Беларусь падчас трэцячэрвеньскай палітычнай сістэмы. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Беларусь падчас трэцячэрвеньскай палітычнай сістэмы.



3 чэрвеня 1907 г. II Дзяржаўная дума была распушчана. Адначасова быў выдадзены новы выбарчы закон па выбарах у III Дзяржаўную думу. Царам урад ішоў уразрэз з Маніфестам 17 кастрычніка 1905 г. "Асноунымі законамі Расійскай Імперыі" (1906), якія забаранялі без дазволу Думы выдаваць новыя законы. Па закону 3 чэрвеня памешчыцкая курыя атрымлівала 51 % агульнай колькасці выбаршчыкаў Еурапейскай Расіі, у той час як па папярэдняму вы-барчаму закону (11 снежня 1905 г.) землеўладальнікі мелі большасць толькі у Мінскай і Палтаўскай губернях. Зараз жа абставіны змяніліся на карысць землеўладальнікаў. Аднак беларускія губерні мелі свае асаблівасці. Тут зем-леўладальнікі атрымлівалі большасць галасоў толькі ў Мінскай і Магілёўскай губернях. Новы выбарчы закон значна скараціў колькасць выбаршчыкаў ад рабочага класа: рабочыя страцілі каля палавіны выбаршчыкаў4. Рабочыя Мінскай і Гродзенскай губерняў маглі выбіраць на губернскія сходы па два выбаршчыкі, Віленскай і Мінскай - па аднаму. У цэлым у III Дзяржаўную думу ад пяці заходніх губерняў было выбрана 36 дэпутатаў. Сярод іх 12 памешчыкаў (33,3 %), сем прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства (19,3 %), адзін каталіцкі святар (2,9 %), пяць чыноўшкаў (14 %), 11сялян (30,5 %) III Дзяржаўная дума пачала работу 1 лістапада 1907 г. Па свайму класа-ваму складу, палітычнаму абліччу яна цалкам адпавядала інтарэсам царыз-му. У цэлым па Расійскай Імперыі ўрадавыя партыі атрымалі 61 %, Лібераль-ныя - 26, дэмакраты - 6 % месцаў у Думе. Што тычылася пяці заходніх губерняў, тут прадстаўнікі ўрадавых партый склалі 80,5 %. Дзве думскія большасці - праваакцябрысцкая і акцябрысцка-кадэцкая - складалі галоўную асаблівасць трэця-чэрвеньскай сістэмы. Такое становішча было выгадна ўраду, бо давала яму магчымасць лавіравання паміж памешчыкамі і буржуазіяй. В 1864 у Расii з’явiлiсь земства. У Беларусi уведзены не былi. Да пытання аб увядзенні земстваў у заходніх губернях звярнуліся ў 1909 г. у сувязі з праектам, які быў унесены правымі ў Дзяржаўны савет. Праект прадугледжваў змяненне парадку выбараў у верхнюю заканадаўчую палату ад заходніх губерняў. Справа у тым, што з-за адсутнасці земскіх уста-ноў выбары тут праводзіліся дваранскімі сходамі, дзе колькасна пераважалі памешчыкі польскага паходжання. На думку правых, увядзенне ў заходніх губернях земстваў на аснове нацыянальных курый дазволіла б пакончыць з манаполіяй польскага прадстаўнітва ў Дзяржаўным савеце. Савет міністраў распрацаваў законапраект "Аб выкарыстанні Палажэння аб земскіх установах 12 чэрвеня 1890 г. да губерняў Віцебскай, Валынскай, Кіеўскай, Мінскай, Магілёўскай, Падольскай". У адрозненне ад палажэння 1890 г. маёмасны цэнз выбаршчыкаў быў паніжаны ўдвая. Разам з тым, каб забяспечыць перавагу памешчыкаў, было вырашана, што сяляне маглі пасы-лаць не больш за трэць гласных у павятовыя земскія сходы, а ў губернскія земствы сялянскія прадстаўнікі не дапускаліся наогул. У Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай губернях з-за перавагі ў многіх паветах католікаў, якіх адносілі да палякаў, царскі ўрад не адважыўся ўводзіць выбарнае земства. Нягледзячы на антыдэмакратычны характар выбараў, земствы, уведзе-ныя ў Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай губернях, змаглі станоўча паўплы-ваць на развіццё мясцовай гаспадаркі, павышэнне культуры земляробства і жывёлагадоўлі. Земскія ўправы адкрывалі бальніцы, школы, стваралі каа-ператыўныя таварыствы, сельскагаспадарчыя гурткі, пракатныя пункты сельскагаспадарчых машын і г.д.

Выбарчая кампанія ў IV Дзяржаўную думу праходзіла пад сцягам уз-мацнення ролі дваранства ў грамадска-палітычным жыцці краіны. Па губер-нях былі разасланы цыркуляры, падпісаныя міністрам унутраных спраў Л. Макаравым, дзе ўказвалася на неабходнасць весці выбарчую кампанію ў саюзе і згодзе з дваранствам, абапіраючыся на праваслаўнае духавенства. Ад рускай" курыі дэпутатам быў абраны Г. Замыслоўскі, а таксама «праваслаўны святар У. Юзвюк. У іншых губернях выбары праходзілі таксама па старому сцэнарыю. У выніку, нягледзячы на вострую барацьбу паміж рознымі палітычнымі сіламі, пераважная большасць выбаршчыкаў пайшла за правымі і рускімі нацыяналістам

Такім чынам, сутнасць трэцячэрвеньскай сістэмы заключалася ў тым, што ў Думе (і трэцяга, і чацвёртага спадкання) стварыўся саюз памешчыкаў і буржуазіі праз прадстаўнікоі іх партый і арганізацый. Мэта гэтага саюза - імкненне царызму вырашыць аб'ектыўныя гістарычныя задачы, што стаялі перад краінай, зверху, не мяняючы сутнасці існуючага ладу. Для нацыянальных рэгіёнаў, да якіх адносілася і Беларусь, тэта выявілася ў жорсткі нацыянальны прыгнет, які ўплываў на ўсе сферы грамадскага жыцця.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-07-19; просмотров: 178; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.142.173.227 (0.004 с.)