Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Гiстарычная тэма у сучаснай прозе.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Без мінулага няма будучага. Памяць пра мінулае заўсё-ды скіравана ў будучыню. Цяжка пераацаніць ролю і зна-чэнне твораў беларускай літаратуры на гістарычную тэму, а таксама заслугу перад нашым народам даследчыкаў міну-лага У. Караткевіча, М. Ерамаловіча, Л. Дайнекі, У. Арлова, В. Чаропкі, В. Іпатавай, К. Тарасава і іншых, бо іх творы вяртаюць нашаму народу памяць, бо без памяці пра мінулае народ пазбаўлены будучыні. Як «прарыў у мінулае» вызначаюць зробленае Уладзімiрам Караткевічам у даследаванні гісторыі і мастацкім яе асэн-саванні і адлюстраванні. «Роўнага яму няма і наўрад ці будзе», — сказаў В. Быкаў пра У. Караткевіча. Высокая ацэнка, справядлівая, аднак грамадзянскі і пісьменніцкі подзвіг Міколы Ермаловіча таксама заслугоўвае самых вы-сокіх эпітэтаў. Гэта постаць і зробленае ёю для нашай нацыі яшчэ чакае свайго вартага даследчыка, але і сёння ёсць усе падставы сцвярджаць, што М. Ермаловіч з'яўляецца заха-вальнікам вечнасці і папулярызатарам вельмі важных для нашага сучасніка момантаў гісторыі. Ім створана навуковая літаратура пра гістарычнае мінулае. Каштоўнасць яго дзей-насці вызначаецца аб'ектыўнасцю і высокш прафесійным узроўнем даследавання. Асэнсаванне ім полацкага, нава градскага і віленскага перыядаў у станаўленні дзяржаўнасці грунтуецца на глыбокім вывучэнні, супастаўленні дакумен-таў, летапісаў, хронік адносна гэтых перыядаў Не сакрэт, што ў сучасных даследаваннях, як навукоўцаў, так і твор-цаў, назіраецца тэндэнцыя да ідэалізаванай, часам суб'ек-тыўнай ацэнкі некаторых момантаў гісторыі і гістарычных асоб. У поўнай меры пазбегнуць гэтага ўдалося пакуль што толькі аднаму М.Ермаловічу, які кіраваўся толькі адным прынцыпам: праўда, праўда і яшчэ раз праўда. Супастаўля-ючы часам супярэчлівыя ацэнкі рознымі летапісцамі, аўта-рамі хронік адных і тых гістарычных падзей і асоб, Мікола Ерамаловіч у кнізе «Старажытная Беларусь» вывярае па-дзеі часам, смела адхіляе і выключае тыя з іх, якія гэтага вы-прабавання часам якраз і не вытрымліваюць. Так, да прык-ладу, ён першы здолеў паказаць князя Вітаўта не толькі як моцную легендарную, уплывовую на час і падзеі асобу, але ў многім супярэчлівую, трагічную і не да канца свабодную ў сваіх дзеяннях ад абставін, часу і гісторыі — ад усяго таго, што прынята называць Лёсам. Мастацкаму ўвасабленню гістарычных падзей прысве-чаны раманы Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака» і «Жалезныя жалуды». У цэнтры іх — вядо-мыя гістарычныя асобы Вячаслаў Барысавіч, Усяслаў Чарадзей, Рагнеда, Міндоўг і інш. Філасофскае асэнсаванне мінулага з пазіцый сучаснасці — адметнасць гістарычных твораў Л.Дайнекі. Кампазіцыя рамана «Меч князя Вячкі» спрыяе выяў-ленню аўтарскай думкі, што лёс дзяржаўцы і лёс наро-да — лёс адзін. Першыя раздзелы рамана прысвячаюцца то паралельнаму паказу дзяцінства і юнацтва будучага князя паўночнага фарпоста Полацкага княства Кукенойса — Вячкі, то апісанню трагічнага лёсу Мірошкі ці шляху да волі Якава Палачаніна. Здавалася б, лёсы іх, як і ўмовы жыцця, зусім розныя, але потым жыццёвыя шляхі іх схо-дзяцца, і далей князь і воін не разлучаюцца да самай смерці. Князь па-геройску гіне пры абароне крэпасці. Падчас бою яму адсеклі руку, але і перад самай смерцю Вячка здолеў перадаць свой меч перамогі Якаву Палачаніну. Меч у тво-рЬІ — сімвал барацьбы за незалежнасць, сімвал неперамож-насці духу і знак пераемнасці гераічных спраў розных па-каленняў і непарыўнай сувязі паміж імі. Сюжэт раман^ востры, напружаны, дынамічны, напоўнены драматычнымі калізіямі. Твор атрымаўся белетрыстычным у добрым сэн-се слова, бо сюжэт і моцныя асобы, выпрабаваныя моц-нымі, незвычайнымі абставінамі, спрыяюць эстэтычнаму ўздзеянню на чытача. Апісваючы жыццё князя ад самага дзяцінства, пісьменнік даследуе вытокі адданага служэння народу, сцвярджае, што нічога выпадковага на свеце не бывае. У 16-гадовым узросце юнак даў клятву, што да апошняга ўздыху будзе бараніць сваю Айчыну ад чужын-цаў. I гэту клятву Вячка не парушыў. Чалавек вялікай лушы, крыштальнага сумлення і моцнай волі, ён выступіў за аб'-яднанне сіл у барацьбе з ворагамі. Прыёмамі кантрасту ка-рыстаецца Л. Дайнека, каб узвысіць свайго героя. Анты-подамі Вячкі ў рамане з'яўляюцца вобразы полацкага князя Уладзіміра, апантанага прагай славы, і літоўскага князя Дай-герута, які замест паходаў на тэўтонаў збіраў даніну. Дзе-янні ж князя Вячкі, накіраваныя на ўмацаванне княства, за два вякі да Грунвальдскай бітвы 1410 г. паклалі падва-ліну ў гэтую вялікую перамогу над крыжакамі, бо Вячка даў прыклад, як трэба змагацца за незалежнасць і забяспе-чыць перамогу ў барацьбе, умацоўваючы краіну, аб'ядноў-ваючы ўсіх ідэяй незалежнасці. Кульмінацыйным момантам у творы з'яўляецца той эпі-зод, калі галоўны герой выпрабоўваецца выбарам. Пісь-меннік надзяліў свайго героя не толькі лепшымі якасцямі сына сваёй зямлі, але і бацькоўскімі пачуццямі да свайго дзіцяці. Ён — верны муж і клапатлівы бацька. Лёс пад-рыхтаваў яму самае моцнае з усіх выпрабаванняў: выбар паміж радзімай і дачкой Соф'яй. Ворагі выкралі яго пяціга-довую дачкі і за яе вызваленне запатрабавалі палову зямлі і палову горада. Псіхалагічна тонка выпісана сцэна сустрэ-чы бацькі з дачкой, сустрэча, якой ворагі спадзяваліся зла-маць Вячку, а ён пайшоў на яе з надзеяй: «Ідзі, Халадок, да Клімяты. Ён піша полацкі летапіс. Хай напіша там, што я, кукенойскі князь, люблю сваю зямлю, дужа моцна люб-лю і пакладу за яе галаву. I напіша хай там, што я дужа люблю сваю дачку. Зямля, Халадок, будзе пустою, ледзя-ною, калі няма на ёй роднай душы. Хай напіша ў летапісе, што я бяру на сябе ўсю адказнасць перад Богам за тое, што адбудзецца». Гэтым трагічным эпізодам пісьменнік сцвярджае думку, што сутнасць чалавека вызначаецца выбарам, што дзяр-жаўца адказны не толькі за сябе, але за народ і радзіму, што лёсы дзяржаўцы і народа непадзельныя. Заслуга Л. Дайнекі не толькі ў тым, што ён змог уз-навіць духоўную атмасферу таго часу, стварыць уражлі-выя, незвычайныя па сваёй эстэтычнай сіле вобразы ста-ражытных беларусінаў, ліцвінаў, але і напоўніў творы сучасным гучаннем, прымусіў нас задумацца над вечнымі каштоўнасцямі і ўбачыць высокае неба ідэала. Адметная асаблівасць гістарычнай прозы У. Арлова — даследаванне лёсавызначальных перыядаў (ад часоў ства-рэння «Слова пра паход Ігаравы» да паўстання К. Каліноў-скага); вылучэнне арыгінальных версій розных гістарычных падзей (так у апавяданні «Каля дзікага поля» робіцца спро-ба выявіць беларускія карані ў радаводзе аўтара «Слова...»); філасофскае асэнсаванне гістарычных падзей і пастаноўка сучасных праблем пры адлюстраванні мінулага. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць творы У. Арлова, зао наваныя на дакументах гісторыі горада Полацка: «Еўфра-сіння Полацкая», «Таямніцы Полацкай гісторыі», «У по-шуках украдзенага скарбу». Аўтар на аснове гістарычных кніг, архіўных запісаў, навуковай літаратуры раскрыў ра-мантычныя і драматычныя старонкі жыцця асветніцы і апя-кункі зямлі беларускай, якая была «памочніцай пакрыў-джаным, зажураным суцяшэнне, распранутым адзенне, хворым наведванне». У кнігах акцэнтуецца ўвага на све-тапоглядзе князёўны, яе самаадданым служэнні Бацькаўшчыне, актыўным удзеле ў адкрыцці школ, будаўніцтве храмаў, стварэнні крыжа. 3 усіх кніг пра Еўфрасінню Полацкую вылучаецца «Жы-ватворны сімвал Бацькаўшчыны», падзагаловак «Псторыя Крыжа Еўфрасінні Полацкай». Кніга расказвае пра ства-рэнне Лазарам Богшам славутага крыжа, яго драматычны лёс, загадкавае знікненне ў першыя дні Вялікай Айчын-нан вайны, пошукі ў наш час. Раздзел «Адраджэнне свя-тыні» прысвечаны творчаму подзвігу беларускага майстра Міколы Кузьміча, дзякуючы таленту якога крыж быў узноўлены. 27 снежня 1997 г. святыня была асвечана і вер-нута на спрадвечнае месца — у збудаваны па заказе по-лацкай асветніцы Спасаўскі храм.
Сучасная беларуская паэзiя. Беларуская сучасная паэзія — суквецце талентаў, якое вызначаецца самабытнасцю і напаўторнасцю кожнага, бо кожны капае «рэчышча ўласнай ракі», якую скіроўвае ў акіян сусветнай культуры. Сапраўднаму паэту трэба мець «Уласны курс і вугал свой атакі,» — так вобразна і вычарпальна вызначыў У. Скарынкін галоўнае патрабаванне непаўторнасці і адметнасці кожнага творцы, што шчыруе на ніве паэзіі: у кожнага павінен быць свой голас, свой почырк. «Аблог цалінны» сэрцаў людскіх, якія, як папярэджваў класік, «цвёрдыя, быццам з камен-ня», падуладны толькі дару выключнай сілы. Сучасная беларуская паэзія прадстаўлена паэтамі розных пакаленняў і рознай творчай манеры. Гэта і вядомыя майстры паэтычнага радка, чыё дзяцінства было апалена вайной (Н. Гілевіч, А. Вярцінскі, Р. Барадулін), і пакаленне, народжанае ў цяжкія пасляваенныя гады (С. Законнікаў, А. Разанаў, Я. Янішчыц), і паэты, якія адчулі радасць творчай працы ў 70—80-я гг. (Л. Дранько-Майсюк, А. Бадак). Тэматыка сучаснай паэзіі надзвычай разнастайная: Радзіма, бацькоўскі дом, родная мова, гістарычнае мінулае, прырода, экалогія, чарнобыльская трагедыя, праца, каханне... Рэквіемам па загінуўшых, абеліскам героям і напамінам быць пільнымі і берагчы мір з'яўляюцца «Рэквіем па кожным чацвёртым» А. Вярцінскага, «Абеліск» Я. Янішчыц. Герой многіх твораў — чалавек працы. Сялянскую працу паэтызуюць А. Вярцінскі («Маці пячэ хлеб»), Е. Лось («Жніво»). Іх творы сцвярджаюць, што працай чалавек і выпрабоўваецца, і рэалізуе сябе, і сцвярджае сябе на гэтай зямлі. Самыя задушэўныя радкі шматлікіх вершаваных твораў прысвячаюцца Радзіме, паэты ўзнімаюць пытанне аб адказнасці чалавека за зберажэнне яе прыгажосці, заклікаюць да гармоніі, адзінства чалавека з прыродай. У паэме «Чорная быль» С. Законнікаў спрабуе асэнсаваць прычыны трагедыі, папярэджвае аб наступствах духоўнага Чарнобыля: Калі ж і зараз ты не загукаеш, А будзеш жыць пад страхам і прынукай, Чарнобыль не такі яшчэ чакае Тваю зямлю, тпваіх дзяцей і ўнукаў. Вялікае месца ў сучаснай паэзіі займае тэма кахання. Вершам «Ты пакліч мяне. Пазаві» Яўгенія Янішчыц зноў нагадвае ўсім вечную ісціну, што «пачынаецца ўсё з любві». Для выяўлення стану душы, самага дастойнага чалавека, і сцвярджэння, што каханне — самая галоўная з усіх каштоўнасцей, якая робіць немагчымае магчымым, паэтка выкарыстала аксюмаран, што найлепш і вызначыў загадка-вую сілу гэтай найвялікшай тайны і найвялікшага дару: «прыручаюцца салаўі». Паэтам і закаханым падуладна тое, чаго не можа ніхто, — прыручыць салаўя. Рыгор Барадулін - яго вершы нават без подпісу пазнаюцца па яркай вобразнасці, метафарычнасці, унутраннай рыфме, выразным гукапісе. Балючая памяць пра апаленае вайной маленства пранізвае паэмы «Блакада», «Куліна». Матыў чакання з вайны родных і блізкіх асабліва моцна і трагічна гучыць у вершы «Бацьку»: Каторы раз сыходзіць снег... Дамоў вярталіся суседзі. Я кожнаму насустрач бег I чуў кароткае: «Прыедзе». Нямала радкоў прысвяціў паэт матчынай хаце, роднай вёсцы, кутку, дзе былі зроблены першыя крокі, дзе вучыўся, спаткаў першае каханне («Ушацкай школе», «Світанняў я з табой не сустракаў...»). Шчымлівыя, пранізлівая барадулінскія радкі аб вернасці бацькоўскаму дому робяць чалавека лепшым, напамінаюць кожнаму пра святыні, здрада якім — вялікі грэх:
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-12-26; просмотров: 2159; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.59.83.202 (0.008 с.) |