Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Бітва пад курскам працягвалася 50 дзён на фронце ад 400 да 550 км.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
З абодвух бакоў у ёй удзельнічалі велізарныя сілы - каля 300 дывізій. У выніку была сарвана апошняя спроба Германіі разгарнуць буйное стратэгічнае наступленне на Усходнім фронце. Вораг быў вымушаны ў далейшым весці зацяжную вайну і прытрымлівацца абарончай стратэгіі, згубіўшы ў Курскай бітве 30 адборных дывізій, у тым ліку 7 танкавых. Маральны дух нямецкіх войск моцна ўпаў, узяць рэванш за Сталінград не ўдалося. А гэта значыла, што ўсе надзеі агрэсара на станоўчы зыход вайны з Расіяй праваліліся. Страты савецкіх войск у гэтай бітве былі выключна вялікімі. Яны склалі 254,4 тыс. чал. забітымі, 608,8 тыс. чал. параненымі. Людскія страты праціўніка (па нямецкіх дадзеных) былі ў 3,5 разы меншымі. У тэхніцы савецкія войскі згубілі больш 6 тыс. танкаў і 1 600 самалётаў, тады як немцы - усяго 1 300 танкаў і каля 1 тыс. самалётаў. Вялікія страты ў танках тлумачацца тым, што нашаму Т-34 патрэбна была больш магутная пушка, чым 76-міліметровага калібра. Пушкі нямецкіх «тыграў» і «фердынандаў» мелі больш высокую пачатковую хуткасць бранябойнага снарада і дальнасць стральбы, а самі танкі і штурмавыя гарматы больш моцную бранявую абарону. Прычыны вялікіх страт савецкіх войск тлумачацца недастаткова ўмелым кіраўніцтвам военачальнікаў; няўдалым прымяненнем танкавых злучэнняў (франтальныя атакі супраць танкавых груповак праціўніка); няпоўным выкарыстаннем магчымасцей абароны, шаблонным падыходам да прарыву нямецкай абароны. Курская бітва прымусіла нямецкае камандаванне зняць з міжземнаморскага тэатра ваенных дзеянняў буйныя злучэнні авіяцыі і іншых войск, вывесці большасць баяздольных дывізій Францыі і Галандыі. Зрыў нямецкага наступлення пад Курскам канчаткова ўпэўніў краіны фашысцкага блока ў тым, што суадносіны сіл карэнным чынам змяніліся на карысць Савецкага Саюза. Узмацніліся спробы Венгрыі заключыць сепаратны мір з Захадам. Восенню 1943 г. іспанскі дыктатар Франка выводзіць сваю «Галубую дывізію» з-пад Ленінграда. Вызначыўся крызіс у адносінах паміж Германіяй і Фінляндыяй. Капітуляцыя фашысцкай Італіі ў верасні 1943 г., безумоўна, з'явілася вынікам паражэння гітлераўскіх войск пад Курскам. 12 - 15 ліпеня 1943 г. арміі Заходняга, Бранскага і Цэнтральнага франтоў перайшлі ў контрнаступленне, якое працягвалася да 18 жніўня. За гэты час яны адкінулі фашыстаў у заходнім напрамку на 150 км, ліквідавалі арлоўскі плацдарм. Белгарадска-Харкаўскую наступальную аперацыю войскі Варонежскага і Сцяпнога франтоў праводзілі з 3 па 23 жніўня 1943 г. У выніку начнога штурма 23 жніўня 1943 г. быў вызвалены Харкаў. Войскі двух франтоў адкінулі немцаў на захад прыкладна на 150 км і разграмілі магутную групоўку ворага, стварыўшы ўмовы для вызвалення Левабярэжнай Украіны і выхада да Дняпра.
Сталінградская бітва паклала пачатак карэннаму пералому ў ходзе вайны. Яго завяршэнне звязана з разгромам нямецка-фашысцкіх ордаў на Курскай дузе, паспяховым наступленнем Чырвонай Арміі летам - восенню 1943 г., разгромам фашыстаў на Левабярэжнай Украіне і вызваленнем сталіцы Украінскай ССР г. Кіева 6 лістапада 1943 г. У гэты час савецкія войскі вызвалілі шэраг усходніх раёнаў Беларусі, у тым ліку г. Гомель - буйны прамысловы і культурны цэнтр рэспублікі. Да канца 1943 г. было вызвалена больш паловы акупіраванай фашыстамі савецкай зямлі.
З 28 лістапада па 1 снежня 1943 г. адбылася Тэгеранская канферэнцыя, на якой упершыню сустрэліся І. Сталін, Ф. Рузвельт і У. Чэрчыль. На канферэнцыі было прынята рашэнне аб адкрыцці другога фронту ў маі 1944 г. Разглядалася таксама пытанне аб Польшчы. К гэтаму часу адносіны паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам у Лондане сапсаваліся канчаткова ў сувязі з прапагандысцкай акцыяй нацыстаў з нагоды так званай «катынскай справы». На канферэнцыі абмяркоўваліся таксама праблемы пасляваеннага ўладкавання Германіі. Савецкі Саюз не збіраўся падтрымліваць прапанову Англіі і ЗША аб расчляненні Германіі на асобныя дзяржавы з мэтай недапушчэння ў будучым новай агрэсіі. Вялікае палітычнае значэнне мела надрукаваная Дэкларацыя трох дзяржаў аб сумесных дзеяннях у вайне супраць фашысцкай Германіі і аб пасляваенным супрацоўніцтве паміж імі. 25. Савецкія стратэгічныя наступальныя аперацыі ў 1944 г. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Трэці, завяршаючы перыяд Вялікай Айчыннай вайны пачаўся ў студзені 1944 г. і закончыўся ў маі 1945 г. У 1944 г. Чырвоная Армія нанесла 10 сакрушальных удараў па ворагу. 1. Студзень 1944 г. - наступленне войск Ленінградскага, Волхаўскага і 2-га Прыбалтыйскага франтоў ва ўзаемадзеянні з Балтыйскім флотам пад Ленінградам і Ноўгарадам, зняцце блакады Ленінграда, уступленне савецкіх войск на тэрыторыю Эстоніі. 2. Люты - сакавік 1944 г. - буйныя наступальныя аперацыі Чырвонай Арміі ў раёне г. Корсунь-Шаўчэнкаўскі (Чаркаская вобласць) і на Паўднёвым Буге, акружэнне і знішчэнне варожых груповак войск у раёнах Корсунь-Шаўчэнкаўскі і Звянігарадок-Умань, вызваленне Правабярэжнай Украіны. 26 сакавіка 1944 г. савецкія войскі выйшлі на граніцу з Румыніяй. 3. Красавік - май 1944 г. - войскі 3- і 4-га Украінскіх франтоў ва ўзаемадзеянні з Чарнаморскім флотам вызвалілі Крым і Адэсу. 4. Чэрвень 1944 г. - войскі Ленінградскага і Карэльскага франтоў перайшлі ў наступленне пры падтрымцы Балтыйскага флоту на Карэльскім перашыйку і ў Паўднёвай Карэліі. Праціўнік быў адкінуты на тэрыторыю Фінляндыі. У жніўні 1944 г. Фінляндыя запрасіла ў СССР перамір'я, а 4 верасня заявіла аб разрыве з Германіяй. 5. Чэрвень - жнівень 1944 г. - Беларуская наступальная аперацыя («Баграціён»), якая праводзілася з 23 чэрвеня па 29 жніўня супраць групы армій «Цэнтр», адна з буйнейшых у гэтай вайне. У ёй удзельнічалі арміі чатырох франтоў: 1-га Беларускага (камандуючы К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы І. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы І. Баграмян), сілы Дняпроўскай ваеннай флатыліі, 1-я армія Войска Польскага і французскі авіяцыйны полк Нармандыя - Нёман. Аперацыя пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 г. Пасля артылерыйскай і авіяцыйнай падрыхтоўкі на Віцебскім, Аршанскім і Магілёўскім напрамках перайшлі ў наступленне войскі 1-га Прыбалтыйскага, 2- і 3-га Беларускіх франтоў. На другі дзень на варожыя пазіцыі абрушылі ўдар войскі 1-га Беларускага фронту. Дзеянні франтоў каардынавалі прадстаўнікі Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання маршалы Савецкага Саюза Г.К. Жукаў і А.М. Васілеўскі. У ноч на 20 чэрвеня 1944 г. пачаўся трэці этап «рэйкавай вайны». За тую ноч партызаны Беларусі ўзарвалі больш за 40 тыс. рэйкаў. Да канца чэрвеня 1944 г. савецкія войскі акружылі і знішчылі віцебскую і бабруйскую групоўкі ворага. Была ліквідавана ў раёне Оршы групоўка, што прыкрывала мінскі напрамак. Абарона ворага на прасторы паміж Заходняй Дзвіной і Прыпяццю была ўзламана. 1 ліпеня 1944 г. быў вызвалены Барысаў, а 3 ліпеня - Мінск. У раёне Мінска, Віцебска і Бабруйска было акружана і знішчана 30 гітлераўскіх дывізій. У кастрычніку 1943 г. першае баявое хрышчэнне каля п. Леніна Магілёўскай вобласці прыняла польская дывізія імя Т. Касцюшкі. 16 ліпеня 1944 г. яны вызвалілі Гродна, а 28 ліпеня - Брэст. Нямецка-фашысцкія захопнікі былі поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі. Савецкія войскі працягвалі наступленне на захад. 6. Ліпень - жнівень 1944 г. - войскі 1-га Украінскага фронту (камандуючы І. Конеў) разграмілі групу армій «Паўночная Украіна» у раёне Броды - Рава-Руская - Львоў і ўтварылі за Віслай, на захад ад Сандаміра, буйны плацдарм. З'явілася магчымасць выгнання немцаў з Чэхаславакіі і Румыніі і рашаючага паходу на Берлін. 7. Жнівень 1944 г. - войскі 2- і 3-га Украінскіх франтоў (камандуючыя Р. Маліноўскі і Ф. Талбухін) разграмілі нямецка-фашысцкія войскі ў раёне Кішынёў - Ясы, ліквідавалі 22 варожыя дывізіі і выйшлі ў цэнтральныя раёны Румыніі. Малдавія была вызвалена, а Румынія і Балгарыя капітулявалі. 8. Верасень - кастрычнік 1944 г. - Чырвоная Армія дасягнула буйной перамогі ў Прыбалтыцы. 22 верасня быў вызвалены ад ворага Талін, 13 кастрычніка - Рыга. Эстонія і большая частка Латвіі былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 9. Кастрычнік - снежань 1944 г. - баі паміж Цісай і Дунаем, у выніку якіх Германія фактычна пазбавілася свайго апошняга саюзніка Венгрыі і была аказана дапамога Югаславіі ў вызваленні Белграда. 10. Кастрычнік 1944 г. - войскі Карэльскага фронту і Паўночнага флоту завяршылі разгром і выгнанне фашыстаў з савецкага Запаляр'я і паўночных раёнаў Нарвегіі. У выніку дзесяці магутных удараў Чырвонай Арміі дзяржаўная граніца СССР была адноўлена на ўсёй адлегласці ад Баранцава да Чорнага мора. Гітлераўцы былі выгнаны з Румыніі і Балгарыі, з большасці раёнаў Польшчы і Венгрыі. Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю Чэхаславакіі, ва ўзаемадзеянні з Народна-вызваленчай арміяй Югаславіі ачысціла ад захопнікаў ўсходнія раёны гэтай краіны.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-06; просмотров: 326; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.225.72.181 (0.01 с.) |