Германская акупацыя. Абвяшчэнне БНР. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Германская акупацыя. Абвяшчэнне БНР.



На тэрыторыі Беларусі, захопленай нямецкімі акупантамі, быў устаноўлены каланіяльны рэжым. Уся ўлада перайшла ў рукі ваеннага камандавання. Разам з акупантамі сюды вярнуліся капіталісты і памешчыкі. Па распараджэнні нямецкага камандавання ім вярталася раней нацыяналізаваная ў іх маёмасць. Капіталісты і памешчыкі жорстка помсцілі працоўным: арганізоўвалі лакауты, закрывалі прадпрыемствы. На прадпрыемствах рабочы дзень працягваўся 12–14 гадзін. Рабочыя мітынгі, сходы былі забаронены. Памешчыкі з дапамогай нямецкіх карных атрадаў забіралі ў сялян зямлю, жывёлу, сельскагаспадарчы інвентар, спаганялі розныя падаткі. Акупанты вывозілі ў Германію матэрыяльныя каштоўнасці, прымусова адпраўлялі на цяжкія работы найбольш фізічна здаровых людзей. У выніку прамысловасць і сельская гаспадарка Беларусі, якія і без таго былі разбураны вайной, усё больш прыходзілі ў заняпад. Архіўныя дакументы сведчаць аб тым, што на захопленай тэрыторыі немцы ўстанавілі жорсткі грабежніцкі каланіяльны рэжым.

На барацьбу з акупантамі ўзняліся працоўныя Беларусі. Пад кіраўніцтвам Паўночна-Заходняга абласнога камітэта партыі бальшавікоў на захопленай ворагам тэрыторыі была створана сетка падпольных партыйных арганізацый. Работу іх узначальвалі тры падпольныя раённыя камітэты РКП(б) – Мінскі, Палескі і Бабруйскі. У цяжкіх умовах барацьбы з акупантамі рабочы клас асобных гарадоў Беларусі змог захаваць свае органы ўлады – Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў. На захопленай ворагам тэрыторыі разгарнуўся партызанскі рух да восені 1918 г. налічвалася каля 100 партызанскіх атрадаў.

На захопленай нямецкімі акупантамі тэрыторыі Беларусі значна актывізаваўся беларускі нацыянальны рух. 19 лютага 1918 г., яшчэ да захопу нямецкімі войскамі Мінска, выканком Савета Усебеларускага з’езда выдаў загад № 1.  21 лютага выканком звярнуўся з Устаўной граматай да народаў Беларусі. Выканком утварыў урад – Народны сакратарыят. Старшынёй урада стаў адзін з кіраўнікоў Беларускай сацыялістычнай грамады. Я. Варонка. У склад урада ўвайшло 15 народных сакратароў. Былі ўтвораны сакратарыяты: унутраных спраў, асветы, юстыцыі, народнай гаспадаркі, шляхоў зносін, фінансаў, велікарускіх спраў, пошты і тэлеграфа, кантролю, сельскай гаспадаркі і інш.

9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне выканкома Савета Усебеларускага з’езда (тады ў яго складзе быў 71 чалавек). На пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата да народа Беларусі. У гэтым дакуменце Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай. Прэзідыум выканкома ўзначаліў І. Серада, які, як і Я. Варонка, прадстаўляў правае крыло БСГ. Апрача агульнапалітычнага ўступу, грамата змяшчала 8 пунктаў, у якіх вызначаліся асноўныя задачы абвешчанай рэспублікі.

1-я і 2-я Устаўныя граматы да народа Беларусі вызначалі асноўныя прынцыпы дзяржаўнага ладу рэспублікі, яе тэрыторыю, правы і свабоды грамадзян, а таксама формы ўласнасці. Аднак трэба адзначыць, што ў граматах не былі дастаткова выразна акрэслены сацыяльна-палітычныя задачы.

Устаўныя граматы падтрымалі эсэры і меншавікі, якія да гэтага часу адмаўлялі саму ідэю беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Таму выпрацоўваецца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні. На яе аснове стаў умацоўвацца саюз беларускіх палітычных партый з расійскімі сацыялістычнымі партыямі. Агульным для іх было тое, што яны выступалі за ідэю склікання Устаноўчага схода, парламенцкую рэспубліку, супраць курсу бальшавікоў на сусветную рэвалюцыю, класавую барацьбу. Па ініцыятыве ЦК БСГ 19 сакавіка 1918 г. выканком быў перайменаваны ў Раду БНР.

25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады была абмеркавана і прынята 3-я Устаўная грамата. Грамата павінна была завяршыць працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіраваць утварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Галоўным у грамаце было абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. У першую чаргу ад Расіі. “Незалежнікі” выступалі за разрыў усякіх адносін з Расіяй.

Аднак найбольшую самастойнасць Рада БНР атрымала ў галіне культуры і адукацыі. На працягу ўсяго 1918 г. у Мінску і Вільні на старонках перыядычнага друку ішла распрацоўка беларускай літаратурнай мовы. Пэўны ўклад у гэта ўнеслі Я. Станкевіч, А. Луцкевіч, Я. Лёсік і інш. Вынікам дадзенай працы з’явілася абвяшчэнне ў пачатку красавіка 1918 г. на адным з пасяджэнняў Рады БНР беларускай мовы дзяржаўнай. З пачатку красавіка 1918 г. пры Народным сакратарыяце асветы БНР сталі працаваць курсы беларусазнаўства, дзе чыталіся лекцыі па беларускай гісторыі, геаграфіі, мове, літаратуры. За месяц на іх паступіла каля 200 чалавек. Важнай галіной дзейнасці Сакратарыята асветы было адраджэнне нацыянальнай школы. Калі на пачатку 1918 г. у Мінску налічвалася толькі 4 нацыянальныя школы, то ужо ў чэрвені іх колькасць вырасла да 20. Шырока ажыццяўлялася выдавецкая справа. У 1918 г. працавала 11 выдавецтваў. У Мінску адкрыліся Беларускі педагагічны інстытут, рэктарам якога стаў прафесар В. Іваноўскі, выкладчыкамі – Я. Карскі, Б. Тарашкевіч, У. Ігнатоўскі і інш. Працавалі беларускі тэатр і іншыя ўстановы культуры. Выдаваліся беларускамоўныя газеты і часопісы.

Такім чынам, абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай рэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ на пачатку ХІХ ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці.

У такіх умовах жорсткага акупацыйнага рэжыму Рада БНР не магла аказаць сваім грамадзянам дзейснай дапамогі, выратаваць іх ад знішчэння, вывазу ў Германію, прадухіліць разбурэнне нацыянальнага багацця. БНР не магла здзяйсняць свае функцыі і таму, што яе Рада аб’явіла аб разрыве сувязей з Расіяй, не ўлічваючы настрою беларускага народа. Гэта рашэнне было прынята палітычнай нацыянальнай элітай без актыўнага ўдзелу народа.

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-07-19; просмотров: 75; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.137.188.11 (0.004 с.)