыя Беларускай ССР 1978 г. прычыны прыняцця, агульная характарыстыка



14 красавіка 1978 г. была пры­нята Канстытуцыя Беларускай ССР, якая была пабудавана ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй CCCР.

Канстытуцыя БССР 1978 г. складалася з 10 раздзелаў і 19 глаў. Першы раздзел "Асновы грамадскага ладу і палітыкі БССР": ўключаны палажэнні аб палітычнай і эканамічнай сістэме, аб сацыялістычнай уласнасці на сродкі вытворчасці ў дзяржаўнай (агульнанароднай) і калгасна-кааператыўнай форме, аб асабістай уласнасці грамадзян, аснову якой павінны былі складаць працоўныя даходы, а таксама аб сацыяльным развіцці і культуры, знешнепалітычнай дзейнасці БССР і абароне сацыялістычнай Айчыны.

Другі раздзел "Дзяржава і асоба": прысвечаны грамадзянству БССР, пытанням забеспячэння раўнапраўя грамадзян, іх асноўным правам, свабодам і абавязкам. Абвяшчаліся роўныя правы грамадзян на жыллё, ахову здароўя, карыстанне дасягненнямі культуры, удзел у кіраванні дзяржаўнымі справамі, аб'яднанне ў грамадскія арганізацыі і інш.

Трэці раздзел "Нацыянальна-дзяржаўная і адміністрацыйна-тэрытарыяльная будова БССР": гаварылася аб уваходжанні рэспублікі ў склад Саюза ССР і аб паўнамоцтвах Беларускай ССР. Чацвёрты раздзел "Саветы народных дэпутатаў і па­радак іх выбрання": замацоўваліся сістэма і прынцыпы дзейнасці Саветаў народных дэпутатаў, выбарчая сістэма, асновы прававога статусу народнага дэпутата. Раздзел пяты "Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання БССР ": змяшчаў нормы, якія вызначалі месца і ро­лю Вярхоўнага Савета як вышэйшага органа дзяржаўнай улады рэспублікі, парадак фарміравання і дзейнасці Прэзідыума Вярхоўнага Савета, а таксама склад і кампетэнцыю ўрада - Савета Міністраў Беларускай ССР. Шосты раздзел "Мясцовыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў БССР": гаварылася аб парадку фарміравання і дзейнасці мясцовых Саветаў і іх выканкомаў. Сёмы раздзел: быў прысвечаны дзяржаўнаму плану эканамічнага і сацыяльнага развіцця і дзяржаўнаму бюджэту БССР. Восьмы раздзел "Правасуддзе, арбітраж і пракурорскі нагляд": парадк фарміравання судовых органаў рэспублікі, ажыццяўленне правасуддзя толькі судом, вядзенне судаводства на беларускай ці рускай мове або на мове большасці насельніцтва дадзенай мясцовасці, пракурорскі нагляд і падпарадкаванне органаў пракуратуры Генеральнаму пракурору СССР. Дзевяты раздзел прысвячаўся гербу, сцягу, гімну і сталіцы БССР.

БССР з'яўляецца суверэннай сацыялістычнай дзяржавай, якая самастойна ажыццяўляе дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі (арт. 68).

 

82. узнаўленне знешне-палітычнай дзейнасці Беларускай ССР. Удзел БССР у стварэнні ААН.

Воссоздание внешнеполитеческой деятельности БССР. Участие БССР в воссоздании ООН.

1 лютага 1944 года Вярхоўны Савет СССР прыняў закон” Аб прадстаўленні саюзным рэспублікам паўнамоцтваў у вобласці знешніх адносін і аб пераўтварэнні ў сувязі з гэтым народнага камісарыяту замежных спраў з усесаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі”. Закон замацаваў права саюзных рэспублік уступаць у непасрэдныя адносіны з замежнымі дзаржавамі. Заключаць з імі пагадненні, абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўнікамі. Ў сувязі з гэтым, Вярхоўны Савет СССР 24 сакавіка 1944 года прыняў закон “Аб утварэнні народнага камісарыяту замежных спраў”, унес шэраг адпаведных дапаўненняў у Канстытуцыю БССР 1937 года.

26 сакавіка 1946 года наркамат замежных спраў быў пераўтвораны ў Міністэрства замежных спраў. Міністэрства замежных спраў разгарнула вялікую працу ў вобласці міжнародных адносін, падцвярджэннем таму з’явіўся ўдзел БССР разам з 50 дзяржавамі ў стварэнні ААН і ў распрацоўцы яе ўстава.

Асноўныя напрамкі дзейнасці БССР на міжнароднай арэне:

1. Заключэнне шматбаковых дагавораў з замежнымі дзяржавамі

2. Удзел у міжнародных канферэнцыях (40-70 гады – больш, чым у 300 канферэнцыях)

3. Удзел у кадыфікацыі і развіцці міжнароднага права

4. Удзел у перагаворах з замежнымі дзяржавамі

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-30; просмотров: 604; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.225.234.234 (0.004 с.)