Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Баявыя дзеянні на франтах. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
З першых дзён вайны тэрыторыя Беларусі, як і тэрыторыя іншых прыгранічных раёнаў СССР, стала арэнай жорсткіх баявых дзеянняў. Гераічна змагаліся з ворагам пагранічнікі, лётчыкі, прадстаўнікі ўсіх родаў войск. Паміралі, але не пакідалі баявыя пазіцыі воіны пагранічных застаў, якімі камандавалі афіцэры М.К. Ішкоў, А.М. Кіжаватаў, І.Г. Ціханаў. 22 чэрвеня 1941 г. на паўночным захадзе ад Гродна 3-я пагранзастава пад камандаваннем начальніка заставы лейтэнанта В.М. Усава 10 гадзін адбівала атакі пераўзыходзячых сіл праціўніка, каля вёскі Галавенчыцы байцы 1-й пагранзаставы на чале з малодшым лейтэнантам А.М. Сівачовым 11 гадзін вялі няроўны бой, каля вёскі Драгунь 5 варожых атак адбілі пагранічнікі 4-й заставы на чале з лейтэнантам Ф.П. Кірычэнка, амаль усе пагранічнікі загінулі ў баях. Лётчыкі П.С. Рабцаў, А.С. Данілаў, С.М. Гудзімаў, Д.В. Кокараў таранілі варожыя самалёты. На працягу першага дня вайны ў паветраных баях было збіта больш за 100 нямецкіх самалётаў. Усяму свету вядома гераічная абарона Брэсцкай крэпасці. Абаронцаў узначальвалі камандзіры і палітработнікі: у тым ліку маёр П.М. Гаўрылаў, капітан І.М. Зубачоў, палкавы камісар Я.М. Фамін, капітан У.У. Шаблоўскі, лейтэнант А.М. Кіжаватаў, палітрукі П.П. Кашкароў, С.С. Скрыпнік, сержант Т.Г. Грабянюк і інш, у асобных выпадках - радавыя байцы. Яны здолелі згуртаваць сілы абаронцаў і стварыць з іх баявыя групы і атрады. За бессмяротны подзвіг, які здзейснілі абаронцы Брэсцкай крэпасці, ёй было прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-герой». Савецкія войскі вялі цяжкія баі ў раёне Гродна, Ваўкавыска, Кобрына, Пружан. Абодва бакі неслі значныя страты. 26 і 27 чэрвеня 1941 г. напружаныя баі разгарнуліся на подступах да беларускай сталіцы. Яе абарона была ўскладзена на войскі 44-га стралковага корпуса. Салдаты і афіцэры 100-й стралковай дывізіі (камандзір генерал-маёр І.М. Русіянаў) мужна адбівалі атакі ворага каля Астрашыцкага гарадка, што бліз Мінска. Яны ўмела выкарыстоўвалі для барацьбы з варожымі танкамі звязкі гранат і бутэлькі з гаручай сумессю. У баях за Мінск каля Радашковіч здзейсніў свой гераічны подзвіг экіпаж бамбардзіроўшчыка пад камандаваннем капітана М. Ф. Гастэлы. Свой падбіты самалёт ён накіраваў у калону нямецкіх танкаў і аўтамашын. У сувязі з пагрозай захопу Мінска нямецка-фашысцкімі войскамі 25 чэрвеня 1941 г. ЦК КП(б)Б і ўрад Беларусі эвакуіраваліся з Мінска ў Магілёў. Тры дні - 25 - 27 чэрвеня Мінск быў у руках ваенных, цывільнай улады не было, фактычна ў горадзе панавала безуладдзе. Нягледзячы на мужнасць і гераізм савецкіх салдат і афіцэраў, 28 чэрвеня 1941 г. нямецка-фашысцкія войскі захапілі Мінск. У гіганцкім катле на захад ад беларускай сталіцы, у трохвугольніку Мінск - Беласток - Брэст у акружэнні ворага апынуліся амаль цалкам злучэнні 3 і 10-й армій, частка сіл 4 і 13-й армій, было захоплена шмат баявой тэхнікі, зброі, вайсковай маёмасці. 323 тыс. салдат і камандзіраў апынуліся ў нямецкім катле. Толькі частка воінаў змагла прабіцца з акружэння, а частка засталася ў лясах і потым перайшла да партызанскай барацьбы. Людскія страты войск Заходняга фронту і Пінскай ваеннай флаціліі склалі 418 тыс. чал. Адказнасць за адступленне савецкіх войск, вялізныя людскія і матэрыяльныя страты нясуць І.В. Сталін і яго бліжэйшае акружэнне, Наркамат абароны і Генеральны штаб Узброеных Сіл СССР, камандаванне Заходняга фронту, камандзіры палкоў, дывізій, карпусоў, воінскіх злучэнняў. Але абвінавачванне было ўскладзена толькі на камандаванне Заходняга фронту і камандзіраў воінскіх злучэнняў. Камандуючага фронтам Дз. Паўлава, начальніка штаба В. Клімаўскіх, начальніка сувязі А. Грыгор'ева, камандуючага 4-й арміяй А. Карабкова і іншых военачальнікаў згодна з прыгаворам Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 22 ліпеня 1941 г. расстралялі. У складанай ваенна-стратэгічнай сітуацыі ў ліпені 1941 г. войскі Заходняга фронту ажыццявілі шэраг контрудараў. 6 ліпеня войскі 20-й арміі пад камандаваннем генерала П.А. Курачкіна нанеслі контрудар у напрамку Сянно - Лепель і адкінулі ворага на 30 - 40 км. Адбыўся адзін з буйнейшых у пачатковым перыядзе вайны танкавых баёў, у якім з абодвух бакоў дзейнічала больш за 1500 машын. 13 ліпеня войскі 63-га корпуса пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Л.Р. Пятроўскага фарсіравалі Днепр, вызвалілі Жлобін і Рагачоў і пачалі развіваць наступленне на Бабруйск. 22 ліпеня пачаўся 12-дзённы рэйд па тылах ворага кавалерыйскай групы генерала А.І. Гарадавікова. Былі вызвалены Глуск, Старыя Дарогі, нанесены раптоўны ўдар па Асіповічах. 30 ліпеня быў вызвалены Крычаў. Аднак не падтрыманыя агульным наступленнем контрудары поспеху не мелі. Выключна напружанымі былі баі на рубяжы Дняпра. 14 ліпеня 1941 г. пад Оршай упершыню нанесла магутны ашаламляльны ўдар па ворагу батарэя рэактыўных установак («кацюша») пад камандаваннем капітана І.А. Флёрава. На працягу 23 дзён стрымлівалі савецкія войскі націск ворага пад Магілёвам. Непасрэдна абарона горада была ўскладзена на 172-ю стралковую дывізію пад камандаваннем генерал-маёра М.Ц. Раманава. Больш месяца ішлі баі за Гомель. 19 жніўня 1941 г., прарваўшы абарону ў раёне Добруша, гітлераўцы ўварваліся ў Гомель. Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі апынулася пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Паўночна-Заходні фронт таксама панёс вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы і не здолеў арганізаваць устойлівую абарону. 9 ліпеня 1941 г. салдаты варожай групы армій «Поўнач» узялі Пскоў. Абазначылася небяспека іх прарыву да Лугі, а далей да Ленінграда. У сярэдзіне верасня немцы выйшлі да Фінскага заліва. Паўднёва-Заходняму фронту пад камандаваннем М. Кірпаноса ўдалося скаваць пад Кіевам, на рубяжы Дняпра варожую групу армій «Поўдзень». Стабілізаваўся фронт у Карэліі. Жорсткія баі ў другой палове ліпеня разгарнуліся ў раёне Смаленска і ў міжрэччы Дняпра і Бярэзіны. У такіх умовах група армій «Цэнтр» не змагла выйсці на стратэгічную прастору, каб рухацца на Маскву. 30 ліпеня 1941 г. Гітлер аддаў загад групе армій «Цэнтр» перайсці да абароны. 2-я танкавая група і 2-я палявая армія былі павернуты з усходняга накірунку на поўдзень з тым, каб нанесці ўдар у тыл Паўднёва-Заходняму фронту, які ўтрымліваў рубеж Дняпра і абараняў Кіеў. 25 - 30 жніўня немцы выйшлі да Дняпра і, за выключэннем невялікіх плацдармаў у раёне Кіева і Адэсы, захапілі Правабярэжную Украіну. 9 верасня 1941 г. немцы фарсіравалі Днепр і захапілі плацдарм у раёне Крамянчуга. 2-я танкавая група армій «Цэнтр» прарвала абарону Бранскага фронту ў раёне Канатопа. З'явілася пагроза акружэння войск Паўднёва-Заходняга фронту. Толькі 17 верасня І. Сталін дазволіў фронту пакінуць Кіеў. Аднак з прыняццем гэтага рашэння вышэйшае кіраўніцтва краіны спазнілася. 15 верасня танкавыя групоўкі, якія ішлі насустрач адна другой, у раёне Лохвіца - Лубны перахапілі камунікацыі Паўднёва-Заходняга фронту. У акружэнні апынулася 450 тыс. чал., у тым ліку 60 тыс. чал. каманднага складу. Прабіваючыся з акружэння, у баях загінулі камандуючы фронтам М. Кірпанос і начальнік штаба В. Тупікаў. Немцы атрымалі магчымасць аднавіць наступленне на Маскву. 30 жніўня 1941 г. немцы захапілі станцыю Мга, пасля чаго чыгуначная сувязь Ленінграда з краінай поўнасцю прыпынілася. Прарваўшыся да Нявы і захапіўшы Іванаўскае, вораг перарэзаў апошнюю шашу, якая выходзіла з Ленінграда. 8 верасня немцы ўзялі Шлісельбург і блакіравалі Ленінград з сушы. У гэты дзень у выніку налётаў варожай авіяцыі пажар знішчыў драўляныя сховішчы Бадаеўскіх складаў, на якіх захоўвалася некалькі тысяч тон мукі і цукру. У горадзе ў гэты час знаходзілася каля 2,5 млн жыхароў. Абвастрылася харчовая праблема. Была пракладзена дарога па лёдзе Ладажскага возера, па якой перавозіліся грузы і эвакуіраваліся людзі. Гераічная абарона Ленінграда працягвалася 900 дзён і начэй і стала сімвалам мужнасці і гераізму савецкага народа. Ва ўмовах ваенных няўдач былі прыняты надзвычайныя меры па ўмацаванні баяздольнасці Чырвонай Арміі. У ліпені 1941 г. у Чырвонай Арміі і Ваенна-Марскім Флоце ўводзіўся інстытут ваенных камісараў, які дзейнічаў ва ўсіх палках і дывізіях; у ротах, батарэях і эскадронах дзейнічаў інстытут палітрукоў. Разам з камандзірамі камісары і палітрукі неслі «полную ответственность за выполненые войсковой частью боевой задачы, за её стойкость в бою ы непоколебымую готовность драться до последней каплы кровы с врагамы». 16 жніўня 1941 г. Стаўка выдае загад № 270, згодна з якім «срываюшш во время боя знакы разлычыя ы сдаюшшся в плен счытать злоснымы дызертырамы, семьы которых подлежат аресту как семьы нарушывшых прысягу ы предавшых Родшу». Дэзерціраў расстрэльвалі на месцы. Гэта рабілі створаныя ў ліпені 1941 г. асобыя аддзелы НКУС, замест якіх у красавіку 1943 г. у складзе наркамата абароны СССР было арганізавана Упраўленне контрразведкі «СМЕРШ». Для недапушчэння несанкцыянаваных камандаваннем адыходаў і панікі па загаду Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў верасні 1941 г. у кожнай стралковай дывізіі ўводзіліся загараджальныя атрады колькасцю да батальёна. У крайніх выпадках ім дазвалялася прымяняць зброю супраць «одержнмых паннкой военнослужашнх». 16) Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.; іх масштабы і сродкі пераадолення. Як магло здарыцца, што Чырвоная Армія ў пачатковы перыяд вайны пацярпела паражэнне? Прычыны паражэнняў Чырвонай Арміі былі абумоўлены шэрагам эканамічных, палітычных і ваенных фактараў -аб'ектыўных і суб'ектыўных. аб'ектыўных фактараў няўдач Чырвонай Арміі. 1. Да пачатку Другой сусветнай вайны Германія з дапамогай іншых капіталістычных краін стварыла магутную ваенную эканоміку, перабудавала сваю гаспадарку на ваенны лад, разгарнула масавую вытворчасць усіх відаў сучасных узбраенняў. Да таго ж фашысты распараджаліся рэсурсамі 12 краін Еўропы. Перад нападзеннем на СССР ваенна-эканамічны патэнцыял і людскія рэсурсы Германіі, яе васалаў і захопленых краін у некалькі разоў перавышалі ваенна-эканамічны патэнцыял і людскія рэсурсы Савецкага Саюза. 2. Пасля заваявання Еўропы фашысцкая Германія мела вопытную, правераную ў баях армію, якая знаходзілася ў поўнай баявой гатоўнасці, добра наладжаную работу штабоў, адпрацаванае амаль па гадзінах узаемадзеянне пяхоты, артылерыі, танкаў і авіяцыі. Нямецка-фашысцкая армія была сканцэнтравана ў трох моцных кампактных групоўках, разгорнутых уздоўж заходніх граніц СССР, добра забяспечана тэхнічна, амаль поўнасцю матарызавана, чаму ў значнай ступені садзейнічала трафейная тэхніка і ўзбраенні, захопленыя ў акупаваных краінах Еўропы. Вермахт выкарыстаў узбраенне і тэхніку 180 дывізій (92 нямецкія дывізіі былі забяспечаны трафейнымі аўтамашынамі). Толькі ў Францыі фашысцкія войскі захапілі да 5 тыс. танкаў і бронетранспарцёраў і 3 тыс. самалётаў. Чырвоная Армія не мела багатага вопыту вядзення сучаснай вайны. Больш таго, не было зроблена глыбокага аналізу ваенных аперацый Германіі супраць Польшчы і Францыі. У пачатку вайны ў савецкіх войсках было недастаткова супрацьтанкавых і зенітных установак, сродкаў сувязі і транспарта. Дрэнна было і з боепрыпасамі. 3. Значныя ваенныя сілы Савецкі Саюз быў вымушаны трымаць на Далёкім Усходе (40 дывізій - супраць японскіх мілітарыстаў) і ў Закаўказзі (супраць пагрозы з боку Турцыі). У сувязі з гэтым Савецкі Саюз не ў стане быў усе сілы і сродкі накіраваць на адпор гітлераўскай навале. суб'ектыўныя прычыны няўдач Чырвонай Арміі. 1. Ход прыгранічных бітваў паказаў, што нашы войскі на ўсіх узроўнях - ад Стаўкі Галоўнага Камандавання да камсастава тактычнага звяна не былі падрыхтаваны да вядзення сучаснай вайны з масавым выкарыстаннем артылерыі, танкаў, авіяцыі. Не было завершана таксама фарміраванне авіяцыйных злучэнняў і ўзбраенне іх навейшай тэхнікай, тэхнічнае пераўзбраенне ўсёй Чырвонай Арміі. Галоўная ўвага ў баявой вучобе надавалася пяхоце. Падрыхтоўцы бронетанкавых войск і авіяцыі, узаемадзеянню родаў войск у сучаснай вайне такой увагі не надавалася. У германскай арміі, наадварот, на полі боя назіралася ўзаемадзеянне танкаў з пяхотай, артылерыяй і авіяцыяй. 2. Негатыўную ролю адыгралі пралікі Сталіна і яго бліжэйшага акружэння ў ацэнцы ваенна-стратэгічнай сітуацыі і ў вызначэнні магчымых тэрмінаў нападзення Германіі на СССР. Лічылася, што спачатку Германія разаб'е Англію, затым магчымы ваенны паход на Блізкі і Сярэдні Усход і толькі пасля гэтага яна можа пачаць вайну супраць СССР. Паварот у палітыцы фашысцкай Германіі, звязаны з фактычнай адмовай ад дагавору аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 г., савецкімі кіраўнікамі не быў своечасова заўважаны, таму лічылася, што ваеннае сутыкненне з ёю можна адцягнуць. 3. Няўдачы Чырвонай Арміі былі абумоўлены памылковасцю савецкай ваеннай дактрыны, недахопамі і пралікамі ў стратэгічнай і тактычнай падрыхтоўцы савецкіх войск. У адпаведнасці з савецкай ваеннай дактрынай агрэсар павінен быць абяскроўлены і затрыманы на граніцы ў выніку кароткатэрміновых, непрацяглых прыгранічных баёў. Затым вайна пераносіцца на тэрыторыю агрэсара. Вышэйшае савецкае кіраўніцтва ў першай палове 1941 г. з цэнтральных рэгіёнаў СССР на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Прыбалтыкі перадыслакавала 4 арміі, перакінула вялікую колькасць баявой тэхнікі, боепрыпасаў, гаруча-змазачных матэрыялаў, ваеннага рыштунку з тым, каб на выпадак агрэсіі прыпыніць ворага на граніцы, а затым, у адпаведнасці з ваеннай дактрынай, перанесці баявыя дзеянні на тэрыторыю агрэсара. 4. Недахоп кадравага, прафесійнага каманднага складу і прафесійных штабоў, ад Стаўкі, наркамата абароны і генштаба да камандзіраў палкоў, батальёнаў і начальнікаў штабоў палкоў, адсутнасць у іх неабходных ваенных ведаў і баявога вопыту. 5. востры недахоп падрыхтаваных прафесійных малодшых камандзіраў (сяржантаў і старшынь) і малодшых афіцэрскіх кадраў - ад малодшага лейтэнанта да капітана ўключна. 6. велізарныя страты ў жывой сіле узбраеннях, і тэхніцы, панесеныя ўжо ў першыя тыдні і месяцы вайны. 7. Адкрыта правакацыйныя пералёты нямецкімі самалётамі нашых граніц, перамяшчэнне на тэрыторыю СССР дыверсійных і разведвальных груп, масавае высяленне германскімі ўладамі палякаў з прыгранічных раёнаў, падвоз пантонных сродкаў да рэк, выгрузка боепрыпасаў на грунт, зняцце дротавых загарод.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-06; просмотров: 420; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.219.119.163 (0.014 с.) |