Паэма «Новая зямля» Я.Коласа – энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства канн. 19-пач. 20 ст. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Паэма «Новая зямля» Я.Коласа – энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства канн. 19-пач. 20 ст.



"Новую зямлю" Я.Коласа справядлiва называюць энцыклапедыяй жыцця бел.сялянства конца XIX- i пачатку XX ст.i невыпадкова.Паэма-вялiкi эпiчны твор аб гiстарычным лёсе бел.сялянства i пошуках iм шляхоу да светлай будучынi.Паэт расказвае аб усiм,чым багата i цiкава жыццё сялян:аб клопатах i занятках дарослых,аб забауках дзяцей i iх вучобе,аб святочных днях i буднях,ясных летнiх днях i цiхiх зiмовых вечарах, калi дарослыя пры дзецях "пачнуць казаць свае успамiнкi,вясцi размовы пра старынкi". Працай былi запоунены буднi сялян. Працавалi i дарослыя,i дзецi: Мiхаiл выконвау абавязкi леснiка, Антось "правiу гаспадарку",усю хатнюю работу выконвала Ганна-жонка Мiхала. Я.Колас паказвае працэс ворыва, сяубы, жнiва, малацьбы. У час жнiва калектыуная праца становiцца крынiцай прыгожага, напауняе душу сялян радасцю,прыносiць iм задавальненне. Паэт можа расказаць цэлую гiсторыю пра стары дзедау човен,пра тое,як трэба умела выбраць касу. Апiсанне касьбы-гэта цэлы гiмн у гонар чалавека працы.Касцы парауноуваюцца з "ваякамi", якiя iдуць "нiбы у атаку", то "грамадою, то шнурам цягнуць, чарадою, то паасобку, то па пары".У паэме апiсваюцца i прылады працы, створаныя працавiтымi рукамi (сярпок крывенькi, граблi), i сялянская хата, гумно, павець. Я.Колас ведае,як звiваецца пчалiны рой i як яго трэба абiраць,як трэба слаць снапы на таку,каб было зручна малацiць. З энцыклапедычнай шырынёй апiсвае Я.Колас усе звычаi i абрады,якiя бытавалi у той час на Бел. Гэта каляндарныя святы (куцця,вялiкдзень,коляды) звычаi узаемадапамогi (талака,кумаванне,кiрмашы сходы,народныя песнi,казкi. Паэнцыклапедычнаму шырока апiсвае Я.Колас сваю родную зямлю-мацi.Апяваючы знаёмыя яму з дзяцiн ства мясцiны, ён паказвае,наколькi прыгожая наша зямля i як многа хараства i паэзii у яе сцiплых краявiдах. Чаргуюцца днi i ночы,за зiмамi iдуць вёсны,птушкi пралятаюць з выраю i зноу ляцяць у цёплыя краiны,iдуць дажджы,гуляюць завiрухi, разлiваюцца i замярзаюць рэкi-пра усё гэта расказваецца у паэме. У вобразах роднага краю Я.Колас заусёды чэрпау натхненне i сiлу. Хараство роднай прыроды выклiкала у паэта не толькi радасць i захапленне, але i смутак. Яго сэрца балiць за бяспраунага, прыгнечанага i зняважанага сялянiна.З паэм мы уяуляем яго знешнi выгляд, у што ён быуапрануты, што еу i пiу, аб чым марыу,на што спадзявауся i у што верыу. Працоунаму чалавеку, якi паустае у паэме ва усёй сваёй велiчы, аддае Я.Колас свае сiлы,сваю любоу i свой талент.

Цудоуным, шматфарбавым святлом ззяе намаляваная у "Новай зямлi" беларуская прырода. Па сiле майстэрства пейзажнага жывапiсу няма у беларускай лiтаратуры паэта, роунага Коласу. Яго адухоуленыя, то узнесла-фiласофскiя, рамантычныя, то па-чалавечы пранiкненна-мяккiя пейзажныя карцiны i малюнкi чаруюць нас сваiм багаццем, дакладнасцю, высокай паэтычнай гармонiяй. Прырода у паэме паустае у розных iдэйна-эстэтычных функцыях. Яна, па-першае, тыповыя абставiны, у якiх жывуць, дзейнiчаюць героi. Лес, поле,луг,рэчка (зiмой, вясной, летам i восенню) - гэта не проста малюнкi, а тое звычайнае асяродзе, без якога мы не можам уявiць Мiхала, Антося i астатнiх герояу "Новай зямлi". Прырода уздзейнiчае на iх характары, паводзiны, фармiруе iх светаадчуванне. З другога боку, прырода у "Новай зямлi" як бы выконвае iдэйна-мастацкую, патрыятычную задачу. Пра Беларусь, яе клiмат, прыроду, краявiды склалася думка як пра край убогi, бедны прыгажосцю, славуты хiба толькi гнiлымi балотамi ды туманамi. Паэт нашчэнт разбiвае такi пагляд. Багацце, шматфарбнасць беларускай прыроды з'яуляецца таксама як бы антытэзай да асноунай сацыяльнай тэмы твора. Паглядзiце, якi цудоуны, багаты наш край, нiбы гаворыць паэт. i як цяжка жывуць у iм людзi, якiя раздольныя лясы, палi, сенажацi i як не хапае усяго гэтага чалавеку зямлi, селянiну. Паэт малюе лес, тыповае асяроддзе жыцця i працы леснiка ("А знiзу гэты лес кашлаты меу зелянюсенькiя шаты лазы, чаромкi цi крушыны, алешын лiпкiх, верабiны"; "Дубы, дзе дружнай чарадою стаяць, як вежы, над вадою"). Гэткi ж дакладны вобраз будзе дадзен лугу, полю, рэчцы, самой сядзiбе леснiка, прычым малюнак будзе мяняцца у залежнасцi ад змены порау года, бо, скажам, лес зiмой зусiм не такi, як вясной i восенню, ен мае адметны настрой i характар. I не толькi жывым здзiуляецца, захапляецца паэт, а i не жывым, бо гранiцы мiж iмi не такiя строгiя, канчаткова не выяулены, таксама выклiкаюцьпаэтычнае пачуцце. Над зямлей грымяць навальнiцы, шумяць вятры плюскочуць хвалямi ручай, рэчка. Музыка нежывой прыроды вельмi многа гаворыць чалавечаму сэрцу. У гэтай сцiхii дзiвосных гукау, фарбау, колерау, бясконцых праяу жывой i нежывой прыроды фармiруецца духоуны свет Костуся, надзвычай дапытлiвага хлапчука, надзеленага чулай, уражлiвай душой.

 

Мiхал i Антось - героi "Новай зямлi" - вобразы, якiх да Коласа яшчэ не ведала беларуская лiтаратура. Селянiн намаляваны беларускiм паэтам, паустае ва усей духоунай велiчы i прыгожасцi, ен не раб, не "забiты канчаткова", паводле выказвання Дабралюбава, а чалавек, у душы якога жывуць усе "Прыгоствы свету" (Купала), усе найвялiкшыя маральныя дабрачыннасцi. Паступiць на службу да вядомага магната i землеуласнiка князя Радзiвiла Мiхала змусiла нястача i беднасць. Мiхал - натура па-сялянску цэльная, здаровая. Ен як бы створаны жыць "правiльна".Ен умее i любiць працаваць шануе сям'ю, хоча, каб i дзецi яго былi сумленнымi i працавiтымi. Мiхал выхаваны у асяроддзi, дзе праца - неабходнасць жыцця. Ен проста не можа працаваць абыяк. Таму з выключнай добрасумленнасцю ен ставiцца i да сваей "сабачай" службы. Мiхал прагна, настойлiва шукае вызвалення з-пад панскай улады, iменна таму зямля i паустае перад iм у такiм прывабным выглядзе. Ен чалавек працы, яна для яго сэнс жыцця, але ен сам хоча карыстацца здабыткамi сваiх рук. Мара Мiхала аб зямлi - гэта не мара кулака, лiхвяра, якi гатовы скруцiць у бараноу, рог суседзяу, вяскоуцау, абы толькi пабудаваць уласны дабрабыт. Ен, вядома, мог бы выкарыстать свае становiшча леснiка для нажывы, але такая думка нават не прыходзiць яму у галаву. Мiхал - увасабленне розуму, дасцiпласцi, сумлення чалавека працы. Перад намi паустае чалавек разважлiвы, спакойны, крыху замкнуты у самiм сабе. iм рэдка апаноувае гнеу, хоць у гневе ен нястрыманы (варта успомнiць сцэну з "Начаткамi"). Ен "гаспадар" i таму даволi сурова ставiцца да дзя цей, не даруючы iм нiякiх правiннасцей, ляноты, нядбайства. Жыве у душы спрадвечнага хлебароба, селянiна, якi воляй абставiн зрабiуся "службоуцам", чалавечая пяшчота, замiлаванасць, цеплыня. Праяуляецца яна, прауда, скупа, не на людзях i нават не да людзей. Вось Мiхал вяртаецца "з абходу", любуецца "ярыною i жытамi", вельмi выразна выяуляючы схаваную, стосную мяккасць сваей натуры. Мы ведаем Мiхала разважлiвым, стрыманым, панурым з выгляду чалавекам. На гэтым, бадай, i канчаецца iндывiдуальная характарыстыка героя. Але з якой упартай настойлiвасцю песцiць ляснiк думку аб набыццi уласнай зямлi, аб вызваленнi з-пад панскага прымусу.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-12-26; просмотров: 1524; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.17.128.129 (0.005 с.)