Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Транспартных сродкі: эвалюцыя, віды, класіфікацыя.↑ ⇐ ПредыдущаяСтр 7 из 7 Содержание книги
Поиск на нашем сайте
На працягу многіх стагоддзяў гужавыя транспартныя сродкі былі асн. ў народнай гаспадарцы і паўсядзенным побыце. Яны дасягнулі свайго росквіту ў др. Пал. ХІХ ст., калі паступова сталі зазнаваць канкурэнцыю машын. У працэсе шматвяковай гаспадарчай дзейнасці ў асяроддзі бел. майстроў склаліся багатыя вытворчыя традыцыі, якія адпавядалі тагачаснаму ўкладу грамадскага жыцця, зладжанай рабоце паштовай і гандлева-транспартнай службы.Паводле канструкцыі і функц-х асаблівасцей прызначэння ўсе гужавыя транспартныя сродкі падзяляюцца на дзве групы – палазныя (зімнія) і колавыя (летнія). - маюць мноства тыпалагічных варыянтаў у залежнасці ад канкрэтнага прызначэння, стану шляхоў, мясцовых вытворчых традыцый і сац. прыналежнасці іх уладальнікаў. % на рабочыя і выязныя, з кузавам і без кузава. Сярод колавых прыкметнымі канструкцыйнымі асаблівасцямі вызначаліся чатырохколавыя і двухколавыя павозкі. Выязныя павозкі, у сваю чаргу, падзяляліся на мноства канструкцыйных тыпаў – ад раскошных дыліжансаў і фаэтонаў да паштовых фурманак і немудрагелістых калымажак. У шырокім бытавым ужытку сялян і гарадскіх абывацеляў былі санкі і невялікія павозкі для ручной цягі – цялежкі, тачкі, каляскі і інш. ВОДНЫЯ ТРАНСПАРТНЫЯ СРОДКІ Лодкі бываюць двух тыпаў: выдзеўбаныя аднадрэўкі і дашчаныя. Дашчаныя лодкі пачалі вырабляць у 2-ой палове ХІХ стагоддзя. Тыповым прыкладам дашчаных лодак быў абіянік, але гэта быў толькі першы крок на пуці станаўлення, у яго канструкцыі адлюстроўваецца толькі пераход да дашчаных лодак. Абіянік выдзёўбвалі з дубовага ствала, з набітымі дашчанымі бартамі, часцей з сасны. Абіянік меў паветку зробленую з рагожы, палатна або скуры. Памеры такого судна залежалі ад памераў дрэва, грузападымальнасць была адносна невялікая 1,5-4,5 тоны. Абіянік меў іншую назву – шугалея. Сродкамі рачнога транспарту служылі плоты і розныя судны. Невялікія судны вядомы з эпохі неаліту. Традыцыйныя чаўны мелі рэгіянальныя адрозненні. У басейне Нёмана бытавалі чаўны карытападобнай формы, у іншых мясцовасцях існавалі з разгорнутымі бакамі, завостранымі або злёгку закругленымі насамі і кармой. Памеры чаўна залежалі ад прызначэння і шырыні ракі ці канала і вар’іраваліся ад 2,5 да 10 метраў даўжынёй і 1-1,5 метра шырынёй. Кіравалі чаўном аднапаложным вяслом без уключын. У асноўным чоўнам карысталіся сяляне, часцей за ўсё для рыбалоўства ці палявання. Нярэдка выкарыстоўваліся для перавозу сельскагаспадарчых прылад да зямельнага надзелу, а з цягам распаўсюджання гандлёвых адносін, выкарыстоўваліся для таго каб перавезці тавар на рынак. У залежнасці ад канструкцыйных асаблівасцяў усе судны, што былі вядомы на Беларусі, можна падзяліць на тры группы: чаўны (аднадрэўкі), дашчаныя і камбінаваныя лодкі. Яны ў сваю чаргу адрозніваліся нават у межах адной тыпалагічнай групы сваімі памерамі, формай днішча, носа, кармы, узаемнымі прапорцыяміі, абсталяваннем, хуткасцю ходу, устойлівасцю на плаву і іншымі тэхнічнымі даннымі. Па знешніх прыкметах, абсталяванасці і камфортнасці большасць суднаў былі адкрытымі (чаўны, дашчаныя лодкі, стругі, баркі, паўбаркі, ганчакі), меншая частка – закрытымі, з палубай, нярэдка і з дахам (берліна, віціна, лыжва, бат, ладдзя). У некаторых лодках вялікіх памераў (лайбах, чайках, шугалеях) пэўную частку прасторы займала спецыяльная ўладкаванае памяшканне (будка) ці дах (стрэшка). Такія судны мэтазгодна аднесці да прамежкавага варыянта. Мэтазгодна ўсе сродкі воднага транспарту класіфікаваць на традыцыйныя універсальныя, якія з’яўляліся ўласнасцю шматлікай масы насельніцтва і выконвалі разнастайныя функцыі ў гаспадарцы, і гандлёвыя, шматтанажныя, што везлі грузы на далёкія адлегласці, нярэдка транзітам за межы Беларусі. Да першай групы адносяцца параўнаўча невялікія судны тыпу чаўноў і дашчаных лодак, да другой буйнагабарытныя баркі, берліны, віціны, шкуты і да т.п. асаблівую цікавасць уяўляюць судны першай групы, іх даследванне дае магчымасць не толькі глыбей пазнаёміцца з паўсядзённым побытам народа, але і прасачыць старажытныя традыцыі мясцовай вытворчай культуры. Тардыцыйныя транспартныя сродкі беларусаў падзяляюцца па спосабах руху на два тыпы: сплауныя і хадавыя. Сплаўныя звычайна рухаліся ўніз па цячэнні ракі на далекія адлегласці да пэўнага пункта прызначэння, дзе тавары выгружаліся, а само судна, звычайна, за пэўны кошт збывалася мясцовым жыхарам і разбіралася на дровы ці выкарыстоўвалася ў якасці будаўнічага матэрыялу. Партыя (караван) плытоў уключала некалькі дзесяткаў звёнаў. Спосабы і прыёмы вязання плытоў на працягу стагоддзяў амаль не мяняліся. Для вязання ўжывалі віцы (нузды, гужба, гардзялі) – вяроўкі са скручаных лазовых, бярозавых, альховых пруткоў або карэння дрэў, радзей пяньковыя. Віцам прывязвалі канцы кожнага бервяна да жэрасцей, пакладзенных упоперак плыта, і замацоўвалі з дапамогай драўлянага кліна – кнэбеля (кніпеля). У пачатку ХХ стагоддзя плыты пачалі звязваць дротам або збіваць жалезнымі цвікамі, нярэдка ўжываліся і драўляныя цвікі – нагелі. Звёны плыта злучаліся паміж сабой паклёсамі. Да хадавых адносіліся ўсе астатнія віды суднаў, што рухаліся на механічнай цязе пры дапамозе вёслаў ці доўгіх шастоў (“на ялінах”), на ветразях ці на буксіры. Яны хадзілі ўверх і ўніз па цячэнні ракі. Адным з старадаўніх пласкадоных суднаў якое хадзіла пад парусам з’яўлялася віціна. Аднім з кругладонных суднаў была лыжва. Лыжва мела дах, востры нос, тупую карму і разгорнутыя барты. Даўжыня даходзіла да 60 метраў, пры адносна невялікай шірыні, максімальна яна дасцігала 8 метраў. Лыжва была распаўсюджана ў басейнах Дняпра і Прыпяці. Самым непахожым суднам ні на адзін з тыпаў была шкудка. Шкудка нават знешне не была пахожа на лодку, больш на субмарыну. Выкарыстоўвалася такое судна для захоўвання і перавозу жывой рыбы. У некаторых рэгіёнах краіны называлася сажам. Шкудка рабілася з дошак, накшталт лодкі, закрытай зверху. Для цыркуляцыі вады паміж дошкамі пакідалі шчыліны. У вытворчасці дашчаных лодак ужывалі шырокі набор інструментаў, якія можна згрупаваць наступным чынам: 1) сякеры (дрывасек, цяслярская, калун); 2) пілы (падоўжная, цяслярская, лучковая, нажоўка, “лісічка”); 3) стругальныя (струг, скобля, гэблік, фуганак); 4) даўбежныя (долата, цясла, пешня); 5) свідравальныя (свердзел, корба,тэбель); 6) ударныя (малаток, чакуха, сякера, доўбня); 7) рэжучыя (разцы, нож); 8) вымяральныя (аршын, цыркуль, вугольнік, модла, шнур). ГУЖАВЫЯ ТРАНСПАРТНЫЯ СРОДКІ Паводле канструкцыі і функцыянальных асаблівасцяў прызначэння, усе гужавыя транспартныя сродкі падзяляюцца на дзве групы – палазныя (зімнія) і колавыя (летнія). Яны ў сваю чаргу маюць мноства тыпалгічных варыянтаў у залежнасці ад канкрэтнаг прызначэння, стану шляхоў, мясцовых вытворчых традыцый і сацыяльнай прыналежнасці іх уладалььнікаў. У прыватнасці, па сваіх функцыях як палазныя, так і колавыя транспартныя сродкі бываюць рабочымі і выязнымі. Сярод рабочых (або незалежна ад іх) у асобую групу можна вылучыць грузавыя сродкі для перавозкі бярвенняў – так званыя лесавозы, ці раскаты. Сярод летніх прыкметнымі канструкцыйнымі асаблівасцямі вызначаліся двухколавыя і чатырохколавыя павозкі. Прыкладам чатырохколавай павозкі была мажара. Яна выкарыстоўвалася ў якасці грузавога транспарту. Другім прыкладам грузавога транспарту з’яўляюцца раскаты. Гэта таксама чатырохколавы воз, але без кузава, які выкарыстоўваецца для перавозкі лесу. Акрамя колавых для грузавых перавозак выкарыстоўвалі і палазныя транспартныя сродкі. Больш старажтнымі транспартным сродкам з’яўляюцца сані, аб чым сведчаць не толькі даныя фальклору, але і мноства археалагічных знаходак. Выязныя павозкі падзяляліся на мноства тыпаў – ад раскошных дыліжансаў і фаэтонаў да паштовых фурманак і немудрагелістых калымажак. У шырокім бытавым ужытку сялян і нарадскіх абывацеляў былі таксама санкі і невялікія павозкі для ручной цягі – цялежкі, тачкі, каляскі і інш. Тыпалагічная разнастайнасць сухапутных сродкаў вызначала і асаблівасці рамеснай тэхнікі, спецыялізацыю і дыферэнцыяцыю ў стальмашным рамястве. У тыповым варыянце традыцыйны сялянскі воз рабіўся на чатырохколавай аснове, папярэдняя і задняя часткі (ходы, хады) злучаліся паміж сабой пасярэдзіне трайнёй, а паверх – жэрдкамі-ляжэйкамі (білы), якія ўтваралі перакрыццё воза. У “падушкі” пярэдняга і задняга ходаў забіваліся ручкі. На ручках замацоўваліся гнуткія дужкі, ці вязы, што давала магчымасць заціскаць сюды (а ў неабходны момант здымаць) бартавыя дошкі. Пры перавозцы малагабарытных ці сыпкіх грузаў выкарыстоўвалі і плецены кош, што ставіўся на воз паміж ручак. Такі спосаб транспарціроўкі сыпкіх грузаў сустракаўся і ў нашых суседзяў – украінцаў і палякаў. Сярод сялянства спецыяльныя выязныя павозкі – калымажкі, брычкі – у Беларусі распаўсюдзіліся толькі ў 2-й палове ХІХ стагоддзя пасля адмены прыгоннага права.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2021-07-18; просмотров: 399; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.116.118.214 (0.007 с.) |