Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву
Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Бортніцтва і пчалярства на Беларусі.Содержание книги
Поиск на нашем сайте Бортны промысел у Беларусі — сукупнасьць традыцыйных спосабаў, прыладаў, абрадаў і звычаяў па падрыхтоўцы калодаў (борцей), догляду пчолаў, збору мёду. Гэты промысел быў шырока распаўсюджаны сярод шматлікіх народаў і зьвязаны з утрыманьнем пчолаў і здабываньнем мёду. Бортны промысел (бортніцтва) папярэднічаў пчалярству ў сучасным выглядзе й адрозьніваўся ад апошняга толькі прыладамі, выглядам вульляў (калода, рамовы вулей), месцам разьмяшчэньня вульляў (борць у дрэве, калода на дрэве, калода ў двары, рамовы вулей), прыладамі й доглядам пчолаў. Галоўным аб’ектам бортнага промыслу была борць і пчала, вакол якіх ствараліся адмысловыя патрабаваньні да асноўных прац, прыладаў і адносін. Спэцыфічнасьць працы вылучала сярод насельніцтва здольных пчаляроў-бортнікаў (спрытнасьць, дужасьць, вынаходніцкі розум). Усе працы мелі сваю адметнасьць у розныя поры году: вясною — лоўля і догляд пчолаў; улетку — ахова і догляд пчолаў, збор мёду; восеньню — догляд пчолаў, выраб борцяў (калод); узімку — ахова пчолаў ад зьвяроў і неспрыяльных прыродных зьяваў. Для вырабу борцяў выбіраліся сасьпелыя хвоі ва ўзросьце ня менш чым 100 гадоў. Борці таксама выдзёўбваюцца ў дубах, ліпах, зрэдку ў асінах. Пераважнае становішча займае дуб — ён ацэньваецца ўдвая даражэй за бортную хвою. Новыя борці выдзёўбваюцца задоўга да раеньня й засяленьня борці пчоламі, звычайна ўлетку папярэдняга году. Лічыцца, што борць павінна падсохці, акрамя таго, увесну бортніку ня мае часу для вырабу борцяў, бо ён заняты падмятаньнем борцей і праверкай раёў пасьля зімоўкі. Бортніку прыходзілася працаваць на вышыні 3,5—18 мэтраў, седзячы на хісткай сядзёлцы лязіва. Выдзёўбваньне борці— карпатлівая й марудная праца, патрабуецца два тыдні. Этапы тэхналёгіі вырабу борці:
Дрэвы зь дзьвюма борцямі (блізьняк) або з трыма і болей (матка, на Гарадзеншчыне — каралева) — яны сьведчылі пра высокае прафэсійнае майстэрства яго гаспадара.[2] Выраб калод Кало́да — вулей, выдзеўбаны ў дубовай ці хваёвай калодзе. Тэхніка вырабу, назвы частак і йх дэталяў такія ж самыя як і ў борці. Па спосабе ўстаноўкі адрозьніваюцца два віды калодавых вульляў: стаяк й ляжак (ле́жань). Першы ўсталёўваецца простастаўна, другі — паземна альбо пад кутом каля 45° адносна паверхні зямлі.[4] Выраб калоды зьмяшчаў наступныя працы:
Калоды вырабляліся з мэтай іх працяглага выкарыстаньня. Вядомы прыклады калодаў (тыя, што захаваліся) узростам болей за 100 гадоў, а некаторыя дасягалі ўзросту ў 300 гадоў. Ба́рта (а), таксама вядома пад назвамі барда, серка, гак Сякера з шырокім лязом і кароткім тапарышчам — выкарыстоўваецца пры вырабе (выдзёўбваньні) борці альбо калоды.[5] Лапаце́нь (с) Лыжкападобны сьвярдзёл[6] Чаку́ха (h) Драўляны малаток[6] Разьме́р (g) Драўляны рогіль[6] Пяшня ́ (i, j) Долата для выдзёўбваньня борці, калоды. Пяшня надзявалася на драўлянае пяхоўе (палку)[6] Рэ́зічка (таксама нож-мёдарэз) Нож для падрэзкі верхніх пластоў мёду пры падглядзе пчолаў (збору мёду).[5] Ма́тачнік Драўляная каробачка цыліндрычнай, квадратнай формы з вузкімі шчылепадобнымі адтулінамі й доўгай ножкай (да 0,5 мэтру).[2] Сі́так (таксама Сі́тца, сітцо́, се́тка, каро́бачка) Прыстасаваньне для аховы твара, галавы й плечаў бортніка ад пакусаў пчолаў. Складаецца з лубяной каробачкі з нацягнутай валасяной мелкавочнай сеткай і паўкруглага кавалка палатна, які прыкрывае шыю, азадак бортніка.[2] Раё́ўня (таксама раёўніца, ра́йніца, лу́пка, ройнік, каробка) Выкарыстоўваецца дзеля абіраньня роя — гэта лёккі драўляны посуд зь мяккім палатняным дном.[2] Зу́бель (таксама курэ́ль, ку́рач, ку́раўка, кура́шка, курады́м) Палачка з крыжападобна расшчыленым канцом, у які заціскаецца гніляк альбо анучка, каб працяглы час цьмець і даваць густы дым).[2] Ля ́ зіва Прылада, каб узлазіць на бортнае дрэва. Асноўнай яго часткай была скураная ці канапляная вяроўка з сядзёлкай (сядзелка, крэсла, лазьвеня) на адным канцы, драўляным крукам або пятлёй на другім і рухомым казлом паміж імі. У сярэдзіне 16 ст. звычайна плялі лязіва з лыка. Лязівы маюць нязначныя рэгіянальныя канструкцыйныя адрозьненьні, абумоўленыя рознымі спосабамі пад’ёму на дрэва:
Пры пад’ёме поцягам, які бытаваў на Пагарыньні, бортнік робіць наступныя дзеяньні: а) перакідвае цераз сук лязіва, б) садзіцца на сядзёлку і, адпіхваючыся ад дрэва нагамі, в) падцягвае сам сябе ўгору, г) умацоўвае на патрэбнай вышыні крук (пятлю) за галіну й спускаецца да адтуліны борці.
Гэты мэтад пад’ёму выкарыстоўваўся на Гарадзеншчыне й улучае наступныя дзеяньні бортніка: а) апярэзвае пятлёй сябе й дрэва так, каб паміж ім і камлём заставалася прастора каля 70—80 см, б) пры дапамозе нацягнутага лязіва, залазіць на дрэва па чашкам — невялікім загадзя высечаным зарубкам у камле.
Адрозьніваецца ад другога мэтада тым, што пятлёй абвязвалася толькі дрэва, а замест чашак выкарыстоўваліся падобныя на стрэмя петлі. Гэты мэтад патрабуе выкананьня ад бортніка наступных дзеяньняў: а) робіцца пятля для левай нагі, б) бортнік станавіўся на яе й перасоўвае па камлю ў гору на 50—60 см, в) зьвязвае пятлю для правай нагі й ізноў перасоўвае лязіва ўгору, (такім чынам перасоўваючы лязіва, ён залазіць на дрэва).
На бортнае дрэва з падкурам (поткур, адзёр, адонак, памост, пасьцель) узлазілі па астроўках (астрова, астроў) — ствалу дрэва, часьцей яловаму, з коратка сьсечанымі галінамі.[3] Устаноўка калод Калоды мацаваліся на галінах дрэваў з выкарыстаньнем усіх патрабавньняў, якія належаць борцям. Агромістыя й важкія калоды ўздымалі на дрэвы пры дапамозе:
Гэтая праца ішла вельмі марудна й магла прывесьці да калецтва. Прываблеваньне рою Адной з самых адказных прац бортніка зьяўляецца прывабліваньне маладога рою — бо ад гэтага належыла цалкам увесь гадавы плён і праца пчалінай гаспадаркі. Для прывабліваньня рою ў новую борць робяць тварбу (даць закроп, напырскаць, зрабіць прынаду, выпырскаць). Тварыць (тварбіць) — падрыхтоўваць борць да пасадцы рою. Гэтае адзін з самых адказных момантаў у гадавым цыкле бортнай працы. Менавіта ад гэтага залежыць заселенасьць борці ў бягучым годзе. Тварба гатуецца дзеля завабліваньня скальлі (альбо пчаліны разьведчык). У выпадку, калі борць спадабаецца, яны прыводзілі малады рой, а праца бортніка прыносіла ўвосень добры плён. Сам працэс тварбы складаецца з наступных элемэнтаў:
Тварба давала бортнікам шырокае поле для экспэрымэнтаваньня. Бортнікі ўвесь час шукалі ідыяльны зьмест настояў — бо верылі, што існуе ўнівэрсальны сродак для прывабліваньня раёў.[2] Догляд пчолаў Пасьля прывабліваньня й пасадцы пчолаў у борць, уся справа бортніка прыпыняецца на некаторы час (толькі час ад часу бортнік даглядае пчолаў). Догляд пчолаў у борцях рэглямэнтуецца наступным чынам: Чым менш наглядаць — тым больш будзе прыбытку, аднак, бортнікі ўсё роўна клапаціліся пра здароўе й ахову пчолаў ад шкоднікаў і прыродных стыхіяў. Час ад часу прыходзілі да борці й здалёк наглядалі — як ідуць справы. Асноўныя працы па доглядзе пчолаў прыпадалі на вясну. Борці старанна аглядалі (падмяталі):[2]
Ахова пчолаў і борцей (калод) Асадзіўшы ў новай борці рой, бортнік моцна клапаціцца пра яго ахову. Асабліва вялікую шкоду бортніцтву прыносілі мядзьведзі. Найбольш распаўсюджаным прыстасаваньнем для аховы борці быў подкур — квадратны памост, з моцных плашчакоў і дошак (тарчыц). Шырыня рабілася такой, каб мядзьведзь ня мог дацягнуцца лапай да яго краю. Зьнізу па ўсёй паверхні подкура былі ўмацаваны вострыя драўляныя, пазьней жалезныя сьпіцы даўжынёй да 1 мэтру. Яны не давалі магчымасьці мядзьведзю праламаць патыліцай подкур, што ён звычайна лёгка рабіў зь недагледжаным памостам. Для большай упэўненасьці зьнізу подкура вешалі самабітку — дубовы камель або камень. Зьвісаючы свабодна ўздоўж ствала, яна перашкаджала мядзьведзю ўзлазіць на дрэва. Някепска баранілі борць і забітыя ў дрэва жалезныя лязы. Вядомы й іншыя, меней надзейныя спосабы аховы борцяў: імітацыя жылога кураня (які рабілі вакол камля бортнага дрэва), абвешаньне камля з усіх бакоў сьлізкімі дошкамі, устаноўка самастрэлаў нацяжнога дзеяньня, петляў.[7] Мядзьведзь, кружачы наўкола, шпурляе ў курэнь кавалкамі дрэва, суччам, імкнучыся выгнаць кагосьці адтуль, і адыходзіць, ня маючы сьмеласьці падыйсьці бліжэй.[1] Яшчэ адным надзейным сродкам лічылася наступнае: на вышыні 3,5 мэтру ад зямлі ў хвоі з борцю сьвідруюць дзіркі кругом на адным узроўні трохі наўскос долу ўгару й у іх забіваюць 10—12 калочкаў, зробленых з дубу альбо смалістай сасны таўшчынёй 5 см; на іх навешваюць дошкі з адпаведна пракручанымі дзіркамі. Дошкі гладзенька абчасаныя даўжынёй 1,5 мэтры, завешваюцца густа, адля ля адной. Мядзьведзь, калі далезе да гэнай перашкоды, вымушаны вярнуцца, бо ня здолее запусьціць кіпцюры ў гладкія, пазбаўленныя кары дошкі.[1] Ад мурашоў бараніліся намочаным у дзёгці пакульлем, якім шчыльна абкручвалі камель дрэва.[7] Збор мёду Пасьля вясеньняга догляду пчолаў (падмятаньня) ў борці да канца лета не зазіралі.[2] Падглядаць пчол пачыналі ў канцы лета. Лічылася, што да 19 жніўня, г. зн. да Спаса (6 жніўня ў ст. ст.), нельга браць мёд, бо прападуць пчолы. Звычайна мёд выразалі да 28 жніўня — да гэтага часу заканчваўся мёдазбор.[2] Збор мёду ўспрымаўся як сьвята, да якога гатаваліся загадзьдзя. Гатавалі адмысловыя прылады й посуд для мёду. Бортнік чыста мыўся, апранаў сьвяточную вопратку, новыя лапці (боты), але зашмат бортнікаў працавалі ўвогуле босымі. Напрацягу ўсяго дня бортнік разам з памагатым абходзіў ня болей за шэсьць борцяў. Сьвежы мёд улівалі ў ліпаўкі ці кадоўбы, якія былі выдзеўбаны з суцэльнай частцы камля дрэва. Такія ёмістасьці ставіліся ў халодныя памяшканьні (каморы) — дзе захоўваўся здабыты мёд.[2] Пры добрым квіценьні верасу і йншых кветак з адной борці атрымлівалі да 3 пудоў мёду. А ўвогуле пры спрыяльным надвор’і пчаляры атрымлівалі па 2—3 пуды меду з кожнага вульля. Найлепшым лічыўся ліпавы мёд (ліпавец), празрысты і чысты, як крынічны струмень.[3] Збор мёду ўлучаў наступныя апэрацыі:[2]
Колькі дакладна атрымоўвалася мёду ў год цяжка вызначыць, бо агульны мёдазбор залежыў ад надвор’я, квіценьня мёдадайных расьлінаў і іншых паказчыкаў
|
||
|
Последнее изменение этой страницы: 2021-07-18; просмотров: 250; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 216.73.216.41 (0.011 с.) |