Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.



Сражения: 1. Во время Виленской операции(сентябрь – октябрь 1915 г.) было остановлено наступление германцев вглубь России, ликвидирован Свенцянский прорыв немецкой кавалерии, стабилизирован фронт. 2. Нарочская операция (март 1916 г.) – первая попытка выбить оккупантов с белорусской земли – была предпринята по просьбе французских союзников, для облегчения положения осажденного Вердена. 3. Барановичская операция (июль 1916 г.) планировалась как «главное наступление года», знаменитый Брусиловский прорыв был задуман как второстепенный и вспомогательный по отношению к Барановичскому сражению. 4. Кревская операция (июль 1917 г.) стала первым примером того, как оборонительные линии противника на белорусских землях были полностью уничтожены нашей артиллерией.

З пачаткам вайны, 5 жніўня 1914 г., на тэрыторыі беларускіх губерняў уводзілася ваеннае становішча: забараняліся забастоўкі, а таксама вулічныя шэсці і маніфестацыі, акрамя афіцыйна арганізаваных. Царскі ўрад пры дапамозе афіцыйнага друку і праваслаўнага духавенства праводзіў шырокую шавіністычныю прапаганду. У Беларусі, як і ў іншых рэгіёнах імперыі, пракацілася хваля патрыятычных маніфестацый, малебнаў, сходаў. Царскі ўрад у вайне падтрымалі на пачатку не толькі праўрадавыя групоўкі, але таксама ліберальныя і некаторыя левыя партыі і арганізацыі.

Цэнтральная і ўсходняя частка Беларусі. У якасці прыфрантавой тэрыторыі ў цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў 1915-1917 гг. знаходзілася каля 1,5 млн. расійскіх салдат. Беларусь была месцам размяшчэння Стаўкі Галоўнага Вярхоўнага камандавання Расіі: да лета 1915 г. яна знаходзілася ў Баранавічах, потым была пераведзена ў Магілёў. З беларускіх губерняў у царскае войска было мабілізавана каля 50% мужчын ва ўзросце 18-50 год.

Эканоміка краю перабудоўвалася на патрэбы фронту. Для кіравання эканамічнай дзейнасцю (размеркаванне сыравіны, паліва, транспарту, рабочай сілы, заказаў і г.д.) дзяржава стварала спецыяльныя ваенна-прамысловыя камітэты. На пачатак 1917 г. каля 2/3 буйных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі былі пераарыентаваны на ваенны лад. Адбывалася будаўніцтва новых спецыялізаваных ваенных прадпрыемстваў. Для выкарыстання рэсурсаў сельскай гаспадаркі ў ваенных мэтах ствараліся спецыяльныя цывільныя і ваенныя камісіі для правядзення рэквізіцый збожжа, мукі, фуражу, коней, буйной рагатай жывёлы. Насельніцтва прыфрантавых тэрыторый у масавым парадку прыцягвалася да прымусовых работ па ўмацаванні баявых пазіцый.

Істотным фактарам сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Беларусі становіцца бежанства, нярэдка прымусовае, з тэрыторый, занятых германскімі войскамі (агульная колькасць бежанцаў дасягнула 1,3 млн. чалавек). У 1916 г. эканоміка беларускіх зямель, як і ў цэлым Расійскай імперыі, апынулася ў стане крызісу.

Заходняя частка Беларусі. Занятая нямецкімі войскамі тэрыторыя Беларусі разам з землямі Літвы і Курляндыі была ўключана ў склад акругі Обер-Ост. У 1915-1917 гг. тут знаходзілася каля 1 млн. нямецкіх салдат. Прамысловыя і гандлёвыя прадпрыемствы былі абкладзены высокімі падаткамі; у сельскай гаспадарцы шырока практыкаваліся рэквізіцыі, выкарыстанне насельніцтва на прымусовых работах на ваенных збудаваннях. У хуткім часе эканоміка краю апынулася ў крызісным стане.

Для стварэння сацыяльнай апоры ў краі і аслаблення ў ім расійскага і польскага ўплыву германскія ўлады абвясцілі раўнапраўе ўсіх нацый на занятых тэрыторыях: дазваляліся культурная дзейнасць, навучанне і выданне газет на роднай мове. Гэта прывяло да ажыўлення беларускага нацыянальна-культурнага руху, цэнтрам якога стала Вільня, дзе знаходзіліся многія былыя дзеячы БСГ і “Нашай нівы”. У 1915-1917 гг. узнікае шэраг беларускіх грамадскіх арганізацый; з снежня 1916 г. выходзіла газета “ Гоман ”. Была створана сетка школ з беларускай мовай навучання (да вясны 1918 г. іх налічвалася 79); з кастрычніка 1916 г. дзейнічала беларуская настаўніцкая семінарыя ў Свіслачы.

 

16) Падзеі Лютаўскай рэвалюцыі на Беларусі.

Причинины:

1. ПМВ да якой Расія падышла непадрыхтаванай (гаспадарка, транспарт, войска і эканоміка не вытрымалі ваеннага напружання)

2. Нявырашанасць аграрнага пытання

3. Палітычны крызіс, які выявіўся ў "Міністэрскай чахорде". 1915-1916 змянілася 27 міністраў.

4. Мікалай 2 не прыслухоўваўся да разумным людзям.

З 23 лютага 1917 г. ў Петраградзе прайшлі мітынгі і дэманстрацыі пад лозунгамі "Далой вайну", "Далой самадзяржаўе". => пачалася рэвалюцыя. 27 лютага на бок рабочых перайшлі салдаты Петраградскага гарнізона => 28 лютага рэвалюцыя перамагла. Змены ў дзяржаўным ладзе суправаджаліся ростам грамадзянскай актыўнасці і росквітам друкаванай прэсы.

2 сакавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола. У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі свой орган улады - Петраградскі Савет. Паралельна з дэпутатаў Дзяржаўнай Думы склаўся Часовы ўрад. Так узнікла двоеўладдзе.

6 Сакавіка у Мінску прайшла агульнагарадская маніфестацыя ў гонар перамогі рэвалюцыі. У ёй прынялі ўдзел войскі Заходняга фронту.

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі на Беларусь 1 - 4 сакавіка => мітынгі. У гарадах і мястэчках ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. 4 сакавіка 1917 г створана міліцыя, якую ўзначаліў М. Фрунзе. Створаецца Мінскі Савет рабочых дэпутатаў. 8 сакавiка было вырашана стварыць аб'яднаны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, узначаліў меншавік Б.Позерн.

9 сакавіка ўтворана РСДРП да якой далучыліся меншавікі, бундаўцы. Гэта адбылося ў Мінску.

У Магілёве рабілася ўсё, каб не дапусціць дэмакратычных пераўтварэнняў. АЛЕ! 22 сакавіка 1917 быў створан аб'яднаны савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

У дзеючай арміі на аснове загаду № 1 Петраградскага Савета праводзілася так званая «дэмакратызацыя» - выбары салдацкіх камітэтаў. Абараняючы правы салдат, камітэты пастаянна ўмешваліся ў іх узаемаадносіны з афіцэрамі. Былі выпадкі арышту афіцэраў камітэтамі, адмова цэлымі дывізіямі выконваць загады камандавання.

7 - 17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся I з'езд рабочых і салдацкіх дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту. З'езд падтрымаў пазіцыю Часовага ўрада аб працягу вайны.

20 красавіка ў Мінску першы з'езд сялянскіх дэпутатаў. Па пытанні аб вайне: заключэнне паміж краінамі свету без анексій і кантрыбуцый, з'езд асудзіў дэзерцірства, вырашалася аграрны пытанне.

18 ліпеня 1917 г. пачалося наступленне на Паўднёва-Заходнім фронце -> якое скончылася паразай рускай армии.Политический крызіс -> 4 ліпеня ў Петраградзе дэманстрацыі -> канец двоеўладдзя -> ўлада ў Часовага ўрада. => Массовые стачки. Часовы ўрад арганізавала мяцеж у канцы жніўня 1917 г. пад кіраўніцтвам генерала Л. Карнілава з мэтай падаўлення рэвалюцыйных сіл і ўстанаўлення ваеннай дыктатуры. => ствараліся узброеныя працоўныя => 30 жніўня быў створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняга фронту для адпору з контррэвалюцыяй. => 1 верасня забіты Карнілаў.

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-07-19; просмотров: 117; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.188.175.182 (0.005 с.)