Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Такім чынам, нападзеннем фашысцкай Германіі на Польшчу 1 верасня 1939 Г. Пачалася другая сусветная вайна.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
8. Уступленне войск Чырвоной Арміі ў Заходнія вобласці Беларусі і Украіны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пераўтварэнні на уз’яднаных тэрыторыях. 3 верасня 1939 г. германскі пасол у СССР Ф. Шуленбург высвятляў у В.М. Молатава пазіцыю СССР аб магчымым увядзенні войск Чырвонай Арміі ў зону ўплыву, якая была вызначана сакрэтным пратаколам да савецка-германскага пакта аб ненападзенні. 11 верасня 1939 г. быў аддадзены загад аб стварэнні Беларускага і Украінскага франтоў, была аб'яўлена мабілізацыя рэзервістаў. 16 верасня 1939 г. арміі Беларускага (камандуючы М.П. Кавалёў) і Украінскага (камандуючы С.К. Цімашэнка) франтоў былі разгорнутыя і падрыхтаваныя для вызваленчага паходу. 17 верасня 1939 г. войскі Чырвонай Арміі перайшлі мяжу Польскай дзяржавы і пачалі паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. У першы дзень былі ўжо вызвалены Баранавічы, 18 верасня - Навагрудак, Ліда, Слонім, 19 - Вільня, Пружаны, 20 -Гродна, 21 - Пінск, 22 - Беласток і Брэст. Большая частка насельніцтва Заходняй Беларусі - рабочыя, сяляне, рамеснікі, працоўная інтэлігенцыя сустракалі савецкіх салдат як родных братоў, кветкамі, хлебам-соллю. У гарадах і вёсках узнікалі шматлюдныя мітынгі, на якіх працоўныя віталі сваіх вызваліцеляў. У некаторых месцах ствараліся ваенна-рэвалюцыйныя камітэты. Яны арганізоўвалі атрады з рабочых і сялян, якія раззбройвалі паліцэйскіх і асаднікаў, бралі пад ахову чыгуначныя масты, прадпрыемствы, іншыя аб' екты. Паход войск Чырвонай Арміі працягваўся 12 дзён з 17 па 30 верасня 1939 г. На вызваленай тэрыторыі Заходняй Беларусі пачаліся сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні. У ваяводскіх і павятовых цэнтрах былі створаны часовыя ўправы, у мястэчках і вёсках -сялянскія камітэты. Гэта былі органы новай улады. Сялянскія камітэты дзялілі памешчыцкую і царкоўную зямлю сярод беззямельных і малазямельных сялян, якія атрымалі 431 тыс. га зямлі, пераважна ворнай і сенакосу. Ім было перададзена 14 тыс. коней і 33,4 тыс. кароў, а таксама зерне на пасеў. У выніку было ліквідавана памешчыцкае землеўладанне, значна павялічылася серадняцкая праслойка ў вёсцы. У гарадах часовыя ўправы бралі на ўлік фабрыкі і заводы, пакінутыя іх ўладальнікамі, арганізоўвалі вытворчасць. На многіх прадпрыемствах былі створаны групы і камісіі, якія ажыццяўлялі кантроль за іх дзейнасцю. Адначасова вялася актыўная падрыхтоўка да выбараў у Народны Сход Заходняй Беларусі. 22 кастрычніка 1939 г. адбыліся выбары ў Народны Сход Заходняй Беларусі. 28 - 30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны Сход Заходняй Беларусі. Яго адкрыў старэйшы дэпутат С.Ф. Струг, селянін з вёскі Масевічы Ваўкавыскага павета. Па дакладах дэпутатаў С.В. Прытыцкага і Ф.Д. Манцэвіча Народны Сход прыняў Дэкларацыі аб дзяржаўнай уладзе і аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад СССР і БССР. Былі прыняты таксама дэкларацыі аб канфіскацыі памешчыцкіх земляў, аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. 2 лістапада 1939 г. Надзвычайная V сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада нечарговая ІІІ сесія Вярхоўнага Савета БССР адпаведна прынялі Законы аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз' яднанні яе з БССР. На тэрыторыі Заходняй Беларусі было ўтворана 5 абласцей -Баранавіцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская і Беластоцкая. Усяго ў БССР налічвалася 10 абласцей і 188 раёнаў. Уключэнне заходніх абласцей у Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік паклала канец падзелу беларускага і ўкраінскага народаў, захавала тэрытарыяльную цэласнасць гэтых рэспублік, уз'яднала народы ў адзінай дзяржаве СССР. У канцы 1939 - пачатку 1940 гг. у заходніх абласцях ствараліся мясцовыя органы савецкай улады, а таксама партыйныя і камсамольскія арганізацыі. Адбываліся сацыялістычныя пераўтварэнні ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. У лістападзе - снежні 1939 г. пачалася нацыяналізацыя прамысловых прадпрыемстваў і банкаў. На жаль, былі нацыяналізаваны не толькі буйныя і сярэднія прадпрыемствы, але і большая частка дробных, што пярэчыла рашэнням Народнага Сходу. Аднаўляліся і пашыраліся прадпрыемствы, пачалося будаўніцтва новых фабрык і заводаў. Вялася работа па перабудове сельскай вытворчасці, ствараліся калектыўныя гаспадаркі. Наладжваўся гандаль. Пры актыўнай падтрымцы польскага эміграцыйнага ўрада і касцёла ў большасці населеных пунктаў Заходняй Беларусі была створана даволі шырокая канспіратыўная сетка польскага нацыяналістычнага падполля, якое вяло барацьбу за захаванне Польшчы ў межах да 1 верасня 1939 г. Органы бяспекі правялі шэраг аперацый па разгрому канспіратыўнай сеткі. У заходніх абласцях Беларусі за кароткі час была наладжана бясплатная сістэма медыцынскага абслугоўвання. Асабліва станоўчыя вынікі меліся ў нацыянальнай асвеце: ў 1939 - 1940 навучальным годзе ўжо працавала 5 643 школы, прычым у 4 278 навучанне вялося на беларускай мове, а ў астатніх дзеці вучыліся на рускай, польскай, яўрэйскай і літоўскай мовах. У пачатку 1941 г. каля 170 тыс. дарослых наведвалі школы па ліквідацыі непісьменнасці. У заходніх абласцях Беларусі былі адкрыты 4 вышэйшыя навучальныя ўстановы і 25 сярэдніх спецыяльных, у тым ліку 8 педвучылішч, 8 медвучылішч, 7 тэхнікумаў. На беларускай мове сталі выдавацца газеты, адкрыліся 5 драмтэатраў і 100 кінатэатраў, 220 бібліятэк з фондам 446 тыс. кніг. Адкрываліся нацыянальна-культурныя ўстановы на польскай і яўрэйскай мовах. У 1940 г. у Беластоку былі адчынены польскі і яўрэйскі драматычныя тэатры. У красавіку 1941 г. у Гродне адкрыўся музей польскай літаратуры імя Э. Ажэшкі. Выходзілі на польскай мове газеты, працавалі рэдакцыі польскага радыёвяшчання. 9) СССР і краіны Балтыі ў 1939-194 гг. Утварэнне Малдаўскай ССР Імкнучыся забяспечыць бяспеку паўночна-заходняй граніцы, Савецкі Саюз дамагаўся ад Эстоніі, Латвіі і Літвы згоды на размяшчэнне на іх тэрыторыі сваіх ваенных баз і воінскіх кантынгентаў. Пакт аб узаемадапамозе паміж СССР і Эстоніяй быў падпісаны 28 верасня 1939 г., 5 кастрычніка -аналагічны пакт з Латвіяй, а 10 кастрычніка - з Літвой. Савецкі Саюз атрымаў права размясціць на тэрыторыі гэтых краін свае ваенныя базы і воінскія гарнізоны (у Эстоніі і Латвіі - па 25 тыс. ваеннаслужачых, у Літве - 20 тыс. салдат і афіцэраў). У сувязі з пашырэннем нямецкага ўплыву ў Еўропе з' явілася небяспека блакіравання пэўных кругоў краін Балтыі з Германіяй. У мэтах умацавання сваіх абарончых рубяжоў у гэтым рэгіёне 14 чэрвеня 1940 г. урад СССР накіраваў ураду Літвы, а 16 чэрвеня -Латвіі і Эстоніі ноты, у якіх абвінаваціў іх у парушэнні дагавораў аб узаемадапамозе. Пры гэтым абвінавачванні зводзіліся да аднаўлення імі «Балтыйскай Антанты» (саюза трох дзяржаў), хаця яна была сфарміравана яшчэ ў пачатку 1930-х гг. Акрамя таго, Літва абвінавачвалася ў «выкраданні» чатырох савецкіх ваеннаслужачых. Усім тром урадам было прад'яўлена патрабаванне даць згоду на размяшчэнне ў важнейшых цэнтрах дадатковых савецкіх вайсковых часцей, замяніць урады (некаторых іх членаў аддаць пад суд) і ўтварыць «дружалюбныя» СССР урады. Тром краінам нічога не заставалася, як падпарадкавацца. Савецкія патрабаванні мелі ультыматыўны характар. Для іх рэалізацыі былі накіраваны ў Літву - В. Дзеканозаў (намеснік Л. Берыі), у Латвію - А. Вышынскі, у Эстонію - А. Жданаў. Былі праведзены выбары ў Народныя Сеймы Літвы і Латвіі і Дзяржаўную Думу Эстоніі, якія ў ліпені 1940 г. прынялі дэкларацыі аб абвяшчэнні ў сваіх краінах савецкай улады, уступленні ў склад СССР, прызнанні зямлі ўласнасцю дзяржавы і аб нацыяналізацыі асноўных сродкаў вытворчасці. У жніўні 1940 г. Літва, Латвія і Эстонія былі прыняты ў склад СССР у якасці рэспублік. Перад самай вайной пачалося высяленне былых памешчыкаў, крупных прадпрымальнікаў і іншых «классово чуждых элементов» з сем'ямі ў малаабжытыя раёны СССР. У канцы чэрвеня 1940 г. савецкія войскі пасля прад'яўлення адпаведных патрабаванняў да Румыніі ўвайшлі ў Бесарабію і Паўночную Букавіну (цяпер - Чарнавіцкая вобласць Украіны), населеную пераважна украінцамі (Бесарабія і Букавіна былі захоплены Румыніяй у маладой Савецкай рэспублікі ў гады грамадзянскай вайны). Утварэнне Малдаўскай ССР адбылося ў жніўні 1940 г. у выніку вяртання СССР Бесарабіі і Паўночнай Букавіны і ўз' яднання іх з Малдаўскай аўтаномнай рэспублікай, якая ў гэты час ўваходзіла ў склад Украінскай ССР. Савецка-фінская вайна. Ва ўмовах абвастрэння ваенна-палітычных абставін у Еўропе неадкладнай задачай для СССР стала забеспячэнне бяспекі паўночна-заходніх подступаў да Ленінграда - буйнейшага прамысловага цэнтра краіны. Мяжа СССР з Фінляндыяй праходзіла па Карэльскім перашыйку ўсяго ў 32 км ад Ленінграда. Па так званай «лініі Маннергейма» працягласцю 135 км і глыбінёй да 90 км фінскі бок пры падтрымцы краін Захаду актыўна ажыццяўляў будаўніцтва ваенных умацаванняў, што выклікала занепакоенасць савецкага кіраўніцтва. 12 кастрычніка 1939 г. СССР прапанаваў Фінляндыі заключыць пакт аб узаемадапамозе. Але ўрад Фінляндыі адмовіўся гэта зрабіць на той падставе, што гэта супярэчыла б нейтралітэту краіны. Тады з мэтай узмацнення бяспекі Ленінграда савецкі бок прапанаваў аддаць яму Карэльскі перашыек і шэраг астравоў у Фінскім заліве - усяго 2 761 км2 тэрыторыі, а таксама здаць у арэнду СССР тэрмінам на 30 гадоў порт Ханко на паўночным узбярэжжы Фінскага заліва для стварэння там савецкай ваенна-марской базы. Узамен СССР выказаў гатоўнасць саступіць Фінляндыі частку тэрыторыі тагачаснай Карэла-Фінскай ССР плошчай 5 529 км2. Савецка-фінляндскія перамовы па гэтых пытаннях праходзілі ў Маскве з перапынкамі з 12 кастрычніка па 13 лістапада 1939 г. Савецкі бок на чале з В.М. Молатавым фармуляваў свае патрабаванні ў рэзка ультыматыўнай форме. Фінская дэлегацыя ў рэшце рэшт згадзілася аддаць СССР некаторыя астравы ў Фінскім заліве і частку Карэльскага перашыйка, але рашуча адмовілася аддаць г. Выбарг і порт Ханка, аднак В.М. Молатаў не жадаў ісці ні на якія кампрамісы. Савецкае кіраўніцтва вымушана было ўзяць курс на рашэнне праблемы ваенным шляхам. 26 лістапада 1939 г. на савецка-фінскай мяжы адбыўся ўзброены інцыдэнт: па савецкай версіі, фінская артылерыя абстраляла савецкія войскі ў раёне мястэчка Майніла; па фінскай версіі, яны былі абстраляны савецкай артылерыяй. 29 лістапада 1939 г. СССР разарваў дыпламатычныя адносіны з Фінляндыяй, а 30 лістапада пачаў ваенныя дзеянні. Савецкае кіраўніцтва памылкова лічыла, што Чырвоная Армія сіламі войск Ленінградскай ваеннай акругі пераможа фінаў за некалькі дзён. 1 снежня 1939 г. у г. Тэрыёкі (на фінскім баку граніцы) быў ўтвораны «Народны ўрад Фінляндскай Дэмакратычнай Рэспублікі» на чале з сакратаром Выканкома Камінтэрна О.В. Куусіненам. З гэтым урадам урад СССР падпісаў 2 снежня дагавор аб узаемадапамозе і дружбе. Урад О.В. Куусінена прыняў усе савецкія патрабаванні. Ваенныя дзеянні войск Чырвонай Арміі не прыносілі станоўчых вынікаў. Толькі 11 лютага 1940 г. савецкія войскі з вялікімі стратамі ажыццявілі паспяховае наступленне ў Фінляндыі. Была прарвана абарончая «лінія Маннергейма». У сакавіку ў Маскве пачаліся савецка-фінляндскія перамовы, якія скончыліся падпісаннем 12 сакавіка 1940 г. мірнага дагавору. У адпаведнасці з ім Фінляндыя пагадзілася адсунуць сваю граніцу з СССР на Карэльскім перашыйку, паўночна- заходней Ладажскага возера і ў раёне Куалаярві: Карэльскі перашыек, шэраг астравоў у Фінскім заліве, невялікая тэрыторыя з горадам Куалаярві, частка паўвастравоў Рыбачы і Сярэдні адыйшлі да СССР. Паўвостраў Ханка перадаваўся у арэнду Савецкаму Саюзу тэрмінам на 30 гадоў. 11) Акупацыя Германіяй краін Еўропы. Падрыхтоўка Германіі да вайны з СССР. Прыняцце плана “Барбаросса”. Пасля разгрому польскай арміі баявыя дзеянні паміж Германіяй, Англіяй і Францыяй былі прыпынены да вясны 1940 г. Гэты перыяд у гісторыі атрымаў назву «дзіўнай вайны», калі ваенныя дзеянні англа-французскіх і нямецкіх войск абмяжоўваліся нязначнымі аперацыямі на моры. На Заходнім фронце гаспадарыла цішыня, толькі дзе-нідзе завязваліся выпадковыя перастрэлкі. Дзеянні авіяцыі не выходзілі за рамкі разведвальных палётаў. Гітлераўскае кіраўніцтва выкарыстала перыяд «дзіўнай вайны» у першую чаргу для прывядзення ў гатоўнасць узброеных сіл, выпуску неабходнай колькасці баявой тэхнікі і боепрыпасаў, а таксама для пераадолення шэрагу «вузкіх месцаў» у ваеннай падрыхтоўцы войск, якія выявіліся ў ходзе баявых дзеянняў у Польшчы. Вясной 1940 г. германская армія распачала буйнамаштабнае наступленне на Захадзе. Перад уварваннем у Францыю нацысцкая Германія акупіравала Данію і Нарвегію. 9 красавіка 1940 г. была захоплена Данія. Пасля акупацыі Даніі і Нарвегіі ваенныя намаганні Германіі перанесліся ў цэнтр Еўропы. Вермахт абрушыў сваю моц на Бельгію, Галандыю і Францыю. 10 мая 1940 г. па ўмоўным сігнале «Данцыг» нямецкія войскі ўварваліся ў Бельгію. 28 мая нямецкі генерал Рэйхенаў і бельгійскі генерал Дэуссо падпісалі пратакол капітуляцыі бельгійскай арміі. У кароткі тэрмін былі акупіраваны Галандыя і Люксембург. Нягледзячы на тое, што поспех быў дасягнуты лёгка, камандаванне вермахта чакала, што саюзнікі выкарыстаюць стратэгічныя рэзервы і нанясуць контрудар, каб ліквідаваць прарыў. Аднак гэтага не адбылося. 18 мая 1940 г. немцы пачалі наступленне і праз дзень захапілі Амьен і перадавымі атрадамі выйшлі да ўзбярэжжа ў раёне Дзюнкерка. 40 англійскіх, французскіх і бельгійскіх дывізій былі адсечаны ад галоўных сіл. Германскае камандаванне палічыла, што лёс гэтай групоўкі вырашаны і 24 мая Гітлер аддаў загад прыпыніць наступленне танкавых злучэнняў (так званы стоп-загад). Штучна створаная паўза дапамагла ў далейшыя дні вырвацца саюзнікам з жалезных германскіх клешняў і эвакуіравацца морам з Францыі. Немцы дазволілі групоўцы ў 338 226 чал. у перыяд з 27 мая па 4 чэрвеня 1940 г. пераправіцца праз Ла-Манш. 5 чэрвеня 1940 г. германскае камандаванне ўвяло ў дзеянне план «Рот» - план наступлення ў цэнтральныя раёны Францыі. Сілы былі вельмі няроўнымі, адчувалася маральная і фізічная стомленасць французскіх войск. Францыя страціла каля 90 тыс. чал. забітымі. 14 чэрвеня германская армія фактычна без бою ўвайшла ў Парыж. 22 чэрвеня 1940 г. у Камп'ене Гітлер падпісаў перамір'я з французскай дэлегацыяй на чале з Петэнам. Умовы перамір'я: уся паўночная Францыя з Парыжам стала зонай нямецкай акупацыі; Італія акупіравала частку паўднёва-усходняй Францыі; французская армія скарачалася да 100 тысяч. Францыі было дазволена захаваць калоніі, але аплачваць утрыманне на сваёй тэрыторыі германскіх войск. Ваеннапалонныя заставаліся ў германскіх руках, гэта азначала, што 5 % мужчынскага насельніцтва Францыі выкарыстоўваліся на прымусовых работах на карысць Германіі. Па ўмовах Кампьенскага перамір' я паўднёвая частка Францыі засталася пад уладай урада Петэна (т. зв. урад Вішы), які стаў на шлях супрацоўніцтва з захопнікамі. Такія ўзаемаадносіны атрымалі назву калабарацыянізм - сістэма адносін, якая патрабуе добраахвотнага супрацоўніцтва з акупантамі ў ваеннай, палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай галінах на карысць агрэсара. Францыя вымушана была заключыць перамір' е і з Італіяй, якая ўступіла ў вайну супраць яе 10 чэрвеня 1940 г., калі лёс Францыі быў амаль што вырашаны. Германскае і італьянскае камандаванне падзялілі тэатр ваенных дзеянняў. Італія, якая вяла «паралельную вайну», дзейнічала ў раёне паўднёвых Альпаў. Італьянскія войскі захапілі Брытанскія Самалі, частку Кеніі, Судан, а ў верасні праніклі праз Лівію ў Егіпет, аднак тут былі спынены і разбіты англічанамі. Пасля капітуляцыі Францыі Англія засталася адна супраць Германіі. 31 ліпеня 1940 г. Гітлер аддаў распараджэнне ваеннаму камандаванню рыхтаваць высадку на Брытанскія астравы (аперацыя «Марскі леў»). 13 жніўня 1940 г. пачалася «бітва за Англію» -масіраваныя бамбардзіровачныя налёты германскай авіяцыі. Англія паспяхова выстаяла. Страты Германіі ў самалётах былі настолькі вялікімі (1 733 самалёты), што 17 верасня 1940 г. Гітлер прыняў рашэнне адкласці аперацыю «Марскі леў» на нявызначаны час. Пасля прыпынення Германіяй аперацыі «Марскі леў» наблізілася чарга Савецкага Саюза. 18 снежня 1940 г. Гітлер зацвердзіў план нападзення на Савецкі Саюз, вядомы пад назвай план «Барбароса». У снежні 1940 г. Германія пачала непасрэдную падрыхтоўку да вайны з СССР. У маі 1941 г. быў прыняты яшчэ адзін план «Ост» - разгорнутая праграма знішчэння і каланізацыі народаў Савецкага Саюза. Рыхтуючы агрэсію супраць Савецкага Саюза, нацысцкая Германія імкнулася замацаваць сувязі з саюзнікамі, уцягнуць у агрэсіўны блок новыя краіны. Асаблівая ўвага надавалася ўмацаванню адносін з Балгарыяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй, якія павінны былі стаць важнымі плацдармамі агрэсіі супраць Савецкай краіны. Восенню 1940 г. пачаліся перамовы паміж Фінляндыяй і Германіяй, на якіх была дасягнута дамоўленасць аб сумеснай агрэсіі супраць СССР. Фінляндыі былі абяцаны тэрыторыі Карэліі (акрамя Кольскага паўвострава), а таксама Ленінградскай вобласці. 1 сакавіка 1941 г. аб далучэнні да Траістага пакта заявіў царскі ўрад Балгарыі. У гэты ж дзень у краіну былі ўведзены нямецкія войскі. Германская дыпламатыя рабіла захады для ўцягвання ў агрэсіўны саюз і Югаславіі. 25 сакавіка 1941 г. урад Цветкавіча падпісаў пратакол аб далучэнні Югаславіі да Траістага пакта. Гэты антынацыянальны акт выклікаў востры палітычны крызіс у краіне. У ноч на 27 сакавіка 1941 г. адбыўся дзяржаўны пераварот. Урад Цветкавіча паў. Новае кіраўніцтва генерала Сімавіча накіравала ў Маскву дэлегацыю для перамоў. 5 красавіка 1941 г. быў заключаны дагавор аб сяброўстве і ненападзенні паміж СССР і каралеўствам Югаславіі. Падпісаўшы дагавор, Савецкі Саюз імкнуўся прадухіліць распаўсюджванне фашысцкай агрэсіі на Балканскі паўвостраў. Неабходна было захаваць незалежнасць Югаславіі і Грэцыі і памяшаць выкарыстаць балканскі плацдарм для вайны супраць Савецкага Саюза. У адказ на мірнае пагадненне Югаславіі з СССР германскія войскі 6 красавіка 1941 г. пры падтрымцы італьянскіх і венгерскіх дывізій уварваліся ў Югаславію. Важнейшыя гарады краіны, у тым ліку і яе сталіца Белград, падвергліся масіраваным ударам авіяцыі. Гітлер спяшаўся стварыць неабходны плацдарм, не чакаючы заканчэння баёў. Ужо 12 красавіка ён падзяліў Югаславію паміж Германіяй, Італіяй, Венгрыяй і Балгарыяй, хоць акт аб капітуляцыі Югаславіі быў падпісаны ў Сараеве толькі 18 красавіка 1941 г. Адначасова з агрэсіяй супраць Югаславіі нямецкія і італьянскія войскі разгарнулі ваенныя дзеянні супраць Грэцыі, 23 красавіка 1941 г. яна здалася немцам і італьянцам. Германскія войскі хутка акупіравалі краіну і шматлікія астравы ў Эгейскім моры. У канцы мая вермахт авалодаў востравам Крыт, які павінен быў стаць плацдармам для нападу на краіны Блізкага Усходу і захопу Суэцкага канала. Фактычна ўся паўднёва-усходняя Еўропа апынулася пад пятой акупантаў. Югаславія, Грэцыя, падзеленыя паміж Германіяй і Італіяй, страцілі сваю нацыянальную незалежнасць. Харватыя была абвешчана «незалежнай» дзяржавай. З захопам краін Балканскага паўвострава агрэсіўны блок значна ўмацаваў свае пазіцыі. Дзякуючы намаганням Савецкага Саюза ад гітлераўскай акупацыі была выратавана Швецыя. У сувязі з акупацыяй Балканскіх краін была створана рэальная пагроза для бяспекі Турцыі. У пачатку сакавіка 1941 г. савецкі ўрад заявіў, што калі Турцыя будзе падвергнута нападзенню, Савецкі Саюз будзе прытрымлівацца заключанага паміж абедзвюма краінамі пакта аб нейтралітэце. З першых дзён акупацыі ў большасці еўрапейскіх краін разгарнулася шырокая па размаху і формах барацьба супраць германскага акупацыйнага рэжыму, якая атрымала назву «рух Супраціўлення». У ім ўдзельнічалі людзі розных сацыяльных слаёў і груп, палітычных і рэлігійных поглядаў: інтэлігенцыя і буржуазія, рабочыя і сяляне, камуністы і сацыялісты, лібералы і кансерватары, а таксама беспартыйныя, хрысціяне і мусульмане. Іх аб' ядноўвала агульная мэта - супрацьстаяць германскаму акупацыйнаму рэжыму і аднавіць нацыянальна-дзяржаўную незалежнасць сваіх краін. 12) Дзейнасць савецкага кіраўніцтва па падрыхтоўцы краіны да абароны дасягненні і пралікі. Заходняя асобая ваенная акруга. У выніку індустрыялізацыі і калектывізацыі ў Савецкім Саюзе была пабудавана моцная цэнтралізаваная прамысловасць і калектывізаваная сельская гаспадарка. У перадваенныя гады было ўведзена ў эксплуатацыю звыш 9 тыс. новых заводаў, фабрык, шахт, большая іх частка будавалася на Усходзе краіны. Асноўнымі месцамі іх размяшчэння былі Паволжа, Урал, Сібір, Казахстан, тыя раёны, якія знаходзіліся далёка ад заходняй мяжы і былі недасягальнымі для варожай авіяцыі, што ў значнай ступені садзейнічала ўмацаванню абароны дзяржавы. Новыя прадпрыемствы будаваліся з разлікам іх магчымага пераводу на вытворчасць баявой тэхнікі і зброі. Былі пабудаваны такія гіганты, як Магнітагорскі, Кузнецкі і Нова-Тагільскі металургічныя камбінаты, ажыццёўлена тэхнічная рэканструкцыя вугальнай базы на Украіне, распрацаваны новыя вугальныя басейны у Сібіры і на Урале, асвоены Волга-Уральскі нафтавы раён. Да 1940 г. СССР меў усе неабходныя прамысловыя вытворчасці для паспяховага развіцця ваенна-эканамічнага патэнцыялу. Хуткімі тэмпамі будаваліся прадпрыемствы каляровай металургіі. Былі ўведзены ў эксплуатацыю нікелевыя камбінаты на Кольскім паўвостраве, Паўднёвым Урале і ў Запаляр'і, алюмініевы завод на Урале, свінцовыя заводы ў Казахстане. Завяршылася будаўніцтва буйнейшых Сярэдне-Уральскага, Орскага і Балхашскага медзеплавільных камбінатаў. Рост выпуска каляровых металаў у перадваенныя гады дазволіў значна скараціць, а па некаторых матэрыялах поўнасцю адмовіцца ад іх увозу з-за мяжы. Пагроза вайны патрабавала выдзяляць значныя сродкі на абарону. Умацоўваючы ваенна-эканамічны патэнцыял краіны, кіраўніцтва Савецкага Саюза імкнулася ўдасканальваць арганізацыю вытворчасці і ўзровень дысцыпліны на прадпрыемствах і ва ўстановах. Згодна загада Вярхоўнага савета СССР ад 26 чэрвеня 1940 г. усе працоўныя пераходзілі на 8-гадзінны рабочы дзень і 7-дзённы рабочы тыдзень, актывізавалася барацьба за ўмацаванне дысцыпліны на вытворчасці, забаранялася самавольна пакідаць рабочыя месцы. Значна выраслі магутнасці танкавых і авіяцыйных заводаў. Палітычнае кіраўніцтва СССР значную ўвагу надавала ўмацаванню Узброеных Сіл. Значным крокам у гэтым напрамку з'явілася прыняцце 1 верасня 1939 г. Закона аб усеагульнай вайсковай павіннасці. Чырвоная Армія пераводзілася на кадравую сістэму камплектацыі замест тэрытарыяльна-кадравага прынцыпу яе камплектавання, зніжаўся прызыўны ўзрост з 21 года да 19 гадоў. Быў створаны моцны падводны флот, праведзена значная мадэрнізацыя баявых караблёў, прадугледжвалася далейшае пашырэнне будаўніцтва вялікага марскога і акіянскага флоту. Пагроза распальвання вайны патрабавала мадэрнізацыі ўзбраення арміі і флоту. Ужо ў 1939 г. быў выпушчаны штурмавік ІЛ-2, а знішчальнік ЯК-1 - у пачатку 1940 г. Аднак у войскі гэтыя самалёты сталі паступаць толькі ў 1941 г. Лепшыя ў свеце танкі КВ і Т-34 былі сканструяваны і прыняты на ўзбраенне ў канцы 1939 г., але іх серыйная вытворчасць пачалася толькі ў другой палове 1940 г. Наркамат абароны вельмі зацягнуў рашэнне аб пераўзбраенні арміі новымі тыпамі самалётаў, танкаў, артылерыйскай і стралковай зброяй. Чырвоная Армія мела самую разнастайную зброю айчыннай вытворчасці. Многія ўзоры савецкага ўзбраення былі не толькі на ўзроўні аналагічных відаў зброі заходніх краін, але і пераўзыходзілі іх, аднак новыя ўзоры баявой тэхнікі і зброі толькі пачыналі паступаць у войскі. Краіна зрабіла шмат дзеля абароны, аднак ні часу, ні сродкаў, каб належным чынам падрыхтавацца для адпору ворагу, было недастаткова. Савецкі Саюз яўна адставаў у вытворчасці новай зброі і тэхнікі ад германскай прамысловасці. Магутнай групоўцы германскіх узброеных сіл, якія былі сканцэнтраваны ўздоўж заходняй мяжы СССР і падрыхтаваны для нападу, супрацьстаялі Паўночны флот, войскі Ленінградскай ваеннай акругі, Балтыйскі флот, а таксама войскі Прыбалтыйскай, Заходняй, Кіеўскай асобных акруг, Адэскай акругі і Чарнаморскага флоту. З пачаткам вайны кожная акруга (акрамя Адэскай) была пераўтворана ў фронт. У сувязі з абвастрэннем агульнай абстаноўкі ў маі - чэрвені 1941 г. у войсках Чырвонай Арміі праводзіліся значныя перагрупоўкі. Спачатку яны ахапілі толькі прыгранічныя ваенныя акругі, а з 13 мая пачалася перадыслакацыя войск з унутраных акруг бліжэй да мяжы. Войскі прыгранічных акруг складалі больш паловы колькасці войскаў усёй Чырвонай Арміі (каля 54 %). Гэта былі буйныя сілы, дастатковыя для паспяховай абароны. Аднак асабовы склад большасці дывізій быў укамплектаваны па штатах мірнага часу. Асабовы склад Заходняй асобай ваеннай акругі (ЗахАВА) налічваў 37 - 71 % штатаў ваеннага часу. Забяспечанасць тылавых органаў транспартам складала 40 - 45 %. З 6 механізаваных карпусоў толькі адзін меў амаль поўную матэрыяльную частку. Асновай танкавага парку і авіяцыі былі машыны састарэлых марак. Ваенна-паветраныя сілы размяшчаліся скучана, блізка ля мяжы і не мелі цэнтралізаванага кіравання. Не было і сучасных сродкаў сувязі. Войскі былі размешчаны на вялікай тэрыторыі па фронце (да 4,5 тыс. км і на 400 км у глыбіню). Дывізіі другога эшалону былі аддалены ад мяжы на 50 - 100 км, а злучэнні рэзерва - на 150 -400 км. Усе танкавыя дывізіі ўваходзілі ў склад другога эшалону і рэзерваў. Пралікі меліся і ў размяшчэнні мабілізацыйных запасаў. Іх вялікая колькасць знаходзілася каля дзяржаўнай мяжы, што ў першыя месяцы вайны непазбежна паставіла іх пад пагрозу знішчэння. Разам з тым узброеныя сілы, у тым ліку і тая іх частка, якая дыслацыравалася ў БССР, былі аслаблены рэпрэсіямі. У Беларусі праводзілася работа па ўмацаванні заходніх рубяжоў краіны. Планавалася пабудаваць 4 умацаваныя раёны: Гродзенскі, Асавецкі, Замброўскі, Брэсцкі. Актывізавалася дзейнасць абаронных і спартыўных таварыстваў, арганізацый Чырвонага Крыжа сярод насельніцтва, вучнёўскай і студэнцкай моладзі. На прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах ствараліся гурткі па вывучэнню ваеннай справы. Іх удзельнікі авалодвалі майстэрствам меткай стральбы, кіданнем гранаты, санітарнай і аўтамабільнай справамі. Рыхтаваліся значкісты ПВХО, ГТО, ГСО, варашылаўскія стралкі, кулямётчыкі, снайперы, шафёры, матацыклісты, лётчыкі, парашутысты, радысты, варашылаўскія коннікі і іншыя спецыялісты вайсковай справы. Праводзіліся ваенізаваныя пераходы студэнтаў і навучэнцаў, ваенна-тактычныя вучэнні і гульні. Ствараліся і працавалі спартыўныя секцыі, праходзілі вечары фізкультурнікаў, праводзіліся спартыўныя спаборніцтвы, лыжныя паходы і спартакіяды. Гэта садзейнічала падрыхтоўцы насельніцтва і перш-наперш моладзі да абароны Айчыны. Часці ЗахАВА (камандуючы генерал арміі Дз.Р. Паўлаў, начальнік штаба генерал-маёр У.Я. Клімаўскіх, член ваеннага савета карпусны генерал А.Я. Фаміных) складаліся з 44 дывізій агульнай колькасцю 671,9 тыс. чал. У войсках было 10 087 гармат і мінамётаў, 2 201 танк і 1 685 самалётаў (у асноўным старых мадэляў). Фактычна ігнаравалася верагоднасць нападу нацысцкай Германіі на СССР. У выніку савецкія войскі не былі прыведзены ў баявую гатоўнасць, а жорсткае патрабаванне не паддавацца на правакацыі дэзарыентавала армію і народ. Такімі былі дасягненні і пралікі савецкага кіраўніцтва па падрыхтоўцы краіны да абароны. 13) Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР. Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза. 22 чэрвеня 1941 г. у 3 гадзіны 30 хвілін тры групы армій фашысцкага блока на фронце паміж Балтыйскім і Чорным марамі і тры асобныя арміі паміж Фінскім залівам і Барэнцавым морам (усяго 190 варожых дывізій, з якіх 153 дывізіі - нямецкія і 37 дывізій - фінскія, венгерскія, італьянскія і румынскія, агульнай колькасцю 5,5 млн чал.) пасля магутнай артылерыйскай падрыхтоўкі ўварваліся на тэрыторыю Савецкага Саюза. Варожая авіяцыя нанесла ўдар па аб'ектах у Заходняй прыгранічнай паласе на адлегласці 400 км, г.зн. на глыбіню размяшчэння войск нашых заходніх прыгранічных ваенных акруг. Масіраваным бамбардзіроўкам падвергліся гарады Мурманск, Ліепая, Рыга, Каўнас, Мінск, Смаленск, Кіеў, Жытомір і інш., а таксама ваенна-марскія базы Кранштадт, Ізмаіл, Севастопаль і інш. Савецкая авіяцыя прыгранічных акруг з-за скучанага базіравання часцей і непрывядзення ў стан баявой гатоўнасці страціла ў першы дзень вайны 1 200 самалётаў, 738 з якіх было знішчана на беларускай зямлі. Задачу разбурэння ліній сувязі, парушэння ўпраўлення войскамі вырашалі дыверсійныя групы палка «Брандэнбург», скінутыя на парашутах на савецкую тэрыторыю. Імі былі знішчаны таксама многія савецкія камандзіры і дэлегаты сувязі ў першыя гадзіны вайны. Разам з фашысцкай Германіяй супраць СССР выступілі Італія, Фінляндыя, Румынія, Венгрыя, марыянетачная прагерманская Славакія (выдзелілася з Чэхаславакіі), прагерманская Харватыя (выдзелілася з Югаславіі). Іспанія, Партугалія, Турцыя, Швецыя, Данія і Нарвегія вайны Савецкаму Саюзу афіцыйна не аб'яўлялі, але на справе гэтыя дзяржавы ўступілі ў тайную змову з агрэсарам. 22 чэрвеня ў 12 гадзін дня ад урада СССР да савецкага народа звярнуўся нарком замежных спраў В.М. Молатаў. Яго выступленне закончылася словамі, якія хутка сталі крылатымі: «Наше дело правое. Враг будет разбит. Победа будет за нами». Пачалася Вялікая Айчынная вайна - састаўная і рашаючая частка Другой сусветнай вайны. Яна працягвалася 1418 дзён і начэй. З самага пачатку вайна атрымала найменне «Вялікая Айчынная». Мэты фашысцкай Германіі ў развязанай ёю вайне зводзіліся да наступнага: Пашырэнне жыццёвай прасторы для германцаў, заваяванне сусветнага панавання. Зыходзячы з ідэі аб «націску на ўсход», Гітлер абгрунтаваў ідэю пашырэння «жыццёвай прасторы» германскай нацыі за кошт далучэння ўсходніх тэрыторый. Гітлер адмаўляў славянскім народам у здольнасці ствараць уласныя дзяржавы. Ідэалагічным ворагам пад нумарам адзін у германскага нацыянал-сацыялізму з' яўляўся «савецкі яўрэйска-бальшавісцкі рэжым». Разгром Узброеных Сіл СССР, знішчэнне савецкай дзяржавы, падзел тэрыторыі і багаццяў СССР паміж Германіяй і яе сатэлітамі, стварэнне на прасторах СССР дробных дзяржаўных утварэнняў каланіяльнага і поўкаланіяльнага тыпу. Фашысты планавалі засяліць Украіну, Беларусь, Літву, Латвію, Эстонію 10 млн нямецкіх каланістаў - «сапраўдных гаспадароў зямлі і прамысловасці», потым уключыць гэтыя землі ў склад «вялікай Германіі». У Закаўказзі і Сярэдняй Азіі меркавалі арганізаваць з буржуазных нацыяналістаў марыянетачныя ўрады, цалкам падпарадкаваныя Берліну і дыслакаваным там гарнізонам нямецкіх войск. На месцы Масквы фашысты хацелі стварыць вялікае возера, Ленінград разбурыць і перадаць саюзнай Фінляндыі. Румыніі за ваенную дапамогу абяцалі аддаць Малдавію і Адэсу, Італіі - шэраг зямель на поўдні СССР. Правячым колам Турцыі пры ўступленні ў вайну абяцалі перадаць шэраг раёнаў Закаўказзя, Японіі - савецкі Далёкі Усход і Усходнюю Сібір. Не забыліся фашысты і пра Злучаныя Штаты і Англію. Калі яны прызнаюць першынство Германіі ў свеце, вернуць ёй калоніі, прымкнуць да ваеннага паходу супраць СССР ці будуць нейтральнымі - пры гэтых умовах нацысты абяцалі ЗША аддаць Чукотку і Камчатку, Англіі - поўнач Еўрапейскай часткі СССР з Мурманскам і Архангельскам. Фізічнае знішчэнне большай часткі славян - насельніцтва «ніжэйшай расы», анямечванне астатніх славян і ператварэнне іх у рабоў нямецкіх гаспод. У адпаведнасці з планам «Ост» меркавалася 75 % насельніцтва Беларусі знішчыць ці выселіць за Урал, 25% анямечыць і прымусіць працаваць на немцаў-каланізатараў. У Мінску, напрыклад, планавалася пакінуць 100 тыс. чал. мясцовага насельніцтва і пасяліць 50 тыс. нямецкіх каланістаў, у Гомелі -адпаведна 50 і 30 тыс., у Магілёве і Бабруйску - па 50 і 20 тыс., у Барысаве, Лідзе і Навагрудку - па 15 тыс. мясцовага насельніцтва і 5 тыс. нямецкіх каланістаў і г.д. Савецкі Саюз у навязанай яму вайне ставіў задачай абарону Айчыны, вызваленне акупаванай ворагам савецкай тэрыторыі і насельніцтва; аказанне дапамогі народам Еўропы ў вызваленні ад фашызму, ліквідацыю фашызму і яго «новага парадку», выратаванне сусветнай цывілізацыі ад фашысцкага варварства; недапушчэнне ў будучым магчымасці новай вайны з боку агрэсіўных сіл і дзяржаў. У першы дзень вайны Прыбалтыйская, Заходняя і Кіеўская асобныя ваенныя акругі былі пераўтвораны адпаведна ў Паўночна-Заходні, Заходні і Паўднёва-Заходні франты. 24 чэрвеня Ленінградская ваенная акруга была пераўтворана ў Паўночны фронт, а з 9-й і 18-й армій сфарміраваны Паўднёвы фронт. Для непасрэднага кіраўніцтва ўзброенай барацьбой на франтах 23 чэрвеня 1941 г. была створана Стаўка Галоўнага Камандавання, якая пазней пераўтворана ў Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандавання пад старшынствам Сталіна. Сталін прызначаецца наркомам абароны і Вярхоўным Галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі СССР. 14) Мабілізацыя сіл і сродкаў краіны для барацьбы з фашысцкай агрэсіяй. Канкрэтнай праграмай мабілізацыі сіл і сродкаў краіны на барацьбу з ворагам з'яўлялася дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП(б) партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей ад 29 чэрвеня 1941 г. Савецкі ўрад і ЦК партыі заклікалі перабудаваць усю работу на ваенны лад, арганізаваць усебаковую дапамогу фронту, павялічыць вытворчасць зброі, боепрыпасаў, танкаў, самалётаў, пачаць партызанскую барацьбу ў тыле ворага. Мерапрыемствы па мабілізацыі сіл і сродкаў краіны для барацьбы з ворагам былі выкладзены І.В. Сталіным у яго прамове па радыё 3 ліпеня 1941 г. 30 чэрвеня 1941 г. ствараецца Дзяржаўны Камітэт Абароны (ДКА) ў наступным складзе: І. Сталін (старшыня), В. Молатаў (намеснік старшыні), К. Варашылаў, Г. Маленкоў, Л. Берыя. Камітэт валодаў надзвычай вялікай кампетэнцыяй: · прызначаў і здымаў з пасад вышэйшае камандаванне; · займаўся падрыхтоўкай ваенных рэзерваў для дзеючай арміі; · вырашаў ваенна-стратэгічныя пытанні; наладжваў работу прамысловасці, транспарта, сельскай гаспадаркі, забеспячэнне насельніцтва і арміі; · займаўся падрыхтоўкай працоўных рэзерваў і размеркаваннем рабочай сілы па вытворчых аб' ектах. Для аператыўнага кіраўніцтва ваеннай гаспадаркай былі пашыраны правы народных камісарыятаў СССР, саюзных рэспублік і створаны наркаматы танкавай і мінамётнай прамысловасці. Наступнай састаўной часткай праграмы пераўтварэння краіны ў адзіны баявы лагер з'яўлялася мабілізацыя, разгортванне і павышэнне боегатоўнасці Савецкіх Узброеных Сіл. 24 чэрвеня 1941 г. СНК СССР прымае пастанову аб стварэнні на добраахвотных пачатках у прыфрантавой паласе знішчальных батальёнаў для барацьбы з дыверсійнымі і дэсантнымі групамі праціўніка. Адной з форм масавага патрыятычнага руху савецкага народа, яго непасрэднага ўдзелу ў вайне супраць германскіх захопнікаў было народнае апалчэнне. ЦК ВКП(б) прыняў меры па ўзмацненні партыйна-паліт
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-06; просмотров: 510; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.15.195.84 (0.013 с.) |