Мы поможем в написании ваших работ!

ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Сацыялагічныя даследванні чытання: гісторыя і сучаснасць.

Поиск

Вывучэннем чытача і чытання з мэтаю больш глыбокага разумення інтарэсаў і патрэбнасцяў карыстальніка бібліятэкі найбольш актыўна займаецца сацыялогія чытання. Даследаванні сведчаць, што вывучаць чытача і чытанне ў Расіі пачалі ў пачатку ХІХ стагоддзя, калі па ініцыятыве першага дырэктара Імператарскай публічнай бібліятэкі А.Н.Аленіна было арганізавана першае сацыялагічнае даследванне, вынікі якога знайшлі адлюстраванне ў справаздачы бібліяітэкі за 1817 год.

Асноўныя этапы станаўлення сацыялогіі чытання. Вывучэнне чытачоў у Беларусі і Расіі пачалось значна раней, чым у Заходняй Еўропе. Пачатак мэтанакіраваных даследаванняў звязываюць з 50-60 гадамі XIX стагоддзя. У гэты перыяд вялізная маса непісьменнага насельніцтва па сацыяных умовах не мела доступу да нацыянальнай культуры. Хуткае развіццё капіталістычных адносін у XIX стагоддзі патрабавала пісьменных і дысцыплінаваных работнікаў. У гэтай сітуацыі далучэнне да кнігі і чытання было не проста надзённай, а нацыянальнай праблемай, да вырашэння якой далучылась прагрэсіўная беларуская і расійская інтэлігенцыя.

Першымі даследчыкамі чытача былі пісьменнікі, педагогі, статыстыкі, народнікі, рэвалюцыянеры-дэмакраты. Напрыклад, вялікі рускі пісьменнік Л.М.Талстой у 1850-60-я гады вывучаў чытанне сялян па спецыяльнай праграме. Відны педагог і арганізатар народных школ Н.А.Корф вывучаў у 1870-80-я гады даступнасць кніг сялянам, іх чытацкія інтарэсы, меркаванні аб літаратуры.

Настаўніцы Харкаўскай жаночай нядзельнай школы пад кіраўніцтвам Х.Д.Алчэўскай вывучалі чытанне жанчын-работніц з дапамогаю комплекса метадаў. На аснове вынікаў даследавання быў створаны трохтомны паказальнік “Што чытаць народу”, які атрымаў малы залаты медаль на Першай сусветнай выставе ў Парыжы ў 1900 годзе.

У вывучэнні і прагназаванні развіцця чытацкай культуры асветнікі імкнулісь рэалізаваць дасягненні навукі, і ў першую чаргу сацыялогіі і псіхалогіі. Навукоўцы адносяць пачатак вывучэння чытачоў да моманту з’яўлення работ, якія атрымалі вялікі грамадскі рэзананс і далі штуршок да інтэнсіўных аналагічных даследаванняў.

Пытанне аб узнікненні прафесійнага інтарэсу да чытання застаецца дыскусійным. Бясспрэчна адно: увага да чытача – спажыўца духоўных каштоўнасцей, інтэлектуальнай інфармацыі з’явілася ў выніку зменаў як сацыяльнага складу пастаянна чытаючых, так і матываў іх чытання. Таму гісторыкі засяродзілі ўвагу не столькі на вызначэнні пэўнай даты, якую можна лічыць пачаткам вывучэння чытачоў, колькі на аналізе аб’екта даследавання, канкрэтных методык; на выяўленні першых даследчых праграм.

Найбольшы ўклад у вывучэнне чытачоў унёс М.А.Рубакін, відны бібліёграф, бібліятэказнаўца, кнігазнаўца, публіцыст, папулярызатар ведаў, тэарэтык самаадукацыі. Ён цэнтралізавана і мэтанакіравана вывучаў чытачоў па спецыяльна распрацаванай праграме з выкарыстаннем комплекса ўзаемазвязаных метадаў: апытання, назірання і аналізу чытацкіх фармуляраў. У працы “Эцюды аб рускай чытаючай публіцы” (1895 г.), напісанай па вынікіх даследавання, знайшлі адлюстраванне характарыстыкі чытання розных колаў тагачаснага грамадства.

Перш зв ўсё, М.А. Рубакін паставіў на новую аснову праблемы адносін: чытач–пісьменнік; пісьменнік–чытач–кніга. Вучоны паставіў мэту вывучыць праблемы: чаму чытач чуллівы да таго альбо іншага пісьменніка, ці існуе ўнутраная сувязь паміж асобамі пісьменніка і чытача, чаму адзін і той жа твор робіць глыбокае ўраджанне на аднаго чытача і зусім не дзейнічае на другога; ці ёсць заканамернасць уплыву кнігі і пісьменніка на чытача. Інакш кажучы, М. А. Рубакін паставіў пытанне аб вывучэнні чытача, хаця раней было прынята вывучаць, галоўным чынам, асобу і псіхалогію пісьменніка.

Як бачым, спачатку даследчыки знаёмилися з масавым чытачом з народа, у асноўным гэта былі сяляне, і толькі напрыканцы Х1Х стагоддзя з’явіліся першыя спробы вывучэння іншых сацыяльных груп. Першапачаткова выкарыстоўваліся толькі статыстычныя метады вывучэння, у наступныя гады ўжываўся цэлы комплекс узаемазвязаных метадаў. Мэты вывучэння чытачоў і чытання былі разнастайнымі і залежылі ад поглядаў даследчыкаў. Болльш за ўсё даследчыкаў цікавілі наступныя пытанні: ступень пісьменнасці, адукацыйная падрыхтоўка чытачоў, уплыў на іх зместу прачытанага і выкарыстанне атрыманых ведаў у жыццедзейнасці.

У выніку вывучэння быў сабраны вялікі матэрыял, спачатку пераважна аб сялянах, а з 80-х гг. Х1Х стагоддзя – таксама і аб рабочых. Вынікі найбольш значных даследаванняў былі абагульнены ў кнізе Б.В. Банка «Изучение читателей в России (Х1Х в.)». Тут адлюстраваны вялікі матэрыял аб вывучэнні чытання розных сацыяльных груп насельніцтва; прыведзена характарыстыка праграм даследавання; раскрыты мэты і метады збору першаснага сацыялагічнага матэрыялу; паказаны вынікі аналізу чытання, эвалюцыя інтарэсаў і запытаў чытачоў, а таксама грамадскі рэзананс на работу па вывучэнню чытаючай публікі.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года вывучэнне чытання народа стала дзяржаўнай задачай. Асноўнымі арганізатарамі даследаванняў сталі бібліятэкі. Вывучаліся чытацкія інтарэсы сялян, маладых рабочых, чырвонаармейцаў.У 1925 годзе пры Наркампросе была створана камісія для кіраўніцтва вывучэннем чытача. Яна імкнулася надаць вывучэнню чытача планамерны, рэгулярны характар. У камісію ўваходзілі Н.К.Крупская і М.А.Смушкова.

У 1920-я гг. узнікла савецкая школа чытачазнаўства. Гэта быў перыяд зараджэння і фарміравання чытацкіх інтарэсаў у новым сацыяльным грамадстве. Вывучэнню чытачоў надавалась асобае значэнне, таму што кніга і чытанне сталі дзейсным сродкам ідэалагічнага ўплыву, выхавання новага чалавека, будаўніка камунізму. Была зроблена спроба сфармуляваць тэарэтычныя і метадычныя прынцыпы вывучэння чытачоў, сабраны вялікі матэрыял аб чытацкіх інтарэсах прадстаўнікоў розных сацыяльных груп. Вывучэнне чытачоў стала надзённай задачай. Яе вырашэннем заняліся практыкі і тэарэтыкі кніжнай справы, работнікі кніжнага гандлю, псіхолагі, педагогі, сацыёлагі, бібліятэкары. Значны ўклад зрабілі В. Неўскі, Л. Шафір, Д. Баліка, Е. Хлябцевіч і інш. У даследаваннях характарызуюцца чытацкія інтарэсы, адносіны да зместу і тэматыкі літаратуры, патрабаванні, да мовы і даступнасці выкладання, аздаблення кнігі

Найбольш цікавым вопытам вывучэння чытача-селяніна на пачатку 1930-х гадоў была дзейнасць настаўніка А.М.Торапава, які на працягу многіх год вёў запісы меркаванняў сялян аб прачытаных творах і выдаў кнігу “Сяляне аб пісьменніках”, якая і зараз не страціла сваёй каштоўнасці.

У 1930-я гады пачалі распрацоўвацца тэарэтычныя і метадычныя асновы вывучэння чытачоў: псіхалогіі чытання і бібліятэчнай справы, эфектыўнасці метадаў вывучэння чытання. У 1928 годзе ў Мінску была выдадзена кніга А.А.Гайвароўскага “Псіхатэхніка і бібсправа”, у якой ставіліся пытанні методыкі вывучэння чытача, узаемадзеяння паміж чытачом і бібліятэкарам.

Але даследаванні не былі падтрыманы, а многія даследчыкі нават рэпрэсіраваны. У краіне панаваў таталітарны рэжым, які не быў зацікаўлены ў вывучэнні грамадскай думкі. У тым ліку і наконт чытання. Таму даследаванні чытання былі згорнуты.

Адраджэнне даследаванняў чытання адбылося ў 1960-я гады. Для гэтага перыяда характэрна правядзенне цэнтралізаваных буйнамасштабных даследаванняў. Асноўным распрацоўшчыкам і арганізатарам даследаванняў стаў Сектар сацыялогіі Дзяржаўнай бібліятэкі СССР імя У.І.Леніна. Быў распрацаваны масштабны праект ”Кніга і чытанне ў жыцці савецкага грамадства”, у рамках якога былі праведзены даследаванні “Савецкі чытач” (манаграфія выйшла ў1968 годзе), “Кніга і чытанне ў жыцці невялікіх гарадоў” (1973 г.), “Кніга і чытанне ў жыцці савецкага сяла” (1978 г.), “Савецкі рабочы – чытач” (1980 г.). Напрыканцы 1980 – пачатку 1990-х гадоў супрацоўнікі сектара сацыялогіі чытання РДБ працягвалі «замеры» параметраў чытання, якія былі распачаты даследаваннем “Дынаміка чытання і чытацкага попыту ў масавых бібліятэках”, рэалізуецца праграма “Чытанне ў Расіі”, выпускаюцца зборнікі “Што мы чытаем? Якія мы?”, вывучаюцца асаблівасці чытання ў сям’і ў рамках праграмы “Бібліятэка і сямейнае чытанне”, а таксама дзіцячае чытанне па прграме “Што чытаюць дзеці свету”.

Сярод найважнейшых задач у галіне чытання, усведамляемымі беларускімі, расійскімі і замежнымі спецыялістамі, можна выдзеліць наступныя:

v падтрымка высокага статуса кнігі і чытання як сродка сацыялізацыі, развіцця, адукацыі асобы;

v неабходнасць распрацоўкі методык і тэхналогій далучэння да чытання, прыцягнення да чытання; а таксама вывучэння прычын нечытання;

v фарміраванне высокага ўзроўню культуры чытання і інфармацыйнай культуры ўсіх чытацкіх катэгорый.

Сацыялагічныя даследаванні чытання ў Беларусі

У Беларусі сацыялогія чытання ў яе сучасным выглядзе пачала плённа развівацца з 1960-х гадоў у межах агульнасаюзных даследаванняў па праблеме “Кніга і чытанне ў жыцці савецкага грамадства”. Праект быў задуманы як планамернае вывучэнне чытання і чытацкіх арыентацый розных сацыяльных груп. Першым стала даследаванне “Савецкі чытач” (1965-1967 г.г) [14]. Быў ахоплены шэраг асноўных сацыяльна-прафесійных і сацыяльна-дэмаграфічных катэгорый чытачоў. Матэрыялы па Беларусі, выкарыстоўваліся тут у агульным кантэксце, аўтары нават не ставілі перад сабою мэты паказаць нацыянальную спецыфіку чытання ў асобных частках неабсяжнай краіны, але ўдзел у зборы першаснай сацыялагічнай інфармацыі аказаў станоўчы ўплыў на беларускіх даследчыкаў. Даследаванне “Кніга і чытанне ў жыцці невялікіх гарадоў” (1969-1972 г.г.) [7], было накіравана на вывучэнне чытання жыхароў невялікіх гарадоў РСФСР і наогул не мела дачынення да Беларусі. Але арыгінальная методыка, распрацаваная даследчыкамі, магла быць выкарыстана і ва ўмовах нашай рэспублікі, і многія вынікі аказалі ўплыў на развіццё бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва на Беларуси. Наступным этапам у станаўленні сацыялогіі чытання стала даследаванне “Кніга і чытанне ў жыцці савецкага сяла” (1973–1975 гг.) [8], у якім беларускія вучоныя прынялі самы актыўны ўдзел. Вынікі шырока публікаваліся ў артыкулах на агульнасаюзным узроўні, знайшлі адлюстраванне ў манаграфіі “Сацыяльна-культурныя пераўтварэнні на вёсцы”. Была абаронена кандыдацкая дысертацыя К.С.Санько, які тады з’яўляўся загадчыкам навукова-даследчага аддзелу Дзяржаўнай бібліятэкі БССР ім. У.І.Леніна (ДБЛ). Многія думкі гэтага аўтара аб абслугоўвані кнігай жыхароў сяла і сёння не страцілі сваёй каштоўнасці [12].

Пад пэўным уплывам праграмы і методыкі агульнасаюзнага даследавання чытання рабочых, якое праводзіла Дзяржаўная бібліятэка СССР імя У.І.Леніна [1], знаходіцца і наступная праца беларускіх сацыёлагаў “Кніга і чытанне ў жыцці моладзі ўдарных камсамольскіх будоўляў Беларусі”. Даследаванне праводзілася ў 1984 годзе. На жаль яго вынікі не атрымалі шырокага распаўсюджвання сярод бібліятэчнай грамадскасці. Па шэрагу аб'ектыўных і суб'ектыўных прычын амаль што да пачатку 1990-х гадоў буйнамасштабных сацыялагічных даследаванняў чытання на Беларусі не было.

Аб'ектыўныя прычыны звязаныя з тымі крызіснымі з'явамі, якія адбываліся ў савецкай сацыялогіі, як і ва ўсім грамадстве. Суб'ектыўныя прычыны былі абумоўлены адсутнасцю статусу навуковай установы ў ДБЛ, што не спрыяла замацаванню кваліфікаваных кадраў. Ня гледзячы на адмоўныя тэндэнцыі, у рэспубліцы праводзіліся лакальныя даследаванні прыкладнога характару. Так, аддзелам абслугоўвання ДБЛ ў 1988 годзе было праведзена “Даследаванне запытаў чытачоў-студэнтаў І-П курсаў ВНУ”, а таксама паштовае апытанне чытачоў, якія не прайшлі перарэгістрацыю ў 1989 годзе, на тэму: “Чаму Вы пакінулі нашу бібліятэку?” Вынікі гэтых работ яшчэ раз падцвердзілі неабходнасць павышэння сацыялагічнай культуры даследаванняў, а таксама актуальнасць вывучэння чытачоў не толькі ў асобнай бібліятэцы, але і ў межах усёй рэспублікі [13].

Новым этапам у развіцці сацыялогіі чытання з’явілася стварэнне сацыялагічнай службы пры ДБЛ з удзелам у ёй прафесійных сацыёлагаў. У 1990-1991-х гадах у рэспубліцы адбыліся два буйныя даследаванні: “Дэмаграфічная сітуацыя і інфармацыйныя патрэбы насельніцтва ў зонах абслугоўвання бібліятэк з лікам чытачоў да 200 чалавек” і “Чытач масавай бібліятэкі”. Першае – падрыхтавана навукова-метадычным аддзелам, другое – сацыялагічнай групай. У 1991 годзе абодвы гэтых калектывы былі аб’яднаны ў аддзел бібліятэказнаўства, які і з’яўляецца ў сучасны момант цэнтрам вывучэння чытання ў Рэспубліцы Беларусь. Існаванне сацыялагічнай групы пры аддзеле бібліятэказнаўства дазволіла забяспечыць даследаванні адзінай методыкай, сучасным навуковым інструментарыем і аўтаматызаванай сістэмай апрацоўкі першаснай сацыялагічнай інфармацыі, што значна павысіла навуковы ўзровень, ўзмацніла абгрунтаванасць вывадаў і прапаноў. У даследаваннях праяўляецца арганічнае спалучэнне сацыялагічных, бібліятэказнаўчых і культуралагічных задач. Вывучаліся не толькі пытанні аб фондах, бібліятэчным абслугоўванні, адносінах чытачоў да бібліятэкі, але і яе месца ў сістэме інфармацыйнага забеспячэння грамадства, роля ва ўзаемадзеянні навуковых бібліятэк горада, стварэнні карпаратыўных сістэм і сетак.

У 1992-1993 г.г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) ажыццяўляе шматбаковае даследаванне “Чытач навуковай бібліятэкі і праблемы ўдасканалення яго абслугоўвання”, у якім прымаюць удзел буйныя бібліятэкі г. Мінска. Асноўнай мэтаю стала распрацоўка навукова абгрунтаванай сістэмы якаснага інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання ў складаных сацыяльна-эканамічных умовах [10]. Прааналізаваны комплекс узаемаадносін чытача і бібліятэкі, паказана структура і дынаміка чытацкай аўдыторыі, месца НББ сярод іншых навуковых бібліятэк горада. Падрыхтаваны прапановы, накіраваныя на перагляд структуры бібліятэкі з улікам зменаў у складзе чытацкай аўдыторыі і характары чытацкіх паводзін.

Бібліятэка пачала стварэнне прынцыпова новага даведачна-пошукавага апарату на базе аўтаматызацыі [5]. Па ступені ўздзеяння на кіраванне якасцю бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання даследаванне не мае сабе роўных. Вынікі паўплывалі на фарміраванне новай стратэгіі развіцця НББ, распрацоўку новай комплекснай праграмы ўзаемадзеяння бібліятэк рэспублікі.

Праз дзесяць год, на пачатку 2001 г., было праведзена паўторнае даследаванне “Чытач НББ: пошук шляхоў аптымізацыі абслугоўвання”. У ім зроблена спроба вырашыць праблему адпаведнасці сістэмы абслугоўвання бібліятэкі ўзроўню патрабаванняў да яе з боку чытачоў, што стала падставай для прыняцца кіруючых рашэнняў па рэструктурызацыі сістэмы чытальных залаў і падсобных фондаў бібліятэкі, усяго бібліятэчнага асяроддзя [2].

Масштабныя даследаванні далі імпульс для правядзення лакальных даследаванняў як у самой НББ, так і ў навуковых галіновых бібліятэках. Даследчыя праекты былі накіраваны на вывучэнне інфармацыйнага патэнцыялу і выкарыстання падсобных фондаў чытальных залаў, чытацкага попыту на замежную перыёдыку, камплектаванне і ўзмацненне статусу абменных і рэзерўных фондаў, запытаў карыстальнікаў МБА, патрэб у даведачна-бібліяграфічным абслугоўванні [3, 13, 15].

Так, павелічэнне попыту на замежныя перыядычныя выданні пры вострым недахопе валютных сродкаў прымусілі бібліятэкараў звярнуцца да сацыялагічнага даследавання, каб атрымаць поўную і аб’ектыўную інфармацыю аб чытацкіх патрэбах і попыце на замежныя часопісы. Сацыёлагі таксамі імкнулісь вызначыць долю чытачоў, якія звяртаюцца да замежнай перыёдыкі. У выніку яны выйшлі на абгрунтаваны пералік выданняў, якія карыстаюцца попытам., што дазваляе аптымізаваць камплектаванне фондаў замежнай перыёдыкі [15].

Для абгрунтавання неабходнасці рэарганізацыі сістэмы галіновых чытальных залаў з іх падсобнымі фондамі, было праведзена даследаванне “Дынаміка выкарыстання падсобных фондаў чытальных залаў № 3 і № 5” (1999 г.), вынікам якога з’явіліся стварэнне адзінага падсобнага фонду, што ў спалучэнні з ўкараненнем інфармацыйных тэхналогій дазволіла аптымізаваць сістэму абслугоўвання НББ і ажыццяўляць маніторынг зменлівых чытацкіх запытаў [9].

НББ уяўляе сабой своеасаблівую навуковую лабараторыю, дзе ажыццяўляюцца разнастайныя даследчыя праекты, накіраваныя як на вырашэнне праблем абслугоўвання карыстальнікаў і фарміравання фондаў самой бібліятэкі, так і на пошук шляхоў рацыянальнага развіцця сістэмы бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання насельніцтва ў масштабах усёй краіны. Даследаванні садзейнічаюць вырашэнню шэрагу глабальных праблем, якія маюць дачыненне да любой публічнай бібліятэкі – яны ствараюць той метадалагічны і метадычны падмурак, без якога немагчыма плённае развіццё бібліятэчнай сацыялогіі.

Бібліятэкары “нізавых” бібліятэк, якія папалі ў выбарку, набываюць каштоўны вопыт правядзення масавых апытанняў, назіранняў, аналізу дакументаў, авалодваюць даследчай культурай, што спрыяе павышэнню якасці і эфектыўнасці вывучэння чытацкай аўдыторыі. Прыкладам такога роду даследавання стаў праект «Структура і дынаміка дзіцячага чытання» (1996 г.). Яго значэнне ў тым, што атрыманыя вынікі дазволілі адказаць на пытанне: што чытаюць і што будуць чытаць беларуския дзеці на пры канцы ХХ пачатку ХХ1 стагоддзя. Даследаванне прадстаўляе бясспрэчную каштоўнасць не толькі для маладой навукі – бібліятэчнай сацыялогіі, але і для бібліятэчна-інфармацыйнага маркетынгу. Арыгінальныя методыкі збору першаснага сацыялагічнага матэрыялу, вызначэння выбарачнай сукупнасці ў масштабах усёй краіны насілі эксперыментальны, наватарскі характар і послужылі справе далейшага павышэння даследчай культуры бібліятэкараў, узбагацілі інструментарый і метадычнае забеспячэнне даследаванняў [4].

Асобая ўвага надаецца праблемам публічных бібліятэк рэспублікі, перспектыўным напрамкам іх работы – фарміраванню інфармацыйных рэсурсаў і інфарматызацыі. Гэтаму прысвячаліся канферэнцыі, семінары, калегіі Міністэрства культуры, была праведзена пашпартызацыя публічных бібліятэк. Роля і месца публічнай бібліятэкі ў грамадстве сталі прадметам даследавання «Публічныя бібліятэкі Беларусі ў сацыякультурным асяроддзі рэгіёна». Працэс збору інфармацыі завершаны ў 2001 годзе. Разглядалісь праблемы ўзаемадзеяння публічнай бібліятэкі з карыстальнікамі ў сацыякультурным асяроддзі регіёна, іміджу бібліятэкі, запатрабаванасць яе паслуг, наведвальнасць, тэмы і напрамкі чытання, сацыяльна-дэмаграфічныя характарыстыкі чытацкай аўдыторыі. Даследаванне з’яўляецца сродкам інфармацыйнага забеспячэння стварэння нарматыўнай мадэлі развіцця публічных бібліятэк [6].

У 2009 –2010 гг. адбываецці даследаванне дзіцячага чытання. Па яго выніках выдадзена кніга: “Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця дзіцячага чытання ў Рэспубліцы Беларусь” (2011 г.)

Такім чынам, даследчая дзейнасць НББ, як у самой бібліятэцы, так і па за яе межамі, характарызуецца дамініраваннем прыкладных праектаў, прадметам якіх з’яўляюцца асобныя аспекты функцыянавання публічных бібліятэк як сацыяльных інстытутаў інфармацыйна-дакументнай сферы, пэўныя сегменты іх карыстальнікаў [11].

Важнейшым фактарам, які пабуджае праводзіць даследаваннні, з’яўляецца патрэба галіны ў інфармацыі, неабходнай для эффектыўнага кіравання якасцю бібліятэчна-інфармаццыйнага абслугоўвання. Змены, што адбываюцца ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах, параджаюць шмат негатыўных змен у развіцці бібліятэчнай справы. З’яўляецца неабходнасць у вызваленні ад стэрыятыпаў, тыповых формаў паводзін, пошуку нятрывіяльных механізмаў аднаўлення ва ўмовах зменлівага асяроддзя. У даследаваннях сацыёлагаў НББ выразна вызначыліся два накірункі: першы связаны з работай на рэспубліку, на далейшае развіццё сеткі публічных бібліятэк, другое – улічвае патрэбы самой НББ. Даследаванні, арыентаваныя на рэспубліку, з’яўляюцца неабходным інструментам прывядзення дзейнасці бібліятэк у адпаведнасць з дынамічнымі працэсамі, што адбываюцца ў грамадстве. Гэта такія праекты, як “Чытач масавай публічнай бібліятэкі”, “Чытач навуковай бібліятэкі і шляхі ўдасканалення яго абслугоўвання”, “Арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання нацыянальных меншасцяў у бібліятэках Беларусі”, “Арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання жыхароў маланаселеных пунктаў”, “Структура і дынаміка дзіцячага чытання ў Рэспубліцы Беларусь”, “Бібліятэка ў сацыякулльтурным асяроддзі рэгіёна”, “Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця дзіцячага чытання ў Рэспубліцы Беларусь”.

Акрамя НББ, даследаваннямі чытання займаюцца: Кніжная палата Рэспублікі Беларусь, кафедры БДУ культуры і мастацтваў, абласныя бібліятэкі, ЦБС, шэраг іншых устаноў, звязаных з кнігавыдавецтвам і кнігараспаўсюджаннем.

Можна адзначыць існаванне трох узроўняў сацыялагічных даследаванняў чытання на Беларусі:

1. Узровень лакальных даследаванняў, якія праводзяцца асобнымі бібліятэкамі, альбо аддзеламі абслугоўвання буйных навуковых бібліятэк. Даследаванні гэтага ўзроўню накіраваны на вырашэнне практычных, прыкладных задач і маюць сваёю мэтаю абгрунтаваць неабходнасць прыняцця канкрэтных мер па ўдасканаленні бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў у адпаведнай бібліятэцы.

2. Узровень міжбібліятэчных рэгіянальных даследаванняў па рэпрэзентатыўнай выбарцы на базе бібліятэк аднаго тыпу. Даследаванням уласцівыя наступныя рысы: спалучэнне вырашэння прыкладных задач з пастановай пытаннаў, закранаючых праблему ўзаемадзеяння і ўзаемасувязі розных бібліятэк, распрацоўка праблемы ролі і месца бібліятэк у грамадстве.

3. Узровень міжнародных даследаванняў. Іх асаблівасцю можна назваць адзіную методыку, шырокі спектр сацыяльна значных проблем, навуковую абгрунтаванасць падыходаў да вывучэння чытача і чытання.

Сацыялогія чытання на Беларусі ўжо прайшла перыяд станаўлення і можа вырашаць не толькі вузка практычныя, прыкладныя, але і буйныя сацыяльныя задачы, спрыяючыя развіццю бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў.

16. Вывучэнне карыстальнікаў бібліятэк у Беларусі.

17. Методыка вывучэння карыстальнікаў ва ўмовах бібліятэкі.

У метадалагічных прынцыпах вывучэння чытачоў адлюстроўваюцца істотныя патрабаванні да даследвання, стратэгія навуковага пошуку ў галіне сацыялагічнага асэнсавання сутнасці чытання.

1. Прынцып навуковай аб’ектыўнасці. Раней падкрэслівалася неабходнасць спалучэння навуковай аб’ектыўнасці з ідэйнай накіраванасцю вывучэння чытачоў, лічылася, што высвятленне аб’ектыўнай карціны чытання не можа служыць самамэтай дзеля даследчыка. Такім чынам адбывалася падмена функцый сацыялогіі чытання. Замест аналізу рэальных працэсаў яна павінна была здабываць тую інфармацыю, якая з’яўлялася падцверджаннем афіцыйнага пункту гледжання. Вяртанне да прынцыпу наву<

Поделиться:

Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 513; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.140.185.194 (0.015 с.)