Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Вопрос 2 Айчынныя гістыяграфічныя школы↑ Стр 1 из 9Следующая ⇒ Содержание книги
Похожие статьи вашей тематики
Поиск на нашем сайте Вопрос 2 Айчынныя гістыяграфічныя школы Гістарычныя даследаванні галоўным чынам праводзяцца на аснове надрукаваных крыніц. Найбольшую каштоўнасць для даследчыка маюць летапісы. Адной з першых крыніц ранняга сярэдневякоўя Беларусі з’яўляецца “Аповесць мінулых часоў”. Важным для вывучэння гісторыі Беларусі 12-13стст. з’яўляецца Іпацьеўскі летапіс. У цэлым па гісторыі Беларусі феадальнага перыяду выдадзена больш за 100 тамоў рознага роду дакументаў. Беларуска-літоўскія летапісы выкладаюць гісторыю ВКЛ прыкладна да сярэдзіны 15 ст. Першапачаткова яны называліся толькі літоўскімі. Першы са знойдзеных такіх летапісаў назвалі летапісам Даніловіча, па прозвішчы даследчыка, які надрукаваў яго. Наогул, летапісам даваліся назвы па месцы знаходжання або па прозвішчы ўладальніка. Прыкладна з сярэдзіны 17 ст. сталі стварацца гарадскія хронікі. Гэта быў апошні этап мясцовага летапісання. Першыя звесткі пра беларуска-літоўскія летапісы з’явіліся ў польскіх хроніках. Найбольш поўныя данныя аб іх прыведзены ў кнізе М. Стрыйкоўскага “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі”. У 1830 г. у віленскім “Навагодніку” настаўнікам гімназіі І. Клімашэўскім была надрукавана частка невядомай раней хронікі аб забойстве ў Троках вялікага князя Сігізмунда Кейстутавіча. У 1846 г. Т.Нарбут выдаў яго пад назвай “Хроніка быхаўца”. У 1877 г. П.А.Куліш надрукаваў Баркулабаўскі летапіс. Адзіным летапісам з вялікай колькасцю ілюстрацый з’яўляецца Радзівілаўскі летапіс. Практычна адначасова са з’яўленннем крыніц па гісторыі Беларусі адбываўся працэс іх даследвання. З канца 15 ст. даследванні звязаны з імёнамі Ф. Скарыны, М. Літівіна, С. Буднага. Асвятленне асобных праблем гісторыі дзяржавы і права Беларусі знаходзім у кнігах “Бібліі” Францыска Скарыны. М.Літвін напісаў на лацінскай мове трактат “Аб норавах татараў, літоўцаў і масквіцян (10 урыўкаў)”. С. Будны (каля 1530-1593) выдаў на беларускай мове “Катэхізіс”. Даследаванню гісторыі станаўлення і развіцця ВКЛ прысвяцілі свае працы многія выдатныя вучоныя: М. Догель, А. Каяловіч, А.С. Нарушэвіч, І. Анацэвіч, М. Балінскі, Т. Нарбут. На развіццё навукі і гісторыі Беларусі вялікі ўплыў аказала капітальная праца “Беларусы” ў трох тамах Я.Ф. Карскага. Ён першым з вучоных вызначыў этнаграфічныя межы беларусаў. М.В.Доўнар-Запольскі аддаваў перавагу ў сваіх працах сацыяльна-эканамічнаму падыходу. У.І. Пічэта – “Беларуь і Літва ў 16 ст”. У.М.Ігнатоўскі – “Кароткі нарыс госторыі Беларусі”. І.М.Ігнаценка (1919-2001) сваю навуковую дзейнасць прысвяціў праблемам Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 г., грамадзянскай вайны. У цэлым у савецкі час былі палітызаваныя даследаванні па гістоыі Беларусі, яна пацвярджалі асноўныя палажэнні генеральнай лініі Камуністычнай партыі адносна таго ці іншага перыяду гісторыі. У гады перабудовы і станаўлення незалежнасці РБ з’явіліся новыя тэндэнцыі, падыходы да раскрыцця гістарычнага працэсу, якія зыхоздяць не з ідэалагічных прыярытэтаў, а з навуковых, нацыянальных інтарэсаў. Знакавымі ў гэты перыяд сталі “Нарысы гісторыі Беларусі”, працы Марчанкі, Навіцкага “Белорусская ССР курсом перестройки”, манаграфія акадэміка Касцюка “Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі”. Вопрос 3 Насельніцтва на тэррыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку Чалавек на тэрыторыі Беларусі з’явіўся 100-40 тыс. гадоў назад. 1) КАМЕННЫ ВЕК – 100-3 тысячы год да нашай эры: 2) Палеаліт – 100-9 тысяч год да нашай эры: - Ранні – (на Беларусі не было); - Сярэдні – 100-35 тысяч год да нашай эры; - Верхні ці позні – 35-9 тысяч год да нашай эры; 3) Мезаліт – 9-5 тысяч год да нашай эры; 4) Неаліт – 5-3 тысячы год да нашай эры; 5) БРОНЗАВЫ ВЕК – 2-пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры; 6) ЖАЛЕЗНЫ ВЕК – пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры- VI стагоддзе нашай эры.
Ранні палеаліт: з’яўленне першабытны чалавечы статак (праабшчына). Мацярынская радавая абшчына характэрна для сярэдняга і позняга палеаліту, мезаліту, неаліту. Патрыярхальная радавая абшчына – для эпох бронз і жалеза Паселішчы размяшчаліся на берагах рэк(стаянкі вескі Бердыж – Сож, Юравічы – басейн верхняга Дняпра) Позні палеаліт – спецыялізацыя працы. Мужчыны займаліся паляваннем і рыбалоўствам, жанчыны вялі гаспадарку, даглядалі дзяцей, займаліся збіральніцтвам, падтрымлівалі агонь. З’яўляюцца парныя ячэйкі – парная сям’я. некалькі сем’яў аб’ядноўваліся ў абшчыну (род), якая складалася з нашчадкаў пэўнай роданачальніцы. існавала экзагамія – забарона шлюбных сувязей унутры рода. Некалькі абшчын утваралі племя. Развіта татэмізм – вера ў агульнае паходжанне прыродную роднасць паміж людзмі. Неаліт. Характэрна шліфаванне, здабыча мясцовага крэменю, вытворчасць глінянага посуда.У гэту эпоху пражываюць 3 вялікія группы плямен:днепраданецкая, верхнядняпроўская, нёманская культуры · пачаўся пераход ад прысвайваючай гаспадаркі да вытворчай (земляробства); · беларускія землі ўключыліся ў міжрэгіянальны абмен таварам; · з’явіліся зачаткі рамёстваў, пакуль яшчэ ў выглядзе хатняй вытворчасці – выраб керамічнага посуду і тканіны.
Бронзавы век. пераход ад мацярынская да патрыярхальнага родавага ладу. Плямены шнуравой керамікі, сярэднядняпроўскія плямены. Мясцовыя плямёны прыйшлі да жывёлагадоўлі-земляробства. станаўленне новай формы грамадскага ладу – патрыярхату; · адбыўся першы вялікі падзел грамадскай працы на земляробства і жывёлагадоўлю; · выраслі памеры абмену, у тым ліку міжрэгіянальнага; · з’явілася прыватная ўласнасць; · з’віліся касмаганічныя рэлігійныя ўяўленні (прадстаўленні аб тым, як утварылася наваколле), больш увагі сталі ўдзяляць культу продкаў.
Жалезны век: мілагородская, паморская, зарубінецкая, штрыхавальная і днепра-данецкая культура – плямены. Родавая абшчына паступова саступала месца суседскай сельскай абшчыне, у аснове якой ляжалі тэрытарыяльныя і эканамічныя сувязі. з дапамогай больш дасканалых жалезных прылад ўзрасла роля земляробства Змяніўся тып паселішчаў. З’явіліся гарадзішчы – размешчаныя ў спрыяльнай для абароны мясцовасці, умацаваныя валамі і драўляным частаколам пасёлкі. Вопрос 11.Люблинская уния. Образование Речи Посполитой Вопрос об унии был злободневным для Польши на протяжении более полутора столетий. Польские магнаты поднимали вопрос об унии на четырех сеймах. Шляхту привлекали земли Великого княжества, чины и богатства. Беларуская шляхта поддерживала идею унии, т.к.надеялась получить «золотую польскую вольность ». В 1562 г. белорусская шляхта создала в лагере под Витебском конфедерацию и обратилась с просьбой к Великому князю заключить унию с Польшей. Польская католическая церковь видела в унии средство расширения своего влияния на восток. В 1558 г.Иван Грозный начал войну с Ливонией. Великий магистр Ордена Г. Кеттлер обратился к Великому князю Литовскому и королю Польскому Сигизмунду II Августу(1548 - 1572 гг.)с просьбой о помощи. В результате Орден был поделен на две части: Курляндское герцогство и литовско-польскую провинцию Инфлянты. Курляндский герцог признал себя вассалом Великого князя Литовского. В связи с этим царь начал войну против Великого княжества Литовского. В 1563 г. взял Полоцк и стал именоваться «Великим князем Полоцким». Он занял северо-восточную Беларусь, ему открылся путь на столицу княжества. Государство оказалось на грани политического краха и военной катастрофы, под угрозу было поставлено само его существование. В январе 1569 г. в Люблине открылся общий сейм: · Продолжался он шесть драматических месяцев. · Каждая сторона ставила свои условия, которые не принимались другой. Увидев угрозу насильственного заключения унии,послы Великого княжества Литовского покинули город. Тогда польская сторона продемонстрировала силу. Сигизмунд Август II издал указ о присоединении к Польскому королевству Подляшья, Волыни, Подолии и Киевщины, в результате чего почти половина территории Великого княжества Литовского отошла к Польше. Оказать сопротивление Польше княжество не могло. В этих условиях была сделана попытка начать переговоры с Иваном IV о мире, но она была безрезультатной. В этих условиях делегация Великого княжества Литовского вынуждена была вернуться в Люблин и 1 июля 1569 г. подписать акт унии в той форме, которую предлагала Польша. В соответствии с этим актом Польское Королевство и ВКЛ объединялись в одно государство - Речь Посполитую. Единого государя предполагалось избирать на общем сейме.Отдельное избрание Великого князя Литовского прекращалось. Права поляков в княжестве и жителей княжества в Польше уравнивались. Для обсуждения общегосударственных дел предусматривались общие сеймы. Люблинская уния сильно ограничивала суверенитет княжества. Оно сохранило свое войско, судебную систему, административный аппарат, печать с Погоней. Обе части Речи Посполитой имели самостоятельные названия и до конца XVII в. - государственные языки. В княжестве таковым был белорусский. В результате Люблинской унии Польша получила большие возможности для проведения великодержавной политики в отношении населения ВКЛ. Сенат Речи Посполитой состоял преимущественно из польских представителей. В сейме, где из 180 послов только 46 приходилось на Великое княжество, из них на белорусские поветы -34. Наряду с политическими ограничениями белорусская шляхта почувствовала и экономические ограничения: Она не могла получать земли в тех регионах, что были присоединены к Польше. Польская же шляхта стала активно пользоваться правом приобретения имений в княжестве.Было немало сторонников разрыва союза с Польшей, которые вели борьбу за независимость своего государства. В этот период регулярно созывало свои сеймы ВКЛ. В 1581 г. была создан высшая инстанция - Трибунал, а принятие в 1588 г. своего свода законов - Статута - по существу сводило на нет некоторые положения Люблинской унии. В 1572 г. умер Сигизмунд II Август, последний Польский Король и Великий князь Литовский из династии Ягеллонов, занимавший трон по праву наследования. После него короли стали избираться сеймом, что часто приводило к так называемым бескоролевьям, которые тянулись от смерти одного монарха до избрания другого. После очередногобескоролевья на престол был избран Стефан Баторий (1576 - 1586 гг.). В 1579 г. войска Речи Посполитой под руководством Стефана Батория взяли Полоцк, Велиж, Усвяты и Великие Луки, в 1582 г. начали осаждать Псков, но занять его не удалось. В 1582 г. Ливонская война завершилась Ям-Запольским миром, по которому к Речи Посполитой перешла вся Ливония, Полоцк и Велиж. В конце XVI - первой четверти XVII в. В правящих кругах Речи Посполитой была популярной идея присоединения к ней Московского княжества. Ее поддерживали и великокняжеские политики.От дипломатических способов осуществления этой идеи - выдвижения на трон речи Посполитой кандидатуры В конце XVI - первой половине XVII в. доминирующая роль в Восточной Европе перешла от Великого княжества Литовского, а затем Речи Посполитой, к их сопернику - Московскому государству.
Вопрос 18 Рэформа 1861 г. узнікла па глыбокага крызісу феадальна-прыгоннай сістэмы. Які прывёу: · да глыбокага крызісу эканомікі імперыі, у тым ліку i Беларусь. · да рэзкага пагаршэння сацыя льна-эканамічнага становішча сялянства. · да кр ызісу памешчыцкіх гаспадара к. · да масавы х выступленняу сялянства ( паустанне 1830— 1831 гг., 40 сялянскіх выступленняу у 1858-1860 гг.). Другой істотнай прычынай з’явілася няухільнае развіццё таварна-грашовых адносін, паступовае, але трывалае развіццё капіталізму, у тым ліку i у Беларусь. 19 лю тага 1861 г. Аляксандр 11 выдау м аніфе ст аб вызваленні сялян, а таксама «Агульнае палажэнне аб сялян ах, якія в ыйшлі з прыгоннай залежнасщ», На тэрыторьй сучаснай Беларусі дзейні чалі як агульнае, так i два мясцовыя палаженні. незадаволенасць аграрнай рэформай выліл ас я у паустанне 1863-1864 гг. пад кірауніцтвам Кастуся Каліноускага. Пасля рэформы 1861 г. адбыліся значныя змены у мясцовых органах дзяржаунага кіравання i самакіравання. У дапауненне да старога паліцэйскага апарату утваралія новыя органы улады: у губернях - губернскія па сялянскіх справах установы; у паветах - міравыя пасрэднікі i павятовыя міравыя з ’езды, з 1874 г. — павятовыя па сялянскіх справах установы i з 1889 г. — земскія участковыя нaчaльнiкi i ix павятовыя з’езды; у валасцях — валасныя сходы, валасны старшыня, валасное упрауленне, валасны сялянскі суд; у сёлах - селянскі сход, селянскі староста. У1862 г. пачалася ваенная рэформа. Утваралася 15 вайсковых акруг скарачауся тэрмп службы да 7-8 гадоу, што дало магчымасць амаладзіць армію i стварыць рэзерв для мабілізацыі з лику звольненых у запас. 1 студзеня 1864 г. было выдадзена «Палажэнне аб губернскіх i павятовых земскіх установах». У адпаведнасці з якім утвараліся губернскія i павятовыя земскія сходы як распарадчыя установы i губернскія i павятовыя управы як выканаучыя. У Беларуси, Літве i Правабярэжнай Украине земскія рэформы не праводзіліся да пачатку XX ст., таму што урад Pacii пасля паустання 1863- 1864 гг. не давярау мясцовым апалячаным памешчыкам. Толью у 1911 г. урад адважыуся утварыць выбарныя земствы у Віцебскай, Менскай i Магілёускай губернях. У адпаведнасці з указам ад 14 сакавіка 1911 г. у выбарныя сходы паветау сельская грамада магла пасылаць не больш як 1/3 частку ycix гласных, а у губернскія — толью аднаго сялянскага гласнага ад кожнага павета. 20 сакавіка 1862 г Аляксандр II прыняу рашэнне «тэрмінова прыступіць да паляпшэння грамадскага кіравання ва ycix гарадах імперыі». 26 красавка таго ж года Міністэрства унутраных спрау накіравала губернатарам цыркуляр з прапановаю стварыць камісіi з прадстауніоу розных саслоуяу. Аднак Гарадавое палажэнне было падпісана царом толькі 16 чэрвеня 1870г. Яно дало магчымасць ствараць усесаслоуныя установы мясцовага кіравання. Распарадчыя функцыі належылі гарадской думе, выканаучыя - управе. Членау думы - гласных (ад 30 да 72 чалавек) выбіралі на чатыры гады. У 1864 г. была праведзена на Беларусі i судовая рэформа. У аснову рэформы быу пакладзены прынцып падзелу улад. Судовыя статуты абвясцілі: аддзяленне суда ад адміністрацыі; увядзенне агульнага для ycix усесаслоунага суда; роунасць ycix перад судом; нязменнасць суддзяу i следчых; выбарнасць міравых суддзяў і присяжных засядацеляу; галоснасць, вуснасць, непасрэднасць i спаборнасць судовага працэсу; заснаванне адвакатуры; і інш. Ствараліся дзве судовыя сістэмы: мясцовыя i агульныя суды. Да мясцовых адносіліся міравыя суды i з 'езды міравых суддзяу, да агульных - акруговыя суды {1-3 на губерню) i судовыя палаты (1 на некалькі губерняў). Эканоміка Асноуныя тэндэнцьй сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі 60 90-х гг. XIX ст. вызначаліся прамысловай рэвалюцыяй, якая прыйшла сюды разам з развіццём капіталізму. Беларусь, хоць i пазней, чым краіны Захаду, былауцягнута ў арбіту індустрыяльнай цывілізацыі. Яна пачалася шырокім укараненнем электрычнасці, чыгунак, тэлеграфа i тэлефона, вадаправоду i каналізацыі. Менавіта навука i тэхніка сталі галоунымі рычагамі icтотных перамен у перадавых краінах свету. Адмена прыгоннага права i буржуазныя рэформы 60-80-х гг. XIX ст. прыкметна паскорылі мадэрнізацыю прамысловасці Pacii. Значную ролю у яе разгортванні адыграу міністр фінансаў Pacii С.Ю. Вітэ (1849-1915). Па яго прапанове была уведзена вінная манаполія, праведзена грашовая рэформа, у выніку якой рубель стау канвертуемым. Гэта павялічыла прыток капіталаў з-за мяжы. Пры падтрымцы дзяржавы у Pacii з 1893 г. пачауся небывалы прамысловы пад’ём, асабліва у чорнай металургіі і машынабудаванні. Пасля буржуазных рэформау 60-70-х гг. развіццё прамысловасці у Беларусі атрымала новы імпульс. Перш за усё гэта выявілася у будауніцтве чыгунак. Першая з ix Пецярбург - Варшава была пракладзена у 1862 г. па пауночна-заходняй частцы беларускай тэрыторыі, яна праходзіла праз Вільню, Гародню, Беласток Пабудаваныя чыгункі сур’ёзна пауплывалі на ўсю эканоміку. Беларуci, даушы моцны імпульс гаспадарчаму развіццю тых рэгіёнаў, праз якія яны праходзілі. З’явiлicя у Беларусi тэлефон, тэлеграф, аутамабіль. У 70-я гг. XIX ст. у асобных гарадах Бeлapyci з’явіуся цантралізаваны водаправод. У 1898 г. бельгійскае акцыянернае таварыства стала эксплуатаваць электрычны трамвай у Віцебску. Ён на год апярэдзіу адкрыццё трамвайнага руху у Маскве (1899) i на дзесяць гадоу - у Пецярбургу (1907). Адмена прыгоннага права не прывяла у другой палове XIX ст. да перабудовы на капіталістычны лад большасці памешчыцкіх гаспадарак.. Многія з памешчыкау не валодалі ведамі і навыкали вядзення гаспадарак у новых умовах, не мeлi сучасных прылад працы, acaблiвa механізаваных розных угнаенняў.. Вял і кае значэнне у развіцці розных галін гаспадаркі мелі банкі. З 80-х гг. XIX ст. у Беларусі ста дзейнічаць аддзяленні як дзяржауных, так i камерцыйных банкау - Дзяржаунага, Сялянскага, Дваранскага. Толью пры дапамозе крэдытау Сялянскага банка беларускія сяляне да 1900 г. набылі 984,3 тыс. дзесяцін зямлі. Аднак аддзяленні Дзяржаунага банка пасіўна адносіліся да развіцця эканомкі Беларуси.
Вопрос 19. Адмена прыгоннага права і іншыя буржуазныя рэформы ў Беларусі. Прычынамi адмены прыгоннага права былi: прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; антыпрыгонны рух.19 лютага 1861 г. цар зацвердзiў 17 заканадаўчых актаў аб адмене прыгоннага права i звярнуўся да народа з манiфестам. Галоўным былi асабiстыя правы сялян: селянiн мог вольна распараджацца сабой, заключаць розныя грамадзянскiя, маемастныя пагадненнi, адкрываць прадпрыемствы, пераходзiць у iншыя саслоўi. Аднак сяляне два гады абавязаны былi несцi тыя ж павiннасцi, што i раней. Адменялiся толькi дадатковыя зборы. Да правядзення выкупа зямлi 9 гадоў сяляне лiчылiся часоваабавязанымi. Яны адбывалi паншчыну, баршчыну, плацiлi аброк. Правiлы выкупной аперацыi былi аднолькавымi па ўсей Расii. На працягу 49 гадоў сяляне былi даўжнiкамi дзяржавы, плацiлi ей да 300 % пазычанай суммы. Умовы рэформы не маглi задаволiць сялян. Пачалiся выступленнi сялян ва ўсей Расii. Яны жорстка падаўлялiся.Уступкi палепшылi становiшча сялян, спрыялi развiццю капiталiзма ў Лiтве i Беларусi. Разам з тым рэформа несла шмат супярэчнасцей. У Расii захавалася мноства феадальных перажыткаў, што i стала адметнай рысай расiйскага капiталiзму. Разам з рэформай аб адмене прыгоннага права былi праведзены i iншыя буржуазныя рэформы : земская, судовая,ваенная, гарадская, i ў галiне народная адукацыi i друку i iнш. У 1862 г. ваенная рэформа.Утваралася 15 вайсковых акруг,скарачаўся тэрмін службы а 7-8 гадоў, што ало магчымасць амаладзіць армію і стварыць рэзерв для мабілізацыі з ліку звольненых у запас.Але адзін з галоўных недахопаў старой арміі- яе саслоўны характар-захоўваўся яшчэ больш за 10 гадоў.Толькі ў студзені 1874 г. была ўведўена ўсеагульная вайсковая павіннасць для мужчын, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту.Тэрмін у сухапутных войсках-6 гадоў,а ў флоце-7. Iльготы для тых, хто меў адукацыю: з вышэйшай адукацыяй – 6 месяцаў, з гiмназiяй – 1,5 года, вучылiшча – 3 г., пачаткова школа – 4 г. Самая радыкальная з iх – судовая (1864). Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвешчалася незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi. Ен насiў вусны характар. З`явiлася спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Быў створаны iнстытут прысяжных засядателяў. Рэформа пакiнула валасны суд для сялян, духоўны – для духавенства, ваенны – для вайскоўцаў. На Беларусi рэформа пачалася ў 1872 г. Земская рэформа прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем. На Беларусi ў сувязi з паўстаннем 1863 г. Земская рэформа была праведзена ў 1911 г. Згодна з гарадской рэформай (1870, на Беларусi – 1875), аб`яўлялася ўсесаслоўнасць пры выбары ў гарадскую думу. Аднак права выбiраць i быць абраным мелi толькi тыя, хто плацiў гарадскiя падаткi: буйныя плацельшчыкi, сярэднiя i друбныя плацельшчыкi. Т.ч. новая сiстыма гарадскога самакiравання давала ўладу буйной буржуазii. Рабочыя, служачыя, iнтэлiгенцыя – асноўная маса насельнiцтва гарадоў – не мелi магчымасцi ўдзельнчаць у гарадскiм самакiраваннi як непадатковае насельнiцтва. Гарадская дума займалася добраўпарадкаваннем тэрыторыi горада, арганiзацыяй гарадскога гандлю, транспарту, народная адукацыяй, аховай здароўя, санiтарнымi i супрацьпажарнымi мерамi. Рэформа школы (1864) i цэнзурная рэформа (1865): школа – усесаслоўная, павялiчвалася колькасць пачатковых школ, пераемнасць розных ступеняў навучання. Гiмназii падзялiлiся на класiчныя i рэальныя. Доступ ва ўнiверсiтэты тым, хто скончыў рэальныя гiмназii, быў абмежаваны. Высокая плата за навучанне. Для жыхароў Беларусi складана было атрымаць вышэйшую адукацыю таму, што не было нiводнай вышэйшай навучальнай установы (выезд за мяжу забараняўся). Па-новаму цэнзурнаму статуту пашыралiся магчымасць друку. На Беларусi да сярэдзiны 80-х гг. усе перыядычныя выданнi залежалi ад урадавых устаноў i праваслаўнай царквы. Такiм чынам, буржуазныя рэформы былi крокам наперад на шляху пераўтварэння феадальная манархii ў буржуазную. Абмежаваны, непаслядоўны характар рэформ на Беларусi быў абумоўлены паўстаннем К.Калiноўскага.
Вопрос 20. Грамадска-палітычны рух у другой палове XIX ст.Паўстанне 1863-1864 гг. Напрыканцы 50-х гг. у Царстве Польскім пачалася актыўная падрыхтоўка да паўстання.. Мэтай выступлешія было аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Тайныя таварыствы прытрымліваліся розных падыходаў да паўстання. «Белыя» - магнаты, багатая шляхта, высокае чыноўніцтва - лічылі неабходным скарыстаць зручны знешні факгар у Заходняй Еўропе, каб яна падтрымала іх. Да гэтага часу, на іх думку, неабходна было не рызыкаваць, дзейнічаць у асноўным шляхам перамоў. «Чырвоныя» былі прадстаўлены сярэдняй і дробнай шляхтай, студэнтамі, інтэлігенцыяй, мяшчанамі, каталіцкім духавенствам і выступалі за радыкальныя рэвалюцыйныя меры - за ўзброенае паўстанне. У Пецярбургу, Маскве, Кіеве студэнцтва з былой Рэчы Паспалітай пачало ствараць тайныя таварыствы, філіялы і гурткі якіх узнікалі ў асобных гарадах Беларусі і Літвы. Яны мелі цесную сувязь састудэнтамі Кракаўскага універсітэта. Падзеі пачалі паступова разгортвацца ў канцы 1860 - пачатку 1861 г. 27 лютага 1861 г. у час разгону адной з дэманстрацый казакамі расійскага войска загінула пяць чалавек. Летам 1862 г. у Варшаве быў утвораны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК), кіруючы орган «чырвоных». Яго праграма прадугледжвала нерш за ўсё аднаўленне польскай дзяржавы ў межах былоіі Рэчы Паспалітай, значыць, з уключэннем у яе Літвы, Беларусі, Украіны; перадачу сялянам ва ўласнасць без выкупу і часоваабавязаных адносін надзелаў, якія яны атрымалі па рэформе ад 19 лютага 1861 г.; захаванне памешчыцкага землеўладання і аплату памешчыкам за кошт дзяржавы іямлі, якая была адведзена пад сялянскія надзелы; ураўнаванне.'рамадзянскіх правоў сялян і шляхты; замену падушнага падатку падымным і 25-гадовай рэкрутчыны 3-гадовай вайсковай службай у сваім краі; аднаўленне уніяцкай царквы. Галоўную ролю ў паўстанні ЦПК адводзіў шляхце, дапаможную - сялянам. 22 студзепя 1863 г. было абвешчана паўстанне. У «Маніфесце» і аграрных дакументах выкладалася ранейшая праграма. Адзіным дапаўненнем з’яўлялася палажэнне аб выдзяленні трох моргаў (каля дзвюх дзесяцін) зямлі тым беззямельным сялянам, якія са зброяй у руках падтрымаюць паўстанне. У кастрычніку 1862 г. старшынёй паўстання стаў 24-гадовы К. Каліноўскі (21.01.1838 10.03.1864), былы студэнт юорыдычнага факультэта Пецярбургскага універсітэта. Ен выступаў за перадачуўсёй зямлі сялянам, разгортваннё сялянскай рэвалюцыі, ліквідацыю шляхты «як гнілой і разбэшчанай касты», прадастаўленне Літве і Беларусі права на самавызначэнне. Свае погляды К. Каліноўскі выказаў у сямі нумарах рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты «Мужыцкая праўда». Першыя паўстанцкі.я атрады з Царства Польскага гірыйшлі ў Беларусь у канцы студзеня 1863 г. Самым буйным з іх быў атрад Р. РагінскагаУсяго на тэрыторыі сучаснай Беларусі з лютага па жнівень 1863 г. адбылося 46 баёў і баявых сутыкненняў паўстапцаў з расійскімі войскамі, з іх 2/„- на тэрыторыі Гародзенскай і Віленскай губерняў Для адцягнення сялян ад паўсгання царскі ўрадуказамі ад 1 сакавіка і 2 лістапада 1863 г. спыняў часоваабавязаныя адносіны сялян да памешчыкаў, сяляне пераводзіліся на абавязковы выкуп, выкунныя плацяжы зніжаліся на20 %. У кастрычніку 1863 г. было прынята рашэнне аб выдзяленні сялянам, абеззямеленым у 1846 1856 гк, 3-дзесяцінных іямельных надзелаў і аб вяртанні поўных надзелаў тым сялянам, якіх памешчыкі абеззямелілі ў пазнейшыя гады. 3 сярэдзіны мая 1863 г. падаўленнем паўстання ў Беларусі і Літве кіраваў новы віленскі генерал-губернатар М. Мураўёў, які меў надзвычайныя паўнамоцтвы. «Белыя» пад націскам улады адмовіліся ад паўстання. Многія яго ўдзельнікі былі арыштаваны, расстраляны ці павешаны, загінулі ў баявых дзеяннях, перабраліся за мяжу. У такіх умовах у пачатку чэрвеня 1863 г. К. Каліноўскага запрасілі ў Вільню. 3 31 ліпеня ён узначальваў Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, пераўтвораны ў Выканаўчы аддзелЛітвы. 22 жніўня яму перадалі і паўнамоцтвы камісара Варшаўскага ўрада ў Вільні. Аднак дабіцца пералому ў ходзе паўстання К. Каліноўскаму не ўдалося. Да пачатку восені 1863 г. паўстанне ў Беларусі і Літве было задушана. Царызм жорстка расправіўся з паўстаўшымі ў Беларусі і Літве: 128 чалавек былі пакараны смерцю, 12 483 адпраўлены накатаргу і пасяленне ў Сібір, у арыштанцкія роты. Маёнткі паўстаўшых памешчыкаў канфіскавалі і на льготных умовах прадалі.царскім генералам і чыноўнікам. Мясцовыя памешчыкі былі абкладзены кантрыбуцыяй. Закрываліся або пераўвараліся ў праваслаўныя цэрквы многія касцёлы. Быўзакрыты Горы- Горацкі земляробчы інстытут, скарочана колькасць сярэдніх навучальных устаноў. Многія мясцовыя настаўнікі, медыцынскія работнікі, землямеры, чыноўнікі былі пераведзены ў цэнтральныя раёны Расіі, а замест іх адтуль запрашаліся рускія. Устанаўліваўся рэжым выключных законаў, накіраваны на памяншэнне польскага і ўзмацненне рускага ўплыву. 22 сакавіка 1864 г. у 10 гадзін 30 хвілін на Лукішскай плошчы ў Вільні ў прысутнасці вялікай колькасці людзей быў павешаны 26-гадовы кіраўнік паўстання К. Каліноўскі. Аднакгэтым крокам расійскі ўрад не змог канчаткова расправіцца з настроямі свабоды і незалежнасці беларускага народа.
Вопрос 23. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. і яе роля ў гістарычным лесе беларускага народа. Пад уплывам Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі нацыянальны рух падзяліўся на дзве асноўныя часткі. Адна падтрымлівала рэвалюцыю, другая выступала супраць Кастрычніка. Розныя пазіцыі беларускага нацыянальнага руху ў адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі былі абумоўлены яго сацыяльнай неаднароднасцю, вострымі супярэчнасцямі паміж рознымі сацыяльнымі пластамі гэтага руху. Вядучай палітычнай сілай у грамадстве стала партыя бальшавікоў. На Беларусі і на Заходнім фронце гэта выявілася ў тым, што больш за палову (51,4 %) усіх выбаршчыкаў ва Устаноўчы сход (лістапад 1917 г.) аддалі галасы кандыдатам партыі бальшавікоў, 43 % дэпутацкіх месц было аддадзена эсэрам. У іх ліку значную ўдзельную вагу складалі левыя эсэры, якія ўступілі потым у блок з бальшавікамі. За кадэтаў і іншыя буржуазныя партыі галасавала каля 5 % выбаршчыкаў. І гэта пры тых умовах, што выбары рыхтаваліся пры Часовым буржуазным урадзе. Калі пасля Лютаўскай рэвалюцыі ўсе беларускія нацыянальныя партыі, і ў першую чаргу Цэнтральная беларуская рада, патрабавалі краявой аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі, то ўжо пасля Кастрычніка іх барацьба разгортвалася пад лозунгам “поўнага нацыянальнага самавызначэння”. Для ўстанаўлення ўлады, “выбранай самім народам беларускім”, ВБР абвясціла аб скліканні ў Мінску з’езда прадстаўнікоў усяго беларускага народа. Дэлегаты з’езда паспелі прыняць толькі першы пункт рэзалюцыі, які быў вырашальным у лёсе з’езда і яго дэлегатаў. У ім гаварылася: “Усебеларускі з’езд пастанаўляе: тэрмінова ўтварыць са свайго складу орган краявой улады – Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем, уступаючы ў афіцыйныя адносіны з цэнтральнай уладай, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў”. Гэта рашэнне з’езда СНК Заходняй вобласці і фронту расцаніў як контррэвалюцыйную спробу звяржэння ўстаноўленага ў выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі грамадскага і дзяржаўнага ладу. Таму ноччу 18 снежня 1917 г. з’езд быў разагнаны, прэзідыум і шэраг дэлегатаў арыштаваны (усяго 27 чалавек). Пасля разгону з’езда Савет старэйшын аб’явіў сябе Саветам з’езда. На сваім першым закрытым пасяджэнні 18 снежня 1917 г. Савет з’езда пастанавіў: 1) лічыць І Усебеларускі з’езд гвалтоўна разагнаным; 2) Савет з’езда прызнаць выканаўчым органам з’езда, абавязаць яго праводзіць у жыццё ўсе яго рашэнні і пастановы; 3) папоўніць Савет з’езда дэлегатамі ад зямляцтваў і іншых груп, якія дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў са з’езда ў Савет, і даць ім права адклікання і кааптацыі. Савет з’езда прыняў пастанову спыніць дзейнасць усіх нацыянальных фарміраванняў і перадаць іх справы і маёмасць Савету, а таксама склікаць ІІ Усебеларускі з’езд. Быў створаны выканком Савета. СНК Заходняй вобласці і фронту ў паведамленні “Аб роспуску нацыяналістычнага беларускага з’езда” 20 снежня 1917 г. адзначаў, што з’езд выказаўся за савецкую ўладу і прызнаў яе ў Расіі, але не прызнаў гэтай улады ў Заходняй вобласці і на фронце. У звароце да беларускага народа 30 студзеня 1918 г. СНК Заходняй вобласці і фронту заявіў, што беларускі з’езд быў скліканы беларускімі кадэтамі, прадстаўнікамі буржуазіі і тых палітычных партый, якія жадалі выкарыстаць цемру і невуцтва народных мас для звяржэння народнай савецкай улады. Абласное кіраўніцтва ўспрымала патрабаванне аб самавызначэнні Беларусі як антысавецкае, контррэвалюцыйнае. У гісторыі беларускага народа Усебеларускі з’езд стаў важнай гістарычнай падзеяй. У той жа час з’езд выявіў і рознагалоссе, якое існавала ў беларускім нацыянальным руху пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Вопрос 24: Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі і нацыянальны рух. Пачынаючы з 23 лютага 1917 г., у Петраградзе прахадзілі дэманстрацыі пад лозунгамі «Далоў вайну», «Далоў самадзяржаўе». Так пачыналася лютаўская рэвалюцыя. 27 лютага на бок рабочых перайшлі салдаты Петраградскага гарнізона, у выніку чаго 28 лютага рэвалюцыя перамагла. 2 сакавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола. У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі свой орган улады - Петраградскі Савет. Паралельна з дэпутатаў Дзяржаўнай Думы склаўся Часовы ўрад. Так узнікла двоеўладдзе. Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе на Беларусі выклікалі масавыя мітынгі, шэсці з чырвонымі сцягамі. Па прынцыпе Петраградскага Савета ў гарадах і мястэчках ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. 4 сакавіка 1917 г. быў створаны Мінскі Саветрабочых дэпутатаў. У Часовы Выканаўчы камітэт Савета ўвайшлі адны бальшавікі. 6 сакавіка на сумесным пасяджэнні выканкама і салдат-дэпутатаў было вырашана стварыць аб'яднаны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Часовы выканаўчы камітэт назначыў губернскіх і павятовых камісараў, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада. Канчаткова Мінскі Савет аформіўся 8 сакавіка. Туды ўвайшлі прадстаўнікі меншавікоў і бундаўцаў. Часовы выканаўчы камітэт узначаліў меншавік Б.Позерн, а яго намеснікам стаў бальшавік І.Любімаў. У Віцебску, Гомелі і іншых гарадах былі створаны аб'яднаныя Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, але галоўную ролю ў Беларусі адыгрываў Мінскі Савет. Значны ўплыў на палітычнае жыццё мела вайна. 3 7 па 17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту. Ён зацвердзіў Палажэнне аб салдацкіх камітэтах, выступіў за прадастаўленне салдатам свабоды слова, друку і г.д. Дэлегаты падтрымалі курс Часовага ўрада на працяг вайны ў мэтах абароны дэмакратычнай рэвалюцыі. У сакавіку - красавіку 1917 г. пашыраецца сялянскі рух. 20 - 23 красавіка ў Мінску адбыўся з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраваных паветаў Віленскай губерняў. Ён падтрымаў эсэраўскую праграму па аграрным пытанні сацыялізацыі зямлі, падтрымаў і ўраўняльнае землекарыстанне. З'езд выказаўся за хутчэйшы мір. 25 сакавіка 1917 г. адбыўся I з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Ён адобрыў стварэнне Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК). Беларускія нацыянальна-дэмакратычныя партыі зрабілі спробу дабіцца ад Часовага ўрада перадачы ўлады Беларускай краёвай радзе, выбары якой з'езд даручыў БНК. Але расійскія буржуазныя палітыкі не падтрымалі гэтую ідэю. 4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе прайшла паўмільённая несанкцыяніраваная дэманстрацыя. 3 дазволу выканкама ўсерасійскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў яна была расстраляна. Двоеўладдзе скончылася. Уся ўлада апынулася ў руках Часовага ўрада, бальшавікі перайшлі ў падполле. У гэтых умовах РСДРП на VI з'езде (26 ліпеня - 3 жніўня 1917 г.) прымае рашэнне аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць Часовага ўрада. 8-10 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся II з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Была абрана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый на чале з Я. Лёсікам. У ліпені - жніўні 1917 г. на Беларусі праходзілі выбары ў мясцовыя органы самакіравання - гарадскія думы, земствы. У мястэчках перамогу атрымалі бундаўцы, у земствах - эсэры. Ні беларускія нацыянальныя партыі, ні бальшавікі летам 1917 г. не карысталіся значнай падтрымкай сярод насельніцтва. 18 ліпеня Вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал Карнілаў, які 25 - 30 жніўня патрабаваў устанавіць ваенную дыктатуру (Карнілаўскі мяцеж). Узначалілі барацьбу супраць Карнілава бальшавікі, што ўзмацніла іх уплыў на масы. У другой палове верасня 1917 г. у ходзе перавыбараў Саветаў бальшавікі атрымалі бол |
||||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-26; просмотров: 813; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.189.184.99 (0.013 с.) |