Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Калабарацыянізм (беларускія арганізацыі і іх дзейнасць). Руская вызваленчая армія Уласава. Прыбалтыскія і украінскія калабаранты.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Няўдачы вермахта на савецка-германскім фронце, нарастаючая барацьба ў тыле акупантаў вымушалі германскія ўлады шукаць падтрымкі сярод мясцовага насельніцтва. Асобы, якія супрацоўнічалі з фашыстамі ў акупіраваных краінах у гады Другой сусветнай вайны, у гістарыяграфіі атрымалі назву калабарацыяністаў. У кастрычніку 1941 г. была створана так званая Беларуская народная самапомач (БНС). На чале яе стаў кіраўнік пражскага філіяла Беларускага камітэта самапомачы І. Ермачэнка. Галоўнай мэтай БНС было: «памагаць пацярпелым беларусам ад ваенных дзеянняў, бальшавіцкага і польскага праследавання, памагаць адбудаваць зруйнаваны чужынцамі беларускі край...». Пры кіраўніцтве БНС быў створаны Цэнтральны савет (Цэнтраль), у склад якога ўваходзілі 10 чал. Асаблівая ўвага надавалася корпусу Беларускай самааховы (БСА). Планавалася стварыць у кожным раёне адзінкі БСА ад роты да батальёна. Камандуючым БСА быў прызначаны І. Ермачэнка. Вясной 1943 г. гітлераўцы адмовіліся ад беларускай самааховы. 27 чэрвеня 1943 г. было аб'яўлена аб стварэнні з прадстаўнікоў беларускай грамадскасці дарадчага органа - Беларускага даверанага бюро ці «Рады даверу». У склад бюро (Рады) ўвайшлі па аднаму прадстаўніку з акруг, якія вызначаліся акруговымі камісарамі, а таксама шэсць чалавек ад цэнтра. 21 верасня 1943 г. у Мінску падпольшчыкамі быў знішчаны В. Кубэ. Яго пераемнікам на пасадзе генеральнага камісара стаў генерал-лейтэнант паліцыі і СС групенфюрэр фон Готберг, які пачаў інтэнсіўна шукаць сродкі для барацьбы з антыгерманскім рухам. У верасні - лістападзе 1943 г. акупацыйныя ўлады, прымяняючы метад прымусовых мабілізацый, распачалі фарміраванне беларускіх паліцэйскіх батальёнаў. Да канца 1943 г. былі сфарміраваны тры такія батальёны. Акрамя прымусовых мабілізацый акупантамі ствараліся т. зв. абарончыя вёскі. Актыўную работу калабаранты праводзілі сярод моладзі Беларусі. 22 чэрвеня 1943 г. В. Кубэ аб'явіў аб дазволе стварыць антысавецкую арганізацыю моладзі па тыпу гітлерюгенда, якая атрымала назву «Саюза беларускай моладзі» (СБМ). Шэфам-кіраўніком штаба СБМ быў прызначаны М. Ганько. Вясной 1944 г. германскія вайсковыя ўлады дазволілі стварыць Саюз рускай моладзі, Саюз барацьбы супраць бальшавізма, Саюз татарскай моладзі. Рабілася ўсё магчымае, каб уцягнуць моладзь у сферу германскіх інтарэсаў. У снежні 1943 г. акупацыйныя ўлады абвясцілі аб стварэнні Беларускай цэнтральнай рады (БЦР). Прэзідэнтам БЦР стаў Р. Астроўск. Асабліва актыўную дзейнасць лідэры БЦР разгарнулі па стварэнні Беларускай краёвай абароны (БКА), паколькі бачылі ў ёй будучае нацыянальнае беларускае войска. На чале БКА быў пастаўлены маёр войскаў СС Ф. Кушаль. Калабарацыяністы дамагліся ад немцаў дазволу на правядзенне прымусовай мабілізацыі, якая пачалася ў сакавіку 1944 г., ёй падлягалі ўсе мужчыны 1908 -1924 г. нараджэння. 27 чэрвеня 1944 г., калі Чырвоная Армія ўжо падыходзіла да Мінска, у гарадскім тэатры было праведзена апошняе афіцыйнае мерапрыемства БЦР - сход бургамістраў, начальнікаў паліцыі, членаў БЦР і іншых «дэлегатаў» беларускага народа, якія назвалі сябе ІІ Усебеларускім кангрэсам. Кангрэс абвясціў сябе «паўнапраўным і найвышэйшым прадстаўніком беларускага народа». Ён выказаў непрызнанне БССР як формы беларускай дзяржаўнасці, аб'явіў неправамоцнымі ўсе польска-савецкія пагадненні, што датычыліся Беларусі. Р. Астроўскі быў абраны прэзідэнтам БЦР. Не закончыўшы работы, кангрэсмены збеглі ў Кенігсберг, а затым у Берлін. Там іх цёпла сустракалі. Усім членам БЦР, як і членам нацысцкай партыі, далі кватэры ў цэнтры горада, выдавалі спецкарткі на харчаванне. З дазволу гітлераўцаў яны праводзілі антысавецкую работу сярод беларускай эміграцыі, а таксама гвалтоўна вывезеных на працу ў Германію беларусаў з мэтай стварэння беларускай арміі. Амаль усе яны пасля вайны апынуліся ў ЗША. Такім чынам, акупацыйныя ўлады стварылі шэраг арганізацый беларускіх калабарацыяністаў, каб забяспечыць сабе апору сярод мясцовага насельніцтва. У склад беларускіх калабарацыяністаў уваходзілі людзі, якія знаходзіліся ў апазіцыі да савецкай улады і свядома пайшлі на службу фашыстам. З другога боку, сярод калабарацыяністаў былі і тыя, хто абставінамі лёсу, часцей за ўсё метадамі гвалту і запалохвання, пайшлі на службу фашыстам. 20. Партызанская барацьба (яе арганізацыя, кіраўніцтва, формы, масштабы і дасягненні). Адным з рашаючых фактараў перамогі Савецкага Саюза ў вайне з гітлераўскай Германіяй і яе саюзнікамі з'явілася ўсенародная барацьба з захопнікамі. Гэтая барацьба ажыццяўлялася ў трох асноўных формах: · узброенныя дзеянні партызан; · дзейнасць падпольных груп і арганізацый; · масавае супраціўленне насельніцтва, якое не ўваходзіла ў склад партызанскіх фарміраванняў і падпольных арганізацый, эканамічным, палітычным і ваенным планам акупантаў. У ліку першых, самастойна ўзнікшых партызанскіх фарміраванняў быў Пінскі партызанскі атрад пад камандаваннем В.3. Каржа. Ён налічваў каля 60 чал. На тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Палескай вобласці (абласны цэнтр г. Мазыр) актыўна дзейнічаў атрад «Чырвоны Кастрычнік». Яго кіраўнікі Ц.П. Бумажкоў і Ф.І. Паўлоўскі 6 жніўня 1941 г. сталі першымі партызанамі - Героямі Савецкага Саюза. Частка створаных летам - восенню 1941 г. атрадаў і груп была разгромлена. Некаторыя атрады самараспусціліся. Другія, выканаўшы заданні, выйшлі ў савецкі тыл, іншыя перайшлі на паўлягальнае становішча. Аднак каля 200 атрадаў і груп нават у такіх неспрыяльных умовах працягвалі барацьбу з ворагам. У 1942 г. пачаўся новы ўздым барацьбы. Разгром немцаў пад Масквой узняў маральны настрой патрыётаў. Некаторую асаблівасць мела арганізацыя партызанскіх фарміраванняў на тэрыторыі Віцебскай вобласці, якая з пачатку 1942 г. з' яўлялася прыфрантавой. Многія партызанскія атрады там падтрымлівалі трывалую сувязь з Віцебскім абкомам і ЦК КП(б)Б, што дзейнічалі за лініяй фронту, а таксама з ваеннымі саветамі 3-й і 4-й ударных армій. Велізарнае значэнне мела таксама існаванне так званых Суражскіх (Віцебскіх) варот (40-кіламетровага прарыву у лініі фронту паміж Веліжам і Усвятамі на стыку нямецкіх армій «Поўнач» і «Цэнтр»). Праз «вароты» з Вялікай зямлі ў тыл ворага накіроўваліся арганізатарскія і дыверсійныя групы, зброя, боепрыпасы, медыкаменты і інш. «Вароты» існавалі з лютага па верасень 1942 г. У маі 1942 г. у Маскве быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з П. Панамарэнкам, Першы сакратар ЦК КП(б) 9 верасня 1942 г. быў створаны Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) - рэспубліканскі орган ваеннага кіраўніцтва партызанскім рухам на Беларусі, які дзейнічаў да лістапада 1944 г. Начальнікамі штаба з'яўляўся П.З. Калінін. Цэнтралізацыя партызанскага руху дазволіла выкарыстоўваць партызан у стратэгічных мэтах. Значны ўздым партызанскага руху ў Беларусі прыпаў на вясну -лета 1942 г.: расла колькасць атрадаў і груп, якія аб'ядноўваліся ў брыгады. Значна палепшылася ўзбраенне «лясных» байцоў. Удасканальвалася структура партызанскіх сіл. Яны ўсё больш набывалі вайсковую пабудову. Брыгады ў асноўным складаліся з атрадаў, якія ў сваю чаргу дзяліліся на ўзводы, аддзяленні. У некаторых брыгадах і палках існавалі таксама батальёны, у атрадах -роты. Апрача таго, існавалі партызанскія палкі і ваенна-аператыўныя групы. Узрастала майстэрства камандных кадраў і штабоў усіх узроўняў, наладжваліся сувязі з мясцовым насельніцтвам. З ростам партызанскіх сіл памнажалася і іх баявая актыўнасць. Ад ворага вызваляліся цэлыя раёны, дзе ўлада пераходзіла да партызан і адноўленых органаў савецкай улады. Яны атрымалі назву партызанскія зоны. Брыгада імя К.І. Варашылава пад камандаваннем П.П. Капусты вызваліла ад акупантаў многія населеныя пункты Грэскага, Копыльскага і Уздзенскага раёнаў агульнай плошчай 1100 км. Брыгады «За Радзіму» і 1-я Мінская выгналі захопнікаў з часткі тэрыторыі Чэрвенскага, Рудзенскага і Пухавіцкага раёнаў, узялі пад свой кантроль да 350 км2 агульнай плошчы. Пад непасрэдным уплывам партызан знаходзілася больш 6200 км. Значна пашырылася Любанска-Акцябрская зона, дзе было вызвалена ад акупантаў 418 населеных пунктаў. У шэрагу раёнаў Магілёўскай вобласці звыш 70 нямецкіх гарнізонаў і паліцэйскіх участкаў, у тым ліку ў райцэнтры Клічаў, былі разгромлены партызанамі. Важнае значэнне ў барацьбе з акупантамі мелі ўдары партызан па камунікацыях праціўніка, у першую чаргу па чыгунцы, мастах і буйных вузлах. Летам 1942 г., калі Чырвоная Армія вяла цяжкія абарончыя баі ля Сталінграда, ЦШПР звярнуўся да партызан Беларусі з заклікам дабівацца поўнага знішчэння вайсковых эшалонаў на іх шляху да фронту. Партызаны Беларусі адказалі на гэты заклік шэрагам буйных аперацый, у тым ліку і на камунікацыях праціўніка. У пачатку жніўня 1942 г. дыверсійная група брыгады «За Савецкую Беларусь» Віцебскай вобласці ўзарвала чатырохпралётны мост праз р. Дрысу на магістралі Полацк - Даўгаўпілс. Рух па ім быў адноўлены толькі праз 16 сутак. 25 жніўня партызаны атрада імя М.Ц. Шыша Пінскай вобласці разграмілі гарнізон у Бастыні на чыгунцы Баранавічы - Лунінец. У канцы жніўня партызанскія атрады пад кіраўніцтвам С.Г. Жуніна, Д.А. Кулікова, Г.С. Мысніка зрабілі ўдалы налёт на станцыю Слаўнае на лініі Мінск - Орша. Яны разбілі варожы гарнізон, спалілі будынак станцыі, склады з ваеннай маёмасцю і прадуктамі, разбурылі шляхі, падарвалі дзве вадакачкі і воданапорную вежу. Удала была праведзена аперацыя «Рэха на Палессі», калі быў узарваны мост цераз р. Пціч. Аперацыю ажыццявіла Мінскае партызанскае злучэнне пад камандаваннем Р. Мачульскага. Асабліва актыўныя баі і дыверсіі партызан разгарнуліся напярэдадні і ў час контрнаступлення Чырвонай Арміі пад Курскам. У «Рэйкавай вайне» удзельнічалі фактычна ўсе партызанскія злучэнні рэспублікі. Яна ставіла мэтай зрыў ваенных перавозак праціўніка на Усходні фронт і максімальнае садзейнічанне наступленню Чырвонай Арміі. На Беларусі ў 1943 -1944 гг. аперацыя «Рэйкавая вайна» ажыццяўлялася ў тры этапы. Першы этап пачаўся ў ноч з 3 на 4 жніўня 1943 г. і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943 г.; Другі - з 9 верасня 1943 г. да пачатку лістапада 1943 г. (ён атрымаў назву «Канцэрт»); Трэці этап пачаўся ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г. За час 1 і 2-га этапаў «Рэйкавай вайны» партызаны ўзарвалі звыш 200 тыс. рэйкаў. Былі разбураны чыгуначныя лініі Цімкавічы -Асіповічы - Бабруйск - Старушкі, Жлобін - Калінкавічы. На многіх чыгуначных магістралях рух быў перапынены ад 4 да 15 сутак, а ўчасткі Магілёў - Крычаў, Полацк - Дзвінск, Магілёў - Жлобін, Баранавічы - Лунінец не працавалі яшчэ большы тэрмін. Партызаны пускалі пад адхон эшалоны, узрывалі масты, вадакачкі, чыгуначныя станцыі. Значна ўзмацніліся сілы партызан у заходніх абласцях рэспублікі. Важную ролю адыграла перадыслакацыя ў 1943 г. ў гэты рэгіён 9 партызанскіх брыгад, 10 атрадаў і 15 арганізатарскіх груп з усходніх абласцей Беларусі. У канцы 1943 г. існавалі 20 буйных партызанскіх зон, якія з' яўляліся фарпостамі савецкай улады ў тыле ворага. Аднак партызанскі рух не быў пазбаўлены некаторых адмоўных рыс. Здараліся выпадкі нядобрасумленных адносін партызан да мясцовага насельніцтва. Сярод каманднага і радавога саставу мелі месца амаральныя паводзіны, марадзёрства, дэзерцірства, парушэнні партызанскіх абавязкаў. Партыйныя камітэты, камандаванне партызанскімі фарміраваннямі вяло жорсткую барацьбу з такімі праявамі. За гады вайны, згодна з рашэннямі партызанскіх судоў, за цяжкія ўчынкі было расстраляна 2 345 чал. Тайная палявая паліцыя (ГФП) сумесна з органамі германскай разведкі і контрразведкі - абверам і службай бяспекі (СД) засылала значную колькасць сваіх агентаў у партызанскія атрады і падпольныя арганізацыі. Яны ажыццяўлялі дыверсіі і правакацыі, дыскрэдытуючы патрыятычны рух. 21) Падпольны рух (яго арганізацыя, кіраўніцтва, формы, масштабы і дасягненні). Адначасова з узброенай партызанскай барацьбой разгортвалася падпольная антыфашысцкая дзейнасць у гарадах і іншых населеных пунктах. Яны сабатавалі гаспадарча-эканамічныя, палітычныя і ваенныя мерапрыемствы захопнікаў, здзяйснялі шматлікія дыверсіі. Напярэдадні акупацыі Беларусі партыйна-савецкія ўлады клапаціліся аб тым, каб пакінуць заканспіраваныя групы, арганізаваць яўкі, распрацаваць розныя віды сувязі. Партыйныя органы звярталі ўвагу на тое, што партызанская барацьба павінна знаходзіцца ў полі зроку і весціся пад непасрэдным кіраўніцтвам заканспіраваных падпольных партыйных структур. У сціслыя тэрміны была праведзена работа па ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі партыйна-камсамольскага падполля. Да поўнай акупацыі рэспублікі ў многіх раёнах былі арганізацыйна аформлены раённыя падпольныя парторганы (райкомы, тройкі) на чале з сакратарамі або членамі былых парторганаў. У чатырох абласцях - Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай і Пінскай - заставаліся абласныя парторганы. Падпольшчыкі здзяйснялі дыверсіі на прадпрыемствах, баявыя аперацыі (знішчэнне жывой сілы і баявой тэхнікі акупантаў), сабатаж мерапрыемстваў акупантаў, вялі агітацыйную работу сярод насельніцтва, разведку. У Мінску ўжо ў другой палове 1941 г. падпольшчыкі ўзрывалі склады са зброяй і ваеннай маёмасцю, цэхі і майстэрні па рамонту баявой тэхнікі, вырабу харчавання, знішчалі варожую адміністрацыю, салдат і афіцэраў. У снежні 1941 г., у час напружаных баёў пад Масквой, яны ажыццявілі паспяховую дыверсію на чыгуначным вузле. У выніку замест 90 - 100 эшалонаў у суткі адсюль на фронт адпраўлялася толькі 5 - 6. Кіраўніцтва акупацыйнай адміністрацыі рэгулярна атрымлівала звесткі аб актыўнай дыверсійна-баявой дзейнасці падпольшчыкаў Брэста, Гродна, Мазыра, Віцебска, іншых гарадоў Беларусі. На Аршанскім чыгуначным вузле эфектыўна дзейнічала група К. С. Заслонава. У акупіраваным Магілёве дзейнічала група медыкаў-падпольшчыкаў. У яе склад уваходзілі ўрачы У.П. Кузняцоў, А.І. Паршын, Ф.І. Пашанін (усе загінулі), сярэдні і малодшы медперсанал. Падпольшчыкі ўжо ў першыя месяцы акупацыі сабатавалі розныя мерапрыемствы захопнікаў. Метады іх дзейнасці былі самымі рознымі: утойванне сваіх прафесій, псаванне абсталявання і інструменту, нясвоечасовы выхад на працу, хаванне сабранага ўраджаю, сельскагаспадарчага інвентару і г.д. У сакавіку - красавіку 1942 г. акупацыйным уладам удалося нанесці сур'ёзны ўдар па мінскім падполлі. Тады за турэмныя краты трапіла больш за 400 чал., у тым ліку члены падпольнага ГК КП(б)Б С. І. Заяц (Зайцаў), І.П. Казінец, Г. М. Сямёнаў. 7 мая гэтага ж года яны, у ліку 28 іншых патрыётаў, былі павешаны. У гэты ж дзень быў расстраляны яшчэ 251 чал. Нягледзячы на цяжкія страты, мінскае падполле знайшло сілы не толькі выстаяць, але і зноў узняцца на барацьбу. Члены гаркома і актывісты, што пазбеглі арышту, у маі 1942 г. правялі нараду. Яны прааналізавалі прычыны правалу, абагульнілі дзесяцімесячны вопыт барацьбы, вызначылі меры па далейшым разгортванні падполля. У гаркоме былі створаны аддзелы: разведкі, агітацыі і прапаганды, ваенны, арганізацыі дыверсій, сфарміраваны пяць падпольных райкомаў партыі, шэраг падпольных партыйных і камсамольскіх арганізацый на прадпрыемствах і ва ўстановах. Падпольшчыкі выпускалі газету «Звязда», лістоўкі, мелі сувязь з падполлем іншых гарадоў і населеных месцаў Беларусі. Але ў верасні - кастрычніку 1942 г. мінскае падполле атрымала новы цяжкі ўдар. У ноч на 26 верасня пачаліся арышты яго ўдзельнікаў. У засценкі СД трапілі сотні змагароў. Большасць арыштаваных загінула. Сярод іх - сакратар падпольнага гаркома І.К. Кавалёў, члены камітэта Дз.А. Караткевіч, В.К. Нікіфараў, К.І. Хмялеўскі, сакратары райкомаў Н.Я. Герасіменка (з сям'ёй), М.К. Каржанеўскі, І.І. Матусевіч, М.А. Шугаеў, кіраўнікі падпольных арганізацый і груп, актыўныя падпольшчыкі Л.Я. Адзінцоў, М.А. Багданаў, Е.М. Баранаў і інш. Мінскае падполле і пасля другога правалу працягвала сваю дзейнасць. Дзесяткі дыверсійных груп былі створаны на Мінскім чыгуначным вузле. У другой палове 1943 г. тут было праведзена больш за 50 дыверсій. Па ўдакладненых даных, у складзе мінскага падполля самааддана змагалася звыш 9 тыс. чал., прадстаўнікі 25 нацыянальнасцей былога СССР, больш тысячы камуністаў і звыш 2 тыс. камсамольцаў, а таксама антыфашысты замежных краін. Падчас акупацыі ў Мінску было праведзена звыш 1500 дыверсій. Тут нашлі сваю пагібель многія высокапастаўленыя асобы, у тым ліку генеральны камісар Беларусі В. Кубэ. У Віцебску ў 1941 - 1942 гг. дзейнічала 56 падпольных груп. Адной з іх з кастрычніка 1942 г. кіравала В.З. Харужая. 13 лістапада 1942 г. фашысты схапілі і пасля доўгіх допытаў закатавалі яе і іншых падпольшчыкаў. Пасмяротна В.3. Харужай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У Гомелі актыўную барацьбу з ворагам вялі падпольныя групы на чыгуначным вузле, паравоза-вагонарамонтным заводзе, леса-камбінаце, гарадской электрастанцыі, іншых прадпрыемствах горада - усяго больш за 400 чал. Ні на адзін дзень не спынялася антыфашысцкая барацьба ў акупіраваным Магілёве. Вясною 1942 г. каля 40 груп (больш за 400 чал.) аб'ядналіся ў падпольную арганізацыю «Камітэт садзейнічання Чырвонай Арміі», якую ўзначальваў мясцовы настаўнік К.Ю. Мэтэ. Камітэт каардынаваў дзейнасць групы чыгуначнікаў, настаўнікаў, рабочых хлебазавода, аўтарамонтнага завода, фабрыкі штучнага шоўку, работнікаў абласной бальніцы, былых ваеннаслужбоўцаў і іншых. Дзякуючы пільнасці, надзейнай канспірацыі і ўдалай структуры арганізацыі магілёўскаму падполлю доўгі час удавалася пазбягаць масавых правалаў і арыштаў. У заходніх абласцях Беларусі таксама дзейнічалі антыфашысцкія арганізацыі па ініцыятыве камуністаў, былых актывістаў КПЗБ, камсамольцаў, іншых патрыётаў. У маі 1942 г. быў створаны «Акруговы беларускі антыфашысцкі камітэт Баранавіцкай вобласці». Камітэт правёў значную работу па стварэнні новых і актывізацыі дзейнасці існуючых груп і арганізацый. Восенню 1942 г. пад кіраўніцтвам гэтага камітэта барацьбу з акупантамі вялі больш за 260 падпольшчыкаў. Асабліва актыўна дзейнічалі падпольшчыкі на чыгуначным транспарце. Шырокую вядомасць набылі баявыя подзвігі обальскіх падпольшчыкаў. Падпольная камсамольская арганізацыя «Юныя мсціўцы» на чыгуначнай станцыі Обаль Віцебскай вобласці была створана вясной 1942 г. Узначальвала яе былая работніца віцебскай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» камсамолка Ефрасіння Зянькова. Былі арыштаваныя і закатаваныя да смерці Н.А. Азоліна, М. П. Аляксеева, Н.М. Давыдава, У. І. і Я.Я. Езавітавы, маці Ефрасінні Зяньковай - Марфа Аляксандраўна, З.М. Партнова, Ф.Ф. Слышанкова і іншыя. Пасля вайны Ефрасінні Зяньковай і Зінаідзе Партновай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Смела і рашуча дзейнічалі падпольшчыкі на чыгуначным вузле Асіповічы. У ноч на 30 ліпеня 1943 г. яны здзейснілі адну з самых буйных дыверсій Другой сусветнай вайны. Камсамолец Фёдар Крыловіч працаваў на чыгуначнай станцыі ў начную змену і падлажыў дзве магнітныя міны пад эшалон з гаручым, які павінен быў адысці ў бок Гомеля. Але здарылася нечаканае. Партызаны пашкодзілі чыгунку, і эшалон быў пераведзены ў т. зв. Магілёўскі парк, дзе ў гэты час знаходзілася яшчэ тры эшалоны з вогненебяспечнымі грузамі. Праз некаторы час раздаліся выбухі: гіганцкі вогненны слуп падняўся над станцыяй. Пажар перакінуўся на іншыя эшалоны, нагружаныя ваеннай тэхнікай, боепрыпасамі і авіябомбамі. Амаль 10 гадзін не маглі ліквідаваць пажар, які суправаджаўся выбухамі авіябомб, снарадаў і мін. У выніку аперацыі былі поўнасцю знішчаны 4 эшалоны, у тым ліку адзін з танкамі «тыгр», 31 цыстэрна з гаручым, 63 вагоны са снарадамі, авіябомбамі, мінамі. 22) Дзейнасць Арміі Краёвай (у чэрвені 1941 – красавіку 1943 г., і ў іншыя перыяды); мэты, тэрытарыяльн прынцып. Бандэраўцы, акаўцы, УПА. Станаўленне да асобы С. Бандэры. У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі 14 тыс. чал. польскай Арміі Краёвай (АК - акаўцаў). У лютым 1942 г. на базе «Саюза ўзброенай барацьбы» і іншых сіл па загаду польскага кіраўніцтва ў Лондане была створана Армія Краёва - падпольнае ваеннае фарміраванне знішчанай Польскай дзяржавы. АК дзейнічала як на тэрыторыі ўласна Польшчы, так і ў Заходняй Беларусі (у раёне гарадоў Ліда, Навагрудак, Ваўкавыск, Ашмяны, Жалудок, Шчучын, Валожын, Гродна, Брэст і г.д.), Заходняй Украіне і Літве. Галоўнай задачай фарміравання з'яўлялася барацьба за аднаўленне Польскай дзяржавы ў межах да 1 верасня 1939 г. Цэнтр камандавання Арміяй Краёвай знаходзіўся ў Варшаве. Ён падпарадкоўваўся ўраду У. Сікорскага ў Лондане. Варшаўскаму цэнтру падначальваліся акругі на чале з камендантамі, якія ў сваю чаргу кіравалі мясцовымі фарміраваннямі арміі ў раёнах. Работу Арміі Краёвай у заходніх абласцях Беларусі накіроўвалі віленскі, баранавіцкі, брэсцкі, беластоцкі, лідскі, навагрудскі каменданты акруг. Строга захоўвалася канспірацыя. Ксяндзы прымалі ў байцоў прысягу. Галоўнымі камендантамі (камандуючымі) Арміі Краёвай былі генералы С. Равецкі (да 30 чэрвеня 1943 г.), Т. Камароўскі (да падаўлення Варшаўскага паўстання 1944 г.), Л. Акуліцкі (памёр 24 снежня 1946 г. у маскоўскай турме Бутыркі). «Саюз узброенай барацьбы» і Армія Краёва змагаліся з нямецкімі акупантамі. На іх рахунку ўзарваныя эшалоны праціўніка, знішчаныя фашысцкія салдаты і афіцэры. Мясцовае насельніцтва заходніх абласцей Беларусі савецкіх партызан называла «чырвонымі», удзельнікаў Арміі Краёвай -«белымі» альбо легіянерамі, польскіх партызан, якія падпарадкоўваліся камандаванню Войска Польскага і Чырвонай Арміі, - «зялёнымі» партызанамі. Адкрытай барацьбы з савецкімі партызанамі ў 1941 - пачатку 1943 г. польскія ваенныя фарміраванні не вялі, іншы раз нават сябравалі з беларускімі партызанамі, ратавалі палонных, параненых, але былі і шматлікія сутычкі. Пасля разрыву адносін паміж СССР і Польшчай у красавіку 1943 г. перагаворы паміж «чырвонымі» і «белымі» партызанамі аб сумесных дзеяннях супраць акупантаў зайшлі ў тупік, бо кожны з бакоў меў устаноўку свайго ўрада аб межах, і ўстаноўкі гэтыя былі дыяметральна процілеглыя. Замест ранейшага плана ўсенароднага ўзброенага паўстання кіраўніцтва Арміі Краёвай ажыццяўляе новы план пад кодавай назвай «Навальніца», які ў ваенных адносінах быў накіраваны супраць Германіі, а ў палітычных - супраць СССР: прымусіць СССР прызнаць лонданскі эміграцыйны ўрад адзіным законным прадстаўніком інтарэсаў Польшчы, устанавіць савецка-польскую граніцу па стану на 1 верасня 1939 г. Армія Краёва прытрымлівалася лозунга «двух ворагаў» і вяла барацьбу на два фронты - супраць немцаў і супраць бальшавікоў. Дзейнічала правіла акаўцаў: «Стаяць са зброяй ля нагі!», г.зн. не выступаць супраць гітлераўцаў, а чакаць: няхай гітлераўцы і бальшавікі знішчаюць адзін аднаго, а мы потым самі прымусім іх да пакоры і падначалення. У той час калі гітлераўцы пачнуць адступаць, а Чырвоная Армія яшчэ не падыдзе, меркавалася разгарнуць узброеныя сілы як веер (план і насіў назву «Веер»), захапіць уладу ў населеных пунктах Заходняй Беларусі і сустрэць савецкія воінскія часці, як сустракаюць гаспадары гасцей. Армія Краёва адкрыта стала на пазіцыі антысаветызму, антысемітызму, савецкіх партызан называла жыдоўска-бальшавіцкімі бандытамі і грабежнікамі, ваявала з імі. З восені 1943 і да лета 1944 г. толькі ў Навагрудскай акрузе фарміраванні акаўцаў правялі 81 аперацыю супраць беларускіх партызан. Не дасягнуўшы поспехаў у барацьбе з партызанамі, акаўцы жорстка распраўляліся з мірнымі жыхарамі, рабавалі і палілі цэлыя вёскі. У вёсцы Лукашы Заслаўскага раёна яны зажыва спалілі 26 чалавек. Толькі легіянеры стаўбцоўскага злучэння Арміі Краёвай забілі 6000 партызан і мірных жыхароў Беларусі. Пасля вызвалення Чырвонай Арміяй тэрыторыі Беларусі фарміраванні Арміі Краёвай спрабавалі процістаяць аднаўленню савецкай улады ў яе заходніх абласцях. У студзені 1945 г. Армія Краёва была афіцыйна распушчана. На тэрыторыі Беларусі ў Брэсцкай і Пінскай абласцях, частка якіх была ўключана гітлераўцамі ў склад рэйхскамісарыята «Украіна», дзейнічалі ваенныя фарміраванні Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН) - аўнаўцы (1929 - пачатак 1950-х гг.). З перадавымі дывізіямі вермахта 22 чэрвеня 1941 г. дзяржаўную мяжу СССР перайшлі два легіёны аўнаўцаў, якія налічвалі крыху больш за 400 чал. Легіён «Роланд» рухаўся ў накірунку Адэсы, а легіён «Нахцігаль» - да Львова. 30 чэрвеня 1941 г. у Львове АУН абвясціла незалежную Саборную Украіну, стварыла яе ўрад на чале з Стацко, паслала прывітанне Гітлеру. У верасні - снежні 1941 г. адбыліся масавыя арышты і растрэлы аўнаўцаў, многія з якіх уцяклі ў лес і ўзяліся за зброю для барацьбы з гітлераўцамі. Часта здаралася так, што ў адных і тых жа лясах Брэстчыны ці Піншчыны каля аднаго вогнішча сядзелі побач беларускія партызаны, акаўцы і аўнаўцы. У гады Вялікай Айчыннай вайны прапятлюраўскіх барацьбітоў за самастойную Украіну ўзначаліў Баравец, які меў клічку Бульба (адсюль яго прыхільнікаў называлі бульбаўцамі). З' яўляючыся адным з крылаў АУН, бульбаўцы арганізацыйна складалі ўзброенае злучэнне «Палеская Сеч», якое дзейнічала ў рэгіёне Пінск - Мазыр -Корасцень. Бандэраўцы і бульбаўцы знаходзіліся паміж сабой у стане лютай варожасці, бо кожны з іх прэтэндаваў на ролю «першага» барацьбіта за самастойную Украіну. Да сярэдзіны 1943 г. узброеныя фарміраванні бандэраўцаў і бульбаўцаў актыўных баявых дзеянняў супраць савецкіх партызан не вялі, а ў асобных выпадках дапамагалі ім інфармацыяй, вызвалялі вязняў з нямецкіх турмаў, лагераў ваеннапалонных і г.д. Аднак летам 1943 г. яны у адносінах да гітлераўцаў - пасіўная самаабарона, да партызан -барацьба. Усё гэта, а таксама расправа над палякамі, якія пражывалі ў Беларусі, дамоўленасць бандэраўцаў і бульбаўцаў пра сумесную барацьбу супраць Саветаў з беларускімі калабарацыяністамі прывялі да крывавых сутыкненняў паміж беларускімі партызанамі, бандэраўцамі і бульбаўцамі. У 1944 г. Бандэру вызвалілі з турмы, ён пераехаў у Кракаў і адтуль пачаў кіраваць барацьбой супраць савецкай улады. У 1944 г. па заданні абвера АУН стварыла шэраг новых узброеных фарміраванняў, аб'яднаных ва Украінскую паўстанцкую армію (УПА) для дзеянняў на тэрыторыі Украіны ў тыле Чырвонай Арміі. На пераломе 1944 - 1945 гг. колькасць УПА складала да 150 (па іншых ацэнках да 500) тыс. байцоў і ўдзельнікаў падполля. Яны стралялі ў спіны салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, смяротна паранілі камандуючага 1-м Украінскім фронтам М.Х. Ватуціна, праводзілі тэрарыстычныя акты, забойствы партыйных, савецкіх і гаспадарчых кіраўнікоў, работнікаў праваахоўных органаў, актывістаў. На тэрыторыі прылеглых да Літвы раёнаў Беларусі ў пасляваенныя гады дзейнічала літоўскае антысавецкае падполле (каля 1 тыс. чал.), якое, як і рух бандэраўцаў, было ліквідавана ў пачатку 50-х гадоў. 23) Пашырэнне масштабаў Другой сусветнай вайны. Перамогі саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі ў Афрыцы, Міжемнамор’і і на Ціхім акіяне Актыўныя баявыя дзеянні ў пачатку 1942 г. разгарнуліся на Ціхім акіяне. Японія акупіравала Малайзію, Інданэзію, Філіпіны, Бірму, нанесла буйное паражэнне англійскаму флоту ў Сіамскім заліве і англа-амерыканскаму флоту ў Яванскай аперацыі, захапіўшы панаванне на моры. Аднак ужо ў маі - чэрвені амерыканцы нанеслі паражэнне японскаму флоту ў Каралавым моры і каля вострава Мідуэй і захапілі ініцыятыву. У Міжземным моры італа-германскаму флоту ўдалося ўстанавіць кантроль на шляхах, якія вялі ў Афрыку. У студзені-лютым 1942 г. італа-германскія войскі разграмілі брытанскія часці ў Лівіі і занялі Бенгазі. У Атлантычным акіяне актывізаваліся дзеянні германскіх падводных лодак, якія тапілі англійскія і амерыканскія транспарты, пагражалі зрывам марскіх камунікацый саюзнікаў. Германскі надводны флот і авіяцыя перабазіраваліся ў Нарвегію, перашкаджаючы руху паўночных канвояў у Савецкі Саюз, якія дастаўлялі ленд-лізаўскія грузы. На шляхах іх руху разгарнуліся лютыя марскія і паветраныя баі. Аднак з вясны 1942 г. суадносіны сіл пачалі змяняцца на карысць антыгітлераўскай кааліцыі. У Афрыцы італа-германскія войскі, у склад якіх уваходзілі 8 італьянскіх і 4 нямецкія дывізіі, у тым ліку 4 танкавыя і 2 матарызаваныя, аказаліся не ў стане працягваць наступленне і перайшлі ў раёне Эль-Аламейна (Егіпет) да абароны. Восенню 1942 г., калі асноўныя сілы нямецкай арміі былі звязаны цяжкімі, кровапралітнымі баямі на савецка-германскім фронце, для англа-амерыканскіх войск стварыліся спрыяльныя ўмовы для актывізацыі ваенных дзеянняў у Паўночнай Афрыцы. У канцы кастрычніка - пачатку лістапада 1942 г. 8-я брытанская армія, у склад якой уваходзілі англійскія, аўстралійскія, індыйскія, новазеландскія, паўднёва-афрыканскія, грэчаскія і французскія дывізіі і брыгады, у ходзе двухтыднёвых наступальных баёў зламіла супраціўленне італа-нямецкіх войск пад Эль-Аламейнам, нанесла ім вялікія страты і выгнала з Егіпта. Гэтая перамога брытанскай арміі стала значнай падзеяй для заходніх саюзнікаў. Яна змяніла абставіны ў Паўночнай Афрыцы і на Міжземным моры на іх карысць. 8 лістапада 1942 г. амерыкана-англійскія войскі высадзіліся ў Паўночнай Афрыцы. 13 мая 1943 г. італа-германскія войскі ў Тунісе капітулявалі. Ваенныя дзеянні ў Паўночнай Афрыцы закончыліся. У ліпені - жніўні 1943 г. англа-амерыканскія войскі высадзіліся на востраве Сіцылія і авалодалі ім. 25 ліпеня 1943 г. фашысцкі рэжым у Італіі паў. У верасні Італія капітулявала. Выхад Італіі з вайны быў абумоўлены перамогай Чырвонай Арміі ў Курскай бітве, якая паклала пачатак распаду фашысцкага блока. 13 кастрычніка 1943 г. Італія аб'явіла вайну Германіі. 24. Сталінградская і Курская бітвы. Карэнны пералом у вайне. 8 мая 1942 г. ударныя групоўкі ворага пачалі наступленне супраць войск Крымскага фронту (камандуючы Дз. Казлоў, член Ваеннага савета Ф. Шаманін, прадстаўнік Стаўкі Л. Мехліс). Нягледзячы на ўпартае супраціўленне, у выніку памылак, дапушчаных камандаваннем фронту, савецкія войскі вымушаны былі адступіць. У маі праціўнік захапіў Керч, а 4 ліпеня пасля 250-дзённай абароны паў Севастопаль. Вораг поўнасцю авалодаў Крымам. Адначасова з баямі ў Крыме разгарнуліся актыўныя баявыя дзеянні ў раёне Харкава. З мэтай вызваліць горад войскі Паўднёва-Заходняга фронту (камандуючы С. Цімашэнка, член Ваеннага савета Н. Хрушчоў, начальнік штаба І. Баграмян) пачалі 12 мая наступленне на Харкаў. 23 мая 6-я нямецкая армія, якая наступала з поўначы, і групоўка Клейста, якая наступала з поўдня, узялі некалькі савецкіх армій у «кацёл». Аднак наступаць па ўсіх напрамках, як гэта было ў 1941 г., вермахт у 1942 г. ужо не здолеў. Асноўныя сілы яго былі кінуты на паўднёвы ўчастак фронту для захопу Сталінграда і Каўказа. Сталінград - гэта, перш-наперш, буйны прамысловы цэнтр, важны вузел камунікацый, які звязваў Каўказ і Сярэднюю Азію з Цэнтрам, гэта бакінская нафта для прадпрыемстваў Урала. Захоп Сталінграда і Каўказа адкрываў перад Гітлерам перспектыву руху ў Індыю, Ірак і Іран. Летам 1942 г. праціўнік дабіўся немалых поспехаў: заняў Данбас, выйшаў да Дона, стварыў пагрозу Сталінграду і Паўночнаму Каўказу. Амаль на 500 км прасунуліся нямецкія войскі ад Ізюма да Калача. раіна Саветаў ізноў апынулася на краю пагібелі. Чаму гэта здарылася? Перш-наперш таму, што І. Сталін, шэраг іншых ваенных і дзяржаўных дзеячаў дапусцілі буйнейшы падчас вайны стратэгічны і тактычны пралік, запатрабаваўшы актыўных наступальных дзеянняў савецкіх войск летам 1942 г. У гэтай сувязі прыйшлося адмовіцца ад прапаноў генштаба перайсці да ўстойлівай абароны з мэтай назапасіць, узброіць і навучыць новыя рэзервы, абяскровіць праціўніка і толькі потым перайсці ў контрнаступленне. Акрамя таго, нямецкая разведка сумела дэзінфармаваць нашае кіраўніцтва, праводзячы перадыслакацыю войск і падкінуўшы дакументы аб быццам бы рыхтуючайся аперацыі «Крэмль» з мэтай даказаць, што фашысты ізноў будуць наступаць на маскоўскім накірунку. У выніку тут былі сканцэнтраваны нашы рэзервы, сюды ішла асноўная частка ваеннай тэхнікі, а на поўдні войскі аказаліся аголенымі. І, нарэшце, выкарыстоўваючы адсутнасць другога фронту, гітлераўцы дадаткова перакінулі з Заходняй Еўропы ў Германію яшчэ 80 дывізій, стварыўшы перавес сіл на сваю карысць. 28 ліпеня 1942 г. І. Сталін як нарком абароны падпісаў загад № 227. У ім было сфармулявана патрабаванне да войск - «Ні кроку назад!». Сярэднія і старшыя камандзіры і палітработнікі, якія правініліся «в нарушеннн днсцнплнны по трусостн нлн неустойчнвостн», накіроўваліся ў штрафныя батальёны, радавыя байцы і малодшыя камандзіры -у штрафныя роты. У кожнай арміі ствараліся заградатрады, якія ставіліся ў тыле «няўстойлівых дывізій» і абавязваліся «пры паніцы і беспарадачным адыходзе часцей дывізіі расстрэльваць на месцы панікёраў і трусаў». Штрафныя роты і батальёны выкарыстоўваліся на самых цяжкіх участках фронту. Штрафнікі, якія атрымалі раненні ў баі, лічыліся адбыўшымі пакаранне. Групай нямецка-фашысцкіх армій «А» была праведзена аперацыя пад умоўнай назвай «Эдэльвейс» - бітва за Каўказ, якая працяг-валася з 25 ліпеня 1942 г. па 9 кастрычніка 1943 г. Група нямецка-фашысцкіх армій «Б» наступала ў накірунку Сталінграда. З 17 ліпеня па 18 лістапада 1942 г. у ходзе абараняльнага этапа Сталінградскай бітвы асаблівую настойлівасць і гераізм у барацьбе за горад праявілі стралковыя дывізіі А. Радзімцава, І. Люднікава, Н. Бацюка, В. Гарышнага, Л. Гурцьева, І. Ярмолкіна, В. Жолудзева, В. Сакалова, Ф. Смехатворава, І. Салагуба, зводная група С. Гарохава, танкавая брыгада Д. Белага. Назаўсёды засталіся ў памяці народнай камандуючыя арміямі генералы В. Калпакчы, А. Лапацін, В. Чуйкоў, М. Шумілаў, гераізм тысяч салдат Чырвонай Арміі і жыхароў горада. Пачатак карэннага пералому ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны і ўсёй Другой сусветнай вайны звязаны з разгромам нямецка-фашысцкіх войск пад Сталінградам. 19 лістапада 1942 г. войскі Паўднёва-Заходняга (камандуючы Н. Ватуцін) і Данскога (камандуючы К. Ракасоўскі) франтоў перайшлі ў наступленне і прарвалі абарону праціўніка. 20 лістапада ў наступленне перайшлі войскі Сталінградскага фронту (камандуючы А. Яроменка). 23 лістапада 1943 г. войскі Паўднёва-Заходняга і Сталінградскага франтоў самкнуліся ў раёне гарадоў Калач і Савецкі. Часці 6-й палявой і 4-й танкавай армій праціўніка агульнай колькасцю 330 тыс. чал. былі акружаны. 2 лютага 1943 г. Сталінградская бітва закончылася поўным разгромам нямецка-фашысцкай групоўкі. Перамога Чырвонай Арміі пад Сталінградам, нягледзячы на вялікія страты, мела выключнае ваенна-палітычнае і міжнароднае значэнне.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-06; просмотров: 529; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.78.12 (0.016 с.) |