Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Тэма 23: бсср у другой палове 1950-х – 1980-я гг.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
1. Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. Развіццё прамысловасці. Сельская гаспадарка. Сацыяльнае развіццё. 3. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. 4. Перабудова ў БССР (1985-1991 гг.). 23.1. Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. У грамадска-палітычным жыцці БССР, як і ў цэлым у СССР, у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. назіраецца працэс паступовага змякчэння таталітарнага рэжыму, яго эвалюцыі ў бок аўтарытарызму. Пачатак дадзенага працэсу супадае па часе са смерцю І. Сталіна ў 1953 г. У выніку ўнутрыпартыйнай барацьбы вярхоўная ўлада апынулася ў руках новага генеральнага сакратара ЦК КПСС Мікіты Хрушчова (1953-1964). Перыяд яго праўлення атрымаў у гісторыі назву “ хрушчоўская адліга ”. Ключавой падзеяй дадзенага перыяду з’яўлялася правядзенне ХХ з’езду КПСС у лютым 1956 г., на якім была прынята пастанова, што змяшчала ў сабе вострую крытыку культу асобы І. Сталіна, асуджэнне рэпрэсій. Разам з тым асновы існуючага ў СССР грамадскага ладу, закладзеныя ў перыяд сталінізму, прызнаваліся адпавядаючымі “прынцыпам сацыялізму”; лічылася неабходным удасканаліць гэты лад шляхам пераадолення “памылак” сталінізму. Падчас “хрушчоўскай адлігі” былі праведзены наступныя пераўтварэнні ў грамадска-палітычным жыцці: 1) Частковая рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій (у БССР рэабілітавана каля 30 тыс. чалавек). 2) Усеагульная амністыя палітычных зняволеных, ліквідацыя ГУЛАГа, пазасудовых карных органаў, спыненне масавых рэпрэсій. 3) Пашырэнне правоў саюзных рэспублік: з 1957 г. уводзілася самастойнасць рэспубліканскіх органаў улады ў сферы прыняцця прававых кодэксаў; у падпарадкаванне рэспубліканскіх міністэрстваў і ведамстваў пераходзілі многія прадпрыемствы і арганізацыі, якія раней падначальваліся саюзным уладам. У 1956 г. упершыню першым сакратаром ЦК КПБ стаў беларус К. Мазураў (1956 – 1965). 4) Некаторае пашырэнне правоў Саветаў: ім перадаваліся правы накіравання фінансавых сродкаў на жыллёвае будаўніцтва, камунальную гаспадарку, сацыяльную сферу за кошт звышпланавых накапленняў прадпрыемстваў. У Саветах з’явіліся камісіі па народнай адукацыі, культурна-асветніцкай працы, ахове здароўя, сацыяльнаму забеспячэнню, жыллёваму будаўніцтву. Аднак выбары ў Саветы па-ранейшаму мелі фармальны, безальтэрнатыўны характар. 5) Некаторае пашырэнне правоў прафсаюзаў: на буйных і сярэдніх прадпрыемствах вытворчыя нарады пераўтвараліся ў пастаянна дзеючыя пад кантролем прафсаюзаў; прафсаюзы сталі ўдзельнічаць у размеркаванні жылля, пуцёвак. 6) Скарачэнне бюракратычнага апарату; абмежаванне права на займанне вышэйшых партыйных пасад трыма тэрмінамі). 7) Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 1962 г., у выніку якой ў БССР была падзелена на 6 абласцей: Мінскую, Брэсцкую, Віцебскую, Гомельскую, Гродзенскую, Магілёўскую. Пасля ХХІІ з’езду КПСС (1962) у якасці афіцыйнай праграмы партыі быў абвешчаны курс на пабудову камунізму ў СССР да 1980 г. У выніку дзяржаўнага перавароту 1964 г. М. Хрушчоў быў адхілены ад улады. Генеральным сакратаром ЦК КПСС замест яго стаў Леанід Брэжнеў (1964 – 1982). Пасля яго смерці дадзеную пасаду займалі Юрый Андропаў (1982 – 1984) і Канстанцін Чарненка (1984 – 1985). У БССР у гэты час пасаду першага сакратара ЦК КПБ займалі П. Машэраў (1965 – 1980), Ц. Кісялёў (1980 – 1983), М. Слюнькоў (1983 – 1987). У цэлым грамадска-палітычнае жыццё другой паловы 1960-х – першай паловы 1980-х гг. працягвала традыцыі “хрушчоўскай адлігі”. У той жа час былі адменены некаторыя рэформы папярэдняга перыяду: зняты абмежаванні на права займання вышэйшых партыйных пасад; замаруджаны працэс рэабілітацыі ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Галоўным накірункам дзейнасці ўлады з’яўлялася захаванне палітычнай стабільнасці. У 1977 г. была прынята новая Канстытуцыя СССР, а ў 1978 г. Канстытуцыя БССР. У параўнанні з папярэднімі канстытуцыямі ў іх падкрэслівалася асаблівая кіруючая роля КПСС-КПБ у грамадска-палітычным жыцці. У афіцыйнай ідэалогіі ў гэты час адбываецца пераход ад лозунгаў аб пабудове камунізму да канцэпцыі “ развітога сацыялізму ”, якая падкрэслівала дасягненні савецкага ладу. У межах дадзенай канцэпцыі развівалася таксама ідэя аб фарміраванні ў межах СССР новай супольнасці – савецкага народа, які падмяняў сабой паступова ранейшыя нацыі. Дадзеная ідэя выступала абгрунтаваннем праводзімай у БССР палітыкі русіфікацыі. Другая палова 1970-х – першая палова 1980-х гг. увайшлі ў гісторыю пад назвай “ эпоха застою ”, знешняй рысай якога стала канцэнтрацыя вышэйшай дзяржаўнай улады ў СССР у руках групы састарэлых партыйных лідэраў. Адметнымі рысамі гэтага перыяду з’яўляліся: - істотнае разрастанне партыйна-дзяржаўнага бюракратычнага апарату, карупцыі і пратэкцыянізму ў межах апарату; - штучны рост шэрагаў партыі (колькасць членаў КПБ павялічылася за 1965 – 1986 гг. з 319 тыс. да 668 тыс. чалавек); - узмацненне фармалізму ў працы партыйна-дзяржаўнага апарату; - шырокая прапаганда з дапамогай СМІ “дасягненняў савецкага ладу”, стварэнне ў пэўнай ступені культу кіраўнікоў партыі, асабліва Л. Брэжнева. На працягу другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. спыніліся масавыя рэпрэсіі. У той жа час забаранялася дзейнасць любых палітычных і грамадскіх арганізацый, ініцыятыў, правядзенне сходаў, акрамя афіцыйных; захоўваўся жорсткі цэнзурны кантроль за ўсімі сродкамі масавай інфармацыі; працягвалася дыскрымінацыя правоў рэлігійных арганізацый і вернікаў; абмяжоўваліся магчымасці выезду за мяжу. У дадзеных умовах прадугледжвалася крымінальная адказнасць за праявы іншадумства; шырокія маштабы прыняў кантроль з боку органаў дзяржбяспекі. У той жа час маштабы і ступень палітычных рэпрэсій істотна зменшыліся ў параўнанні з перыядам сталінізму. За антысавецкую дзейнасць у БССР у 1953 – 1985 гг. асуджана ўсяго 137 чалавек. Сталінскія рэпрэсіі ў дачыненні нацыянальнай інтэлектуальнай эліты, хуткая ўрбанізацыя ў пасляваенны перыяд і нізкі статус беларускай мовы стварылі сітуацыю слабой нацыянальнай самасвядомасці беларускага насельніцтва і кіраўніцтва БССР. Беларуская мова яшчэ больш звузіла сферу свайго ўжытку, што непакоіла нацыянальную інтэлігенцыю. У 1968 г. група студэнтаў філалагічнага факультэту БДУ накіравала ліст у ЦК КПБ з патрабаваннем аб выкладанні ў ВНУ на беларускай мове. Гэты ліст быў расцэнены як “нацыяналістычны”, і яго ініцыятараў А. Разанава і В. Яраца выключылі з ўніверсітэта. У 1972 г. беларускі пісьменнік І.Мележ накіраваў зварот да ЦК КПБ з просьбай паклапаціцца аб выданні нацыянальнай літаратуры. На гэты раз дзяржава задаволіла пажаданне пісьменнікаў – было створана выдавецтва “Мастацкая літаратура” для выдання кніг на беларускай мове. Аднак, калі ў красавіку 1974 г. на XXVI з’ездзе КПСС адбыўся разгром “нацыяналістаў”, у БССР таксама абвастрылася неабгрунтаваная крытыка дзеячоў культуры. Міжнародная палітыка БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. працягвала заставацца ў рэчышчы знешнепалітычнага курсу СССР. У той жа час магчымасці ўдзелу БССР у міжнароднай дзейнасці Савецкага Саюза пашыраліся дзякуючы адмаўленню савецкага кіраўніцтва з другой паловы 1950-х гг. ад палітыкі жорсткай ізаляванасці ад астатняга свету, абвяшчэнню прынцыпу мірнага суіснавання дзяржаў з супрацьлеглымі грамадскімі сістэмамі. Разам з тым “халодная вайна” працягвалася фактычна да сярэдзіны 1980-х гг. Калі ў канцы 1950-х гг. БССР была ўдзельніцай 54 міжнародных дагавораў, канвенцый і пагадненняў, то ў сярэдзіне 1980-х гг. – 168. У гэты прамежак часу яна прымала ўдзел у працы амаль 70 міжнародных арганізацый і іх органаў. Для падтрымання рэгулярных кантактаў з імі былі створаны пастаянныя прадстаўніцтвы БССР пры ААН у Нью-Йорку (1958), Еўрапейскім аддзяленні ААН у Жэневе (1962), пры ЮНЕСКА ў Парыжы (1962), пры міжнародных арганізацыях у Вене (1982). У 1974 – 1975 гг. БССР з’яўлялася непастаянным членам Савета Бяспекі. Рэспубліка пяць разоў выбіралася членам Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН. У 1972 г. у Мінску былі адчынены генеральныя консульствы Польшчы і ГДР, у 1990 г. – Балгарыі. БССР наведалі дэлегацыі, кіраўнікі розных краін, палітычныя і грамадскія дзеячы. Дэлегацыі БССР таксама выязджалі ў іншыя краіны. Пашыраліся грамадскія, эканамічныя, навуковыя, культурныя сувязі з замежнымі дзяжавамі. Шырокі размах набыў рух пабрацімскіх сувязяў паміж беларускімі гарадамі і гарадамі іншых дзяржаў. У той жа час саюзныя ўлады не ўзгаднялі з адпаведнымі рэспубліканскімі органамі свой знешнепалітычны курс, не інфармавалі аб плануемых ініцыятывах і прапановах у ААН і іншых міжнародных арганізацыях. Нават бягучыя пытанні адносін БССР з замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі вырашаліся саюзнымі органамі. Улады БССР падтрымалі ўсе міжнародныя акцыі СССР і інтэрвенцыі савецкіх войскаў у Венгрыю (1953 г.), Чэхаславакію (1968 г., К. Мазураў кіраваў арыштам чэшскага кіраўніцтва), Афганістане (1979 – 1989 гг.), беларусы прынялі актыўны ўдзел у баявых аперацыях. Такім чынам, на працягу другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. адбываўся працэс паступовай трансфармацыі таталітарнага палітычнага рэжыму ў БССР і СССР у аўтарытарна-бюракратычны. У гэты перыяд некалькі павялічваецца аўтаномія БССР у межах СССР у эканамічных пытаннях, пашыраецца яе міжнародная дзейнасць пры захаванні кантролю з боку саюзных органаў улады.
23.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. Сацыяльна-эканамічнае жыццё БССР другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. характарызуецца перш за ўсё хуткім працэсам індустрыялізацыі, у выніку якога БССР да сярэдзіны 1980-х гг. пераўтвараецца ў індустрыяльную рэспубліку. Разам з тым у адрозненне ад папярэдняга перыяду працэс індустрыялізацыі суправаджаецца павышэннем матэрыяльнага і сацыяльна-культурнага ўзроўню жыцця насельніцтва, рэалізацыяй прынцыпу сацыяльнай дзяржавы.
Развіццё прамысловасці. Індустрыяльнае будаўніцтва ў БССР у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. адбывалася шпаркімі тэмпамі. На 1986 г. у БССР налічвалася 1490 прамысловых прадпрыемстваў. Агульны аб’ём прадукцыі беларускай прамысловасці ў 1985 г. перавысіў узровень 1940 г. у 38 разоў. Карэнным чынам змянілася структура прамысловасці БССР. Асноўнымі яе галінамі сталі наступныя: - хімічная прамысловасць, вытворчасць мінеральных угнаенняў і хімічных валокнаў; буйнейшыя прадпрыемствы: калійныя камбінаты вытворчага аб’яднання “Беларуськалій” у Салігорску, азотна-тукавы завод “Азот” у Гродне, Магілёўскі камбінат “Хімвалакно”, Наваполацкі завод “Палімір”, Гомельскі хімічны завод, Светлагорскі завод штучнага валакна, Бабруйскі шынны завод, Лідскі лакафарбавы завод і інш.; - нафтахімічная прамысловасць; буйнейшыя прадпрыемствы: Наваполацкі і Мазырскі нафтаперапрацоўчыя заводы; у 1964 г. пачалася здабыча нафты ў раёне Рэчыцы; - машынабудаўнічая і металаапрацоўчая прамысловасць; буйнейшыя прадпрыемствы: Мінскі трактарны завод, Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі мотавелазавод, Мінскі завод аўтаматычыных ліній, Беларускі аўтамабільны завод у Жодзіне, Беларускі металургічны завод у Жлобіне, Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання “Гомсельмаш”; - электратэхнічная прамысловасць; буйнейшыя прадпрыемствы: завод “Вымяральнік” у Наваполацку, Мінскі завод тэлевізараў “Гарызонт”, электралямпавы завод у Брэсце. Таксама развіваліся і іншыя галіны прамысловасці: лёгкая, дрэваапрацоўчая, будаўнічых матэрыялаў, гадзіннікавая, харчовая, гарбарная і інш. У той жа час назіраліся дыспрапорцыі ў развіцці галін цяжкай прамысловасці і галін, якія забяспечвалі вытворчасць тавараў масавага спажывання. Так, за 1970–1985 гг. вытворчасць прадукцыі машынабудавання і металаапрацоўчай прамысловасці ўзрасла ў 5,4 раза, галін па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны – 1,9 раза. Захоўваўся пастаянны штогадовы рост аб’ёмаў прамысловай прадукцыі. У другой палове 1950-х – першай палове 1970-х гг. тэмпы росту вытворчасці складалі каля 10-12% штогод. Толькі з сярэдзіны 1970-х гг. назіраецца паступовае зніжэнне тэмпаў росту аб’ёмаў вытворчасці (у першай палове 1980-х гг. яны склалі 5,4% у год). Тэмпы росту аб’ёмаў вытворчасці і прадукцыйнасці працы ў БССР былі вышэйшымі, чым у цэлым у СССР. У другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. значна ўзмацнілася паліўна-энергетычная база прамысловасці БССР. Пабудаваны новыя магутныя электрастанцыі: Васілевіцкая ДРЭС, Лукомская ДРЭС, Бярозаўская ДРЭС і інш. У паліўным балансе прамысловай вытворчасці значна ўзрасла доля найбольш эканамічных відаў паліва – нафты і газа. У разглядаемы перыяд склалася спецыялізацыя БССР у сістэме агульнасаюзнага падзелу працы. Так, на 1976 г. удзельная вага БССР у агульнасаюзнай вытворчасці мінеральных угнаенняў складала 12,4%, у тым ліку калійных – 42,8%, хімічных валокнаў – 15,7%, трактароў – 15,4%, металарэзных станкоў – 14,1%, падшыпнікаў – 13,9%, гадзіннікаў – 12,6%, ільняных тканін – 10,7%, тэлевізараў – 7,6%, грузавых аўтамабіляў – 5,2%. За прамысловасцю БССР замацаваўся статус “зборачнага цэха” савецкай індустрыі. Спецыялізацыя прамысловасці БССР абумовіла інтэнсіфікацыю вытворчых сувязяў беларускіх прадпрыемстваў у межах СССР. У працэсе ўнутрысаюзнага пераразмеркавання БССР атрымлівала з Расіі, Украіны і іншых рэспублік СССР прамысловае абсталяванне, сталь, чугун, каштоўныя металы, бавоўну і г.д. Асабліва вялікай была залежнасць ад паставак энерганосьбітаў – нафты, газу, вугалю. Адбываўся рост і знешнеэканамічных сувязяў беларускіх прадпрыемстваў. Калі ў 1956 г. падобныя сувязі мелі звыш 100 прамысловых прадпрыемстваў, то ў 1985 г. – каля 300. На экспарт накіроўваліся перш за ўсё трактары, грузавыя аўтамабілі, камбайны, калійныя ўгнаенні. Імпартавалася галоўным чынам прамысловае абсталяванне. Асноўнымі знешнегандлёвымі партнёрамі выступалі краіны т.зв. “ сацыялістычнага лагеру ” (Польшча, ГДР, Чэхаславакія, Венгрыя, Румынія, Балгарыя). Аднак у цэлым знешнеэканамічная дзейнасць прамысловых прадпрыемстваў БССР развівалася даволі павольна. Гэта было абумоўлена тым, што дадзеная дзейнасць ажыццяўлялася і рэгламентавалася адпаведнымі саюзнымі ведамствамі, самі прадпрыемствы атрымлівалі нязначныя адлічэнні ад знешнегандлёвых аперацый. Развіццё прамысловасці і вытворчых сувязяў стымулявала таксама развіццё транспарту. Галоўнымі відамі транспарту заставаліся чыгуначны, аўтамабільны, водны і паветраны. Адбывалася тэхнічнае ўдасканаленне чыгуначнага транспарту: электрыфікацыя асноўнай чыгуначнай лініі Брэст – Масква і некаторых іншых участкаў, замена паравозаў цеплавозамі і электравозамі. Аб’ём чыгуначных перавозак за 1960 – 1985 гг. узрос амаль у 3 разы, пасажырскіх – у 4 разы. Імкліва развіваўся аўтамабільны транспарт: за перыяд 1960 – 1985 гг. агульны аб’ём перавозак узрос у 6 разоў. Істотна пашырыліся перавозкі пасажыраў аўтобусамі агульнага карыстання. На ўнутрыгарадскіх перавозках выкарыстоўваліся трамваі. З 1960 г. у Мінску, а затым і ў шэрагу іншых гарадоў з’явіліся тралейбусы; з 1984 г. у Мінску пачало дзейнічаць метро. Паступова пашыраліся перавозкі пасажыраў і грузаў паветраным транспартам; авіяцыя выкарыстоўвалася ў авіяхімічных работах у сельскай і лясной гаспадарцы. З 1960 г. у БССР з’яўляецца новы від транспарту – трубаправодны. Будуецца сетка газа- і нафтапровадаў, якія забяспечваюць адпаведнымі відамі паліва гарады і прадпрыемствы Беларусі, пастаўляюць сыравіну для нафтахімічных прадпрыемстваў, звязваюць радовішчы энерганосьбітаў СССР з краінамі Еўропы (“Дружба” і інш.). У найбольш эканамічна развітых краінах свету з сярэдзіны 20 ст. хутка развіваецца навукова-тэхнічная рэвалюцыя, г.зн. карэнная, якасная перабудова вытворчых сіл на аснове ператварэння навукі ў вядучы фактар развіцця вытворчасці. У развіцці навукова-тэхнічнай рэвалюцыі можна вылучыць некалькі напрамкаў: - комплексная аўтаматызацыя вытворчасці, а таксама кантролю і кіравання ёю; - адкрыццё і выкарыстанне новых відаў энергіі; - стварэнне і прымяненне новых матэрыялаў з загадзя вызначанымі ўласцівасцямі; - стварэнне і развіццё інфармацыйных тэхналогій (з 1980-х гг. гэты напрамак становіцца вядучым). Спецыфікай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў БССР, як і ў цэлым у СССР, з’яўлялася тое, што яна пачалася тады, калі яшчэ працягвалася індустрыялізацыя. У гэтым умовах ажыцяўляюцца крокі, накіраваныя на комплексную механізацыю і аўтаматызацыю прамысловай вытворчасці. З’явіліся станкі з лікавым праграмным кіраваннем, станкі-аўтаматы, робататэхніка, пачынаюць укараняцца электронна-вылічальныя машыны. Аднак у той жа час комплексная механізацыя і аўтаматызацыя ахоплівалі ўсяго 10-15% прадпрыемстваў БССР; удзельная вага ручной працы ў прамысловасці складала 35 – 40%, у будаўніцтве – 50–55%. Гэта прыводзіла да якаснага адставання прамысловай прадукцыі БССР і СССР у цэлым ад перадавых краін Захаду. Прычынамі такой сітуацыі з’яўляліся: - панаванне цэнтралізаванай камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання эканомікай, якая перашкаджала хуткаму ўкараненню тэхналагічных інавацый; - арыентацыя агульнасаюзнай эканомікі перадусім на атрыманне даходаў ад экспарту сыравіны (асабліва ў 1970-я гг. ва ўмовах значнага росту цэн на нафту і газ на сусветным рынку), у сувязі з чым недаацэньвалася значэнне тэхнічнай мадэрнізацыі прамысловасці; - недастатковае фінансаванне навукі (у 1958 г. доля асігнаванняў на навуку ў БССР складала толькі 2,2% нацыянальнага даходу), што не садзейнічала цеснаму ўзаемадзеянню навукі і вытворчасці. У другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. некалькі разоў праводзіліся рэформы, накіраваныя на ўдасканаленне дадзенай сістэмы. У 1957 г. была зроблена спроба пераходу ад галіновага да тэрытарыяльнага кіравання прамысловасцю. Былі скасаваны створаныя ў часы сталінізму большасць агульнасаюзных міністэрстваў, якія кіравалі асобнымі галінамі прамысловасці, а замест іх у буйных адміністрацыйных раёнах створаны саветы народнай гаспадаркі (саўнаргасы). У Беларусі быў утвораны Савет народнай гаспадаркі БССР. Гэта прывяло да павелічэння гаспадарчай самастойнасці БССР у межах СССР. Аднак разам з тым дзяржаўныя ведамствы працягвалі дробязна кантраляваць працэс вытворчасці і размеркавання прамысловай прадукцыі. Такая празмерная цэнтралізацыя прывяла да пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў 1962-1965 гг., што адлюстравалася ў зніжэнні тэмпаў росту прамысловай прадукцыі, рэнтабельнасці прадпрыемтваў, росце цэн на тавары масавага ўжытку. Дадзеная сітуацыя ў значнай ступені абумовіла адхіленне ад улады М. Хрушчова. Новае палітычнае кіраўніцтва пачало ажыццяўленне эканамічнай рэформы 1965 г., якая атрымала назву касыгінскай (ад імя старшыні міністраў СССР А. Касыгіна). Яна прадугледжвала наступныя мерапрыемствы: - змена сістэмы планавання ў прамысловасці: калі раней прамысловыя прадпрыемствы былі абавязаны выконваць звыш 100 вызначаных дзяржаўнымі ўстановамі планавых паказчыкаў, то ў выніку рэформы толькі 8 (у першую чаргу аб’ём рэалізаванай прадукцыі), а астатнія паказчыкі прадпрыемствы маглі планаваць самастойна; - увядзенне гаспадарчага разліку: прадпрыемствам дазвалялася права свабодна распараджацца часткай прыбытку, ствараць грашовыя фонды для развіцця вытворчасці, матэрыяльнага заахвочвання і сацыяльнай сферы; - змены ў арганізацыі кіравання прамысловасцю: былі ліквідаваны саўнаргасы і адноўлены агульнасаюзныя міністэрствы па галінах прамысловасці. Касыгінская эканамічная рэформа пашырыла гаспадарчую самастойнасць прамысловых прадпрыемстваў. Яна прывяла да значнага павелічэння тэмпаў росту аб’ёмаў прамысловай прадукцыі ў другой палове 1960-х – першай палове 1970-х гг. Аднак да сярэдзіны 1970-х гг. у ажыццяўленне рэформы былі ўведзены шматлікія карэкціроўкі, у выніку якіх адбыўся ў пэўнай ступені зварот да дарэформеннай звышцэнтралізаванай сістэмы кіравання эканомікай. У выніку з канца 1970-х гг. назіраецца прыкметнае зніжэнне тэмпаў росту аб’ёмаў прамысловай вытворчасці. Сельская гаспадарка У другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. назіраюцца значныя зрухі ў развіцці сельскай гаспадаркі БССР. Пасля смерці І. Сталіна ў 1953 г. партыйна-дзяржаўныя ўлады прынялі курс на збалансаванае развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі. У 1950-я гг. былі праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на падняцце ўзроўню сельскай гаспадаркі: - павелічэнне капіталаўкладанняў у сельскую гаспадарку; - павышэнне закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадцкцыю ў 2-5 разоў; - зніжэнне абавязковых паставак селькагаспадарчай прадукцыі з боку калгасаў; адмена абавязковых паставак і грашовага падатку з асабістых гаспадарак калгаснікаў; - ліквідацыя машынна-трактарных станцый і перадача сельскагаспадарчай тэхнікі калгасам; - паляпшэнне матэрыяльнага і юрыдычнага становішча калгаснікаў: у 1956 г. уведзена абавязковая заработная плата ў калгасах; з 1956 г. калгаснікам пачалі выдаваць пашпарты. Дадзеныя мерапрыемствы прывялі да станоўчых зрухаў у сельскай гаспадарцы: у1960 г. валавы збор збожжа ў БССР павялічыўся ў параўнанні з 1953 г. на 47%, вытворчасць мяса-малочнай прадукцыі – на 70%, вырасла ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур, узрасла колькасць сельскагаспадарчай тэхнікі. Аднак у першай палове 1960-х гг. назіралася запавольванне тэмпаў росту аб’ёмаў сельскагаспадарчай вытворчасці; па асобных сектарах вытворчасці нават адбывался зніжэнне аб’ёмаў. Гэта было выклікана шэрагам фактараў: - зніжэнне цэн на харчовую сыравіну на сусветным рынку; - празмерная цэнтралізацыя кіравання сельскай гаспадаркай; - валюнтарызм ў аграрнай палітыцы М. Хрушчова (канцэнтрацыя на асваенні цалінных зямель у Казахстане, Сібіры, Паволжы і на Алтаі пры недастатковай увазе да развіцця традыцыйных збожжавых рэгіёнаў, насаджэнне вырошчвання кукурузы амаль па ўсёй тэрыторыі СССР); - увядзенне абежаванняў на ўтрыманне хатняй жывёлы ў падсобных асабістых гаспадарках. У адпаведнасці з эканамічнай рэформай 1965 г. быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на паскарэнне развіцця аграрнага сектара: - змена сістэмы нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі: увядзенне цвёрдага нязменнага плана нарыхтовак на пяць гадоў наперад для кожнага калгаса, саўгаса, раёна, вобласці, рэспублікі (раней планы даводзіліся толькі на адзін год, на працягу якога не аднойчы павышаліся); - павышэнне закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю ў 1,5-2 разы; - зняцце абмежаванняў на ўтрыманне хатняй жывёлы ў падсобных асабістых гаспадарках; - умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы калгасаў і саўгасаў: пастаўка вялікай колькасці тэхнікі, спісанне часткі даўгоў; - дзяржаўныя капіталаўкладанні ў меліярацыю, вапнаванне кіслых глеб, паляпшэнне лугоў і пашаў; - змяншэнне рэгламентацыі гаспадарчай дзейнасці калгасаў з боку партыйна-дзяржаўных органаў; - увядзенне гарантаванай грашовай аплаты працы калгаснікаў, пенсійнага і сацыяльнага забеспячэння, прафсаюзаў. Праведзеныя мерапрыемствы мелі наступныя вынікі: 1) Інтэнсіфікацыя аграрнай вытворчасці: На працягу 1965 – 1985 гг. аб’ём валавой сельскагаспадарчай прадукцыі ўзрос у 1,6 раза, значна павялічылася ўраджайнасць. Пры гэтым сярэднегадовыя тэмпы росту сельскагаспадарчай вытворчасці складалі 11-14% (у той час як у СССР у цэлым 6-13%). 2) Тэхнічная мадэрнізацыя: на працягу 1955-1985 гг. колькасць трактароў у калгасах узрасла з 21 тыс. да 131 тыс., грузавых аўтамабіляў – з 16,5 тыс. да 88 тыс., збожжаўборачных камбайнаў – з 8 да 35 тыс.; з’явіліся камбайны на ўборцы бульбы, буракоў, ільну, траў, сельскагаспадарчая авіяцыя і г.д. 3) Электрыфікацыя сельскай гаспадаркі і вёсак: на пачатку 1980-х гг. механічныя рухавікі забяспечвалі 99% энергетычных магутнасцей. 4) Хімізацыя сельскай гаспадаркі: колькасць выкарыстаных мінеральных угнаенняў павялічылася за 1960 – 1985 гг. з 952 тыс. да 7,3 млн. тон. 5) Меліярацыя забалочаных глеб: асушана каля 30% агульнай плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў. 6) Паглыбленне спецыялізацыі сельскай гаспадаркі БССР на такіх галінах як малочная і мясная жывёлагадоўля, вытворчасць бульбы, ільну і цукровых буракоў. 7) Узрастанне колькасці кваліфікаваных кадраў у сельскай гаспадарцы: на працягу 1960 – 1980 гг. з 14,8 тыс. да 88 тыс. Аднак ва ўмовах хуткага дэмаграфічнага росту павелічэнне прадукцыі сельскай гаспадаркі ў разліку на душу насельніцтва было нязначным; узровень вытворчасці значна саступаў стандартам эканамічна развітых краін. Да таго звесткі афіцыйнай статыстыкі часта завышаліся; у перыяд “застою” у сельскай гаспадарцы распаўсюдзіліся прыпіскі, крадзяжы, страты пры транспарціроўцы, перапрацоўцы і захоўванні прадукцыі. У выніку сельская гаспадарка краіны была не ў стане цалкам забяспечыць патрэбы насельніцтва ў харчаванні; у другой палове 1970-х – першай палове 1980-х гг. значна павялічыўся імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі. Сацыяльнае развіццё. Індустрыялізацыя і значны эканамічны рост прывялі да істотных змен у сацыяльнай структуры грамадства. Хуткімі тэмпамі ажыццяўлялася урбанізацыя. За 1960 – 1985 гг. удзельная вага гарадскога насельніцтва БССР павялічылася з 32% да 62%. Характэрнай з’явай у дынаміцы сацыяльнай структуры грамадства выступае хуткі рост рабочага класа і служачых. Удзельная вага рабочых сярод занятага насельніцтва за 1960 – 1985 гг. павялічылася з 45% да 60%, служачых – з 14,6% да 25,4%. У той жа час удзельная вага калгаснікаў зменшылася за гэты перыяд з 40,4% да 14,6%. Разам з тым павялічваецца грамадскае значэнне партыйна-дзяржаўнай бюракратыі (наменклатуры). Толькі за 1970 – 1987 гг. колькасць партыйна-дзяржаўнага апарату ўзрасла з 435 тыс. да 695 тыс. чалавек; расходы на яго ўтрыманне за 1960 – 1985 гг. павялічыліся ў 3 разы. Абапіраючыся на ўладныя паўнамоцтвы, бюракратычная эліта пашырала свае прывілеі ў сферы медыцынскага, жыллёва-камунальнага абслугоўвання, матэрыяльнага забеспячэння і г.д. На працягу другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. эканамічны ўздым суправаджаўся павышэннем матэрыяльнага ўзроўню жыцця насельніцтва. У перыяд “хрушчоўскай адлігі” быў прыняты шэраг заканадаўчых актаў, накіраваных на аслабленне эксплуатацыі працоўных: - скасаванне крымінальнай адказнасці за парушэнні працоўнай дысцыпліны і абмежаванняў на свабодную змены месца працы (1956); - пераход на 5-дзённы працоўны тыдзень (1957); - устанаўленне мінімальных памераў пенсій (1956); - адмена абавязковых аблігацыйных займаў (1957); - зніжэнне падаткаў з насельніцтва. Паляпшэнне матэрыяльнага становішча насельніцтва адлюстроўваюць наступныя з’явы: 1) Павышэнне рэальных даходаў насельніцтва за 1960 – 1985 гг. у 3 разы. Пры гэтым характэрнай выступае тэндэнцыя да ўраўнавання даходаў розных сацыяльных груп працоўных (так, калі ў 1970 г. заработная плата калгаснікаў складала 53% ад заробкаў рабочых і служачых, то ў 1985 г. – 89%). Разам з тым сярэдні ўзровень даходаў насельніцтва БССР быў ніжэйшы ў параўнанні з агульнасавецкім (91% на 1985 г.). 2) Фарміраванне сістэмы гарантаванага пенсійнага забеспячэння: з 1967 г. пенсійнае забеспячэнне стала ўсеагульным. 3) Рост грамадскіх фондаў спажывання: дзяржава аплочвала 2/3 выдаткаў грамадзян на жыллё, выплату пенсій, адукацыю, медыцынскае абслугоўванне, культурную сферу і г.д. 4) Рост жыллёва-камунальнага будаўніцтва: за 1956 – 1985 гг. у БССР пабудавана 120 млн. м² жылля. 5) Развіццё сістэмы сувязі: рост прадпрыемстваў пошты, тэлеграфа і тэлефона, значнае павелічэнне колькасці персанальных тэлефонных апаратаў, масавае з’яўленне ў быту радыёпрыёмнікаў і тэлевізараў. 6) Развіццё сістэмы аховы здароўя. Ужо ў сярэдзіне 1960-х гг. працягласць жыцця ў БССР складала 73 гады, значна знізілася смяротнасць, павялічыўся прырост насельніцтва. Паляпшэнне матэрыяльнага становішча насельніцтва, высокі ўзровень рэгулявання дзяржавай сацыяльнага развіцця дазваляюць сцвярджаць пра фарміраванне ў БССР мадэлі “ сацыяльнай дзяржавы ”. Яе ажыццяўленне прывяло да істотнага змяншэння сацыяльнай напружанасці ў грамадстве. У той жа час узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва ў БССР, як і ў цэлым у СССР, быў ніжэйшы ў параўнанні з развітымі краінамі Захаду. Сітуацыя “застою” ў эканоміцы На мяжы 1970-1980-х гг. у эканоміцы БССР, як і СССР у цэлым, назіраецца ўзрастанне праблем, што прыводзіць да сітуацыі “ застою ”. Яна характарызавалася наступнымі рысамі: - зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту (у СССР у цэлым у першай палове 1980-х гг. ён склаў 3,6%, у БССР – 5% у год); - рост цэн на тавары і паслугі; - рост дэфіцыту прадметаў масавага спажывання. У гэтых умовах адбывалася замаруджванне росту рэальных даходаў насельніцтва, распаўсюдзіліся крадзяжы, карупцыя, схаванае беспрацоўе, “ценявая эканоміка”. Рост прывілеяў партыйна-дзяржаўнай бюракратыі ў дадзеных умовах прыводзіў да нарастання сацыяльнай напружанасці. Асноўныя прычыны ўзнікнення “застою” ў эканоміцы: - узрастанне неканкурэнтаздольнасці прадукцыі савецкай вытворчасці на сусветным рынку ва ўмовах маруднага засваення дасягненняў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі; - вялікія выдаткі на развіццё ваенна-прамысловага комплексу, “гонка ўзбраенняў” ва ўмовах “халоднай вайны”; - значнае падзенне цэн на нафту і газ на сусветным рынку ў першай палове 1980-х гг. Вынікі Такім чынам, на працягу другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. Беларусь ператварылася ў індустрыяльна-аграрную рэспубліку. Завяршылася індустрыялізацыя, пачалося выкарыстанне ў вытворчасці дасягненняў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Эканамічны рост суправаджаўся павышэннем матэрыяльнага ўзроўню жыцця насельніцтва. Разам з тым да сярэдзіны 1980-х гг. стала заўважным нарастанне эканамічных цяжкасцяў, што было выклікана вычарпаннем рэсурсаў камандна-адміністрацыйнай сістэмы для забеспячэння стабільнага эканамічнага росту. 23.3. Адукацыя, навука, культура ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. Развіццё духоўнай сферы беларускага грамадства ў разглядаемы перыяд вызначаецца наступнымі рысамі: - прыстасаванне да ўмоў індустрыяльнага грамадства; - падпарадкаванне афіцыйнай партыйна-дзяржаўнай ідэалогіі; - паслабленне рэпрэсіўнасці з боку дзяржавы; - русіфікацыя адукацыі і культуры. Ва ўмовах хуткай мадэрнізацыі грамадства адбываюцца істотныя зрухі ў сферы адукацыі. У галіне агульнаадукацыйнай школы была праведзена рэформа, у адпаведнасці з якой базавыя сямігадовыя школы пераўтвараліся ў васьмігадовыя, а сярэднія – у адзінаццацігадовыя (з 1964 г. дзесяцігадовыя) з вытворчым навучаннем. Базавая агульная адукацыя з’яўлялася абавязковай. Масавы характар стала набываць атрыманне сярэдняй адукацыі: калі ў 1956 – 1960 гг. сярэднюю адукацыю штогод атрымлівала каля 69 тыс. чалавек, то ў 1981 – 1985 гг. – 169 тыс. Адметнымі рысамі ў развіцці агульнаадукацыйнай школы ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. з’яўляліся: - умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы школ; - павышэнне прафесійнага ўзроўню настаўніцкіх кадраў: удзельная вага настаўнікаў з вышэйшай адукацыяй павялічылася за 1958 – 1985 гг. з 22% да 81,4%; - станаўленне сістэмы політэхнічнага навучання на базе цеснага спалучэння ў вывучэнні школьных прадметаў і асноў сучаснай вытворчасці. У прафесійна-тэхнічнай адукацыі стваралася адзіная сістэма прафесійна-тэхнічных вучылішчаў (ПТВ). У 1970-я гг. ПТВ пераходзяць да падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых з сярэдняй адукацыяй. У 1985 г. у БССР дзейнічала 233 ПТВ з 151 тыс. навучэнцаў. Істотна ўзрасла ў разглядаемы перыяд колькасць устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі: за 1960 – 1985 гг. – з 102 да 139, а колькасць навучэнцаў у іх – з 62,6 тыс. да 160,4 тыс. чалавек. Развівалася таксама сістэма вышэйшай адукацыі. У 1985 г. у 33 вышэйшых навучальных установах БССР навучалася 182 тыс. студэнтаў. Колькасць выпускнікоў ВНУ павялічылася з 10 тыс. у 1960 г. да 31 тыс. у 1985 г. Па гэтым паказчыку ў разліку на душу насельніцтва рэспубліка займала адно з першых месц у Еўропе. Практычным вынікам развіцця адукацыі ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. стаў значны рост адукацыйнага ўзроўню насельніцтва. За 1959 – 1985 гг. удзельнага вага асоб, якія мелі вышэйшую і сярэднюю адукацыю ў структуры насельніцтва павялічылася з 30% да 66%. У той жа час меліся і пэўныя негатыўныя тэндэнцыі ў развіцці адукацыі: - фармалізм у арганізацыі працэсу навучання; - недастатковае фінансаванне адукацыйнай сістэмы; - русіфікацыя адукацыі: у БССР не было ніводнай сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай навучальнай установы з беларускай мовай навучання; у сярэдзіне 1980-х гг. усяго каля 23% школ працавалі на беларускай мове (амаль усе ў сельскай мясцовасці). Значныя зрухі ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. адбываюцца ў сферы навукі. Колькасць навуковых устаноў у БССР за 1956 – 1985 гг. вырасла з 76 да 167. Вядучая роля сярод іх належала навукова-даследчым інстытутам Акадэміі навук БССР. Значна павялічылася колькасць навуковых кадраў: лік навуковых работнікаў у БССР за 1956 – 1985 гг. узрос з 4,4 тыс. да 42,4 тыс. чалавек, з іх кандыдатаў навук – з 1,6 тыс. да 13,1 тыс., дактароў навук – са 134 да 1011 чалавек. Станоўчую ролю ў развіцці навукі адыграла спыненне масавых рэпрэсій і рэабілітацыя многіх рэпрэсіраваных у гады сталінізму навукоўцаў. Ва ўмовах хуткай індустрыялізацыі, а таксама пачатку навукова-тэхнічнай рэвалюцыі асаблівае значэнне набылі прыродазнаўчыя і тэхнічныя навукі. Найбольшыя дасягненні меліся ў наступных галінах навукі: - матэматычныя навукі (тэорыя лікаў, алгебра, тэорыя інтэгральных ураўненняў, вылічальная матэматыка і г.д.); - фізічныя навукі (фізіка элементарных часціц, спектраскапія, люмінісцэнцыя, квантавая электроніка, фізіка плазмы, цвёрдага цела, магнітных з’яў, паўправаднікоў, дыэлектрыкаў і г.д.); - хімічныя навукі (хімія прыродных і высокамалекулярных злучэнняў, калоідная і аналітычна хімія); - парашковая металургія; - тэхнічная кібернетыка; - геалогія; - біялогія; - сельскагаспадарчыя навукі. Развіццё навукі ва ўмовах навукова-тэхнічнай рэвалюцыі прыводзіла да ўсталявання цесных сувязяў паміж навукай і вытворчасцю. Да канца 1980-х гг. на прамысловых прадпрыемствах Беларусі налічвалася каля 2 тыс. навуковых лабараторый, у якіх працавала амаль 20 тыс. чалавек. Развіццю інтэграцыі навукі з вытворчасцю спрыяла стварэнне навукова-вытворчых аб’яднанняў. У 1974 г. упершыню ў СССР узнікла аб’яднанне “МАЗ-БПІ”, куды ўвайшлі БелАЗ, МАЗ, Беларускі політэхнічны інстытут. Аднак у цэлым укараненне дасягненняў навукі ў вытворчым працэсе адбывалася павольна. Гэта тлумачылася наступнымі фактарамі: - адсутнасць эканамічных стымулаў з боку прадпрыемстваў і арганізацый ва ўвядзенні новых распрацовак навукоўцаў; - неэфектыўная сістэма ўкаранення навуковых распрацовак у вытворчасці; - недастатковае фінансаванне навуковых даследаванняў. Атрымалі сваё развіццё ў разглядаемы перыяд сацыяльна-гуманітарныя навукі, у першую чаргу філалогія, літаратуразнаўства, гісторыя, філасофія. Аднак яны ў большай ступені былі падпарадкаваны ідэалагічнаму кантролю з боку партыйна-дзяржаўных органаў улады. У мастацкай культуры захоўваецца панаванне “сацыялістычнага рэалізму”, партыйна-дзяржаўная цэнзура. Разам з тым назіраецца спалучэнне “сацыялістычнага рэалізму” з элементамі іншых мастацкіх накірункаў і стыляў. Спыніліся масавыя рэпрэіі супраць дзеячоў мастацкай культуры, вярнуліся да працы многія рэпрэсір
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-16; просмотров: 1799; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 13.58.203.255 (0.016 с.) |