Беларускі нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыі 1905–1907 гг. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Беларускі нацыянальны рух у перыяд рэвалюцыі 1905–1907 гг.



 

Напярэдадні і падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. галоўным цэнтрам беларускага нацыянальнага руху з’яўлялася Беларуская Сацыялістычная Грамада.

У пракламацыях 1905г. БСГ выступала за ўстанаўленне ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі з супольным соймам (Канстытуцыйным сходам) для ўсіх народаў і прадастаўленне кожнаму народу права мець свій сойм. Па аграрным пытанні прапагандавалася эсэраўская ідэя сацыялізацыі зямлі і ўраўняльнага землекарыстання. Сялянам адрасаваліся заклікі забіраць зямлю ад цара, казны і памешчыкаў сілай, рыхтавацца да ўзброенай барацьбы з царскім войскам. У сакавіку 1905г. БСГ разам з эсэрамі арганізавала ў Менску сялянскі з’езд, які ўтварыў Беларускі сялянскі саюз. Разам з іншымі рэвалюцыйна-дэмакратычнымі партыямі БСГ байкатавала булыгінскую Думу.

У студзені 1906г. у Менску адбыўся II з’езд БСГ, на якім былі прыняты новая праграма і арганізацыйны статут, выбраны ЦК у складзе Івана і Антона Луцкевічаў, Вацлава Іваноўскага і Алеся Бурбіса. У праграме заяўлялася, што БСГ арганізуе “працавітую беднату Беларускага краю без адрознення нацыянальнасцей” з канчатковай мэтаю замены капіталістычнага ладу сацыялістычным. Бліжэйшай сваёй задачай БСГ абвясціла звяржэнне самадзяржаўя сумесна з пралетарыятам усёй Расіі і выказалася за ўтварэнне Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі са свабодным самавызначэннем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй народнасцей. Другі з’езд БСГ адмовіўся ад эсэраўскай ідэі сацыялізацыі зямлі і адобрыў тэзіс аб утварэнні абласнога зямельнага фонду з казённых, удзельных, царкоўных і памешчыцкіх уладанняў, які больш адпавядаў патрабаванню аўтаноміі Беларусі скліканнем Устаноўчага сойма для Беларусі на аснове ўсеагульнага, роўнага, прамога і тайнага выбарчага права. Сойм павінен быў выпрацаваць і ўмовы пераходу памешчыцкай зямлі ў абласны фонд і надзялення сялян зямлёю на правах пажыццёвай арэнды. У чэрвені 1906г. адбылася канферэнцыя БСГ. Па пытанні аб тактыцы яна прыняла рашэнне працягваць самы энергічны байкот Дзяржаўнай думы і адначасова падтрымліваць тыя рэвалюцыйныя патрабаванні, якія зыходзілі ад рэвалюцыйных элементаў Думы і не супярэчылі праграме БСГ. Легальным органам БСГ стала штотыднёвая газета “Наша доля”, якая пачала выдавацца з 1 верасня 1906г. Неафіцыйнымі яе рэдактарамі з’яўляліся браты Луцкевічы, Цётка, Умястоўскі. У газеце апублікаваныя творы мелі рэвалюцыйна-дэмакратычны характар. У сувязі з гэтым на нумары 1, 3, 4 быў накладзены арышт. Наступленне контррэвалюцыі, пагроза закрыцця газеты, аслабленне левага крыла БСГ мелі вынікам з’яўлення ў №4 “Нашай долі” рэдакцыйнага артыкула, у якім у яўнай супярэчнасці з праграмай БСГ заяўлялася, што зямлю трэба здабываць не сілаю, не грабяжом, а законам. Разам з тым рэдакцыя паведамляла аб спыненні выдання газеты. Аднак вакол “Нашай долі” згуртаваліся новыя людзі і забяспечылі выданне 5-га і 6-га нумароў, у ранейшым, рэвалюцыйна-дэмакратычным накірунку. Абодва нумары былі канфіскаваны. Сёмы нумар паліцыя знішчыла ў наборы. У студзені 1907г. газета была забаронена назаўсёды. Пакінуўшы “Нашу долю”, кіраўнікі БСГ арганізавалі ў Вільні выданне новай штотыднёвай легальнай газеты “Наша ніва”, якая ў першым нумары ад 10 лістапада 1906г. заявіла аб тым, што будзе служыць “усяму пакрыўджанаму беларускаму народу” – руху, накіраванаму на яго нацыянальнае адраджэнне. У першай палове 1907г. і на старонках “Нашай нівы” з’явілася некалькі публікацый, якія паслужылі падставай для абвінавачання яе ў агітацыі супраць тагачаснага грамадскага і дзяржаўнага ладу. У ходзе выбарчай кампаніі ў II Дзяржаўную думу і пазней газета смела выкрывала яе “ісцінна рускіх”, так і “ісцінна польскіх” шавіністаў як ворагаў беларускага народа, падтрымлівала выбранне “мужыкоў-сацыялістаў”, заклікала сялянскіх выбаршчыкаў аб’яднацца, злучыцца з гарадскімі выбаршчыкамі і не пусціць у Думу памешчыкаў. Узнімаючы аграрнае пытанне, “Наша ніва” ў гэты час неаднаразова адзначала, што на Беларусі зямлі казённай, удзельнай, манастырскай, царкоўнай і касцёльнай так мала, што задаволіць ёю сялян было немагчыма. Трэцячэрвеньскі дзяржаўны пераварот і наступленне шалёнай рэакцыі прымусілі кіраўніцтва БСГ адмовіцца ад падпольнай дзейнасці і істотна звузіць сацыяльна-эканамічныя, палітычныя і нацыянальныя патрабаванніі ў легальным друку. Напярэдадні і ў перыяд рэвалюцыі 1905-1907гг. Грамада выступала як леванародніцкая нацыянальная рэвалюцыйна-дэмакратычная партыя. У 1904-1905гг. на Гародзеншчыне распаўсюджваліся беларускамоўныя лістоўкі, выдадзеныя Сацыялістычнай партыяй Белай Русі. Заснавальнікамі яе з’яўляліся студэнты Трускоўскі, Фальскі і Жаба. Лістоўкі СПБР прысвячаліся агульнапалітычным пытанням і заклікам да барацьбы за звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне выбарнай народнай улады. Аграрнае і нацыянальнае пытанні ў адозвах не ставіліся, як і пытанні пра сацыялізм.

 

12) Эканамічнае развіцце Беларусі ў пачатку ХХ ст.

К пачатку XX ст. к Беларусі быў завершаны прамыслова-тэхнічны пераварот, і ў асноўных галінах прамысловасці і транспарту канчаткова зацвердзілася перавага машыннай індустрыі. Пачаўся працэс далейшага ўдасканальвання фабрычна-завадской вытворчасці. Кожны год толькі ў Мінскай губерні некалькі дзесяткаў прадпрымальнікаў звярталіся да фабрычнай інспекцыі за дазволам на ўсталяванне паравых катлоў.

Тэмпы тэхнічнага пераўзбраення ў сельскай мясцовасці не надта саступалі гарадам, а па росту нават перавышалі гарадскія паказчыкі. Побач з фабрыкамі і заводамі, як і раней, працягвалі сваю дзейнасць шматлікія мануфактуры, дробныя прадпрыемствы, майстэрні. Яны больш арыентаваліся на мясцовага спажыўца і ў значнай ступені залежалі ад перападаў эканамічнай кан’юнктуры. Пры захаванні той галіновай вытворчасці, якая склалася ў Беларусі ў XIX ст., амаль у кожнай галіне адбываліся перамены. Па-першае, больш рэзка вызначылася роля адносна буйных прадпрыемстваў – лідэраў у сваей галіне, як старых, так і пабудаваных нанава. Па-другое, ва ўсіх галінах ішла і тэхналагічная перабудова, назіраўся рост энэргаўзбраення праз укараненне не толькі паравых рухавікоў, але і рухавікоў унутраннага згарання і электрарухавікоў. Гэты працэс ахапіў не толькі буйныя, але і параўнальна невялікія прадпрыемствы (друкарні). Пра якасныя змены ў эканоміцы Беларусі перакаўча сведчыць становішча ў лясной справе. Паралельна з вывазам сырога лесу ў Беларусі ўзнікла шматгаліновая прамысловасць на базе выкарыстання лясных рэсурсаў. Высокатэхналагічнай вытворчасцю, дзе беларускім прадпрыемствам належала значнае месца, быў выраб запалак. Некалькі даволі буйных прадпрыемстваў выраблялі запалкавую саломку, якая знаходзіла збыт і за межамі беларускіх губерняў. Патрэбы чыгунак абслугоўвалі шпалапрапітныя заводы, буйнейшыя з якіх дзейнічалі на станцыі Лунінец і ў Мазыры. Апроч лесу, другі традыцыйны беларускі тавар – лен – таксама пачаў выступаць на рынку не толькі ў якасці першапачатковай сыравіны. Адкрыцце ткацкай фабрыкі ў мястэчку Дуброўна па вырабу шаўковых і джутавых тканін прывяло да структурных змен у тэкстыльнай прамысловасці, у выніку чаго доля суконных прадпрыемстваў скарацілася. У шкляной прамысловасці разгарнулася вытворчасць хрустальнага і лямпавага шкла, шкляных электраізалятараў. У харчасмакавай прамысловасці буйнейшым прадпрыемствам заставалася Гродзенская тытуневая фабрыка. Разам з тым менавіта ў гэтай галіне назіраўся самы нізкі ўзровень канцэнтрацыі вытворчасці. Колькасць вынакурных заводаў некалькі паменшылася, але іх вытворчасць узрасла за кошт узбуйнення прадпрыемстваў і паляпшэння тэхналогіі.

 

13) Сталыпінская аграрная рэформа ў Белар у сі.

Провозглашенная царским указом от 9 ноября 1906 г. реформа крестьянского надельного землевладения предусматривала ликвидацию общины, переход земли в личную собственность, переселение части крестьян в Сибирь и на Дальний Восток. В политическом плане эта реформа позволяла расслоить деревню, ускорить образование зажиточного слоя крестьян, который мог бы стать опорой самодержавия.

Каждому крестьянину разрешалось выйти из общины и закрепить в личную собственность свой земельный надел. Разрешалось также требовать выделения земли на одном участке-отрубе, перенеся на который дом, он мог бы создать свой хутор. В тех общинах, где на протяжении последних 24 лет переделы не проводились, желающий перейти от общинного к личному землевладению получал всю землю, которой фактически пользовался, за исключением арендованной. В тех же общинах, где проводились переделы, каждый, кто выходил из общины, должен был заплатить обществу за лишнюю часть, превышавшую душевую норму по оценке 1861 г., причем плата оказывалась в 2— 3 раза ниже рыночной цены на землю. В случае выхода из общины крестьяне сохраняли за собой право пользования землями, находившимися ранее в общем владении: лесными угодьями, выгонами, пашней. Выход из общины производился в течение месяца со дня подачи заявления решением общего собрания крестьян-домохозяев большинством голосов. Если же общество согласия не давало, его мог дать земский начальник. Хозяин дома, за которым закреплялась надельная земля, имел право вместо имеющихся у него земельных полосок получить участок в одном месте — хутор. В хуторизации были заинтересованы в первую очередь зажиточные крестьяне, которые хотели вырваться из тесных рамок общины. Часть середняцких хозяйств стремилась уйти на хутора из-за боязни, что им достанутся худшие участки. Значительная часть бедных крестьян закрепляла за собой землю, чтобы тут же ее продать. Только в 1907—1914 гг. в пяти западных губерниях крестьяне продали 187 816 десятин земли, полученной во владение. На Крестьянский поземельный банк возлагалась задача продажи крестьянам дворянских земель, нарезанных хуторами, по выгодным для дворян ценам. Основными «донорами» для формирования земельного фонда Крестьянского банка стали разорённые помещики, не желающие или не способные эффективно вести хозяйство.

Проведение аграрной реформы возлагалось на Министерство внутренних дел и подчиненный ему департамент полиции, а на местах — на губернский и уездный административно-полицейский аппараты. Размежеванием земли занимались уездные и губернские землеустроительные комиссии, созданные указом правительства от 4 марта 1906 г. Они состояли из помещиков, чиновников и незначительного числа зажиточных крестьян. Комиссии обязаны были содействовать крестьянам в покупке земли у частных лиц при помощи Крестьянского поземельного банка; организовывать продажу казенных земель, сдачу их крестьянам в аренду, содействовать переселению на казенные земли азиатской России, помогать сельским обществам и отдельным домохозяевам в улучшении условий землевладения и порядка землепользования. Руководил комиссиями комитет по землеустроительным делам, учрежденный при главном управлении землеустройства и земледелия. В Витебской губернии уже в 1906 г. было создано 5 уездных землеустроительных комиссий, в 1907 г.— еще 6. В Могилевской губернии во всех 11 уездах комиссии были образованы в течение года. В 1907 г. они стали работать в Минской и других губерниях. Только в Гродно губернская землеустроительная комиссия не была создана, ее функции выполняло губернское по крестьянским делам присутствие.

Из Беларуси переселилось в Сибирь 335366 человек. За этот период 36544 человека вернулось назад.

Итоги: 1. Реформа затронула фактически только Могилевскую и Витебскую губернии, где общинное землепользование составляло соответственно 79,2 и 44,6% от всех крестьянских земель. До 1916 г. в этих губерниях из общины вышло 63% крестьян.

2. Подъем с/х., промышленности.

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-07-19; просмотров: 146; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.118.145.114 (0.012 с.)