Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Паэзія М.Танка 60-90-х гадоу. Разнастайнасць тэматыкі, інтэнсіунасць мастацкіх пошукау (верлібр).Содержание книги
Поиск на нашем сайте Паэзiя Максiма Танка (Яугена Iванавiча Скурко), народнага паэта Беларусi, лаурэата Ленiнскай прэмii, сагрэта дабрыней i даверам да чалавека. Для паэта вершы - гэта i прызванне, i праклем, i шчасце, i мука, i свяшчэнны абавязак. У ваеннай лiрыцы М.Танка (зборнiкi "Вастрыце зброю", "Праз вогненны небасхiл") цэнтральнае месца займае вобраз Беларусi-партызанкi, паланенай, але няскоранай. У паэii ваенных гадоу поруч з матывамi пагрозы фашызму выразна чуецца вера у перамогу дабра над сiламi зла. Герой ваеннай лiрыкi М.Танка нi на iмгненне не забывае, за што, у iмя чаго ен змагаецца. Вайна для яго не прызванне, а цяжкi, неабходны абавязак. У гады вайны быу напiсаны верш М.Танка "Родная мова" (1943). Мова беларусау асэнсоуваецца аутарам як арганiчная, iстотная часцiца духоунай культуры народа. У самыя цяжкiя моманты гiсторыi мова дапамагала людзям выстаяць, не страцiць веры у лепшую будучыню. Паэтызуючы родную мову, услауляючы велiч i сiлу народа, яго гiсторыю паэт заклiвае любiць i шанаваць сваю Айчыну, сваю мову, якая дае струмам песнi, а паэтам - натхненне. Да творау перыяду Вялiкай Айчыйнай вайны адносiцца паэма "Ямук Сялiба" у якой раскрываюцца вытокi усенароднай партызанскай барацьбы, патрыятызм i мужнасць абаронцау бацбкоускай зямлi. Пасляваенная паэзiя М.Танка вызначаецца тэматычнай шырыней i разнастайнасцю, фiласофскай разнавялiкасцю, маштабнасцю (зборнiкi "Каб ведалi", "На камнi, жалезе i золаце", "У дарозе", "Хай будзе святло"). Максiм Танк - прынцыповы гуманiст. Для яго вялiкая барацьба за лепшыя iдэалы чалавецтва - гэта барацьба не толькi за сацыяльную справядлiвасць, але i за паэзiю супраць антыпаэзii, за гармонiю супраць дэструктыунасцi, за розум супраць бясплоднага самагубнага крыуляння. У вершы-верлiбры "Перапiска з зямлей", якi адкрывае аднайменны зборнiк, сцвярджаецца велiч працы чалавека, якi усе жыцце прысвяцiй зямлi i плугу. Сэнс сваей паэзii М.Танк бачыць у цеснай адмесцi з жыццем людской працы, з сенняшнiм жыццем, трывожным i неспакойным. У вершах М.Танка ёсць прастата, высокая духоунасць i неаслабная увага да людзей, да свету, да таго, пра што ен пiша. Верш "Рукi мацi"-гiмн працавiтым мацiным рукам, якiя нiколi не ведалi адпачынку. Мацi з'яуляецца для паэта увасабленнем чалавечай.... высакароднасцi, сцiпласцi. З першых крокаў у літаратуры Танк дбаў як пра змест, так і пра форму твора, прывучваючы чытача да складаных асацыятыўных вобразаў, да вершаў, у якіх адсутнічаюць традыцыйныя рыфма і рытміка. Максім Танк з'яўляецца адным з самых паслядоўных прыхільнікаў верлібра (свабоднага верша) у нацыянальнай паэзіі. Верлібрам напісаны «Рукі маці», «Мыццё бабкі Улляны», «Перапіска з зямлёй» (1964), «Гравюры Скарыны» (1988), «Просьба аб дараванні» (1988) і многія іншыя вершы. Роздумна-элегічны, з заглыбленнем у быццё, багата насычаны самым! розным! паэтычнымі сродкамі верлібр Максіма Танка безумоўны набытак сучаснай беларускай паэзіі. Гаворачы пра гравюры Францыска Скарыны, у невялікім па памеру творы паэт змог змясціць і драматычны лёс першадрукара, і яго любоў да роднай зямлі, гуманізм, і розныя адносіны да Скарынавай спадчыны на працягу стагоддзяў, і значэнне яго дзейнасці для сучаснага грамадства, і ідэю нацыянальнага адраджэння: Гравюры Скарыны! Ён выразаў іх На спаконвечным Дрэве гісторыі Свайго народа, Хоць мог бы падабраць I больш падатлівы, I больш удзячны Матэрыял. I выразаў ён іх Не штыхелем-разцом, А промнем сонца. Промнем сваёй веры I любові да народа. Таму штрых кожны Быў такі глыбокі, Што ні агонь, Ні забыццё, Ні ворагі, Ні час Гравюраў гэтых Знішчыць Не змаглі. I сёння Нейкая чароўная Жыве ў іх сіла, Якая сляпым Вяртае зрок, Глухім — іх слых, Няпомнячым — іх памяць, А без'языкім — мову. Некаторыя даследчыкі літаратуры верлібр называюць вершаванай прозай, лічаць, што такая форма, у параўнанні з паэтычнай, больш натуральна і арганічна перадае жыццё. Думаецца, слушнасць такіх разважанняў пацвярджаюць вершы М. Танка «Акамянелыя волаты», «Працягласць дня і ночы» (творы ўвайшлі ў кнігу «Збор калосся», 1989). На нашай зямлі параскідана шмат вялікіх і малых камянёў. Некаторыя з іх лічацца незвычайнымі, надзеленымі добрай ці злой сілай. Такім камням пакланяліся нашы продкі, народная фантазія стварала легенды і паданні. М. Танк у вершы «Акамянелыя волаты» аправяргае навуковае, далёкае ад паэзіі, тлумачэнне паходжання камянёў. Зусім не Нейкі там Скандынаўскі ляднік Зямлю нашу Сваімі валунамі Засеяў. Гэта — акамянелыя Волаты спяць, Што свой край баранілі. Ён называе «камяні Глеба, Рагнеды, Адама, Кастуся, Багушэвіча...» У гэтым вершы мала тропаў, адсутнічае рыфма і рытм у традыцыйным яго разуменні (як чаргаванне націскных і ненаціскных складоў). Твор быццам сапраўды напісаны той мовай, на якой звычайна гаворыць чалавек. Разам з тым з'ява рэчаіснасці паэтызуецца, ёй надаецца высокі сэнс. Многімі вершамі М. Танк засведчыў уменне бачыць незвычайнае — прыгожае, значнае — у звычайным, будзённым. Таму і не прымае ён дом паэта з «такім бетонным ганкам», «глухімі сценамі», «непрамакаемай страхой», «шчыльна зашклёнымі вокнамі», «дзвярэй з засовамі» і «такога высокага парога». Аўтар верша «Паказваюць дом паэта...» даводзіць, што знешняе (як жыў творца) не выяўляе сутнасць (чым жыў). Сваімі творамі М. Танк імкнуўся навучыць нас бачыць у жыцці прыгожае, узвышанае. Сам ён быў вялікім творцам і вялікім адкрывальнікам таямніц, багацця, эстэтычнай напоўненасці з'яў, прадметаў роднага беларускага свету.
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2016-12-26; просмотров: 1594; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.113 (0.009 с.) |