Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Агульная характарыстыка навуковага стылю↑ ⇐ ПредыдущаяСтр 4 из 4 Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Навуковы стыль маўлення прызначаны для перадачы і захоўвання навуковых ведаў. Ён абслугоўвае разнастайныя галіны ведаў і рэалізуецца ў манаграфіях, дысертацыях, навуковых дакладах, артыкулах, рэфератах, тэзісах, паведамленнях, лекцыях, навучальных дапаможніках, падручніках, курсавых і дыпломных працах і інш. Вылучаюць наступныя рысы навуковага стылю: аб’ектыўнасць навуковых сцверджанняў, аргументаванасць выкладу, інфармацыйная насычанасць, лагічнасць, абстрактнасць, доказнасць, лаканічнасць, адсутнасць вобразнасці.
3. Моўныя асаблівасці тэкстаў навуковага стылю Лексічныя і фразеалагічныя асаблівасці 1. Стылістычна нейтральныя словы i выразы складаюць аснову лекciчнага саставу навуковага стылю, аднак гэта не з'яўляецца яго адметнай асаблiвасцю: год, стагоддзе, аўтамабiль, вынік, вышыня і г.д. 2. Тэрміналагічны характар: словы агульнанавуковага ўжывання выкарыстоўваюцца ў навуковых тэкстах розных галiн ведаў: эксперымент, аналіз, вывад, узаемасувязь, мноства, сiнтэз, сiстэма, працэс i г.д. Ужываецца і вузкаспецыяльная тэрмiналогiя. Гэта словы i спалучэнннi, якiя дакладна абазначаюць спецыяльныя паняццi i, акрамя навуковых тэкстаў, нiдзе не ўжываюцца: цытрон, нейрон, айканімiя, генетыўная метафара, адасобленае азначэнне. 3. У навуковых тэкстах фразеалагізмы выкарыстоўваюцца не часта і выконваюць намінатыўную функцыю. Звычайна ўжываюцца ўстойлiвыя спалучэннi тэрмiналагiчнага характару, інакш кніжныя фразеалагізмы: пасiўная лексiка, бронзавы век, звонкі зычны, актуальная тэма, чырвоная нітка, навуковы інтарэс і інш. Разам з тым можна сустрэць нешматлікія фразеалагізмы, якія функцыянальна не замацаваны за пэўным стылем: час ад часу, усё роўна, перш-наперш, у крайнім выпадку. 4. Адсутнасць нелітаратурнай лексікі — жарганізмаў, дыялектызмаў, размоўных, грубых і лаянкавых слоў. 5. Ужыванне скарачэнняў, умоўных абазначэнняў, формул, графікаў, схем і г.д.: Х-ХІ стст., 1941 г. і інш. Марфалагічныя асаблівасці
1. Шырока ўжываюцца iншамоўныя марфемы: анты-, агра-, радыё-, дэз-, дэ-, -мер, -ізм, -логiя, -оід, -фон і iнш .: антыгістарычны, аграбіялогія, радыётэлефанія, дэзiнфармаваць, дэблакіраваць, секундамер, аўтамадэлiзм, радыялогiя, астэроiд, ксiлафон. 2. Іменны характар мовы, перавага іменных часцін мовы над дзеясловамі. 3. Шырокае выкарыстанне абстрактных назоўнiкаў, якія заканчваюцца на - асць, -нне, -цыя: абумоўленасць, залежнасць, ужыванне, даследаванне, класіфікацыя, сістэматызацыя. 4. Характэрна ўжыванне назоўнiкаў адзiночнага лiку ў значэннi множнага: Аэд — вандроўны пясняр-iмправiзатар у старажытнай Грэцыi; Вольха — род лiсцепадобных дрэў i кустарнікаў сямейства бярозавых. Абстрактныя i рэчыўныя назоўнiкi ў навуковым стылi могуць ужывацца ў форме множнага лiку, набываючы канкрэтнае і тэрміналагічнае значэнне: магутнасцi, частоты, кіслоты, нiзкiя - высокiя тэмпературы, белыя i чырвоныя глiны, калiйныя солi, шумы ў сэрцы. 5. Пераважае форма роднага склону назоўнiкаў: тэарэма Пiфагора, норма лiтаратурнай мовы, аксiёма паралельнасцi. 6. У састаўных тэрмiнах пашырана выкарыстанне прыметнікаў: анегiнская страфа, матываваная назва, актыўная тэмпература. 7. Адсутнасць асабовых займеннікаў я, ты, вы і наяўнасць займенніка мы для абазначэння любой асобы: мы можам прасачыць … 8. Назiраюцца асаблiвасцi ва ўжыванні дзеясловаў: характэрны формы цяперашняга часу дзеясловаў (цяперашнi пазачасавы): атамы рухаюцца, вуглярод уваходзiць у склад вуглякiслага газу; не выкарыстоўваюцца формы 2-й асобы адзiночнага і множнага лiку дзеясловаў; замест формы 1-й асобы адзiночнага лiку часцей выкарыстоўваецца форма 1-й асобы множнага лiку: праводзiм даследаванне, аналiзавалi звесткi, вылучаем з мноства; характэрны дзеясловы незакончанага трывання, якія ў навуковых тэкстах складаюць 80 %: параўноўваем, вылiчваем. Дзеясловы закончанага трывання часта выкарыстоўваюцца ў форме будучага часу: разгледзiм праблему, правядзём эксперымент. Сінтаксічныя асаблівасці
1. Перавага розных па структуры складаных сказаў над простымі. Сярод складаных сказаў найбольш распаўсюджаны злучнікавыя, сярод простых — аднасастаўныя няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя і безасабовыя. 2. Выкарыстоўваюцца ўскладненыя i складаныя сiнтаксiчныя канструкцыi: Што ж уяўляе па сваёй сутнасці трасянка з лiнгвiстычнага пункту погляду?.. Яе варта разглядаць як кантамінацыю — адзiн з трох магчымых вынiкаў узаемадзеяння моў, што процiпастаўляецца, з аднаго боку, асiмiляцыi (выцясненню ці замене матэрыi адной мовы матэрыяй другой мовы пры захаваннi ў большай ці меншай ступені ix формы), а з другога — акамадацыі (захаванню кожнай мовай сваёй матэрыi пры змене формы адной з ix пад уплывам другой цi ўзаемным большым або меншым зблiжэннi ix формы). (Г.А.Цыхун) 3. Простыя сказы ўскладняюцца аднароднымі членамі, пабочнымі і ўстаўнымі словамi і словазлучэннямі: На самай справе, з’яўленне ў беларускай мове савецкага перыяду фармальна і семантычна тоесных з рускімі слоў — даволі пашыраная з'ява. (Г.І.Кулеш). 4. Характэрна «расшчапленне» выказнiка, калi дзеяслоў з канкрэтным лексiчным значэннем замяняецца назоўнікам таго ж кораня і дапаможным дзеясловам: лабараторыя даследуе – лабараторыя праводзіць даследаванне. 5. Для сувязi сказаў выкарыстоўваюцца паўторы назоўнiкаў, часта ў спалучэннi з указальнымi займеннiкамi гэты, той, тaкi: Сучасныя лiнгвiсты актыўна выкарыстоўваюць новыя метады даследавання моўных з'яў і фактаў. Гэтыя метады адпавядаюць патрабаванням сусветнай навукi; сказаў i абзацаў — пабочныя словы (такім чынам, значыць, нарэшце, так), прыслоўi (пасля, вышэй, зараз, спачатку), састаўныя злучнiкі (дзякуючы таму што, у сілу таго што, нягледзячы на тое што, у той час як). 6. Для сувязi частак тэксту ўжываюцца спецыяльныя сiнтаксiчныя канструкцыі: як ужо гаварылася; неабходна заўважыць, што; неабходна падкрэсліць, што; як будзе паказана ў далейшым. 7. Шырока выкарыстоўваюцца пасiўныя канструкцыi, бо ў іх на першым плане дзеянне, а не яго вытворца, у выніку чаго забяспечваецца аб'ектыўнасць і неасабовая манера выкладу: У «Беларускай граматыцы для школ» Б.Тарашкевiча выяўлены і апісаны асноўныя рысы беларускай лiтаратурнай мовы. 8. Выкарыстанне намінатыўных сказаў у загалоўках, фармулёўках раздзелаў, параграфаў і г.д. 9. Пераважаюць злучнiкавыя сказы над бяззлучнiкавымi. 3вязана гэта з тым, што сувязь памiж часткамi складанага сказа пры дапамозе злучнiкаў выражаецца больш дакладна, адназначна. Сярод злучнiкавых найбольш часта ўжываюцца складаназалежныя, даданая частка якiх заключае асноўную iнфармацыю, а галоўная частка зусiм або амаль зусiм пазбаўлена зместу: Варта адзначыць, што...; Неабходна падкрэслiць, што...; Нашы назіранні выявілі, што… і г.д.
4. Сісэма жанраў навуковай літаратуры Жанры навуковай літаратуры: водгук, рэцэнзія, анатацыя, рэферат, рэзюмэ. Водгук складаецца з дзвюх частак: інфармацыйнай і ацэначнай. Аўтар дзеліцца сваімі ўражаннямі аб навуковай працы, змест і структура могуць усебакова не характарызавацца, увага акцэнтуецца на пераканаўчых аўтарскіх разважаннях. Рэцэнзія складаецца з выкладу зместу і пазіцыі аўтара першакрыніцы і ацэначнай часткі. Гэта своеасаблівы артыкул-даследаванне важкасці аўтарскіх канцэпцый і правільнасці меркаванняў, вывадаў, рэкамендацый. У адрозненне ад водгуку, у рэцэнзіі аўтар аб’ектыўна ацэньвае навуковую працу, робіць вывады і заключэнні. Інакш кажучы, робіцца дэталёвы кваліфікаваны аналіз крыніцы. Анатацыя — кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і крытычную ацэнку. Схема анатацыі а) прозвiшча аўтара; б) назва крыніцы; в) месца выдання, выдавецтва, год; г) аб'ём (колькасць старонак, малюнкаў, таблiц); д) кароткi змест (пералiк асноўных палажэнняў тэксту-крынiцы); е) чытацкае прызначэнне.
Узор анатацыі:
Чаропка В. Лёсы ў гicторыi / Вiтаўт Чаропка. — Мн.: Беларусь, 2005. — 559 с. Kнiгa складаецца з эсэ i нарысаў пра гiстарычных асоб беларускага мiнулага. Аўтар расказвае пра жыццё палiтычныx дзеячаў, асветнікаў, пicьменнiкаў: Еўфрасiнню Полацкую, Казiмiра Лышчынскага, Сiмяона Полацкага, Яна Баршчэўскага, Iгната Дамейку, Льва Сапегу i iнш. Па-новаму трактуюцца вобразы такix складаных асоб, як Ягайла, Жыгiмонт Стары. У кнiзе чытач знойдзе i эсэ пра правадыроў вызваленчых паўстанняў: Тадэвуша Касцюшку, Якуба Ясiнскага, Канстанцiна Кaлiноўскага. Больш за 40 асоб ажываюць на старонках кнiгi. Ix лёсы — гэта яскравая частка гісторыі нашай Айчыны. Адрасуецца ўсім, хто iмкнецца глыбей ведаць гicторыю Белаpyci. Рэферат (ад лацін. refere — дакладваць, паведамляць) — кароткі выклад галоўнага зместу крыніцы (тэксту, артыкула, кнігі, навуковай працы і інш.). Усе рэфераты складаюцца ў выніку кампрэсіі навуковай інфармацыі. Рэзюмэ (франц. resume — выкладаць коратка) — сціслы пераказ маўлення. Так, напрыклад, рэзюмэ навуковай працы пішацца на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. Спачатку ўказваюцца ключавыя словы (15 — 30), якія вызначаюць паняційны апарат працы. Вызначаюцца аб’ект даследавання, мэта, метады, навуковая навізна працы, яе тэарэтычные і практычнае прымяненне.
АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ Асноўная функцыя афіцыйна-справавога маўлення — паведамленне, канстатацыя бясспрэчных фактаў, якія маюць практычнае значэнне ў адносінах паміж людзьмі, установамі, грамадзянамі і дзяржавай; рэгламентацыя правоў, правілаў, дзеянняў і г.д. Сфера выкарыстання: у справаводстве (афіцыйнай службовай перапісцы грамадзян з установамі, адных устаноў з другімі, у загадах, пратаколах, распісках і г.д.), у галіне права і заканадаўства (у дагаворах, законах, указах і інш.). Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога маўлення знаходзяцца ў прамой залежнасці ад жанру і зместу дакумента. Яны абумоўлены патрабаваннямі справавога маўлення — выразіць волю заканадаўцы, прадпісаць паводзіны, данесці пэўную інфармацыю і г.д. Большасці тэкстаў уласцівы наступныя моўныя асаблівасці: Справавыя лісты, іх групы і моўныя асаблівасці Справавыя лісты — гэта лісты, накіраваныя адной арганізацыяй (асобай) у другую, з мэтай высветліць пэўнае пытанне. Тыпы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні: 1) лісты, якія патрабуюць адказу (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-зварот, ліст-прапанова і інш.); 2) лісты, якія не патрабуюць адказу (ліст-папярэджанне, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст і інш.). Тэкст справавых лістоў павінен быць дакладным, ясным і лаканічным. Так, напрыклад, для справавых лістоў з’яўляецца тыповым наступны пачатак сказаў: У сувязі з…; Згодна з вашай просьбай … Справавыя лісты рэкамендуецца складаць толькі па адным пытанні. Найбольш рацыянальнай выглядае структура тэксту, якая складаецца з дзвюх частак: у перашай выкладаюцца матывы, якія сталі прычынай для складання ліста; у другой — просьбы, рашэнні, распараджэнні. Выклад кожнага новага аспекту зместу неабходна пачынаць з новага абзаца, каб паляпшаць яго ўспрыманне адрасатам. Моўныя канструкцыі, якія могуць ужывацца ў справавых лістах: 1) ветлівыя звароты (П аважаны дырэктар! Шаноўны спадар Іван Антонавіч! і інш.); 2) выказванне падзякі (Дзякуем Вам за..; Мы Вам вельмі ўдзячны за…; Загадзя ўдзячны Вам за… і інш.); 3) выразы, якія тлумачаць матывы (У сувязі з цяжкім становішчам…; У адпаведнасці з пратаколам … і інш.); 4) выказванне гарантыі (Аплату гарантуем…; Тэрміны выканання гарантуем... і інш.); 5) прапановы, запрашэнні, заключныя словы (Пераканаўча просім Вас не затрымліваць адказ; Спадзяёмся, што наша просьба будзе задаволена; Запрашаем прыняць удзел у…; Мы можам рэкамендаваць Вам … і інш). КУЛЬТУРА ПРАФЕС1ЙНАГА МАЎЛЕННЯ
Мова і маўленне — паняцці блізкія, узаемазвязаныя, але адначасова і розныя. Мова ўяўляе сабой набор унармаваных адзінак і правілы іх арганізацыі. Мова не звязваецца ні з сітуацыяй зносін, ні з вызначанай мэтай ужывання, таму што яна служыць сродкам для фарміравання маўленчых выказванняў. Мова як сродак зносін рэалізуе свае магчымасці ў працэсе функцыянавання, г.зн. у маўленні. Маўленне – працэс зносін, канкрэтная рэалізацыя моўнай сістэмы з мэтай перадачы зместу, думкі, волевыяўлення, пачуцця і інш. У адрозненне ад мовы, маўленне з’яўляецца матэрыяльным (успрымаецца слыхам, зрокам), сітуацыйна абумоўленым, больш актыўным, дынамічным, мэтанакіраваным, індывідуальным і суб’ектыўным. Маўленне — гэта «двухбаковая з’ява: гэта працэс (маўленчая дзейнасць) і вынік гэтага працэсу, рэалізацыя (тэкст)» [8, с.11].
Формы і тыпы маўлення
Маўленчая дзейнасць і яе віды. Маўленчая камунікацыя Схематычны працэс маўленчай дзейнасці выглядае наступным чынам:
Праз маўленне рэалізуецца камунікатыўная функцыя мовы. Маўленчая камунікацыя прадугледжвае ўменне чалавека хутка зарыентавацца ў любой жыццёвай сітуацыі: адказаць на пытанне, выступіць на сходзе, напісаць нататку, пісьмо, прачытаць лекцыю і г.д. — па сутнасці, гэта адна з істотных частак сацыяльнай актыўнасці асобы. Удзельнікаў маўленчай камунікацыі называюць камунікантамі. Звычайна маўленчая дзейнасць — двухбаковы працэс, які спалучае гаварэнне і слыхавое яго ўспрыняцце (слуханне), а пры пісьмовай камунікацыі — пісьмо і чытанне. Таму маўленчая дзейнасць можа быць прадстаўлена наступнымі чатырма відамі:
9. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСКАГА МАЎЛЕННЯ І ЯГО КАМУНІКАТЫЎНЫЯ ЯКАСЦІ У жыцці чалавека, грамадства мова выконвае надзвычай важную ролю. Праз мову мы пазнаём сябе і Сусвет, і менавіта па тым, як чалавек валодае мовай, можна меркаваць пра яго культурны ўзровень, эрудыцыю, унутраны свет. Культура маўлення прадугледжвае сукупнасць такіх якасцей маўлення, якія ў пэўнай сітуацыі зносін пры выкананні сучасных моўных нормаў і этыкі зносін дазваляюць забяспечыць найбольшы эфект у дасягненні пастаўленых камунікатыўных задач. Такія якасці называюць камунікатыўнымі. Тэрмін «культура маўлення» мае два значэнні: 1) сістэма камунікатыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, дарэчнасць, выразнасць, багацце); 2) вучэнне пра сістэму камунікатыўных якасцей маўлення. Асновай маўленчай культуры з’яўляецца правільнасць маўлення. Уменне адрозніваць правільнае і няправільнае непасрэдна звязана з паняццем моўнай нормы.
) 1) Правільнасць маўлення — галоўная камунікатыўная якасць, таму што перш за ўсё правільнасць маўлення забяспечвае яго ўзаемазразумеласць і адзінства. Сутнасць правільнасці маўлення — у адпаведнасці яго моўнай структуры тым нормам і правілам, якія дзейнічаюць у мове. Існуюць асноўныя віды норм і адпаведных ім правіл.
2) Дакладнасць маўлення прадугледжвае строгую адпаведнасць паміж агульнапрынятым значэннем слова (звароту) і яго прымяненнем у моўнай практыцы. Маўленне дакладнае, калі словы і фразеалагізмы ўжыты з уласцівым ім значэннем. Недакладна выкарыстанае слова (фразеалагізм) выклікае няправільнае ўспрыманне тэксту, скажае сэнс выказвання. Варта нагадаць у аспекце дакладнасці маўлення параду вядомага рускага адваката П.С.Парахоўшчыкава: «…не так гаварыце, каб вас мог зразумець, а так, каб не змог не зразумець вас суддзя». Хоць гэта парада была выказана судовым аратарам, думаецца, яна застаецца дастаткова актуальнай для маўлення ў розных жыццёвых сітуацыях. 3) Лагічнасць маўлення — правільнае, паслядоўнае і несупярэчлівае злучэнне слоў у сказах, сказаў і частак у выказваннях. Лагічнасць грунтуецца на ўзаемасувязі кампанентаў маўлення: любое выказванне выцякае з папярэдняга і рыхтуе да ўспрымання наступнага. Захаванне лагічных законаў забяспечвае камфортнасць умоў моўнага ўзаемадзеяння, калі абодва субяседнікі прытрымліваюцца пэўных, існуючых у грамадстве норм камунікацыі. Мяркуюцца наступныя ўмовы лагічнасці: ●дакладнае словаўжыванне; ●правільны парадак слоў; ●правільны выбар патрэбнай сінтаксічнай канструкцыі; 4) Чысціня маўлення прадугледжвае адсутнасць беспадстаўна ўжытых моўных адзінак, неўласцівых беларускай літаратурнай мове. Засмечваюць маўленне без патрэбы ўжытыя такія моўныя сродкі, як запазычаныя словы, дыялектызмы, жарганізмы, словы-паразіты, моўныя штампы і канцылярызмы, абразлівыя, прастамоўныя звароты і параўнанні. Так, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, Якуб Колас адзначаў пра неабходнасць вялікай асцярогі пры запазычанні слоў з іншых моў: «…трэба дабра абшарыць кішэні сваёй памяці…». 5) Маўленне выразнае, калі яно пабудавана так, што асаблівасцямі сваёй структуры, падборам моўных сродкаў уздзейнічае не толькі на свядомасць, але і на пачуцці чалавека. Выразнасць маўлення ў кожным стылі мае свае асаблівасці. Так, у афіцыйна-справавым і навуковым стылях выразнасць маўлення ствараецца за кошт дакладнага ўжывання слоў, правільнай пабудовы сказаў і інш. Найбольш ярка праяўляецца выразнасць маўлення праз разнастайныя выяўленчыя сродкі (эпітэты, метафары, параўнанні і інш.) у мастацкім, гутарковым і публіцыстычным стылях. 6) Багацце (разнастайнасць) маўлення — камунікатыўная якасць, якая выражае максімальную насычанасць маўлення разнастайнымі моўнымі сродкамі без іх нематываванага паўтору. Маўленне тым багацейшае, чым радзей сустракаюцца ў ім адны і тыя ж адзінкі (словы, спалучэнні слоў, сінтаксічныя канструкцыі). Падлічана, што актыўны лексічны запас чалавека ўключае каля 10 — 15 тысяч слоў. 7) Дарэчнасць маўлення грунтуецца на такім падборы і арганізацыі моўных сродкаў, якія адпавядаюць тэме паведамлення, яго лагічнаму і эмацыянальнаму зместу, мэце і ўмовам зносін, складу слухачоў ці чытачоў. Дарэчнасць як бы рэгулюе ў канкрэтнай моўнай сітуацыі змест дакладнасці, чыстаты і выразнасці. 8) Сцісласць (лаканічнасць) маўлення. Сутнасць яго ў тым, што ў працэсе маўлення камунікант адбірае найбольш рацыянальныя, зручныя і трапныя для зносін сродкі. Тэкст скарачаецца, але нязменнай, поўнай застаецца яго інфарматыўнасць. Такім чынам, сцісласць, або эканамічнасць маўлення не супярэчыць патрабаванню яго паўнаты. Антычны аратар Цыцэрон сцвярджаў, што «вялікае дасягненне аратара — не толькі сказаць пра тое, што неабходна, патрэбна, але і не сказаць таго, што непатрэбна» .
[s1]
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2017-01-27; просмотров: 2941; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.145.88.111 (0.009 с.) |