Культурныя дзеячы i пiсьменнiкi сярэдневыковай Беларусi (Е.Полацкая, К.Турауски). 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Культурныя дзеячы i пiсьменнiкi сярэдневыковай Беларусi (Е.Полацкая, К.Турауски).



Літаратура Старажытнай Русі (XI—XIII стагоддзі) выначылася прыняццем хрысціянства, для распаўсюджання якога патрэбны былі кнігі, пісьменныя людзі. УIX ст. вы-датныя славянскія (балгарскія) асветнікі Кірьша і Мяфодзій на аснове грэчаскага алфавіта стварылі славянскую азбу-ку і зрабілі першыя пераклады на стараславянскую мову твораў рэлігійнага зместу. 3 Балгарыі гэтыя творы прані-калі на Русь. Цэнтрамі перапіскі былі манастыры, дзе збіраліся і захоўваліся цэлыя бібліятэкі рукапісных кніг.

Напачатку ў старажытнай літаратуры пераважалі творы перакладныя. Асаблівае пашырэнне мелі асобныя кнігі Бібліі («Евангелле», «Псалтыр», «Апостал»), зборнікі про-паведзяў і казанняў, жыціі — апавяданні пра людзей, якіх царква прызнавала за святых.

Кампазіцыя болыпасці жыцій такая: рытарычны ўступ; аповед пра нараджэнне святога дзіцяці, дабрачыннасць бацькоў яго; дзяцінства і юнацтва, пострыг; апісанне вучэння падзвіжніка, яго подзвігу; пахвала святому. Выдатнымі ўзорам жыцій з'яўляецца «Жыццё Ефрасінні Полацкай» — таленавіты твор невядомага аўтара, напісаны прыкладна праз паўстагоддзя пасля смерці асветніцы. Вобразнасць — адметная асаблівасць гэтага твора: «Еўфрасіння — арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду і да ўсходу, як прамень сонечны прасвятліў зямлю Полацкую». Жыціі і летапісы маюць вялікае культурна-гістарычнае значэнне не толькі як помнікі нацыянальнай мовы і літара-туры, але і як каштоўная крыніца вывучэння багатага гераічнага мінулага нашага народа. Слушна сцвярджае А.Мельнікаў, што яны даюць магчымасць «зведаць, што думалі, чым захапляліся нашы далёкія і не вельмі далёкія продкі, у што верылі, чым ганарыліся, што любілі, чым грэбавалі».

Самым выдатным і дасканалым у мастацкіх адносінах агульнаславянскім помнікам старажытнай пары з'яўляец-ца «Слова пра паход Ігаравы».

У цэнтры «Слова...»— няўдалы паход старажытна-рускіх князёў на полаўцаў у 1185 годзе. Паэт часта гаво-рыць пра славу дзядоў, славу продкаў, якой не ўсе наш-чадкі вартыя. Сярод мінулых князёў паўстае перад намі вобраз незвычайнага полацкага князя, праўнука Уладзіміра Святаславіча і легендарнай Рагнеды, які цалкам, на дум-ку аўтара, адпавядае крытэрыям ацэнкі гістарычнай асо-бы. Ні аднаму князю XI ст. не аддаў паэт столькі ўвагі, не сказаў столькі цёплых слоў, як Усяславу Чарадзею. Ён акружаны ў паэме таямнічым арэолам князя-чараўніка, надзелены незвычайнымі здольнасцямі ператварацца ў ваўка. Мудрым і дзейным валадаром, што княжыў ажно 57 гадоў, паказаны Усяслаў, які «вешчую меў душу ў дзёрзкім целе». Праз рэтраспекцыі аўтар «Слова...» здолеў і рас-крыць цяжкі лёс легендарнага князя, і выказаць сваё за-хапленне тым, каго лічыць ідэалам дзяржаўцы, ставячы яго ў прыклад сучасным яму князям, якія сваімі міжусобнымі войнамі аслабляюць дзяржаву і робяць яе даступнай вора-гам. Вобразнасць, асацыятыўнасць, насычанасць метафа-рамі («душу веюць ад цела», «засеяны касцямі»), эпітэтамі («Нямігі крывавыя берагі») — адметнасць «Слова...». Яно палоніць нас музычнасцю паэтычнай мовы, трапнас-цю, дакладнасцю. Бітву, напрыклад, паэт параўноўвае з малацьбой і пірам. Паводле адной з літаратурных версій, якую не абвяргаў самы дасведчаны даследчык «Слова...» Дзмітрый Ліхачоў, аўтарства помніка магло належаць на-шаму слыннаму земляку Кірылу Тураўскаму.

Сучаснікі назвалі яго другім Златавустам, «што ярчэй за ўсіх праззяў на Русі», вобразна і вычарпальна вызначыўшы сутнасць і значэнне яго асветніцкай дзейнасці: «Ра-дуйся, свяціцелю, бо найсвятлейшым вучэннем сваім асвятліў землі Рускія! Радуйся, сонца, што асвятляе розумам Божым азмрочаных і цёмных!»

Старажытнабеларускі пісьменнік і прамоўца, дзеяч хрысціянскай царквы эпохі Кіеўскай Русі Кірыла Тураўскі на аснове дасканалага вывучэння Бібліі выпрацаваў самабытны стыль урачыстага царкоўнага красамоўства Ён пакінуў 8 «слоў» — казанняў, аповесці-прытчы, 30 малітваў і некалькі канонаў. Яго творчасць, як і Біблія, вызначаецца сцвярджэннем вечных каштоўнасцей, выкарыстаннем прыёмаў інша-сказання, алегорыі, сімвалізацыі, супастаўленнем умоўнага і рэальнага. Да прыкладу, «Прытча пра чалавечую душу і цела» (ці «Слова пра сляпога і кульгавага») — евангельская рэмі-нісцэнцыя пра руплівага гаспадара, які паставіў ля варот двух вартаўнікоў —сляпога і кулыавага —у надзеі, што злодзеяў кульгавы ўбачыць, а сляпы пачуе; самі ж яны не змогуць аба-красці гаспадара. Здарылася інакш: сляпы і кульгавы, аб'яд-наўшы свае сілы (сляпы нёс кульгавага, а кульгавы паказваў дарогу), прабраліся ў сад гаспадара і прысвоілі яго дабро. У вобразе сляпога Кірыла Тураўскі паказаў чалавечую душу, у вобразе кульгавага — цела. Галоўная ідэя — у сцвярджэнні гармоніі цела і душы, перавагі духоўнага над матэрыяльным.

Узорам рэалізацыі прыёмаў інашказання (алегорыі, сімвалаў) як адметнасці стылю Кірыла Тураўскага з'яўляецца «Слова на Вялікдзень»:

Сёння праз пакаянне не стала зімы грахоўнасці і лёд нявер 'я ўсведамленнем Бога растоплены.

Прырода ў словах Кірыла Тураўскага мае сімвалічнае значэнне: сонца — Хрыстос; месяц — сімвал усяго, што меркне ад промняў сонца; зіма — сімвал грахоўнага; лёд — сімвал бязвер'я.

Пра дзейнасць асветніцы Еўфрасінні Полацкай, пра яе заслугі перад нашай нацыяй і ўздзеянне на нашы душы лепш, чым напісана ў «Жыцці...», ёй прысвечаным, сказаць нельга: «Была яна дапамогай пакрыўджаным, суця-шэннем засмучаным, распранутым — адзеннем, хворым — наведаннем ці, проста кажучы, — для ўсіх была ўсім».

Шасцёра сыноў знакамітага князя-вешчуна Усяслава Чарадзея ўзбагацілі радаводнае дрэва полацкай дынастыі Раг-валодавічаў шматлікімі атожылкамі. Нямала Чарадзеевых нашчадкаў увайшло ў гісторыю. Але найболыпую славу прынясуць Полацку пасля Усяслава не ваяры. Зрабіць гэта наканавана было яго ўнучцы — Еўфрасінні Полацкай. Яе жыццё, «як промень сонечны», прасвятліла «зямлю По-лацкую».

Заслуга яе перад нашай нацыяй не толькі ў мецэнацтве і перапісванні кніг, не толькі ў садзеянні будаўніцтву Спасаўскага сабора, распісанага унікальнымі фрэскамі. 3 яе імем звязана і стварэнне ў 1161 г. полацкім майстрам Лазарам Богшам паводле яе заказу нацыянальнай рэліквіі — крыжа. Крыж адшукаў і некаторы час (да 1929 г.) ашчадна зберагаў дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея Вацлаў Ластоўскі. Страчаная і адноўленая нашым сучаснікам — мастаком Кузьміным — святыня дарагая нам і надпісам-клятвай на ёй: «...Калі ж не паслухаецца хто і вынесе з манастыра, хай не дапаможа яму святы крыж ні ў жыцці гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён святой жыва-творнаю Тройцаю ды святымі айцамі 300 і 50 (?) сямі сабо-раў святых айцоў і хай напаткае яго доля Іуды, які прадаў Хрыста. Хто ж асмеліцца ўчыніць такое...валадар або князь, або епіскап ці ігумення, або іншы які чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Еўфрасіння ж, раба Хрыстова, што спра-віла гэты крыж, здабудзе вечнае жыццё з усімі святымі...» (пераклаў У. Арлоў).

Надпіс зроблены на царкоўнаславянскай мове, але ў ім відавочны ўплыў жывой беларускай мовы з яе аканнем, асабліва ўплыў лексікі. Зусім верагодна, што тэкст гэтай «клятвы» прадыктавала майстру Лазару Богшу Еўфрасіння Полацкая, каб навекі захаваць у сваім горадзе гэты сімвал палітычнай самастойнасці і культурнага росквіту Полац-кага княства — старажытнага правобраза Беларусі. Надпіс цікавы як факт літаратурнага мастацтва, як выяўленне ў слове святой душы нашай нябеснай заступніцы — Еўфрасінні Полацкай.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-26; просмотров: 422; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.223.196.59 (0.006 с.)