Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Чытач публічнай бібліятэкі і праблемы яго вывучэння на сучасным этапе.↑ ⇐ ПредыдущаяСтр 7 из 7 Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Асобая ўвага надаецца праблемам публічных бібліятэк рэспублікі, перспектыўным напрамкам іх работы – фарміраванню інфармацыйных рэсурсаў і інфарматызацыі. Гэтаму прысвячаліся канферэнцыі, семінары, калегіі Міністэрства культуры, была праведзена пашпартызацыя публічных бібліятэк. Роля і месца публічнай бібліятэкі ў грамадстве сталі прадметам даследавання «Публічныя бібліятэкі Беларусі ў сацыякультурным асяроддзі рэгіёна». Працэс збору інфармацыі завершаны ў 2001 годзе. Разглядалісь праблемы ўзаемадзеяння публічнай бібліятэкі з карыстальнікамі ў сацыякультурным асяроддзі регіёна, іміджу бібліятэкі, запатрабаванасць яе паслуг, наведвальнасць, тэмы і напрамкі чытання, сацыяльна-дэмаграфічныя характарыстыкі чытацкай аўдыторыі. Даследаванне з’яўляецца сродкам інфармацыйнага забеспячэння стварэння нарматыўнай мадэлі развіцця публічных бібліятэк. «Публічныя бібліятэкі Беларусі ў сацыякультурным асяроддзі рэгіёна» (2000-2003 гг.). Прадмет даследавання: роля і месца публічнай бібліятэкі ў грамадстве. У тым ліку: узаемадзеянне публічнай бібліятэкі з карыстальнікамі ў сацыякультурным асяроддзі регіёна; імідж бібліятэкі, запатрабаванасць яе паслуг, наведвальнасць, тэмы і напрамкі чытання, сацыяльна-дэмаграфічныя характарыстыкі чытацкай аўдыторыі. Даследаванне з’явілась сродкам інфармацыйнага забеспячэння стварэння нарматыўнай мадэлі развіцця публічных бібліятэк.
24. Вывучэнне чытання і чытацкіх паводзін карыстальнікаў навуковых бібліятэк. Буйныя цэнтралізаваныя даследаванні НББ У 1992-1993 г.г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) ажыццяўляе шматбаковае даследаванне “Чытач навуковай бібліятэкі і праблемы ўдасканалення яго абслугоўвання”, у якім прымаюць удзел буйныя бібліятэкі г. Мінска. “Чытач навуковай бібліятэкі і праблемы ўдасканалення яго абслугоўвання” Асноўнай мэтаю стала распрацоўка навукова абгрунтаванай сістэмы якаснага інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання ў складаных сацыяльна-эканамічных умовах. Прааналізаваны комплекс узаемаадносін чытача і бібліятэкі, паказана структура і дынаміка чытацкай аўдыторыі, месца НББ сярод іншых навуковых бібліятэк горада. У выніку даследавання Падрыхтаваны прапановы, накіраваныя на перагляд структуры бібліятэкі з улікам зменаў у складзе чытацкай аўдыторыі і характары чытацкіх паводзін. Бібліятэка пачала стварэнне прынцыпова новага даведачна-пошукавага апарату на базе аўтаматызацыі. Уплыў вынікаў даследавання Па ступені ўздзеяння на кіраванне якасцю бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання даследаванне не мае сабе роўных. Вынікі паўплывалі на фарміраванне новай стратэгіі развіцця НББ, распрацоўку новай комплекснай праграмы ўзаемадзеяння бібліятэк рэспублікі.
25. Найбольш распаўсюджаныя праблемы сацыялагічных даследванняў у бібліятэцы. Акрамя НББ, даследаваннямі чытання займаюцца: ЦБ НАН РБ, Кніжная палата Рэспублікі Беларусь, кафедры БДУ культуры і мастацтваў, бібліятэкі ВНУ, абласныя бібліятэкі, ЦБС, шэраг іншых устаноў, звязаных з кнігавыдавецтвам і кнігараспаўсюджаннем. Сацыялогія чытання на Беларусі ўжо прайшла перыяд станаўлення і можа вырашаць не толькі вузка практычныя, прыкладныя, але і буйныя сацыяльныя задачы, спрыяючыя развіццю бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў. Што перашкаджае развиццю сацыялогіі чытання? · Разрозненасць намаганняў розных цэнтраў і ўстаноў; · Недаступнасць вынікаў многіх даследаванняў; · Невысокі ўзровень сацыялагічнай культуры даследчыкаў; · Адсутнасць мэтанакіраванай падрыхтоўкі бібліятэчных сацыёлагаў. «Інфармацыйныя патрэбнасці насельніцтва аграгарадкоў» (2006-2007 гг.) · Даследаванне накіравана на паляпшэнне работы бібліятэк аграгарадкоў. · Вывучаліся інфармацыйныя патрэбнасці рэальных і патэнцыяльных карыстальнікаў. · Высвятляліся прычыны, па якіх людзі не карыстаюцца паслугамі бібліятэкі. · Вывучалася адпаведнасць прафесійнага ўзроўню бібліятэкараў сучасным патрабаванням. Вынікі даследавання · Створана мадэль інфармацыйных рэсурсаў, найбольш запатрабаваных жыхарамі аграгарадкоў. · Складзены спіс папулярных аўтараў, назваў кніг, часопісаў, газет з мэтаю рацыянальнага камплектавання фондаў бібліятэк аграгарадкоў. · Выпрацаваны рэкамендацыі па матэрыяльна-тэхнічнаму абсталяванню бібліятэк. · Вызначаны тэмы для павышэння кваліфікацыі бібліятэкараў. Адлюстраванне вынікаў даследавання: Вынікі даследвання адлюстраваны ў электронным выданні: Библиотеки агрогородков как объект «Государственной программы возрождения и развития села на 2005 – 2010 гг.» [Электронный ресурс] / Национальная библиотека Беларуси; сост. А.Ю.Масловская; ред.: Л.Г.Кирюхина и др.; программирование: А.А.Гришель. – Минск: НББ, 2008. – 1 электронный оптический диск (CD-ROM): цв.; 12 см. Сучасны стан і тэндэнцыі развіцця дзіцячага чытання ў Рэспубліцы Беларусь Рэспубліканскае сацыялагічнае даследаванне дзіцячага чытання праводзілася у 2009-2010 гг. Вынікі апублікаваны ў 2011 годзе. Вывучаліся: · сучасны стан чытання дзяцей і падлеткаў, · роля сям’і ў падтрымцы і развіцці дзіцячага чытання, · меркаванні экспертаў аб стане дзіцячага чытання. · Вынікі даследавання: · Даследаванне паказала, што чытанне займае трывалую пазіцыю ў структуры вольнага часу сучасных дзяцей. · Існуе залежнасць паміж узростам дзіцяці і месцам чытання ў структуры дасуга: чым меньш узрост, тым больш часу адводзіцца чытанню. Вынікі даследавання · Зніжэнне з узростам інтарэсу дзяцей да чытання друкаваных твораў звязана са зваротам да альтэрнатыўных крыніц інфармацыі, перш за ўсё – Інтэрнэта. · Друкаваныя крыніцы ўступаюць месца электронным. У той жа час інфармацыя з электронных і папяровых крыніц успрымаецца па-рознаму. · Чытанне «з экрана» з’яўляецца больш павярхоўным. У выніку не развіваецца здольнасць адбіраць і аналізаваць матэрыял, пераходзіць ад дэталі тэкста да цэлага і наадварот. · Уплыў сям’і на чытанне з узростам зніжаецца, таксама як і роля настаўнікаў. На першае месца выходізць аўтарытэт сяброў. · Бібліятэкар займае чацвёртае месца сярод аўтарытэтных парадчыкаў у выбары кніг, незалежна ад узросту рэспандэнтаў. · Даследчыкі прыйшлі да высновы аб неабходнасці стварэння дзяржаўнай праграмы падтрымкі і развіцця чытання. Інфармацыйныя паводзіны карыстальнікаў бібліятэк Беларусі У 2011 г. НББ прыступіла да правядзення рэспубліканскага даследавання. Задачы: · Вывучыць паслядоўнасць дзеянняў карыстальнікаў по пошуку, збору і выкарыстанні інфармацыі · Вывучыць матывы інфармацыйнай дзейнасці і іх уплыў на інфармацыйныя паводзіны · Прааналізаваць залежнасць паміж інфармацыйнымі паводзінамі і сацыяльна-дэмаграфічнымі характарыстыкамі карыстальнікоў Інфармацыйныя паводзіны карыстальнікаў бібліятэк Беларусі · Вывучыць матывы выбару паміж бібліятэкай і Інтэрнэтам для вырашэння карнрэтных інфармацыйных задач · Вызначыць узровень інфармацыйнай пісьменнасці карыстальнікаў · Выявіць супярэчнасці паміж інфармацыйнымі чаканнямі карыстальнікаў і магчымасцямі бібліятэк па іх задавальненні · Пабудаваць тыповыя мадэлі інфармацыйных паводзін карыстальнікаў · Вызначыць стратэгічныя накірункі развіцця інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання
26. Навуковыя прынцыпы бібліятэчных сацыялагічных даследванняў. У метадалагічных прынцыпах вывучэння чытачоў адлюстроўваюцца істотныя патрабаванні да даследвання, стратэгія навуковага пошуку ў галіне сацыялагічнага асэнсавання сутнасці чытання. 1. Прынцып навуковай аб’ектыўнасці. Раней падкрэслівалася неабходнасць спалучэння навуковай аб’ектыўнасці з ідэйнай накіраванасцю вывучэння чытачоў, лічылася, што высвятленне аб’ектыўнай карціны чытання не можа служыць самамэтай дзеля даследчыка. Такім чынам адбывалася падмена функцый сацыялогіі чытання. Замест аналізу рэальных працэсаў яна павінна была здабываць тую інфармацыю, якая з’яўлялася падцверджаннем афіцыйнага пункту гледжання. Вяртанне да прынцыпу навуковай аб’ектыўнасці патрабуе ад сацыелага паслядоўнага і няўхільнага выканання навуковай тэхналогіі дабыцця сацыялагічных ведаў, грунтоўнага аналізу атрыманай інфармацыі. Аб’ектыўнасць вывадаў знаходзіцца у цеснай сувязі з усебаковым, шматаспектным вывучэннем чытачоў, што увасабляецца у наступным прынцыпе: 2. Прынцып сістэмна-структурнага падыходу да аналізу з’яў у галіне чытання. Каб глыбока вывучаць прадмет даследвання, неабходна выявіць усе яго істотныя бакі, усе элементы, з якіх ен складаецца. Трэба вызначыць усе сувязі паміж імі. Але ніводная з’ява не існуе сама па сабе, а заўседы ў сувязі з іншымі, з’яўляючыся падсістэмай больш буйной сістэмы. Сістэмна-структурны падыход да вывучэння чытання прадугледжвае таксама аналіз знешніх сувязей і ўплывае на яго. Вядома, нішто так не ўплывае на духоўнае жыцце, як канкрэтна-гістарычныя ўмовы. Таму лагічна вызначэнне прынцыпу гістарызма. 3. Прынцып гістарызму патрабуе вывучаць чытанне і чытачоў з улікам канкрэтнай гістарычнай сітуацыі, у развіцці, у суадносінах да сацыяльных умоў, улічваць непазбежныя змены ў чытацкай псіхалогіі, захоўваць пераймальнасць паміж назіраннямі і вывадамі розных часоў. Нават павярхоўны аналіз чытання за некалькі год сведчыць аб зменах у яго змесце і характары, паказвае як уплываюць на яго канкрэтныя абставіны жыцця і лесу чалавека, краіны, супольніцтва. Адсюль і вызначэнне наступнага прынцыпа: 4. Прынцып адзінства асабовага і сацыяльна-псіхалагічнага падыходаў да вывучэння чытання. Дадзены прынцып абумоўлены патрабаваннем разглядаць чытанне як на асабовым узроўні, так і на ўзроўні аналізу духоўнага жыцця адпаведнай рэферэнтнай групы, якая ўплывае на выбар кнігі і ўспрыняцце яе чытачом. Даследванні сведчаць, што міжасабовыя чытацкія зносіны, парады сяброў, калег па рабоце адыгрываюць выдучую ролю сярод стымулаў у выбары твораў друку. Такім чынам вывучэнне чытачоў можа прынесці істотныя вынікі толькі пры ўмове, калі ўвесь ход даследвання строга падпарадкаваны навуковым патрабаванням. Выкарыстанне недабраякаснай інфармацыі не толькі не прынясе карысці бібліятэкарам і чытачам, але і можа аказаць адваротны ўплыў.
27. Распрацоўка агульнай канцэпцыі даследвання і яе адлюстраванне ў метадалагічным раздзеле праграмы. Сацыялагічнае даследванне пачынаецца не з састаўлення анкеты, як гэта часта адбываецца на практыцы. Сацыялагічнае даследванне чытання – гэта шэраг лагічна паслядоўных аперацый, арганічна звязаных паміж сабой агульнай мэтаю: неабходнасцю атрымання даставерных дадзеных аб вывучаемым працэсе альбо з’яве. Усе гэтыя мерапрыемствы аб’ядноўваюцца ў адзіную сістэму галоўным сацыялагічным дакументам – праграмай даследвання. Пабудова праграмы – гэта выкладанне логікі і метадаў аналізу аб’екта даследвання ў адпаведнасці з вырашаемымі задачамі. Праграма даследвання чытання – тэарэтычны дакумент, які павінен адпавядаць шэрагу неабходных патрабаванняў. Лёс усяго даследвання наогул, значнасць яго вынікаў залежаць ад узроўню тэарэтычнага абгрунтавання, распрацоўкі праграмы, удалага выбару сістэмы паказчыкаў і рабочых гіпотэз. Праграма сацыялагічнага даследвання ўключае наступныя асноўныя элементы: Метадалагічны раздзел: 1. Вызначэнне праблемы, аб’екта і прадмета даследвання. 2. Вылучэнне мэты і задач даследвання. 3. Інтэрпрэтацыя асноўных паняццяў. 4. Сістэмны аналіз аб’екта даследвання. 5. Стварэнне рабочых гіпотэз. Працэдурны раздзел: 6. Прынцыповы (стратэгічны) план даследвання. 7. Абгрунтаванне сістэмы выбаркі адзінак назірання. 8. Пералік асноўных працэдур збору і аналізу дадзеных. Звычайна праграма дапаўняецца рабочым планам, у якім вызначаюцца асноўныя этапы даследвання, яго тэрміны, ацэньваюцца матэрыяльныя магчымасці. Першапачатковым пунктам усялякага даследвання з’яўляецца праблемная сітуацыя. Даследчая праблема служыць выражэннем патрэбы ў вывучэнні адпаведнай галіны бібліятэчнай дзейнасці, альбо чытацкіх паводзін, з тым каб актыўна ўплываць на вырашэнне тых супярэчнасцяў, прырода і асаблівасці якіх нам не зусім зразумелыя, і таму не паддаюцца рэгуляванню. Скажам, мы бачым, што чытач пакідае бібліятэку, але не ведаем, што неабходна зрабіць, каб гэтага не адбывалася? Вывучэнне праблемы дазволіць нам вызначыць прычыны гэтай з’явы, акрэсліць фактары, якія ўздзейнічаюць на яе. На падставе здабытых ведаў мы здолеем распрацаваць эфектыўныя меры па “замацаванню” за бібліятэкай яе чытачоў і прывабліванню новых. Іншымі словамі, праблемная сітуацыя – гэта недастатковасць ведаў аб рэальнай сацыяльнай сітуацыі, у выніку чаго немагчыма выкарыстоўваць ужо існуючыя веды для рэгулявання адпаведных працэсаў. Наяўнасць з’яў, прырода якіх тэарэтычна не высветлена, таксама параджае праблему, таму што немагчыма прагназаваць уздзеянне на іх з боку грамадства. Фармулеўка праблемы вядзе за сабой выбар аб’екта даследвання. Ім можа быць сацыяльны працэс, вобласць рэчаіснасці, адносіны, якія маюць у сабе сацыяльную супярэчнасць. Словам, усе, што параджае праблемную сітуацыю. Напрыклад, калі праблема ў тым, што чытачы не жадаюць хадзіць у бібліятэку так часта, як нам хацелася б, то аб’ектам даследвання будзе чытач, які і стварае нам вызначаную праблему. Акрамя аб’екта, акрэсліваецца таксама прадмет вывучэння, альбо найбольш значныя з практычнага і тэарэтычнага пункту гледжання ўласцівасці, бакі, асаблівасці аб’екта, якія неабходна вывучаць. Паколькі аб’ект – гэта тое, у чым есць сацыяльная супярэчнасць, прадмет – гэта тыя ўласцівасці і бакі, якія найбольш выпукла гэтую супярэчнасць адлюстроўваюць. У нашым выпадку прадметам даследвання будуць адносіны чытачоў да бібліятэкі і фактары, якія на іх уздзейнічаюць. Фармулеўка праблемы, вызначэнне аб’екта і прадмета даследвання – першы і абавязковы элемент у распрацоўцы яго праграмы. Наступным этапам з’яўляецца вызначэнне мэты і задач даследвання. Мэта даследвання накіроўвае на аналіз праблемы ў двух асноўных напрамках: тэарэтычным і прыкладным. У задачах адбіваюцца асноўныя і неасноўныя патрабаванні да аналізу праблемы. Так, мэта даследвання, аб якім гаварылася вышэй: высветліць, як можна спыніць масавы адыход чытачоў ад бібліятэкі. Для дасягнення азначанай мэты трэба вырашыць наступныя даследчыя задачы: 7. Вывучыць змены ў сацыяльна-дэмаграфічным саставе чытацкай аўдыторыі бібліятэкі за апошнія гады. 8. Выявіць пастаянных чытачоў бібліятэкі, якія не збіраюцца яе пакідаць. 9. Вывучыць сістэму іх адносін да бібліятэкі і вызначыць фактары, спрыяючыя “замацаванню” чытачоў за бібліятэкай. 10. Выявіць чытачоў, пакінуўшых бібліятэку ў бліжэйшыя 2-3 гады. 11. Вывучыць сістэму іх адносін да бібліятэкі і вызначыць фактары, якія “адштурхоўваюць” чытачоў ад бібліятэкі. 12. Распрацаваць сістэму мер па “замацаванні” чытачоў за бібліятэкай і паскарэнні набыцця новых чытачоў. Вырашэнне пастаўленых задач звязана з інтэрпрэтацыяй асноўных паняццяў. Каб прайсці гэты складаны шлях, неабходна знайсці пункты сутыкнення паняційнага апарату даследвання з рэальнымі падзеямі, фактамі, змест якіх адлюстраваны ў паняццях. Скажам, такое паняцце як: “сістэма адносін чытача да бібліятэкі”. Што гэта за сістэма? З чаго яна складаецца? У якіх канкрэтна прыкметах яна праяўляецца? Якім чынам гэтыя прыкметы можна зафіксаваць? Калі мы адкажам на гэтыя пытанні, выбар метадаў даследвання, пастраенне даследчай працэдуры і інструментарыя не выклічуць асаблівых цяжкасцяў. Калі не адкажам – усе нашы намаганні будуць марна затрачаны. Пад інтэрпрэтацыяй у шырокім сэнсе слова разумеюць прыпісванне значэнняў асноўным выразам, тэрмінам і ўвасабленням. Дзякуючы інтэрпрэтацыі атрымліваюць сэнс зусім правільна пабудаваныя выразы. У працэсе інтэрпрэтацыі мы ад абстрактных значэнняў пераходзім да рэальных аб’ектаў, якія існуюць у рэчаіснасці (эмпірычная інтэрпрэтацыя), а затым паказваем, якія прыметы аб’екта мы збіраемся фіксаваць. Напрыклад, у даследванні “Дынаміка чытання і чытацкага попыту ў масавай бібліятэцы” паняцце “чытацкая актыўнасць” было інтэрпрэтавана наступным чынам: актыўнасць чытача выяўляецца ў частаце наведванняў і інтэнсіўнасці чытання. Частата наведванняў разумеецца як колькасць наведванняў у адзінку часу, у дадзеным выпадку, за год. Інтэнсіўнасць чытання характарызуе іншы аспект чытацкай актыўнасці: колькасць кніг, прачытаных за канкрэтны адрэзак часу – за год. І частату наведванняў і інтэнсіўнасць чытання можна легка змерыць у канкрэтных адзінках. Каб дэферэнцаваць чытачоў па ступені іх чытацкай актыўнасці, карыстаючыся ўказанымі паказчыкамі, неабходна было згрупіраваць іх па колькасці наведванняў і ліку ўзятых кніг. Па колькасці наведванняў вызначана 5 груп: 1, 2-3, 4-5, 6-10, больш 10. Па колькасці ўзятых кніг вызначана 6 груп: 1, 2-5, 6-10, 11-20, 21-50, больш 50. Потым засталося вызначыць да якой з груп аднесці канкрэтнага чытача па частаце наведванняў і інтэнсіўнасці чытання. У даследванні ўмоўна прынята, што да групы актыўных чытачоў належаць тыя, хто наведаў бібліятэку за год больш 10 разоў, пасіўных – тыя, хто прыходзіў да 5 разоў і да групы з сярэдняй актыўнасцю наведвання – 6-10 разоў у год. Такім чынам высветлілася, што актыўных чытачоў па паказчыку частаты наведванняў – 19%, пасіўных – 57%. Па паказчыку інтэнсіўнасці чытання актыўных чытачоў, якія ўзялі за год больш 20 кніг, аказалася 34%, пасіўных, тых, хто бярэ да 10 кніг – 42%. Такім чынам, дзякуючы інтэрпрэтацыі паняццяў: “чытацкая актыўнасць”, даследчыкі змаглі выявіць групы чытачоў па частаце наведванняў і інтэнсіўнасці чытання, прааналізаваць сацыяльна-дэмаграфічны састаў гэтых груп, даць парады бібліятэкарам па рабоце з імі. Вядома, спробы цалкам інтэрпрэтаваць у эмпірычных значэннях абстрактнае паняцце – задача, якую нельга выканаць. Таму інтэрпрэтацыя з’яўляецца частковай, няпоўнай. Мы бачым гэта і на прыкладзе інтэрпрэтацыі паняцця “чытацкая актыўнасць”. Па за межамі ўвагі даследчыкаў засталіся такія яе бакі, як наяўнасць уласнай бібліятэкі, удзел у масавых мерапрыемствах бібліятэкі, чытацкія зносіны і г.д. Распрацоўваючы праграму, перш-наперш вызначаюць асноўныя паняцці, якія адлюстроўваюць галоўныя пункты вывучаемай праблемы. Менавіта яны і інтэрпрэтуюцца, што дазваляе сфармуляваць і праверыць гіпотэзы на падставе канкрэтных дадзеных. Вызначэнне і інтэрпрэтацыя асноўных паняццяў грунтуюцца на сістэмным уяўленні аб прадмеце даследвання. Сістэмны аналіз аб’екта павінен зрабіць вобраз прадмета больш ясным і дасканалым. Аб’ект даследвання раздзяляецца на розныя элементы, якія звязаны ў адзіную сістэму. Прадметам даследвання будуць не ўсе элементы і сувязі, а толькі тыя з іх, аналіз якіх неабходны дзеля дасягнення мэты і вырашэння задач даследвання. У якім напрамку будзе весціся гэты аналіз? На гэта пытанне адказвае наступны раздзел праграмы – вызначэнне рабочых гіпотэз даследвання. Мы імкнемся сістэматызаваць наяўныя веды аб аб’екце і прадмеце вывучэння у выніку сістэмнага аналізу, дзеля таго каб абгрунтаваць шляхі пошуку новых ведаў у працэсе вызначэння рабочых гіпотэз. Гіпотэза – гэта абгрунтаванае прадбачанне аб структуры аб’ектаў, характары сувязяў паміж вывучаемымі з’явамі і працэсамі. Падцвердзіць альбо аправергнуць гіпотэзу магчыма толькі ў тым выпадку, калі ўсе тэрміны, у якіх яна сфармулявана, інтэрпрэтаваны, зведзены ў сістэму правяраемых паказчыкаў. Вызначэннем рабочых гіпотэз завяршаецца метадалагічны раздзел праграмы даследвання. Аб другім, працэдурным раздзеле пойдзе гаворка ў наступнай тэме.
28. Патрабаванні да выбаркі адзінак назірання і іх рэалізацыі ў бібліятэчным даследванні. Абгрунтаванне сістэмы выбаркі адзінак назірання – важны этап ў правядзенні любога даследавання. Ад якасці выбаркі залежыць і якасць вынікаў. Выбаркай у сацыялогіі называецца вылучэнне з вялікай сукупнасці аб’ектаў вывучэння (генеральнай сукупнасці) пэўнай часткі (выбарачнай сукупнасці), больш ці меньш адлюстроўваючай свойствы аб’екта даследавання ў цэлым. Асноўнае патрабаванне да выбаркі – яе рэпрэзентатыўнасць. Рэпрэзентатыўнасць выбаркі сведчыць аб тым, што па вылучаным прызнакам, параметрам, крытэрыям састаў вывучаемых павінен набліжацца да адпаведных прапорцый у генеральнай сукупнасці. Пры разліку выбаркі за аснову прымаюцца не ўсе прызнакі генеральнай сукупнасці, а толькі тыя з іх, якія з’яўляюцца істотным з пункту гледжання мэтаў і задач даследавання. Так, калі аб’ектам з’яўляецца насельніцтва абслугоўваемага рэгіёна, то найбольш істотныміі будуць сацыяльна - дэмаграфіныя прызнакі: пол, узрост, адукацыя, прафесія, месца пражывання. Калі вядома, што моладзь ад 16 да 19 гадоў складае 7,3% ад насельніцтва, то і ў выбарцы павінна быць прыкладна 7% моладзі гэтага ўзросту. Выбаркі бываюць выпадковыя і квотныя (раяніраваныя). Выпадковыя выбаркі ўжываюць, калі сведак аб характары генеральнай сукупнасці недастаткова. У гэтым выпадку па спецыяльнай формуле вызначаецца колькасць рэспандэнтаў, неабходныя для рэпрэзентатыўнай выбаркі. Квотныя, альбо реаніраваная выбарка выбарка выкарыстоўваецца сацыяёлагамі пры наяўнасці дастатковых сведак аб колькасных і структурных параметрах генеральнай сукупнасці. Напрыклад, сярод чытачоў бібліятэкі 21% рабочых, 41% служачых і 38% вучняў. У выбарцы мы павінны захаваць гэтыя прапорцыі з адхіленнем не больш за 5%. Выбар метадаў даследавання вельмі адказная задача. Ад яе выканання залежыць лёс усёй працы. У сацыялогіі існуе тры класы мет адаў збору першапачатковых эмпірычных даных: назіранне, аналіз дакументаў і апытанне.
29. Выбар метадаў збору першаснай сацыялагічнай інфармацыі аб чытанні і чытацкіх паводзінах карыстальнікаў у адпаведнасці з мэтай і задачамі даследвання. Смотри следующие 3 вопроса
30. Аналіз дакументаў як метад збору першаснай сацыялагічнай інфармацыі. Аналіз дакументаў – важная крыніца сведкаў аб вывучаемай з’яве. Дакументальнай называюць любую інфармацыю, фіксіраваную ў друкаваным, рукапісным выглядзе, на магнітынай стужцы,фота-, кіна-, відэа- плёнцы. У бібліятэцы асноўнымі дакументамі для даседавання чытання з’яўляюцца: чытацкія фармуляры, патрабаванні на кнігі, дзённікі работы бібліятэк, кнігі сумарнага ўліку, планы і справаздачы, водгукі чытачоў, запісы мерапрыемстваў на магнітнай стужцы і відэакасеце, пратаколы мерапрыемстваў і г.д. Выбарка адзінак назірання
Віды выбаркі:
31. Навуковае назіранне і яго роля ў даследванні праблем бібліятэчнага абслугоўвання. Пад назіраннем маюць на ўвазе непасрэдную рэгістрацыю падзей відавочцам. Навуковае назіранне адрозневаецца тым, што яно падпарадкавана даследчай мэце і ясна сфармуляваным задачам; плануецца загадзя асэнсавай працэдуры; усе яго вынікі адлюстроўваюцца ў пратаколах альбо дзённіках па пэўнай схеме; інфармацыя, якая атрымана ў ходзе назірання павінна паддавацца кантролю на абгрунтаванасць і ўстойлівасць. Назіранне бавае кантралюемым і некантралюемым. Кантралюемае, альбо стандартызаванае, структурнае назіранне прадугледжвае рэгістрацыю падзей па дэтальна распрацаванай схеме. Некантралюемае, альбо нестандартнае, бесструктурнае назіранне праводзіцца на аснове прыцыповага плана, які мае агульны, недэталізаваны характар. Форма рэгістрацыі і адлюстравання падзей і з’яў свабодная. У залежнасці ад пазіцыі назіральніка вызначаюць простае і ўключнае назіранне. У простым назіранні даследчык рэгіструе падзеі “збоку” не ўключаючыся ў іх ход і развіццё. Ва ўключным – ён уваходзіць у назіраемую супольнасць, адаптуецца ў ёй і ажыццяўляе назіранне як бы “знутры”, як непасрэдны ўдзельнік падзей. У бібліятэчных даследаваннях назіраннем карыстаюцца, калі трэба высветліць асобныя абставіны паводзін чытачоў, альбо бібліятэкараў. Напрыклад, у ходзе мерапрыемстваў, ці ў працэсе выяўлення ўзроўню камунікатыўнай культуры бібліятэкара, асаблівасцяў яго ўзаемаадносін з чытачом. Часцей за ўсё назіранне ўжываецца ў спалучэнні з іншымі метадамі: аналізам дакументаў, апытаннем.
32. Апытанне: віды, формы, патрабаванні да падрыхтоўкі і правядзення. Апытанне – незаменяльны спосаб атрымання інфармацыі, які ўжываецца, калі неабходна мець сведкі аб суб’ектыўным свеце чытачоў, іх прыхільнасцях, матывах чытання, поглядах і адносінах. Сакрэт паспяховага выкарыстання гэтага метада ў тым, каб ведаць, аб чым запытваць, як запытваць, якія задаваць пытанні, як пераканацца ў тым, што можна верыць атрыманым адказам. Не меньш важна, каго апытваюць, дзе весці размову, як апрацоўваць вынікі і ці нельга даведацца аб ўсім, не прыбягаюч да апытанняў, іншымі метадамі. Па форме правядзення апытанні вызначаюцца на вусныя (інтэрв. ю) і пісьмовыя (анкеты). Інтэрв’ю – гэта размова сацыёлага з чытачом, альбо іншай асобай, якая праводзіцца па плану. Адказы запісваюцца інтэрв’юэрам. Ужаваецца свабодныя (нестандартызаваныя) і стандартызаваныя інтэрв’ю. Нестандартызаванае інтэрв’ю – гэта досыць доўгая размова з рэспандентам па агульнай праграме, але без строга вызначаных пытаннях. Інтэрв’юэр ведае, што трэба высветліць у рэшце рэшт, а як і ў якой паслядоўнасці задаваць пытанні вырашае сам, зыходзячы з абставін і агульнага плана. Стандартызаванае інтэрв’ю распрацавана больш дэталёва: акрамя агульнага плана размовы ў ім ёсць усе неабходныя пытанні і варыянты магчымых адказаў. Інтэрв’юэр павінен строга кіравацца тэкстам апроснага ліста і інструкцыяй, не адступаючы ні на крок. У залежнасці ад колькасці рэспандэнтаў інтэрв’ю бываюць індывідуальныя і групавыя. У залежнасці ад спосабаў зносін яны падзяляюцца на асабістыя і тэлефонныя. Стандартызаванае інтэрв’ю было асноўным метадам даследавання па праграмах “Кніга і чытанне ў жыцці невялікіх гарадоў”, “Кніга і чытанне ў жыцці савецкага сяла” і інш. Сацыёлагі адзначаюць, што інфармацыя, якую атрымліваюць з дапамогай гэтага метада з’яўляецца больш поўнай, глыбокай і дасканалай, таму што тут пратычна не бывае пропуску адказаў. Інтэрв’юэр мае магчымасць удасканаліць адказ, растлумачыць сэнс пытання, калі яно не зусім зразумела рэспандэнту. Аднак недахопам інтэрв’ю лічыцца небяспека скажэння інфармацыі пад уплывам суб’ектыўных поглядаў інтэрв’юэра. Анкетнае апытанне больш таннае і зручнае, дае магчымасць ахапіць вялікую колькасць чытачоў. Надзейнасць атрыманай з дапамогай анкеты інфармацыі забяспечваецца строгім выкананнем патрабаванняў методыкі і тэхнікі складання анкеты. Спачатку на падставе мэтаў, задач і гіпотыз праграмы складаецца план анкеты. У ім азначаюцца асноўныя тэмы апытання. Перш чым фармуляваць пытанне анкеты, трэба правесці інтэрпрэтацыю асноўных паняццяў. Гэта значыць – звесці абстрактныя паняцці да сістэмы характарыстык, якія можна назіраць і вымяраць. Такія характарыстыкі ў сацыялогіі называюць індакатарамі. Кожнаму з выбраных індакатараў адпавяда адно, альбо некалькі пытанняў анкеты. Звычайна анкета мае тры часткі: уступ, альбо ўваходная частка, асноўная частка і “паспартычка”. Уступ уяўляе сабой зварот да чтача, у якім коратка растлумачваецца: хто дзеля чаго прводзіць апытанне і як мяркуецца выкарыстаць яго вынікі. Абавязкова трэба таксама ўвесці чытача ў тэхніку запаўнення анкеты. Ён павінен дакладна ведаць, што трэба рабіць, адказваючы на пытанні: дзе падрэсліць, дзе закрэсліць, дзе абвесці кружком, а ў якім выпадку напісаць адказ самаму. Заканчываецца зварот падзякай за згоду прыняць удзел у апытанні. Асноўная частка анкеты ўяўляе сабой пералік пытанняў. Ад таго, як яны сфармуляваны залежыць вынік даследавання. Пытанні бываюць адчыненыя, зачыненыя і змешаныя. Адчыненае пытанне прадугледжвае свабодны адказ рэспандэнта. У зачыненым пытанні ўсе варыянты адказаў сфармуляваны і чытачу трэба толькі выбраць той варыянт, які адпавядае яго пункту гледжання. Змешаныя пытанні разам з варыянтам адказаў маюць месца дзеля свабоднага выказвання думак рэспандэнта. Кожны з адзначаных тыпаў пытанняў мае свае станоўчыя і адмоўныя бакі. Галоўны недахоп адчыненых пытанняў – цяжкасць іх апрацоўкі. Нам не заўсёды зразумела, што меў на ўвазе чытач, адказваючы на пытанне, таму пры апрацоўцы часта скажаецца сэнс адказу. Адчыненыя пытанні мэтазгодна дапаўняць і кантраляваць зачыненымі альбо змешанымі. Пастаноўка зачыненых пытанняў патрабуе выканання шэрагу правіл:
2. Пры адказе часцей за ўсё выбіраюць першыя варыянты, таму першым павінен быць найменш верагодны варыянт. 3. Усе варыянты адказаў павінны быць аднолькавай даўжыні. 4. Нельга камбінаваць некалькі ідэй у адной фразе. 5. Усе варыянты адказаў павінны друкавацца на адной старонцы. 6. Неабходна даць магчымасць апытваемаму ўхіліцца ад адказа, прадугледзіўшы варыянт: “цяжка сказаць”, “не памятаю”, “не ведаю” і г.д. Незалежна ад таго, да якога тыпу адносіцца пытанне, яно павінна быць сфармулявана ясна і зразумела. Нельга выкарыстоўваць спецыфічныя, прафесійныя тэрміны, анпрыклад: “Бібліятэчна-бібліяграфічныя веды”, “Давдачна-пошукавы апарат” і г.д., калі анкетаванне праводзіцца сярод чытачоў. Нельга спалучыць некалькі пытанняў ў адным, напрыклад: “Ці карыстаецеся Вы каталогамі і картатэкамі? У якіх выпадках?” Тут невядома, на якое з апытанняў адкаўваюць чытачу: аб карыстанні каталогамі, картатэкамі? Ці аб тым, калі яны яму патрэбны? Трэба ўстрымлівацца ад пытанняў тыпу: “Ці любіце Вы …?”, “Ці падабаецца Вам …?”, “Ці робіце Вы …?”, бо сама іх фармулёўка наводзіць на станоўчы адказ. Лепш тое ж самае спытацца інакш: “У якой меры (ступені) Вам падабаецца, ці не падабаецца …?”, а варыянтамі адказаў: “вельмі падабаецца”, “хутчэй падабаецца, чым не”, “хутчэй не падабаецца”, “Зусім не падабаецца” і “цяжка сказаць”. Ад таго, як размешчаны пытанні ў апросным лісце таксама многае залежыць. Пачынаць трэба з лёгкіх пынанняў і паступова “весці” чытача да больш складаных. У сярэдзіне анкеты раюць даць чытачу трошкі “адпачыць”, задаўшы некалькі лёгкіх пытанняў. Затым ідуць самыя складаныя пытанні, і ў канцы – зноў лёгкія. Усе пытанні нумаруюцца. Трэба пазбягаць вялікіх анкет. Адказ павінен займаць не больш поўгадзіны. Закачваецца анкета “паспартычкай”. Гэта пытанні аб сацыяльным становішчы і бібліяграфічных звестках рэспандэнта. Распаўсюджанай памылка бібліяграфічных апытанняў з’яўляецца знаходжанне такіх пытанняў у пачатку анкеты. Лічыцца, што такая тактыка адштурхоўвае чытача ад апытання і не спрыяе яг поспеху. “Паспартычка” павінна быць як мага больш кароткай, уключаць толькі самыя неабходны пытанні. У канцы анкеты абавязкова падзякаваць чытача за ўдзел у апытанні. Можна папрасіць выказаць свае заўвагі і меркаванні. 33. Арганізацыя даследвання і падвядзенне яго вынікаў. Организация исследования - это система регламентов, нормативов и инструкций, определяющих порядок его проведения. Это распределение функций, обязанностей, ответственности и полномочий на выполнение работ, их распределение ресурсов и комбинация во времени, пространстве, в кадрах по видам работ. Виды организации. 1. Увеличение нагрузки персонала дополнительными обязанностями исследовательского типа. Система контрольных мероприятии, координации действий, консультирования и пр. 2. Создание специализированных групп для организация их работы (ВТК). 3. Приглашение консалтинговых фирм. Оплата их труда, предоставление организационных возможностей проведения исследования. В управлении исследованиями часто возникает проблема полномочий, обеспечение условий, административное вмешательство в рабочий процесс исследуемого объекта, которое должно быть минимальным и пр. Эффективность исследования во многом определяется коллективной деятельностью. Не все проблемы модно решить индивидуально. Это определяется и трудоемкостью, и методологией, которая требует разнообразия интеллекта, образования, психологии исследователей. Независимое мышление плохо сочетается с особенностями конформного интеллекта, точно также как мобильность, эвристичность или креативность мышления с качествами, требуемыми для нетворческой научной работы. Мало на земле людей, психика которых соединяла бы в себе исключающие друг друга способности. Слабое место интеллекта индивида. - саморефлексия. Неспособность к самооценке (определению характеристик собственного интеллекта (самоанализу) слежению за процессом творчества), самоконтролю (определению значимости собственных результатов исследовательской деятельности, неспособность объективизировать себя). Но коллективный интеллект только тогда состоится, когда коллектив составлен по принципам научного формирования коллективного интеллекта, когда существует система соединения способностей и качества индивидов по определенный правилам.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-04-08; просмотров: 695; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.219.231.197 (0.012 с.) |