Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы



1. У беларускай мове больш пашыраны аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы. Напрыклад: бел. Дом пабудавалі – рус. Дом построен.

2. Значэнне прыналежнасці ў беларускай мове выражаецца значна часцей, чым у рускай мове, прыналежнымі прыметнікамі: мужаў аўтамабіль, дырэктараў дом (параўн. руск.: автомобиль мужа, дом директора).

3. Нямала разыходжанняў у дзеяслоўным кіраванні:

 

Расійскія канструкцыі Беларускія адпаведнікі
Выбрать по своему вкусу Выбраць на свой густ
Пойду за водой Пайду па ваду
Создан по образцу Створаны на ўзор
Стрелять по бандиту Страляць у бандыта
Заболеть гриппом Захварэць на грып
Читать про себя Чытаць самому сабе
Благодарить соседа Дзякаваць суседу
Заведующий кафедрой Загадчык кафедры
Два раза в неделю Два разы на тыдзень
Говорить о погоде Гаварыць пра надвор’е
Жениться на Тане Ажаніцца з Таняю
Быстрее всех Хутчэй за ўсіх
Шутить над другом Жартаваць з сябра

ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛ1 МАЎЛЕННЯ

1. Паняцце функцыянальнага стылю.

Стыль — гэта сукупнасць моўных сродкаў, ужыванне якіх залежыць ад характару, мэт і зместу выказвання. Cтылістыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае ўжыванне разнастайных моўных сродкаў у адпаведнасці з мэтай і зместам выказвання. Стылістыка вучыць умеламу і адпаведнаму выкарыстанню такіх рэсурсаў мовы, як тэрміны, прафесіяналізмы, жарганізмы, варыянтныя формы слоў і словазлучэнняў і інш.

Адным з напрамкаў сучаснай стылістыкі з’яўляецца вывучэнне функцыянальнай стылістыкі (інакш стылістыкі маўлення), дзе даследуюцца заканамернасці ўжывання моўных сродкаў у розных сферах зносін. Прадмет вывучэння функцыянальнай стылістыкі — стылі мовы.

У стылістыцы беларускай мовы традыцыйна вылучаюць наступныя стылі:

 

 
 

 


кніжныя 1) афіцыйна-справавы; 2) навуковы; 3) публіцыстычны; 4) мастацкі  
гутарковы

 

Сістэма функцыянальных стыляў сучаснай беларускай мовы можа быць прадстаўлена наступным чынам:

 

Стылі (падстылі) Сфера выкарыстання Мэты зносін (функцыі) Асноўныя стылявыя рысы Асноўныя жанры (віды тэкстаў)
Гутарковы (–гутаркова-бытавы; –гутаркова-афіцыйны) Сямейныя, бытавыя і сяброўскія моўныя зносіны Абмен думкамі, разнастайнай інфармацыяй пераважна ў вуснай форме Жывое, натуральнае маўленне; эмацыянальнасць і экспрэсія; ацэначнасць, адсутнасць строгай лагічнасці і паслядоўнасці Гутаркі (дыялогі і палілогі), інтымныя запіскі і лісты, ліставанне ўвогуле
Афіцыйна-справавы (–канцылярскі; –заканадаўчы; –дыпламатычны) Афіцыйныя дакументы, справаводства, юрыдычная і дыпламатычная сферы Інфармацыйная, агітацыйная, рэгуляванне афіцыйных зносін Аб’ектыўнасць, афіцыйнасць, строгая дакладнасць, стандартнасць і «сухасць» маўлення Законы, дагаворы, загады, службовыя паперы (заявы, даведкі, распіскі, пратаколы, справаздачы і г.д.)
Навуковы (–уласна-навуковы; –навучальны; –навукова-папулярны) Навука і тэхніка, навучальны працэс, слоўнікі Інфармацыя пра дасягненні ў навуцы і тэхніцы, прапаганда іх, тлумачэнне з’яў і інш. Доказнасць, лагічнасць, дакладнасць, абстрактнасць мыслення і маўлення Манаграфіі, падручнікі, навучальныя дапаможнікі, артыкулы, лекцыі, рэфераты, даклады, курсавыя працы, дыспуты і інш.
Публіцыстычны (–газетна-публіцыстычны; –радыё- і тэлежурналісцкі; –аратарскі) Грамадскае і палітычнае жыццё, прэса і перыёдыка Інфармацыя пра палітыку і грамадскае жыццё, уздзеянне СМІ разам з жывым словам на свядомасць і пачуцці грамадзян Заклікавасць і палымянасць выступленняў, агітацыя і прапаганда палітыкі ўрада, даходлівасць і эмацыянальнасць маўлення Выступленні на сходах і мітынгах, газетныя і часопісныя артыкулы, інтэрв’ю, рэпартажы, фельетоны, памфлеты, нарысы, эсэ і інш.
Мастацкі (–паэзія; –проза; –драматургія) Мастацкая літаратура, тэатр, паэтычныя віншаванні Эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чалавека Мастацкая вобразнасць, эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, аўтарская індывідуальнасць Быліны, вершы, паэмы, апавяданні, аповесці, раманы, трагікамедыі, драмы і інш.

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-01-27; просмотров: 421; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.133.144.197 (0.004 с.)