Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Пачатак Другой сусветнай вайны, яе прычыны і характар.↑ Стр 1 из 7Следующая ⇒ Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Лінія Керзана, Вырашэнне лёсу Беласточыны і Віленскага краю. Заходнія межы Беларусі у 1919 г.; падчас Рыжскага міру 1921 г.; Савецка-германскага дагавора “Аб дружбе і граніцы” 1939 г.; Крымскай канференцыі 1945 г. «лінія Керзана» - прыкладную мяжу рассялення палякаў, з аднаго боку, і украінцаў і беларусаў - з другога, якая была вызначана Парыжскай мірнай канферэнцыяй ў 1919 г. Вярхоўным саветам Антанты як усходняя граніца Польшчы. «сакрэтны дадатковы пратакол» — дакумент вызначаў сферы ўплыву паміж СССР і Германіяй: · у сферу ўплыву СССР траплялі Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна, што было палітычна абгрунтаваным; · значная тэрыторыя Польшчы паміж рэкамі Нараў, Вісла і Сан (ад заходняй савецкай граніцы і аж да Варшавы); · Латвія і Эстонія. Апошняе з'яўлялася грубым парушэннем правоў польскага, латвійскага і эстонскага народаў на самавызначэнне. · пратакол прадугледжваў ліквідацыю Польскай дзяржавы і падзел яе тэрыторыі. Абедзве краіны прызнавалі інтарэсы Літвы ў адносінах да Віленскай вобласці. Літва лічылася сферай інтарэсаў Германіі. Германскі бок падтрымліваў інтарэс СССР да Бесарабіі. Савецкаму Саюзу даваліся пэўныя гарантыі бяспекі. Аднак ні дагавор аб ненападзенні, ні прыкладзены да яго «сакрэтны дадатковы пратакол» не ўтрымлівалі артыкулаў аб ваенным супрацоўніцтве двух краін і не абавязвалі весці баявых дзеянняў супраць трэціх краін, альбо аказваць дапамогу ў выпадку ўдзелу адной з іх у ваенным канфлікце. Дасягнутыя дамоўленасці паміж СССР і Германіяй не рабілі іх саюзнікамі ні фармальна, ні фактычна. Адначасова з вызваленнем Заходняй Беларусі была вызвалена Віленшчына (Віленска-Трокскі, частка тэрыторыі Свянцянскага і Браслаўскага паветаў), якая згодна з умовамі Рыжскага міру (1921 г.) знаходзілася пад уладай Польшчы. 19 верасня 1939 г. Чырвоная Армія заняла Вільню. На вызваленых землях наладжвалася новае жыццё. Паўсюдна праходзілі мітынгі і дэманстрацыі, на якіх народ вітаў сваё вызваленне і выказваў жаданне жыць у адзінай беларускай дзяржаве. У пачатку кастрычніка 1939 г. Віленская ўправа прыняла рашэнне ўдзельнічаць у выбарах Народнага Сходу Заходняй Беларусі. Аднак насельніцтву Вільні і Віленшчыны ўдзельнічаць у іх не давялося. Справа ў тым, што 3 кастрычніка 1939 г. у Маскве пачаліся перагаворы паміж урадамі СССР і Ковенскай Літвы (сталіцай Літвы ў той час быў г. Коўна (зараз Каунас) адносна лёсу Віленшчыны. 10 кастрычніка 1939 г. у палітычных мэтах, для схілення літоўскага кіраўніцтва на савецкі бок быў падпісаны дагавор аб далучэнні Вільні і Віленшчыны да Літвы. Дагавор прадугледжваў пропуск савецкіх войск праз літоўскую тэрыторыю, узбраенне літоўскага войска. Літве было паабяцана не перашкаджаць у яе самастойнай унутранай і знешняй палітыцы. На тэрыторыі Літвы размяшчаўся кантынгент савецкіх войск колькасцю 20 тыс. чал. У лістападзе 1940 г. адбыліся новыя тэрытарыяльныя змены не на карысць Беларусі. Згодна з указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 лістапада 1940 г. Савецкай Літве перадаваліся Свянцянскі раён і часткі тэрыторый Відзаўскага, Гадуцішкаўскага, Астравецкага, Воранаўскага і Радунскага раёнаў Беларускай ССР, а таксама курорт Друскенікі (зараз Друскенінкай), які спрадвеку знаходзіўся ў Гродзенскай губерні. Гэтая тэрыторыя складала 2600 км з насельніцтвам 65 тыс. чал. 28 верасня 1939 г. СССР падпісаў з Германіяй дагавор «Аб дружбе і граніцы», паводле якога граніца паміж СССР і Германіяй была праведзена па так званай «лініі Керзана». Да дагавору былі прыкладзены два сакрэтныя пратаколы, згодна з якімі ў сферу ўплыву СССР былі ўключаны дадаткова Літва і Фінляндыя. Забаранялася польская агітацыя на тэрыторыі СССР і Германіі. Дзяржаўная граніца СССР адсоўвалася на 200 - 300 кіламетраў на захад. Гітлер і гітлераўцы пазбаўляліся выгаднага стратэгічнага плацдарма для нападзення на СССР. Дагавор «Аб дружбе і граніцы», як і дагавор «Аб ненападзенні» ад 23 жніўня 1939 г. і іншыя савецка-германскія дамоўленасці, у адпаведнасці з нормамі міжнароднага права перасталі дзейнічаць з моманту нападзення Германіі на СССР, з 22 чэрвеня 1941 г. Пачатак Другой сусветнай вайны, яе прычыны і характар. 11 красавіка 1939 г. Гітлер зацвердзіў план ваеннага захопу Польшчы - «план Вайс» (Белы), а 28 красавіка германскае кіраўніцтва аб'явіла аб дэнансацыі абавязкаў аб ненападзенні, заключаных паміж Польшчай і Германіяй у 1934 г. Да канца жніўня 1939 г. падрыхтоўка да нападзення на Польшчу была закончана і 31 жніўня 1939 г. Гітлер падпісаў адпаведную дырэктыву. У ноч з 31 жніўня на 1 верасня 1939 г., калі ўся «ваенная машына» Германіі была гатова да рыўка на Польшчу, германскія спецслужбы правялі правакацыйную аперацыю «Гіммлер». Пераапранутыя ў польскую форму эсэсаўцы і вязні канцэнтрацыйных лагераў, якія валодалі польскай мовай, «захапілі» радыёстанцыю ў германскім горадзе Глейвіц (цяпер польскі Глівіцэ). Непасрэдным кіраўніком аперацыі з'яўляўся штурмбанфюрэр СС А. Науйокс. Быццам бы з захопленай радыёстанцыі прагучаў зварот на польскай мове, у якім быў прызыў «аб'ядноўвацца і біць немцаў». Раніцай Гітлер звярнуўся да германскага народа і ўсю віну за развязванне ваеннага канфлікта ўсклаў на польскае кіраўніцтва. 1 верасня 1939 г. Германія абрушыла ўсю стальную моц вермахта на Польшчу. Англія і Францыя, звязаныя з Польшчай саюзнымі дагаворамі, 3 верасня 1939 г. аб'явілі вайну Германіі. У вайну ўступілі брытанскія дамініёны і калоніі: Аўстралія, Новая Зеландыя, Індыя, Канада, Паўднёва-Афрыканскі Саюз. Пачалася Другая сусветная вайна. Асноўнай прычынай вайны з' явілася абвастрэнне супярэчнасцей і барацьба паміж буйнейшымі капіталістычнымі дзяржавамі за перадзел зон уплыву, што склаліся пасля Першай сусветнай вайны. Адзін ваенна-палітычны блок дзяржаў узначальвалі фашысцкія Германія і Італія і мілітарысцкая Японія, другі - Вялікабрытанія, Францыя і ЗША. Усе краіны, якія аб'явілі вайну Германіі, баявых дзеянняў і неабходнай дапамогі Польшчы не аказалі. Польскае кіраўніцтва спачатку паверыла, што з уступленнем у вайну брытанскія і французскія саюзнікі выканаюць свае абавязкі. Насельніцтва Польшчы з энтузіязмам сустрэла вестку аб рашэннях Англіі і Францыі ўступіць у вайну, грамадскасць разлічвала на саюзнікаў. Перш за ўсё Польшчы патрабавалася неадкладная падтрымка авіяцыяй. Але час ішоў, а саюзная авіяцыя ў польскім небе так і не з' явілася. Германскія войскі ў складзе дзвюх армій «Поўнач» і «Поўдзень», якія напалі на Польшчу, налічвалі 1,6 млн чал., 2 800 танкаў, 2 000 самалётаў, звыш 100 караблёў, каля 6 000 гармат і мінамётаў, і былі аб'яднаныя ў 62 дывізіі, у тым ліку ў 7 танкавых і 4 матарызаваных. Ім процістаялі шэсць польскіх армій: «Модлін», «Памор'е», «Познань», «Лодзь», «Кракаў», «Карпаты», якія былі разгорнуты на мяжы з Германіяй, і адна армія «Прусы» - ў тыле, дзве аператыўныя групы: «Нарэў», «Вышкаў» і група «Піскор». Польскія войскі налічвалі каля 1 млн чал., 870 танкаў і танкетак, 4 300 гармат, 407 самалётаў і 13 ваенных караблёў і былі аб'яднаныя ў 39 дывізій, у тым ліку ў 16 кавалерыйскіх, 2 бронематарызаваныя і 3 горнастралковыя брыгады. Суадносіны сіл былі на карысць немцаў: па пяхоце - 1,8: 1, па артылерыі - 3: 1, па танках - 4: 1, па авіяцыі -5: 1. Да таго ж польскае камандаванне не паспела закончыць мабілізацыю і разгортванне арміі. Немцы мелі ў поўнай гатоўнасці 95 % сваіх сіл, то палякі - каля 49 %. Нягледзячы на мужнае супраціўленне польскіх салдат і афіцэраў, германская армія, валодаючы вялікай ваеннай перавагай, акупіравала да 16 верасня большую частку тэрыторыі Польшчы і выйшла на «лінію Керзана» Польскі ўрад 16 верасня пакінуў краіну, эмігрыраваўшы ў Румынію, а затым у Лондан. Гераічна змагаліся абаронцы Варшавы, якія толькі 27 верасня капітулявалі. У другой палове верасня польскай арміі як арганізаванага цэлага ўжо не існавала. Страты польскай арміі былі значнымі. Савецка-фінская вайна. Ва ўмовах абвастрэння ваенна-палітычных абставін у Еўропе неадкладнай задачай для СССР стала забеспячэнне бяспекі паўночна-заходніх подступаў да Ленінграда - буйнейшага прамысловага цэнтра краіны. Мяжа СССР з Фінляндыяй праходзіла па Карэльскім перашыйку ўсяго ў 32 км ад Ленінграда. Па так званай «лініі Маннергейма» працягласцю 135 км і глыбінёй да 90 км фінскі бок пры падтрымцы краін Захаду актыўна ажыццяўляў будаўніцтва ваенных умацаванняў, што выклікала занепакоенасць савецкага кіраўніцтва. 12 кастрычніка 1939 г. СССР прапанаваў Фінляндыі заключыць пакт аб узаемадапамозе. Але ўрад Фінляндыі адмовіўся гэта зрабіць на той падставе, што гэта супярэчыла б нейтралітэту краіны. Тады з мэтай узмацнення бяспекі Ленінграда савецкі бок прапанаваў аддаць яму Карэльскі перашыек і шэраг астравоў у Фінскім заліве - усяго 2 761 км2 тэрыторыі, а таксама здаць у арэнду СССР тэрмінам на 30 гадоў порт Ханко на паўночным узбярэжжы Фінскага заліва для стварэння там савецкай ваенна-марской базы. Узамен СССР выказаў гатоўнасць саступіць Фінляндыі частку тэрыторыі тагачаснай Карэла-Фінскай ССР плошчай 5 529 км2. Савецка-фінляндскія перамовы па гэтых пытаннях праходзілі ў Маскве з перапынкамі з 12 кастрычніка па 13 лістапада 1939 г. Савецкі бок на чале з В.М. Молатавым фармуляваў свае патрабаванні ў рэзка ультыматыўнай форме. Фінская дэлегацыя ў рэшце рэшт згадзілася аддаць СССР некаторыя астравы ў Фінскім заліве і частку Карэльскага перашыйка, але рашуча адмовілася аддаць г. Выбарг і порт Ханка, аднак В.М. Молатаў не жадаў ісці ні на якія кампрамісы. Савецкае кіраўніцтва вымушана было ўзяць курс на рашэнне праблемы ваенным шляхам. 26 лістапада 1939 г. на савецка-фінскай мяжы адбыўся ўзброены інцыдэнт: па савецкай версіі, фінская артылерыя абстраляла савецкія войскі ў раёне мястэчка Майніла; па фінскай версіі, яны былі абстраляны савецкай артылерыяй. 29 лістапада 1939 г. СССР разарваў дыпламатычныя адносіны з Фінляндыяй, а 30 лістапада пачаў ваенныя дзеянні. Савецкае кіраўніцтва памылкова лічыла, што Чырвоная Армія сіламі войск Ленінградскай ваеннай акругі пераможа фінаў за некалькі дзён. 1 снежня 1939 г. у г. Тэрыёкі (на фінскім баку граніцы) быў ўтвораны «Народны ўрад Фінляндскай Дэмакратычнай Рэспублікі» на чале з сакратаром Выканкома Камінтэрна О.В. Куусіненам. З гэтым урадам урад СССР падпісаў 2 снежня дагавор аб узаемадапамозе і дружбе. Урад О.В. Куусінена прыняў усе савецкія патрабаванні. Ваенныя дзеянні войск Чырвонай Арміі не прыносілі станоўчых вынікаў. Толькі 11 лютага 1940 г. савецкія войскі з вялікімі стратамі ажыццявілі паспяховае наступленне ў Фінляндыі. Была прарвана абарончая «лінія Маннергейма». У сакавіку ў Маскве пачаліся савецка-фінляндскія перамовы, якія скончыліся падпісаннем 12 сакавіка 1940 г. мірнага дагавору. У адпаведнасці з ім Фінляндыя пагадзілася адсунуць сваю граніцу з СССР на Карэльскім перашыйку, паўночна- заходней Ладажскага возера і ў раёне Куалаярві: Карэльскі перашыек, шэраг астравоў у Фінскім заліве, невялікая тэрыторыя з горадам Куалаярві, частка паўвастравоў Рыбачы і Сярэдні адыйшлі да СССР. Паўвостраў Ханка перадаваўся у арэнду Савецкаму Саюзу тэрмінам на 30 гадоў. 11) Акупацыя Германіяй краін Еўропы. Падрыхтоўка Германіі да вайны з СССР. Прыняцце плана “Барбаросса”. Пасля разгрому польскай арміі баявыя дзеянні паміж Германіяй, Англіяй і Францыяй былі прыпынены да вясны 1940 г. Гэты перыяд у гісторыі атрымаў назву «дзіўнай вайны», калі ваенныя дзеянні англа-французскіх і нямецкіх войск абмяжоўваліся нязначнымі аперацыямі на моры. На Заходнім фронце гаспадарыла цішыня, толькі дзе-нідзе завязваліся выпадковыя перастрэлкі. Дзеянні авіяцыі не выходзілі за рамкі разведвальных палётаў. Гітлераўскае кіраўніцтва выкарыстала перыяд «дзіўнай вайны» у першую чаргу для прывядзення ў гатоўнасць узброеных сіл, выпуску неабходнай колькасці баявой тэхнікі і боепрыпасаў, а таксама для пераадолення шэрагу «вузкіх месцаў» у ваеннай падрыхтоўцы войск, якія выявіліся ў ходзе баявых дзеянняў у Польшчы. Вясной 1940 г. германская армія распачала буйнамаштабнае наступленне на Захадзе. Перад уварваннем у Францыю нацысцкая Германія акупіравала Данію і Нарвегію. 9 красавіка 1940 г. была захоплена Данія. Пасля акупацыі Даніі і Нарвегіі ваенныя намаганні Германіі перанесліся ў цэнтр Еўропы. Вермахт абрушыў сваю моц на Бельгію, Галандыю і Францыю. 10 мая 1940 г. па ўмоўным сігнале «Данцыг» нямецкія войскі ўварваліся ў Бельгію. 28 мая нямецкі генерал Рэйхенаў і бельгійскі генерал Дэуссо падпісалі пратакол капітуляцыі бельгійскай арміі. У кароткі тэрмін былі акупіраваны Галандыя і Люксембург. Нягледзячы на тое, што поспех быў дасягнуты лёгка, камандаванне вермахта чакала, што саюзнікі выкарыстаюць стратэгічныя рэзервы і нанясуць контрудар, каб ліквідаваць прарыў. Аднак гэтага не адбылося. 18 мая 1940 г. немцы пачалі наступленне і праз дзень захапілі Амьен і перадавымі атрадамі выйшлі да ўзбярэжжа ў раёне Дзюнкерка. 40 англійскіх, французскіх і бельгійскіх дывізій былі адсечаны ад галоўных сіл. Германскае камандаванне палічыла, што лёс гэтай групоўкі вырашаны і 24 мая Гітлер аддаў загад прыпыніць наступленне танкавых злучэнняў (так званы стоп-загад). Штучна створаная паўза дапамагла ў далейшыя дні вырвацца саюзнікам з жалезных германскіх клешняў і эвакуіравацца морам з Францыі. Немцы дазволілі групоўцы ў 338 226 чал. у перыяд з 27 мая па 4 чэрвеня 1940 г. пераправіцца праз Ла-Манш. 5 чэрвеня 1940 г. германскае камандаванне ўвяло ў дзеянне план «Рот» - план наступлення ў цэнтральныя раёны Францыі. Сілы былі вельмі няроўнымі, адчувалася маральная і фізічная стомленасць французскіх войск. Францыя страціла каля 90 тыс. чал. забітымі. 14 чэрвеня германская армія фактычна без бою ўвайшла ў Парыж. 22 чэрвеня 1940 г. у Камп'ене Гітлер падпісаў перамір'я з французскай дэлегацыяй на чале з Петэнам. Умовы перамір'я: уся паўночная Францыя з Парыжам стала зонай нямецкай акупацыі; Італія акупіравала частку паўднёва-усходняй Францыі; французская армія скарачалася да 100 тысяч. Францыі было дазволена захаваць калоніі, але аплачваць утрыманне на сваёй тэрыторыі германскіх войск. Ваеннапалонныя заставаліся ў германскіх руках, гэта азначала, што 5 % мужчынскага насельніцтва Францыі выкарыстоўваліся на прымусовых работах на карысць Германіі. Па ўмовах Кампьенскага перамір' я паўднёвая частка Францыі засталася пад уладай урада Петэна (т. зв. урад Вішы), які стаў на шлях супрацоўніцтва з захопнікамі. Такія ўзаемаадносіны атрымалі назву калабарацыянізм - сістэма адносін, якая патрабуе добраахвотнага супрацоўніцтва з акупантамі ў ваеннай, палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай галінах на карысць агрэсара. Францыя вымушана была заключыць перамір' е і з Італіяй, якая ўступіла ў вайну супраць яе 10 чэрвеня 1940 г., калі лёс Францыі быў амаль што вырашаны. Германскае і італьянскае камандаванне падзялілі тэатр ваенных дзеянняў. Італія, якая вяла «паралельную вайну», дзейнічала ў раёне паўднёвых Альпаў. Італьянскія войскі захапілі Брытанскія Самалі, частку Кеніі, Судан, а ў верасні праніклі праз Лівію ў Егіпет, аднак тут былі спынены і разбіты англічанамі. Пасля капітуляцыі Францыі Англія засталася адна супраць Германіі. 31 ліпеня 1940 г. Гітлер аддаў распараджэнне ваеннаму камандаванню рыхтаваць высадку на Брытанскія астравы (аперацыя «Марскі леў»). 13 жніўня 1940 г. пачалася «бітва за Англію» -масіраваныя бамбардзіровачныя налёты германскай авіяцыі. Англія паспяхова выстаяла. Страты Германіі ў самалётах былі настолькі вялікімі (1 733 самалёты), што 17 верасня 1940 г. Гітлер прыняў рашэнне адкласці аперацыю «Марскі леў» на нявызначаны час. Пасля прыпынення Германіяй аперацыі «Марскі леў» наблізілася чарга Савецкага Саюза. 18 снежня 1940 г. Гітлер зацвердзіў план нападзення на Савецкі Саюз, вядомы пад назвай план «Барбароса». У снежні 1940 г. Германія пачала непасрэдную падрыхтоўку да вайны з СССР. У маі 1941 г. быў прыняты яшчэ адзін план «Ост» - разгорнутая праграма знішчэння і каланізацыі народаў Савецкага Саюза. Рыхтуючы агрэсію супраць Савецкага Саюза, нацысцкая Германія імкнулася замацаваць сувязі з саюзнікамі, уцягнуць у агрэсіўны блок новыя краіны. Асаблівая ўвага надавалася ўмацаванню адносін з Балгарыяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй, якія павінны былі стаць важнымі плацдармамі агрэсіі супраць Савецкай краіны. Восенню 1940 г. пачаліся перамовы паміж Фінляндыяй і Германіяй, на якіх была дасягнута дамоўленасць аб сумеснай агрэсіі супраць СССР. Фінляндыі былі абяцаны тэрыторыі Карэліі (акрамя Кольскага паўвострава), а таксама Ленінградскай вобласці. 1 сакавіка 1941 г. аб далучэнні да Траістага пакта заявіў царскі ўрад Балгарыі. У гэты ж дзень у краіну былі ўведзены нямецкія войскі. Германская дыпламатыя рабіла захады для ўцягвання ў агрэсіўны саюз і Югаславіі. 25 сакавіка 1941 г. урад Цветкавіча падпісаў пратакол аб далучэнні Югаславіі да Траістага пакта. Гэты антынацыянальны акт выклікаў востры палітычны крызіс у краіне. У ноч на 27 сакавіка 1941 г. адбыўся дзяржаўны пераварот. Урад Цветкавіча паў. Новае кіраўніцтва генерала Сімавіча накіравала ў Маскву дэлегацыю для перамоў. 5 красавіка 1941 г. быў заключаны дагавор аб сяброўстве і ненападзенні паміж СССР і каралеўствам Югаславіі. Падпісаўшы дагавор, Савецкі Саюз імкнуўся прадухіліць распаўсюджванне фашысцкай агрэсіі на Балканскі паўвостраў. Неабходна было захаваць незалежнасць Югаславіі і Грэцыі і памяшаць выкарыстаць балканскі плацдарм для вайны супраць Савецкага Саюза. У адказ на мірнае пагадненне Югаславіі з СССР германскія войскі 6 красавіка 1941 г. пры падтрымцы італьянскіх і венгерскіх дывізій уварваліся ў Югаславію. Важнейшыя гарады краіны, у тым ліку і яе сталіца Белград, падвергліся масіраваным ударам авіяцыі. Гітлер спяшаўся стварыць неабходны плацдарм, не чакаючы заканчэння баёў. Ужо 12 красавіка ён падзяліў Югаславію паміж Германіяй, Італіяй, Венгрыяй і Балгарыяй, хоць акт аб капітуляцыі Югаславіі быў падпісаны ў Сараеве толькі 18 красавіка 1941 г. Адначасова з агрэсіяй супраць Югаславіі нямецкія і італьянскія войскі разгарнулі ваенныя дзеянні супраць Грэцыі, 23 красавіка 1941 г. яна здалася немцам і італьянцам. Германскія войскі хутка акупіравалі краіну і шматлікія астравы ў Эгейскім моры. У канцы мая вермахт авалодаў востравам Крыт, які павінен быў стаць плацдармам для нападу на краіны Блізкага Усходу і захопу Суэцкага канала. Фактычна ўся паўднёва-усходняя Еўропа апынулася пад пятой акупантаў. Югаславія, Грэцыя, падзеленыя паміж Германіяй і Італіяй, страцілі сваю нацыянальную незалежнасць. Харватыя была абвешчана «незалежнай» дзяржавай. З захопам краін Балканскага паўвострава агрэсіўны блок значна ўмацаваў свае пазіцыі. Дзякуючы намаганням Савецкага Саюза ад гітлераўскай акупацыі была выратавана Швецыя. У сувязі з акупацыяй Балканскіх краін была створана рэальная пагроза для бяспекі Турцыі. У пачатку сакавіка 1941 г. савецкі ўрад заявіў, што калі Турцыя будзе падвергнута нападзенню, Савецкі Саюз будзе прытрымлівацца заключанага паміж абедзвюма краінамі пакта аб нейтралітэце. З першых дзён акупацыі ў большасці еўрапейскіх краін разгарнулася шырокая па размаху і формах барацьба супраць германскага акупацыйнага рэжыму, якая атрымала назву «рух Супраціўлення». У ім ўдзельнічалі людзі розных сацыяльных слаёў і груп, палітычных і рэлігійных поглядаў: інтэлігенцыя і буржуазія, рабочыя і сяляне, камуністы і сацыялісты, лібералы і кансерватары, а таксама беспартыйныя, хрысціяне і мусульмане. Іх аб' ядноўвала агульная мэта - супрацьстаяць германскаму акупацыйнаму рэжыму і аднавіць нацыянальна-дзяржаўную незалежнасць сваіх краін. 12) Дзейнасць савецкага кіраўніцтва па падрыхтоўцы краіны да абароны дасягненні і пралікі. Заходняя асобая ваенная акруга. У выніку індустрыялізацыі і калектывізацыі ў Савецкім Саюзе была пабудавана моцная цэнтралізаваная прамысловасць і калектывізаваная сельская гаспадарка. У перадваенныя гады было ўведзена ў эксплуатацыю звыш 9 тыс. новых заводаў, фабрык, шахт, большая іх частка будавалася на Усходзе краіны. Асноўнымі месцамі іх размяшчэння былі Паволжа, Урал, Сібір, Казахстан, тыя раёны, якія знаходзіліся далёка ад заходняй мяжы і былі недасягальнымі для варожай авіяцыі, што ў значнай ступені садзейнічала ўмацаванню абароны дзяржавы. Новыя прадпрыемствы будаваліся з разлікам іх магчымага пераводу на вытворчасць баявой тэхнікі і зброі. Былі пабудаваны такія гіганты, як Магнітагорскі, Кузнецкі і Нова-Тагільскі металургічныя камбінаты, ажыццёўлена тэхнічная рэканструкцыя вугальнай базы на Украіне, распрацаваны новыя вугальныя басейны у Сібіры і на Урале, асвоены Волга-Уральскі нафтавы раён. Да 1940 г. СССР меў усе неабходныя прамысловыя вытворчасці для паспяховага развіцця ваенна-эканамічнага патэнцыялу. Хуткімі тэмпамі будаваліся прадпрыемствы каляровай металургіі. Былі ўведзены ў эксплуатацыю нікелевыя камбінаты на Кольскім паўвостраве, Паўднёвым Урале і ў Запаляр'і, алюмініевы завод на Урале, свінцовыя заводы ў Казахстане. Завяршылася будаўніцтва буйнейшых Сярэдне-Уральскага, Орскага і Балхашскага медзеплавільных камбінатаў. Рост выпуска каляровых металаў у перадваенныя гады дазволіў значна скараціць, а па некаторых матэрыялах поўнасцю адмовіцца ад іх увозу з-за мяжы. Пагроза вайны патрабавала выдзяляць значныя сродкі на абарону. Умацоўваючы ваенна-эканамічны патэнцыял краіны, кіраўніцтва Савецкага Саюза імкнулася ўдасканальваць арганізацыю вытворчасці і ўзровень дысцыпліны на прадпрыемствах і ва ўстановах. Згодна загада Вярхоўнага савета СССР ад 26 чэрвеня 1940 г. усе працоўныя пераходзілі на 8-гадзінны рабочы дзень і 7-дзённы рабочы тыдзень, актывізавалася барацьба за ўмацаванне дысцыпліны на вытворчасці, забаранялася самавольна пакідаць рабочыя месцы. Значна выраслі магутнасці танкавых і авіяцыйных заводаў. Палітычнае кіраўніцтва СССР значную ўвагу надавала ўмацаванню Узброеных Сіл. Значным крокам у гэтым напрамку з'явілася прыняцце 1 верасня 1939 г. Закона аб усеагульнай вайсковай павіннасці. Чырвоная Армія пераводзілася на кадравую сістэму камплектацыі замест тэрытарыяльна-кадравага прынцыпу яе камплектавання, зніжаўся прызыўны ўзрост з 21 года да 19 гадоў. Быў створаны моцны падводны флот, праведзена значная мадэрнізацыя баявых караблёў, прадугледжвалася далейшае пашырэнне будаўніцтва вялікага марскога і акіянскага флоту. Пагроза распальвання вайны патрабавала мадэрнізацыі ўзбраення арміі і флоту. Ужо ў 1939 г. быў выпушчаны штурмавік ІЛ-2, а знішчальнік ЯК-1 - у пачатку 1940 г. Аднак у войскі гэтыя самалёты сталі паступаць толькі ў 1941 г. Лепшыя ў свеце танкі КВ і Т-34 былі сканструяваны і прыняты на ўзбраенне ў канцы 1939 г., але іх серыйная вытворчасць пачалася толькі ў другой палове 1940 г. Наркамат абароны вельмі зацягнуў рашэнне аб пераўзбраенні арміі новымі тыпамі самалётаў, танкаў, артылерыйскай і стралковай зброяй. Чырвоная Армія мела самую разнастайную зброю айчыннай вытворчасці. Многія ўзоры савецкага ўзбраення былі не толькі на ўзроўні аналагічных відаў зброі заходніх краін, але і пераўзыходзілі іх, аднак новыя ўзоры баявой тэхнікі і зброі толькі пачыналі паступаць у войскі. Краіна зрабіла шмат дзеля абароны, аднак ні часу, ні сродкаў, каб належным чынам падрыхтавацца для адпору ворагу, было недастаткова. Савецкі Саюз яўна адставаў у вытворчасці новай зброі і тэхнікі ад германскай прамысловасці. Магутнай групоўцы германскіх узброеных сіл, якія былі сканцэнтраваны ўздоўж заходняй мяжы СССР і падрыхтаваны для нападу, супрацьстаялі Паўночны флот, войскі Ленінградскай ваеннай акругі, Балтыйскі флот, а таксама войскі Прыбалтыйскай, Заходняй, Кіеўскай асобных акруг, Адэскай акругі і Чарнаморскага флоту. З пачаткам вайны кожная акруга (акрамя Адэскай) была пераўтворана ў фронт. У сувязі з абвастрэннем агульнай абстаноўкі ў маі - чэрвені 1941 г. у войсках Чырвонай Арміі праводзіліся значныя перагрупоўкі. Спачатку яны ахапілі толькі прыгранічныя ваенныя акругі, а з 13 мая пачалася перадыслакацыя войск з унутраных акруг бліжэй да мяжы. Войскі прыгранічных акруг складалі больш паловы колькасці войскаў усёй Чырвонай Арміі (каля 54 %). Гэта былі буйныя сілы, дастатковыя для паспяховай абароны. Аднак асабовы склад большасці дывізій быў укамплектаваны па штатах мірнага часу. Асабовы склад Заходняй асобай ваеннай акругі (ЗахАВА) налічваў 37 - 71 % штатаў ваеннага часу. Забяспечанасць тылавых органаў транспартам складала 40 - 45 %. З 6 механізаваных карпусоў толькі адзін меў амаль поўную матэрыяльную частку. Асновай танкавага парку і авіяцыі былі машыны састарэлых марак. Ваенна-паветраныя сілы размяшчаліся скучана, блізка ля мяжы і не мелі цэнтралізаванага кіравання. Не было і сучасных сродкаў сувязі. Войскі былі размешчаны на вялікай тэрыторыі па фронце (да 4,5 тыс. км і на 400 км у глыбіню). Дывізіі другога эшалону былі аддалены ад мяжы на 50 - 100 км, а злучэнні рэзерва - на 150 -400 км. Усе танкавыя дывізіі ўваходзілі ў склад другога эшалону і рэзерваў. Пралікі меліся і ў размяшчэнні мабілізацыйных запасаў. Іх вялікая колькасць знаходзілася каля дзяржаўнай мяжы, што ў першыя месяцы вайны непазбежна паставіла іх пад пагрозу знішчэння. Разам з тым узброеныя сілы, у тым ліку і тая іх частка, якая дыслацыравалася ў БССР, былі аслаблены рэпрэсіямі. У Беларусі праводзілася работа па ўмацаванні заходніх рубяжоў краіны. Планавалася пабудаваць 4 умацаваныя раёны: Гродзенскі, Асавецкі, Замброўскі, Брэсцкі. Актывізавалася дзейнасць абаронных і спартыўных таварыстваў, арганізацый Чырвонага Крыжа сярод насельніцтва, вучнёўскай і студэнцкай моладзі. На прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах ствараліся гурткі па вывучэнню ваеннай справы. Іх удзельнікі авалодвалі майстэрствам меткай стральбы, кіданнем гранаты, санітарнай і аўтамабільнай справамі. Рыхтаваліся значкісты ПВХО, ГТО, ГСО, варашылаўскія стралкі, кулямётчыкі, снайперы, шафёры, матацыклісты, лётчыкі, парашутысты, радысты, варашылаўскія коннікі і іншыя спецыялісты вайсковай справы. Праводзіліся ваенізаваныя пераходы студэнтаў і навучэнцаў, ваенна-тактычныя вучэнні і гульні. Ствараліся і працавалі спартыўныя секцыі, праходзілі вечары фізкультурнікаў, праводзіліся спартыўныя спаборніцтвы, лыжныя паходы і спартакіяды. Гэта садзейнічала падрыхтоўцы насельніцтва і перш-наперш моладзі да абароны Айчыны. Часці ЗахАВА (камандуючы генерал арміі Дз.Р. Паўлаў, начальнік штаба генерал-маёр У.Я. Клімаўскіх, член ваеннага савета карпусны генерал А.Я. Фаміных) складаліся з 44 дывізій агульнай колькасцю 671,9 тыс. чал. У войсках было 10 087 гармат і мінамётаў, 2 201 танк і 1 685 самалётаў (у асноўным старых мадэляў). Фактычна ігнаравалася верагоднасць нападу нацысцкай Германіі на СССР. У выніку савецкія войскі не былі прыведзены ў баявую гатоўнасць, а жорсткае патрабаванне не паддавацца на правакацыі дэзарыентавала армію і народ. Такімі былі дасягненні і пралікі савецкага кіраўніцтва па падрыхтоўцы краіны да абароны. 13) Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР. Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза. 22 чэрвеня 1941 г. у 3 гадзіны 30 хвілін тры групы армій фашысцкага блока на фронце паміж Балтыйскім і Чорным марамі і тры асобныя арміі паміж Фінскім залівам і Барэнцавым морам (усяго 190 варожых дывізій, з якіх 153 дывізіі - нямецкія і 37 дывізій - фінскія, венгерскія, італьянскія і румынскія, агульнай колькасцю 5,5 млн чал.) пасля магутнай артылерыйскай падрыхтоўкі ўварваліся на тэрыторыю Савецкага Саюза. Варожая авіяцыя нанесла ўдар па аб'ектах у Заходняй прыгранічнай паласе на адлегласці 400 км, г.зн. на глыбіню размяшчэння войск нашых заходніх прыгранічных ваенных акруг. Масіраваным бамбардзіроўкам падвергліся гарады Мурманск, Ліепая, Рыга, Каўнас, Мінск, Смаленск, Кіеў, Жытомір і інш., а таксама ваенна-марскія базы Кранштадт, Ізмаіл, Севастопаль і інш. Савецкая авіяцыя прыгранічных акруг з-за скучанага базіравання часцей і непрывядзення ў стан баявой гатоўнасці страціла ў першы дзень вайны 1 200 самалётаў, 738 з якіх было знішчана на беларускай зямлі. Задачу разбурэння ліній сувязі, парушэння ўпраўлення войскамі вырашалі дыверсійныя групы палка «Брандэнбург», скінутыя на парашутах на савецкую тэрыторыю. Імі былі знішчаны таксама многія савецкія камандзіры і дэлегаты сувязі ў першыя гадзіны вайны. Разам з фашысцкай Германіяй супраць СССР выступілі Італія, Фінляндыя, Румынія, Венгрыя, марыянетачная прагерманская Славакія (выдзелілася з Чэхаславакіі), прагерманская Харватыя (выдзелілася з Югаславіі). Іспанія, Партугалія, Турцыя, Швецыя, Данія і Нарвегія вайны Савецкаму Саюзу афіцыйна не аб'яўлялі, але на справе гэтыя дзяржавы ўступілі ў тайную змову з агрэсарам. 22 чэрвеня ў 12 гадзін дня ад урада СССР да савецкага народа звярнуўся нарком замежных спраў В.М. Молатаў. Яго выступленне закончылася словамі, якія хутка сталі крылатымі: «Наше дело правое. Враг будет разбит. Победа будет за нами». Пачалася Вялікая Айчынная вайна - састаўная і рашаючая частка Другой сусветнай вайны. Яна працягвалася 1418 дзён і начэй. З самага пачатку вайна атрымала найменне «Вялікая Айчынная». Мэты фашысцкай Германіі ў развязанай ёю вайне зводзіліся да наступнага: Пашырэнне жыццёвай прасторы для германцаў, заваяванне сусветнага панавання. Зыходзячы з ідэі аб «націску на ўсход», Гітлер абгрунтаваў ідэю пашырэння «жыццёвай прасторы» германскай нацыі за кошт далучэння ўсходніх тэрыторый. Гітлер адмаўляў славянскім народам у здольнасці ствараць уласныя дзяржавы. Ідэалагічным ворагам пад нумарам адзін у германскага нацыянал-сацыялізму з' яўляўся «савецкі яўрэйска-бальшавісцкі рэжым». Разгром Узброеных Сіл СССР, знішчэнне савецкай дзяржавы, падзел тэрыторыі і багаццяў СССР паміж Германіяй і яе сатэлітамі, стварэнне на прасторах СССР дробных дзяржаўных утварэнняў каланіяльнага і поўкаланіяльнага тыпу. Фашысты планавалі засяліць Украіну, Беларусь, Літву, Латвію, Эстонію 10 млн нямецкіх каланістаў - «сапраўдных гаспадароў зямлі і прамысловасці», потым уключыць гэтыя землі ў склад «вялікай Германіі». У Закаўказзі і Сярэдняй Азіі меркавалі арганізаваць з буржуазных нацыяналістаў марыянетачныя ўрады, цалкам падпарадкаваныя Берліну і дыслакаваным там гарнізонам нямецкіх войск. На месцы Масквы фашысты хацелі стварыць вялікае возера, Ленінград разбурыць і перадаць саюзнай Фінляндыі. Румыніі за ваенную дапамогу абяцалі аддаць Малдавію і Адэсу, Італіі - шэраг зямель на поўдні СССР. Правячым колам Турцыі пры ўступленні ў вайну абяцалі перадаць шэраг раёнаў Закаўказзя, Японіі - савецкі Далёкі Усход і Усходнюю Сібір. Не забыліся фашысты і пра Злучаныя Штаты і Англію. Калі яны прызнаюць першынство Германіі ў свеце, вернуць ёй калоніі, прымкнуць да ваеннага паходу супраць СССР ці будуць нейтральнымі - пры гэтых умовах нацысты абяцалі ЗША аддаць Чукотку і Камчатку, Англіі - поўнач Еўрапейскай часткі СССР з Мурманскам і Архангельскам. Фізічнае знішчэнне большай часткі славян - насельніцтва «ніжэйшай расы», анямечванне астатніх славян і ператварэнне іх у рабоў нямецкіх гаспод. У адпаведнасці з планам «Ост» меркавалася 75 % насельніцтва Беларусі знішчыць ці выселіць за Урал, 25% анямечыць і прымусіць працаваць на немцаў-каланізатараў. У Мінску, напрыклад, планавалася пакінуць 100 тыс. чал. мясцовага насельніцтва і пасяліць 50 тыс. нямецкіх каланістаў, у Гомелі -адпаведна 50 і 30 тыс., у Магілёве і Бабруйску - па 50 і 20 тыс., у Барысаве, Лідзе і Навагрудку - па 15 тыс. мясцовага насельніцтва і 5 тыс. нямецкіх каланістаў і г.д. Савецкі Саюз у навязанай яму вайне ставіў задачай абарону Айчыны, вызваленне акупаванай ворагам савецкай тэрыторыі і насельніцтва; аказанне дапамогі народам Еўропы ў вызваленні ад фашызму, ліквідацыю фашызму і яго «новага парадку», выратаванне сусветнай цывілізацыі ад фашысцкага варварства; недапушчэнне ў будучым магчымасці новай вайны з боку агрэсіўных сіл і дзяржаў. У першы дзень вайны Прыбалтыйская, Заходняя і Кіеўская асобныя ваенныя акругі былі пераўтвораны адпаведна ў Паўночна-Заходні, Заходні і Паўднёва-Заходні франты. 24 чэрвеня Ленінградская ваенная акруга была пераўтворана ў Паўночны фронт, а з 9-й і 18-й армій сфарміраваны Паўднёвы фронт. Для непасрэднага кіраўніцтва ўзброенай барацьбой на франтах 23 чэрвеня 1941 г. была створана Стаўка Галоўнага Камандавання, якая пазней пераўтворана ў Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандавання пад старшынствам Сталіна. Сталін прызначаецца наркомам абароны і Вярхоўным Галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі СССР. 14) Мабілізацыя сіл і сродкаў краіны для барацьбы з фашысцкай агрэсіяй. Канкрэтнай праграмай мабілізацыі сіл і сродкаў краіны на барацьбу з ворагам з'яўлялася дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП(б) партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей ад 29 чэрвеня 1941 г. Савецкі ўрад і ЦК партыі заклікалі перабудаваць усю работу на ваенны лад, арганізаваць усебаковую дапамогу фронту, павялічыць вытворчасць зброі, боепрыпасаў, танкаў, самалётаў, пачаць партызанскую барацьбу ў тыле ворага. Мерапрыемствы па мабілізацыі сіл і сродкаў краіны для барацьбы з ворагам былі выкладзены І.В. Сталіным у яго прамове па радыё 3 ліпеня 1941 г. 30 чэрвеня 1941 г. ствараецца Дзяржаўны Камітэт Абароны (ДКА) ў наступным складзе: І. Сталін (старшыня), В. Молатаў (намеснік старшыні), К. Варашылаў, Г. Маленкоў, Л. Берыя. Камітэт валодаў надзвычай вялікай кампетэнцыяй: · прызначаў і здымаў з пасад вышэйшае камандаванне; · займаўся падрыхтоўкай ваенных рэзерваў для дзеючай арміі; · вырашаў ваенна-стратэгічныя пытанні; наладжваў работу прамысловасці, транспарта, сельскай гаспадаркі, забеспячэнне насельніцтва і арміі; · займаўся падрыхтоўкай працоўных рэзерваў і размеркаваннем рабочай сілы па вытворчых аб' ектах. Для аператыўнага кіраўніцтва ваеннай гаспадаркай былі пашыраны правы народных камісарыятаў СССР, саюзных рэспублік і створаны наркаматы танкавай і мінамётнай прамысловасці. Наступнай састаўной часткай праграмы пераўтварэння краіны ў адзіны баявы лагер з'яўлялася мабілізацыя, разгортванне і павышэнне боегатоўнасці Савецкіх Узброеных Сіл. 24 чэрвеня 1941 г. СНК СССР прымае пастанову аб стварэнні на добраахвотных пачатках у прыфрантавой паласе знішчальных батальёнаў для барацьбы з дыверсійнымі і дэсантнымі групамі праціўніка. Адной з форм масавага патрыятычнага руху савецкага народа, яго непасрэднага ўдзелу ў вайне супраць германскіх захопнікаў было народнае апалчэнне. ЦК ВКП(б) прыняў меры па ўзмацненні партыйна-палітычнага ўплыву ў дзеючай арміі. 27 і 29 чэрвеня 1941 г. ён прыняў рашэнні аб мабілізацыі камуністаў і камсамольцаў на фронт у якасці палітбайцоў. Праграма ператварэння краіны ў адзіны баявы лагер уключала ў сябе разгортванне партызанскага руху і стварэнне партыйна-камсамольскага падполля на часова акупіраванай ворагам тэрыторыі. Важнай састаўной часткай праграмы ператварэння краіны ў адзіны баявы лагер
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-06; просмотров: 442; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.227.209.89 (0.017 с.) |