Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Чырвоная Армія выканала сваю гістарычную місію.↑ ⇐ ПредыдущаяСтр 7 из 7 Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Яна вызваліла ў 1944 - 1945 гг. 11 краін Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы з насельніцтвам 113 млн чал. Сотні тысяч, мільёны чалавечых жыццяў заплаціў савецкі народ за вызваленне еўрапейскіх краін ад фашысцкага іга. У гады вайны праводзілася дэпартацыя некаторых народаў СССР. Першымі прымусоваму перасяленню падвергліся ў 1941 -1942 гг. савецкія немцы, галоўным чынам з аўтаномнай рэспублікі немцаў Паволжа і з Паўночнага Каўказа. Такое ж беззаконне было дапушчана ў адносінах карэйцаў і туркаў-месхецінцаў. У канцы лютага 1944 г. з месцаў гістарычнага пражывання было выселена 650 тыс. чачэнцаў, інгушоў, калмыкаў, карачаеўцаў і балкарцаў. У маі 1944 г. пасля вызвалення Крыма пастановай Дзяржаўнага Камітэта Абароны каля 225 тыс. крымскіх татар, а таксама балгараў, грэкаў і армян, якія пражывалі ў Крыме, канвойнымі войскамі НКУС былі вывезены ў асноўным на тэрыторыю Узбекскай ССР. Адказнасць за здзейсненыя злачынствы, у тым ліку і за здраду Радзіме, заўсёды персанальная. Савецкае кіраўніцтва неабгрунтавана абвінаваціла цэлыя народы ў здрадзе Радзіме толькі на той падставе, што частка іх прадстаўнікоў гэтыя злачынствы сапраўды здзейсніла. У гэтым віна тагачаснага кіраўніцтва СССР і трагедыя народаў, якія падвергліся прымусовай дэпартацыі. 26. Адкрыццё другога фронту. Заключныя аперацыі Чырвонай Арміі ў Еўропе. Заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі. Пераканаўчыя перамогі Чырвонай Арміі, нарастаючая барацьба народаў акупіраваных краін, іх магчымасць сумеснымі намаганнямі разграміць фашызм і вызваліць Еўропу прымусілі ўрады ЗША і Англіі адкрыць другі фронт 6 чэрвеня 1944 г. і аднавіць прыпыненае 8 месяцаў перад гэтым наступленне ў Італіі. Саюзнікі ставілі сваёй мэтай не дапусціць Чырвонай Арміі на тэрыторыю Заходняй Еўропы, забяспечыць прасоўванне англа-амерыканскіх войск як мага далей на Усход. Англія і ЗША ў гэты час не пагадзіліся заключыць сепаратны мір з Германіяй і пайсці на саюз з ёй, бо былі няўпэўнены ў перамозе войск кааліцыі над войскамі СССР. Яны ўлічвалі таксама сілу грамадскай думкі яўрэйскай абшчыны ЗША (5 млн чал.), яе патрабаванні разгрома Германіі і пакарання фашыстаў за злачынствы супраць яўрэяў. Амерыканскія, англійскія і канадскія войскі 6 чэрвені 1944 г. высадзіліся на ўзбярэжжы Паўночнай Францыі ў Нармандыі(аперацыя «Аверлорд»). 15 жніўня амерыканскія і французскія злучэнні высадзіліся на поўдні Францыі. 11 верасня наступаўшыя з поўначы і поўдня групоўкі саюзнікаў злучыліся і ўтварылі адзіны стратэгічны фронт у Заходняй Еўропе. Актыўна падтрымаў саюзныя войскі французскі рух Супраціўлення. 18 жніўня ў Парыжы пачалося антыфашысцкае паўстанне і праз 4 дні ўвесь горад быў у руках паўстаўшых. Да канца года Францыя і большая частка Бельгіі былі вызвалены. У выніку паспяховых аперацый саюзнікаў (да канца 1944 г. выйшлі да нямецкай абарончай лініі Зігфрыда) Германія апынулася паміж двума франтамі - Заходнім і Усходнім. У лютым 1945 г. саюзныя арміі пачалі агульнае наступленне на Захадзе. Фарсіраваўшы ў сакавіку Рэйн, яны акружылі ў Руры 325-тысячную групоўку нямецкіх войск, якая здалася саюзнікам ў палон ў красавіку. З гэтага часу саюзныя арміі перамяшчаліся на ўсход, практычна не сустракаючы арганізаванага супраціўлення немцаў. 4 - 11 лютага 1945 г. адбылася Крымская (Ялцінская) канферэнцыя лідэраў трох саюзных дзяржаў: І.В. Сталіна, Ф. Д. Рузвельта і У. Чэрчыля. На канферэнцыі было падпісана сакрэтнае пагадненне, якое прадугледжвала ўступленне Савецкага Саюза ў вайну з Японіяй праз 2 - 3 месяцы пасля капітуляцыі Германіі. Гэтае рашэнне асабліва вітаў Ф. Рузвельт, бо амерыканцы лічылі, што пасля капітуляцыі Германіі для разгрома Японіі спатрэбіцца 1,5 - 2 гады. Аднак уступленне ў вайну з Японіяй І. Сталін у Ялце агаворваў шэрагам патрабаванняў: аднаўленне ранейшых правоў Расіі, якія былі парушаны Японіяй у 1904 г. - вяртанне паўднёвай часткі Сахаліна і прылеглых да яго астравоў, арэнда Порт-Артура ў якасці савецкай ваенна-марской базы, прызнанне савецкіх інтарэсаў на Кітайска-Усходняй і Паўднёва-Манчжурскай чыгунках, перадача Савецкаму Саюзу Курыльскіх астравоў. Умовы былі прыняты Ф. Рузвельтам і У. Чэрчылем, аб чым было складзена спецыяльнае пагадненне. Згодна з умовамі падпісанага на канферэнцыі пагаднення ўзброеныя сілы трох дзяржаў у ходзе акупацыі Германіі павінны былі размясціцца ў пэўных зонах. Узброеным сілам СССР адводзілася ўсходняя частка Германіі. Раён «Вялікага Берліна» павінны былі заняць узброеныя сілы СССР, ЗША і Англіі. Прадугледжвалася выплата Германіяй рэпарацый у суме 20 млрд долараў за разбурэнні і ахвяры, у тым ліку 10 млрд долараў - СССР. Савецкі Саюз выказаўся за ўстанаўленне граніц Польшчы на захадзе па рэках Одэр і Нейсэ (цяпер Ныса-Лужыцка) і пацвердзіў устанаўленне граніцы па лініі Керзана на ўсходзе. Кіраўнікі трох краін прынялі рашэнне аб скліканні 25 красавіка 1945 г. у Сан-Францыска канферэнцыі Аб'яднаных Нацый з мэтай падрыхтоўкі ўстава міжнароднай арганізацыі бяспекі. У студзені 1945 г. у выніку Вісла-Одэрскай аперацыі войскі 1-га Беларускага і 1-га Украінскага франтоў вызвалілі большую частку Польшчы і выйшлі на Одэр, захапіўшы шэраг плацдармаў на заходнім беразе. Самай працяглай і цяжкай для савецкіх войск з усіх аперацый 1945 г. з'яўлялася Усходне-Пруская (13 студзеня -25 красавіка), якая скончылася разгромам варожай групоўкі. Берлінская аперацыя пачалася 16 красавіка 1945 г. У ёй удзельнічалі войскі 1- і 2-га Беларускіх і 1-га Украінскага франтоў з выкрыстаннем сіл Балтыйскага флоту, Дняпроўскай ваеннай флатыліі, авіяцыі далёкага дзеяння, а таксама 1- і 2-й армій Войска Польскага. Усяго ў аперацыі ўдзельнічала 2,5 млн чал., 41,6 тыс. гармат і мінамётаў, 6 250 танкаў і самаходных гармат, 7,5 тыс. баявых самалётаў. Берлін быў акружаны. Пачаліся цяжкія, кровапралітныя вулічныя баі. 25 красавіка войскі 1-га Украінскага фронту і амерыкана-англійскія саюзнікі ўдарамі з усходу і захаду рассеклі нямецкі фронт і злучыліся на Эльбе ў раёне Торгаў. 2 мая гарнізон Берліна капітуляваў.
Бітва за Берлін была адной з самых кровапралітных аперацый заключнага этапа Вялікай Айчыннай вайны. У ёй абодва бакі за любы кошт стараліся дасягнуць сваіх мэт. У ходзе берлінскай аперацыі савецкія войскі разграмілі 93 дывізіі ворага, узялі ў палон 480 тыс. салдат і афіцэраў, вялікую колькасць ваеннай тэхнікі. Аднак вялікія страты панеслі і савецкія войскі. За час штурму Берліна яны страцілі 362 тыс. чал. забітымі і параненымі. Берлінская аперацыя ўвайшла ў гісторыю як пераможнае завяршэнне таго цяжкага і слаўнага шляху, які прайшла Чырвоная Армія ў гады вайны. Апоўначы 8 мая ў прадмесці Берліна -Карлсхорсце ў прысутнасці прадстаўнікоў камандавання армій СССР, ЗША, Англіі і Францыі прадстаўнікі пераможанай фашысцкай Германіі падпісалі акт аб безагаворачнай капітуляцыі сваіх узброеных сіл. У ноч на 9 мая 1945 г. усе радыёстанцыі Савецкага Саюза працавалі без звычайнага начнога перапынку: чакалі надзвычайнага паведамлення з Берліна. І нарэшце ў 2 гадзіны 10 хвілін у эфіры прагучала доўгачаканная вестка аб Вялікай Перамозе. Вайна ў Еўропе скончылася. Чырвоная Армія, якая ўнесла асноўны ўклад у разгром гітлераўскай Германіі, пазбавіла свет ад фашысцкага іга. 24 чэрвеня 1945 г. на Краснай плошчы ў Маскве адбыўся парад Перамогі. Сярод пагадненняў, якія былі падпісаны саюзнікамі ў Ялце, адно тычылася абмена ваеннапалоннымі. Яно насіла сакрэтны характар. У маі - чэрвені 1945 г. англічане выдалі са сваёй зоны акупацыі Савецкаму Саюзу: казацкія часці пад камандаваннем Даманава, 15-ы казацкі кавалерыйскі корпус генерала фон Панвіца, часці генерала А. Шкуро, каўказскія часці пад камандаваннем Клыч Гірэя. Прымусовая дэпартацыя савецкіх ваеннапалонных ажыццяўлялася і з амерыканскай акупацыйнай зоны. Да 1 сакавіка 1946 г. было рэпатрыіравана 5,4 млн савецкіх грамадзян (3,6 млн цывільных і 1,8 млн ваеннапалонных). Пасля праверкі і фільтрацыі іх органамі НКУС, НКДБ і контрразведкі «СМЕРШ» іх размеркавалі наступным чынам: па месцу жыхарства (уключаючы спецпасяленні) было накіравана 58 %, прызвана ў армію - 19, залічана ў рабочыя батальёны наркамата абароны - каля 15, перададзена ў распараджэнне НКУС - каля 7 % (пераважна ваеннапалонных). Рэпатрыянтам аб' яўлялася, што яны захоўваюць усе правы грамадзян СССР. На практыцы было зусім не так. Напрыклад, прымусова вывезеных у Германію ў якасці «остарбайтэраў» савецкая ўлада іншы раз разглядала як людзей, якія здзейснілі «добраахвотны выезд у варожую краіну». Ваеннапалонных лічылі здраднікамі Радзімы. За здачу ў палон ворагу, не выкліканую баявой абстаноўкай, прысуд быў адзіны - расстрэл. У час вайны вызваленыя з варожага палону салдаты правяраліся, пасля чаго радавы і сяржанцкі склад, як правіла, аднаўляўся на ваеннай службе, афіцэры ж пазбаўляліся званняў і накіроўваліся ў штрафныя батальёны. Тых, хто ў гады акупацыі служыў фашыстам, прыцягвалі да крымінальнай адказнасці ў адпаведнасці з савецкім заканадаўствам.
Патсдамская канферэнцыя кіраўнікоў краін-пераможцаў: СССР (І.В. Сталін), ЗША (Г.Трумэн) і Вялікабрытаніі (У. Чэрчыль, з 28 ліпеня К. Этлі) адбылася 17 ліпеня - 2 жніўня 1945 г. На канферэнцыі абмяркоўвалася праблема пасляваеннага ўладкавання Германіі, пацверджаны рашэнні Крымскай канферэнцыі па гэтым пытанні, прынята рашэнне аб дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Германіі, пакаранні ваенных злачынцаў, сістэме чатырохбаковай акупацыі краіны і чатыробаковым кіраванні Берлінам, аб рэпарацыях, аб заходняй граніцы Польшчы, перадачы СССР г. Кенігсберга і прылягаючых да яго раёнаў. Адным з важнейшых дасягненняў Патсдамскай канферэнцыі з' явілася зацверджанне Савета міністраў замежных спраў, першачарговай задачай якога была падрыхтоўка праектаў мірных дагавароў з Італіяй, Румыніяй, Балгарыяй, Венгрыяй і Фінляндыяй. Аднак трэба заўважыць, што становішча ў Патсдаме карэнным чынам адрознівалася ад становішча ў Тэгеране і Ялце. Па шырокаму колу пытанняў гучала шмат рэзкіх узаемных абвінавачванняў. Амерыканская і англійская дэлегацыі разглядалі савецкую палітыку ў Балгарыі і Румыніі як парушэнне ялцінскай Дэкларацыі аб вызваленай Еўропе. Савецкія прадстаўнікі абвінавачвалі Англію ў адносінах яе палітыкі ў Грэцыі. Але гэтыя і іншыя рознагалоссі не былі галоўнымі. Галоўныя разыходжанні праявіліся ў двух пытаннях -аб Германіі і аб Польшчы. Пазіцыя прэзідэнта ЗША Трумэна была жорсткай. Гэта тлумачылася і тым, што ў час работы канферэнцыі прыйшло паведамленне аб паспяховым ажыццяўленні выпрабавання ў ЗША атамнай бомбы. Хаця на Патсдамскай канферэнцыі і на працягу наступных двух -трох гадоў яшчэ падтрымлівалася бачнасць «міра паміж Вялікай тройкай», у сапраўднасці Патсдам азнаменаваў сабой пачатак канца гэтага міру, галоўнай асновай якога, на думку савецкіх кіраўнікоў, быў сумесны кантроль над Германіяй. І ўсё ж канферэнцыя мела вялікае міжнароднае значэнне. Яна адыграла сваю ролю ў захаванні міру.
Нюрнбергскі працэс. Для правядзення суда над нямецкімі ваеннымі злачынцамі на Патсдамскай канферэнцыі быў створаны Міжнародны ваенны трыбунал у Нюрнбергу з 20 лістапада 1945 г. і да 1 кастрычніка 1946 г. За цяжкія злачынствы гітлераўцаў супраць чалавецтва трыбунал прыгаварыў Герынга, Рыбентропа, Кейтэля, Розенберга, Франка, Фрыка, Кальтэнбрунэра, Штрэйхера, Йодля, Заўкеля, Зэйс-Інкварта і Бормана (завочна) да пакарання смерцю праз павешанне; Геса, Функа і Рэдэра - да пажыццёвага турэмнага зняволення; Шыраха, Шпеера, Нейрата - да розных тэрмінаў зняволення (ад 10 да 20 гадоў). Трыбунал прызнаў злачыннымі арганізацыі СС, СД, гестапа і кіраўнічы склад нацысцкай партыі, прадэманстраваў небяспеку адраджэння фашызму ў любой форме, прызнаў ілжывасць версіі аб «прэвентыўным» характары нападу фашысцкай Германіі на СССР. Нюрнбергскі працэс адкрыў эру міжнароднага правасуддзя, упершыню ў гісторыі агрэсія на ім была прызнана «найцяжэйшым міжнародным злачынствам». У першыя пасляваенныя месяцы і гады ў Беларусі прайшлі судовыя працэсы над фашысцкімі ваеннымі злачынцамі ў Мінску, Бабруйску, Віцебску, Гомелі і іншых месцах, на якіх яны былі асуджаны і панеслі пакаранне за здзейсненыя злачынствы на тэрыторыі нашай рэспублікі. 27. Разгром Квантунскай арміі. Капітуляцыя Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. 5 красавіка 1945 г. савецкі ўрад дэнансіраваў дагавор з Японіяй аб нейтралітэце, а 8 жніўня, выконваючы свае абавязацельствы перад саюзнікамі, аб'явіў ёй вайну. 9 жніўня - 2 верасня войскі Забайкальскага, 1- і 2-га Далёка-ўсходніх франтоў, сілы Ціхаакіянскага флоту і Амурскай ваеннай флатыліі ажыццявілі Манчжурскую стратэгічную аперацыю, акружылі і разграмілі Квантунскую армію, якая налічвала больш за 1 млн салдат і афіцэраў, 6,6 тыс. гармат і мінамётаў, больш за 1,2 тыс. танкаў, звыш 1,9 тыс. баявых самалётаў. Адначасова была праведзена Паўднёва-Сахалінская (11 - 25 жніўня) і Курыльская дэсантныя (18 жніўня - 1 верасня) аперацыі. Савецкі Саюз вярнуў Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы. Савецкія войскі былі ўведзены ў Паўночную Карэю. 6 і 9 жніўня 1945 г. амерыканцы скінулі на японскія гарады Хірасіму і Нагасакі атамныя бомбы. Іх ахвярамі сталі 114 тыс. мірных жыхароў. Усе людзі ясна зразумелі, што атамная бомба стала каласальным фактарам у палітыцы міравых дзяржаў і сапраўдная мэта прымянення атамных бомб - не ваенная неабходнасць, а тое, каб галоўным чынам запалохаць Савецкі Саюз. 2 верасня 1945 г. Японія падпісала акт аб безагаворачнай капітуляцыі. Другая сусветная вайна скончылася. 28. Крыніцы перамогі савецкага народа, вынікі і ўрокі Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны. Перамога СССР і паражэнне фашысцкай Германіі былі абумоўлены: Жорсткая цэнтралізацыя ўпраўлення і дысцыпліна разам з гераічнай працай савецкіх рабочых, калгаснікаў і служачых дазволілі вырабіць значна больш зброі і баявой тэхнікі, чым праціўнік. Адзінства фронту і тылу стварыла матэрыяльную аснову ваенных перамог. Народны характар вайны (супраць фашысцкага агрэсара змагаўся амаль увесь 200-мільённы савецкі народ), магутнасць савецкіх Узброеных Сіл, перавага савецкай ваеннай арганізацыі, стратэгіі і тактыкі, дзейнасць партыйных арганізацый у дзеючай арміі і ў тыле, дружба народаў СССР («колосс на глпняных ногах», як прадстаўляла Савецкі Саюз фашысцкая прапаганда, у гады вайны не разваліўся), выхаванне якасна новага пакалення людзей, жыўшых ў такой атмасферы, якая зрабіла з іх нябачных да гэтага часу змагароў, патрыятызм, масавы гераізм савецкіх воінаў і працаўнікоў тылу, святая вера ў справядлівы характар вайны і сваю канчатковую перамогу - усё гэта з' явілася важнымі крыніцамі перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Вялікая Айчынная вайна, як і ўся Другая сусветная вайна, з' явілася суровым выпрабаваннем для народаў, праверкай трываласці дзяржаў, якія ўдзельнічалі ў вайне. Рашаючую ролю ў дасягненні перамогі над фашызмам адыграў Савецкі Саюз і яго Узброеныя Сілы. Савецка-германскі фронт быў галоўным фронтам Другой сусветнай вайны. Тут адбыліся буйнейшыя бітвы, якія карэнным чынам змянілі яе ход і вынікі. Урокі Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны Галоўны ўрок Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны - чалавецтва, жыхары планеты Зямля павінны зрабіць усё магчымае, каб сусветная бойня, рэгіянальныя і лакальныя ваенныя канфлікты больш ніколі не паўтараліся, каб усе спрэчныя пытанні ў міждзяржаўных адносінах вырашаліся за сталом перагавораў. Злачынна патураць агрэсару, шукаць выгады толькі для сябе. (У рэшце рэшт прайграюць усе). Імкненне рэакцыйных сіл свету да сусветнай гегемоніі, панавання над іншымі народамі асуджана на паражэнне. Немагчыма затрымаць прагрэс чалавецтва, устанавіць панаванне над усімі народамі і краінамі свету. Практыкай даказана магчымасць супрацоўніцтва розных грамадска-палітычных сістэм у барацьбе супраць агрэсара, за мір. Гэты вопыт надзвычай карысны сёння, калі глабальныя праблемы можна вырашаць толькі аб' яднанымі намаганнямі ўсіх народаў і дзяржаў. Менавіта Савецкі Саюз, яго армія і народ вынеслі на сабе асноўны цяжар вайны, адыгралі рашаючую ролю ў разгроме фашысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі. Неабходна праяўляць высокую пільнасць і ўмацоўваць абарону сваёй Радзімы. Агрэсарам трэба памятаць аб расплаце за развязванне вайны: Нюрнбергскім і Такійскім міжнароднымі трыбуналамі ваенныя злачынцы былі прыгавораны да смяротнага пакарання. Гэта быў прысуд і агульны прыгавор народаў свету. 29. Героі папольшчыкі, што змагаліся ў Беларусі (імены, здяйсненні, форма ўшанавання подзвіга). Больш за 140 тыс. партызан і падпольшчыкаў Беларусі былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза, а 88 з іх сталі Героямі Савецкага Саюза. Мужную барацьбу вялі звыш 70 тыс. падпольшчыкаў. Большую частку беларускіх патрыётаў складалі юнакі і дзяўчаты. Велізарныя страты панесла падполле, з 1500 падпольшчыкаў Віцебска загінуў кожны трэці. Прыкладна такая ж сітуацыя была і ў іншых падпольных арганізацыях. У Віцебску ў 1941 - 1942 гг. дзейнічала 56 падпольных груп. Адной з іх з кастрычніка 1942 г. кіравала В.З. Харужая. 13 лістапада 1942 г. фашысты схапілі і пасля доўгіх допытаў закатавалі яе і іншых падпольшчыкаў. Пасмяротна В.3. Харужай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза Зіна Партнова – удзельніца Обальскага камсамоьскага падполля ў Віцебскай вобласці. Патрапіла ў палон. Пад час допыту стрэліла ў нямецкага афіцэра. Была закатавана. У 1958 г. ёй было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Мінскае патрыятычнае падполле — ліпень 1941 –ліпень 1944 гг. У.С. Амельянюк, І.П. Казінец, М.Б.Осіпава А.Л. Ісачанка — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Гомельскага камсамольска-маладежнага падполля, Герой Сав. Саюза (1944 г) М. А. Кедышка — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля, Герой Сав. Саюза (1965 г), кіраўнік маладежнай падпольнай групы “Андруша” Ф. А. Крыловіч — адзін з арганізатараў Асіповічскага патрыятычнага падполля, 30.07. 1943 г арганізаваў буйную дыверсію на чыг. станцыі Асіповічы. 30. Героі партызаны, кіраўнікі партызанскіх атрадаў, што змагаліся ў Беларусі (імены, здяйсненні, назвы атрадаў, месцы дыслакацыі). У баях з ворагам на працягу 1941 - 1943 гг. загінула звыш 33 тыс. партызан. У год карэннага пералому ў Другой сусветнай вайне шэрагі партызан Беларусі павялічыліся больш чым на 170 тыс. чал. і налічвалі ў канцы 1943 г. каля 212 тыс. байцоў. На акупіраванай тэрыторыі змагаліся 374 тыс. партызан, якія амаль на 80 % з'яўляліся мясцовымі жыхарамі. На баявым уліку партызан знаходзіліся каля 400 тыс. чал. рэзерву. За гераізм і мужнасць 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, 88 чалавек атрымалі званне Героя Савецкага Саюза. Моладзь да 26-гадовага ўзросту складала звыш 54 % беларускіх партызан. Прадстаўнікі ўсіх сацыяльных слаёў удзельнічалі ў барацьбе з акупантамі. Асабліва актыўна выступалі настаўнікі і навучэнцы. У партызанскім руху ўдзельнічала 7 175 настаўнікаў і 34 342 навучэнцы, з якіх каля 5 тыс. з'яўляліся піянерамі. Машэраў Пётр Міронавіч (1918 – 1980) – настаўнік фізікі і матэматыкі напярэдадні вайны. Стварыў Расонскае партыйна – камсамольскае падполле, камандзір партызанскага атрада, камісар партызанкай брыгады, сакратар Вілейскага падпольнага абкома камсамола. У 26 гадоў стаў Героем Савецкага Саюза. У будучым партыйны кіраўнік Беларусі. Марат Казей – юны разведчык партызанскай брыгады імя К.К.Ракасоўскага ў Мінскай вобласці. Ён падарваў сябе гранатай, калі апынуўся ў акружэнні. Пасмяротна стаў Героем Савецкага Саюза У барацьбе з ворагам загінула 44 791 партызан. Атрад «Чырвоны Кастрычнік». Яго кіраўнікі Ц.П. Бумажкоў і Ф.І. Паўлоўскі 6 жніўня 1941 г. сталі першымі партызанамі - Героямі Савецкага Саюза. М.В. Гойшык — падрыўнік партызанскай брыгады імя Дзяржынскага Брэсцкай вобласці, пусціў пад адхон 7 варожых эшалонаў. Б.М. Дзмітрыеў — Герой Савецкана Саюза (1944 г) — падрыўнік 211 атрада імя К.К.Ракасоўскага Асіповічскага раена Магілеўскай вобласці. П.І. Кавалеў — удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Гомельскай і Магілеўскай абл., Герой Сав. Саюза (1944 г) Ф.А. Малышаў — камандзір дыверсійнай групы атрада 125-й Капаткевіцкай брыгады, Герой Сав. Саюза (1944 г) І. Д. Варвашеня — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля партызанскага руху на тэр. Мінскай вобласці. Ушанаванне: наазваны вуліцы гарадоў, помнікі.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-06; просмотров: 317; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.146.178.220 (0.017 с.) |