Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Камерцыйная канцэпцыя чытачаСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Арыентацыя на чытацкі інтарэс, попыт, як на крыніцу камерцыйнай выгады. Кніга разглядаецца як спецыфічны тавар. Яе каштоўнасць вызначчаецца даходам ад продаж.
3. Канцэпцыі бібліятэчнага абслугоўвання, іх трансфармацыя на розных этапах развіцця бібліятэк. Абапіраючыся на веданне канцэпцый чытача, можна вызначыць асноўныя канцэпцыі бібліятэчнага абслугоўвання: ідэялагічную, педагагічную, асветніцкую, сацыялізуючую і інфармацыйную. Кожная з іх панавала ў пэўны перыяд развіцця грамадства і атрымлівала рэалізацыю ў бібліятэках. Лічыцца, што у аснове ідэялагічнай канцэпцыі бібліятэчнага абслугоўвання ляжыць, галоўным чынам, кансерватыўна-ахоўваючая канцэпцыя чытача. Ю.П.Меленц’ева адзначае, што ў ёй знаходзяць месца і некторыя палажэнні рэвалюцыйна-радыкальнай канцэпцыі. У аснове ідэалагічнай канцэпцыі абслугоўвання знаходзяцца адносіны да чытача як да суб’екта ўздзеяння, падзяленне кніг на карысныя і шкодныя, арганізацыя мэтанакіраванага кіраўніцтва чытаннем, фарміраванне праз кнігу і чытанне пэўнага светапогляду. Нельга пагадзіцца з Ю.П.Меленц’евай, што ідэалагічная канцэпцыя была характэрна толькі для савецкіх бібліятэк. Кожнае грамадства не мож існаваць без ідэалогіі. Неабходнасць ідэалагічнай работы зараз прызнаецца не толькі беларускімі, але і расійскімі палітыкамі і навукоўцамі. Іншая справа, што бібліятэка не павінна служыць толькі адной ідэалогіі, адной дактрыне, адной партыі. Яна інфармацыйна забяспечвае існаванне ўсіх сацыяльна карысных ідэалогій, найбольш актыўна даводзячы да карыстальнікаў ідэалогію сваёй дзяржавы. Дадзены падыход не супярэчыць нават самай ліберальнай канцэпцыі, бо прадугледжвае свабоду выбара твораў друку самай рознай ідэалагічнай афарбоўкі. Педагагічная, выхаваўчая канцэпцыя абслугоўвання карыстальнікаў ставіць сваёю мэтаю фарміраванне шматбакова развітай асобы. Тут яна стасуецца з ліберальнай канцэпцыяй чытача ў частцы гуманістычных поглядаў на выхаванне. Але пэўны ўплыў на яе аказвае і кансерватыўна-ахоўваючая канцэпцыя, якая абгрунтоўвае неабходнасць мэтанакіраванага ўплыву на чытанне для захавання трывалых, устойлівых агульначалавечых каштоўнасцей. У сучасны момант набывае развіццё сацыяльна-педагагічны падыход да бібліятэчнага абслугоўвання і ў гэтым бачыцца найбольш значная перспектыва развіцця педагагічнай канцэпцыі. У асветніцкай канцэпцыі абслугоўвання карыстальнікаў прысутнічае ўяўленне аб чытачы як поўнапраўным удзельніку працэса абслугоўвання, яго праве на свабоду і канфедэнцыяльнасць чытання. Усе гэтыя пастулаты ўласцівыя менавіта ліберальнай канцэпцыі чытача. Бібліятэка разглядаецца як сацыякультурны інстытут, асноўнай функцыяй якога з’яўляецца асветніцкая. Мэта бібліятэчнага абслугоўвання разглядаецца як узвышэнне чытацкіх патрэбнасцяў і максімальна поўнае іх задавальненне. Разам з тым, дадзеная канцэпцыя абслугоўвання не можа абыйсціся і без элементаў кансерватыўна-ахоўваючай канцэпцыі з яе імкненнем падзяліць кнігі на добрыя і дрэнныя, шкодныя і карысныя. Сацыялізуючая канцэпцыя бібліятэчнага абслугоўвання грунтуецца на тэорыі сацыялізацыі асобы, якая была сфармулявана ў ХХ стагоддзі як альтэрнатыва тэорыі выхавання. Сутнасць тэорыі сацыялізацыі заключаецці ў тым, што фарміраванне асобы адбываецца не толькі ў педагагічна арганізаванай прасторы, напрыклад, у школе, але і ў шырокім і слаба кантралюемым сацыяльным асяроддзі. Адным з сацыялізуючых інстытутаў можа стаць бібліятэка, аказваючы інфармацыйную і маральную дапамогу асобе на ўсіх стадыях яе ўваходжання ў грамадства. Сацыялізуючая канцэпцыя разглядае карыстальніка як актыўнага ўдзельніка працэса абслугоўвання. Бібліятэкар паважае яго права на свабоднае, індывідуальнае развіццё, на атрыманне поўнай і даступнай інфармацыі, арганізуе зносіны з ім на падставе правілаў бібліятэчнай этыкі. Адбываецца ўзмацненне асобы за кошт авалодання ведамі, інфармацыяй па важнейшых праблемах сацыялізацыі: фарміраванні светапогляду, выбары прафесіі і прафесійным росце, стварэнні сям’і, выхадзе на пенсію і г.д. Сацыялізуючая канцэпцыя абапіраецца на ліберальную канцэпцыю чытача і ўзаемадзейнічае з асветніцкай, педагагічнай і інфармацыйнай канцэпцыяй абслугоўвання. Інфармацыйная канцэпцыя абслугоўвання карыстальнікаў таксама абапіраецца на ліберальныя каштоўнасці: свабоду доступу да інфармацыі, самакаштоўнасць ведаў і асобы. Можна сказаць, што ў інфармацыйнай канцэпцыі абслугоўвання ліберальная канцэпцыя чытання ўзмацнаяцца сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, якія здольны забяспечыць сапраўды неабмежаваны доступ да інфармацыі ўсіх колаў насельніцтва. Рэалізацыя гэтай канцэпцыі накіравана на скасаванне ўсіх барьераў і абмежаванняў, стварэнне камфортнага інфармацыйнага асяроддя і ліквідацыю інфармацыйнай няроўнасці розных сацыяльных груп. Адной з асноўных задач у межах канцэпцыі бачыцца фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў бібліятэк, што спрыяе іх больш актыўнаму ўваходжанню ў інфармацыйнае грамадства. У розных тыпах бібліятэк найбольш поўна рэалізуецца тая ці іншая канцэпцыя абслугоўвання: У навуковых – інфармацыйная У дзіцячых – педагагічная, асветніцкая У юнацкіх – сацыялізуючая і асветніцкая У публічных – педагагічная, асветніцкая, інфармацыйная, сацыялізуючая У вучэбных – інфармацыйная, педагагічная, сацыялізуючая Але ва ўсіх тыпах бібліятэк так, альбо інакш прысутнічаюць яны ўсе разам. Трансфармацыя канцэпцый У сваім даследаванні «Дынаміка канцэпцый расійскага чытача (канец X – пачатак XXI ст.)» (СПб., 2003) В.Я.Аскарава вызначае чатыры канцэпцыі чытача: кансерватыўна-ахоўваючую, ліберальную, рэвалюцыйна-радыкальную і камерцыйную. Кожная з іх прайшла адпаведны шлях развіцця, і ў розныя гістарычныя перыяды галоўнай станавілася тая канцэпцыя, якая найбольш поўна адпавядала сацыяльнай і культурнай сітуацыі ў грамадстве. Так, у перыяд ліберальных рэформ панавала ліберальная канцэпцыя чытача, у перыяд рэакцыі і падаўлення вольнадумства ўмацоўвала свае пазіцыі кансерватыўна-ахоўваючая канцэпцыя, у часы станаўлення і развіцця рынкавых адносін развівалась камерцыйная канцэпцыя, напярэданні і падчас рэвалюцыйнай сітуацыі яскрава праяўлялась рэвалюцыйна-радыкальная канцэпцыя. Але ўсё гэта не перашкаджала ім існаваць побач, канфліктаваць і ўзаемадзейнічаць. Кансерватыўна-ахоўваючая канцэпцыя бярэ свой пачатак са старажытных часоў. Сутнасць гэтай канцэпцыі ў тым, што кніга разглядаецца як сродак уплыву на чытача: станоўчага, альбо адмоўнага. Адсюль і падзяленне кніг на карысныя і шкодныя. У царскай Расіі кансерватыўна-ахоўваючая канцэпцыя была накіравана на захаванне народнай свядомасці ў межах праваслаўных каштоўнасцяў, на прадухіленне, сацыяльных зрухаў і канфліктаў. Яе прыхільнікамі былі К.Н Леонц’еў і К.П.Пабеданосцеў. Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі дадзеная канцэпцыя атрымала новае развіццё, але з іншым зместам. Галоўным стала ўкараненне камуністычнай ідэалогіі. Усё, што звязана з літаратурнай і кніжнай справай, падлягала жорсткай цэнзуры. Абгрунтаванне і здзяйсненне такой палітыкі знаходзім у работах У.І.Леніна, Н.К.Крупскай. І.В.Сталіна і інш. Сучасныя даследчыкі, побач з адмоўнымі, бачаць і станоўчыя бакі кансерватыўнай канцэпцыі. Гэта – ахова стабільнасці, захаванне маральных каштоўнасцяў, абарона ад інфармацыйнага тэрарызму і прадухіленне выкарыстання інфармацыі ў антыгуманных і антыграмадскіх мэтах. Але сам прынцып кансервацыі супярэчыць непарыўнай зменлівасці жыцця. Ліберальная канцэпцыя чытача зарадзілася ў эпоху Адраджэння. Асвета разумелась як засваенне ўсіх ведаў, назапашаных чалавецтвам, а кніга і чытанне – як сродак асветы. У аснове ліберальнай канцэпцыі чытача ляжыць філасофія лібералізма і асноўныя ліберальныя каштоўнасці: свабода асобы і яе права на індывідуальнае і незалежнае развіццё, гуманістычныя погляды на выхаванне, уяўленне аб ведах як найбольшай каштоўнасці. Сутнасць ліберальнай канцэпцыі чытача заключаецца ў асэнсаванні права чытача на свабоду доступа да ведаў, прызнанні разнастайнасці чытацкіх парэбнасцяў, разуменні чытання як сродка развіцця асобы. Найбольш яскрава і абгрунтавана ліберальная канцэпцыя чытача адлюстравана ў работах М.А.Рубакіна. Зараз ліберальная канцэпцыя чытача выходзіць на першы план. Радыкальна-рэвалюцыйня канцэпцыя сфарміравалась у дваранскім (дэкабрысцкім) і разначынскім асяроддзях, потым яе падхапілі і развівалі рэвалюцыйныя сацыял-дэмакраты, бальшавікі. Чытанне разглядалась як сродак пераўтварэння грамадства, як рэсурс, што дазваляе ўплываць на рэальныя паводзіны чалавека, накіроўваючы іх на рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Дадзеная канцэпцыя была рэзка апазіцыйнай у адносінах да кансерватыўна-ахоўваючай і палемічнай – да ліберальнай. Сацыяльнай базай радыкальна-рэвалюцыйнай канцэпцыі быў народны чытач. Радыкалы заклікалі да выдання карыснай народу літаратуры, але карыснымі яны лічылі творы, якія распальвалі класавую нянавісць, клікалі да тэрору і гвалтоўнай змены ўлады. Камерцыйная канцэпцыя чытача прадугледжвае арыентацыю на чытацкі інтарэс і попыт як на крыніцу камерцыйнай выгады і прыбытку. Сутнасць камерцыйнай канцэпцыі чытача ва ўяўленні аб ім як аб спажыуцы спецыфічнага тавару – кнігі, каштоўнасць якой вызначаецца сумай вытворчых затрат і значнасцю зместа. Асновай дадзенай канцэпцыі быў прыбытак ад рэалізацыі любой кнігі, запатрабаванай чытачом. У сучасным грамадстве прысутнічаюць так, альбо інакш, усе чатыры канцэпцыі чытача. Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца ліберальная і камерцыйная канцэпцыі.
4. Мэты, задачы і прынцыпы абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк. Мэта, задачы і прынцыпыабслугоўвання карыстальнікаў вызначаюцца ў залежнасці ад разумення ролі бібліятэкі і пануючай у грамадстве канцэпцыі чытача, што абумоўлена пануючымі ў грамадстве палітычнымі тэорыямі, таму што мэты бібліятэкі напрамкі залежаць ад мэтаў самаго грамадства. Навуковыя прынцыпы абслугоўвання карыстальнікаў. На сістэму прынцыпаў бібліятэчнага абслугоўвання існавалі і існуюць розныя пункты гледжання. У першым падручніку “Работа з чытачамі” (1961 г.) былі дакладна сфармуляваны толькі прынцыпы вывучэння чытацкіх інтарэсаў. У наступным падручніку (1970 г.) з’явілась асобная глава, у якой разгледжаны наступныя прынцыпы: камуністычнай ідэйнасці работы з чытачамі, дыферэнцаванага падыходу да чытачоў на падставе іх вывучэння, развіцця свядомых і творчых адносін чытача да кнігі, сістэматычнасці ў рабоце з чытачамі, нагляднасці прапаганды літаратуры. У трэцім выданні падручніка (1981 г.) з’явілісь прынцыпы комплекснага падыходу і навуковасці, а таксама змены ў фармулёўцы іншых прынцыпаў, якія былі ў падручніку 1970 г. У падручніку “Бібліятэчнае абслугоўванне: тэорыя і методыка” разглядаюцца наступныя прынцыпы: кангруэнтнасці; паўнаты і аператыўнасці абслугоўвання; дыферэнцаванага падыходу да чытачоў; камфортнасці абслугоўвання. Паняцце “кангруэнтнасць” разглядаецца як закон, з якога вынікаюць асаблівасці бібліятэчнага абслугоўвання ў залежнасці ад пануючага палітычнага рэжыму. Акрамя адзначаных, прапанаваны прынцыпы: сістэматычнасці, плюралізму, дыялагічнасці, нагляднасці, краязнаўчага падыходу. Яны разглядаюцца і ў спалучынні з уласцівасцямі сістэмы бібліятэчнага абслугоўвання. Гэта: цэласнасць; закон адпаведнасці абслугоўвання чытацкім патрэбнасцям; універсалізацыя і спецыялізацыя; цэнтралізацыя і дэцэнтралізацыя як механізм падтрымання дынамізму сістэмы; сувязь са знешнім асяроддзем. Прапанаваны прынцыпы прыярытэту чытацкіх патрэбнасцей, запытаў, правоў чытача, даступнасці бібліятэчнага абслугоўвання (М.Я.Дворкіна, 1991 г) Пры ўсіх разыходжаннях у фармулёўках, праяўляюцца агульныя правілы, якія сфармуляваў Ранганатан: кнігі для выкарыстання, бібліятэка – растучы арганізм, кожнаму чытачу – яго кнігу, кожнай кнізе – яе чытача, берагчы час чытача. Шматлікія прынцыпы з некаторымі ўдакладненнямі і дапаўненнямі можна сістэматызаваць у чатыры групы: мэтазгоднасці, развіцця, дэмакратызацыі, камфортнасці (тэхналагічнай і псіхолага-педагагічнай). Кожны з іх уключае яшчэ некалькі прынцыпаў. Прынцып мэтазгоднасці ўтрымлівае кангруэнтнасць, запатрабаванасць, уключанасць, узнаўляемасць, краязнаўчы падыход, сацыяльную і псіхолага-педагагічную эфектыўнасць, эканамічнасць. Прынцып развіцця ўключае развіццё мэтаў, сродкаў, метадаў і тэхналогій абслугоўвання, інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, інфармацыйнай культуры чытачоў і бібліятэкараў, інфармацыйных рэсурсаў і паслуг, бібліятэчнага асяроддзя ў залежнасці ад знешніх абставін, універсалізацыі і спецыялізацыі, цэнтралізацыі і дэцэнтралізацыі ў іх адзінстве. Прынцып дэмакратызацыі прадугледжвае наяўнасць плюралізму ў ідэялагічным, змястоўным і арганізацыйна-метадычным аспектах, сацыяльнай справядлівасці, суверэнітэту, даступнасці інфармацыйных прадуктаў і паслуг, іх набліжэнне да карыстальнікаў, разумнага спалучэння ў прадастаўленні платных і бясплатных паслуг на падставе раўнапраўя. Прынцып камфортнасці (тэхналагічнай і псіхолага-педагагічнай) грунтуецца на актыўнасці, камунікатыўнасці, супольнасці, кампетэнтнасці, прафесіяналізме, супрацоўніцтве, карпаратыўнасці, сістэматычнасці, нагляднасці, аператыўнасці, прыярытэтнасці, індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі, цэласнасці і выбіральнасці, шматпрофільнасці. Такую канцэпцыю абгрунтоўвае В.А.Барадзіна. Ю.П.Меленц’ева лічыць, што прынцыпы абслугоўвання могуць быць сфармуляваны наступным чынам: v прынцып кангруэнтнасці бібліятэчнага абслугоўвання; v прынцып талерантнасці і прыярытэтаў асобы карыстальніка; v прынцып дыялагічнасці бібліятэчнага абслугоўвання; v прынцып індывідуалізацыі і спецыалізацыі бібліятэчнага абслугоўвання. У праграме нашага курса вызначаны наступныя прынцыпы: дыферэнцаванага падыходу да карыстальнікаў, сістэматычнасці, плюралізму, дыялагічнасці, двайнога ўплыву, краязнаўчага падыходу, нагляднасці.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 448; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.137.159.17 (0.01 с.) |