Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Літаратурна-крытычная дзейнасць К. Крапівы.↑ ⇐ ПредыдущаяСтр 11 из 11 Содержание книги
Поиск на нашем сайте
К. Крапіва актыўна ўплываў на літаратурны працэс не толькі сваімі творамі, але і літаратурна-крытычнымі працамі. Умоўна можна вылучыць наступныя моманты (накірункі) ў яго літаратурна-крытычнай дзейнасці: -- артыкулы, у якіх К. Крапіва асэнсоўваў спецыфіку сатыры ўвогуле, без асаблівай “прывязкі” да канкрэтнага віду і жанру. Гэта “Думкі пра сатыру” (1928) і “Што мне рупіць” (1933). Галоўнае ў іх – сатырычныя творы патрэбны, нават неабходны, савецкаму грамадству, інакш яно, калі не “ўскрываць” яго недахопы, будзе “загніваць”. -- артыкулы з аналізам спецыфікі сатырычнай камедыі як жанру. Гэта дзве вядомыя рэчы: “Аб сатырычнай камедыі” (1953) і “Канфлікт – аснова п’есы” (1954). К. Крапіва вызначае адметнасць сатырычнай камедыі як жанру, указвае на абавязковую наяўнасць у песе адмоўнага, прычым яно павінна быць сапраўды адмоўным, а не надуманым. Далей – без вострага і сацыяльна значымага канфлікту не можа быць сапраўднай сатырычнай камедыі. -- артыкулы з аглядам драматургічных твораў пэўнага перыяду. Гэта “П’есы і вобразы” (1945) і “Беларуская савецкая драматургія за 1947 год” (1948). -- артыкул “Слова да малодшых” (1933). У ім К. Крапіва вядзе гаворку аб момантах і фактарах, якія абумоўліваюць сапраўдную мастацкую творчасць. Гэта: наяўнасць таленту, абавязковая штодзённая напружаная праца над развіццём і ўдасканаленнем здольнасцей (таленту), адукацыя і самаадукацыя, вучоба ў старэйшых масйстроў слова.
Літаратурна-крытычная дзейнасць Р. Бярозкіна Рыгор Саламонавіч Бярозкін нарадзіўся ў 1918 г. у Магілёве ў мнагадзетнай сям’і служачых. Пасля заканчэння ў 1932 г. сямігодкі вучыўся на педрабфаку ў Магілёве, пасля на літаратурным факультэце Мінскага педінстытута, які закончыў у 1938 г. Працаваў загадчыкам аддзела крытыкі ў час. “Полымя рэвалюцыі”, у Саюзе пісьменнікаў Беларусі, у штотыднёвіку ”Літаратура і мастацтва”. У красавіку 1941 г. Р. Бярозкін быў арыштаваны за быццам бы антысавецкую агітацыю, яго судзілі. У канцы чэрвеня 1941 г. Бярозкін вяртаецца ў Магілёў (калону зняволеных, якую збіраліся адпраўляць на ўсход, пакінуў канвой – вайна!), ідзе ў ваенкамат і просіцца на фронт. Ваюе. Мае ўзнагароды. Пасля вайны працаваў у журналістыцы. У 1949 г. быў зноў арыштаваны, асуджаны на 10 гадоў лагераў. У 1956 г. быў рэабілітаваны. Вяртаецца ў Мінск, працуе ў журналістыцы, у тым ліку і ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”. Памёр у 1981 годзе. Р.С. Бярозкін, які пісаў на трох мовах (рускай, беларускай і яўрэйскай) пачаў выступаць у друку з літаратурна-крытычнымі працамі яшчэ да вайны (дзесьці з 1936 г.). Тэматыка даваенных артыкулаў, публічных выступленняў крытыка была досыць шырокай: станаўленне беларускай савецкай паэзіі, прозы, драматургіі, фарміраванне ў беларускай літаратуры метаду сацыялістычнага рэалізму. У пачатку 1941 г. Р. Бярозкін прымаў актыўны ўдзел у літаратурных дыскусіях. У канцы 1950-х – пачатку 1960-х гг. Р. Бярозкін многа пісаў, імкнучыся аднавіць імёны таленавітых паэтаў, жорстка і несправядліва выкрэсленых сталінскай сістэмай з жыцця і літаратуры. Вітаў прыход у літаратуру новых паэтаў, падсумоўваў дасягненні беларускай паэзіі. Крытык даследаваў пытанні культуры творчасці, пісьменніцкага майстэрства, тэорыі жанраў, псіхалогіі творчасці, пераемнасці, узаемаўплываў літаратур і інш. Кнігі Р.С. Бярозкіна: -- Паэзія праўды. Мн., 1958. -- Аркадий Кулешов: Критико-биографический очерк. Мн., 1960. -- Спадарожніца часу: Артыкулы аб паэзіі. Мн., 1961. -- Свет Купалы: Думкі і назіранні. Мн., 1965. -- Пімен Панчанка: Крытыка-біяграфічны нарыс. Мн., 1968. -- Человек на заре: Рассказ о Максиме Богдановиче – белорусском поэте. М., 1970. -- Постаці: артыкулы пра паэтаў. Мн., 1971. -- Звенні: Творчая індывідуальнасць і ўзаемадзеянне літаратур: Нарысы. Мн., 1976. -- Аркадзь Куляшоў: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1978. -- Паэзія – маё жыццё: Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мн., 1989.
Лекцыя № 5 Беларускае літаратуразнаўства і крытыка ў другой палове 1950-х -- 1990-я гады (другая палова ХХ ст.)
Пытанні 1. Агульная характарыстыка развіцця літаратуразнаўства і крытыкі ў другой палове 1950-х – 1990-я гг. 2. Фундаментальныя абагульняючыя даследаванні і даследаванні сінкрэтычнага характару ў беларускім літаратуразнаўстве другой паловы ХХ ст. 3. Найбольш значныя даследаванні беларускага літаратуразнаўства 2-й пал ХХ ст. у галіне паэзіі. 4. Найбольш значныя даследаванні беларускага літаратуразнаўства 2-й пал ХХ ст. у галіне прозы. 5. Найбольш значныя даследаванні беларускага літаратуразнаўства 2-й пал ХХ ст. у галіне драматургіі. 6. Беларуская тэксталогія другой паловы ХХ ст. Найбольш значныя дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў галіне практычнай тэксталогіі. 7. Пісьменніцкая крытыка ў літаратурным працэсе на Беларусі ў другой палове ХХ ст. 8. Перыядычныя выданні Беларусі другой паловы ХХ ст. (газеты, часопісы, альманахі і інш.) з літаратурна-крытычным і літаратуразнаўчым складнікам. 9. Вывучэнне гісторыі развіцця беларускага літаратуразнаўства і крытыкі. Дзейнасць М.І. Мушынскага як буйнейшага даследчыка гісторыі беларускага літаратуразнаўства і крытыкі. 10. Працы выкладчыкаў ГДУ імя Ф. Скарыны ў актыве беларускага літаратуразнаўства другой паловы ХХ ст.
Літаратура Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны даведнік: У 6 т. Т. 1--6. Мн., 1992--1995. Гніламёдаў У. Ці ёсць будучыня ў літаратуразнаўства? // Полымя.— 1997.— №1. Мушынскі М. Крытыка і літаратуразнаўства // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 3-4. — Мн., 2001-2003. Уводзіны ў літаратуразнаўства. Хрэстаматыя / Пад рэд. М.А. Лазарука.— 2-е выд., дапр. і дап.— Мн., 1991. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1984–1988.— Т. 1– 5.
1. Агульная характарыстыка развіцця літаратуразнаўства і крытыкі ў другой палове 1950-х – 1990-я гг.
У канцы 1950-х – пачатку 1960-х гг. быў зроблены своеасаблівы прарыў у стварэнні цэласнай карціны развіцця нашай літаратуры ад яе зараджэння і да пачатку 60-х гг. ХХ ст. Гэта выявілася ў першую чаргу ў напісанні і выданні чатырохтомнай гісторыі беларускай літаратуры (Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. Т. 1–2.— Мн., 1965–1966; Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 1–2.— Мн., 1968–1969). З’яўленне дадзенага даследавання, якое, калі меркаваць з пазіцый сённяшняга дня, не пазбаўлена недахопаў, стала вельмі важнай падзеяй у беларускай літаратурнай навуцы. Упершыню нацыянальны гісторыка-літаратурны працэс быў раскрыты даволі поўна і ўсебакова, у самых галоўных і вызначальных праявах разгледжана творчасць буйнейшых беларускіх пісьменнікаў. Дадзеная, ды і пазнейшыя працы абагульняючага характару, аб якіх будзе сказана крыху ніжэй, не маглі ўзнікнуць на пустым месцы. Адпаведная база, даволі трывалы падмурак для вырашэння гэтай, без сумнення, звышзадачы былі закладзены паспяховым прымяненнем новых форм і метадаў даследавання, вывучэннем асобных галін і раздзелаў літаратуры, яе родаў, відаў, жанраў і г. д. З канца 1950-х гг. беларуская літаратура пачала разглядацца ў параўнальным і тыпалагічным планах, што знайшло адлюстраванне ў працах В. Івашына, Р. Ларчанкі, А. Лойкі, С. Александровіча, А. Мальдзіса, П. Ахрыменкі, Н. Перкіна, Э. Мартынавай, У. Казбярука, В. Гапавай і шэрагу іншых вучоных. Нацыянальнае прыгожае пісьменства смела ўводзіцца ва ўсесаюзны, славянскі, еўрапейскі, а часам і сусветны літаратурны кантэкст. Асабліва многа ў гэтым накірунку зрабіў А. Адамовіч. Яшчэ адным таленавітым вучоным і крытыкам В. Каваленкам было даволі заканамерна і своечасова пастаўлена пытанне аб літаратурных узаемасувязях і ўплывах ва ўмовах паскоранага развіцця нашай літаратуры ў ХІХ – пач. ХХ стст. К пачатку 1960-х гг. у беларускім літаратуразнаўстве склаўся і пачаў даволі паспяхова развівацца і ўдасканальвацца такі даследчыцкі жанр, як гісторыя станаўлення і развіцця пэўных родаў, відаў і жанраў. Пра гэта сведчаць калектыўныя працы «Беларуская савецкая проза: Апавяданне і нарыс» (1971) і «Беларуская савецкая проза: раман і аповесць» (1971), манаграфіі «Беларускі раман: станаўленне жанру» (1961) А. Адамовіча, «Беларускі раман: гады 70-я» (1981) П. Дзюбайлы, «Станаўленне беларускай паэмы» (1968) і «Беларуская паэма ў другой палавіне ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя» (1970) М. Лазарука, «Беларуская камедыя» (1979) Я. Усікава, «Беларуская драматургія (дакастрычніцкі перыяд)» (1961) і «Беларуская савецкая драматургія. 1917–1932» (1968) А. Семяновіча і інш. Развіццё беларускай паэзіі ХХ ст. грунтоўна даследуецца ў шэрагу прац У. Гніламёдава, прозы — В. Каваленкі. Старажытная беларуская літаратура ў асноўных яе накірунках і праявах разглядаецца ў працах А. Коршунава і В. Чамярыцкага. У многім па-новаму заставіў паглядзець на нашую нацыянальную літаратуру ХVІІ–ХVІІІ стст. А. Мальдзіс, а на беларускую драматургію ХХ ст. — С. Лаўшук. Даволі паспяхова вывучаецца нашым літаратуразнаўствам і шэраг тэарэтычных праблем. Аб гэтым сведчаць кнігі «Традыцыі і наватарства» (1972) У. Гніламёдава, «Шляхі беларускага вершаскладання» (1973) М. Грынчыка, «Структура твора: рух сюжэтна-кампазіцыйных форм» (1978) В. Жураўлёва, «Беларускі свабодны верш» (1984) А. Кабаковіч, «Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры» (1981) В. Каваленкі, «Мастацкая дэталь у літаратурным творы» (1977) Э. Мартынавай, «Сюжэт, кампазіцыя, характар: аб прозе Кузьмы Чорнага» (1981) А. Пяткевіча, «Характар, стыль, дэталь» (1965) Р. Шкрабы і шэраг іншых. Практычна па кожнаму больш-менш значнаму пісьменніку нашай літаратуры ёсць спецыяльнае навуковае ці навукова-папулярнае даследаванне. У асобныя галіны нацыянальнага літаратуразнаўства аформіліся скарыназнаўства, купалазнаўства, коласазнаўства, багдановічазнаўства. Новым для беларускага літаратуразнаўства стала даследаванне сувязей нацыянальнага прыгожага пісьменства з іншымі формамі грамадскай свядомасці і відамі мастацкай творчасці. У якасці прыкладаў можна прывесці манаграфіі Л. Гараніна «Философские искания в белорусской литературе» (1984) і С. Лаўшука «На драматургічных скрыжаваннях» (1990). Неабходна адзначыць прыкметна ўзросшы ўзровень беларускай тэксталогіі. Аб гэтым сведчыць выданне ўжо трэццяга, больш поўнага ў параўнанні з папярэднімі, збору твораў Я. Купалы. Двойчы выдаваліся зборы твораў Я. Коласа і М. Багдановіча. Сёння мы маем таксама зборы твораў М. Гарэцкага, К. Чорнага, К. Крапівы, І. Мележа, М. Лынькова, П. Броўкі, М. Танка, В. Быкава, А. Макаёнка, а таксама цэлага шэрагу іншых беларускіх пісьменнікаў. Робяцца спробы тэарэтычнага абагульнення вопыту практычнай дзейнасці тэкстолагаў, аб чым сведчыць зборнік «Пытанні тэксталогіі беларускай літаратуры» (1982). Вельмі шмат для развіцця беларускай тэксталогіі, вывядзення яе на якасна новы ўзровень зрабіў сектар тэксталогіі Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі на чале з вядомым вучоным, членам-карэспандэнтам НАН Беларусі М. Мушынскім. Практычна ўсе з названых вышэй збораў твораў пісьменнікаў былі падрыхтаваны супрацоўнікамі гэтага сектара. Здабытак калектыўнай працы беларускіх філолагаў і мастацтвазнаўцаў, кніга, без якой сёння нельга ўявіць нацыянальную навуку, культуру і асвету, — пяцітомная «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» (1984–1988). Вельмі шмат карпатлівай пошукавай і сістэматызуючай працы прароблена беларускімі літаратуразнаўцамі падчас падрыхтоўкі да выдання шасцітомнага «Біябібліяграфічнага слоўніка беларускіх пісьменнікаў» (1992–1995) — кнігі надзвычай патрэбнай і карыснай усім, хто даследуе літаратуру Беларусі альбо сур’ёзна цікавіцца ёю. У падрыхтоўцы да выдання «Біябібліяграфічнага слоўніка беларускіх пісьменнікаў» (і не толькі, заўважым, гэтай, а і шэрагу іншых фундаментальных прац) прымалі ўдзел не толькі прадстаўнікі акадэмічнай навукі, а і даволі шматлікі атрад літаратуразнаўцаў вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі. Сярод іх, акрамя ўжо некаторых названых вышэй, хацелася б адзначыць Дз. Бугаёва, Н. Гілевіча, У. Калесніка, Л. Корань, В. Рагойшу, А. Рагулю, В. Шынкарэнка, І. Штэйнера і інш. Плённа даследуюцца сувязі беларускай літаратуры з прыгожым пісьменствам іншых народаў, у першую чаргу суседніх, славянскіх. Пэўны ўклад у распрацоўку гэтай праблематыкі ўнеслі П. Ахрыменка, А. Лойка, Н. Гілевіч. Самым жа значным даследаваннем у дадзеным накірунку з’яўляюцца чатырохтомныя «Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» (1993–1995), падрыхтаваныя супрацоўнікамі Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі. Літаральна на рубяжы тысячагоддзяў убачыла свет чатырохтомная «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя» — самае грунтоўнае на сённяшні дзень даследаванне па гісторыі развіцця нацыянальнага прыгожага пісьменства. Яно яшчэ раз засведчыла сталасць і значны навуковы патэнцыял беларускага літаратуразнаўства.
2. Фундаментальныя абагульняючыя даследаванні і даследаванні сінкрэтычнага характару ў беларускім літаратуразнаўстве другой паловы ХХ ст. а) “Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: У 2-х т. Т.1-2. Мн., 1964-1965”; “Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры: У 2-х т. Т.1-2. Мн., 1968-1969”. “История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977”, “История белорусской советской литературы. Мн., 1977”. “Гісторыя беларускага тэатра: У 3 т. Мн., 1983--1987. Т.1—3”. “Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. Т. 1--5. Мн., 1984—1988”. “Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны даведнік: У 6 т. Т. 1--6. Мн., 1992—1995”. “Гісторыя беларусай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Мн., 1999—2003. Т. 1—4”. “Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей: У 4 т. Мн., 1993-1996. Т.1-4”. “Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. Мн., 2002–2003. Т. 1–2”. “Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1986”. “Францыск Скарына і яго час: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1990”.
б) Андраюк С. А. Традыцыі і сучаснасць. — Мн., 1981. Гарадніцкі Я. А. Мастацкі свет беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. — Мн., 2005. Каваленка В. Міфапаэтычныя матывы ў беларускай літаратуры. — Мн., 1981. Казбярук У. М. Рамантычны пошук: Назіранні над бел. рамантызмам пачатку ХХ ст. — Мн., 1983. Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963. Конан У. Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей і фальклор. — Мн., 1989. Лявонава Е. А. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і еўрапейскі літаратурны вопыт: Дапам. для студэнтаў філал. фак. — Мн., 2002. Лявонава Е. А. Плыні і постаці: З гісторыі сусветн. літ. другой паловы ХІХ — ХХ стст. — Мн., 1998. Мальдзіс А.І. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры ХУІІ стагоддзя. Мн., 1982. Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый: Літаратура Беларусі пераходнага перыяду (другая палавіна ХУІІ -- ХУІІІ ст.). Мн., 1980. Мальдзіс А.І. Падарожжа ў ХІХ ст. Мн., 1969. Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мн., 2000. Тычына М. Карані і крона: Фальклор і літ. — 2-е выд. — Мн., 2002. Шкраба Р. Моваю вобразаў: Выбранае. — Мн., 1989. Ярош М. Р. Янка Купала і Якуб Колас: Параўнальны аналіз творчасці. — Мн., 1988.
3. Найбольш значныя даследаванні беларускага літаратуразнаўства 2-й пал ХХ ст. у галіне паэзіі.
Арочка М. Максім Танк: Жыццё ў паэзіі. — Мн., 1984. Арочка М.М. Беларуская савецкая паэма. Мн., 1979. Багдановіч І. Э. Авангард і традыцыя: Бел. паэзія на хвалі нац. адраджэння. — Мн., 2001. Багдановіч І. Э. Янка Купала і рамантызм. — Мн., 1989. Бечык В. Прад высокаю красою… Літ.-крытыч. арт. — Мн., 1984. Бечык В. Шлях да акіяна: Кн. пра паэзію А. Куляшова. — Мн., 1981. Бярозкін Р. Аркадзь Куляшоў: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1978. Бярозкін Р. Паэзія — маё жыццё: Літ.-крытыч. арт. — Мн., 1989. Бярозкін Р. Пімен Панчанка: Крытыч.-біягр. нарыс. — Мн., 1968. Бярозкін Р. Свет Купалы. Звенні: Літ. крытыка: Выбр. — Мн., 1981. Бярозкін Р. Чалавек напрадвесні: Расказ пра Максіма Багдановіча. — Мн., 1986. Гілевіч Н.С. Акрыленыя рэвалюцыяй (Паэзія "Маладняка"). Мн., 1962. Гніламёдаў У. Ад даўніны да сучаснасці: Нарыс пра беларус. паэзію. — Мн., 2001. Гніламёдаў У. В. Сучасная беларуская паэзія: Творчая індывідуальнасць і літ. працэс. — Мн., 1983. Гніламёдаў У. В. Янка Купала: Жыццё і творчасць. — Мн., 2002. Грынчык М. Аркадзь Куляшоў: Крытыч.-біягр. нарыс. —Мн., 1964. Грынчык М. М. Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі. — Мн., 1969. Грынчык М. Максім Багдановіч і народная паэзія. — Мн., 1963. Кабаковіч А.К. Беларускі свабодны верш. — Мн., 1984. Калеснік У. Ветразі Адысея: У. Жылка і рамантыч. традыцыя ў бел. паэзіі. — Мн., 1977. Калеснік У. Максім Танк: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1981. Калеснік У. Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебеларуская літаратура. — Мн., 1959. Лазарук М. А. Беларуская паэма ў другой палавіне ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. — Мн., 1970. Лазарук М. А. Пімен Панчанка: Літ.-крытыч. нарыс. — Мн., 1959. Лазарук М.А. Станаўленне беларускай паэмы. Мн., 1968. Лойка А. А. “Новая зямля” Якуба Коласа: Вытокі, веліч, хараство. — Мн., 1961. Лойка А. А. Беларуская паэзія пачатку ХХ стагоддзя. — Мн., 1972. Лойка А. Максім Багдановіч. — Мн., 1966. Мішчанчук М. І. Беларуская савецкая паэзія 20—30-х гадоў. — Мн., 1988. Мішчанчук М. І. Ёсць у паэта свой аблог цалінны: Жанрава-стылявая разнастайнасць сучас. беларус. лірыкі. — Мн., 1992. Навуменка І. Я. Янка Купала. 2-е выд., дап. Мн., 1980. Навуменка І. Я. Максім Багдановіч. — Мн., 1997. Навуменка І. Я. Якуб Колас: Духоўны воблік героя. — 2-е выд., дапрац. і перапрац. — Мн., 1981. Навуменка І.Я. Змітрок Бядуля. Мн., 1995. Навуменка І.Я. Якуб Колас: Духоўны воблік героя. 2-е выд. Мн., 1981. Стральцоў М. Загадка Багдановіча. — Мн., 1969. Тарасюк Л. К. Мастацкія кірункі і плыні ў беларускай паэзіі ХІХ — пачатку ХХ стст. — Мн., 1999. Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1966. Рагойша В. Паэтыка Максіма Танка. — Мн., 1968.
4. Найбольш значныя даследаванні беларускага літаратуразнаўства 2-й пал ХХ ст. у галіне прозы.
Адамович А. Ничего важнее: Соврем. пробл. воен. прозы. — 2-е изд. — Мн., 1987. Адамович А. Война и деревня в современой литературе. Мн., 1982. Адамовіч А. “Браму скарбаў сваіх адчыняю...” — Мн., 1980. Адамовіч А. М. Маштабнасць прозы: Урокі творчасці Кузьмы Чорнага. — Мн., 1972. Адамовіч Я. К. Гармонія абставін — гармонія душы: Бел. апавяданне 50—60-х гг. — Мн., 1998. Адамовіч А. Беларускі раман: Станаўленне жанру. Мн., 1961. Беларуская савецкая проза: Апавяданнне і нарыс. Мн., 1971. Беларуская савецкая проза: Раман і аповесць. Мн., 1971. Бугаёў Д. Васіль Быкаў: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1987. Бугаёў Д. Вернасць прызванню: Творчая індывідуальнасць I. Мележа. — Мн., 1977. Бугаёў Д. Максім Гарэцкі. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мн., 2003. Грамадчанка Т. К. Жывая памяць народа: Нарыс творчасці І. Чыгрынава. — Мн., 1984. Грамадчанка Т. К. Перад праўдай высокай і вечнай: Бел. проза сёння. — Мн., 1991. Дасаева Т. М. Пошукі героя: З вопыту бел. прозы 20-х гг. — Мн., 1993. Дзюбайла П. К. Беларускі раман: Гады 70-я. — Мн., 1982. Дзюбайла П. К. Праблемы стылю ў сучаснай беларускай прозе. — Мн., 1973. Дзюбайла П. Панарама сучаснай беларускай прозы. — Мн., 1986. Драздова З. У. Майстэрства слова: Моўна-стылявыя асаблівасці “Палескай хронікі” І. Мележа. — Мн., 1993. Драздова З. У. Моўна-стылёвыя праблемы жанру 20-х гадоў: Партрэт. Пейзаж. — Мн., 2001. Жураўлёў В. П. Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мн., 2004. Жураўлёў В.П. У пошуку духоўных ідэалаў: На матэрыяле беларускай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ стст. Мн., 2000. Каваленка В. А., Мушынскі М. І., Яскевіч А. А. Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы. —Мн., 1972. Каваленка В. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць. — Мн., 1975. Каваленка В. Жывое аблічча дзён: Літ.-крытыч. артыкулы. — Мн., 1979. Каваленка В. Іван Шамякін: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1980. Каваленка В. Покліч жыцця: Літ. крытыка. — Мн., 1987. Каваленка В. Прага духоўнасці: Літ.-крытыч. арт. — Мн., 1975. Кулешов Ф. И. Подвиг художника: Лит. путь И. Мележа. — Мн., 1982. Куляшоў Ф. І. Міхась Лынькоў: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1979. Локун В. І. Маральна-філасофскія пошукі беларускай ваеннай і гістарычнай прозы, 1950—1960-я гг. — Мн., 1995. Макарэвіч А. М. Праблема жанравых мадыфікацый у беларускай прозе ХІХ — пачатку ХХ ст. — Магілёў, 1999. Марціновіч А. Іван Чыгрынаў: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1998. Пшыркоў Ю. С. Беларуская савецкая проза (20-я — пачатак 30-х гадоў). — Мн., 1960. Пяткевіч А. Сюжэт. Кампазіцыя. Характар: Аб прозе Кузьмы Чорнага. — Мн., 1981. Сінькова Л.Д. Беларуская проза ХХ стагоддзя: Дынаміка жанравых структур. Мн., 1996. Тычына М. Кузьма Чорны: Эвалюцыя мастацкага мыслення. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мн., 2004. Тычына М. Час прозы: Літ.-крытыч. арт. — Мн., 1988. Чыгрын І. П. Крокі: проза “Узвышша”. Мн., 1989. Чыгрын І. П. Паміж былым і будучым: Проза Максіма Гарэцкага. — 2-е выд., выпр. —Мн., 2003. Чыгрын І. П. Рэальнае і магчымае: Проза Якуба Коласа. — Мн., 1991. Чыгрын І. П. Станаўленне беларускай прозы і фальклор. — Мн., 1971. Кісліцына Г.М. Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры. Мн., 2000. Матрунёнак А. П. Псіхалагічная проза: Традыцыі і час. — Мн., 1988. Матрунёнак А. П. Псіхалагічны аналіз і станаўленне беларускага рамана. — Мн., 1975. Матрунёнак А. П. Псіхалагічны аналіз у сучасным беларускім рамане. — Мн., 1972.
5. Найбольш значныя даследаванні беларускага літаратуразнаўства 2-й пал ХХ ст. у галіне драматургіі.
Васючэнка П. В. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм. — Мн., 2004. Васючэнка П. Драматургія і час. — Мн., 1991. Васючэнка П. Сучасная беларуская драматургія. — Мн., 2000. Васючэнка П.В. Драматургічная спадчына Янкі Купалы: Вопыт сучаснага прачытання. Мн., 1994. Лаўшук С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія. — 2-е выд. — Мн., 2002. Лаўшук С. С. На драматургічных скрыжаваннях. — Мн., 1989. Лаўшук С. С. Сучасная беларуская драматургія. — Мн., 1977. Лаўшук С.С. Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я – пачатак 30-х гг.). Мн., 1984. Сабалеўскі А. Беларуская савецкая драма. Кн. 1. Мн., 1969. Сабалеўскі А. Беларуская савецкая драма. Кн. 2. Мн., 1972. Сабалеўскі А. Кандрат Крапіва: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1989. Семяновіч А. А. Гісторыя беларускай драматургіі: XIX — пачатак XX ст. — Мн., 1985. Семяновіч А. А. Гісторыя беларускай савецкай драматургіі: 1917—1955 гг. — Мн., 1990. Семяновіч А.А. Беларуская драматургія (дакастрычніцкі перыяд). Мн., 1961. Семяновіч А.А. Гісторыя беларускай савецкай драматургіі: 1917-- 1955 гады. Мн., 1990. Усікаў Я. Андрэй Макаёнак: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1984. Усікаў Я. Беларуская камедыя: Літ.-крытыч. арт. — Мн., 1979. Шаўлоўская М. Ф. Беларуская драматургія. — Мн., 1981.
6. Беларуская тэксталогія другой паловы ХХ ст. Найбольш значныя дасягненні беларускага літаратуразнаўства ў галіне практычнай тэксталогіі.
Беларуская тэксталогія другой паловы ХХ ст. мае напрацоўкі як у практычнай, так і тэарэтычнай частках. Тэарэтычныя аспекты падсумаваны ў шэрагу прац, такіх, як “Выданне літаратурнай спадчыны -- важная навуковая і грамадская справа” Ю. Пшыркова, “Аддзел выданняў і тэксталогіі”і “Беларуская тэксталогія: Набыткі, праблемы” М. Мушынскага, “Беларуская тэксталогія” Т. Голуб і інш. Выйшаў зборнік “Пытанні тэксталогіі беларускай літаратуры” (1980). Практычная дзейнасць беларускіх тэкстолагаў звязана з падрыхтоўкай да выдання кніг. Значнай падзеяй у навуковым і грамадскім жыцці Беларусі стаў выхад першых навукова-каменціраваных збораў твораў Я. Купалы ў 6 тамах (1952—54; 1961—63) і Я. Коласа ў 12 тамах (1961—64). Былі выдадзены таксама Збор твораў Дуніна-Марцінкевіча (1958), Збор твораў Багдановіча (т. 1—2, 1968), «Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры» (1959, скл. А. Коршунаў), «Александрыя» (1962), «Прадмовы і пасляслоўі» Ф. Скарыны (1969), «Творы» Ф. Багушэвіча (1967). Пошук архіўных матэрыялаў і гісторыка-літ. звестак, удасканаленне методыкі тэксталагічнага аналізу і каменціравання тэксту твораў спрыяльна адбіліся на падрыхтоўцы больш поўных Збораў твораў: Я. Кулалы ў 7 т. (1972—76) і Я. Коласа ў 14 т. (1972—78). Пашырылася і кола пісьменнікаў, чыя творчая спадчына стала прадметам увагі тэкстолагаў: выйшлі першы навук.-каменціраваны Збор твораў К. Чорнага ў 8 т. (1972—75), «Выбраныя творы» М. Гарэцкага ў 2 т. (1973), «Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці» (1975), аднатомныя «Творы» Цёткі (1976), «Выбраныя творы» Ядвігіна Ш. (1976), «Творы» К. Каганца (1979). У сувязі з неабходнасцю далейшай актывізацыі тэксталагічнай работы ў 1979 на аснове тэксталагічнай групы Ін-та л-ры імя Я. Купалы АН БССР створаны сектар выданняў і тэксталогіі, які ўзначаліў М.І. Мушынскі. У 1980-я гг. дзякуючы намаганням супрацоўнікаў гэтага сектара былі выдадзены першыя навук.-каменціраваныя Зборы твораў I. Мележа ў 10 т. (1979—85), М. Лынькова ў 8 т. (1981—85), М. Гарэцкага ў 4 т. (1984—86), П. Пестрака ў 5 т. (1984—86), 3.Бядулі (у 5 т., з 1985), П. Броўкі (у 9 т., з 1987), аднатомнікі Г. Леўчыка (1980), Я. Дылы (1981), В. Каратынскага (1981), У. Галубка (1983), Дуніна-Марцінкевіча (1984), С. Палуяна (1986), «Помнікі мемуарнай літаратуры Беларусі XVII ст.» (1983) і інш. Працавалі беларускія тэкстолагі ў гэты час і, так бы мовіць, на небеларускага чытача (Зборы твораў Я. Купалы (т. 1—3, 1982—83) і Я. Коласа (т. 1—4, 1982—83) у перакладзе на рус. мову), а таксама ў складзе агульнасаюзных калектываў (32-ы (1975) і 35-ы (1980) тамы Поўнага збору рускіх летапісаў). Шмат зроблена беларускімі тэкстолагамі, і найперш у Акадэаіі навук, на рубяжы ХХ-ХХІ стст.: падрыхтаваны да выдання кнігі шэрагу “вернутых” пісьменнікаў (Л. Калюгі, С. Баранавых, В. Маракова, А. Гаруна, Я. Пушчы, В. Ластоўскага, Ф. Аляхновіча і мн. інш.), новы Збор твораў М. Гарэцкага, Збор твораў М. Зарэцкага, а таксама новыя Зборы твораў Я. Купалы (у 9-ці тамах) і М. Танка (у 12-ці тамах). Вядзецца праца па падрыхтоўцы да выдання іншых аўтараў (І. Шамякіна, І. Навуменкі і інш.). Усяго тэкстолагамі з Акадэміі навук падрыхтавана да выдання каля 150 тамоў. Па-за межамі Акадэміі навук таксама вядзецца тэксталагічная праца, найперш у выдавецтве “Мастацкая літаратура” (асобныя выданні, серыі тыпу “Скарбы сусветнай літаратуры” і інш.). Шмат цікавых кніг падрыхтавана да друку і выдадзена пад эгідай “Беларускага кнігазбору”.
7. Пісьменніцкая крытыка ў літаратурным працэсе на Беларусі ў другой палове ХХ ст. Адамовіч А. Здалёк і зблізку: Зб. літ.-крытыч. арт. — Мн., 1976. Адамовіч А. Літаратура, мы і час: Арт. і выступленні. — Мн., 1979. Барадулін Р. Парастак радка, галінка верша: Арт., эсэ. — Мн., 1987. Брыль Я. Роздум і слова”. Мн., 1963. Быкаў В. Праўдай адзінай: Літ. крытыка, публіцыстыка, інтэрв’ю. — Мн., 1984. Гілевіч Н. Удзячнасць і абавязак: Літ.-крытыч. арт. і нататкі. — Мн., 1982. Мележ І. Жыццёвыя клопаты. Мн., 1972. Лужанін М. Вачыма часу. М., 1964. Cачанка Б. Жывое жыццё: Арт., эсэ, успаміны, нататкі. — Мн., 1985. Cачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі: Літ.-крытыч. арт. — Мн., 1990. Стральцоў М. Пячатка майстра: Літ.-крытыч. арт., эсэ. — Мн., 1986. Стральцоў М. У полі зроку: Літ.-крытыч. арт. і эсэ. — Мн., 1976. Чыгрынаў І. Новае ў жыцці, новае ў літаратуры: крытыка, публіцыстыка. — Мн., 1983. Шамякін І. Размова з чытачом. — Мн., 1972. Шамякін І. Карэнні і галіны. — Мн., 1986. + Навуменка, Куляшоў, Броўка, Танк і інш.
8. Перыядычныя выданні Беларусі другой паловы ХХ ст. (газеты, часопісы, альманахі і інш.) з літаратурна-крытычным і літаратуразнаўчым складнікам.
-- час. “Полымя” (вых. з сяр. 1920-х гг.). -- час. “Маладосць” (вых. з сяр. 1920-х гг.). -- час. “Неман” (на рускай мове) (пасляваенны). -- штотыднёвік “Літаратура і мастацтва” (ЛіМ) (вых. з сяр. 1930-х гг.) -- час. “Крыніца” (вых. з пач. 1990-х гг.). -- час. “Arche” (“элітны”, вых. з канца 1990-х гг.). -- час. “Роднае слова” (вых. з сяр. 1990-х гг.). -- час. “Тэатральная Беларусь” (вых. на мяжы 1990-х – 2000-х гг.). -- час. “Дзеяслоў” (вых. з пач. 2000-х гг.). -- час. “Беларускае мастацтва” (пасляваенны).
Альманахі, зборнікі і інш.: -- “Далягляды” (1980-1990-я гг.) -- “Вобраз” (Вобраз–86, Вобраз–88, Вобраз–90 і інш.).
9. Вывучэнне гісторыі развіцця беларускага літаратуразнаўства і крытыкі. Дзейнасць М.І. Мушынскага як буйнейшага даследчыка гісторыі беларускага літаратуразнаўства і крытыкі.
Рагойша В.П. – артыкулы аб літаратуразнаўцах з БДУ, працы Я.Купалы над літаратуразнаўчым слоўнікам. Кісялёў Г.В. Літаратуразнаўства і літаратурная крытыка Беларусі: ад вытокаў да пачатку ХХ ст. // Гісторыя беларускай літаратуры ХІ—ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура: другая палова ХVІІІ-ХІХ стагоддзе. Мн., 2007. Гніламёдаў У. Ці ёсць будучыня ў літаратуразнаўства? // Полымя.— 1997.— №1. Запрудскі І. Ля вытокаў беларускага літаратуразнаўства: Адам Кіркор як гісторык беларускай літаратуры // Роднае слова.— 2000.— №4. Асноўныя працы доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Міхася Іосіфавіча Мушынскага (нар. 24.01.1931 г. на Быхаўшчыне): Мушынскі М. І. Ад задумы да здзяйснення: Творчая гісторыя “Новай зямлі” і “Сымона-музыкі”. — Мн., 1965. Мушынскі М. І. Якуб Колас: Летапіс жыцця і творчасці. — Мн., 1982. Мушынскі М. Каардынаты пошуку: Бел. крытыка: набыткі перспектывы. — Мн., 1988. Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства: 20—30-я гады. Мн., 1975. Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства: 40-я — першая палова 60-х гадоў. Мн., 1985. Мушынскі М.І. І нічога апроч праўды: Якой быць "Гісторыі беларускай літаратуры". Мн., 1990. Мушынскі М.І. Нескароны талент: Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага. Мн., 1991. + усе артыкулы аб развіцці крытыкі і літаратуразнаўства ў “Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя”.
10. Працы выкладчыкаў ГДУ імя Ф. Скарыны ў актыве беларускага літаратуразнаўства другой паловы ХХ ст. Афанасьев И. Кто восходит на Голгофу?: Антивоенная идея в творчестве В. Быкова. — Мн., 1993. Афанасьеў І. Будзем садзіць сад...: Літ.-крытыч. арт. — Мн., 1991. Афанасьеў І. Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснай беларускай літаратуры. — Мн., 2001. Брадзіхіна А.В. Зместава-фармальныя пошукі сучаснай беларускай лірыкі. Гомель, 2006. Капшай Н.П. – падручнікі па рускай літаратуры для сярэдняй школы. Мельнікава А.М. Паэтыка твораў Кузьмы Чорнага. Гомель, 2008. Смыкоўская В.І. Творчая канцэпцыя пісьменніка. Мінск, 1976. Соболенко В.Н. Жанр романа-эпопеи. Москва, 1982. Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник. Мозырь, 2001. Ханеня С.І. Амплітуда мастацкасці: Умоўнасць у беларускай прозе канца ХХ стагоддзя. Гомель, 2001. Штэйнер І. Deja vu, або Успамін пра будучыню: Літ.-крытыч. арт. — Мн., 2003. Штэйнер І. Балада: генезіс, эвалюцыя, перспектывы жанру. — Мн., 2003. Штэйнер І.Ф. Беларуская балада: Вытокі жанру і паэтычная структура. Мн., 1989. Штэйнер І.Ф. Варожасць балады вякоў: Беларуская балада і славянскія традыцыі. Мн., 1993. Штэйнер І.Ф. Шматмоўная літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя. Мн., 2001. Шынкарэнка В. К. Нястомных пошукаў дарога: Праблемы паэтыкі сучас. бел. гістарычнай прозы. — Мн., 2002. Шынкарэнка В. К. Пад ветразем дабра і прыгажосці: Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы У. Караткевіча. — Мн., 1995. Шынкарэнка В.К. З верай у чалавечнасць: Адметнасці вобразна-паэтычнай сістэмы сучаснай беларускай літаратуры. Гомель, 2001. Шынкарэнка В.К. На скрыжалях гісторыі. Асаблівасці паэтыкі гістарычнага жанру. Гомель, 1999. Ярац В.У. – шматлікія артыкулы ў рэспубліканскай перыёдыцы аб сучаснай паэзіі. Яцухна В.І. Тэорыя літаратуры. Гомель, 2004. Яцухна В.І. Малая драматычная форма ў беларускай літаратуры ХVІ – першай паловы ХХ стст. Гомель, 2006. Яцухна В.І. З кагорты адраджэнцаў // Родзевіч Л. Творы: драматургія, проза, паэзія, публіцыстыка. Мн.: Мастацкая літаратура, 2008 (акрамя прадмовы таксама ўкладанне і каментарыі).
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-12; просмотров: 989; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.147.205.114 (0.016 с.) |