Лeкc1чная с1стэма беларускай л1таратурнай мовы 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Лeкc1чная с1стэма беларускай л1таратурнай мовы



Лексіка (ад грэч. lexikos = які адносіццца да слова) — гэта сукупнасць усіх слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад. Лексікалогія (грэч. lexikos = слоўнікавы, logos = навука, вучэнне) гэта навука пра слоўнікавы склад мовы, яе лексіку. Лексікалогія даследуе функцыянаванне слоў як асобных адзінак мовы: вывучае значэнні слова, сістэмныя сувязі, паходжанне, сферы ўжывання і інш. Аб’ект вывучэння лексікалогіі — слова.

 
 

 


 

Безэквівалентную лексіку складаюць словы, што называюць адмысловыя рэаліі пэўнай краіны, самабытныя паняцці яе жыхароў. Падобныя рэаліі і паняцці або адсутнічаюць у іншамоўных краінах, або аднаслоўна не лексікалізуюцца там (параўн. беларускія словы: лявоніха, вырай, дзядзінец, замчышча, знічка, кажан, покут, сёлета і г.д., што аднаслоўна не перакладаюцца на суседнюю рускую мову). Адпаведнае беларускае безэквівалентнае слова перакладаецца неадналексемнымі адпаведнікамі іншых моў, у прыватнасці рускай:

1) словазлучэннямі (параўн.: жаўцяк — жёлтый песок, жвірынка — крупинка гравия, кнігарня — книжный магазин і г.д.);

2) апісальнай сінтаксічнай канструкцыяй (параўн.: вырай — тёплые страны, куда летят зимовать перелётные птицы; брама — главный вход в виде двухстворчатых крытых сверху ворот і г.д.).

Тэматычны спектр беларускай безэквівалентнай лексікі з’яўляецца даволі шырокім:

1) намінацыі прадметаў матэрыяльнай культуры:

а) назвы разнастайных прылад працы, інструментаў, прыстасаванняў і іх частак (параўн.: жорны, рагач, сахар, стаўлец, шаршатка і інш.);

б) назвы розных пабудоў і іх частак (параўн.: вазоўня, дубэльты, камяніца, кляштар, лецішча і інш.);

в) назвы хатняга начыння і яго частак (параўн.: блінцоўка, конаўка, кубель, мядніца, цёрла і інш.);

г) назвы прыгатаванай ежы і сыравіны для яе (параўн.: вантрабянка, верашчака, грачанік, зацірка, панцак, смажэнік, шаткаванка і інш.);

д) назвы ткацкіх вырабаў, адзення, абутку і інш. (параўн.: баваўнянка, вышыванка, брыль, гумовікі, насоўка, трапкач і інш.);

е) назвы ўчасткаў прасторы, асвоеных чалавекам (параўн.: брукаванка, дзядзінец, падворак, пакоша, поплаў, цвінтар і інш.);

ё) найменні прадпрыемстваў па вырабу чаго-небудзь (параўн.: алейня, гарбарня, цагельня, цукроўня, цыркулярка і інш.);

2) найменні духоўнага жыцця, унутранай культуры беларусаў:

а) абазначэнні разнастайных адрэзкаў часу, на якія прыпадаюць працоўныя, святочныя і іншыя падзеі (параўн.: дзяды, закоскі, прысвятак, шчадрэц, фэст і інш.);

б) назвы розных прафесій, роду заняткаў, працоўных дзеянняў і г.д. (параўн.: кавальства, каморніцтва, сенаванне, талака, шарварка і інш.);

в) найменні рэлігійных і сацыяльных паняццяў (параўн.: духоўніцтва, панскасць, староства і інш.);

г) найменні разумовых паняццяў і дзеянняў (параўн.: клёк, цымус, чытанка і інш.);

3) найменні прыродных з’яў і рэалій, жывёл, птушак (няма адналексемных адпаведнікаў у рускай мове): азярышча — место, где когда-то было озеро; бусліха — самка аиста; жыгучка — жгучая крапива і інш., назвы людзей (параўн.: бяседнік — участник застолья, званый гость; бывалец — бывалый человек; заможнік — зажиточный, состоятельный человек і інш.).

Безэквівалентная лексіка ўключае словы розных часцін мовы: назоўнікі (параўн.: аброк — корм для лошадей і інш.), дзеясловы (параўн.: адхукаць — отогреть дыханием і інш.), прыметнікі (параўн.: гартоўны — крепкой закалки і інш.), прыслоўі (параўн.: апоўдні — в середине дня і інш.), лічэбнікі (параўн.: паўчварта — три с половиной).

Безэквівалентныя словы ўяўляюць цяжкасць для іх разумення і ўжывання найперш для носьбітаў іншаземных моў. Разам з тым праблема ўжывання безэквівалентнай лексікі існуе не толькі для небеларусаў, але і для многіх карэнных жыхароў нашай краіны, якія выракліся роднай мовы і лічаць яе ўжыванне малапрэстыжным [25, с.402-407].

2. ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ, СФЕРЫ І СТУПЕНІ ЎЖЫВАННЯ

Лексіка паводле паходжання

 
 


 

 

Індаеўрапейская брат, маці,вуха, нага, нос, язык, вада,сонца, дзень, вечар, зіма, два, востры, новы, стары, везці, ісці, драмаць і інш.     Агульна- славянская баба, барада, нядзеля, чацвер,месяц, бура, мыць, слухаць, бегчы, здаровы, я, мы, хто, адзін, трыста, там, ужо, за, пад і інш.     Усходне- славянская бацька, дзядуля, сарочка, ветлівы, гуляць, калыхаць, балаваць, адзінаццаць, сорак, трыццаць і інш.   Уласна- беларуская бусел, вясковец, алешнік,волат, дранікі, надвор’е, сейбіт,вушак, жаданы, апошні, гаротны, гаманіць і інш.     Са славянскіх моў –польская: палац, слодыч, маёнтак, тлусты, пагарда, братэрскі; –руская: зводка, подзвіг, саюз, савет; –украінская: варэнікі, хлебароб З неславянскіх моў –літоўская: дойлід, пуня, свіран; –татарская: аер, арда, барсук, гарбуз, кандалы, буран; –грэчаская: арыфметыка, бібліятэка, космас, Аляксандр; –лацінская: атэстат, аўтар, гумар, водар; –нямецкая: абзац, архіў, друк, ланцуг, цэгла; –французская: батон, метро, кафэ, басейн; –англійская: лідэр, байкот, докер, баксёр.  

 

 

Лексіка паводле сферы ўжывання

 


 

Да спецыяльных слоў адносяць навуковыя тэрміны і прафесіяналізмы. Навуковыя тэрміны з’яўляюцца назвамі спецыяльных паняццяў пэўнай сферы навукі, мастацтва, вытворчасці. Сярод іх вылучаюцца тэрміны вузкаспецыяльныя (гравіметрыя, дыхатамія, ідэаграфія, літаграфія, прэзумпцыя, фітацэноз) і агульназразумелыя (атмасфера, кісларод, дыягназ, імпульс, сертыфікат, сюжэт, гладыёлус). Да тэрмінаў блізкія прафесіяналізмы — словы, якія выкарыстоўваюць людзі пэўных прафесій (цукроза — ‘вуглявод’ у цукраносных раслінах, цэйтнот — ‘недахоп часу на абдумванне чарговага ходу ў шахматах, шашках’, шпандыр — ‘шавецкі рэмень’). Сярод прафесіяналізмаў ёсць шэраг слоў, што ўдакладняюць, дэталізуюць назвы прадметаў, якія ў агульнаўжывальнай мове маюць больш агульныя назвы, таму прафесіяналізмы, у адрозненне ад тэрмінаў, могуць мець сінонімы (рубанак, шархебель, фуганак, адборнік).

Дыялектныя словы адрозніваюцца ад агульнаўжывальных лексічнымі, фанетычнымі або граматычнымі асаблівасцямі (запан — ‘ фартух’, чыравікі — ‘ чаравікі’, цяртуха — ‘ тоўчаная бульба’, абножыцца — ‘ натаміць ногі’, надпісык — ‘ адрас на пісьме’, тутацька — ‘ тут’ і інш). Дыялектныя словы ў мове насельніцтва пэўнай мясцовасці выконваюць намінатыўную функцыю, а ў мове мастацкіх твораў ужываюцца як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў.

Жаргонныя словы ўжываюцца ў гутарковай мове людзей, аб’яднаных сумесным заняткам, агульнымі інтарэсамі; ёсць жаргон паляўнічых, жаргон студэнтаў, спартсменаў і інш. Жаргонная лексіка — гэта пераасэнсаваныя, метафарызаваныя, часам фанетычна скажоныя словы літаратурнай мовы (аўтамат — ‘залік за працу на практычных занятках’, тачка — ‘аўтамашына’, хвост — ‘акадэмічная запазычанасць’, клёва — ‘вельмі добра’). Жаргонныя словы і выразы заўсёды экспрэсіўныя, маюць адценне грубасці; у мастацкіх і публіцыстычных творах яны ўжываюцца як стылістычны сродак для рэалістычнай абмалёўкі людзей пэўных сацыяльных і ўзроставых груп.

 

Лексіка паводле ступені ўжывання

 

На кожным этапе развіцця мовы суіснуе лексіка актыўная (словы, якія ведаюць і актыўна ўжываюць усе носьбіты мовы) і пасіўная (словы, зразумелыя для большасці носьбітаў мовы, але яны ўжываюцца рэдка і захоўваюць адценне ўстарэласці або навізны).

Устарэлымі лічацца словы, што ў сучаснай беларускай мове выйшлі з актыўнага выкарыстання. Сярод іх вылучаюцца гістарызмы і архаізмы. Гістарызмы — гэта назвы пэўных прадметаў, з’яў мінулых эпох (кальчуга, лапці, ураднік, пан, калчан, бурмістр, гайдук); гістарызмы не маюць сінонімаў і ўжываюцца як нейтральныя словы ў навуковай, вучэбнай і мастацкай літаратуры пры апісанні старажытнасці, тлумачэнні гістарычных падзей. Архаізмы гэта ўстарэлыя назвы сучасных прадметаў і з’яў, якія ў працэсе развіцця мовы былі заменены новымі словамі-сінонімамі (параўн. раць і войска, чало і лоб, перст і палец).

Неалагізмы — гэта словы, якія называюць новыя паняцці з розных сфер дзейнасці чалавека і не ўвайшлі ў склад агульнай лексікі ў пэўны час свайго існавання. Кожная мова на працягу свайго развіцця няспынна папаўняецца неалагізмамі. Асабліва шмат новых слоў з’яўляецца ў сувязі са значнымі сацыяльна-палітычнымі зрухамі, зменамі ў вытворчасці, навуцы, мастацтве. Калі жыццёвая з’ява, якую абазначае неалагізм, страчвае актуальнасць, то і само слова паступова пачынае ўспрымацца як устарэлае (рабфак, кулак, серадняк, вылучэнец), а калі новае слова адпавядае законам мовы, а з’ява, якую гэта слова называе, жывая, то яно вельмі хутка перастае ўспрымацца як неалагізм і пераходзіць у групу агульнаўжывальных слоў, што з цягам часу нават узаконьваецца слоўнікамі літаратурнай мовы (рэйтынг, дыскета, інтэрпол, інвестар, сайт, аэробус).

3. БЕЛАРУСКАЯ ЛЕКСІКАГРАФІЯ. ТЫПЫ І ВІДЫ СЛОЎНІКАЎ

Лексікаграфія (ад грэч. lexikos = слоўнікавы і grapho = пішу) — раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца тэорыя і практыка ўкладання слоўнікаў.

1) Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, абазначаныя гэтымі словамі; яны ў сціслай форме апісваюць сусвет, даюць навуковыя веды пра з’явы, падзеі, прадметы, звесткі пра гістарычных асоб, вядомых дзеячаў навукі і культуры і інш.:

а) універсальныя слоўнікі прадстаўляюць сістэму па ўсіх галінах ведаў. Самы вялікі – «Беларуская Энцыклапедыя» ў 18 тамах;

б) галіновыя даюць апісанне якой-небудзь галіны ведаў: «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» ў 6-ці тамах (з 1993 г.), «Этнаграфія Беларусі» (1980, 1989 гг.), «Археалогія і нумізматыка Беларусі» (1993 г.), «Беларуская мова: Энцыклапедыя» (1994 г.);

в) біяграфічныя прысвечаны апісанню звестак з жыцця і дзейнасці вядомых асоб: «Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік» (1986 г.), «Францыск Скарына і яго час» (1988 г.).

 

2) Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы (іх значэнне, ужыванне, паходжанне, марфемную будову, вымаўленне, напісанне і г.д.) ці ўстойлівыя спалучэнні слоў:

· гістарычныя сістэматызуюць і тлумачаць лексіку пісьмовых помнікаў мінулых эпох: «Гістарычны слоўнік беларускай мовы». Т. 1 — 18 (1982 — 1999 гг.);

· тэрміналагічныя сістэматызуюць і тлумачаць тэрміны розных галін навукі і тэхнікі: Сцяцко П.У., Гуліцкі М.Ф., Антанюк Л.А. «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» (1990 г.); Сувораў Ю.М. «Тэрміны, імёны, даты: Школьны гістарычны слоўнік» (1971 г.) і інш;

· тлумачальныя даюць сэнсавую характарыстыку слоў: «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (1996 г.), «Слоўнік іншамоўных слоў» А.М.Булыкі (1999 г.) у 2 тамах;

· слоўнікі мовы пісьменнікаў адлюстроўваюць словы, якія ўжываліся аўтарам у яго творах: Анічэнка У.В. «Слоўнік мовы Скарыны». Т. 1 — 3 (1977 — 1994 г.), «Слоўнік мовы Янкі Купалы» ў 8-мі тамах (з 1997 г.);

· этымалагічныя раскрываюць паходжанне слоў і ўстойлівых спалучэнняў: «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» Т. 1 — 8 (1978 — 1993г.); «Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў» I.Я.Лепешава (1993 г.);

· арфаграфічныя даюць правільнае, замацаванае нормамі арфаграфіі напісанне слоў і іх формаў: «Арфаграфічны слоўнік для сярэдняй школы» М.П.Лобана, М.Р.Судніка (1990 г.); «Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» пад рэд. М.Б.Бірылы (1987 г.);

· фразеалагічныя даюць семантычнае і стылістычнае апісанне фразеалагізмаў: «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» ў 2-х тамах I.Я.Лепешава (1993 г.);

· слоўнікі прыказак і прымавак даюць семантычную і стылістычную характарыстыку прыказак і прымавак: Шкраба I., Шкраба Р. «Крынічнае слова» (1987 г.); Лепешаў I.Я., Якалцэвіч М.А. «Слоўнік беларускіх прыказак» (1996 г., 2006 г.);

· марфемныя слоўнікі ілюструюць падзел слоў на марфемы: «Марфемны слоўнік беларускай мовы» А.М.Бардовіча, Л.М.Шакуна (1989 г.);

· словаўтваральныя слоўнікі дэманструюць утваральную структуру слова: А.М.Бардовіч, М.М.Крутылевіч, А.А.Лукашанец «Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы» (2000 г.);

· слоўнік сінонімаў прадстаўляе сінанімічную лексіку: М.К.Клышка «Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў» (1993 г.);

4. ТЭРМІНАЛАГІЧНАЯ ЛЕКСІКА. Наменклатуры, прафесіяналізмы, тэрміны і іх асаблівасці

Тэрміны і іх асаблівасці

 

У кожнай прафесіі часцей ужываецца адметная група слоў, неабходных для абслугоўвання пэўнай спецыяльнасці. У мовазнаўстве такую лексіку называюць спецыяльнай і традыцыйна ў ёй вызначаюць дзве групы: прафесіяналізмы і тэрміны. Шэраг даследчыкаў у самастойную групу спецыяльнай лексікі адносяць і наменклатурныя назвы. Наменклатура (ад лацін. nomenclatura = пералік, роспіс імён) — сукупнасць уласных імён і назваў, прысвоеных разнастайным рэаліям і аб’ектам навукі і тэхнікі. Кожная галіновая тэрміналогія змяшчае сваю сістэму номенаў, г.зн. асобных элементаў наменклатуры. «Номен – гэта проста назва канкрэтнага аб’екта, прадмета, у нязначнай ступені звязаная з паняційным бокам. Такім чынам, адметнай рысай номена з’яўляецца яго назыўная функцыя» [4, c.19]. Напрыклад, катэр «Волга», цукеркі «Кара-кум», абутак «Белвест», ЭВМ «Мінск-32», пшаніца «Адэская-51» і інш.

Прафесіяналізмы – гэта словы і словазлучэнні, распаўсюджаныя пераважна ў гутарковай мове сярод людзей пэўнай прафесіі, спецыяльнасці. Напрыклад, «шапка» — агульны загаловак для некалькіх газетных заметак, «дворнік» — шклоачышчальнік, «халасцяк» — парожні рэйс, «балванка» — кампактны дыск і інш.

Тэрмін (ад лацін. terminus = канец, мяжа) — гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, якое дакладна абазначае пэўнае паняцце з галіны навукі, тэхнікі, культуры, вытворчасці. Асаблівасць тэрмінаў заключаецца ў тым, што значэнне звычайнага слова можа быць растлумачана, а значэнне, сутнасць тэрміна павінна быць вызначана.

«Тэрміны і прафесіяналізмы адрозніваюцца паміж сабой цэлым шэрагам прыкмет:

а) часам і шляхамі свайго фармавання (прафесіяналізмы ўтвараюцца значна раней і стыхійна, а ўтварэнне тэрмінаў адбываецца пазней і носіць мэтанакіраваны характар);

б) нарматыўным статусам (тэрмін з’яўляецца афіцыйна ўзаконенай назвай навуковага паняцця, а прафесіяналізм — гэта слова, уласцівае гаворцы якой-небудзь групы асоб, аб’яднаных агульнай прафесіяй);

в) адносінамі да экспрэсіўнасці (прафесіяналізмы амаль заўсёды экспрэсіўныя, а тэрміны стылістычна нейтральныя);

г) выкарыстаннем у розных тыпах тэкстаў (тэрміны пераважаюць у пісьмовых тэкстах, а прафесіяналізмы — у вусных);

д) пашыранасцю ў межах агульнанацыянальнай мовы (тэрміны маюць агульнанацыянальны і часам інтэрнацыянальны характар, а прафесіяналізмы нярэдка носяць мясцовы характар);

е) функцыянальнай нагрузкай (у шэрагу выпадкаў прафесіяналізмы з’яўляюцца функцыянальна другаснымі сінонімамі размоўна-экспрэсіўнага характару ў адносінах да эквівалентных ім па значэнні тэрмінаў)» [7, с.31]. Слова «тэрміналогія» («тэрмінасістэма») мае два асноўныя значэнні: 1) сістэма тэрмінаў адной галіны навукі, тэхнікі, мастацтва; 2) сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы. Існуе тэрміналогія грамадска-палітычная, юрыдычная, лінгвістычная, эканамічная, тэхнічная, гандлёвая, ваенная і інш.

Тэрмін павінен адпавядаць наступным патрабаванням:

1) Дакладнасць.

2) Наяўнасць дэфініцыі (азначэння), г.зн., што сутнасць тэрміна павінна быць вызначана, а не растлумачана, як значэнне звычайнага слова.

3) Стылістычная нейтральнасць.

4) Адсутнасць экспрэсіі. Нават тэрміны, якія ўзнікаюць на аснове вобразнага пераасэнсавання паняцця, губляюць экспрэсіўна-эмацыянальную афарбоўку: рукаў (рукі), падол (гары), нос (мыс), калена, гняздо (металургія) і інш.

5) Кароткасць, г.зн. імкненне да максімальнага скарачэння тэрміна: ілжэсведчанне, саўдзельніцтва.

6) Адназначнасць, г.зн. кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце. Аднак гэта патрабаванне да тэрмінаў не заўсёды вытрымліваецца, і мнагазначнасць знаходзіць пашырэнне ў тэрміналогіі (напрыклад, словаўтварэнне — ’працэс утварэння новых слоў’ і ’раздзел мовазнаўства, які вывучае марфемную структуру і спосабы ўтварэння слоў’, абзац — ’адступленне ўправа ў пачатку радка’ і ’частка тэксту паміж такімі адступленнямі’).

 

5. СТРУКТУРНЫЯ ТЫПЫ ТЭРМІНАЎ І ІХ ХАРАКТАРЫСТЫКА ПАВОДЛЕ ЎЖЫВАННЯ

Паводле ўжывання тэрміналагічная лексіка бывае агульнаўжывальнай (кісларод, жанр, аэробіка, атам) і вузкаспецыяльнай (інтэрфейс, элятыў, субморф, інварыянт).

Усе тэрміны паводле сваёй будовы групуюцца ў тры асноўныя структурныя тыпы:

Навуковая тэрміналогія прадстаўлена такімі часцінамі мовы, як назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі.

Асноўную колькасць слоў-тэрмінаў складаюць: а) агульныя назоўнікі: перабудова, нацыя, генацыд, асаднікі, паланізацыя, шляхта і інш.; б) уласныя назоўнікі выкарыстоўваюцца ў назвах вучэнняў, напрамкаў: марксізм, гандзізм, кальвінізм, сталыпіншчына і інш.; в) дзеясловы: эксплуатаваць, прыгнятаць, русіфікаваць, рэфармаваць і інш.; г) рэдкасныя прыслоўі: адзінагалосна і інш.

У тэрмінах-словазлучэннях вылучаюць наступныя мадэлі: а) прыметнік + назоўнік (ПН): магдэбургскае права, палітычныя рэпрэсіі, феадальная раздробленасць, Грунвальдская бітва, сталыпінская рэформа, акупацыйны рэжым і інш.; б) прыметнік + прыметнік + назоўнік (ППН): Брэсцкая царкоўная унія, Міжнародны ваенны трыбунал, новая эканамічная палітыка і інш.; в) назоўнік + прыметнік + назоўнік у Р.склоне (НПН): князі славянскага паходжання, рух славянскіх перасяленцаў і інш.; г) прыметнік + назоўнік + прыметнік + назоўнік у Р.склоне (ПНПН): духоўная культура беларускай народнасці, палітычная моц беларускіх княстваў і інш.; д) назоўнік + назоўнік у Р.склоне + прыметнік + назоўнік у Р.склоне (ННПН): рэалібітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій, працэс утварэння беларускай народнасці і інш.

 

6. СПОСАБЫ ЎТВАРЭННЯ ТЭРМІНАЎ

Існуюць наступныя спосабы ўтварэння тэрмінаў

I. Сінтаксічны спосаб — утварэнне тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў. Гэта самы прадуктыўны спосаб утварэння тэрмінаў амаль ва ўсіх галінах навукі. Найбольшая колькасць тэрмінаў утворана па мадэлях: прыметнік + назоўнік (маскоўская патрыярхія, этнічная самасвядомасць, натуральная гаспадарка і інш.); назоўнік + прыметнік + назоўнік (палітыка ваеннага камунізму, князі славянскага паходжання і інш.), але пашыраны і шматкампанентныя словазлучэнні (рэпрэсіўная палітыка сталінскага ўрада, рэабілітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій і інш.).

ІІ. Марфемны спосаб

1) суфіксальны: а) ад уласн. імён пры дапамозе суфіксаў –ізм(-ызм-), -іянств

(-ыянств-), -ск: Гандзі – гандзізм, Маркс – марксізм, Хрыстос – хрысціянства, Брайль – брайлеўскі (шрыфт) і інш .; б) ад дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў –нн, -енн,(-энн-) для абазначэння працэсаў (даследаванне, вылічэнне, акругленне і інш.), суфікса –к — для абазначэння прадметнасці (насадка, наладка і інш.); в) ад дзеясловаў пры дапамозе нулявога суфікса для ўтварэння аддзеяслоўных назоўнікаў (накіп, абмер, напуск і інш.); г) пры дапамозе іншамоўных суфіксаў –ізм (- ызм-), -ацый, -іст (- ыст-) (гістарызм, паланізацыя, камуніст і інш.);

2) прэфіксальны: а) пры дапамозе інтэрнацыянальных прэфіксаў (антысеміт, ультраімперыялізм і інш.); б) пры дапамозе ўласнабеларускіх прэфіксаў (звышпрыбытак, бескантрольны);

3) прэфіксальна-суфіксальны (антыгістарызм, міжусобныя (войны) і інш.).

ІІІ. Аснова- і словаскладанне

1) шляхам спалучэння грэка-лацінскіх і інтэрнацыянальных элементаў (археалогія, відэазапіс, гісторыяграфія, аўтограф);

2) пры дапамозе ўласнабеларускіх асноў (землеўладальнік, архівасховішча).

IV. Cкладана-суфіксальны (шматразовы, аднатыпна).

V. Абрэвіятурны (ГУЛАГ (галоўнае ўпраўленне лагерамі), АДСС (адзіная дзяржаўная сістэма справаводства), ВКЛ (Вялікае княства Літоўскае і інш .).

VI. Лексіка-семантычны спосаб звязаны з так званай тэрміналагізацыяй агульнаўжывальных слоў, якія шляхам пераасэнсавання набываюць новае тэрміналагічнае значэнне: кулак — ‘сціснутая кісць рукі‘ і кулак — ‘заможны селянін‘

ФУНКЦЫЯНАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ВА ЎМОВАХ Б1ЛИНГВ1ЗМУ

1. ПАНЯЦЦЕ БІЛІНГВІЗМУ. МОЎНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ

Білінгвізм (лац. bilinguis < bi (bis) = двойчы, lingua = мова), ці двухмоўе — валоданне і папераменнае карыстанне асобай або калектывам дзвюма мовамі.

Кожная з моў выбіраецца ў залежнасці ад канкрэтнай камунікатыўнай сітуацыі. Двухмоўе мае наступныя разнавіднасці:

 

 
 

 


 

 

Ва ўмовах нацыянальнага білінгвізму ў краіне афіцыйна прызнаюцца дзве дзяржаўныя мовы. Так, напрыклад, у Беларусі — беларуская і руская, у Фінляндыі — фінская і шведская, у Канадзе — англійская і французская.

 
 


Дыстантны тып двухмоўя прадугледжвае выкарыстанне адной з дзвюх моў, што функцыянуюць на тэрыторыі Беларусі. Напрыклад, выдаецца літаратура і на беларускай, і на рускай мовах, ідуць спектаклі і на беларускай, і на рускай мовах і інш. У названых прыкладах дзве мовы не сутыкаюцца адна з адной. Хаця, варта заўважыць, што ў чыстым выглядзе дыстантнае двухмоўе сустракаецца рэдка, што абумоўлена вынікамі інтэрферэнцыі (гл. ніжэй).

Пры кантактным двухмоўі абедзве мовы функцыянуюць побач (напрыклад, у перыёдыцы ўжываюцца тэксты на рускай і на беларускай мовах, у маўленні людзей, з якіх адзін гаворыць па-беларуску, а другі — толькі па-руску). Кантактнае двухмоўе прадугледжвае раўнапраўнае (людзі ў роўнай меры добра валодаюць і беларускай, і рускай мовамі) і нераўнапраўнае (калі, напрыклад, веданне і выкарыстанне рускай мовы пераважвае над беларускай мовай ці наадварот) валоданне і карыстанне мовамі.

На ступень валодання беларускай i рускай мовамі моцна ўздзейнiчае моўнае асяроддзе. Можна назiраць прафесiйна арыентаваны (абумоўлены) бiлiнгвiзм у настаўнікаў беларускай мовы, акцёраў тэатра і кіно, дыктараў радыё i тэлебачання, якія беларускую мову выкарыстоўваюць пры выкананнi службовых абавязкаў, а на бытавым узроўнi — рускую. Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе.

 

2. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды

Узаемадзеянне моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму параджае з’яву і нтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя (лац. inter ’паміж + ferens, - ntis = ’які нясе, пераносіць) — узаемапранікненнне моўных элементаў у выніку кантактавання моў. Інакш кажучы, пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы другой мовы, што і прыводзіць да парушэння нормаў суіснуючых моў. Інтэрферэнцыя — з’ява даволі распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы. Існуюць наступныя віды моўнай інтэрферэнцыі:

а) фанетычная, калі, напрыклад, у рускай мове двухмоўнага індывіда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдыя [р] і [ч] на месцы рускіх мяккіх [р’] і [ч’], дзеканне і цеканне, ярка выражанае аканне і г.д.;

б) акцэнтная, калі двухмоўны індывід размаўляе, напрыклад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск рускай мовы: з а́ руку (замест за рук у́), гл і́ няны (замест глін я́ ны), крап і́ ва (замест крапів а́), спін а́ (замест сп і́ на) і г.д.

в) марфалагічная, калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме. Напрыклад, карыстаючыся рускай мовай, двухмоўны індывід можа няправільна ўжываць родавыя формы назоўнікаў (золотой медаль замест золотая медаль, порванный шинель замест порванная шинель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку (озёры, окны замест озёра, окна);

г ) лексічная, калі білінгв, напрыклад, у беларускай мове ўжывае выразы тыпу гуляць ролю замест адыгрываць ролю, г.зн. выкарыстоўвае слова з неўласцівым яму ў дадзенай мове значэннем (параўнайце рус. играть роль);

д) сінтаксічная, калі пры карыстанні рускай мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, смеяться с него замест смеяться над ним, вернуться со школы замест вернуться из школы і г.д.; асаблівасці пабудовы пытальнага сказа з часціцай ці; асаблівасці сінтаксічных спалучэнняў лічэбнікаў з назоўнікамі і інш.

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага двухмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах двухмоўя [7, с. 25].

У сітуацыі двухмоўя ўзнікае такая лінгвістычная і сацыяльная з’ява, як трасянка своеасаблівы моўны гібрыд, г.зн. «беларуска-руская мова» з адным зместам і дзвюма формамі выражэння. Базавай мовай трасянкі можа быць беларуская са значнай колькасцю элементаў (лексічных, граматычных, словаўтваральных) рускай мовы, або руская з выкарыстаннем элементаў беларускай мовы, што часцей за ўсё і назіраецца. Часам можна пачуць маўленне з элементамі беларускай, рускай літаратурных моў і мясцовых дыялектаў. Трасянка — з’ява індывідуальная, у кожнага з носьбітаў яна залежыць ад канкрэтных умоў камунікацыі. Напрыклад, паручэнне (ад рускага поручение і беларускага даручэнне), заработаў (ад рускага заработал і беларускага зарабіў), аб’яўленне (ад рускага объявление) і інш.

 

3. ФАНЕТЫЧНАЯ, МАРФАЛАГІЧНАЯ,



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-01-27; просмотров: 1252; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.188.20.56 (0.062 с.)