Утварэнне ссрб і літбел сср. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Утварэнне ссрб і літбел сср.



Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў і аднаўлення Савецкай улады зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Па гэтым пытанні існавала некалькі меркаванняў. Пазіцыя кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абкама РКП(б), Аблвыканкамзаха і Абласнога СНК заключалася ў тым, што Беларусь павінна быць тэрытарыяльнай адзінкай РСФСР. Гэтыя органы ўзначальвалі не беларусы, ім было цяжка зразумець нацыянальныя інтарэсы беларускага народа. Яны лічылі, што беларусы не з’яўляюцца самастойнай нацыяй, а таму прынцып самавызначэння ў адносінах да іх не падыходзіць. Іншую пазіцыю па пытанні аб нацыянальным лёсе Беларусі адстойваў Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам), утвораны 31 студзеня 1918г. пры Камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР. Кіраўнікі Беланцкама Чарвякоў і Жылуновіч лічылі неабходным стварэнне БССР і ўстанаўленне цесных сувязей з РСФСР. Гэтую пазіцыю падтрымлівала Цэнтральнае бюро секцый РКП(б), арганізаваных з бежанцаў-беларусаў у розных гарадах Расіі. Белнацкам і кіраўнікі беларускіх сексый прыклалі шмат намаганняў, каб здзейсніць свае планы. Аднак абкам не прыняў дадзенай прапановы. У лістападзе 1918г. Маскоўскі камітэт беларускіх секцый выказаўся за абвяшчэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Пытанне аб неабходнасці беларускага савецкага ўрада разглядалася і на канферэнцыі беларускіх камуністычных секцый, якая адбылася ў Маскве 21-23 снежня 1918г. Канферэнцыя прыняла рэзалюцыю аб утварэнні беларускага савецкага ўрада. Дэлегацыя канферэнцыі на чале з Жылуновічам звярнулася з дадзенай прапановай да Сталіна. Але Сталін зноў не адрэагаваў. Справа зрушылася толькі пасля ўмяшальніцтва Леніна. Па яго ініцыятыве 24 снежня 1918г. Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб абвяшчэнні БССР. Пленум абавязаў Паўночна-Заходні абкам ВКП(б) правесці партыйна-арганізацыйную работу па нацыянальна-дзяржаўным будаўніцтве на Беларусі. 25 снежня 1918г. у Наркамнаце адбылася нарада па пытанні практычнага здзяйснення рашэння ЦК РКП(б) аб утварэнні БССР з удзелам Жылуновіча і Чарвякова.

30 снежня 1918г. у Смаленску пачала работу VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). Старшыня Паўночна-Заходняга абласнога камітэта Мяснікоў, падпарадкоўваючыся рашэнню ЦК РКП(б), прапанаваў абвясціць БССР. Канферэнцыя была перайменавана ў I з’езд КП(б)Б. Дэлегаты аднагалосна выказаліся за абвяшчэнне БССР. З’езд вызначыў межы рэспублікі. У яе склад увайшлі Мінская, Магілёўская, Гродзенская губерні поўнасцю, Віцебская без трох паветаў, а таксама частка тэрыторый памежных губерняў, населеных пераважна беларусамі. У адміністрацыйна-гаспадарчых адносінах тэрыторыя рэспублікі дзялілася на 7 раёнаў: Баранавіцкі, Віцебскі, Гомельскі, Гродзенскі, Мінскі, Магілёўскі, Смаленскі. 1 студзеня 1919г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР. Аблвыканкамзах склаў свае паўнамоцтвы. 5 студзеня 1919г. Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад БССР са Смаленска пераехаў у Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай БССР. 16 студзеня 1919г. без папярэдняга абмеркавання з урадам БССР і ЦБ КП(б)Б ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб адрыве ад БССР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў, якія пераходзілі ў склад РСФСР. Усе пратэсты беларускага боку ўлічаны не былі.

2 лютага 1919г. у Мінску пачаў работу I Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Ад РСФСР з’езд вітаў Старшыня УЦВК Свярдлоў. З’езд прыняў Канстытуцыю БССР, у адпаведнасці з якой найвышэйшая ўлада ў рэспубліцы належала з’езду Саветаў. У перыяд паміж з’ездамі яе ажыццяўляў Цэнтральны выканаўчы камітэт (ЦВК). Былі выбраны Малы і Вялікі прэзідыўмы ЦВК для агульнага кіраўніцтва і для кіраўніцтва народнай гаспадаркай. З’езд вызначыў тэрыторыю БССР у складзе Мінскай і Гродзенскай губерняў, зацвердзіў перадачу Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў РСФСР. I Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў рашэнне аб аб’яднанні Літвы і Беларусі ў адну савецкую рэспубліку – ЛітБел ССР. Гэта тлумачылася, быццам бы, неабходнасцю аб’яднаць намаганні для барацьбы супраць агрэсіўных памкненняў Польшчы, якая стала незалежнай ў лістападзе 1918г. і прэтэндавала на большую частку Літвы і Беларусі. 27 лютага на аб’яднаным пасяджэнні ЦВК БССР і ЦВК Літоўскай ССР у Вільні было афіцыйна аформлена стварэнне ЛітБелССР, СНК ЛітБел узначаліў Міцкявічус-Капсукас, а ЦВК ЛітБел – Цыхоўскі. Так БССР праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасці была скасавана і стала часткай аб’яднанай дзяржавы – ЛітБел ССР, сталіцай якой знаходзілася ў Вільні.

 


21) Савецка-польская вайна і Беларусь.

У лістападзе 1918 г. адрадзілася польская дзяржава. Яе кіраўнік Ю. Пілсудскі аб’явіў пра аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Дзеля рэалізацыі гэтай мэты Польшча пачала рыхтавацца да захопу беларускіх і ўкраінскіх зямель. Ужо ў канцы снежня 1918 г. польскія легіянеры занялі Дзярэчын, Ружаны, Пружаны, а ў лютым – сакавіку 1919 г. – Беласток, Брэст, Ваўкавыск, Кобрын, Пінск, Слонім.

У той жа час з Усходу, следам за адступаючымі германскімі войскамі, прасоўваліся атрады Чырвонай Арміі. На працягу канца 1918 – пачатку 1919 гг. яны занялі Маладзечна, Мазыр, Картуз-Бярозу, Сялец. Прымусовая мабілізацыя насельніцтва ў Чырвоную Армію і далейшае іх накіраванне на Усходні фронт, палітыка “ваеннага камунізму” прывялі да шэрагу антыбальшавіцкіх паўстаняў на ўсходзе Беларусі. У Гомелі паўстанне падрыхтаваў падпольны паўстанцкі камітэт на чале з эсэрам М.М. Стракапытавым. 24 сакавіка 1919 г. паўстанцы захапілі Гомель, а 26 – Рэчыцу. Паўстанне было жорстка задушана. На працягу вясны 1919 г. польскія войскі захапілі Ліду і Вільню. Польскае наступленне працягвалася, і Чырвоная Армія пакінула Мінск, Слуцк, Барысаў, Бабруйск, Жлобін, Рагачоў і Рэчыцу. Для кіраўніцтва захопленай тэрыторыі Беларусі, названай “усходнімі крэсамі”, быў створаны Дэпартамент па справах польскіх усходніх зямель на чале з Е. Асмалоўскім. Акупіраваная тэрыторыя была падзелена на 2 акругі: Віленскую і Мінскую, акругі – на паветы. Адміністрацыя складалася ў сваёй большасці з ліку польскіх афіцэраў. Беларусаў у адміністрацыйныя органы не дапускалі. Разам з тым, пад уплывам красавіцкай заявы Пілсудскага шэраг беларускіх дзеячоў пайшоў на супрацоўніцтва з палякамі, спадзеючыся з іх дапамогаю здзейсніць ідэю незалежнасці. Польскія ўлады дазволілі склікаць 12 снежня 1919 г. Раду БНР, разлічваючы, што яна адобрыць далучэнне Беларусі да Польшчы. Але фракцыя беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПСР) дабілася перавыбараў прэзідыума Рады і замены складу Савета Міністраў. Быў выказаны недавер старшыні Рады Язэпу Лёсіку і кіраўніку ўрада Антону Луцкевічу. Замест іх Раду БНР узначаліў Пётр Крачэўскі, а ўрад – Вацлаў Ластоўскі.

У пачатку сакавіка 1920 г. польскія войскі пачалі ваенныя дзеянні на Палессі і 5–6 сакавіка захапілі Рэчыцу, Мазыр, Калінкавічы. 25 красавіка разгарнулася наступленне на Украіне, у выніку якога польскія войскі захапілі значную частку Украіны. 18 чэрвеня 1920 г. заходні фронт пачаў новае наступленне, у выніку якога Чырвонай Арміяй быў заняты Ігумен (Чэрвень), 11 ліпеня 1920 г. – Мінск. З гэтага моманту ініцыятыва перайшла да Чырвонай Арміі, і ўжо 14 ліпеня яна заняла Вільню, а 19 ліпеня – Гродна. Баявыя дзеянні былі перамешчаны на тэрыторыю Польшчы. 31 ліпеня 1920 г. на пасяджэнні ЦК Беларускай камуністычнай арганізацыі, ЦК Бунда і ЦБ прафсаюзаў г. Мінска, а таксама Мінскага губрэўкама, была прынята спецыяльная дэкларацыя “Пра абвяшчэнне незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь”. З пераносам ваенных дзеянняў на тэрыторыю Польшчы вайна ператварылася ў сродак экспарту рэвалюцыі. Але разлік на рэвалюцыйны ўздым у Польшчы быў памылковым. Чырвоная Армія сустрэла ўпартае супраціўленне, а 16 жніўня 1920 г. польскія войскі перайшлі ў наступленне і зноў занялі тэрыторыю Беларусі амаль да Мінска. Але далей працягваць ваенныя дзеянні абодва бакі не мелі магчымасці, і 12 кастрычніка было заключана перамір’е. Пасля заключэння перамір’я атрады Булак-Балаховіча ўварваліся на Мазырскім напрамку, але поспеху не мелі. 15–16 лістапада 1920 г. у Слуцку была выбрана Слуцкая беларуская рада, якая здолела сфарміраваць 1-ю брыгаду стралкоў БНР колькасцю каля 10 тыс. чалавек. На працягу месяца – з 27 лістапада да 28 снежня 1920 г. паўстанцы ўтрымлівалі ўладу ў 15 валасцях Слуцкага, Капыльскага, Салігорскага і Нясвіжскага раёнаў.

18 сакавіка 1921 г. ўрадамі Савецкай Расіі, Савецкай Украіны і Польшчы быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор, цяжкі і несправядлівы для Беларусі, паводле ўмоў якога заходняя граніца БССР праходзіла ад Ушач да Докшыц, каля Радашковіч, Нясвіжа, Мікашэвіч, Турава. Тэрыторыя, якая адышла да Польшчы, склала 106 тыс. км2 з насельніцтвам больш 4 млн. чалавек. Тэрыторыя БССР у складзе 6 паветаў мела ўсяго звыш 52 тыс. км2 з насельніцтвам каля 1,5 млн. чалавек.

Такім чынам, у час савецка-польскай вайны тэрыторыя Беларусі аказалася фактычна разменнай манетай паміж Савецкай Расіяй і Польшчай. Без ведама беларускага народа яго тэрыторыя была падзелена на 2 часткі, што затрымала працэс нацыянальнай кансалідацыі беларусаў

Другое абвяшчэнне ССРБ.

12 ліпеня 1920г. прадстаўнікі РСФСР у Маскве падпісалі мірны дагавор з прадстаўнікамі літоўскага ўрада, якім прызнавалася незалежнасць Літвы ў этнаграфічных граніцах. Падпісанне Савецкім урадам дагавора з Літвой азначала спыненне існавання ЛітБел ССР. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску была абвешчана Дэкларацыя аб незалежнасці ССРБ. У Дэкларацыі сцвярджалася, што рэспубліка будуецца на прынцыпах «диктатуры пралетарыята і выкарыстання ўсяго вопыту Савецкай Расіі». Гаварылася таксама пра аднаўленне асноўных прынцыпаў арганізацыі народна-гаспадарчага

жыцця, абвешчаных 1 студзеня 1919 г. Маніфестам Часовага рабоча-сялянскага са-вецкага ўрада і юрыдычна замацаваных у рашэннях I Усе-беларускага з'езда Саветаў 2—3 лютага 1919 г. Да склікання чарговага Усебеларускага з'езда Саветаў улада пераходзіла да Ваенна-рэвалюцыйнага камітзта.

У Дэкларацыі аб незалежнасці ССРБ меліся яшчэ два важныя моманты: указвалася, што рэспубліка з'яўляецца суверэннай савецкай дзяржавай.

У перыяд свайго другога абвяшчэння рэспубліка аднавілася толькі ў межах Мінскай губерні.

Такім чынам, аналізуючы працэс другога абвяшчэння ССРБ, можна канстатаваць, што пры яе аднаўленні з дапамогай урада РСФСР не магло быць гаворкі аб рэальным суверэнітэце ў рамках этнічнай тэрыторыі.

Далейшае канстытуцыйнае афармленне ССРБ было здзейснена на II Усебеларускім з'ездзе Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які пра-ходзіў у Мінску з 13 па 17 снежня 1920 г. З'езд унёс істотныя змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю і завяршыў сваю работу выбраннем ЦБК. Дакументы з'езда з'явіліся фундаментам далейшага прававога будаўніцтва ў ССРБ.

Між тым польскія войскі, якія перайшлі ў наступление 16 жніўся 1920 г,, занялі значную частку Беларусі. РСФСР вымушана была пайсці на перагаворы аб міры. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе былі падпісаны папярэднія ўмовы міру паміж РСФСР і Украінай, з аднаго боку, і Польшчай — з другога, а 18 сакавіка 1921 г. — мірны дагавор, які замацаваў змяншэнне тэрыторыі Беларусі. У прыватнасці, да Польшчы адышла ўся ЗахоДняя Беларусь з насельніцтвам больш чым 4 млн чалавек. Віцебская і Гомельская губерні, а таксама заходнія паветы Смаленшчыны па-ранейшаму заставаліся пад юрысдыкцыяй РСФСР. Тэрыторыю ж Беларусі склалі толькі шэсць паветаў Мінскай губерні з на-сельніцтвам 1,6 млн чалавек.

 


 

24) Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў 1920–1921 гг.

В Беларуси проводилась продразвёрстка. Продовольственная развёрстка - заключалась в фактической конфискации излишков хлеба для покрытия расходов на армию и содержание рабочих. Хлеб брался за бумажные деньги или долговые расписки. Проводилась она силами рабочих отрядов и комитетов бедноты, что имели неограниченные полномочия. Результат - крестьяне скрывали запасы, отказывались засевать больше земли, чем необходимо для пропитания своей семьи (сокращение посевных площадей), местами было организовано вооруженное сопротивление продатрядом. В переустройству села новая власть большую роль придавала созданию совхозов. Целью их создания была попытка упростить процедуру реквизиции хлеба. Создавались совхозы на основании «Положения о социальном землеустройству и мерах перехода к социалистическому земледелию» (принята в феврале 1919 Г.). Согласно этому документу, из национализированных помещичьих усадеб выделялись поместья с высокой культурой хозяйствования, расположенные близко к крупных центров - в них создавались совхозы. Остальные имения предназначались для создания коллективных хозяйств других типов. На июнь 1919 г. в Минской губернии с 3000 бывших поместий в 604 были созданы совхозы. На 1920 г. посевные площади составляли лишь 2/3 от довоенных, более того, резко снизилась урожайность основных культур, понесла убытки животноводство: количество лошадей сократилось до 80%, крупного рогатого скота - до 65,8%, свиней - до 44% от довоенного уровня. Сельское хозяйство к 1921 г. была в тяжелом положении: коллективные хозяйства были убыточными и не пользовались популярностью у крестьян. Основная тяжесть харчразвёрстки ложился на плечи середняцких хозяйств, которые составляли основную массу сельского населения. Не менее тяжелая ситуация сложилась в промышленности. Здесь существовала абсолютная централизация управления предприятиями и другими звеньев хозяйства. Советская власть уже в первые годы существования заложила основные элементы командно-административной системы. Одновременно, после освобождения территории от захватчиков, началось восстановление промышленности. Первое направление - восстановление ранее построенных предприятий. К концу 1920 г. возобновил деятельность три чугунолитейные заводы, столярная и две абозарамонтныя мастерской в Минске, Добрушская и Шкловский бумажные фабрики, Наспенски, Ветрански и Серкавицки стеклозаводы, спичечные и три канатные фабрики, 37 лесопильных и 7 фанерных заводов, несколько смолокуренные и дрожжавинакурных заводов в Минской губернии. Расширилась добыча торфа, что способствовало улучшению работы предприятий. Стали работать ряд электростанций - Минская, Могилевская, Гомельская. Второе направление - строительство новых предприятий. В Гомеле началось строительство лесопильного завода, в Витебске - чулочно-трикотажной фабрики. Восстановлению промышленности способствовало помощь Советской России. Беларуси были потрачены денежные средства, поставлено оборудование для полиграфической, швейной, металлообрабатывающей промышленности.

Скорее восстанавливалась легкая промышленность. К 1920 г. она вышла на первое место (удельный вес 42,3%, в России - 22,2%). Особенно возросла доля швейной и кожевенно-обувного производства, несколько снизилась доля текстильной. За период 1914-1920 гг. расширились металлообрабатывающая производство и ремонтная база железной дороги. Железнодорожная сеть сократилась до 1920 г. почти на 2/3, сильно износился машинный парк, не хватало топлива. Были разрушены некоторые железнодорожные линии, мастерские и депо. Значительно пострадал водный паровой транспорт. Судный ходили только по Западной Двине до Витебска, по Днепру выше Орши. На конец гражданской войны в Беларуси работала с перебоями только 40% крупных промышленных предприятий, (имели 70% рабочих довоенного времени). Общий объем валовой продукции промышленности составил 15-20% к уровню 1913 г. Произошли изменения в составе рабочего класса Беларуси. На 1921 г. в БССР насчитывалось 11723 квалифицированных и 18209 неквалифицированных рабочих. Для обеспечения рабочей силой предприятий, которые могли работать, не хватало 28 954 квалифицированных рабочих. Только 1/3 количества рабочих составляли потомственные пролетарии. Это отрицательно сказалось на развитии промышленности в последующие годы. Кризис повлиял и на финансы. На 1919 г. покупательная способность рубля снизилась по сравнению с 1913 г. в 16 раз, на 1920 г. - в 2.420 раз. Зарплата рабочих в 1920 г. составил 10-20% от довоенного уровня. За годы гражданской войны и политики «военного коммунизма» экономика края была доведена

Палітыка НЭПа на Беларусі.

За гады першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, замежнай ваеннай інтэрвенцыі народная гаспадарка Беларусі прыйшла ў заняпад. Больш за палову фабрык і заводаў было знішчана, прамысловая вытворчасць скарацілася ў пяць разоў, колькасць рабочых зменшылася ўдвая. У цяжкім стане знаходзіўся транспарт. Разбуранай аказалася і сельская гаспадарка. Трэба было вырашаць, якой павінна быць эканоміка ў звычайных мірных умовах.

Адказам на гэта стала новая эканамічная палітыка (НЭП), распрацаваная Леніным и прынятая X з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921г. Сутнасць НЭПа зводзілася да максімальнага пад’ёму вытворчых сіл і паляпшэння становішча рабочых і сялян дзеля захавання Савецкай улады. НЭП уяўляў сабой серыю мерапрыемстваў, разлічаных на пераходны перыяд ад капіталізму да сацыялізму, якія ахоплівалі ўсе галіны гаспадаркі. Асаблівасць эканамічнага становішча сельскай гаспадаркі Беларусі заключалася ў тым, што ўвядзенне НЭПа супала па часе з перадачай зямлі сялянам.

Кіраўніцтва рэспублікі ў аграрнай палітыцы абапіралася на жаданне сялян мець зямлю ў асабістым карыстанні. Правы карыстання зямлёй даваліся як калектыўным, так і аднаасобным гаспадаркам. Улічваючы асаблівасці Беларусі, перавага аддавалася развіццю дзвюх формаў аднаасобнага землеўладкавання – пасёлкаў і хутароў. Наркамзем БССР прадугледжваў стварэнне хутароў як асноўных формаў землеўладкавання ў рэспубліцы, што адпавядала гістарычным умовам. Асноўнымі формамі калектыўных гаспадарак у рэспубліцы былі камуны, сельгасарцелі і таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі (ТСЗ). Таксама развіваліся саўгасы. Адначасова ў гады НЭПа развівалася сельскагаспадарчая кааперацыя. Асноўнымі яе відамі былі крэдытная, забеспячэнская і збытавая. Узровень кааперавання склаў каля 13%.

Такім чынам, сельская гаспадарка рэспублікі да 1927г. аднавіла свае даваенныя аб’ёмы і мела магчымасць для далейшага прагрэсу. Разам з тым яна была даволі адсталай. Нізкай заставалася прыбытковасць зямлі, слаба развівалася жывёлагадоўля, 20% гаспадарак не было забяспечана цяглавай сілай, таварнасць сельскай гаспадаркі складала каля 13%. Патрабаваліся далейшыя пераўтварэнні. НЭП спрыяльна адбіваўся і на развіцці прамысловасці. Аднаўляліся буйныя прадпрыемствы. На працягу 1922-1927гг. было пераабсталявана і расшырана 119 прадпрыемстваў. Да 1927г. на тэрыторыі Беларусі ўжо працавала палова з тых фабрык і заводаў, што дзейнічалі да першай сусветнай вайны, колькасць рабочых амаль зраўнялася з даваенным узроўнем, а выпуск валавай прадукцыі перавысіў даваенны.

Асноўнымі галінамі буйной прамысловасці БССР былі харчовая, дрэваапрацоўчая і папяровая. Адбывалася трэставанне прадпрыемстваў. Інтэнсіўна развівалася металаапрацоўчая і паліўная вытворчасці, праводзіліся работы па электрыфікацыі.

Найбольш важнае значэнне ў эканоміцы БССР мела дробная прамысловасць.Саматужна-рамесніцкая прамысловасць мела ў рэспубліцы спрыяльныя ўмовы для існавання і развіцця, паколькі тут было шмат свабодных рук. Буйная прамысловасць была недастаткова развітая. Ішоў працэс кааперавання дробных таваравытворцаў, які паскорыўся пасля стварэння ў 1925г. цэнтра “Белсаматужпрамсаюз”. На 1 кастрычніка 1927г. у рэспубліцы налічвалася 265 вытворчых прамысловых арцеляў. Нягледзячы на некаторыя поспухі ў развіцці прамысловасці Беларусі, яе магчымасці для далейшага пашырэння вытворчасці былі абмежаваныя. Слабое развіццё вытворчых сіл, аграрнае перанасяленне абумовілі беспрацоўе. Для забеспячэння эканамічнай стабільнасці неабходна было правядзенне індустрыялізацыі.

НЭП даў штуршок для развіцця гандлю. У рэспубліцы хутка аднаўляліся таварна-грашовыя адносіны. У аптовым гандлі вядучыя пазіцыі ўтрымліваў дзяржсектар, а ў рознічным – кааператыўны і прыватны. Найбольш дынамічна развіваўся прыватны гандаль, які больш аператыўна рэагаваў на патрэбы рынка.

 

 

26) Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў 1921–1927 гг.

Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў 1921-1927 гг. азнаменавалася ўзмацненнем і далейшым развіццем федэральных адносін БССР з РСФСР і іншымі савецкімі рэспублікамі. 16 студзеня 1921г. быў падпісаны дагавор паміж БССР і РСФСР аб стварэнні аб’яднаных наркаматаў, што ўваходзілі ў склад СНК РСФСР. Адначасова было створана Паўнамонае прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе РСФСР. Праз яго ажыццяўлялася каардынацыя дзейнасці ў галіне гаспадарчага і культурнага будаўніцтва. У 1922г. урадамі БССР і РСФСР было падпісана пагадненне аб удзеле БССР у федэральным камітэце па зямельных справах. Саюзныя дагаворы і пагадненні стварылі перадумовы і з’явіліся важным этапам на шляху да аб’яднання савецкіх рэспублік у адзіную саюзную дзяржаву. 14-18 снежня 1922г., прыняў рашэнне аб неабходнасці ўтварэння Саюза ССР.

I з’езд Саветаў СССР, які адкрыўся 30 снежня 1922г. у Маскве, пастанавіў утварыць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у складзе РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР. У выбраны з’ездам ЦВК СССР ад БССР увайшло 7 чалавек. Чарвякоў стаў адным са старшынь Прэзідыўма ЦВК СССР.

Аднак, нягледзячы на тое, што БССР увайшла ў склад СССР, яе гаспадарчае, дзяржаўнае і культурнае развіцце стрымлівалася абмежаванымі і матэрыяльнымі рэсурсамі і малой тэрыторыяй. Першыя крокі мірнага будаўніцтва ў БССР паказалі, што многія эканамічныя задачы цяжка вырашаць без узгаднення з Віцебскім і Гомельскім губвыканкамамі, паколькі гэтыя губерні з’яўляліся арганічнай часткай Беларусі, яе палітычнага і эканамічнага жыцця. Пасля ўтварэння СССР VII з’езд Кампартыі Беларусі і II сесія ЦВК БССР, якія адбыліся ў сакавіку 1923г., звярнуліся ў ЦК РКП(б) з просьбай вырашыць пытанне аб канчатковым вызначэнні тэрыторыі рэспублікі шляхам уключэння ў яе склад раенаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў.

8 снежня 1923г. прыняў рашэнне, у якім выказаўся супраць аб’яднання Віцебскай губерні з БССР. Свае рашэнне губкам аргументаваў тым, што “насельніцтва Віцебскай губерні згубіла бытавыя беларускія рысы, і беларуская мова незнаема большасці насельніцтва” 18 снежня 1923г. адбылося пасяджэнне спецыяльна створанай пры ЦВК СССР камісіі па змене граніц паміж РСФСР і БССР. Паказальна, што ў час перапісу 1920г. большасць насельніцтва Віцебскай губерні называла сябе беларусамі.

У канцы 1923г. у Віцебскую, Гомельскую і Смаленскую губерні былі камандзіраваны кіруючыя работнікі ЦВК БССР і ЦБ КП(б)Б, якія растлумачылі насельніцтву гэтых губерняў гістарычную неабходнасць узбуйнення Беларусі для яе эканамічнага і палітычнага развіцця, для нацыянальнай кансалідацыі ў мэтах захавання беларускай нацыі. Гэта растлумачальная работа дала пленныя вынікі. На Віцебскім, Гомельскім і Смаленскім губернскіх з’ездах Саветаў былі прыняты рашэнні аб далучэнні да БССР тых паветаў, дзе пераважала беларускае насельніцтва.

3 сакавіка 1924г. УЦВК прыняў пастанову аб передачы БССР тэрыторыі з пераважна беларускім насельніцтва. 7 сакавіка змены граніц БССР і РСФСР зацвердзіў Прэзідыўм ЦВК Саюза ССР.

13-16 сакавіка 1924г. у Мінску адбыўся VI надзвычайны з’езд Саветаў Беларусі. Даклад “Аб пашырэнні граніц Савецкай Беларусі і іх задачах савецкага будаўніцтва” зрабіў Чарвякоў. Ен падкрэсліў вялікае значэнне факта пашырэння граніц БССР. Дэлегаты з’езда аднадушна ўхвалілі аб’яднанне тэрыторыі з большасцю беларускага насельніцтва ў адзіную Беларускую савецкую дзяржаву. Узбуйненне Беларускай ССР садзейнічала кансалідацыі беларускай нацыі, яе эканамічнаму і культурнаму развіццю, умацаванню дружбы беларускага і рускага народаў.

Другая сесія ЦВК БССР, якаяадбылася 10-17 жніўня 1924г., увяла новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублікі. Было утворана 10 акруг. Акругі падзяляліся на раены і сельскія Саветы. У лістападзе 1926г. Палітбюро ЦК УКП(б) прыняло пастанову аб аб’яднанні Гомельскага і Рэчыцкага паветаў з БССР

Пасля двух узбуйненняў БССР у межах рэспублікі склаўся адзіны ў эканамічных, культурна-бытавых і нацыянальных адносінах раен.

27) Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё БССР ў гады НЭПа.

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі вырашэнне нацыянальнага пытання на Беларусі набывае актуальнае значэнне. Яно было звязана з узмацненнем і далейшым развіццём узаемаадносін паміж БССР і РСФСР і іншымі савецкімі рэспублікамі. Яшчэ ў чэрвені 1919г., падчас грамадзянскай вайны, было заключана пагадненне аб ваенна-палітычным саюзе савецкіх рэспублік. У студзені 1921г. быў падпісаны дагавор паміж БССР і РСФСР аб стварэнні аб’яднаных наркаматаў: ваенных і марскіх спраў, знешняга гандлю, фінансаў і інш. Тады ж было створана Паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе РСФСР. Саюзныя дагаворы і пагадненні стварылі перадумовы для аб’яднання савецкіх рэспублік у адзіную дзяржаву, неабходнасць якой адпавядала эканамічным і духоўным інтарэсам народа. Таму з лета 1922г. пад кіраўніцтвам ЦК РКП(б) пачаліся пошук і выпрацоўка канкрэтных форм аб’яднання. I з’езд Саветаў ССР, які адкрыўся 30 снежня 1922г. у Маскве, пастанавіў утварыць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у складзе РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР. Былі падпісаны Дэкларацыя і Дагавор аб стварэнні СССР.

Аднак нягледзячы на тое, што БССР увайшла ў склад СССР, яе гаспадарчае, дзяржаўнае і культурнае развіццё стрымлівалася абмежаванымі матэрыяльнымі рэсурсамі і малой тэрыторыяй. Пасля грамадзянскай вайны ў складзе БССР засталося шэсць паветаў Мінскай губерні. Савецкія і партыйныя органы рэспублікі звярнуліся ў ЦК РКП(б) з просьбай вярнуць БССР паветы, у якіх большасць насельніцтва складалі беларусы. 10-17 жніўня 1924г., увяла новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублікі. Было ўтворана 10 акруг. Акругі падзяляліся на раёны і сельскія Саветы. У снежні адбылося новае, так званае ўзбуйненне БССР. У яе склад былі вернуты тэрыторыі Гомельскага і Рэчыцкага паветаў. Узбуйненне БССР садзейнічала кансалідацыі беларускай нацыі, яе эканамічнаму і культурнаму развіццю, умацаванню дружбы беларускага і рускага народаў.

Змяненне палітыкі “ваеннага камунізму” на НЭП у 1921г. садзейнічала дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця рэспублікі. ў беларускім грамадстве ў першай палове 20-х гг. можна вызначыць існаванне і барацьбу дзвюх тэндэнцый. Адна з іх была накіравана на пэўную дэмакратызацыю ў палітычных адносінах, што адпавядала мэтам і ўмовам НЭПа, другая – на працягу палітыкі “ваеннага камунізму”, падтрыманне тэндэнцыі да манапалізацыі ўсяго палітычнага жыцця Камуністычнай партыяй бальшавікоў, сілавых метадаў вырашэння супярэчнасцей. У такіх палітычных партыях, як БПС-Р, Бунд і інш., якія супрацьстаялі бальшавікам, адбыўся раскол (не без дапамогі апошніх), і яны абвясцілі пра “самараспад”. Каб узмацніць свае пазіцыі ў грамадстве, бальшавікі выкарыстоўваюць такія грамадскія арганізацыі, як Саветы, прафсаюзы, Камуністычны саюз моладзі. “Ленінскі” заклік 1924-1925гг. папоўніў рады партыі рабочымі і сялянамі. Такім чынам, у БССР замацоўваецца аднапартыйная сістэма.

З сярэдзіны 20-х гадоў пры Саветах былі створаны камісіі (сельскагаспадарчая, культурна-асветніцкая і інш.), якія павінны былі прыцягнуць працоўных да грамадска-палітычнай дзейнасці. Ступень удзелу працоўных горада і вёскі ў выбарах Саветаў, працы камісій і іншых дзяржаўных мерапрыемствах адлюстроўвае пэўны, хаця і часовы, дэмакратызм грамадска-палітычнага жыцця. Утварэнне СССР патрабавала змен у заканадаўстве БССР. На IV Усебеларускім з’езде Саветаў у сакавіку 1924г. было вырашана падрыхтаваць праект новай Канстытуцыі, якая б адпавядала Канстытуцыі СССР і адміністрацыйнатэрытарыяльнай пабудове рэспублікі. У лютым 1925г. праект быў разгледжаны на чацвёртай сесіі ЦВК, аднак выклікаў разнагалоссе і быў адпраўлены на дапрацоўку. Згодна з Канстытуцыя, выбарчым правам карысталіся ўсе грамадзяне рэспублікі незалежна ад расы, полу, нацыянальнасці і адукацыі, пачынаючы з 18 гадоў, акрамя кулакоў, рэлігійных служыцеляў, асуджаных і іншых ненадзейных элементаў. Такім чынам, гэты артыкул Канстытуцыі пазбаўляў значную частку грамадзян выбарчых правоў.Канстытуцыя замацоўвала факт уваходжання БССР у склад СССР з правам свабоднага выхаду.

Прыняцце Канстытуцыі БССР мела на мэце ўнармаваць дзейнасць усіх дзяржаўных органаў і актывізаваць удзел насельніцтва ў рабоце Саветаў усіх узроўняў. Аднак часовы дэмакратызм Канстытуцыі быў хутка заменены адміністрацыйна-каманднымі метадамі кіравання і пастаяннымі парушэннямі яе з боку дзяржаўных органаў.

Трэба адзначыць, што пасля грамадзянскай вайны і іншаземнай інтэрвенцыі маладая БССР імкнулася палепшыць свій эканамічны стан, праводзіла нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва, дэмакратызацыю грамадска-палітычнага жыцця.

У 20-я гг. у нацыянальнай палітыцы БССР ажыццяўлялася ідэя беларусізацыі, якая закранула фактычна ўсе сферы нацыянальна-культурнага будаўніцтва Савецкай Беларусі. Для ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі ў Беларусі існаваў шэраг аб’ектыўных перадумоў: незавершанасць да кастрычніка 1917г. кансалідацыі беларускай нацыі; нізкі эканамічны ўзровень развіцця Беларусі, асабліва пасля першай сусветнай і польска-савецкай вайны; неразвітасць нацыянальнай культуры; палітычная амністыя (1923г.) тых беларускіх дзеячаў, якія не выступалі са зброяй супраць савецкай улады; вяртанне БССР тэрыторый, дзе большасць насельніцтва складалі беларусы, а таксама той факт, што менавіта пасля 1917г. Беларусь упершыню атрымала магчымасць рэалізацыі ідэі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.

Першыя крокі беларусізацыі былі зроблены яшчэ ў гады грамадзянскай вайны. У працу па рэалізацыі гэтай палітыкі ўключылася тады і частка дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху: Ігнатоўскі, Жылуновіч і інш.

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны беларусізацыя выступае як дзяржаўная палітыка. У 1921г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 1922г. – Інстытут беларускай культуры, Інстытут сельскай гаспадаркі; былі заснаваны дзяржаўная і універсітэцкая бібліятэкі.

1924-1929гг. – час актыўнай практычнай рэалізацыі намечанага комплексу мер: развіццё беларускай культуры; перавод на беларускую мову народнай асветы, навукі, друку, дзяржаўнага, прафсаюзнага, партыйнага апаратаў; вылучэнне на кіруючыя пасады дзяржаўнага, партыйнага, прафсаюзнага апарату прадстаўнікоў карэннага насельніцтва; шырокае распаўсюджанне ведаў па гісторыі, культуры, геаграфіі Беларусі.

Галоўны змест у сістэме народнай адукацыі складала пытанне мовы. Беларуская мова стала абавязковым прадметам выкладання ў рускіх, яўрэйскіх, польскіх і іншых нацыянальных школах рэспублікі. З’явіліся новыя падручнікі.Найбольш складаным кампанентам беларусізацыі з’яўлялася ўкараненне беларускай мовы.

Беларусізацыя не была накіравана супраць інтарэсаў іншых нацыянальнасцей, якія пражывалі ў рэспубліцы. У месцах пражывання нацыянальных меншасцей былі створаны нацыянальныя Саветы. Выкладанне ў школах БССР вялося на васьмі нацыянальных мовах. Шмат беларускіх дзеячаў (асабліва пасля палітычнай амністыі) вярнуліся на радзіму і садзейнічалі развіццю яе культуры. У 20-я гады нацыянальная палітыка бальшавікоў садзейнічала развіццю адукацыі, асветы і культуры. З 1922г. у рэспубліцы асноўным звяном школьнай рэформы стала сямігадовая агульнаадукацыйная школа. З 1926г. у рэспубліцы ажыццяўлялася пастанова ЦВК і СНК БССР “Аб увядзенні ўсеагульнага навучання”. У 1925 - 1926гг. акрамя БДУ у БССР працавалі тры вышэйшыя навучальныя ўстановы: Камуністычны універсітэт у Мінску, Беларускі ветэрынарны інстытут у Віцебску і Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках. Акрамя таго, у рэспубліцы налічваліся тэхнікумы, прафшколы і іншыя спецыяльныя навучальныя ўстановы.

Асноўная тэма беларускай прозы 20-х гг. – падзеі грамадзянскай вайны і лёс людзей у паслякастрычніцкі перыяд. У той час ствараюцца і працягваюць сваю дзейнасць беларускія дзяржаўныя тэатры ў Мінску і Віцебску. У 1926г. у Віцебску адкрыўся Другі Беларускі дзяржаўны тэатр. У 1924г. было створана Беларускае дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі. Узрастала значэнне сродкаў масавай інфармацыі. Ішоў працэс станаўлення беларускага выяўленчага мастацтва.

Такім чынам, да 1929г. нацыянальна-культурнае будаўніцтва стала рэальнасцю, яно абудзіла да свядомага жыцця шырокія слаі беларускага насельніцтва.

28) Індустрыялізацыя ў БССР.

Ажыццяўленне індустрыялізацыі з’явілася адным з важнейшых накірункаў тактыкі і стратэгіі бальшавікоў па замацаванню сваёй улады ў грамадстве. Патрэбу індустрыялізацыі Беларусі яны тлумачылі агульнай неабходнасцю паскоранай індустрыялізацыі СССР і асаблівасцямі сацыяльна-эканамічнага развіцця самой рэспублікі. У ліку апошніх бачыліся наяўнасць сельскагаспадарчай сыравіны, істотны рэзерв рабочай сілы ў сельскай мясцовасці, прыродныя багацці лесу і торфу, значная ўдзельная вага саматужна-рамеснай вытворчасці. Таму прамысловае будаўніцтва прадугледжвала расшырэнне здабычы і перапрацоўкі лесу і торфу, выкарыстанне льну і каноплі. Але паколькі БССР была адным са звенняў агульнай народна-гаспадарчай структуры СССР, тут намячалася таксама развіццё шэрагу галін, якія базіраваліся на прывазной сыравіне, у тым ліку сельскагаспадарчага машынабудавання, буйной швейнай і тэкстыльнай прамыс-ловасці і інш. З улікам гэтых асаблівасцей у першыя гады індустрыялізацыі (1925–1926; 1927–1928 гг.) асноўныя капіталаўкладанні накіроўваліся на патрэбы харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай, швейнай, лясной, дрэваапрацоўнай, папяровай, паліўнай і хімічнай прамысловасці. Частка сродкаў выдзялялася на развіццё прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, машынабудаўнічай і энергетычнай. Мінскія заводы “Энергія” і “Камунар”, пазней заводы Кастрычніцкай рэвалюцыі і імя Кірава паклалі пачатак станкабудаванню, а закладзеная ў 25 км. ад Оршы БелДРЭС – уздыму энергетыкі ў Беларусі.

Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР быў прыняты ў маі 1929 г. Асноўная задача пяцігодкі ў галіне прамысловасці заключалася ў павышэнні яе ўдзельнай вагі ў народнай гаспадарцы БССР. Адпаведна прадугледжвалася развіццё паліўна-энергетычнай базы, стварэнне сельскагаспадарчага і агульнага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў хімічнай, тэкстыльнай, дрэваапрацоўчай, харчовай і іншых. Выпуск прамысловай прадукцыі ў 1932 г. у параўнанні з 1928 г. павялічыўся ў 2,7 раза. За гады пяцігодкі было ўведзена ў строй 538 прадпрыемстваў, з іх 78 буйных (швейная фабрыка “Сцяг індустрыялізацыі” і панчошна-трыкатажная фабрыка “КІМ” ў Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, Гомсельмаш, БелДРЭС і інш.).Удзельная вага прамысловасці БССР у прадукцыі прамысловасці СССР узрасла з 1,12 да 2,15%. Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. Асноўнымі крыніцамі накаплення з’яўляліся: сама прамысловасць, дзяржаўныя займы, даходы ад унутранага і знешняга гандлю, жорсткая эканомія, прыбыткі ад калгасаў і саўгасаў, выкарыстанне фактычна бясплатнай мільённай рабочай сілы гулагаўцаў і інш.

У другой пяцігодцы (1933–1937 гг.) прамысловасць рэспублікі дала прырост валавай прадукцыі ў 1,9 раза. Найбольш высокімі тэмпамі развіваліся металаапрацоўчая, харчовая, цагляная, тарфяная і трыкатажная галіны. У строй дзеючых уступілі Гомельскі шкляны і Крычаўскі цэментны заводы, Магілёўскі трубаліцейны і аўтарамонтны за-воды, Гомельскі тлушчакамбінат, Аршанскі льнокамбінат, Мінская ЦЭЦ – 2 і інш.

Задачай трэцяй пяцігодкі (1938 – чэрвень 1941 гг.) ставілася значнае павелічэнне магутнасці электрастанцый, паскарэнне развіцця прамысловасці, асабліва машынабудавання. Новабудоўлямі пяцігодкі сталі другая чарга БелДРЭС і Мазырская электрастанцыя, Мінскі радыёзавод, Рагачоўскі кансервавы завод.



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-07-19; просмотров: 201; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.149.254.35 (0.037 с.)