Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Кніга і чытанне як фактары сацыялізацыі асобы.

Поиск

Паняцце сацыялізацыі і яе асноўныя этапы. Роля інфармацыі ў кажным з іх. Упершыню тэрмін “сацыялізацыя асобы” узнік у межах амерыканскай і французскай школ сацыяльнай псіхалогіі напрыканцы Х1Х ст. Пад “сацыялізацыяй” разумелі “працэс развіцця сацыяльнай прыроды чалавека”. У замежнай навуцы ХХ стагоддзя склаліся два падыходы да праблемы. Асноўнае іх разлічча заключаецца ў разуменні ролі самаго чалавека ў працэсе сацыялізацыі. Першы падыход разглядае сацыялізацыю толькі як працэс адаптацыі асобы да грамадства, што прадугледжвае яе пасіўную пазіцыю ў працэсе сацыялізацыі. Гэты падыход можа быць вызначаны як “суб’ект-аб’ектны”. Другі падыход зыходзіць з таго, што ў працэсе сацыялізацыі чалавек не толькі прыстасоўваецца да грамадства, але і сам істотна ўплывае на свае жыццёвыя абставіны і на сябе самаго. Гэты падыход можна вызначыць як “суб’ект-суб’ектны”.

Сёння сацыялізацыя трактуецца як двухбаковы працэс: чалавек, засвойваючы сацыяльны вопыт, актыўна набывае і свой, уласны, які, у сваю чаргу, ўзбагачае і развівае грамадства.

Цікава, што некаторыя педагогі лічылі, што тэрмін “сацыялізацыя” зусім адэкватны такім традыцыйным тэрмінам, як “выхаванне”, “фарміраванне” і т.п.

Асноўнае адрозненне выхавання ад сацыялізацыі – ў мэтанакіраванасці працэса выхавання. Выхаваўчае ўздзеянне на асобу заўсёды мае сваёю мэтаю увасобіць якую-небудзь педагагічную мадэль, дасягнуць пэўнага ідэала.

Аднак, выхаваўчае ўздзеянне – гэта не адзінае і не заўсёды самае дзейснае ўздзеянне, якое адчувае асоба. Мы часта сутыкаемся з сітуацыяй, калі выхаваўчаму, мэтанакіраванаму ўздзеянню супрацьстаяць іншыя, стыхійныя ўздзеянні, што не паддаюцца рэгуляванню. Акрамя таго, у працэсе выхавання асоба выступае, у асноўным, як аб’ект уздзеяння, а ў ходзе сацыялізацыі абавязкова ўдзельнічае і сам суб’ект. Такім чынам, сацыялізацыю нельга зводзіць да паняцця выхавання ні ў вузкім, ні ў шырокім сэнсе слова, так як побач з разнастайнымі арганізаванымі ўздзеяннямі грамадства па фарміраванню асобы, гэты працэс уключае элементы стыхійнага, неарганізаванага, альбо з вялікай цяжкасцю падлягаючага арганізацыі, уздзеяння асяроддзя і, акрамя таго, уласную актыўнасць асобы.

Ю.П.Меленцьева выдзяляе наступныя асаблівасці сацыялізацыі, якія дазваляюць адрозніць яе ад працэса выхавання:

v адносная стыхійнасць, неарганізаванасць дадзенага працэса, калі далёка не заўсёды можна прадугледзіць мэтанакіраванае ўздзеянне асяроддзя, якое цяжка ўлічваць і рэгуляваць;

v ненаўмыснае, міжвольнае засваенне сацыяльных нормаў і каштоўнасцяў, якое пры сацыялізацыі адбываецца ў выніку актыўнай дзейнасці і стасункаў індывіда, яго ўзаемадзеяння са сваім бліжэйшым асяроддзем;

v павелічэнне з узростам самастойнасці індывіда ў адносінах да выбару сацыяльных каштоўнасцяў і арыентыраў, найлепшага асяроддзя зносін, якое адыгрывае ролю рэферэнтнай групы і мае наймацнейшы ўплыў на працэс сацыялізацыі.

Сацыялізацыя ўключае як біялагічныя, так і сацыяльныя бакі развіцця чалавека, яна не абмяжоўваецца пэўнымі ўзроставымі перыядамі і завяршаецца толькі са смерцю чалавека. Найбольш яркі, а часам і драматычны характар, працэс сацыялізацыі набывае ў маладыя гады. І.С.Кон назваў перыяд жыцця ад 15 да 25 гадоў “судзьбаносным”. У гэты час фарміруецца асоба чалавека, вырашаюцца, як правіла, асноўныя жыццёвыя пытанні: адбываецца выбар прафесіі, стварэнне сям’і. Гэты перыяд жыцця асобы мае такую моцную “сацыялізацыйную” афарбоўку, што некаторыя даследчыкі схільны лічыць толькі дадзены перыяд часам сацыялізацыі.

Варта адзначыць, што даследчыкі падкрэсліваюць магчымасць існавання розных варыянтаў развіцця працэса сацыялізацыі, у тым ліку і дэфектнага, што знаходзіць адлюстраванне ў тэрмінах “дэсацыялізацыя”, “рэсацыялізацыя”. У апошні час складаецца падыход пры якім асоба разглядаецца не толькі як аб’ект альбо суб’ект працэса сацыялізацыі, але і як ахвяра яго неспрыяльных умоў.

Шматбаковасць паняцця сацыялізацыі абумоўлівае выдзяленне яе тэматычных напрамкаў: палітычнай сацыялізацыі, прававой сацыялізацыі, этнаграфічнай сацыялізацыі, інфармацыйнай сацыялізацыі і г.д. Складаецца таксама напрамак, які разглядае дзейнасць розных сацыяльных інстытутаў сацыялізацыі, перш за ўсё – сямьі. Тэорыя сацыялізацыі стала асновай новых напрамкаў навукі: сацыяльнай педагогікі, первентыўнай псіхалогіі, акмеалогіі.

Механізм сацыялізацыі функцыяніруе на розных узроўнях: біялагічным (узровень арганізма), псіхалагічным (узровень асобы), сацыяльна-псіхалагічным (узровень групы), сацыяльным (узровень грамадства).

Зараз можна лічыць даказаным, што ў аснове механізма сацыялізацыі ляжыць акт інфармацыйнага ўплыву, што праяўляецца на ўсіх узроўнях сацыялізацыі, якія цесна звязаны паміж сабой. Больш таго, менавіта інфармацыйны ўплыў і інфармацыйнае ўздзеянне з’яўляецца магутным сацыялізуючым фактарам.

Асноўным зместам працэса сацыялізацыі з’яўляецца перадача сацыяльнага вопыту: нормаў, ідэалаў, каштоўнасцей, ладу жыцця.

Для характарыстыкі працэса сацыялізацыі асобы ў навуковай літаратуры выкарыстоўваюцца такія паняцці, як стадыі, сферы, этапы, узроўні, ступені, агенты сацыялізацыі, інстытуты сацыялізацыі.

Для нас уяўляюць асобае значэнне наступныя моманты:

v асноўнымі стадыямі сацыялізацыі з’яўляюцца дзяцінства, падлеткавы ўзрост, юнацтва, маладосць, сталасць; пенсійны ўзрост;

v асноўнымі ступенямі сацыялізацыі для дадзеных ўзроставых груп з’яўляюцца: перайманне сацыяльнага вопыту, фарміраванне самасвядомасці, выбар прафесіі, самарэалізацыя і самасцьвярджэнне ў грамадстве, перадача набытага вопыту наступным пакаленням;

v асноўнымі сферамі сацыялізацыі называюць сямью, школу, вытворчасць, калектыў аднагодкаў, дасугавую і вучэбную дзейнасць;

v асноўнымі фактарамі сацыялізацыі выступаюць зносіны, вучэбная і працоўная дзейнасць;

v найважнейшым агентам сацыялізацыі з’яўляюцца сродкі масавай інфармацыі, якія пранікаюць ва ўсе сферы жыцця асобы. Даследаванні паказываюць, што для дзяцей, падлеткаў і юнацтва масавая інфармацыя як канал атрымання ведаў аб свеце стаіць на першым месцы;

v асноўнымі рычагамі сацыялізацыі лічацца унушэнне, перайманне, псіхічнае заражэнне, перакананне. Прычым гэтыя працэсы могуць быць паўнаценна здзейснены толькі “ва ўмовах эфекта даверу” (В.М.Бехцераў).

Як ужо было сказана, сацыялізацыя асобы прадугледжвае, перш за ўсё, перадачу сацыяльна-значнай інфармацыі ад кожнага папярэдняга пакалення наступнаму, г.з. мае ясна выражаны інфармацыйны аспект. Інфармацыя, якая цыркуліруе ў грамадстве, тычыцца зносін і адносін людзей, іх узаемадзеяння, іх патрэбнасцяў, інтарэсаў і г.д. з’яўляецца сацыяльнай інфармацыяй.

У адрозненні ад біялагічнай інфармацыі, генетычна перадаваемай ад пакалення да пакалення і вызначаючай стратэгію біялагічнай жыццядзейнасці дастаткова жорстка, сацыяльная інфармацыя засвойваецца занава кожным пакаленнем і фарміруецца са значна большай ступенню свабоды.

Інфармацыйныя працэсы грамадства ідуць, як вядома, праз асноўныя каналы камунікацыі, якія ўмоўна можна падзяліць на асабовыя, спецыяльныя і масавыя. Вядома, любы з каналаў камунікацыі можа аказаць уплыў на сацыялізацыю асобы, аднак, уласна сацыялізуючымі з’яўляюцца сродкі масавай камунікацыі, альбо сродкі масавай інфармацыі (СМІ).

Для нас уяўляецца вельмі важным той факт, што ўсе даследчыкі сацыяльных функцый сродкаў масавай камунікацыі выдзяляюць у якасці самастойнай функцыю сацыялізацыі, адзначаючы, што “масавая камунікацыя не проста фарміруе, замацоўвае альбо змяняе ўстаноўкі асобы. Яна зводзіць разам прадметныя і суб’ектыўныя каштоўнасці, што складаюць своеасаблівыя палюсы каштоўнасных адносін людзей да свету”.

Роля твораў друку і чытання ў сацыялізацыі. Асноўныя магчымасці бібліятэкі ў працэсе сацыялізацыі звязаны, перш за ўсё, з сацыялізуючым ўплывам выданняў, галоўным чынам, вядома, друкаваных, якія складаюць аснову фонду любой бібліятэкі. Не меньш важным з’яўляецца таксама характар узаемаадносін, што ўзнікаюць у працесе бібліятэчнага абслугоўвання. Нарэшце, вялікае значэнне маюць і чаканні карыстальнікаў, іх гатоўнасць успрыняць сацыялізуючае ўздзеянне бібліятэкі.

Даследаванні сведчаць, што па характару свайго ўплыву на асобу аўдыявізуальныя каналы і творы друку маюць істотныя разліччы. Даказана, што славесная знакавая сістэма (у адрозненні ад кінетычнай, музычнай, графічнай і інш.) мае найбольшую інфармацыйную ёмістасць. Славесныя знакі найбольш поўна перадаюць сэнс, і меньш, чым іншыя, залежаць ад індывідуальных асаблівасцяў і ўмоў успрымання.

Разам з тым, друк мае меньшую, у параўнанні з аўдыяканаламі, аўдыторыю, якая абмежавана, у асноўным, тыражом. Акрамя таго, творы друку, асабліва кніга, прайграюць сродкам масавай інфармацыі ў аператыўнасці. Аднак, дадзеныя “недахопы” кампенсуюцца ступаенню абагульненасці, фундаментальнасці, глыбіні перадаваемай інфармацыі.

 

6. Роля бібліятэкі ў працэсе сацыялізацыі асобы карыстальніка.

Бібліятэчнае абслугоўванне і працэс сацыялізацыі. Найбольш значнай праблемай, якая ўбірае ў сябе асноўныя аспекты ўзаемаадносін бібліятэкі з чытачом, можна лічыць праблему ўплыву бібліятэчнага абслугоўвання на чытанне карыстальніка, усведамленне яго характару, межаў магчымасцяў і г.д. Да нядаўняга часу працэс узаемадзеяння бібліятэкара з чытачом акрэсліваўся тэрмінам “кіраўніцтва чытаннем”, сутнасць якога зараз выклікае вялікія спрэчкі. Цікава адзначыць, што большасць даследчыкаў, якія разглядаюць кіраўніцтва чытаннем як педагагічны працэс, не выказваюць сумненняў у тым, што яго выкарыстанне неабходна ў дачыненні да дзяцей, падлеткаў, юнацтва.

Калі разумець пад тэрмінам “кіраўніцтва чытаннем” уплыў на развіццё асобы сродкамі чытання, дык трэба адзначыць, што ўздзеянне на змест і характар чытання ажыццяўляецца не толькі праз бібліятэку, але і ў сямьі, школе, на працы, з боку сяброў і інш.

Сам працэс узаемадзеяння бібліятэкара з чытачом істотна адрозніваецца ад зносін настаўніка з вучнем. Апошнія носяць рэгламентаваны характар, ажыццяўляюцца ў рамках школьнай праграмы, абмежаваныя месцам, часам і зместам выкладаемых прадметаў. Гэта, як правіла, суб’ект-аб’ектныя зносіны, дзе вучань – падначалены, а настаўнік – кіраўнік. Зносіны ў бібліятэцы адбываюцца ў больш свабоднай манеры. Яны суб’ект-суб’ектныя, больш раўнаправныя і меньш заарганізаваныя Менавіта дадзеныя абставіны дазваляюць бібліятэкару ўплываць на чытанне і праз чытанне садзейнічаць сацыялізацыі, не прэтэндуючы на мэтанакіраванае выхаванне.

Вядома, уплыў на чытанне можа ажыццяўляцца не толькі пры непасрэдным кантакце бібліятэкара з чытачом. Пэўны ўплыў аказвае і бібліятэчнае асяроддзе. Аднак, у адрозненні ад педагагічнага асяроддзя, напрыклад, школьнага, якое літэральна прасякнута дыдактыкай і методыкай выкладання, бібліятэчнае асяроддзе мае хутчэй інфарматыўны характар. Яно ўплывае на рэальнага юнага і дарослага чытача эпізадычна і ўскосна.

На думку Ю.П.Меленцевай, САЦЫЯЛІЗАЦЫЯ асобы карыстальніка – асноўная задача бібліятэкі. Гэта складае сутнасць узаемаадносін паміж бібліятэкарам і чытачом на ўсіх стадыях сацыялізацыі. Сацыялізацыя асобы немагчыма без інфармацыі. Уплыў бібліятэкі і бібліятэчнага абслугоўвання на працэс сацыялізацыі карыстальнікаў ажыццяўляецца перш за ўсё праз прадастаўленне ім поўнай і даступнай інфармацыі. Не меньш важнай з’яўляецца дапамога ў асэнсаванні, засваенні, абмеркаванні ведаў, назапашаных чалавецтвам.

Інфармацыя, прызначаная для дапамогі ў працэсе сацыялізацыі, павінна насіць не татальны, а мэтанакіраваны характар. Неабходна гарантаваць карыстальніку поўную і даступную інфармацыю, перш за ўсё, па тых пытаннях і праблемах, якія маюць асобае, жыццёвае значэнне ў працэсе сацыялізацыі розных узроставых груп.

Інфармацыя выступае зараз стымулятарам змянення якасці жыцця. Валоданне інфармацыяй прыводзіць да своеасаблівай сацыяльнай дыферэнцыацыі: хто не валодае ёю – застаецца на перыферыі грамадства, без надзеі на лепшую будучыню.

Сацыялізуючы характар бібліятэчнага ўплыву на асобу ўяўляецца відавочным. Можна сфармуляваць мэту бібліятэчнага абслугоўвання як інфармацыйную дапамогу і інфармацыйную абарону карыстальнікаў.

Разуменне суверэнітэту асобы, а таксама глыбокае пранікненне ва ўзроставыя асаблівасці сваіх чытачоў дазваляюць бібліятэцы ствараць пазітыўны эмацыйны настрой да бібліятэкі, да чытання ў сваіх карыстальнікаў. Глыбокая, арганічная павага да асобы чытача, жаданне дапамагчы, а не “фарміраваць”, “выхоўваць”, прыводзіць да ўзнікнення такіх формаў абслугоўвання, што знішчаюць мяжу паміж паняццямі “чытанне” і “задавальненне”.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці бібліятэк у галіне сацыялізацыі лічацца:

v забеспячэнне гарантаванай магчыма поўнай і даступнай інфармацыі, якая садзейнічае фарміраванню самасвядомасці;

v забеспячэнне гарантаванай і магчыма поўнай і даступнай інфармацыі па асноўным аспектам выбару прафесіі, яе засваення і самарэалізацыі ў сваёй справе;

v забеспячэнне гарантаванай і магчыма поўнай інфармацыі па праблемах узаемадзеяння і міжасабовых адносін у сямьі і школе, працоўным калектыве;

v забеспячэнне гарантаванай і магчыма поўнай інфармацыяй па праблемах правоў асобы ішляхах іх рэалізацыі.

Аб’ядноўваючы вакол сябе карыстальнікаў рознага ўзросту і сацыяльнага становішча, бібліятэка можа спрыяць стабілізацыі маральнага клімату ў грамадстве. Не меньш важна аператыўна рэагіраваць на актуальныя тэмы, якія цікавяць усіх. Асноўнымі працэсамі дзейнасці бібліятэкі ў дапамогу сацыялізацыі карыстальнікаў з’яўляюцца, на думку Ю.П.Меленцевай, наступныя:

– бібліятэчнае абслугоўванне, якое разумеецца як працэс забеспячэння доступу да інфармацыі і задаволення патрэб карыстальнікаў. Працэс бібліятэчнага абслугоўвання ў мэтах сацыялізацыі носіць ярка выражаны суб’ект-суб’ектны характар, што ў поўнай меры адпавядае меркаванням даследчыкаў аб умовах эфектыўнасці дадзенага працэса. У межах гэтага працэса асобна выдзяляецца праблема фарміравання інфармацыйнай культуры карыстальнікаў, якая і забяспечвае доступ да інфармацыі на асобасным узроўні. Толькі валоданне інфармацыйнай культурай гарантуе атрыманне патрэбнай інфармацыі, ў тым ліку і сацыялізуючай. Інфармацыйная культура асобы з’яўляецца тым рычагом, што павялічывае сацыялізуючы ўплыў бібліятэкі;

– бібліятэчныя зносіны, працэс, які звязаны не толькі з патрэбнасцямі бібліятэчнай дзейнасці, але і з асобаснымі патрэбнасцямі карыстальнікаў, у тым ліку – і абумоўленымі праблемай сацыялізацыі. Як вядома, сфера зносін з’яўляецца адной з асноўных сфер сацыялізацыі, ў сувязі з гэтым, бібліятэчныя зносіны набываюць асобае значэнне. У аснове ўзаемаадносін суб’ектаў бібліятэчных зносін павінны быць этычныя нормы, як агульнаграмадзянскія, так і прафесійныя (з боку бібліятэкара). Іх саблюдзенне становіцца залогам эфектыўнасці сацыялізуючай дзейнасці бібліятэкі.

Сярод умоў, якія забяспечываюць дасягненне мэтаў сацыялізуючай дзейнасці бібліятэкі выдзяляюцца ўнутраныя і знешнія. Да ўнутраных адносяцца:

v асэнсаванне і актывізацыя сацыялізуючых магчымасцяў фонду бібліятэкі і спосабаў яго выкарыстання;

v забеспячэнне суверэннасці і самакаштоўнасці асобы карыстальніка, яго права на індывідуальнасць развіцця, у тым ліку і чытацкага, безумоўная павага да любога запыту карыстальніка, які садзейнічае яго сацыялізацыі;

v сацыялізуючыя магчымасці бібліятэкі як інстітута сацыялізацыі (транслятара сацыяльнага вопыту, арганізатара бібліятэчных зносін, а таксама крыніцы ведаў, якія садзейнічаюць паспяховай сацыялізацыі і інш.)

Асноўнымі знешнімі ўмовамі дасягнення мэтаў сацыялізуючай дзейнасці бібліятэкі з’яўляюцца:

v распрацоўка маркетынгавай стратэгіі ў дачыненні да праблемы “Бібліятэка і сацыялізацыя карыстальнікаў”. Сюды ўваходзяць: комплекснае вывучэнне праблем, звязаных з кожнай са ступенаў сацыялізацыі (напрыклад, стан рынку прафесій і г.д.); прагназаванне інфармацыйных патрэбнасцяў карыстальнікаў па кожнай са ступеняў сацыялізацыі; рэклама бібліятэкі і яе паслуг, якія маюць сацыялізуючы характар; налажванне сувязяў з асобамі і арганізацыямі, зацікаўленымі ў дадзенай праблеме.

v каардынацыя дзейнасці бібліятэкі з іншымі сацыяльнымі інстытутамі (сямьёй, школай, СМІ, сацыяльнымі службамі, грамадскімі аб’яднаннямі), што будзе садзейнічаць як павышэнню ролі бібліятэкі ў працэсе сацыялізацыі, так і больш эфектыўнаму вырашэнню праблемы наогул.

Апісаная мадэль дзейнасці бібліятэкі ў дапамогу сацыялізацыі карыстальнікаў дае дастаткова яснае ўяўленне аб яе ролі і месцы ў гэтым працэсе.

 

7. Прыярытэтныя накірункі абслугоўвання карыстальнікаў у Беларусі і іншых краінах.

1. Павышэнне інфармацыйна-прававой абароненасці карыстальнікаў.

2. Дапамога ў бесперапыннай адукацыі карыстальнікаў.

3. Абслугоўванне карыстальнікаў з псіхічнымі і фізічнымі асаблівасцямі.

4. Фарміраванне культуры чытання і інфармацыйнай культуры карыстальнікаў.

5. Бібліятэка і самаадукацыйнае чытанне.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці бібліятэк у галіне сацыялізацыі лічацца:

v забеспячэнне гарантаванай магчыма поўнай і даступнай інфармацыі, якая садзейнічае фарміраванню самасвядомасці;

v забеспячэнне гарантаванай і магчыма поўнай і даступнай інфармацыі па асноўным аспектам выбару прафесіі, яе засваення і самарэалізацыі ў сваёй справе;

v забеспячэнне гарантаванай і магчыма поўнай інфармацыі па праблемах узаемадзеяння і міжасабовых адносін у сямьі і школе, працоўным калектыве;

v забеспячэнне гарантаванай і магчыма поўнай інфармацыяй па праблемах правоў асобы ішляхах іх рэалізацыі.

Аб’ядноўваючы вакол сябе карыстальнікаў рознага ўзросту і сацыяльнага становішча, бібліятэка можа спрыяць стабілізацыі маральнага клімату ў грамадстве. Не меньш важна аператыўна рэагіраваць на актуальныя тэмы, якія цікавяць усіх. Асноўнымі працэсамі дзейнасці бібліятэкі ў дапамогу сацыялізацыі карыстальнікаў з’яўляюцца, на думку Ю.П.Меленцевай, наступныя:

– бібліятэчнае абслугоўванне, якое разумеецца як працэс забеспячэння доступу да інфармацыі і задаволення патрэб карыстальнікаў. Працэс бібліятэчнага абслугоўвання ў мэтах сацыялізацыі носіць ярка выражаны суб’ект-суб’ектны характар, што ў поўнай меры адпавядае меркаванням даследчыкаў аб умовах эфектыўнасці дадзенага працэса. У межах гэтага працэса асобна выдзяляецца праблема фарміравання інфармацыйнай культуры карыстальнікаў, якая і забяспечвае доступ да інфармацыі на асобасным узроўні. Толькі валоданне інфармацыйнай культурай гарантуе атрыманне патрэбнай інфармацыі, ў тым ліку і сацыялізуючай. Інфармацыйная культура асобы з’яўляецца тым рычагом, што павялічывае сацыялізуючы ўплыў бібліятэкі;

– бібліятэчныя зносіны, працэс, які звязаны не толькі з патрэбнасцямі бібліятэчнай дзейнасці, але і з асобаснымі патрэбнасцямі карыстальнікаў, у тым ліку – і абумоўленымі праблемай сацыялізацыі. Як вядома, сфера зносін з’яўляецца адной з асноўных сфер сацыялізацыі, ў сувязі з гэтым, бібліятэчныя зносіны набываюць асобае значэнне. У аснове ўзаемаадносін суб’ектаў бібліятэчных зносін павінны быць этычныя нормы, як агульнаграмадзянскія, так і прафесійныя (з боку бібліятэкара). Іх саблюдзенне становіцца залогам эфектыўнасці сацыялізуючай дзейнасці бібліятэкі.

Сярод умоў, якія забяспечываюць дасягненне мэтаў сацыялізуючай дзейнасці бібліятэкі выдзяляюцца ўнутраныя і знешнія. Да ўнутраных адносяцца:

v асэнсаванне і актывізацыя сацыялізуючых магчымасцяў фонду бібліятэкі і спосабаў яго выкарыстання;

v забеспячэнне суверэннасці і самакаштоўнасці асобы карыстальніка, яго права на індывідуальнасць развіцця, у тым ліку і чытацкага, безумоўная павага да любога запыту карыстальніка, які садзейнічае яго сацыялізацыі;

v сацыялізуючыя магчымасці бібліятэкі як інстітута сацыялізацыі (транслятара сацыяльнага вопыту, арганізатара бібліятэчных зносін, а таксама крыніцы ведаў, якія садзейнічаюць паспяховай сацыялізацыі і інш.)

Асноўнымі знешнімі ўмовамі дасягнення мэтаў сацыялізуючай дзейнасці бібліятэкі з’яўляюцца:

v распрацоўка маркетынгавай стратэгіі ў дачыненні да праблемы “Бібліятэка і сацыялізацыя карыстальнікаў”. Сюды ўваходзяць: комплекснае вывучэнне праблем, звязаных з кожнай са ступенаў сацыялізацыі (напрыклад, стан рынку прафесій і г.д.); прагназаванне інфармацыйных патрэбнасцяў карыстальнікаў па кожнай са ступеняў сацыялізацыі; рэклама бібліятэкі і яе паслуг, якія маюць сацыялізуючы характар; налажванне сувязяў з асобамі і арганізацыямі, зацікаўленымі ў дадзенай праблеме.

v каардынацыя дзейнасці бібліятэкі з іншымі сацыяльнымі інстытутамі (сямьёй, школай, СМІ, сацыяльнымі службамі, грамадскімі аб’яднаннямі), што будзе садзейнічаць як павышэнню ролі бібліятэкі ў працэсе сацыялізацыі, так і больш эфектыўнаму вырашэнню праблемы наогул.

 

8. Вызначэнне сацыяльна абумоўленых прыярытэтаў абслугоўвання карыстальнікаў у дакументах міжнароднага бібліятэчнага супольніцтва.

  • Фарміраванне прававой культуры насельніцтва;
  • Дапамога карыстальнікам з «асобымі патрэбнасцямі», перш за ўсё, інвалідам;
  • Дапамога ў бесперапыннай адукацыі;
  • Фарміраванне інфармацыйнай культуры карыстальнікаў.


Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 746; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.21.12.88 (0.011 с.)