Трылогiя «на росстанях» Я.Коласа.



Мы поможем в написании ваших работ!


Мы поможем в написании ваших работ!



Мы поможем в написании ваших работ!


ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Трылогiя «на росстанях» Я.Коласа.



Новым крокам на шляху станаулення беларускай прозы стала трылогiя Я.Коласа "На ростанях". Гэта першы буйны твор нацыянальнай прозы6 у якiм адлюстравана жыцце беларускага народа i iнтэлегенцыi на пачатку ХХ ст. Аутар праз маляунiцыя бытавыя сцэны, народныя легенды i веданнi, празпiсаннi народных абрадау i рэлегiйных свят стварае шырокую карцiну народнага жыцця. Галерэя герояу трылогii даволi разнастайная. Тут чулая на чужое гора, спагадлiвая школьная старожка бабка Мар'я. I сяляне дзед Мiколым, дзядзька Марцiн, бязручка Цiмох Жыга. I нязломны праудашукальнiк Аксен Каль, якi яшчэ не зусiм добра ведае шляхi барацьбы i верыць у добрага цара. Стагоддзi усерднага прыгнячэння паклалi адбiтак на стан духоунага развiцця працоуных мас. Ствараецца уражанне, нiбы сацыяльна-гiстарычны i культурны прагрэс чалавецтва абыiнуу Цельшына. Каля кожнай хвты ляжаць кучы бярвення, але нiкому не прыйдзiць у галаву пакласцi супраць сваей хаты кладкi. Вясной i восенню людзi тапiлiся у гразi. Цельшынцы нiчым, акрамя сваiх штодзенных патрэб, не цiкавiлiся. Калi настаунiк запрасiу iх паутарыць лекцыю, то аказалася, што дзяучаты больш звярталi увагу на сваiх кавалерау, а старыя палешукi, хоць i слухалi, не той, то другi выроха расчынкi сквiцы i падзякалi. Паказ ценявых бакоу у жыццi сялянства служыць асуджэннем ладу царскай Расii. У прыватным пiсьменнiк бачыць агульнае, у цемнаце i бескультур'i жыхароу палескай вескi-агульны гiстарычны лес беларускага народа, якога давялi да такога становiшча, бяпрауе перад любым чыноунiкам, жорсткi нацыя нальны уцiск. Але Я.Колас не абмедавауся толькi у гэтым. Ен быу глубокi i удумлiвы даследчык рэчаiстасцi. Для яго важна было раскрыць унутраныя патанцыяльныя магчымасцi народа, паказаць яго у гiстарычнай дынамiцы, у працэссе усведамлення свайго становiшча i сваей ролi у грамадскiм жыццi. Такiм чынам пiсьменнiк акцэнтуе увагу чытача не на розных этапах развiцця самасвядомасцi працаунiкоу у вескi, а паказвае iх з iншага боку, адкрывае той багаты яутраны свет, якi не кожнаму кiдаецца у вочы, якi пры адпаведных гiстарычных абставiнах выявiцца ва усей магутнай сiле.

Вобраз Лабановiча.

Я. Колас сутыкае свайго героя з рознымi людзьмi, ставiць у розныя сiтуацыi, раскрываючы яго характар, духоуны свет, маральную высакароднасць. Ужо на першых старонках трылогii чытаем пра спрэчку Лабановiча з хатовiцкiм папом Кiрылам аб тым, як трэба глядзець на мужыка. На думку папа, мужык з'яуяецца нiзшай iстотай, якая сама вiнавата у сваiм цяжкiм жыццi. Андрэй Лабановiч катэгарычна не згаджаецца з гэтым. Для яго мужык - гэта чалавек працы. У сваёй цёмнасцi, забiтасцi i адсталасцi народ не вiнаваты. Такiм яго зрабiу несправядлiвы царскi рэжым. I таму Лабановiч горача бярэцца за пашырэнне асветы не толькi сярод дзяцей, але i дарослых. Сцiплы, сумленны i патрабавальны да сябе, Лабановiч надзвычай прынцыповы у адносiнах да панямонскiх iнтэлiгентау, якiя здрадзiлi сваёй справе, сталi духоуна беднымi, загразлi у цiне мяшчанства, абывачельшчыны, карцёжных гульняу, п'яняк. Бачачы амаральнасць панямонскай iнтэлiгенцыi, несправядлiвасць улад у адносiнах да сялян, Лабановiч часта задумвауся над складанымi праблемамi жыцця, ставiу перад сабой спрадвечныя фiласофскiя пытаннi: што такое жыццё? У чым сэнс чалавечага жыцця? У чым прызнанне асобы як грамадскай адзiнкi? Пасля знаёмства з нелегальнай лiтаратурай, гутарак з Вольгай Андросавай i Галубовiчам усе падзеi сталi уяуляцца Лабановiчу у новым святле. Герой адчуу вялiкую радасць, што спазнау тую прауду, якой жыу народ i за якую гiнулi у астрогах i на катаргах лепшыя яго сыны. Ён выходзiць на шлях актыунай рэвалюцыйнай барацьбы, паступова наблiжаецца да сваёй мэты - "намацаць галiнамi сонца". Адданы справе, сумленны, Лабановiч гатовы пайсцi на самаахвярнасць дзеля справы, за якую змагаецца народ. Самаахвярнасць - гэта таксама важная рыса характару, па якой можна меркаваць аб маральных якасцях Лабановiча. Лабановiч - чалавек вялiкага iнтэлекту, здольны радавацца i хвалявацца, адчуваць хараство роднай прыроды. Любоу да прыроды - адна з самых адметных рыс у яго характары. Лабановiч, як i працоуны чалавек, куды глыбей успрымае хараство прыроды, чым розныя прадстаунiкi мясцовых улад i iх прыслужнiкi, якiя на прыроду глядзяць, як на сродак узбагачэння. Складаны шлях прайшоу герой трылогii Я. Коласа. Часамi ён памыляуся, але нiколi не iшоу на кампрамiс са сваiм сумленнем. Лабановiч быу мужным i не пахiсным у час суровых выпрабаванняу, з якiх ён выйшау з адзiнай думкай: "Чалавек павiнен жыць для дабра, ён павiнен быць карысным людзям".

 

 



Последнее изменение этой страницы: 2016-12-26; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 35.172.203.87 (0.008 с.)