Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Сацыяльная праблематыка, патрыятычныя i гуманистычныя матывы у паэзии Ф.Багушэвича.↑ Стр 1 из 16Следующая ⇒ Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Шматгранная дзейнасць Ф. Скарыны. Скарына з'яўляецца сiмвалам усёй беларускай культуры эпохi Рэнесансу. Гэты час называюць Адраджэннем, бо менавiта тады адраджалiся цэлыя народы i нацыянальныя культуры, рабiлiся вялiкiя геаграфiчныя i творчыя адкрыццi. Эп. Адрад. нарадзiла i Скарыну — чалавека невычэрпнай энергii i iнiцыятывы, першадрукара i гуманiста, паэта, медыка, батанiка, астранома. Нарадзiўся каля 1490 г. у Полацку, закончыў Кракаўскi унiверсiтэт i ў 1506 г. быў удастоены вучонай ступенi бакалаўра вольных мастацтваў, у 1512 г. у Падуанскiм унiверсiтэце ён блiскуча вытрымлiвае экзамен на годнасць доктара медыцыны. Першая з кнiг "Псалтыр" б/надрукавана ў Празе ў 1517 г. Услед за гэтым выходзяць яшчэ 22 кнiгi Бiблii, перакладзеныя на зразумелую тады для большасцi насельнiцтва старабеларускую мову. У 1522 г. выйшла ў свет першае вiленскае выданне Скарыны — "Малая падарожная кнiжыца", якая паклала пачатак кнiгадрукаванню ў нашай краiне. Праз тры гады надрукавана апошняя кнiга "Апостал". Усе пераклады кнiг Бiблii Ф.С. прысвяцiў "людем посполитым к доброму научению". Ён хацеў пашырыць асвету сярод суайчыннiкаў, дапамагчы простым людзям пазнаць мудрасць i навуку. З гэтай мэтай кожную з кнiг суправаджаў прадмовамi i пасляслоўямi, якiя складаюць аснову яго лiтаратурна-публiцыстычнай спадчыны. У iх першадрукар выказваў свае грамадскiя i асветнiцкiя погляды, заклiкаў да ўмацавання правапарадку, да стварэння справядлiвых заканадаўчых кодэксаў аб дзяржаве, войску, зямлi, тлумачыў незразумелыя словы i звароты, змяшчаў рэлiгiйныя легенды, а таксама розныя звесткi па гiсторыi, геаграфii, этнаграфii, фiласофii, астраномii. Так, у "Малай падарожнай кнiжыцы" Ф. Скарына змясцiў розныя каляндарныя i астранамiчныя звесткi (беларускiя назвы месяцаў, знакаў задыяка) — усё тое, што неабходна было чалавеку ў дарозе. Ф.С. б/патрыётам Айчыны, роднай мовы, таму i праславiў ён бiблейскую гераiню Юдзiф, якая выратавала свой народ, адсекшы галаву начальнiку чужаземнага войска Алаферну. У сувязi з гэтай легендай Скарына выказвае свае думкi пра патрыятычны абавязак кожнага чалавека перад сваiм народам, вернасць радзiме. Выданнi Ф. С. з боку тэхнiчнай дасканаласцi, з боку мастац. апрацоўкi выкананы на ўзроўнi лепшых еўрапейскiх выданняў 16 ст. Высокi палiграфiчны ўзровень кнiг доўгi час не маглi пераўзысцi галандскiя i германскiя друкары. Ф.С. выкарыстоўваў гравiраваны тытульны лiст, увёў прамежкi памiж словамi, абзацы. Па гэтай прычыне кнiгi шырока распаўсюджвалiся ў Еўропе i мелi вялiзны ўплыў на чытачоў у многiх краiнах свету. "Напiсанае застаецца", — гаварылi старажытныя рымляне. Ф. Скарына пакiнуў нашчадкам кнiгi, у якiх засталiся самыя патаемныя, выпакутаваныя яго думкi.
Вобраз Лабановiча. Я. Колас сутыкае свайго героя з рознымi людзьмi, ставiць у розныя сiтуацыi, раскрываючы яго характар, духоуны свет, маральную высакароднасць. Ужо на першых старонках трылогii чытаем пра спрэчку Лабановiча з хатовiцкiм папом Кiрылам аб тым, як трэба глядзець на мужыка. На думку папа, мужык з'яуяецца нiзшай iстотай, якая сама вiнавата у сваiм цяжкiм жыццi. Андрэй Лабановiч катэгарычна не згаджаецца з гэтым. Для яго мужык - гэта чалавек працы. У сваёй цёмнасцi, забiтасцi i адсталасцi народ не вiнаваты. Такiм яго зрабiу несправядлiвы царскi рэжым. I таму Лабановiч горача бярэцца за пашырэнне асветы не толькi сярод дзяцей, але i дарослых. Сцiплы, сумленны i патрабавальны да сябе, Лабановiч надзвычай прынцыповы у адносiнах да панямонскiх iнтэлiгентау, якiя здрадзiлi сваёй справе, сталi духоуна беднымi, загразлi у цiне мяшчанства, абывачельшчыны, карцёжных гульняу, п'яняк. Бачачы амаральнасць панямонскай iнтэлiгенцыi, несправядлiвасць улад у адносiнах да сялян, Лабановiч часта задумвауся над складанымi праблемамi жыцця, ставiу перад сабой спрадвечныя фiласофскiя пытаннi: што такое жыццё? У чым сэнс чалавечага жыцця? У чым прызнанне асобы як грамадскай адзiнкi? Пасля знаёмства з нелегальнай лiтаратурай, гутарак з Вольгай Андросавай i Галубовiчам усе падзеi сталi уяуляцца Лабановiчу у новым святле. Герой адчуу вялiкую радасць, што спазнау тую прауду, якой жыу народ i за якую гiнулi у астрогах i на катаргах лепшыя яго сыны. Ён выходзiць на шлях актыунай рэвалюцыйнай барацьбы, паступова наблiжаецца да сваёй мэты - "намацаць галiнамi сонца". Адданы справе, сумленны, Лабановiч гатовы пайсцi на самаахвярнасць дзеля справы, за якую змагаецца народ. Самаахвярнасць - гэта таксама важная рыса характару, па якой можна меркаваць аб маральных якасцях Лабановiча. Лабановiч - чалавек вялiкага iнтэлекту, здольны радавацца i хвалявацца, адчуваць хараство роднай прыроды. Любоу да прыроды - адна з самых адметных рыс у яго характары. Лабановiч, як i працоуны чалавек, куды глыбей успрымае хараство прыроды, чым розныя прадстаунiкi мясцовых улад i iх прыслужнiкi, якiя на прыроду глядзяць, як на сродак узбагачэння. Складаны шлях прайшоу герой трылогii Я. Коласа. Часамi ён памыляуся, але нiколi не iшоу на кампрамiс са сваiм сумленнем. Лабановiч быу мужным i не пахiсным у час суровых выпрабаванняу, з якiх ён выйшау з адзiнай думкай: "Чалавек павiнен жыць для дабра, ён павiнен быць карысным людзям".
Сучасная беларуская паэзiя. Беларуская сучасная паэзія — суквецце талентаў, якое вызначаецца самабытнасцю і напаўторнасцю кожнага, бо кожны капае «рэчышча ўласнай ракі», якую скіроўвае ў акіян сусветнай культуры. Сапраўднаму паэту трэба мець «Уласны курс і вугал свой атакі,» — так вобразна і вычарпальна вызначыў У. Скарынкін галоўнае патрабаванне непаўторнасці і адметнасці кожнага творцы, што шчыруе на ніве паэзіі: у кожнага павінен быць свой голас, свой почырк. «Аблог цалінны» сэрцаў людскіх, якія, як папярэджваў класік, «цвёрдыя, быццам з камен-ня», падуладны толькі дару выключнай сілы. Сучасная беларуская паэзія прадстаўлена паэтамі розных пакаленняў і рознай творчай манеры. Гэта і вядомыя майстры паэтычнага радка, чыё дзяцінства было апалена вайной (Н. Гілевіч, А. Вярцінскі, Р. Барадулін), і пакаленне, народжанае ў цяжкія пасляваенныя гады (С. Законнікаў, А. Разанаў, Я. Янішчыц), і паэты, якія адчулі радасць творчай працы ў 70—80-я гг. (Л. Дранько-Майсюк, А. Бадак). Тэматыка сучаснай паэзіі надзвычай разнастайная: Радзіма, бацькоўскі дом, родная мова, гістарычнае мінулае, прырода, экалогія, чарнобыльская трагедыя, праца, каханне... Рэквіемам па загінуўшых, абеліскам героям і напамінам быць пільнымі і берагчы мір з'яўляюцца «Рэквіем па кожным чацвёртым» А. Вярцінскага, «Абеліск» Я. Янішчыц. Герой многіх твораў — чалавек працы. Сялянскую працу паэтызуюць А. Вярцінскі («Маці пячэ хлеб»), Е. Лось («Жніво»). Іх творы сцвярджаюць, што працай чалавек і выпрабоўваецца, і рэалізуе сябе, і сцвярджае сябе на гэтай зямлі. Самыя задушэўныя радкі шматлікіх вершаваных твораў прысвячаюцца Радзіме, паэты ўзнімаюць пытанне аб адказнасці чалавека за зберажэнне яе прыгажосці, заклікаюць да гармоніі, адзінства чалавека з прыродай. У паэме «Чорная быль» С. Законнікаў спрабуе асэнсаваць прычыны трагедыі, папярэджвае аб наступствах духоўнага Чарнобыля: Калі ж і зараз ты не загукаеш, А будзеш жыць пад страхам і прынукай, Чарнобыль не такі яшчэ чакае Тваю зямлю, тпваіх дзяцей і ўнукаў. Вялікае месца ў сучаснай паэзіі займае тэма кахання. Вершам «Ты пакліч мяне. Пазаві» Яўгенія Янішчыц зноў нагадвае ўсім вечную ісціну, што «пачынаецца ўсё з любві». Для выяўлення стану душы, самага дастойнага чалавека, і сцвярджэння, што каханне — самая галоўная з усіх каштоўнасцей, якая робіць немагчымае магчымым, паэтка выкарыстала аксюмаран, што найлепш і вызначыў загадка-вую сілу гэтай найвялікшай тайны і найвялікшага дару: «прыручаюцца салаўі». Паэтам і закаханым падуладна тое, чаго не можа ніхто, — прыручыць салаўя. Рыгор Барадулін - яго вершы нават без подпісу пазнаюцца па яркай вобразнасці, метафарычнасці, унутраннай рыфме, выразным гукапісе. Балючая памяць пра апаленае вайной маленства пранізвае паэмы «Блакада», «Куліна». Матыў чакання з вайны родных і блізкіх асабліва моцна і трагічна гучыць у вершы «Бацьку»: Каторы раз сыходзіць снег... Дамоў вярталіся суседзі. Я кожнаму насустрач бег I чуў кароткае: «Прыедзе». Нямала радкоў прысвяціў паэт матчынай хаце, роднай вёсцы, кутку, дзе былі зроблены першыя крокі, дзе вучыўся, спаткаў першае каханне («Ушацкай школе», «Світанняў я з табой не сустракаў...»). Шчымлівыя, пранізлівая барадулінскія радкі аб вернасці бацькоўскаму дому робяць чалавека лепшым, напамінаюць кожнаму пра святыні, здрада якім — вялікі грэх: Чалавек душы маленькай, Мог ты лепшым быць ці не? Чалавек маўклівы нейкі, Не адказвае ён мне... Мабыць, цяжкае гэта пытанне, Чалавек маўчыць нездарма: Хібам нашым ёсць апраўданне, Подласці апраўдання няма. Асаблівасць вершаў Вярцінскага яшчэ і ў тым, што яны лёгка запамінаюцца. I не толькі таму, што, выяўляючы агульначалавечае і людскае, выяўляюць і нашы асабістыя пачуцці, думкі. Яны надзвычай арганічныя па сваім гучанні, рытмізаваныя. Рыфма вершаў моцная (рыфмуюцца не толькі канчаткі вершаваных радкоў, а часам некалькі скла-доў і нават цэлае сяова:роста — проста; любіць —губіць; Талаша —малыша; распасцёрты — чацвёрты; года — па-года), мэтавая, сэнсавая. Адчувальна, што многія радкі вершаў А.Вярцінскага створаны пад уплывам фальклору (асабліва прыказак і прымавак). Паэт плённа працуе ў розных жанрах і спрыяе сціран-ню ўмоўных межаў паміж імі. Ён першы ў беларускай літаратуры стварыў новы жанр прозапаэзіі, які ўяўляе свое-асаблівы пераход ад вершаванай да празаічнай мовы.
22. 24. Доўгі час творчая спадчына аднаго з пачынальнікаў нацыянальнай прозы Максіма Гарэцкага была невядомай шырокаму колу чытачоў. Лічылася, што аўтар паддаўся нацыянальна-буржуазным тэндэнцыям і ў сваіх творах не змог "правільна" адлюстраваць тагачасную рэчаіснасць, стаў на пазіцыі антысавецкай, контррэвалюцыйнай дзейнасці. Сёння спадчына выдатнага беларускага пісьменніка становіцца часткай класічнага фонду беларускай літаратуры. У 1986 г. выйшаў Збор твораў М. Гарэцкага ў 4 тамах, а ў 1993 г. па рашэнні ЮНЕСКА шырока адзначаўся стогадовы юбілей таленавітага мастака слова. Творы М. Гарэцкага (першае апавяданне "У лазні" надрукавана ў 1913 г.) характарызуюцца складанай грамадска-сацыяльнай і філасофскай праблематыкай, глыбокім псіхалагізмам, вялікай духоўнай змястоўнасцю, дасканаласцю мастацка-выяўленчых сродкаў. М. Гарэцкі з'яўляецца аўтарам вядомых раманаў "Віленскія камунары" (напісаны ў 30-я гг., надрукаваны ў 1965 г.), "Камароўская хроніка" (надрукаваны ў 1966 г.), аповесцей "Дзве душы", "У чым яго крыўда", "На імперыялістычнай вайне" (1926), "Ціхая плынь" (1930), зборнікаў апавяданняў "Рунь", "Досвіткі", першай "Гісторыі беларускай літаратуры", шэрагу цікавых драматычных абразкоў, шматлікіх літаратурна-крытычных прац. Трагедыя беларускага народа ў гады першай сусветнай вайны раскрываецца ў аповесці "На імперыялістычнай вайне", апавяданнях "Літоўскі хутарок", "Рускі", "Генерал", "На этапе". Усе яны напісаны на аснове дзённікавых запісаў і заметак, якія вёў М. Гарэцкі ў кароткіх перапынках паміж баямі, і адкрываюць новую для тагачаснай беларускай літаратуры тэму — тэму вайны. М. Гарэцкага заўсёды цікавіла не вайна сама па сабе, а яе ўспрыняцце асобным чалавекам. Так, дакументальна-мастацкія запіскі "На імперыялістыянай вайне" аб'яднаны не толькі асобай галоўнага героя — салдата Лявона Задумы, — але гуманным стаўленнем аўтара да чалавечай асобы, антываенным пафасам. Вайна ў аповесці паказана праз прызму яе ўспрымання радавым салдатам. Праз душу і сэрца салдата-байца прайшла цэлая гама чалавечых пачуццяў, ад самых высакародных да самых ганебных. Ён бачыў забітых, параненых, смерць батарэйцаў, чуў лозунгі ўра-патрыётаў і шавіністаў, шкадаваў безабаронных пехацінцаў і ездавых бежанцаў, спачуваў немаладым немцам, што шукалі свайго 15-гадовага сына, якога павезлі з сабой рускія салдаты, адчуваў агіду ад рабавання і амаральных паводзін Шалапутава, ганарыўся высакароднасцю, высокім маральным узроўнем рускага афіцэра... Прайшоўшы цяжкімі ваеннымі дарогамі і добра ведаючы цану вайне і міру, Лявон выступае супраць братазабойстваў, марыць пра вызваленне свайго народа. У апавяданні "Літоўскі хутарок" пісьменнік паказаў, што вайна прыносіць толькі гора, разбурэнні, смерць. Ад некалі квітнеючага хутара, дзе жыў Ян Шымкунас са сваёй сям'ёй, засталася толькі палова будоўлі з прабітай страхой, абгарэлымі сценамі, выбітымі вокнамі. Вайна прынесла невымерныя пакуты людзям (самому Яну, яго дочкам Монці і Ядвісі), бо іх дом аказаўся ў цэнтры баявых дзеянняў, на перадавой. Імперыялістычная бойня ў гэтым апавяданні страсна асуджаецца з пункту гледжання простых людзей, гаспадароў хутарка. Асобае месца ў творчасці М. Гарэцкага займае аповесць "Ціхая плынь". У цэнтры твора — гісторыя жыцця хлопчыка Хомкі Шпака ад яго нараджэння да заўчаснай гібелі на фронце. Аўтар даволі падрабязна апісвае сцэны ранняга дзяцінства Хомкі, вучобы ў школе, парабкоўства. Падлетка, якога поп памылкова запісаў у царкоўную кнігу на два гады старэйшым, мабілізавалі ў армію. Хомка, не паспеўшы налюбавацца задужай для яго вайсковай формай, гіне ў першым баі з ворагам. Безумоўна, ён не змог разабрацца ў дзяржаўнай палітыцы і зразумець сваю роль у гэтай бойні. Ён памёр сярод грымотаў і салдацкіх стогнаў з застылым на вуснах пытаннем: "За што?". Частковым адказам на яго могуць служыць словы Янкі Купалы, змешчаныя ў якасці эпіграфа да фінальнага раздзела аповесці: Выйшлі роднай вёскі дзеці У вобразе Хомкі (яго знешнім абліччы, унутраным свеце) М. Гарэцкі ўвасобіў нацыянальныя рысы характару беларусаў. Смерцю героя твора аўтар выказаў грозны прысуд імперыялістычным войнам і іх пачынальнікам. Аповесць "Дзве душы", напісаная па гарачых слядах вызначальных для Беларусі падзей 1918—1919 гг., адносіцца да філасофскіх твораў. Галоўны герой аповесці Ігнат Абдзіраловіч — армейскі афіцэр, у мінулым студэнт з дэмакратычнымі поглядамі. Ён жыве ў рэвалюцыйную эпоху, і неакрэсленасць яго пазіцый у многім вытлумачваецца неакрэсленасцю палітычнай сітуацыі ў краіне. Яго душэўны стан адлюстроўвае адпаведнае становішча беларускага народа на канкрэтным этапе яго развіцця. Адной з прычын душэўнай раздвоенасці Ігната з'яўляецца і блытаніна з паходжаннем. У 27-гадовым узросце герой твора даведаўся ад маці Маланні, што ён ад нараджэння — Васіль — селянін па паходжанні. Малання, узятая калісьці ў двор памешчыка Абдзіраловіча да нечакана асірацелага дзіцяці, падмяніла панскага сына сваім. Такім учынкам яна спадзявалася забяспечыць багатае і шчаслівае жыццё свайму роднаму сыну. Дзве душы (сялянская і панская) не маглі ўжыцца разам: "Душа дваілася. Адна палова несказанна плакала і жалілася на другую, нашто яна мучыць яе падманкамі. І калі ён троху выстагнаўся, казала: "Уцячы... уцячы...". Супярэчлівымі з'яўляюцца не толькі думкі, душэўныя разважанні Абдзіраловіча, але і яго паводзіны, учынкі: прызнаецца Алі Макасеевай у каханні, але за яго ніяк не змагаецца; знаходзіцца ў гушчы рэвалюцыйных падзей, але ўдзелу ў іх не прымае; заяўляе перад ворагамі беларушчыны, што ён беларус, а перад змагарамі за Бацькаўшчыну сцвярджае, што яго радзіма — Расія. Душа Ігната дваіцца, калі неабходна акрэсліцца ў адносінах да чырвоных і белых, трэба вы-значыцца па пытаннях класавай барацьбы. У канцы твора ён быццам адолеў хваробу дваістасці ("мяккацеласці", "расхрыстанасці", "разлезласці"), перастаў быць пабочным назіральнікам і "ціхім думаннікам" і прызнаўся сабе: "Я з-за непаразумення трапіў у панскія сыны, я сын гэтай чорнай грамады і хацеў бы павесці яе ляпей за ўсіх да шчасця". У аповесці нямала іншых вобразаў, якія ў пэўнай ступені дапамагаюць раскрыць асноўную ідэю твора. Перш за ўсё звяртае на сябе ўвагу Іван Карпавіч Гаршчок — палітычны авантурыст, які, адчуўшы ў "бальшавізме нешта блізкае, роднае і любае", бязлітасна забівае і катуе нявінных людзей. Лозунгам яго жыцця з'яўляецца дэвіз "Сячы трэба да карэння". Антыподамі Гаршчка, змагарамі за беларускую ідэю, носьбітамі адраджэння ў аповесці выступаюць Мікола Канцавы, Іра Саковіч, Сухавей. У іх паводзінах многа рамантыкі і ўзнёсласці, і таму яны больш займаюцца самаўсведамленнем, агітацыяй за "беларускі спісак", чым канкрэтнымі дзеяннямі, адраджэнскімі справамі. Раман М. Гарэцкага "Віленскія камунары" прысвечаны гераічнаму змаганню патрыётаў у акупіраванай кайзераўцамі Вільні. У незакончаным рамане "Камароўская хроніка" праследжваецца лёс беларускага сялянства на працягу цэлага стагоддзя (XIX — пачатак XX ст.). Праз апісанні канкрэтных падзей, індывідуальных характараў, складаных лёсаў пісьменнік паказаў цяжкі, марудны, але няўхільны рух беларускай вёскі з мінулага ў будучае, стварыў вобраз эпохі, калектыўны партрэт народа, праспяваў гімн нязломнаму чалавечаму жыццю. "Браму скарбаў сваіх" хацеў адкрыць М. Гарэцкі чытачам. На жаль, гэтаму перашкодзіла крывавая хваля сталінскіх рэпрэсій, якая на доўгія гады выкрасліла з нашых духоўных набыткаў амаль усе творы пісьменніка. Сёння ж спадчына М. Гарэцкага стала часткай класічнага фонду беларускай літаратуры.
Сацыяльная праблематыка, патрыятычныя i гуманистычныя матывы у паэзии Ф.Багушэвича. Францiшак Багушэвiч - самая значная i яркая фiгура у гiсторыi беларускай лiтаратуры парэформеннага часу. Iмя таленавiтага паэта, вясковага настаунiка, удзельнiка паустання 1863 г., судовага следчага i адваката стала першым у шэрагу iменау вялiкiх беларускiх нацыянальных паэтау. Ен ведау нялегкую долю беларускага сялянства i разумеу яе прычыны. Таму у цэнтры увагi яго быу просты чалавек, селянiнпакутнiк, якога абяздолiлi, абдзялiлi i якi заслугоувау лепшага жыцця. Адвакат па прафесii Ф.Багушэвiч i у лiтаратуры стау адвакатам - абаронцам правоу прыгнечанага беларускага працоунага сялянства, правоу на зямлю, волю, свабоднае развiцце нацыянальнай культуры, лiтаратуры, мовы. Творчасць рэвалюцыянера-дэмакрата, пачынальнiка крытычнага рэалiзму у беларускай лiтаратуры цесна звязана з фальклорам, а таксама лепшымi эстэтычнымi традыцыямi славянскай паэзii. У 1891 г. у Кракаве пад псеуданiмам Мацей Бурачок выйшау першы паэтычны зборнiк Ф.Багушэвiча "Дудка беларуская", а праз тры гады - зборнiк "Смык беларускi" (пад псеуданiмам Сымон Рэука з-пад Барысава). Да абодвух зборнiкау Ф.Багушэвiч напiсау прадмовы, у якiх гаварыу пра багатую гiсторыю i культуру беларусау, абгрунтоувау права беларускага народа на развiцце сваей мовы. Ен падкрэслiвау спрадвечнасць "нашай бацькавай мовы", якая такая ж"оюдская i панская, як i французская, альбо нямецкая, альбо i iншая якая". "Наша мова для нас святая, - пiша Ф.Багушэвiч, - бо яна нам ад бога даная". Паэт з гневам выкрывае тых, хто грэбуе роднай мовай, авбыякава ставiцца далесу свайго народа, яго культуры i традыцый. "Шмат было такiх народау, што страцiлi наперш мову сваю так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым i зусiм замерлi. Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай, засцерагае паэт, - каб не умерлi!". Уздымаючы голас у абарону роднага людуФ.Багушэвiч выказвае глыбокую павагу да iншых народау i iх моу. Зборнiк "Дудка беларуская" адкрываецца вершам "Мая дудка", дзе паэт па рауноувае сваю творчасць з народным музычным i нструментам. Герой верша хоча зрабiць дудку якая б весялiла людзей, выклiкала у iх радасць. Але такая дудка маучыць, бо "бачыць" вакол сябе слезы, стогны i плач людзей. Дудка "ад жалю, ад смутку" аказалася здатнай толькi да сумных песен, у якiх выразiла бязрадасную долю народа. Паэт, сцвярджае аутар, павiнен складаць праудзiвыя песнi, якiя б не толькi паказвалi гiстарычную прауду i лес яго народа, але i шлях да лепшага жыцця. Асноунае месца у творчасцi Б. займае жыцце бел. сялянства. Селянiн, працавiты i руплiвы земляроб, жыве у холадзе i галечы. З яго здзекваюцца, называючы цемным i дурным. Працай жа яго карыстаюцца iншыя, не пакiдаючы стваральнiку матэрыяльных сродкау самага неабходнага: мужыком пабудаваны прыгожыя касцёлы i палацы, сам жа ён "жыве у мокрай яме", сялянскiмi рукамi узведзены чыгункi, дарогi i масты, а сам ён не мае грошау нават на бiлет. Такая думка падкрэслiваецца у вершах "Дурны мужык, як варона" i "Бог не роуна дзеле". Б., абараняючы мужыка, паказвае, як у яго прачынаецца пачуцце уласнай годнасцi, расце пратэст супраць несправядлiвасцi. Так, у вершы "Не цурайся" аутар парауноувае жыцце селянiна i панiча: iх знешнi выгляд, адзенне, жыллё, адукацыю. Селянiн не толькi скардзiцца, але i патрабуе лепшага жыцця, бо ён - стваральнiк усiх матер. каштоунасцей на зямлi. Супраць здзекау i прыгнёту, несправядлiвасцi царскiх законау i парадкау выступае селянiн i у вершы "У астрозе". За знiшчэнне межавога слупа се лянiна садзяць у астрог, але здзекi i пабоi не могуць зламаць волi i iмкнення героя да свабоды. Iдэя справядлiрасцi, роунасцi ва узаемаадносiнах памiж людзьмi выказ ваецца у вершы "Ахвяра". Лiрычны герой верша звяртаецца да бабулi з просьбай памалiцца за яго:
Малiся ж, бабулька да Бога, Каб я панам нiколi не быу: Не жадау бы нiколi чужога, Свае дзела як трэба рабiу.
Герой верша не хоча быць панам, бо з панствам у яго асацыiруецца усе са мае адмоунае у жыццi: амаральнасць, разбэшчанасць, сквапнасць, прага да на жывы. Усе жыцце герой хоча быць толькi мужыком, бо ён ва усiх адносiнах вы шэйшы за паноу, з'яуляецца чалавекам у самым шырокiм i прывабным сэнсе гэ тага слова: жыве сваёй працай, любiць сваю радзiму i да канца ей адданы, не квапiцца на чужое, паважае iншыя народы, прызнае людзей за братоу, ма ральна чысты,не гультай i не злодзей, не здраднiк i не п'янiца. Селянiн з'яуляецца галоуным героем i у сатырычным вершы "Гора". Пакут лiвае жыцце працоунага чалавека,яго думкi i настроi Б. перадае у форме на роднай песнi з пауторам-рэфрэнам "Ой, гора ж маё!". Селянiн спрабуе паз бавiцца ад гора: кiдае яго у рэчку, у полымяагонь, прывязвае у лесе да пня, закопвае у вялiкi роу, адвозiць у далёкую Амерыку. Але гора не пакiдае мужыка. Мабыць, простаму чалавеку у несправядлiвым грамадстве пазбыцца го ра нельга. Да такой думкi прыходзiць паэт. Прауда, сам верш гучыць не песiмiстычна. Няшчасце селянiна - хутчэй за усе пасмiханне з свайго гора, ад якога нiяк не можа пазбавiцца чалавек i якое у.......
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-12-26; просмотров: 976; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.119.135.231 (0.016 с.) |