Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Вопрос 21.Культура Беларусь в 19-начала 20-е года

Поиск

Политика белорусизации способствовала расцвету просвещения и культуры в 20-е годы. Важное значение придавалось ликвидации неграмотности.

11 декабря 1920 г. была создана Чрезвычайная комиссия по ликвидации неграмотности в Беларуси, позже такие комиссии были созданы в уездах и волостях. В 1928/29 учебном году в Беларуси работало 309 пунктов по ликвидации неграмотности, 319 школ для неграмотных. Однако в довоенное время неграмотность в Беларуси не была полностью ликвидирована.

К середине 30-х гг., после ряда экспериментов, шло формирование советской системы народного образования. Школа подразделялась на:

ü начальную,

ü неполную среднюю,

ü среднюю,

ü среднюю специальную,

ü высшую.

30 октября 1921 г. начались занятия на двух факультетах БГУ. Народный комиссариат просвещения РСФСР направил в БГУ известных ученых Н.А. Прилежаева, Н.Н. Никольского, В.Н. Перцева, Е.И. Баричевского и других. Ректором БГУ стал известный историк-славист В.И. Пичета.

В 1925 - 1926 гг. кроме БГУ в БССР готовили кадры три высших учебных заведения:

v Коммунистический университет в Минске,

v Белорусский ветеринарный институт в Витебске

v Белорусская сельскохозяйственная академия в Горках.

В республике насчитывалось 25 техникумов, 20 профтехникумов и 20 других специальных учебных заведений.

Становление белорусской науки в 1920-е гг. происходило в ВУЗах и научно-исследовательских учреждениях.

20 января 1922 г. на базе научно-терминологической комиссии был открыт Институт белорусской культуры (Инбелкульт).

1 января 1929 г. была создана Академия наук БССР. В 1932 г. в ее составе насчитывалось 14 научно-исследовательских институтов, в которых работало 22 академика и 150 научных сотрудников.

Много внимания в 20-е гг. уделялось политико-воспитательной и культурно-просветительной работе. Центрами этой работы стали клубы и избы-читальни, библиотеки. В 1929 г. в БССР было 326 массовых библиотек с книжным фондом более 1 млн. книг. Увеличилось количество республиканских периодических изданий. В 1925 г. в БССР издавалось 20 газет и 15 журналов, из них 10 газет и 11 журналов на белорусском языке. В 1924 г. при народном комиссариате просвещения БССР было создано Государственное издательство Беларуси. В это же время было создано Государственное управление по делам кинематографии - Белгоскино. В 1926 г. был поставлен художественный фильм «Лесная быль» Ю. Тарича.

В 20-е гг. широкое развитие получила литература. В писательскую среду влилась большая группа талантливой сельской молодежи. Они группировались вокруг различных организаций:

§ возникло литературное объединение «Молодняк»(у конце 1923)

§ группа писателей и поэтов вышла из «Молодняка» и создала новое литературное объединение «Узвышша».(1926г .) Основатели:З. Бядуля, П. Глебка, В. Дубовка, К. Крапива,К. Черный.

§ объединение «Полымя»(в 1927г.)В него вошли преимущественно писатели старшего и среднего поколения: Я. Колас, Я. Купала, А. Дудар, М. Чарот и др.

§ была создана Белорусская ассоциация пролетарских писателей(БелАПП) (1928г.) Задача:активную поддержку социалистического строительства.

Выход в свет поэм Я. Коласа «Новая земля» и «Сымон музыка», романы Т. Гартного «Соки целины ».Основная тематика белорусской прозы 20-х гг. - годы революции и гражданской войны.

ТЕАТР:Плодотворно работал коллектив Первого Белорусского драматического театра, созданного в 1921 г. По республике гастролировала Белорусская театральная группа под руководством В. Голубка. В 1926 г. она была преобразована в Белорусский передвижной театр. В этом же году в Витебске открылся Второй Белорусский государственный театр. В театрах Беларуси сформировались талантливые актеры Ф. Жданович, Л. Ржецкая, Б. Платонов, Г. Глебов, П. Молчанов, А. Ильинский и др.

В белорусском музыкальном искусстве преобладало самодеятельное творчество музыкальных, хоровых и танцевальных коллективов. Композиторы В. Теравский, Н.Н. Соколовский и другие записывали и обрабатывали белорусские народные песни.

ИСКУССТВО:В 1919 г. в Витебске начала действовать народная школа искусств. Ее организатором и директором (1919 - 1921 гг.) был Марк Шагал.

В 1925 и 1927 гг. в Минске состоялись выставки произведений белорусских художников. Интересом зрителей пользовались картины В. Волкова «Кастусь Калиновский», Б. Владимирского «Кросна», М. Филиповича «Баррикады».

В первой половине 20-х гг. начали свой творческий путь скульпторы А. Грубе, А. Бразер, З. Азгур, А. Бембель, А. Глебов.

Таким образом, в 20-е гг. БССР достигла значительных успехов в развитии образования, науки, литературы и искусства.


 

Вопрос 22.

Беларускі нац. рух і яго роля ў рэвалюц. працэсе пачатку 20ст.

Пачын. з 23.02.1917 ў Петраградзе прайшлі мітынгі і дэманстрацыі. Так пачалася лют. рэв-цыя. 27 лютага на бок рабочых перайшлі салдаты Петраградскага гарнізона, У выніку чаго 28.02. рэв-цыя перамагла. 2.03. цар Мікалай II адрокся ад прастола. У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі свой орган улады Петраградскі Савет. Паралельна з дэпутатаў Дзярж. Думы склаўся Часовы ўрад. Так узнікла двоеўладдзе.

Звесткі аб перамозе рэв-цыі ў Петрагр. прыйшлі на Б. 1-4 сакавіка і выклікалі масавыя мітынгі, з чырвонымі сцягамі. Па прынцыпе Петраградскага Савета ў гарадах і мястэчках ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. 4.03.1917 г. быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў. У Часовы Выканаўчы камітэт ўвайшлі адны балыпавікі. Гарадскую міліцыю ўзначаліў бальшавік Фрунзе. На сумесным пасяджэнні выканкама і салдат-дэпутатаў было вырашана стварыць аб'яднаны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Часовы выканаўчы камітэт назначыў губернскіх і павятовых камісараў, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада. Канчаткова Мінскі Савет аформіўся 8 сакавіка. Туды ўвайшлі прадстаўнікі меншавікоў і бундаўцаў.

Значны ўпльгў на паліт. жыццё мела в-на. 3 7 па 17 красавіка 1917 у Мінску адбыўся I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Зах. фронту. Ён зацвердзіў Палажэнне аб салдацкіх камітэтах, выступіў за прадастаўленне салдатам свабоды слова, друку і г.д. Дэлегаты падтрымалі курс Часовага ўрада на працяг в-ны ў мэтах абароны дэмакратыч-най рэв-цыі.

25 сакавіка 1917 г. адбыўся I з'езд беларуск нац. арганізацый. Ён адобрыў стварэнне Бел. нац. камітэта (БНК). Бел. нац.-дэмакр. партыі зрабілі спробу дабіцца ад Часовага ўрада перадачы ўлады Беларуск. краёвай радзе, выбары якой з'езд даручыў БНК. Але Рас. бур-жуазныя палітыкі не падтрымалі гэтую ідэю.

4.07.1917 г. у Петраградзе прайшла дэманстрацыя. 3 дазволу выканкама УсеРас. Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў яна была расстраляна. Двоеўладдзе скончылася. Уся ўлада апынулася ў руках Часовага ўрада, бальшавікі перайшлі у падполле. У гэтых умовах РСДРП на 6 з'езде прымае рашэнне аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць Час. ўрада.

8-10 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся II з'езд беларуск нац. арганізацый. Была абрана Цэнтральная рада беларуск арганізацый на чале з Я. Лёсікам. Яна таксама праводзіла палітыку аўтаноміі Б. ў Расіі.

У ліпені-жніўні 1917 г. на Б. праходзілі выбары ў мясцовыя органы самакіравання-гарадскія думы, земствы. У мястэчках перамогу атрымалі бундаўцы, у земствах-эсэры. Ні бел. нац-ныя партыі, ні бальшавікі летам 1917 г. не карысталіся значнай падтрымкай сярод нас-цтва.

18 ліпеня Вярх.м галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал Карнілаў, які 25-30 жніўня патрабаваў устанавіць ваенную дыктатуру. Узначалілі барацьбу супраць Карнілава бальшавікі, што ўзмацніла іх ўплыў на масы. У 2 пал верасня 1917 г. у ходзе перавыбараў Саветаў бальшавікі атрымалі большасць у Мінскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Бальшавікі Зах. фронту і Смаленшчыны на канферэнцыі ў Мінску абралі адзіны кіруючы орган-Паўночна-Заходні камітэт РСДРП(б).

Восенню 1917 г. адбыліся нац. бел. вайсковыя з'езды Зах., Паўночнага, Паўднёва-Зах., Ру-мынскага франтоў і матросаў Балтыйскага флоту. Амаль усе яны прайшлі пад лозунгамі аўтаноміі Б., цэласнасці яе тэрыт. ў этнічных межах. У выніку вайсковых з'ездаў у Мінску была створана Центральная вайсковая Бел. Рада (ЦВБР), якая практычна занялася стварэннем беларуск вайсковых фарміраванняў. У снежні 1917 г. быў створаны I Беларускі полк. Такім чынам, лютаўская рэв-цыя абудзіла палітычную актыунасць шырокіх мас нас-цтва, якую выкарыст. паліт. партыі для пашырэння свайго ўплыву ў грамадстве.


Вопрос 23.

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. і яе роля ў гістарычным лесе беларускага народа.

Пад уплывам Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі нацыянальны рух падзяліўся на дзве асноўныя часткі. Адна падтрымлівала рэвалюцыю, другая выступала супраць Кастрычніка. Розныя пазіцыі беларускага нацыянальнага руху ў адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі былі абумоўлены яго сацыяльнай неаднароднасцю, вострымі супярэчнасцямі паміж рознымі сацыяльнымі пластамі гэтага руху. Вядучай палітычнай сілай у грамадстве стала партыя бальшавікоў. На Беларусі і на Заходнім фронце гэта выявілася ў тым, што больш за палову (51,4 %) усіх выбаршчыкаў ва Устаноўчы сход (лістапад 1917 г.) аддалі галасы кандыдатам партыі бальшавікоў, 43 % дэпутацкіх месц было аддадзена эсэрам. У іх ліку значную ўдзельную вагу складалі левыя эсэры, якія ўступілі потым у блок з бальшавікамі. За кадэтаў і іншыя буржуазныя партыі галасавала каля 5 % выбаршчыкаў. І гэта пры тых умовах, што выбары рыхтаваліся пры Часовым буржуазным урадзе.

Калі пасля Лютаўскай рэвалюцыі ўсе беларускія нацыянальныя партыі, і ў першую чаргу Цэнтральная беларуская рада, патрабавалі краявой аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі, то ўжо пасля Кастрычніка іх барацьба разгортвалася пад лозунгам “поўнага нацыянальнага самавызначэння”.

Для ўстанаўлення ўлады, “выбранай самім народам беларускім”, ВБР абвясціла аб скліканні ў Мінску з’езда прадстаўнікоў усяго беларускага народа.

Дэлегаты з’езда паспелі прыняць толькі першы пункт рэзалюцыі, які быў вырашальным у лёсе з’езда і яго дэлегатаў. У ім гаварылася: “Усебеларускі з’езд пастанаўляе: тэрмінова ўтварыць са свайго складу орган краявой улады – Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем, уступаючы ў афіцыйныя адносіны з цэнтральнай уладай, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў”.

Гэта рашэнне з’езда СНК Заходняй вобласці і фронту расцаніў як контррэвалюцыйную спробу звяржэння ўстаноўленага ў выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі грамадскага і дзяржаўнага ладу. Таму ноччу 18 снежня 1917 г. з’езд быў разагнаны, прэзідыум і шэраг дэлегатаў арыштаваны (усяго 27 чалавек). Пасля разгону з’езда Савет старэйшын аб’явіў сябе Саветам з’езда. На сваім першым закрытым пасяджэнні 18 снежня 1917 г. Савет з’езда пастанавіў: 1) лічыць І Усебеларускі з’езд гвалтоўна разагнаным; 2) Савет з’езда прызнаць выканаўчым органам з’езда, абавязаць яго праводзіць у жыццё ўсе яго рашэнні і пастановы; 3) папоўніць Савет з’езда дэлегатамі ад зямляцтваў і іншых груп, якія дэлегавалі сваіх прадстаўнікоў са з’езда ў Савет, і даць ім права адклікання і кааптацыі. Савет з’езда прыняў пастанову спыніць дзейнасць усіх нацыянальных фарміраванняў і перадаць іх справы і маёмасць Савету, а таксама склікаць ІІ Усебеларускі з’езд. Быў створаны выканком Савета.

СНК Заходняй вобласці і фронту ў паведамленні “Аб роспуску нацыяналістычнага беларускага з’езда” 20 снежня 1917 г. адзначаў, што з’езд выказаўся за савецкую ўладу і прызнаў яе ў Расіі, але не прызнаў гэтай улады ў Заходняй вобласці і на фронце. У звароце да беларускага народа 30 студзеня 1918 г. СНК Заходняй вобласці і фронту заявіў, што беларускі з’езд быў скліканы беларускімі кадэтамі, прадстаўнікамі буржуазіі і тых палітычных партый, якія жадалі выкарыстаць цемру і невуцтва народных мас для звяржэння народнай савецкай улады.

Абласное кіраўніцтва ўспрымала патрабаванне аб самавызначэнні Беларусі як антысавецкае, контррэвалюцыйнае. У гісторыі беларускага народа Усебеларускі з’езд стаў важнай гістарычнай падзеяй. У той жа час з’езд выявіў і рознагалоссе, якое існавала ў беларускім нацыянальным руху пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.


Вопрос 24: Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі і нацыянальны рух.

Пачынаючы з 23 лютага 1917 г., у Петраградзе прахадзілі дэманстрацыі пад лозунгамі «Далоў вайну», «Далоў самадзяржаўе». Так пачыналася лютаўская рэвалюцыя. 27 лютага на бок рабочых перайшлі салдаты Петраградскага гарнізона, у выніку чаго 28 лютага рэвалюцыя перамагла. 2 сакавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола. У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі свой орган улады - Петраградскі Савет. Паралельна з дэпутатаў Дзяржаўнай Думы склаўся Часовы ўрад. Так узнікла двоеўладдзе.

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе на Беларусі выклікалі масавыя мітынгі, шэсці з чырвонымі сцягамі. Па прынцыпе Петраградскага Савета ў гарадах і мястэчках ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. 4 сакавіка 1917 г. быў створаны Мінскі Саветрабочых дэпутатаў. У Часовы Выканаўчы камітэт Савета ўвайшлі адны бальшавікі. 6 сакавіка на сумесным пасяджэнні выканкама і салдат-дэпутатаў было вырашана стварыць аб'яднаны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Часовы выканаўчы камітэт назначыў губернскіх і павятовых камісараў, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада. Канчаткова Мінскі Савет аформіўся 8 сакавіка. Туды ўвайшлі прадстаўнікі меншавікоў і бундаўцаў. Часовы выканаўчы камітэт узначаліў меншавік Б.Позерн, а яго намеснікам стаў бальшавік І.Любімаў. У Віцебску, Гомелі і іншых гарадах былі створаны аб'яднаныя Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, але галоўную ролю ў Беларусі адыгрываў Мінскі Савет.

Значны ўплыў на палітычнае жыццё мела вайна. 3 7 па 17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту. Ён зацвердзіў Палажэнне аб салдацкіх камітэтах, выступіў за прадастаўленне салдатам свабоды слова, друку і г.д. Дэлегаты падтрымалі курс Часовага ўрада на працяг вайны ў мэтах абароны дэмакратычнай рэвалюцыі.

У сакавіку - красавіку 1917 г. пашыраецца сялянскі рух. 20 - 23 красавіка ў Мінску адбыўся з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраваных паветаў Віленскай губерняў. Ён падтрымаў эсэраўскую праграму па аграрным пытанні сацыялізацыі зямлі, падтрымаў і ўраўняльнае землекарыстанне. З'езд выказаўся за хутчэйшы мір.

25 сакавіка 1917 г. адбыўся I з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Ён адобрыў стварэнне Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК). Беларускія нацыянальна-дэмакратычныя партыі зрабілі спробу дабіцца ад Часовага ўрада перадачы ўлады Беларускай краёвай радзе, выбары якой з'езд даручыў БНК. Але расійскія буржуазныя палітыкі не падтрымалі гэтую ідэю.

4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе прайшла паўмільённая несанкцыяніраваная дэманстрацыя. 3 дазволу выканкама ўсерасійскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў яна была расстраляна. Двоеўладдзе скончылася. Уся ўлада апынулася ў руках Часовага ўрада, бальшавікі перайшлі ў падполле. У гэтых умовах РСДРП на VI з'езде (26 ліпеня - 3 жніўня 1917 г.) прымае рашэнне аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць Часовага ўрада.

8-10 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся II з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Была абрана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый на чале з Я. Лёсікам.

У ліпені - жніўні 1917 г. на Беларусі праходзілі выбары ў мясцовыя органы самакіравання - гарадскія думы, земствы. У мястэчках перамогу атрымалі бундаўцы, у земствах - эсэры. Ні беларускія нацыянальныя партыі, ні бальшавікі летам 1917 г. не карысталіся значнай падтрымкай сярод насельніцтва.

18 ліпеня Вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал Карнілаў, які 25 - 30 жніўня патрабаваў устанавіць ваенную дыктатуру (Карнілаўскі мяцеж). Узначалілі барацьбу супраць Карнілава бальшавікі, што ўзмацніла іх уплыў на масы. У другой палове верасня 1917 г. у ходзе перавыбараў Саветаў бальшавікі атрымалі большасць у Мінскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Бальшавікі Заходняга фронту і Смаленшчыны на канферэнцыі ў Мінску абралі адзіны кіруючы орган - Паўночна-Заходні камітэт РСДРП(б).

Восенню 1917 г. адбыліся нацыянальныя беларускія вайсковыя з'езды Заходняга, Паўночнага, Паўднёва-Заходняга, Румынскага франтоў і матросаў Балтыйскага флоту. Амаль усе яны прайшлі пад лозунгамі аўтаноміі Беларусі, цэласнасці яе тэрыторыі ў этнічных межах. У выніку вайсковых з'ездаў у Мінску была створана Цэнтральная вайсковая беларуская Рада (ЦВБР), якая практычна занялася стварэннем беларускіх вайсковых фарміраванняў. У снежні 1917 г. быў створаны I Беларускі полк. Для іх каардынацыі ў кастрычніку 1917 г. Цэнтральная Рада была ператворана ў Вялікую беларускую Раду (ВБР).

Можна сказаць, што лютаўская рэвалюцыя абудзіла палітычную актыўнасць шырокіх мас насельніцтва, якую выкарыстоўвалі палітычныя партыі для пашырэння свайго ўплыву ў грамадстве.


Вопрос 24

Восенню 1917 г. яшчэ больш пагоршылася сацыяльна- эканамічнае становішча краіны. Набалеўшым было пытанне аб міры. Насельнцітва пакутавала ад цяжару ўтрымання больш як двухмільённай арміі Заходняга фронту. Значна знізіўся агульнажыццёвы ўзровень. У народзе ўзраслі антыўрадавыя настроі. Усе гэта спрыяла бальшавікам ажыццяўляць курс VI з'езда РСДРП(б) на ўзброенае паўстанне. Яны пачалі актыўна праводзціь сваіх прадстаўнікоў у Саветы і ў верасні 1917 г. дабіліся значнага поспеху, але толькі ў буйных прамысловых цэнтрах краіны (на Беларусі - Мінск і Гомель). Слабыя пазіцыі ў Саветах бальшавікі імкнуліся кампенсаваць узмоцненай агітацыяй сярод салдат Заходняга фронту, якія, будучы змучанымі вайной, ахвотна паддаваліся гэтай агітацыі. Бальшавіцкія арганізацыі на Беларусі на 95% складаліся з салдат. Гэта давала бальшавікам магчымасць разгарнуць падрыхтоўку ўзброеных фарміраванняў (Чырвонай гвардыі) для захопу ўлады. 25 кастрычніка 1917 г. рабочыя і па-бальшавіцку настроеныя салдаты пад кіраўнцітвам ЦК РСДРП(б) зверглі Часовы ўрад. 26 кастрычніка II Уссрасійскі з'езд Саветаў абвясціў Савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах.

Апоўдні 25 кастрычніка бальшавікі Мінска па вайсковым радыё атрымалі паведамленне аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Мінскі Савет, дзе пераважалі бальшавікі, абвясціў сябе ўладай. 3 турмаў былі вызвалены салдаты, арыштаваныя за антыўрадавыя выступленні. 3 іх быў арганізаваны Першы рэвалюцыйны полк. Пад ахову былі ўзяты чыгуначны вузел, урадавыя і ваенныя ўстановы, пошта, тэлеграф, вайсковыя радыёстанцыі. Былі створаны Ваенна- рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы. Супраціуленне бальшавікам аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з Т. Калатухіным. Камітэт увеў у Мінск Каўказскую дывізію і прад'явіў Мінскаму Савету ўльтыматум з патрабаваннем перадачы яму ўсей улады ў горадзе і на Заходнім фронце. Перавага сіл у гэты момант аказалася набаку Камітэта выратавання, і Мінскі Савет пайшоў на часовы кампраміс з ім. Неўзабаве ў Мінск прыйшоў браніраваны поезд з па-бальшавіцку настроенымі войскамі. Суадносіны сіл змяніліся. Камітэт выратавання не адважыўся пайсці на ўзброены канфлікт. Уладу ў Мінску і на Заходнім фронце ўзяў у свае рукі ВРК. Ён распусціў Камітэт выратавання, а Калатухін быў арыштаваны. Пры дапамозе ВРК бальшавікі распускалі Саветы, у якіх не мелі пераважнай большасці, праводзілі іх перавыбары і такім чынам забяспечвалі ўсталяванне сваей улады. У Магілёве знаходзілася Стаўка глаўкаверха, якая ўзначальвала барацьбу супраць балынавікоў. Вакол яе гуртаваліся царскія генералы і афіцэры, цэнтральныя органы буржуазна-ліберальных і дэмакратычных партый.

Савецкі ўрад аб'явіў генерала М. Духоніна звергнутым з пасады Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй. У Магілёў былі накіраваны прабальшавіцкія ўзброеныя сілы. Стаўка была ліквідавана, а ўлада перайшла ў рукі ВРК. Вярхоўным галоўнакамандуючым быў назначаны прапаршчык М. Крыленка. Хутка і бяскроўна адбыўся пераход улады ў рукі Саветаў у арміях Заходняга фронту.

Пасля кастрычніка бальшавікі пачалі фарміраванне адзінай структуры органаў улады і кіравання. У кастрычніку 1917 г. былі скліканы з'езды рабочых і сялянскіх дэпутатаў, з'езды арміі Заходняга фронту. Быў створаны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту - Аблвыканкамзах. Яго старшынёй стаў бальшавік М. Рагозінскі. Тады ж быў створаны і Савет народных камісараў (СНК) пад старшынствам К. Ландэра. Былі ліквідаваны існаваўшыя дагэтуль органы мясцовага самакіравання - гарадскія думы і ўправы, земскія ўстановы. Іх функцыі ўзялі на сябе Саветы - адзіныя паўнаўладныя органы, якія праводзілі палітыку толькі адной партыі - бальшавіцкай. Яна ўключала ўстанаўленне рабочага кантролю за дзейнасцю прадпрыемстваў і іх нацыяналізацыю; зямельную рэформу (павелічэнне надзелаў сялян, у выніку чаго ў вёсцы сталі пераважаць сераднякі. Значная колькасць былых маёнткаў была пераўтворана ў саўгасы, камуны, арцелі); меры на паляпшэнні матэрыяльнага становшча рабочых: васьмігадзінны рабочы дзень, страхаванне рабочых, гарантаваная зарплата, адкрыццё біржаў працы, арганізацыя грамадскага харчавання, бясплатнае медыцынскае абслугоўванне; ліквідацыю непісьменнасці дарослага насельнцітва; жорсткую барацьбу супраць царквы.


 

Вопрос 25. СТВАРЭННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ (ЛІПЕНЬ 1917 - 1920 г.)

У ліпені 1917 г. буржуазны Часовы ўрад у Расіі перайшоў да адкрытай барацьбы з Саветамі. Двоеўладдзе скончылася. Бальшавікі перайшлі ў падполле і ўзялі курс на падрыхтоўку ўзброенага паўстання. У кастрычніку 1917 г. яны атрымалі перамогу і ўлада перайшла ў рукі Саветаў. Вышэйшым органам савецкай улады на Беларусі быў Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах).

У той жа час (ліпень 1917 г.) актывізаваліся беларускія нацыянальныя сілы. Правялі II з'езд беларускіх нацыянальных аргапізацый, прынялі рашэнне дабівацца аўтаноміі Беларусі ў складзе дэмакратычна-рэспубліканскай Расіі. На з'ездзе была створана Цэнтральная рада, якая пасля кастрычніка 1917 г. была пераўтворана ў Вялікую беларускую раду (ВБР). ВБР не прызнала ўладу Аблвыкамзаха, бо разглядала яго як выключна франтавы орган улады. Супрацоўніцтва ВБР і Аблвыкамзаха ў справе стварэння беларускай дзяржаўнасці не адбылося. У снежні 1917 г. па загаду Аблвыкамзаха быў разагнаны Ўсебеларускі з'езд.

9 снежня 1917 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй пачаліся мірный перагаворы. Але яны па віне Л. Троцкага былі сарваны. Германскае камандаванне аддало сваім войскам загад пачаць 18 лютага 1918 г. наступленне, што рэзка абвастрыла сітуацыю на Заходнім фронце. Германскія войскі хутка набліжаліся да Гомеля і Мінска. У такіх умовах кіраўніцтва Аблвыкамзаха і СНК Заходняй вобласці вымушана было спешна эвакуіравацца ў Смаленск.

Выканкам Усебеларускага з'езда вырашыў узяць уладу ў свае рукі. 21 лютага 1918 г. ён звярнуўся да народа Беларусі з Устаўной граматай, у якой абвясціў сябе часовай уладай на тэрыторыі Беларусі. Да адкрыцця Усебеларускага Устаноўчага з'езда функцыі новай улады ўскладаліся на створаны Выканкамам Народны Сакратарыят, старшынёй якога стаў адзін з лідэраў БСГ I. Варонка.

9 сакавіка 1918 г. Выканкам прыняў другую Устаўную грамату, у якой абвясціў Беларусь Народнай Рэспублікай — БНР. Выканкам быў перайменаваны ў Раду БНР, прэзідыум якой узначаліў прадстаўнік БСГ Я. Серада. Яна аб'яўлялася заканадаўчым органам да склікання Устаноўчага з'езда.

3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і Германіяй быў заключаны Брэсцкі мірны дагавор, па якім землі, што ляжалі на захад ад лініі Дзвінск — Свянцяны Пружаны і належалі раней Расіі, перадаваліся Германіі і Аўстра-Венгрыі, якія павінны былі вырашыць будучыню дадзеных зямель. Гэта яшчэ больш нараджала незалежніцкія ад бальшавіцкай Расіі тэндэнцыі ў радах беларускага нацыянальнага руху. Расла надзея на дапамогу Германіі ў будаўніцтве дзяржаўнасці Беларусі.25 сакавіка пасля доўгіх спрэчак паміж прыхільнікамі незалежнасці і прыхільнікамі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі болышасцю галасоў была прынята трэцяя Устаўная грамата, якая абвяшчала незалежнасць БНР.

Бальшавікі заявілі, што стварэнне БНР гэта спроба буржуазна-памешчыцкіх колаў адарваць Беларусь ад Расіі, далучыць яе да Германіі. Не прызнала БНР і Германія, бо гэта супярэчыла ўмовам Брэсцкага міру. Аднак нямецкая адміністрацыя пе перашкаджа- ла Радзе самастойна вырашаць шэраг пытаішяў. Рада БНР звярнулася да гермапскага імператара з тэлеграмай, у якой дзякавала за вызваленне Беларусі, прасіла дапамагчы ў стварэнні яе дзяржаўнай незалежнасці ў саюзе з Германскай імперыяй. Пасылка тэлеграмы імператару Германіі выклікала ў БНР востры палітычны крызіс, БСГ раскалолася, утварыліся новыя партыі.

Пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі (1918 г.) Савецкі ўрад дэнансаваў Брэсцкі мірны дагавор і рушыў Чырвоную Армію на Захад. 10 снежня 1918 г. Чырвоная Армія заняла Мінск. Мінскі Савет аб'явіў аб аднаўленні Савецкай улады. К сярэдзіне лютага 1919 г. амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі зноў усталявалася ўлада балыпавікоў.

Беларускі нацыянальны камітэт (Белнацкам) на чале з А.Чарвяковым нрапанаваў пераўтварэнне Заходняй вобласці ў аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР. Прапанову Белнацкама падтрымалі беларускія секцыі РКП (б), якія аб'ядноўвалі беларусаў- камуністаў на чале з 3. Жылуновічам. Балыпавіцкае кіраўніцтва прыслухалася да патрабаванняў нацыянальных секцый ЦК РКП(б) аб стварэнні беларускай дзяржаўнасці. ЦК РКП(б) пайшоў насустрач патрабаванням беларускіх камуністаў і іірыняў рашэнне аб стварэнні БССР.

30 снежня 1918 г. у Смаленску адбылася VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). Вырашалася пытанне аб утварэнні БССР і КПБ. Было прынята рашэнне аб стварэнні самастойнай сацыялістычнай рэспублікі, перайменаванні Паўночна-Заходняй арганізацыі РКГІ(б) у КП(б)Б. ЦК КГІ(б)Б узначалілі А. Мяснікоў і В. Кнорын. Урад БССР узначаліў беларус 3. Жылуновіч. 1 студзеня 1919 г. быў абнародаваны Маніфест урада Беларусі, які абвясціў утварэнне БССР. Уся ўлада аб'яўлялася толькі за Саветамі. Сталіцай БССР стаў Мінск, куды са Смаленска пераехаў ўрад. Пачалася падрыхтоўка да I з'езда Саветаў, каб заканадаўча аформіць стварэнне БССР. Да правядзення з'езда міжнародныя абставіны змяніліся ў сувязі з прэтэнзіямі Польскай дзяржавы на беларускія і літоўскія землі. У гэтых умовах ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб'яднаць намаганні Літоўскай ССР і БССР супраць Польшчы. I Усебеларускі з'езд адбыўся 2 — 3 лютага 1919 г. у Мінску. Была прынята першая Канстытуцыя БССР, на гэтым жа з'ездзе было вырашана пытанне аб аб'яднанні Беларускай і Літоўскай савецкіх сацыялістычных рэспублік у адзіную Літоўска-Беларускую ССР (ЛітБел), якое адбылося 27 лютага 1919 г. Сталіцай новай дзяржавы стала Вільня. У сакавіку 1919 г. пачынаецца савецка-польская вайна. Палякі акупіравалі болыпую частку Беларусі, фронт стабілізаваўся толькі на лініі ракі Бярэзіна. На захопленай тэрыторыі польскія ўлады ўсталявалі жорсткі рэжым.

Пасля вызвалення ад польскіх акупантаў 31 ліпеня 1920 г. у Мінску была прынята дэкларацыя аб незалежнасці БССР. На вызваленай тэрыторыі аднаўлялася Савецкая ўлада, адбылося другое абвяшчэнне БССР. 18 сакавіка 1921 г. быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор. Польшчы адыходзіла значная частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам свыш 4 млн чалавек, таму што не было сіл у Чырвонай Арміі адстаяць гэтыя тэрыторыі.

Такім чынам, стварэнне беларускай дзяржаўнасці ішло ў цяжкіх, супярэчлівых умовах. Супрацоўніцтва бальшавіцкіх і дэмакратычных пацыянальных сіл не атрымалася. Спроба стварэння беларускай буржуазнай дзяржавы пры падтрымцы нямецкіх акупацыйных улад пацярпела няўдачу. Бальшавікі прыслухаліся да патрабаванняў нацыянальнага самавызначэння, была створана беларуская савецкая дзяржава, якая адразу сутыкнулася з цяжкасцямі польскай інтэрвенцыі, у выніку частка тэрыторыі Беларусі адышла да Польшчы.


 

Вопрос27.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-08-26; просмотров: 406; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.142.130.127 (0.015 с.)