Шлюбна-сямейнае права ВКЛ у XV–XVI стст. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Шлюбна-сямейнае права ВКЛ у XV–XVI стст.



Спадчыннае права было вылучана ў Статутах як самастойны iнстытут цывiльнага права. Закон замацоўваў агульнае палажэнне, у адпаведнасцi з якiм дзецi станавiлiся спадкаемцамi маёмасцi сваiх бацькоў, падрабязна рэгламентаваў шматлiкiя пытаннi, якiя ўзнiкалi ў практыцы афармлення спадчыны. Значна пашыралася права перадачы маёмасцi па завяшчанні (тэстаменту), вызначалася кола асоб, якiя не мелi права завяшчаць цi правы якiх былi абмежаваны пэўнымi ўмовамi. Па Статуце 1588 г. сямейнае права рэгулявала i замацоўвала асабiстыя i маёмасныя адносiны, што вынiкалi са шлюбу, сваяцтва, апякунства, усынаўлення i iнш. Галоўную ўвагу закон засяроджваў на маёмасных адносiнах у сям’i i на пытаннях права на спадчыну. Таму асноўнай часткай шлюбнага пагаднення для феадалаў i iншых груп заможнага насельнiцтва станавiўся маёмасны дагавор. Шлюбнае пагадненне мела некалькi этапаў: сватанне, агледзiны, заручыны, вянчанне i вяселле. Прававыя вынiкi наступалi толькi пасля заручын. У шлюб маглi ўступiць асобы, якiя дасягнулi пэўнага ўзросту (дзяўчаты — 13, юнакi — 18 гадоў), не былi ў другiм шлюбе i ў блiзкiм сваяцтве памiж сабой. Дзяўчына не магла выйсцi замуж без згоды бацькоў; у адваротным выпадку яна губляла права на маёмасць. Лiчылася, што муж з’яўляецца законным прадстаўнiком сям’i ва ўсiх дзяржаўных i судовых установах. Маёмасныя адносiны залежалi ад таго, хто i якую маёмасць уносiў у сям’ю пры ўступленнi ў шлюб. Калi муж прыходзiў у дом жонкi (у прымы), то яго правы распараджацца маёмасцю былi абмежаваныя, але i ў гэтым выпадку ён лiчыўся гаспадаром. Дзецi, у тым лiку i дарослыя, падпарадкоўвалiся бацькам, і іх маёмасныя правы пры жыццi бацькоў былi абмежаваныя. Бацькi маглi па сваёй волi выдзелiць дзецям частку маёмасцi, але дзецi самi не маглi прымусiць бацькоў зрабiць гэта.

Паводле вучэння царквы шлюб спыняўся толькi пасля смерцi мужа цi жонкi. Але ў XVI ст. на Беларусi праваслаўныя маглi скасаваць шлюб як са згоды царквы, так i без яе. Дастаткова было заявiць перад свецкiм цi духоўным судом або службовай асобай мясцовай адмiнiстрацыi аб узаемным жаданнi скасаваць шлюб. Мяшчане рабiлi запiс аб скасаваннi шлюбу ў гарадскiм магiстраце. Скасаванне шлюбу памiж сялянамi ажыццяўлялася царквой, ураднiкам мясцовай адмiнiстрацыi цi феадалам.

З сямейным i цывiльным правам было непарыўна звязана права апякунскае. Яму ў Статуце прысвечана 15 артыкулаў. Закон вызначаў падставы для апекi, правы i абавязкi апекуноў, падрабязна рэгламентаваў iншыя пытаннi, звязаныя з гэтым прававым iнстытутам.

26. Права гарадоў Беларусі ў XIV–XVII стст. Прывiлеi гарадам на магдэбургскае права. Крыніцы магдэбургскага права.

27. Вышэйшыя судовыя органы ВКЛ у XIII – першай палове XVI ст. Склад і юрысдыкцыя вялiкакняжацкага суда, суда паноў-рады, камiсарскага і асэсарскага судоў.

У XVI ст. назіраецца адыход ад такога парадку вядзення спраў і ў выніку складваюцца дзве сістэмы судовых органаў: агульна-саслоўныя, што былі заснаваныя на звычаёвым праве і законе, і саслоўныя (для духавенства, шляхты, мяшчан, сялян, татар, яўрэяў) суды. Саслоўныя суды для шляхты былі аддзелены ад адміністрацыі і дзейнічалі на падставе закону ў адпаведнасці з тэорыяй аб падзеле ўлад. Астатнія саслоўныя суды дзейнічалі на аснове Бібліі, Карана, Торы, спецыяльных нарматыўных актаў ці старажытнага копнага права.

Вышэйшым агульнасаслоўным судом лічыўся вялікакняжацкі (гаспадарскі) суд, існавалі таксама суд паноў-рады і камісарскі суд, якія з’яўляліся разнавіднасцю гаспадарскага суда.

Ён разглядаў справы як па першай, так і па другой інстанцыі. У якасці суда першай інстанцыі гаспадарскі суд разглядаў справы аб дзяржаўных злачынствах, “споры о силе и значении различных жалованных грамот, затрагивающих интересы государственной казны”, аб прыналежнасці да саслоўя шляхты, аб палітычных злачынствах, аб скаргах на незаконныя дзеянні вышэйшых службовых асоб і інш. Выключна да падсуднасці гаспадарскага суда адносіліся справы аб злачынствах супраць паноў-рады, ваявод, кашталянаў, старастаў, суддзяў у час выканання імі сваіх службовых абавязкаў. У якасці суда другой інстанцыі гаспадарскі суд разглядаў любыя справы, якія прыходзілі ў парадку апеляцыі на рашэнні з мясцовых судоў. Разгляд спраў у гаспадарскім су-дзе вёўся пры ўдзеле вялікага князя і радных паноў. Рашэнні гаспадарскага суда лічыліся канчатковымі і абскарджанню не падлягалі.

Суд паноў-рады мог разглядаць па даручэнні вя-лікага князя справы, якія паступалі на імя гаспадара. Яго рашэнні мелі сілу незалежна ад колькасці членаў Рады, якія прысутнічалі на судовым пасяджэнні.

Калі суд паноў-рады разглядаў самыя розныя справы па даручэнні гаспадара, то камісарскі ўтвараўся ім для рашэння спраў, якія паступалі на імя вялікага князя і тычыліся толькі зямельных спрэчак феадалаў, што закраналі інтарэсы вялікакняжацкіх уладанняў. Спецыяльна прызначаныя камісары выяз-джалі на месца і там разглядалі спрэчку па сутнасці справы і прымалі па ёй рашэнне.

У Вялiкім княстве Лiтоўскім існаваў і Соймавы суд. Ён першапачаткова праводзіўся вялікім князем і панамі-радай у час склікання соймаў. Згодна са Статутам 1588 г. справы ў соймавым судзе разглядаліся вялікім князем, панамі-радай і васьмю дэпутатамі сойма.

Адной з разнавіднасцей гаспадарскага суда быў маршалкаўскі суд. Яго мог узначальваць адзін ці два маршалкі. Гэты суд разглядаў справы па даручэнні або загаду гаспадара. Месцам правядзення яго пасяджэнняў звычайна быў гаспадарскі двор, а калі ўзнікала неабходнасць, то ён мог пераязджаць і ў іншыя месцы1.

Як вядома, вялікі князь вельмі часта адсутнічаў у дзяржаве, а ў межах Вялікага княства Літоўскага пераязджаў з рэгіёна ў рэгіён. Па гэтай прычыне феадалам цяжка было знайсці вышэйшага суддзю, гаспадарскі суд збіраўся рэдка, у выніку чаго разгляд асобных судовых спраў затрымліваўся на дзесяткі гадоў. Напрыклад, вялікі князь Аляксандр у сваім канстытуцыйным прывілеі 1492 г. абяцаў неадкладна разгледзець тыя судовыя справы, якія не паспеў вырашыць яго бацька. “Але яго пераемнік Жыгімонт I павінен быў паўтарыць гэтае абяцанне і амаль праз 40 гадоў пасля смерці Казіміра абяцае “без отволоки” закончыць усе тыя судовыя справы, якія не паспелі закончыць яго бацька Казімір і яго брат Аляксандр. Але такія самыя завалы спраў засталіся і пры пераемніках Жыгімонта I — пры яго сыне і пры Стэфане Баторыю”2.

З мэтай разгрузіць гаспадарскі суд граматай караля Стэфана Баторыя ад 1 сакавіка 1581 г. быў утвораны Галоўны суд (трыбунал) — найвышэйшы суд Вялікага княства Літоўскага. З яго ўтварэннем судовая ўлада вялікага князя і паноў-рады абмяжоўвалася, што ўказвае на пастаянную тэндэнцыю да аслаблення ўлады вялікага князя ў дзяржаве і ўмацавання ролі шляхты. Можна меркаваць, што з утварэннем Галоўнага суда ўзмацніўся і суверэнітэт Вялікага княства Літоўскага.

Ва ўводнай частцы закона 1581 г. “Способ прав трибунальских” абгрунтоўваецца неабходнасць утварэння Галоўнага суда і акрэсліваецца яго кампетэнцыя; у раздзеле “Способ обирания судей” разглядаецца парадак фарміравання і склад Літоўскага трыбунала.

Трыбунал Вялікага княства Літоўскага ствараўся для апеляцыйнага перагляду спраў, але асобныя справы ён мог разглядаць у парадку першай інстанцыі. Яго пастановы мелі сілу пастаноў сойма. Галоўны суд складаўся з 46 суддзяў-дэпутатаў, якія выбіраліся на сойміках з мясцовай шляхты, па два ад кожнага павета, тэрмінам на 1 год1. Пры гэтым трэба адзначыць, што выбранымі маглі быць толькі шляхціцы, якія мелі ўласныя зямельныя ўладанні, дасведчаныя ў праве і мясцовых звычаях.

Галоўны суд разглядаў апеляцыі на рашэнні земскіх, замкавых і падкаморскіх судоў, а таксама скаргі на рашэнні павятовай адміністрацыі. Ён разглядаў скаргі на рашэнні (выракі) панскіх судоў у адносінах служылых шляхціцаў, прыгавораных да пакарання смерцю, турэмнага зняволення ці буйных грашовых штрафаў.

У якасці першай інстанцыі Галоўны суд разглядаў справы, якія раней былі ў кампетэнцыі вяліка-княжацкага суда (“вси справы пришлые, которые кольвек на суд наш госпадарский припадати бы имели”). Асобныя катэгорыі спраў складалі скаргі на незаконныя дзеянні і злоўжыванні мясцовых службовых асоб і суддзяў, а таксама справы, якія былі адкладзены гаспадарскім судом да 1581 г. Пад юрысдыкцыю трыбунала падпадалі таксама справы духоўных асоб, пры разглядзе якіх стваралася сумесная калегія, у якую ўваходзілі члены Галоўнага суда і прадстаўнікі духавенства. Апошнія прызначаліся біскупамі.

Сесіі трыбунала праходзілі пад старшынствам выбранага суддзямі маршалка. Справы разглядаліся судовай калегіяй з двух—сямі чалавек. Пастановы прымаліся большасцю галасоў на аснове Статутаў Вялікага княства Літоўскага, соймавых Канстытуцый і звычаёвага права. Не прымалі ўдзелу ў разглядзе справы члены суда з таго самага павета, што і бакі ў спрэчцы. Як адзначалася, рашэнні (дэкрэты) Галоўнага суда мелі сілу соймавых пастаноў, таму яны не маглі быць абскарджаны і адменены нават вялікім князем. Выкананне рашэнняў праводзілася павятовымі судамі або павятовымі старастамі.

Разам з разглядам судовых спраў Галоўны суд выконваў і натарыяльныя абавязкі: завяраў завяшчанні, дагаворы пазыкі, куплі-продажу маёнткаў і інш.

Акрамя Галоўнага суда было яшчэ некалькі судоў вышэйшай інстанцыі, у прыватнасці суд літоўскай скарбавай камісіі, або “Скарбавы трыбунал”. Ён быў утвораны ў Вялікім княстве Літоўскім у 1609 г. і складаўся з падскарбіяў (земскага і дворнага), аднаго сенатара і сямі шляхціцаў, выбраных на сойме. Да кампетэнцыі “Скарбавага трыбунала” адносіліся ўсе справы, якiя тычыліся гандлёвых кантрактаў, спрэчак паміж купцамі і іскаў па векселях, злачынных дзеянняў, накіраваных супраць службовых асоб дзяржаўнага скарба, нявыплаты дзяржаўных падаткаў. У 1726 г. пастановай Гродзенскага сойма частка функцый “Скарбавага трыбунала” была перададзена Галоўнаму літоўскаму трыбуналу.

28. Сiстэма мясцовых судовых органаў Вялiкага княства Лiтоўскага ў XIV – першай палове XVI ст. Склад і юрысдыкцыя.

Сярод мясцовых судоў найбольш старадаўнім быў замкавы (“гродскі”) суд, пасяджэнні якога праводзіліся ў замку (“гродзе”). Замкавы суд з’яўляўся агульнасаслоўным: у ім разглядаліся справы па абвінавачванні шляхты і простых людзей (мяшчан і сялян).

Паўнамоцтвы замкавага суда былi даволі шырокія і ахоплівалі асноўныя катэгорыі крымінальных спраў. Аднак трэба падкрэсліць, што яму былі падсудныя крымінальныя справы аб найбольш цяжкіх злачынствах толькi тых асоб, якія былі затрыманы на месцы злачынства ці злоўлены на працягу 24 гадзін з моманту яго здзяйснення.

Замкавы суд мог дзейнічаць у двух саставах: вышэйшым (як першая і другая інстанцыі) і ніжэйшым (толькі ў якасці першай інстанцыі). У склад вышэйшага замкавага суда ўваходзілі ваявода ці стараста, а таксама прадстаўнікі мясцовых феадалаў, а ў Полацку — і мяшчан1. Ніжэйшы замкавы суд складаўся з памешчыкаў, ваяводы або старасты, а таксама суддзі і пісара. Па Статуту 1566 г. на гэтыя пасады ў судзе маглі быць прызначаны толькі ўраджэнцы Вялікага княства Літоўскага — дабрачынныя шляхціцы, якія валодалі нерухомай маёмасцю ў дадзеным павеце. Статут 1588 г. патрабаваў таксама, каб шляхціцы, выбраныя ў састаў суда, ведалі беларускую грамату і законы.

Такім чынам, галоўная роля ў замкавым судзе належала службовым асобам мясцовай адміністрацыі. Аднак сам факт уключэння ў склад гродскага (замкавага) суда суддзі і пісара, якія таксама былі з мясцовых феадалаў і ведалі законы, сведчыць пра пэўныя зрухі ў судаводстве, развіцці права.

Калі вышэйшы гродскі суд атрымліваў скаргу на пастанову ніжэйшага суда, то ён павінен быў разгледзець яе не пазней чым праз чатыры тыдні. Апеляцыі на рашэнні вышэйшага гродскага суда падаваліся ў Галоўны суд.

У кампетэнцыю гродскага суда ўваходзілі і некаторыя адміністрацыйныя функцыі. Так, у час работы сваёй сесіі і сесіі земскага суда ён вызначаў дом для судовага пасяджэння, размяркоўваў кватэры для членаў земскага суда і іншых чыноўнікаў, якія прыязджалі на сесію. Ён таксама выконваў і фіксаваў у актавых кнігах некаторыя натарыяльныя дзеянні: рабіў копіі дакументаў, афармляў завяшчанні, акты дарэння, куплі-продажу, залогу, пазыкі, усынаўлення і інш.

29. Судовая рэформа ВКЛ сярэдіны XVI ст. Склад і юрысдыкцыя земскага, гродскага, падкаморскага і каптуровага судоў.

Найбольш тыповым, аддзеленым ад адміністрацыі саслоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суд1. У асноўным ён разглядаў грамадзянскія іскі і крымінальныя справы па абвінавачанні шляхты. Земскі суд выконваў таксама функцыі натарыята, запісваў скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб павета.

У састаў земскага суда ўваходзілі суддзя, падсудак і пісар, якія выбіраліся на з’езде з павятовай шляхты. На кожную пасаду з`езд вылучаў чатырох кандыдатаў з мясцовых аселых шляхціцаў-хрысціян (“веры годных”), якія валодалі беларускай граматай, ведалі права і не займалі духоўных і дзяржаўных пасад. З гэтага спіса вялікі князь выбіраў і зацвярджаў аднаго кандыдата на месца. Суддзі прызначаліся пажыццёва і ніхто, нават вялікі князь, не мог вызваліць іх ад абавязкаў. Iм таксама забаранялася сумяшчаць сваю працу з іншай службай. На першай сесіі новы суддзя публічна прысягаў, што будзе судзіць справядліва, не зважаючы на грамадскае і матэрыяльнае становішча людзей, асабістыя адносіны да іх.

Сесіі земскага суда збіраліся тры разы на год: у студзені, чэрвені і кастрычніку. Кожная доўжылася тры — чатыры тыдні. Судаводства вялося на падставе Бельскага прывiлея 1564 г. і Статутаў Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг. на старабеларускай (да канца XVII ст.), а пазней на польскай мове. Калі на судзе сярод прысутных былі людзі, дасведчаныя ў пытаннях права, то суддзі запрашалі іх да “рассудку праўнага”, і яны мелі дарадчы голас пры вынясенні судовых пастаноў. Кожны, хто быў на судзе, мог сказаць тое, што ведаў па разглядаемай справе, выказаць свой погляд на яе.

Такім чынам, стварэнне земскіх судоў — важны этап у развіцці судовага ладу і права ў феадальнай Беларусі. Гэтыя суды далі пачатак арганізацыі судовай сістэмы, заснаванай на аснове падзелу ўлад, “бо яны былі першымі судамі, цалкам аддзеленымі і незалежнымі ад мясцовай адміністрацыі”. Няма сумнення ў тым, што ўзнікненне такіх судоў стала магчымым дзякуючы пашырэнню ролі нормаў пісанага права, а гэта ў сваю чаргу абумовіла неабходнасць з’яўлення прафесіі юрыста.

Падкаморскі суд, створаны ў 1566 г. Ён разглядаў зямельныя і межавыя спрэчкі феадалаў, што раней уваходзілi ў кампетэнцыю гаспадарскага суда.

Па Статуце 1566 г. справы ў падкаморскім судзе вырашаў суддзя-падкаморый з удзелам зацікаўленых бакоў. З 1588 г. на павятовых сойміках на пасаду падкаморыя выбіралі чатырох кандыдатаў, аднаго з якіх зацвярджаў вялікі князь літоўскі.

Разгляд справы адбываўся на месцы спрэчных межаў. Падкаморый выслухоўваў тлумачэнні бакоў, дапытваў сведак, аглядаў дакументы і іншыя пісьмовыя доказы, прымаў рашэнне і вызначаў на мясцовасці межы землеўладання, а пасля, з дапамогай сваіх памочнікаў (каморнікаў), устанаўліваў межавыя знакі. Рашэнне падкаморскага суда падлягала неадкладнаму выкананню, але магло быць абскарджана ў вялікакняжацкі суд ці ў трыбунал Вялікага княства Літоўскага.

На новых прынцыпах выбарнасці і ўдзелу прадстаўнікоў гарадскога насельніцтва ствараліся войтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды, якія дзейнічалі ў гарадах, што мелі магдэбургскае права. Iм былі падсудныя крымінальныя і грамадзянскія справы гараджан. Войтаўска-лаўніцкі суд складаўся з войта, які старшынстваваў на пасяджэннях, яго намесніка (ландвойта, ці лентвойта) і лаўнiкаў (засядацеляў), якія выбіраліся мяшчанамі. Нязначныя правапарушэнні і спрэчкі мяшчан разглядалі гарадскія бурмістры, якія прызначаліся войтам ці выбіраліся мяшчанамі.

Нельга не згадаць аб існаванні на Беларусі спецыяльных каптуровых, а таксама сялянскіх копных судоў.

Каптуровы суд, які дзейнічаў у перыяд бескара-леўя, быў надзвычайным, часовым судом, які разглядаў справы феадалаў. Першыя каптуровыя суды з’явіліся паводле пастановы сойма Вялікага княства Літоўскага ад 29 студзеня 1587 г. У склад суда ўваходзілі ваявода ці павятовы стараста або іх намеснік, суддзя і пісар замкавага суда, падкаморый, а таксама суддзя, падсудак і пісар земскага суда. Суд лічыўся правадзейным, калі на пасяджэнні прысутнічала не менш пяці яго членаў. Каптуровы суд разглядаў крымінальныя справы аб забойствах, разбоях, падпалах, нападах на маёнткі, фальсіфікацыі маёмасных правоў, а таксама цывільныя справы магнатаў, шляхты, манастыроў. Пастановы каптуровага суда, якія прымаліся большасцю галасоў, былі канчатковымі і апеляцыі не падлягалі.

Копны суд дзейнічаў на падставе нормаў звычаёвага права. Ён разглядаў галоўным чынам справы простых людзей: сялян, вольных пасяленцаў, мяшчан гарадоў, якія не карысталіся магдэбургскім правам. Збіраўся суд у пэўных месцах, якія называліся капавішчамі.

Дзейнасць судоў не распаўсюджвалася на феадальна-залежных сялян, іх звычайна судзілі ўладальнікі.

30. Галоўны Трыбунал Вялiкага княства Лiтоўскага і соймавы суд Рэчы Паспалітай абодвух народаў. Склад і юрысдыкцыя.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-07-14; просмотров: 1036; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.129.22.135 (0.02 с.)