Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Навуковая і літаратурна-крытычная дзейнасць У. Самойлы.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Публіцыст, філосаф-эстэтык, даследчык беларускай, рускай і інш. літаратур, паэт, празаік, актыўны ўдзельнік беларускага культурна-грамадскага руху пачатку 20 ст. Уладзімір Іванавіч Самойла нарадзіўся 17(29).01.1878 г. у Мінску ў сям'і настаўніка- інтэлігента Івана Іванавіча Самойлы, які працаваў дырэктарам Мінскага рэальнага вучылішча, быў кіраўніком Таварыства прыгожых мастацтваў у Мінску. Пасля заканчэння гімназіі У. Самойла вучыўся ў Маскоўскім і Пецярбургскім універсітэтах. У апошнім наведваў заняткі на некалькіх факультэтах: філасофскім, хімічным, медыцынскім, а затым і гісторыка-філалагічным. Авалодаў сям'ю мовамі, займаўся маляваннем. Закончыў Пецярбургскі ўніверсітэт у 1916 г. На пецярбургскі перыяд прыпадае час станаўлення сувязяў У. Самойлы з беларускім культурна-грамадскім рухам. Асабістыя кантакты з многімі прадстаўнікамі беларускай творчай інтэлігенцыі спрыялі росту яго нацыянальнай самасвядомасці. Праз мінскую газету «Голос провинции» (22.12.1906) ён шчыра вітаў заснаванне ў Пецярбургу кнігавыдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца», падкрэсліваючы яе вялікія перспектывы ў справе беларускага нацыянальнага адраджэння. У. Самойла адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мінчук» (1906), якое ў канцы 1907 г. рыхтавала да друку купалаўскую «Жалейку». З 1918 г. жыў у Вільні, працаваў выкладчыкам у розных навучальных установах, актыўна супрацоўнічаў з беларускімі, польскімі, рускімі і нямецкімі перыядычнымі выданнямі. Пасля разгрому «Беларусісай сялянска-рабочай грамады» У. Самойла паступова адыходзіць ад актыўнага палітычнага жыцця. На пачатку 1930-х гг. працуе бібліятэкарам Віленскага беларускага музея. Доўгія гады быў у прыяцельскіх адносінах з заходнебеларускімі культурна-грамадскімі дзеячамі Р. Шырмай, А. Луцкевічам, А. Някандам-Трэпкам. Пасля вызвалення Вільні, у кастрычніку 1939 г. У. Самойла быў арыштаваны органамі НКУС. Далейшы яго лёс невядомы. Паводле звестак польскай даследчыцы А. Бергман, сядзеў у турмах Вільні, Лукішках, Беластоку, Вілейцы. Відаць, расстраляны войскамі НКУС на пачатку вайны. У. Самойла пакінуў вялікую спадчыну, якая не поўнасцю вядомая (асабліва гэта датычыцца публікацый у рускай і нямецкай перыёдыцы). Першыя літаратуразнаўчыя артыкулы датуюцца прыкладна 1908 г.. У. Самойла адыграў значную ролю ў творчым стаўленні Я. Купалы, падтрымліваючы яго ў друку, заклікаючы да настойлівай працы над сваім талентам. Праз Самойлу Я. Купала пазнаёміўся з нелегальнай рэвалюцыйнай літаратурай, надрукаванай па-беларуску (у пераважнай большасці адозвамі і пракламацыямі БСГ). У мінскай газеце «Северо-Западный край», будучы яе супрацоўнікам, У. Самойла змясціў Купалаўскі верш «Мужык» (15.05.1905), які стаў для Я. Купалы паэтычным дэбютам у друку. Адзін з першых рэцэнзентаў і даследчыкаў купалаўскай паэзіі. У сваіх газетных водгуках на выхад у свет «Жалейкі» і «Адвечнай песні» У. Самойла акцэнтаваў увагу на значнасць гэтых падзей для беларускага культурна-грамадскага Адраджэння («Наша ніва», 15.8.1908, 16.9.1910; «Минский курьер», 23.08.1908). Аўтар артыкулаў, прысвечаных творчасці прадстаўнікоў рускага мадэрнізму Вяч. Іванова, Д. Меражкоўскага, С. Гарадзецкага. Даў бліскучы аналіз мастакоўскім пошукам Г. Ібсена і М. Метэрлінка, сцэнічнай дзейнасці У. Меерхольда. У сваіх працах У. Самойла падкрэсліваў адносную самастойнасць мастацтва ў сістэме суадносін базіса і надбудовы грамадства. Метад даследчыка быў скіраваны на выяўленне спецыфічнага і своеасаблівага ў літаратуры і мастацтве. Вёў актыўную літаратурную перапіску з рускім паэтам А. Блокам (у РДАЛіМ захоўваюцца 4 лісты Самойлы да Блока, датаваныя 1909—11 гг.). У зборніку «Туманы» (Мінск, 1909) змясціў вялікі крытычны артыкул-нарыс «Аляксандр Блок. Асноўныя матывы паэзіі»; збіраў матэрыял для кнігі, прысвечанай яго творчасці. У. Самойла быў ініцыятарам дыскусіі, распачатай на старонках газеты «Минский курьер» (1.4.1908) у абарону беларускай мовы і культуры, выступіў у ёй з сур'ёзным абгрунтаваннем таго выкладання ў школах Беларусі на роднай мове, без якой немагчыма свабоднае выяўленне творчых сіл народа. У сваіх публіцыстычных выступленнях пачатку 1920-х г. спрабаваў даць ацэнку няпростым і хутказменным грамадска-палітычным абставінам у жыцці беларусаў, асуджальна паставіўся да імперыялістычных памкненняў афіцыйных улад Полыычы (арт. «Два кабінеты ў новым кабінеце», «Рамантызм і палітыка», «Фінансавае становішча ў Польшчы» і інш.). У 1923—27 гг. актыўна выступаў у жанры палітычнай публіцыстыкі ў выданнях Беларускай сялянска-рабочай Грамады, выкрываючы захопніцкія намеры польскага буржуазнага ўрада ў адносінах да нацыянальных меншасцей. Займаўся гісторыяй беларускай культурнай спадчыны, рыхтаваў публікацыі па праблемах этнаграфіі, літаратуры, фалькларыстыкі, мастацтва («Вялікі скарб нашай старасветчыны», «Над калыскай беларускай музыкі» і інш.). У артыкулах і рэцэнзіях, прысвечаных заходнебеларускай літаратуры, даследаваў жанравую і ідэйную разнастайнасць творчасці асобных пісьменнікаў, выявіў непаўторнасць мастакоўскага аблічча К. Сваяка. У публіцыстычна-філасофскіх нататках («Трыумфуе Беларусь», «Гэтым пераможаш!») паказаў аб'ектыўную заканамернасць барацьбы працоўных Заходняй Беларусі за сваё нацыянальнае вызваленне. Даследаваў рускую літаратуру, напісаў параўнальна-аналітычны артыкул «Блок і Дастаеўскі». Творчыя партрэты М. Рэрыха, Ф. Шаляпіна, А. Грачанінава падаў на фоне праблем культурна-мастацкага жыцця Беларусі. У брашуры «Праф. М. Здзяхоўскі пра беларускую душу» выявіў ідэю велічы і непераможнасці народнага генію, гістарычнай паўнацэннасці беларускай нацыі. Бібліяграфія асноўных літаратуразнаўчых прац У. Самойлы. - Александр Блок. Основные мотнвы поэзнн: Отрывкн // Туманы. Мн., 1909. - «Адвечная песня» Янкі Купалы // Наша ніва. 1910. 16 вер. / Пад крыпт. Вл. С. - Рэц. на кн.: Аляхновіч Ф. Цені. Мн., 1920 // Бел. жыццё. 11 сак. / Пад крыпт. С. - Тэатр і мастацтва. «Пан Міністр», новая п'еса Ф. Аляхновіча // Вольны сцяг. 1923. 28 вер. / Пад крыпт. С. - Суліма. Прафесар Здзехоўскі аб беларускай душы. Вільня, 1924. - Тэатр і мастацтацва. Вечар у памяць Тараса Шаўчэнкі // Голас беларуса. 1924. 10 сак. - “У зімовы вечар” Э. Ажэшка і “На папасе” Я. Купалы // Вольны сцяг. 1924. 20 сак. - Тэатр і жыццё: Страхі жыцця — драма ў 3 актах Ф. Аляхновіча // Вольны сцяг. 4 студз. - «Вечная дачка Сонца» і «Шчырай зямелькі»: [Рэц на кн.: Арсеннева Н. Пад сінім небам. Вільня, 1927] Родныя гоні. № 5—6 / Пад псеўд. М. Чэмер. - Якуб Колас — пяюн беларускай прыроды // Беларускі дзень. 28 ліп.; 25 жн. / Пад крыпт. С.
А. Ліс пра У. Самойлу. Уладзімір Самойла (1878—1941) на заходнебеларускім грунце, у Вільні з'явіўся ў канцы 1919—пачатку 1920 г. ужо спрактыкаваным журналістам і літаратарам, паміж дзвюма рэвалюцыямі ў Расіі заангажаваным у палітыку. Ужо ў самых першых сваіх выступленнях у віленскай перыёдыцы Самойла выявіў глыбокае зацікаўленне лёсам беларускага народа, яго будучыняй. Прадбачыў падзел Беларусі і заклікаў палітыкаў не спадзявацца на міжнародныя канферэнцыі, трактаты, а арганізаваць народ, каб стаць гаспадарамі ў сваім краі (Сivis. Не чакайце міру // Незалежная думка. 1920. 11 ліп.). У асобе У. Самойлы, чалавека глыбока дасведчанага ў пытаннях літаратуры, культуры, палітыкі, творча актыўнага, заходнебеларускі дэмакратычны друк знайшоў незаменнага рабачая, генератара ідэй. Па сведчанню супрацоўніцы віленскай перыёдыкі 20-х гадоў Л. А. Войцік, Самойла з А. Луцкевічам выконвалі асноўную работу ў газетах незалежніцкага дэмакратычнага напрамку — «Голас беларуса», «Сялянская праўда», «Сын беларуса», «Беларуская доля» і пазней у грамадскіх выданнях: пісалі перадавыя артыкулы, рыхтавалі асноўны матэрыял. Творчы дыяпазон У. Самойлы надзвычай шырокі. У аб'ёмістых публікацыях (яны звычайна займалі некалькі нумароў) ён піша пра змаганне ірландцаў за незалежнасць, высочваючы ў барацьбе зялёнага вострава беларускі вызваленчы кантэкст, выкрывае дробнабуржуазную польскую партыю «Wyzwolienіе» з яе мімікрыяй пад сябра беларускага сялянства, крытыкуе праект польскай улады аб мясцовым самакіраванні для Заходняй Беларусі (Суліма. Ад зямельнага батрацтва да дзяржаўнай незалежнасці // Беларускі звон. 1921. № 13, 16—18, 20, 24; Яго ж. Які «самаўрад» гатуе беларускаму народу Польская рэспубліка // Наша будучына. 1923. № 3—6; Яго ж. Што такое «Wyzwolienіе» з беларускага пункту гледжання // Новае жыццё. 1923. № 2—5.). У літаратурна-філасофскім эсэ «Прафесар Здзехоўскі аб беларускай душы» палемізуе з вядомым польскім вучоным, даследчыкам творчасці Сыракомлі, высвятляе дэтэрмінаванасць псіхалогіі творцы этнічнымі каранямі (Суліма. Прафесар Здзехоўскі аб беларускай душы. Вільня, 1924.). У разгорнутым філасофскім трактаце «Гэтым пераможаш!», напісаным эмацыянальна, у форме эсэ, Самойла тэарэтычна абгрунтоўвае беларускую нацыянальную ідэю, акцэнтуе ўвагу на практычным аспекце яе рэалізацыі, выказвае глыбокую веру ў творчыя сілы свайго народа. Як і 1. Канчэўскі, аўтар «нарысаў аптымізму» (такі падзагаловак эсэ У. Самойлы) стаіць за эвалюцыйны шлях развіцця нацыянальнага руху: «Тое, чаго, абапіраючыся на сваю фактычную сілу і на «турэцкае» паняцце аб сваім неабмежаваным суверэнітэце, сучасныя паны палажэння не да (214-215) дуць беларускаму грамадзянству сягоння, то заўтра будзе «заваёвана» самымі мірнымі, нармальнымі метадамі нашае непераможнае духовае актыўнасці», — пісаў У. Самойла (Суліма. Гэтым пераможаш!.. // Заходняя Беларусь. С. 68.). Ва ўмовах акупіраванай Заходняй Беларусі, дзе ўсе дзяржаўныя чыннікі былі накіраваны на дэнацыяналізацыю беларускага этнасу, на ўзроўні прэм'ер-міністра заяўлялася, што «праз 50 год і са свечкай у Польшчы нелыа будзе знайсці беларуса» (Скульскі), пісьменнік-філосаф безаглядна верыў у беларускае нацыянальнае адраджэнне. Заруку людскай будучыні беларускага народа Самойла бачыў у духоўнай самабытнасці яго мовы, народнай паэзіі і ў такіх знешніх фактарах, як знікненне «паваеннай варварызацыі еўрапейскага грамадзянства, моцнага ў Польшчы», дэмакратызацыі свету (Там жа. С. 66-69.). Філасофскія абагульненні У. Самойлы, апора беларускага мысліцеля на «філасофію свабоды» Фіхтэ пры аналізе ідэі беларускага адраджэння мелі і практычныя высновы, якія гучалі даслоўна так: «Беларускі народ павінен цераз пасрэдніцтва сваёй новай нацыянальнай інтэлігенцыі прысвоіць сабе тую вечную праўду, што няма такога зла, якое б было дужэй за дабро, і чым дужэй і страшней зло, чым цяжэйшыя акружаючыя нас вонкавыя абставіны жыцця, тым большую сілу, перамагаючую гэтае зло, духоўнае актыўнасці павінны мы развіць у сабе, тым мацней і цясней павінны мы спаяцца ў непераможны як для вонкавага, так і для ўнутранага зла, нацыянальны арганізм» (Там жа. С. 68, 70.). Нарысы аптымізму аўтар заканчваў адкрытым заклікам, падмацаваным словамі са Святога пісьма: «Дзяржыся ж за сваё роднае карэнне, Беларускі народзе!» — «Бо на гэтым камені збудуе для цябе Бог Царкву сваю, і пякельныя вароты не перамогуць яе». [...] У. Самойла выступіў з разгорнутым аналізам зборніка К. Сваяка «Мая ліра», аповесці Я. Драздовіча «Вялікая шышка», з крытычным аглядам выдаванага ў Коўне В. Ластоўскім часопіса «Крывіч» (Суліма. З гаспадарства кветак васілька і пралесак на заваяванне места // Змаганне. 1923. № 1, 2; яго ж «Крывіч» // Голас беларуса. 1924. № 2.). Крытык быў уважлівы да ідэалогіі, светапогляду творцаў, а таксама да эстэтыкі і паэтыкі разглядваемых ім твораў. [...] Малая ўвага ў 1925—1927 гг. да пытанняў крытыкі і культуралогіі з боку такога творча актыўнага пісьменніка, як У. Самойла (за гэты час у друку з'явілася толькі адна рэцэнзія знакамітага крытыка — на паэтычны зборнік Н. Арсенневай), тлумачыцца часовым пераключэннем яго на палітычна надзённую публіцыстыку. [...] Самойла публічна адмаўляўся ўдзельнічаць далей у беларускім палітычным жыцці, пакідаючы за сабой адно права на культуралагічную працу. Гэты «хросны бацька» Янкі Купалы, чалавек заслужаны перад Беларуссю сваёй інтэлектуальнай працай і ахвярнасцю, меў права на папярэджанне і выказваў сваю засцярогу прынцыпова і шчыра: «Гэты падзел, — сцвярджаў Самойла, — пры нашай слабай культурнасці дый асабліва складаных і цяжкіх абставінах жыцця ідзе, на жаль, значна далей, як нармальны падзел грамадзянства на палітычныя партыі ці грамадскія групы, не толькі распыляючы, але... папросту руйнуючы, зніштажаючы грамадзянства, якое і без таго не можа пахваліцца багаццем на людзей, здольных да культурна-будаўнічай працы... я не маю больш попрасту а ні фізічных, а ні маральных сілаў зносіць такі стан грамадства, сябрам якога я хачу сябе лічыць. Я не магу не толькі працаваць, а попрасту не магу больш дыхаць атручанай атмасферай, якая створана гэтым нігілістычным, запамінаючым аб людскіх і боскіх законах, аб інтарэсах і маральным здароўі грамадзянства і народа падзелам і яго вынікамі...» [...] Трэба сказаць, што абет маўчання, неўмяшання ў палітычныя страсці Самойла датрымаў толькі часткова. Сапраўды, на працягу бліжэйшых некалькіх гадоў яго публікацыі ў беларускім і польскім віленскім друку датычылі толькі культуралагічных праблем. У гэты час ён яшчэ паспяхова прапагандаваў у нямецкім славістычным штогодніку «Jahrzeitschrift fur slawischen Kultur und Geschichte» здабыткі гуманітарыстыкі Савецкай Беларусі, а ў 1932 г. выступіў з аналітычнай публіцыстыкай, узняўшы найактуальнейшую на той час праблему жыцця беларускага этнасу, (248-249) Самойла бліскуча прааналізаваў эвалюцыю ўрадавай польскай палітыкі канца 20 — пачатку 30-х гадоў у дачыненні да беларусаў і ўпершыню доказна і аўтарытэтна засведчыў карэлятыўную сувязь так званага найноўшага курсу яе з новай нацыянальнай палітыкай Саветаў — устаноўкай на татальнае знішчэнне нацыянальнай інтэлігенцыі ўскраін. Фактычна публікацыя вядомага беларускага інтэлектуала, зробленая ў Вільні, была скіравана на азнаямленне еўрапейскай грамадскасці з трагедыяй беларускага народа і яго інтэлігенцыі, аддадзеных на ласку антьвдэмакратычных рэжымаў Польшчы і Савецкай Расіі. Аналітыка Самойлы была ўвасоблена ў дасканалай літаратурнай форме і складае адзін з арганічных здабыткаў заходнебеларускай літаратуры, грамадскай думкі Беларусі (Sulima. "Nowy" i "najnowszy" kurs polityki polskiej w sprawie bialoruskiej/ Wilno, 1932.). [...] Ні да літаратурнай крытыкі, ні да актуальнай публіцыстыкі ў перадваенную пару не вярнуўся ўжо У. Самойла, знакаміты Суліма-Чэмер. Сярод культуралагічных публікацый яго пра М. Рэрыха, Ф. Шаляпіна, М. Забэйду-Суміцкага, хор Р. Шырмы адна, прысвечаная 750-годдзю «Слова аб палку Ігаравым», насіла гісторыка-літаратуразнаўчы характар, мела на мэце маральна падтрымаць заходнебеларускую інтэлігенцыю ў скрушны для яе час (Чэмер У. Вялікі скраб нашай старасветчыны // Калоссе. 1938. Кн. 2—4. С. 77-82. 138-146, 199-206.). На парозе Еўропы стаяла другая сусветная вайна. Філосаф, неардынарны палітолаг і літаратар У. I. Самойла прадбачыў яе трагічны плён.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-12; просмотров: 745; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.220.194.29 (0.014 с.) |