Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Спецыялізацыя і палітызацыя перыядычнага руху. Легальны і нелегальны друк. Нацыянальныя выданні. “Наша Доля”, “Наша Ніва”.

Поиск

Ужо на мяжы 1850 – 1860-х гг. былi зроблены захады па выданні прыватнай, неафiцыйнай газеты, але закончылiся няўдачай. Аб адной з такiх спроб выдання «Беларускага веснiка» з’явiлася нават iнфармацыя М. А. Дабралюбава ў «Современнике». Былi спробы ўздзейнiчаць на друк i праз арэнду афiцыйных выданняў. Так, арандатарам «Кур’ера Вiленскага», што да гэтага часу прыйшоў у заняпад, стаў вядомы гiсторык, публiцыст Адам Кiркор. З 1 студзеня 1860 г. на яго старонках з’явiлiся матэрыялы па самых разнастайных пытаннях (гiсторыi, этнаграфii, лiтаратуры, культуры), карэспандэнцыi з розных месцаў Беларусi. У хуткiм часе «вiленскi, свой» «Кур’ер» меў больш за тысячу падпiсчыкаў, але задушэнне паўстання 1863 г. звяло да нуля i гэтыя намаганнi. Таму значнай падзеяй стаў выхад першай на Беларусi прыватнай грамадска-палiтычнай газеты лiберальна-асветнiцкага напрамку «Минский листок». Яна выходзiла з 1886 па 1902 г. у Мiнску на рускай мове, паколькi легальная перыёдыка на беларускай мове ў тыя гады была яшчэ немагчымай. I ўсё ж з самага пачатку газета заняла патрыятычныя пазiцыi. У першым нумары чытачы пазнаёмiлiся з пэўнага роду паэтычным манiфестам-вершам «Не ради славы иль расчета». Яго аўтарам быў беларускi паэт-дэмакрат Я. Лучына (I. Неслухоўскi), сын мiнскага адваката. Тут друкавалiся беларускiя гiсторыкi, лiтаратары, на старонках «Минского листка» з’явiлася велiзарная колькасць звестак па этнаграфii краю. Можна заўважыць, як змена ўладальнiка выдання ўплывае на яго змест i напрамак. Калi ў 1902 г. лiберал па поглядах мiнскi натарыус I. П. Фацiнскi прадаў газету М. П. Мысаўскому, апошняя не толькi змянiла назву («Северо-Западный край»), але i стала больш радыкальнай, з сiмпатыямi адгукалася на рэвалюцыйныя падзеi. Таму выхад газеты некалькi разоў прыпыняўся, i ўрэшце 8 снежня 1905 г. газету забаранiлi «впредь до окончания положения о чрезвычайной охране в Минской губернии».

Азначаны перыяд характарызуецца i пачаткам выхаду ў свет першых беларускамоўных выданняў. У 1906 г. выйшла некалькi нумароў «Нашай Долi», традыцыi якой прадоўжыла «Наша Нiва» – штодзённая газета на беларускай мове, якая выдавалася з 1906 па 1915 г. кiрылiцай i лацiнкай. Яна склала цэлую эпоху ў развiццi беларускага нацыянальнага адраджэння (яе называюць «нашанiўскай»), i гэтыя абставiны даследчыку неабходна ўлiчваць. Газета мела раздзелы: «Вясковае i гарадское жыццё», «Народная асвета», «З усiх бакоў», «З Беларусi i Лiтвы», «Сельская гаспадарка». На яе старонках можна сустрэць гiстарычныя матэрыялы, фальклор, абмеркаванне праблем мовы, звесткi аб бюджэце сялян i рамеснiкаў, аб жыццi беларускiх эмiгрантаў у ЗША, гумар, анекдоты.

Азначаны перыяд характарызуецца таксама вялікай колькасцю выданняў, якія арыентаваліся на мясцовага чытача («Мінскі голас», «Минское эхо» і інш.). Рэвалюцыйныя падзеі дазволілі выйсці ў свет выданням сацыял-дэмакратычнага напрамку, такім, напрыклад, як «Минский летучий листок» (1906). З'явіліся выданні ў многіх павятовых цэнтрах («Лидское слово», «Бобруйская жизнь» і г. д.).

«Северо-западный край», газета

  • 1-й № — 1902 г., последний — 1905, всего 801 №№.
  • > 20 отделов: Местная хроника, Последняя почта, Среди рабочих, Зарубежные новости, Политический обзор, Телеграммы и т.д.
  • 2 периода:

ü 1902-1904 — статьи либерального, реформистского и революционного характеров

ü с конца 1904 г. революционный характер — статьи о забастовках в Минске, Гомеле, Могилеве, Бобруйске и др местах. 8 декабря 1905 г. газета закрыта

«Се́веро-За́падная жизнь», газета

  • с 1911 по 1915 (с 1 января по 10 августа 1911 называлась «Белору́сская жизнь»).
  • Л. М. Солоневич
  • монархизм, западноруссизм
  • около 110 номеров.
  • Выходила в Вильно, в Гродно, в Минске.

Беларуская дэмакратычная інтэлігенцыя ў канцы 1902 г. стварыла гурток беларускай народнай асветы, які затым стаў ядром арганізаванай у 1902 г.Беларускай рэвалюцыйнай грамады (пазней – Беларускай сацыялістычнай грамады – БСГ). Найвялікшым дасягненнем БСГ стала выданне легальнай беларускамоўнай газеты “ Наша доля”

"Наша доля"

  • 1-й № ежедневной легальной газеты " Наша доля ", 1 сент.1906 г. на бел.языке, Вильно, ред. И.Тукеркес
  • 8 стр., А3, тираж 3 тыс.
  • 21 отдел: "Дзеянні урада", "Палітагляд", Жыццё вёскі", Жыццё гарадоў", "Навейшыя творы беларускай літаратуры", "Што чутно на Белай Русі", "З мінулага Беларусі" і інш.
  • Произведения Э. Пашкевич, Я. Коласа и др.; "Беларуская сацыялістычная грамада"

"Наша нива"

  • легальная газета на бел.языке с 1906 по 1915 гг., Вильно, и кириллица, и латинка
  • разделы:

– «Вясковае и гарадское жыццё», «Народная асвета», «З усіх бакоў», «З Беларусі и Літвы», «Сельская гаспадарка».

– Произведения Я.Купалы, Я. Коласа, М. Богдановича, Т.Гартного, М. Горецкого, Зм. Бедули и др.

– В 1912 г. с/х отдел → в самостоятельный журнал " Соха "

Периодическая печать начала ХХ века

-1912-13, Петербург, "Загляне сонца і ў наше аконца“, журнал "Молодая Беларусь“

-1914, журнал для молодежи "Лучынка"

-1916, ежедневные газеты на бел. языке "Дзянніца" (ред. Зм. Жилунович - Т.Гартный) и "Swietač" (латиница) "Светоч«(ред. Эдв. Будько)

статья "Аб Беларускім універсітэце“; об открытии гимназий, событиях на фронте, лит.отдел — Т.Гартный, А.Павлович, К.Буйло

-с марта 1918 года в Петрограде советская газета на бел.языке "Дзянніца"

Азначаны перыяд характарызуецца таксама вялікай колькасцю выданняў, якія арыентаваліся на мясцовага чытача («Мінскі голас», «Минское эхо» і інш.). Рэвалюцыйныя падзеі дазволілі выйсці ў свет выданням сацыял-дэмакратычнага напрамку, такім, напрыклад, як «Минский летучий листок» (1906). З'явіліся выданні ў многіх павятовых цэнтрах («Лидское слово», «Бобруйская жизнь» і г. д.).

33. Перыядычны друк і цэнзура. Цэнзурныя статуты і ўстановы, іх развіцце на працягу XIX – пачатку XX стст.

Па адносінах да цэнзуры (падцэнзурныя, легальныя, за мяжой). Гісторык павінен дакладна ўяўляць сабе канкрэтныя сацыяльна-палітычныя і культурна-бытавыя ўмовы таго часу, калі вывучаемыя выданні выходзілі ў свет. Умовы існавання перыёдыкі вызначаліся заканадаўствам аб друку, цэнзурнымі правіламі і статутамі, распараджэннямі аб друкарнях, урэшце ўсёй сукупнасцю мерапрыемстваў практычнай рэалізацыі ўнутранай і знешняй палітыкі ўрада. Вядома, што на цэнзурныя статуты ў перыяд Расійскай імперыі, на нарматыўныя дакументы аб друку ў савецкі час аказвалі ўплыў і погляды кіраўнікоў дзяржавы на перыёдыку. Лібералізм Аляксандра І у гэтым пытанні змяніў «Устаў» Мікалая І 1826 г., які сучаснікі назвалі «чугунным».

У савецкі час, вядома, цэнзура не знікла. Да 1923 г. цэнзуру друкаваных выданняў і кантроль за відовішчнымі мерапрыемствамі ажыццяўлялі розныя ведамствы: палітупраўленне Заходняга фронту, ЧК, рэпертуарная камісія Галоўпалітпрасвету. У 1923 г. была сфарміравана сістэма органаў Галоўліта (Галоўнага ўпраўлення па справах літаратуры і выдавецтва), у абавязак якога ўваходзіла ажыццяўленне рэпрэсіўнага кантролю за друкаванай прадукцыяй. Галоўліт даваў ацэнку выдання, на падставе якой прымалася рашэнне аб магчымасці яго надрукавання і ўстанавліваўся тыраж. Пры Галоўліце быў створаны інстытут палітычных рэдактараў, якія кантралявалі змест матэрыялаў, прызначаных для друку, непасрэдна ў рэдакцыях газет і часопісаў.

Помимо тотальной зависимости печати от местных партийно-советских органов на пути свободы слова стояла еще и цензу-ра. Ее в СССР осуществлял Главлит, само упоминание о котором в

печати было под запретом. Критика допускалась, но в отдельных случаях, без обобщений. На деле замалчивались многие проблемы. Вот только перечень тех, о которых писать и говорить было категорически запре-щено: межнациональная рознь, привилегии власть имущих, религиозная жизнь, деятельность КГБ, неуставные отношения и преступления в армии, секс и эротика, проституция, гомосексуализм, наркомания, положение в психиатрических больницах, положе-ние в местах лишения свободы, неопознанные летающие объекты, астрология и магия, аварии советских космических кораблей и самолетов.

Цензура

  • взаимосвязь периодики с публицистикой, которая появляется в XIX веке.
  • периодический выход изданий, их распространение по подписке, финансовая зависимость от розничной продажи = зависимость периодической печати от цензуры.
  • кумулятивный эффект периодических изданий

ü Кумуляция — увеличение, скопление, когда несколько изданий касаются темы понемногу, но в одном направлении.

  • 1804 г., Первый общий «Устав о цензуре»
  • 1811 г., особый комитет при министерстве полиции

ü системы цензуры: общая, светская, гражданская, духовная, иностранная, военная, театральная.

  • 1817 г. децентрализация цензуры, «множественная цензура»
  • 1826 г. «Устав о цензуре», «чугунный»
  • 1828 г. третий «Устав о цензуре»
  • Особые постановления
  • 1848 г. Бутурлинский комитет
  • 1865 г., реформа цензуры, новые временные правила о цензуре и печати, направления влияния властей:

ü традиионное ограничение возможности публиковать определенные материалы

ü увеличение материальных убытков издателя в случае конфликта с цензурным ведомством.

  • 1882 г., новые временные правила о цензуре и печати
  • эзопов язык запрещать издания мог Сенат, совещание министров внутренних дел, юстиции, народного просвещения и обер-прокурора Синода. С 1897 г ода стало невозможным передавать разрешённое издание от одного издателя к другому без согласования с властям
  • В 1923 г. была сформирована система органов Главлита (Главного управления по делам литературы и издательства)

институт политических редактаров

35. Падцэнзурныя выданні і іх спецыфіка. Партыйны, савецкі, прафсаюзны друк. Раённыя выданні, іх роля ў прапагандзе афіцыйнай палітыкі.

Перыяд партыйнай манаполіі на друк, які можна падзяліць на 2 этапы:

1) 1917 (1918) – першая палова 1950-х гг. Гэта этап усталявання і ўмацавання бальшавіцкай манаполіі на друк. Працэс манапалізацыі друку адбываўся на Беларусі паступова. Па-першае, у 1920-я гг. новая эканамічная палітыка садзейнічала пэўнай лібералізацыі і ў галіне друку. Па-другое, заходняя частка Беларусі да 1939 г. амаль не зведала, што сабой уяўляе Савецкая ўлада. У Заходняй Беларусі ў 1921 – 1939 гг. выдаваліся газеты і часопісы розных партый і рухаў («Беларускія ведамасці», «Беларуская справа» і інш.). У перыяд Вялікай Айчыннай вайны з'явіліся калабарацыйныя выданні (у тым ліку пад назвамі, што выходзілі раней у Заходняй Беларусі – «Беларускі каляндар» і інш.). Таму можна лічыць, што працэс усталявання бальшавіцкага кантролю над прэсай завяршыўся ў першыя пасляваенныя гады, калі была пабудавана дакладная піраміда перыядычнага друку (раённыя выданні, абласныя, рэспубліканскія, саюзныя), поўнасцю адпаведная структуры партыйна-савецкіх органаў і поўнасцю падкантрольная ім. І гэта яскрава засведчылі партыйныя пастановы аб друку 1946 – 1947 гг. (аб часопісах «Звезда», «Ленинград», «Беларусь» і інш.). Без вывучэння азначаных пастаноў, шэрагу іншых рашэнняў не толькі цэнтральных, але і мясцовых улад нельга аналізаваць матэрыялы друку гэтага часу. На жаль, значная частка рашэнняў (па прыкладу, пададзенаму Сталіным) прымалася без абмеркавання і дакументальнага афармлення – па так званым тэлефонным праве. Менавіта таму з перыёдыкі зніклі цэлыя праблемы: міжнацыя-нальныя, рэлігійнае жыццё, негатыўныя падзеі ў сілавых структурах, а таксама астралогія, магія, аварыі і г. д. Разам з тым забаранялася друкаваць матэрыялы без папярэдняй праверкі, адсутнічала пагоня за сенсацыйнасцю. Перакананне партыйных кіраўнікоў у тым, што іх рашэнні настолькі правільныя, што няма патрэбы нават даказваць гэта, часам робіць вельмі шчырымі матэрыялы для сучаснага чытача і, безумоўна, для даследчыка.

2) Другая палова 1950-х – 1980-я гг. характарызуецца не толькі паступовым пацяпленнем грамадскага клімату. У дачыненні да прэсы ніякіх паслабленняў не адбылося. Па-ранейшаму газеты імкнуліся паказаць жыццё не такім, якое яно ёсць, а такім, якім яно павінна быць, – адпаведна афіцыйна прынятай схеме развіцця грамадства. Гэта абумоўлівала аднастайнасць зместу перыёдыкі. Даследчыку няма патрэбы аналізаваць вялікую колькасць выданняў: усе яны пісалі аб дазволеным толькі на падставе дазволенага. Папулярнасць выданняў абумоўлівалася часам наяўнасцю красвордаў і паведамленняў аб спорце (і не толькі «Советский спорт» з цікавымі рэпартажамі, але і «Физкультурник Белоруссии» становяцца самымі чытальнымі).

Асаблівасць гэтага перыяду не ў меншай, а ў большай ступені вызначае з'яўленне канкурэнта прэсы – тэлебачання. Ужо ў сярэдзіне 1950 – пачатку 1960-х гг. радыёфікацыя кватэр гарадоў і нават глухіх вёсак (разгортваецца меліярацыя на Беларусі) прывяла да таго, што значная частка насельніцтва газет не чытала, а абмяжоўвалася праслухоўваннем радыё. Распаўсюджанне тэлебачання ў 1970 – пачатку 1980-х гг. нанесла канчатковы ўдар па тых выданнях, якія асноўнай мэтай мелі інфармаванне насельніцтва. У выніку павялічылася колькасць аналітычных матэрыялаў, пачаў расці і аб'ём выданняў. Павялічваецца ўдзельная вага часопісаў.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-09-05; просмотров: 400; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.15.34.105 (0.011 с.)