Прадмет, метадалогія і гiстарыяграфiя гiсторыі дзяржавы i права Беларусi. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Прадмет, метадалогія і гiстарыяграфiя гiсторыі дзяржавы i права Беларусi.



Прадмет, метадалогія і гiстарыяграфiя гiсторыі дзяржавы i права Беларусi.

Вiленска-Радамская i Гарадзельская унii ВКЛ i Кароны Польскай. Гарадзельскія прывілеі. Мельнiцкi акт 1501 г.

Выконваючы свае абяцаннi, Ягайла пад націскам польскай шляхты i каталiцкага духавенства 20 лютага 1387 г. выдаў першую грамату (прывiлей). Другая грамата (прывiлей) была выдадзена Ягайлам 22 лютага 1387 г. і адрасавалася каталiцкаму духавенству, але закранала iнтарэсы ўсяго народа i фактычна дапаўняла грамату ад 20 лютага.

Натуральна, што дыскрымiнацыйныя для праваслаўнай знацi законы выклiкалi ў яе асяроддзi рэзкае незадавальненне палiтыкай вярхоўнай улады Вялiкага княства, парадзiлi сепаратысцкiя настроi. Нездарма ўжо ў 1388 г. урад Скiргайлы вымушаны быў выкарыстаць дапамогу польскiх сiл супраць абуранага насельнiцтва Вiцебскай i Полацкай зямель.

Незадавальненне праваслаўнай знацi першым скарыстаў Вiтаўт, якi выступiў з праграмай стварэння самастойнага “Руска-Лiтоўскага каралеўства, якое супраць стала б з аднаго боку Польшчы, а з другога — Масквы”1. Для яе ажыццяўлення Вiтаўт узяў у саюзнiкi (хаўруснiкi) праваслаўную знаць, апазiцыйную каталiцкай Польшчы, што вымусiла Ягайлу пайсцi на кампрамiс. Востраўскае пагадненне 1392 г. i Вiленска-Радамская унiя 1401 г. зафiксавалi ўступкi Ягайлы. Так, у вынiку перагавораў у Востраве (каля Лiды) 5 жнiўня 1392 г. было заключана пагадненне, паводле якога аслабiлася прымусовае акаталiчванне, не дазвалялася ўтрымлiваць польскiх ваяроў у беларускiх i лiтоўскiх гарадах. Замест Скiргайлы вялiкiм князем лiтоўскiм быў прызначаны Вiтаўт, але i ён прызнаў верхаводства Ягайлы.

18 студзеня 1401 г. ў Вiльнi найбольш уплывовыя феадалы-католiкi пацвердзiлi саюз з Польшчай, а ў сакавiку таго ж года ў Радаме польскiя феадалы прынялi аналагiчную пастанову. Такiм чынам, саюз, заснаваны на персанальнай унii, быў зноў юрыдычна замацаваны ў Вiленска-Радамскiм дагаворы. Феадалы ВКЛ абяцалi выступаць супраць ворагаў i ахоўваць польскiя iнтарэсы як свае ўласныя, а польскiя феадалы абяцалі баранiць iнтарэсы лiтоўскай знацi.

Вiленска-Радамская унiя пацвердзiла адасобленасць i самастойнасць Вялiкага княства, а таксама правы Вiтаўта як самастойнага кiраўнiка дзяржавы. Акт Вiленска-Радамскай унii вызначыў сутнасць дзяржаўна-прававой сувязi княства з Польшчай як персанальную унiю дзвюх дзяржаў пад верхаводствам аднаго гасудара.

У гады княжання Вiтаўта ВКЛ дамаглося найбольшай магутнасцi; нездарма летапiсцы паэтызуюць i ўслаўляюць яго вобраз. Поспехi палiтыкi Вiтаўта ў пэўнай ступенi з’яўляюцца вынiкам яго цэнтралiзатарскай палiтыкi. Ён скасаваў буйныя княствы, у Полацк i Вiцебск замест князёў былi накiраваны намеснiкi i г.д.

Аднак Польшча, якую падштурхоўваў каталiцкi свет, жадала навязаць свае ўмовы ўсходняму суседу. Таму, калi па iнiцыятыве Ягайлы ў кастрычнiку 1413 г. у Гарадзельскiм замку (на Заходнiм Бугу) выпрацоўвалi ўмовы унii дзвюх дзяржаў, кароль i польская шляхта пачалі шукаць падтрымку ў шырокiх слаях лiтоўскай i беларускай шляхты каталiцкага веравызнання.

Асноўныя палажэннi Гарадзельскай унii юрыдычна замацаваны ў трох граматах (прывiлеях). Першая выдадзена ад iмя 47 польскiх феадалаў, якiя надзялялi 47 феадалаў-католiкаў ВКЛ сваiмi гербамi i тым самым прымалi iх у сваё гербавае брацтва. У другой феадалы-католiкi прымалi гербы польскiх феадалаў i абяцалi быць з iмi ў вечным сяброўстве i саюзе. У выпадку смерцi Вiтаўта яны абяцалi не абiраць сабе князя без нарады i згоды польскiх феадалаў. Тыя у сваю чаргу у выпадку смерцi Ягайлы таксама не павiнны былi выбiраць новага караля без парады i згоды Вiтаўта i феадалаў ВКЛ. У трэцяй грамаце, якая ўвайшла ў гiсторыю як Гарадзельскi прывiлей, польскi кароль Ягайла i вялiкi князь Вiтаўт абяцалi прызначаць на дзяржаўныя пасады феадалаў-католiкаў, якiя прынялi польскiя гербы, iдазваляць iм свабодна распараджацца маёмасцю ў сваiх маёнтках, каб узняць iх грамадскае становiшча. У прывiлеi канстатавалася, што з прыняццем каталiцтва ВКЛ “далучаецца, уключаецца, злучаецца, перадаецца” Польскаму каралеўству.

Канстатацыя таго факта, што караля Польшчы павiнны былi выбiраць толькi са згоды Вiтаўта i феадалаў ВКЛ, сведчыла аб раўнапраўным становiшчы Вялiкага княства i Польскага каралеўства, а словы аб злiццi дзяржаў не мелi ў той час новага дзяржаўна-прававога значэння, бо саюз дзвюх дзяржаў не змянiўся, застаўшыся ў форме персанальнай унii.

У 1430 г. з абраннем на вялiкакняжацкi прастол Свiдрыгайлы, прыхiльнiка самастойнасцi ВКЛ, адносiны памiж дзвюма дзяржавамi сапсавалiся настолькi, што справа дайшла да ваенных дзеянняў супраць Польшчы. Праз чатыры гады (1434 г.) пасля смерцi Ягайлы унiя была поўнасцю скасавана.

Другi этап персанальнай унii ВКЛ з Польшчай пачаўся з абрання ў 1447 г. на польскi трон сына Ягайлы вялiкага князя лiтоўскага Казiмiра, якi стаў на чале дзвюх самастойных паўнапраўных дзяржаў. Пасля смерцi Казiмiра ў 1492 г. унiя была перапынена, а ў 1501 г., калi каралём Польшчы быў абраны вялiкi князь лiтоўскi Аляксандр, адноўлена. Пасля смерцi апошняга польскiя феадалы зноў абралi сваiм каралём вялiкага князя Лiтоўскага Жыгiмонта I i унiя захавалася. Яна працягвала сваё iснаванне i пасля ўступлення на польскi трон Жыгiмонта II Аўгуста.

Такiм чынам, з заключэннем у 1385 г. Крэўскай унii быў заснаваны дзяржаўна-прававы саюз, з якога пачалося паступовае і ўстойлiвае зблiжэнне Вялiкага княства Лiтоўскага з Польскiм каралеўствам. Можна сцвярджаць, што да канца XVIII ст. гiсторыя народаў Беларусi, Украiны, Лiтвы i Польшчы была звязана з гэтым саюзам. Ён унёс вялiкiя змены ў дзяржаўны лад ВКЛ i Польшчы, iстотна паўплываў на развiццё сацыяльна-эканамiчных, палiтычных i культурных сувязяў гэтых народаў.

Прыватнае права ВКЛ у XV–XVI стст. Інстытуты абавязацельственнага і спадчыннага права.

Глыбокiя змены адбылiся i ў абавязацельным праве, якое прыстасоўвалася да больш iнтэнсiўнага таварна-грашовага абароту i ўзмацнення эканамiчнага прыгнёту народа. Гэтаму спрыяла адсутнасць роўнасцi ў абавязацельствах. Шляхта мела перавагi, а простыя, асаблiва залежныя, людзi абмяжоўвалiся ў правах на заключэнне пэўных пагадненняў i ў выпадку невыканання абавязацельстваў iх маглi аддаваць крэдыторам для адпрацоўкi доўгу.

Падрабязна выкладалiся нормы, якiя рэгулявалi выкананне абавязацельстваў. Закон вызначаў форму i парадак заключэння пагадненняў, тэрмiны iскавай даўнасцi i iнш. Усе здзелкi бакi павiнны былi заключаць, як правiла, у прысутнасцi сведак. Пагадненнi аб зямлi рабiлiся ў пiсьмовай форме і заносiлiся ў судовыя кнiгi. Пiсьмовая форма прадугледжвалася i для дагавору пазыкi на суму больш за 10 коп грошай. Абавязацельства спынялася ў выпадку выканання цi сканчэння тэрмiну яго дзеяння, з-за смерцi абавязанай стараны. У апошнiм выпадку доўг павiнны былi плацiць цi адпрацоўваць дзецi нябожчыка.

Для свайго часу iнстытут абавязацельнага права быў вельмi развiты. Ён забяспечваў патрэбы феадальнага грамадства, спрыяў развiццю таварна-грашовых адносiн. Таму нормы абавязацельнага права дзейнiчалi i рэгулявалi грамадзянска-прававыя адносiны на працягу 250 гадоў i былi ўключаны ў Збор мясцовых законаў заходнiх губерняў Расiйскай Iмперыi (30-я гг. XIX ст.).

Генрыкавы артыкулы i Пакта канвента.

37. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай перыяду станаўлення канстытуцыйнай манархіі (1764–1792 гг.).

38. Заканадаўства Чатырохгадовага сойма. Гісторыка-прававы аналіз Канстытуцыi Рэчы Паспалiтай ад 3 мая 1791 г. і „Узаемнага заручэння абодвух народаў” ад 20 кастрычніка 1791 г.

39. Падзелы Рэчы Паспалiтай абодвух народаў у святле міжнароднага права. Міждзяржаўныя пагадненні аб падзелах Рэчы Паспалітай.

40. Гродзенскi сойм 1793 г. i яго ўхвалы.

41. Асноўныя рысы i тэндэнцыi развiцця права ВКЛ у складзе Рэчы Паспалiтай абодвух народаў.

42. Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусi і Літвы ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. Органы улады і кіравання Расійскай імперыі на тэрыторыi Заходніх губерняў.

43. Органы мясцовага саслоўнага самакiравання i суда на тэрыторыi Заходніх губерняў Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку 60-х гг. XIX cт.

Асаблiвасцi скасавання прыгоннага ладу на тэрыторыi Беларусi.

Прадмет, метадалогія і гiстарыяграфiя гiсторыі дзяржавы i права Беларусi.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-07-14; просмотров: 586; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.191.195.110 (0.006 с.)