Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Вучэбны прадмет «Беларуская літаратура»

Поиск

Вучэбныя праграмы па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для V, VІ, Х і ХІ класаў прапануюць два спісы літаратурных твораў:

для чытання і вывучэння;

для дадатковага чытання.

У першым спісе пазначаны абавязковы мінімум твораў, вывучэнне якіх прадугледжвае ўсе тры этапы (успрыманне, аналіз, падагульненне). Творы з гэтай групы вывучаюцца тэкстуальна, дастаткова падрабязна, з выкананнем вусных і пісьмовых заданняў рознага характару (рэпрадуктыўнага, аналітычнага, творчага).

Спіс твораў для дадатковага чытання рэкамендацыйны, накіраваны на пашырэнне кола чытання вучняў (настаўнік выбірае 1–3 творы да кожнага раздзела вучэбнага дапаможніка).

У вучэбнай праграме 2012 года, акрамя пералічаных, акрэслены наступныя спісы твораў:

для чытання і абмеркавання (VIІ–VIII класы);

для самастойнага чытання (IX клас).

Творы з першага спіса прапануюцца для чытання, асэнсавання і абмеркавання ў класе. Прадметам разгляду можа быць адзін аспект ідэйна-мастацкага зместу: праблема, герой, своеасаблівасці кампазіцыі, сюжэта і інш.

Творы з другога спіса прапануюцца для самастойнага прачытання і абмеркавання на ўроку, для падрыхтоўкі пісьмовага ці вуснага водгуку і г.д.

Звяртаем увагу настаўнікаў, што да перавыдадзенага ў 2016 годзе вучэбнага дапаможніка «Беларуская літаратура. 5 клас» на Нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Образовательный процесс. 2016/2017 учебный год http://www.adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess.html / Учебные предметы II ступень общего среднего образования http://www.adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess/uchebnye-predmety/ii-stupen-obshchego-srednego-obrazovaniya.html / Беларуская лiтаратура / Дадатковыя матэрыялы / Ілюстрацыйны матэрыял да вучэбнага дапаможніка «Беларуская літаратура. V клас». Аўтар: Цітова Л.К. Частка 1. Ілюстрацыйны матэрыял да вучэбнага дапаможніка «Беларуская літаратура. V клас». Аўтар: Цітова Л.К. Частка 2 http://www.adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess/uchebnye-predmety/ii-stupen-obshchego-srednego-obrazovaniya.html) размешчаны матэрыял, неабходны для выканання прапанаваных у дапаможніках творчых заданняў (ілюстрацыйны матэрыял, аўдыя- і відэазапісы). Дадатковае выкарыстанне электроннага адукацыйнага рэсурсу (www.adu.by) спрыяе значнаму пашырэнню адукацыйных магчымасцей вучэбных дапаможнікаў.

VІ клас

Вучэбная праграма па беларускай літаратуры для VІ класа заснавана на ідэях кампетэнтнаснага падыходу, паводле якога засваенне зместу навучання накіравана на фарміраванне прадметных, метапрадметных і асобасных кампетэнцый вучняў. Рэалізацыя такога падыходу прадугледжвае ўзмацненне дзейнасна-практычнага кампанента літаратурнай адукацыі, у сувязі з чым у праграме акрэсліваюцца асноўныя віды вучэбнай дзейнасці вучняў і патрабаванні да яе вынікаў. Адбылося пераразмеркаванне вучэбнага матэрыялу: творы, якія раней былі ў спісе для чытання і абмеркавання, прапанаваны для тэкстуальнага вывучэння (напрыклад, верш Г. Бураўкіна «Я хачу прайсці па зямлі…», апавяданне Я. Маўра «Багіра», байка А. Звонака «Гарбуз» і інш.) або перанесены ў спіс для дадатковага чытання (напрыклад, апавяданні І. Мележа «Здарэнне», С. Тарасава «Фрэскі» і інш.), а таксама скарэктавана колькосць вучэбных гадзін, адведзеных на вывучэнне тэматычных радзелаў, дапоўнены спіс твораў, рэкамендаваных для дадатковага чытання.

Да перавыдадзенага ў 2016 годзе вучэбнага дапаможніка «Беларуская літаратура. 6 клас» на Нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Образовательный процесс. 2016/2017 http://www.adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess.html / Учебные предметы II ступень общего среднего образования http://www.adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess/uchebnye-predmety/ii-stupen-obshchego-srednego-obrazovaniya.html / Беларуская лiтаратура / Дадатковыя матэрыялы / Ілюстрацыйны матэрыял да вучэбнага дапаможніка «Беларуская літаратура. VІ клас». Аўтары: Бельскі А.І., Цітова Л.К. http://www.adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess/uchebnye-predmety/ii-stupen-obshchego-srednego-obrazovaniya.html) таксама размешчаны матэрыялы, неабходныя для выканання прапанаваных у дапаможніках творчых заданняў (ілюстрацыйны матэрыял, аўдыя- і відэазапісы). Дадатковае выкарыстанне электроннага адукацыйнага рэсурсу (www.adu.by) спрыяе значнаму пашырэнню адукацыйных магчымасцей вучэбных дапаможнікаў.

ХІ клас

Навучанне літаратуры ў ХІ класе можа ажыццяўляцца на базавым і павышаным узроўнях.

Базавы ўзровень вывучэння беларускай літаратуры прадугледжвае знаёмства вучняў з агульнымі тэарэтычнымі асновамі курса, агульнымі заканамернасцямі і асаблівасцямі развіцця беларускай літаратуры ў ІІ палове ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў, асэнсаванне знакавых твораў найбольш яркіх прадстаўнікоў мастацтва слова. У вучэбнай праграме скарэктаваны храналагічныя рамкі і змест раздзелаў «Беларуская літаратура перыяду 1966 – пач. 1990-х гадоў» і «Беларуская літаратура на сучасным этапе (з сярэдзіны 1990-х гадоў)», зменшана колькасць вывучаемых твораў (прапанаваны для тэкстуальнага вывучэння па адным апавяданні М. Стральцова, І. Навуменкі, І. Чыгрынава, дзве (замест чатырох) навелы Г. Марчука; аповесці І. Шамякіна «Непаўторная вясна» і «Гандлярка і паэт» перанесены ў спіс твораў для дадатковага чытання); аптымізаваны тэарэтыка-літаратурны матэрыял, абноўлены спіс твораў, рэкамендаваных для дадатковага чытання. Творы замежных аўтараў перанесены з рубрыкі для чытання і вывучэння ў спіс для дадатковага чытання.

На павышаным узроўні вывучэння беларускай літаратуры ў параўнанні з базавым узроўнем паглыблены тэарэтыка-літаратурныя асновы курса, што дазволіць усебакова пазнаёміцца з гісторыка-літаратурным працэсам і выпрацаваць навыкі аналітычнай і інтэрпрэтацыйнай дзейнасці, пашыраны спіс манаграфічных тэм і твораў для тэкстуальнага вывучэння. З мэтай больш глыбокага асэнсавання адметнасці аўтарскага індывідуальнага стылю пашыраны спіс твораў для тэкстуальнага вывучэння: напрыклад, у тэму «Васіль Быкаў» уключана апавяданне «Жоўты пясочак», у тэму «Міхась Стральцоў» – апавяданне «Смаленне вепрука», у тэму «Алесь Разанаў» – пункціры, квантэмы. Таксама павялічана колькасць гадзін на вывучэнне найбольш значных і аб’ёмных тэм (напрыклад, жыццё і творчасць І. Шамякіна, В. Быкава, Н. Гілевіча).

У вучэбнай праграме адводзiцца 10 гадзін на выкананне творчых работ, што дазваляе пашырыць дзейнасна-практычны кампанент літаратурнай адукацыі і стварыць умовы для фарміравання культуратворчай кампетэнцыі вучняў. Дзеля гэтага пажадана выкарыстоўваць разнастайныя па змесце і форме выканання творчыя заданні, прадыктаваныя жанравай прыродай твора, накіраваныя на фарміраванне вопыту маўленчай дзейнасці і міжкультурнай камунікацыі. Тэмы і час правядзення ўрокаў па творах для дадатковага чытання, на якія праграмай адводзіцца дзве гадзіны, мэтазгодна вызначаць зыходзячы з чытацкіх прыхільнасцей вучняў. Вызначаны таксама 2 рэзервовыя гадзіны, якія настаўнік можа выкарыстаць па сваім меркаванні.

Для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў настаўнікі могуць карыстацца праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь:

1. Практыкум па беларускай мове. X–XІ класы, 2008.

2. Рыхтуемся да вывучэння беларускай мовы на павышаным узроўні: падагульняльны факультатыўны курс па беларускай мове. ІХ клас, 2015.

3. Юны літаратуразнаўца: падагульняльны факультатыўны курс па беларускай літаратуры. ІХ клас, 2015.

4. Падагульняльны факультатыўны курс па беларускай мове. ІХ–ХІ (Х–ХІ) класы, 2012.

5. Рыхтуемся да алімпіяды па беларускай мове: лінгвістычны конкурс. Х–ХІ класы ліцэяў і гімназій, 2011.*

6. Рыхтуемся да алімпіяды: водгук, вуснае выказванне. Х –ХІ класы ліцэяў і гімназій, 2011.*

Звяртаем увагу на тое, што вучэбна-метадычны комплекс факультатыўных заняткаў «Вывучаем беларускі правапіс. V–ІХ класы» можна выкарыстоўваць у якасці дыдактычнага матэрыялу для правядзення арфаграфічных хвілінак і ўдасканалення арфаграфічнай пісьменнасці вучняў.

На вучэбных занятках па беларускай літаратуры для работы з тэкстамі рэкамендуецца звяртацца да серыі кніг «Школьная бібліятэка» (спіс серыі кніг «Школьная бібліятэка» размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Педагогам / Учебно-методическое обеспечение дошкольного, общего среднего и специального образования http://www.adu.by/ru/uchitelyu/uchebno-metodicheskoe-obespechenie-doshkolnogo-obshchego-srednego-i-spetsialnogo-obrazovaniya.html / Перечень учебных изданий для учреждений образования http://www.adu.by/ru/uchitelyu/uchebno-metodicheskoe-obespechenie-doshkolnogo-obshchego-srednego-i-spetsialnogo-obrazovaniya/perechen-uchebnykh-izdanij-dlya-uchrezhdenij-obrazovaniya.html).

У выпадках, калі прапанаваных матэрыялаў для арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» недастаткова, рэкамендуецца звяртацца да інтэрнэт-рэсурсаў на сайтах:

Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: www.nlb.by;

рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом “Звязда”»: http://www.lim.by;

Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы: http://www.kupala-museum.by;

Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа: http://www.yakubkolas.by;

Літаратурнага музея Максіма Багдановіча: http://www.bagdanovich.by;

Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: http://www.bellitmuseum.by;

Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы: http://www.kupalauski.by;

Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі: http://www.rtbd.by;

Інтэлектуальнага конкурсу «Буслік» (праводзіцца грамадскім аб’яднаннем «Беларуская асацыяцыя «Конкурс»): www.bakonkurs.org/buslik/buslik.php.

Нагадваем, што ў VІ–ХІ (ХІІ) класах да канца першай чвэрці, а таксама ў V класе на працягу першага паўгоддзя захоўваецца аб’ём тэкстаў кантрольных работ, рэкамендаваных для папярэдняга класа. Пры наяўнасці дадатковых заданняў (не больш за 4) колькасць слоў у тэксце можа быць скарочана па меркаванні настаўніка на 10-20 слоў.

У першым паўгоддзі ў V класе па беларускай мове праводзяцца толькі навучальныя пераказы, якія ацэньваюцца ў адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі для ІV класа.

У V–VIII класах пісьмовыя работы па беларускай літаратуры носяць толькі навучальны характар. Адзнакі за навучальныя работы выстаўляюцца па меркаванні настаўніка і павінны насіць стымулюючы характар. За навучальнае сачыненне адзнака выстаўляецца толькі па літаратуры.

У любой рабоце па беларускай мове і літаратуры выпраўляюцца ўсе памылкі, якія дапушчаны вучнямі.

Выпускны экзамен па беларускай мове для вучняў ІХ класа па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2016/2017 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме дыктанта. З 2017/2018 навучальнага года плануецца ўнесці змены ў форму правядзення выпускнога экзамену па беларускай мове, для падрыхтоўкі да якой будуць выдадзены адпаведныя зборнікі з метадычнымі рэкамендацыямі.

Выпускны экзамен па беларускай мове для вучняў ХІ класа па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2016/2017 навучальным годзе будзе праводзіцца ў форме пераказу па розных тэкстах для вучняў, якія вывучаюць беларускую мову на павышаным узроўні, і для вучняў сярэдніх школ, санаторных школ-інтэрнатаў, кадэцкіх вучылішчаў, сувораўскіх вучылішчаў, гімназій, гімназій-інтэрнатаў, ліцэяў, спецыялізаваных ліцэяў (акрамя філалагічнага напрамку), якія вывучаюць беларускую мову на базавым узроўні.

Нагадваем, што ў 2016/2017 навучальным годзе традыцыйна праводзяцца:

рэспубліканская алімпіяда па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»;

рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»;

гульня-конкурс «Буслік», які арганізуецца грамадскім аб’яднаннем «Беларуская асацыяцыя ”Конкурс“».

Звяртаем увагу на тое, што ў кастрычніку (лістападзе) 2017 года плануецца правядзенне рэспубліканскага конкурсу рытарычнага майстэрства, прысвечанага 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Падрабязная інфармацыя аб правядзенні конкурсу будзе размешчана на Нацыянальным адукацыйным партале і ў навукова-метадычным часопісе «Беларуская мова і літаратура».

Пры планаванні і арганізацыі пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры рэкамендуем звярнуць увагу на:

каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца ў 2016/2017 навучальным годзе:

верасень лістапад снежань студзень люты сакавік     85- годдзе з дня нараджэння Ніла Гілевіча 85-годдзе з дня нараджэння Анатоля Вярцінскага 115-годдзе з дня нараджэння Міхася Зарэцкага 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча 70-годдзе з дня нараджэння Георгія Марчука 80-годдзе з дня нараджэння Міхаіся Стральцова 130-годдзе з дня нараджэння Алеся Гаруна
красавік май   70 годдзе з дня нараджэння Алеся Жука 70 годдзе з дня нараджэння Раісы Баравіковай
ліпень   135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы
жнівень   100-годдзе з дня нараджэння Янкі Брыля 100-годдзе з дня нараджэння Пімена Панчанкі

каляндар міжнародных свят і важных дат:

4 верасня Дзень беларускага пісьменства
8 верасня Міжнародны дзень граматнасці
21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы
3 сакавіка Сусветны дзень пісьменніка
21 сакавіка Сусветны дзень паэзіі
27 сакавіка Міжнародны дзень тэатра
2 красавіка Міжнародны дзень дзіцячай кнігі
18 мая Сусветны дзень музеяў

Асноўнымі задачамі метадычнай дзейнасці ў 2016/2017 навучальным годзе з'яўляюцца:

удасканаленне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» з улікам рэкамендацый па выніках маніторынгу якасці адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2015/2016 навучальным годзе;

абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту выкладання вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» на базавым і павышаным узроўнях вывучэння ва ўмовах профільнага навучання;

забеспячэнне сістэмнай дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў;

метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў і іх паспяховай атэстацыі.

У межах арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў 2016/2017 навучальным годзе варта асаблівую ўвагу надаць павышэнню якасці адукацыі вучняў і іх усвядомленаму выбару профілю навучання.

На працягу года рэкамендуецца:

правесці 4 агульныя пасяджэнні метадычных аб'яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры;

арганізаваць працу школы эфектыўнага педагагічнага вопыту па пытаннях профільнага навучання па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»;

стварыць творчыя групы і іншыя метадычныя фарміраванні настаўнікаў, накіраваныя на распрацоўку дыдактычнага забеспячэння выкладання вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» на аснове кампетэнтнаснага падыходу;

забяспечыць працу школ маладых настаўнікаў.

З мэтай пашырэння сферы выкарыстання і папулярызацыі беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, павышэння якасці навучання беларускай мове і літаратуры, прадстаўлення і распаўсюджвання лепшых узораў педагагічнага вопыту настаўнікаў мэтазгодна праводзіць метадычныя семінары, круглыя сталы па актуальнай для пэўнага рэгіёна праблематыцы.

На жнівеньскіх прадметных секцыях рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:

1. Увядзенне ў 2016 годзе вучэбных праграм новага пакалення, пабудаваных на аснове кампетэнтнаснага падыходу:

рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў канцэпцыях і вучэбных праграмах па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»;

новыя вучэбныя праграмы для VI класа па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»;

вучэбныя праграмы базавага ўзроўню вывучэння вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» ў 2016/2017 навучальным годзе для XI класа.

2. Профільнае навучанне:

нарматыўны прававы, навукова-метадычны і арганізацыйны аспекты ўвядзення профільнага навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура»;

асаблівасці зместу вучэбнай праграмы па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» для XI класа (павышаны ўзровень);

сучасныя тэхналогіі навучання ў XI класе па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі (павышаны ўзровень);

патрабаванні да ўзроўню засваення вучнямі вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

3. Дапрофільная падрыхтоўка:

выкарыстанне вучэбнай і пазакласнай дзейнасці па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» з мэтай усвядомленага выбару вучнямі профілю навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

вучэбна-метадычнае забеспячэнне факультатыўных заняткаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» для IX класа і асаблівасці іх правядзення.

4. З вопыту работы настаўніка:

эфектыўны вопыт выкладання вучэбных прадметаў «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» на павышаным узроўні ва ўмовах арганізацыі профільнага навучання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;

сістэма работы настаўніка па абагульненні, апісанні і прадстаўленні вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці.

5. Планаванне работы раённых метадычных аб'яднанняў:

аналіз правядзення работы ў 2015/2016 навучальным годзе;

планаванне работы раённага метадычнага аб’яднання, творчых груп, школы маладога настаўніка беларускай мовы і літаратуры і іншых метадычных фарміраванняў на 2016/2017 навучальны год.

Дзейнасць усіх метадычных фарміраванняў павінна планавацца з улікам адукацыйнага і кваліфікацыйнага ўзроўняў педагагічных работнікаў, іх прафесійных інтарэсаў, запытаў, уменняў і навыкаў. Дзейнасць школы маладога настаўніка павінна быць накіравана на адаптацыю педагогаў да прафесіі, аказанне ім дапамогі ў авалоданні асновамі прафесійнага майстэрства, фарміраванне ў іх патрэбы ў бесперапыннай самаадукацыі.

На пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры (метадычнае аб’яднанне, школа маладога настаўніка, школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства, творчыя групы і інш.) рэкамендуецца разгледзець актуальныя пытанні методыкі выкладання прадметаў з улікам эфектыўнага педагагічнага вопыту педагогаў рэгіёна:

· забеспячэнне дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі пры засваенні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», на факультатыўных занятках і ў пазакласнай рабоце;

· арганізацыя адукацыйнага працэсу па засваенні зместу вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» ў Х-ХІ класах на павышаным узроўні;

· абагульненне, апісанне і прадстаўленне настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці ва ўмовах профільнай адукацыі;

· удзел настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў мерапрыемствах па падтрымцы і пашырэнні выкарыстання беларускай мовы ў час правядзення ў 2016 годзе Года культуры;

· стварэнне сучаснага адукацыйнага асяроддзя ў працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры на базавым і павышаным узроўнях;

· выкарыстанне сучасных эфектыўных педагагічных тэхналогій на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры;

· шляхі і сродкі фарміравання ў вучняў кампетэнцый, прадугледжаных канцэпцыямі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»;

· роля настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў пашырэнні ведаў вучняў пра спадчыну Францыска Скарыны ў сувязі са святкаваннем у 2017 годзе 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

 


 

Приложение 3

 

Особенности организации образоваТельного процесса при изучении учебных предметов «русский язык» и «русская литература»

 

Важнейшими задачами языкового и литературного образования являются:

- языковое и речевое развитие учащихся на основе усвоения знаний о системе русского языка на всех его уровнях (фонетика, лексика, состав слова и словообразование, морфология, синтаксис), правил функционирования языковых средств в речи, норм русского литературного языка, обогащения словарного запаса и грамматического строя речи; формирование правописных умений и навыков, умений пользоваться языком в различных видах речевой деятельности (языковая и речевая компетенции);

- формирование коммуникативных умений на основе овладения учащимися речеведческими понятиями, формирование умения создавать самостоятельные связные высказывания различных стилей, типов и жанров речи (коммуникативная компетенция);

- формирование речевой культуры учащихся на основе освоения языка как системы сохранения и передачи культурных ценностей, средства постижения русской, национальной культуры в контексте общемировой (лингвокультурологическая компетенция);

- развитие средствами языка интеллектуальной, духовно-нравственной, коммуникативной, гражданской культуры учащихся (социокультурная компетенция);

- приобщение учащихся к искусству слова, развитие у них художественного мышления и эстетических чувств, читательской и речевой культуры, формирование нравственно-эстетических ориентаций личности.

В 2016/2017 учебном году используются следующие учебные программы:

для V классов:

Учебная программа по учебному предмету «Русский язык» для V класса учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2015;

Учебная программа по учебному предмету «Русская литература» для V класса учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения и воспитания.– Минск: Национальный институт образования, 2015;

для VI классов:

Учебная программа по учебному предмету «Русский язык» для
VI класcа учреждений общего среднего образования с белорусским языком обучения и воспитания // Зборнік «Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. VI клас». – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016;

Учебная программа по учебному предмету «Русский язык» для
VI класcа учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания // Сборник «Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. VI класс». – Минск: Национальный институт образования, 2016;

Учебная программа по учебному предмету «Русская литература» для VI класcа учреждений общего среднего образования с белорусским языком обучения и воспитания // Зборнік «Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. VI клас». – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016;

Учебная программа по учебному предмету «Русская литература» для VI класcа учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания // Сборник «Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. VI класс». – Минск: Национальный институт образования, 2016;

для VII–IX классов:

Учебная программа для учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения. Русский язык. V–XI классы. – Минск: Национальный институт образования, 2012;

Учебная программа для учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения. Русская литература. V–XI классы. – Минск: Национальный институт образования, 2012;

для X классов:

Учебная программа по учебному предмету «Русский язык» для Х класса учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения и воспитания (базовый уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2015;

Учебная программа по учебному предмету «Русский язык» для X класса учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения и воспитания (повышенный уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2015;

Учебная программа по учебному предмету «Русская литература» для X класса учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения и воспитания (базовый уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2015;

Учебная программа по учебному предмету «Русская литература» для X класса учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения и воспитания (повышенный уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2015;

для XI классов:

Учебная программа по учебному предмету «Русский язык» для
ХI класcа учреждений общего среднего образования с белорусским языком обучения и воспитания (базовый уровень) // Зборнік «Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. ХI клас (базавы ўзровень)». – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016;

Учебная программа по учебному предмету «Русский язык» для
ХI класcа учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания (базовый уровень) // Сборник «Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. ХI класс (базовый уровень)». – Минск: Национальный институт образования, 2016;

Учебная программа по учебному предмету «Русский язык» для
ХI класcа учреждений общего среднего образования с белорусским языком обучения и воспитания (повышенный уровень) // Зборнік «Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. ХI клас (павышаны ўзровень)». – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016;

Учебная программа по учебному предмету «Русский язык» для
ХI класcа учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания (повышенный уровень) // Сборник «Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. ХI класс (повышенный уровень)». – Минск: Национальный институт образования, 2016;

Учебная программа по учебному предмету «Русская литература» для ХI класcа учреждений общего среднего образования с белорусским языком обучения и воспитания (базовый уровень)// Зборнік «Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. ХI клас (базавы ўзровень)». – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016;

Учебная программа по учебному предмету «Русская литература» для ХI класcа учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания (базовый уровень) // Сборник «Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. ХI класс (базовый уровень)». – Минск: Национальный институт образования, 2016;

Учебная программа по учебному предмету «Русская литература» для ХI класcа учреждений общего среднего образования с белорусским языком обучения и воспитания (повышенный уровень) // Зборнік «Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. ХI клас (павышаны ўзровень)». – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016;

Учебная программа по учебному предмету «Русская литература» для ХI класcа учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания (повышенный уровень) // Сборник «Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. ХI класс (повышенный уровень)». – Минск: Национальный институт образования, 2016.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-01-26; просмотров: 507; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.191.62.114 (0.011 с.)