Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Падыходы і метады даследавання матэрыяльнай культуры

Поиск

Пляценне і мачальны промысел

19. Тэхналогіі і прылады апрацоўкі скуры, футра і фоўны

Кожевенное ремесло является одним из древнейших ремесел, известных со времен палеолита. 

Кожа — материал, который люди начали обрабатывать и использовать одним из первых. Много информации о владении египтянами кожевенным делом можно извлечь из росписей гробниц. Упоминания о способах обработки и декоративной отделки кожи можно найти и в древнерусских летописях. Уже в эпоху позднего палеолита простейшая одежда из обычных шкур заменяется сшитыми одеждами из кожи и меха. Тогда же появляются первые декоративные приёмы — вышивка (бусинами и т. п.), раскраска, аппликация. У разных народов имелось множество традиционных способов выделки кожи. даже открытие ткачества не вытеснило кожу из быта — ремни, сумки, обувь, доспехи.

У разных народов имелось множество традиционных способов выделки кожи. Но все способы можно свести к трём при которых получаются принципиально разные продукты.

Сырая кожа — минимум обработки.

Сыромятная кожа — выделка без дубления.

Дублёная кожа — прошедшая операцию жирового дубления или дубления растительными и позднее искусственными химическими дубильными веществами.

Сырая кожа имела узкую область применения.

А вот сыромятная была основной с древнейших времён для изготовления одежды, обуви и т. п. Дубление с помощью растительных танинов тоже было известно с древности, но далеко не у всех народов. Сейчас же дублёные кожи используются практически повсеместно.

Несмотря на различие в методах рецептах обработки для получения разных видов конечной продукции, имеются общие обязательные этапы.

Первая универсальная операция — мездрение, при которой шкура лишается остатков мяса, жира и подкожной жировой клетчатки.

Затем, если требуется, производят обезволашивание или золение, удаляя шерсть и эпидермис. Полученный продукт называют гольём.

На этом этапе можно остановиться и получить так называемую сырую кожу или пойти дальше по пути получения сыромятной или дублёной кожи. Видов последней сейчас имеется большое количество. Соответственно и рецептов выделки также множество.

ВИДЫ КОЖ

 

Натуральная кожа представляет собой шкуры животных, рептилий, изредка рыб, изменившие свои свойства под влиянием разнообразных механических, физических, биологических, химических воздействий.
Существует множество классификаций кож, которые различаются по виду и возрасту животных, от которых они получены, и по способам обработки и окраски. Вот некоторые примеры.
Сафьян - кожа из козьих шкур растительного дубления, слабопрожированная и ярко окрашенная.
Велюр - изготавливается из кож с дефектами лицевой поверхности; это кожа хромового дубления, отделанная со стороны бахтармы под бархат при помощи специального шлифования.
Замша - кожа из шкур лося, северного оленя, дикой козы и т. п. жирового дубления; лицевой стороной является бахтармяная; ворс густой, но не пушистый и без блеска; кожа мягкая, плохо впитывающая воду.
Шагрень - мягкая кожа растительного дубления из шкур овец или коз, имеющая красивый мелкий рельефный рисунок.
Лайка - кожа из шкур овец, коз, собак; дубление алюминиевыми квасцами с применением соли, муки и желтка; кожа мягкая, тонкая, используется для изготовления.перчаток.
Спилок - получается при двоении толстой кожи; часто имитирует более дорогие сорта кож при нанесении на него искусственного рисунка; у лицевого спилка (верхний слой) одна сторона кожаная, вторая - бахтармяная; чаще спилок не имеет кожаной поверхности и поэтому непрочен.
Для того чтобы получить кожу, шкуры сначала консервируют, затем удаляют волосяной покров, дубят, жируют и окрашивают. Сейчас дубление осуществляется комбинированными способами - минеральными, растительными и синтетическими дубильными веществами.

  • Минеральные - основные соли тяжелых металлов (хрома, алюминия, железа и др.), а также некоторые кислоты.
  • Растительные - содержащиеся в растениях слабые кислоты.
  • Синтетические - конденсированные продукты сульфирования ароматических углеводородов или фенолов.


" Прессованная кожа " — это не профессиональный термин. Название, скорее всего, возникло в обиходе торговцев. "Прессованная кожа" — материал, вырабатываемый под давлением из отходов производства натуральной кожи.
Один из компонентов, применяемых при ее изготовлении, — это обрезки, лоскутки, хромовая стружка, кожевенная пыль и другие отходы, остающиеся после выработки и раскроя натуральной кожи.
Второй компонент — синтетические связующие волокна из любого синтетического материала: полиэфира, полиамида, полиэтилена, которые расплавляются и склеиваются при нагревании.

ГАРБАРСТВА – рамяство па вырабу скур для пашыву абутку. Сыравінай служылі скуры рагатай жывёлы (быкоў, цялят, кароў-ялавак, авечак, коз), зрэдку коней, свіней. Сырыя скуры кансервавалі метадам салення (мокрасалення, сухасалення) і сушэння. Для мокрасалёнай кансервацыі бахтарму (мяздру) пасыпалі соллю або пагружалі скуру ў канцэнтраваны раствор солі. Пры сухасалёным метадзе скуру пасля засолкі сушылі, пры прэснасухім – сушылі без засолкі. Традыцыйная тэхніка вырабу скур уключала падрыхтоўчыя аперацыі (мачэнне, заленне, мяздрэнне, ачыстка ад шэрсці, абяззольванне, квашанне), дубленне і апрацоўку. Усе аперацыі праводзіліся ўручную. Мачылі скуры ў рацэ або ў чанах (драўляных бочках), потым апрацоўвалі водным растворам попелу і вапны. Са скур ачышчалі шэрсць і мяздру звычайнай касой ці нажамі з адной ці дзвюма ручкамі (скобля, струг) на калодзе (пласе, кабылцы) – нахіленай паўкруглай дошцы. Адна- і двухручныя прылады вядомы са старажытнасці (беларускімі археолагамі знойдзены нож – тупік 12 ст.).
Атрыманы паўфабрыкат – галлё – абяззольвалі, каб скура не была ломкай, цвёрдай. Для гэтага яе старанна паласкалі ў вадзе, "квасілі" ў водным растворы вотруб’я або мукі (аўсянай, жытняй, пшанічнай, ячнай), кухоннай солі. У народнай практыцы часта квашанне адсутнічала, а на Палессі замест залення практыкавалі "паценне" ў гноі. Дубленне скуры праводзілася, каб яна стала вільгаценепранікальнай, мяккай, эластычнай (для верху абутку) або, наадварот, цвёрдай, каб не стоптвалася (для падэшвы).
Апрацоўка скур уключала фарбаванне, пакрыццё тлушчам ("жыроўка"), глянцаванне (лашчэнне), струганне, мяцце. У 19 ст. на Беларусі для фарбавання юхты ў чорны колер ужывалі жалезны купарвас, брызэль, чорны сандал, а саф’ян, акрамя купарвасу, фарбавалі яшчэ цындрай (жалезнае пілаванне), індыга і інш. У якасці тлушчу выкарыстоўвалі бярозавы дзёгаць, алей, ялавічны тлушч, ворвань. Падэшвенную скуру не тлушчылі і не фарбавалі. Прасушаную пасля тлушчэння скуру стругалі (апрацоўвалі мяздру). Потым яе мялі, выкачвалі, глянцавалі драўлянымі качалкамі з нарэзамі, каткамі, бялянам. Гатовыя скуры адрозніваліся па гатунках: юхт (скура для верху абутку), падэшвенная, апойка (скура з цяляці – сысунка), саф’ян (мяккая скура з казліных, цялячых, авечых скур), замша (авечая ці аленевая скура без верхняга пласта), лайка (з авечых скур). Юхт і апойку выраблялі белага, шэрага і чорнага колераў, саф’ян – часцей каляровы (чырвоны, жоўты, зялёны, чорны).

20. Ганчарства: узнікненне, эвалюцыя. Гарчаныя прылады і прыстасаванні. Асартымент ганчарных вырабаў.

Ганчарства, вытворчасць вырабаў гаспадарчага і дэкаратыўнапрыкладнога прызначэння з гліны, вядома на Беларусі з часоў неаліту. Як спецыялізаванае рамяство вылучылася са з’яўленнем ганчарнага круга (на Беларусі ў Хст.). Першапачаткова вырабы ляпілі ад рукі і не абпалівалі. Асноўным кампанентам фармовачнай масы з’яўлялася гліна, у якую для павелічэння трываласці дадавалі сухую траву, жарству, пясок. Надзвычай шырокім і разнастайным быў асартымент ганчарных вырабаў, якія можна падзяліць на некалькі асноўных катэгорый.

1. Посуд для гатавання Гаршкі Бабачнікі (гліняныя пасудзіны ў выглядзе ўсечанага конуса з вертыкальнымі глыбокімі ўмяцінамі па баках для выпякання велікоднага пірага) Латкі (глыбокія гліняныя пасудзіны з шырокім тулавам і вусцем, у якіх смажылі і тушылі мяса, бульбу, пражылі гарох і да т.п.) Рынкі (круглая, плоская пасудзіна на трох ножках з полым дзяржальнам, прызначаная для смажання страў)

2. Посуд для захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў • Збаны (пасудзіны з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі і звужаным горлам, прыназначаныя для захоўвання малака) • Гарлачы (падобныя на збаны, але без ручкі і дзюбкі) • Глякі (шарападобныя пасудзіны з плоскім дном, кароткім вузкім горлам і 1-2 ручкамі для захоўвання і транспарціроўкі вадкіх рэчываў – алею, квасу і інш.) • Слаі (высокія пасудзіны з пукатымі бакамі і шырокім горлам; у вялікіх слаях салілі агуркі, грыбы, капусту, у малых – захоўвалі мѐд, тлушч, смятану і інш.) • Спарышы (пасудзіна з 2-3 гаршчкоў, змацаваных адной ручкай; прыназначалася для дастаўкі ежы на поле ў сенакос ці жніво)

 3. Сталовы посуд: міскі, паўміскі, кубкі, хлебніцы, маслѐнкі і інш.

4. Рэчы гаспадарчага ўжытку: рукамыі, паілкі, пасудзіны для гонкі дзѐгцю і да т.п.

5. Дэкаратыўная кераміка: фігурны посуд, скульптуры малых форм у выглядзе жывѐл, букетнікі, вазоны.

 6. Цацкі ў выглядзе фігурак людзей, жывѐл, птушак. Самастойнае значэнне мела вытворчасць дахоўкі (керамічнай пліткі для накрыцця дахаў пераважна мураваных будынкаў) і кафлі (керамічныя пліткі для абліцоўкі і дэкаратыўнага аздаблення печаў, камінаў і інш.). Дрэваапрацоўчыя рамѐствы з’яўляюцца аднымі з найбольш старажытных і ўзніклі на пачатку чалавечай гісторыі разам з вырабам прымітыўных прылад працы. У XVI-XVII ст.ст. на Беларусі існавала каля 30 рамесных прафесій, звязаных з апрацоўкай дрэва. У ХІХ—пач.ХХ ст. найбольш пашыранымі і развітымі ў сельскай мясцовасці былі такія дрэваапрацоўчыя рамѐствы як цяслярства, сталярства, бондарства, стальмашнае рамяство, такарнае рамяство, разьба па дрэве і пляценне.

Ганчарныя кругі вызначаюцца вялікай разнастайнасцю канструкцыі і формаў, тьшалогія іх вельмі шырокая: ад простай, з выдзяленнем ручных і нажных, да вельмі падрабязнай, з дыферэнцыяцыяй па класах, тьшах, відах і падвідах[9]. Аднак найбольш выразна вылучаюцца ўсё ж два асноўныя тьшы: ручны і нажны.

Для масавай вытворчасці посуду ўзводзілі спецыяльнае збудаванне — горан (гарон, гарно) круглай ці чатырохвугольнай формы. Круглыя горны, вядомыя на ўсходнеславянскіх землях ужо ў XII—XIII стст.[13] ігенетычна звязаныя з антычнымі прататьшаійі ў гарадах Паўночнага Прычарнамор'я[14], у XIX—XX стст. былі пашыраны на Украіне, адкуль трапілі і на Беларусь — Прыдняпроўе і Палессе. Узводзілі іх наводдаль ад жылля, у яме, сценкі абвалоўвалі ці абносілі зрубам. Топка перакрывалася скляпеннем (под, рашотка, чарэнь) з дзіркамі для агню (люхты, слёсы), камера абпальвання звычайна мела адкрыты верх, куды і загружалі посуд.

Чатырохвугольныя горны, прататьшамі якіх былі, відаць, хатнія печы, на Беларусі пашырыліся ў XVI— XVII стст., у час інтэнсіўнага развіцця гарадскога цэхавага рамяетва, калі печ з яе малым аб'ёмам ужоне адпавядала масавым патрэбам рынку. Бытавалі яны на захадзе і поўначы Беларусі (а таксама на ўсходзе Літвы і Латвіі) пераважна ў гарадскіх і местачковых асяродках.

Па тыпу чатырохвугольныя горны дзяліліся на аднакамерныя І двухкамерныя. Першыя, больш простыя, мала чым розніліся ад звычайных печаў, працэс абпалу ў іх быў працаёмкім і малакіруемым, паколькіпосуд загружаўся на памост з дроў і пры іх згаранні асядаў, часта трэскаўся. Таму ўжо ў XIX ст. аднакамерныя горны прымяняліся рэдка, уяўляючы сабой пераходны этап да больш дасканалых і прадукцыйныхдвухкамерных, у якіх топка аддзялялася ад камеры абпальвання перакрыццем з адтулінамі. Гэта давала магчымасць рэгуляваць працэс абпалу, павышалася і прадукцыйнасць, паколькі загружаны асобна ад паліва посуд на працягу ўсяго абпалу быў нерухомы.

Двухкамерныя чатырохвугольныя закрытыя горны будаваліся ў майстэрні, адкрытыя — наводдаль ад жылля, часткова заглыбляліся ў зямлю. Посуд загружалі ў іх зверху, укладваючы радамі на перакрыцце: уніз — больш,зверху — менш. Загружаную партыю (200—300 шт.) закрывалі чарапкамі бракаванага посуду, часам яшчэ і жалезным лістом. Працэс абпалу ў хатніх печах доўжыўся 5—6, у горнах усіх тьшаў — 10—14 гадзін.

У залежнасці ад характару абпалу і спосабу апрацоўкі вырабаў посуд набываў розныя утылітарнамастадкія якасці. Беларускія ганчары прьшянялі абварванне (гартаванне), задымліванне і паліванне (глазураванне).

Шклоробства на Беларусі.

У эпоху жалеза шкляныя пацеркі былі распаўсюджаны не толькі на захадзе, але і на ўсходзе – на тэрыторыі паўдневай Беларусі і паўночнай Украіны. Масавае ўжыванне шкляных пацерак і іншых упрыгожанняў са шкла характэрна для плямен мілаградскай і зарубінецкай культур. Шкляныя пацеркі мілаградскіх плямен значна адрозніваюцца ад зарубінецкіх, што сведчыць пра іх самастойную вытворчасць у розных плямен, прычым з адметнымі для кожнай культуры дэкарктыўнымі асаблівасцямі. У другой палове І тысячагоддзя н.э. шкляныя ўпрыгожанні пашырыліся на паўночныя, паўночна-заходняі і паўночна-ўсходнія раены Беларусі. У гэты час тут з’яўляюцца не толькі шкляныя ўпрыгожанні, але і металічныя. Цэнтрамі па ўласнай вытворчасці шкла былі Полацк, Гродна, Навагрудак, Тураў, аб чым сведчаць фрагменты шкляных вырабаў (посуду, пацерак, бранзалетаў, пярсценкаў, скроневых кольцаў, уставак для металічных пярсценкаў і абкладаў рукапісных кніг), знойдзеных у культурных пластахХІ – ХІІІ стст.. З ХІ ст. тут вырабляліся шкляныя пацеркі, бранзалеты, а з ХІІ – пярсценкі, скроневыя кольцы, устаўкі да металічных пярсценкаў і абкладаў рукапісных кніг, сталовы, аптэчны і літургічны посуд. Вопыт вырабу ўпрыгожанняў са шкла і каляровых эмалей садзейнічаў арганізацыі ў Полацку і Гродна вытворчасці паліваных дэкаратыўных плітак і смальтавай мазаікі для ўпрыгожвання мураваных храмаў. Сярэдневяковыя гутнікі Беларусі пры аздабленні шклянога посуду карысталіся вельмі вытанчанымі, амаль пастэльнымі адценнямі, ніколі не ўжывалі яркіх і кантрастных каляровых ніцей шкла. Ім больш імпанавала манахромная колеравая танальнасць цёмна-жоутага сасветла-жоутым, цёмна-зялёнага са светла-зялёным, фіялетавага з блакітным, сіняга з бясколерным празрыстым шклом асабліва шырока выкарыстоувалі накладныя рэльефныя ніці тураўскія гутнікі. Гравіраваннем і разьбой па шклу, роспісам вызначаюцца вырабы ювеліраў Навагрудка. Трэбы адзначыць гэты горад цэнтрам развіцця вытворчасці дробнай пластыкі са шкла. Такім чынам, у сярэдневякоўі мастацкія ўласцівасці шкла шырока выкарыстоўваліся не толькі гутнікамі, але і ювелірамі і керамістамі. Шкло актыўна ўдзельнічала ў фарміраванні матэрыяльнага і мастацкага асяроддзя чалавека. 3начнае пашырэнне набывае шкларобства у XVIст., аб чым сведчаць шматразовыя упамінанні ў тагачасных заканадаўчых актах Вялікага княства Літоускага «гутнікаў» і «шкляроў», а таксама прапановы сейма 1551 г. аб зняцці дзяржаунай манаполіі на гандаль шклом. У развіцці беларускага шкларобства ў ХІV – ХVІ стст. вылучаюцца два перыяды. Першы (на другую палову ХV ст.) абумоўліваюць рысы готыкі, распаўсюджванне венецыянскага, багемскага і польскага шкла. Другі перыяд (ХVІ ст.) фарміруюць мясцовыя рысы, адбываецца інтэнсіўнае развіцце ў межах рэнесанснага стылю: яснасць формы, завершанасць прапорцый, спосабы аздаблення каляровымі шклянымі ніцямі і жгутамі, пячаткамі з выявамі гербаў, роспіс эмалямі, фарбамі, золатам. Рэнесансныя матывы праяўляюцца ў дробнарэльефным аздабленні (пячаткі, жгуты, стужкі) сценак посуду, у шырокім прымяненні тэхнікі роспісу і тэхнікі ціхага выдзімання (фармавання). Мастацкі воблік гутнага шкла ствараўся перш за ўсё такой формай вырабу, як цыліндр, усечаны конус ці эліпс. Вытанчанасць прапорцый, колер шкла, выразнасць форм дапаўняліся дробнарэльефныміпластычнымі аздобамі і каляровымі шклянымі ніцямі, дэкаратыўным роспісам. Сярод тэматычных кампазіцый на беларускім шкле пераважалі выявы “Пагоні”, гербаў мясцовых магнатаў, клеймы майстроў-гутнікаў, радзей – раслінныя арнаменты.

Сярэдневяковыя гутнікі Беларусі пры аздабленні шклянога посуду карысталіся вельмі вытанчанымі, амаль пастэльнымі адценнямі, ніколі не ўжывалі яркіх і кантрастных каляровых ніцей шкла. Ім больш імпанавала манахромная колеравая танальнасць цёмна-жоутага са светла-жоутым, цёмна-зялёнага са светла-зялёным, фіялетавага з блакітным, сіняга з бясколерным празрыстым шклом асабліва шырока выкарыстоувалі накладныя рэльефныя ніці тураўскія гутнікі. Гравіраваннем і разьбой па шклу, роспісам вызначаюцца вырабы ювеліраў Навагрудка. Трэбы адзначыць гэты горад цэнтрам развіцця вытворчасці дробнай пластыкі са шкла. Такім чынам, у сярэдневякоўі мастацкія ўласцівасці шкла шырока выкарыстоўваліся не толькі гутнікамі, але і ювелірамі і керамістамі. Шкло актыўна ўдзельнічала ў фарміраванні матэрыяльнага і мастацкага асяроддзя чалавека. 3начнае пашырэнне набывае шкларобства у XVIст., аб чым сведчаць шматразовыя упамінанні ў тагачасных заканадаўчых актах Вялікага княства Літоускага «гутнікаў» і «шкляроў», а таксама прапановы сейма 1551 г. аб зняцці дзяржаунай манаполіі на гандаль шклом. У развіцці беларускага шкларобства ў ХІV – ХVІ стст. вылучаюцца два перыяды. Першы (на другую палову ХV ст.) абумоўліваюць рысы готыкі, распаўсюджванне венецыянскага, багемскага і польскага шкла. Другі перыяд (ХVІ ст.) фарміруюць мясцовыя рысы, адбываецца інтэнсіўнае развіцце ў межах рэнесанснага стылю: яснасць формы, завершанасць прапорцый, спосабы аздаблення каляровымі шклянымі ніцямі і жгутамі, пячаткамі з выявамі гербаў, роспіс эмалямі, фарбамі, золатам. Рэнесансныя матывы праяўляюцца ў дробнарэльефным аздабленні (пячаткі, жгуты, стужкі) сценак посуду, у шырокім прымяненні тэхнікі роспісу і тэхнікі ціхага выдзімання (фармавання). Мастацкі воблік гутнага шкла ствараўся перш за ўсё такой формай вырабу, як цыліндр, усечаны конус ці эліпс. Вытанчанасць прапорцый, колер шкла, выразнасць форм дапаўняліся дробнарэльефнымі пластычнымі аздобамі і каляровымі шклянымі ніцямі, дэкаратыўным роспісам. Сярод тэматычных кампазіцый на беларускім шкле пераважалі выявы “Пагоні”, гербаў мясцовых магнатаў, клеймы майстроў-гутнікаў, радзей – раслінныя арнаменты. Яшчэ адной мануфактурай, што займалася вырабам прадукцыі са шкла, была Урэцкая, заснаваная ў 1737 г. таксама Ганнай Кацярынай Радзівіл. Дзейнасць прадпрыемства вызначалася разнастайнасцю аж да 1846 г. Тут выраблялі посуд, аконнае шкло, асвятляльныя прыборы, люстэркі. Акрамя гэтага, меліся паліравальны, рысавальны, ганчарны, кафляны, сталярны і слясарны цэхі, што казала аб падзеле працы пры выкананні складаных па канструкцыі і складу рэчаў. Кіравалі работай замежныя і мясцовыя спецыялісты, якія садзейнічалі пашырэнню ўзораў знакамітых у той час шкляных мануфактур Францыі, Багеміі і Англіі. Але на працягу амаль стагоддзя быў выпрацаваны ўласны, непаўторны стыль шкляных вырабаў, у якім значную ролю адыгрывалі традыцыі айчынных гут, народныя матывы ў аздобе. Творы ўрэцка-налібоцкіх шкларобаў у гісторыі еўрапейскага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва займаюць выключна віднае месца, што абумоўлена не толькі высокім тэхнічным узроўнем, але і самабытнасцю, нацыянальнымі рысамі. Яны з’яўляюцца такімі жсімваламі беларускага мастацтва, як крышталь “бакара” ў Францыі, венецыянскае шкло ў Італіі, багемскае шкло і крышталь у Чэхіі. Важныя эвалюцыйныя працэсы адбываліся ў беларускім шкларобстве на працягу ХІХ – пачатку ХХ ст. Паступовы пераход да фабрычнай вытворчасці, укараненне новых тэхналогій, выкарыстанне больш дасканалага абсталявання і машын уносілі значныя змены ў гэту галіну. Попыт на шкляную прадукцыю задавальнялі мануфактуры, шклозаводы і гуты. Акрамя гэтага выкананнем простага бытавога і тарнага посуду, пацерак і ліставога шкла займаліся асобныя рамеснікі ў гарадах і памешчыцкіх сядзібах, якія паўторна выкарыстоўвалі закупленую сыравіну. Буйнымі прадпрыемствамі для першай паловы ХІХ ст. заставаліся Налібоцкая і Урэцкая мануфактуры. У другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. колькасць прадпрыемстваў значна павялічылася, але пераважная іх большасць, як і раней, займалася выпускам шкляных вырабаў для масавага карыстання і аконнага шкла. Найбольш буйнымі на той час з’яўляліся заводы ў в. Бярозаўка (1883 г.) і ў Нова-Барысаве (1898 г.), якія шмат у чым заклалі асновы беларускага мастацкага шкла ў ХХст. Па спосабу выканання і тэхналогіі фармавання вырабы са шкла ствараліся некалькімі спосабамі: свабоднае выдзіманне (фармаванне), выдзіманне ў нерухомыя формы і прасаванне. Усе гэтыя спосабы адкрывалі магчымасці для мастацкіх рашэнняў. Так, напрыклад, у прасаваных вырабах пашырана было аднатоннае і каляровае віццё, пляцёнкі, рашоткі, гутныя накладныя выявы кветак, фігурак людзей, жывел, птушак. Для выдзімання было характэрна шліфаванне, гавіраванне, траўленне, эмалевыя роспісы. У пераважнай большасці варылася так званае глушонае шкло для розных мэт. Выраблялі малочнае і чорнае шкло, а таксама асобныя інтэнсіўна афарбаваныя яго гатункі, якія ў большай частцы ішлі на аздобу.

 

Плечавое і паясное адзенне

Самай старажытнай часткай мужчынскага плечавога адзення беларусаў з'яўляецца кашуля («сарочка», «рубаха», «лянка», «срачыца»)[23]. Найболей тыповым узорам мужчынскай кашулі была тунікападобная льняная кашуля без швоў на плячах, якая не мела каўняра, але мела разрэз пасярэдзіне грудзіны. На шыі кашуля зашпільвалася на гузік альбо завязвалася стужкай, тасёмкай. Тунікападобная кашуля была таксама найболей старажытным відам мужчынскай нацельнай вопраткі ў народаў Прыбалтыкі, Паволжа і Дагестана[24].

Пачаткова ва ўсходніх славян мужчынская кашуля была доўгай, часам нават да калена, і яе насілі разам са штанамі. Па сцёгнах яна была падпяразана поясам, якія са старажытных часоў былі ільняныя ці суконныя[25].

У розных рэгіёнах Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст. мужчынскае паясное адзенне мела свае назвы: «штаны», «нагавіцы», «ганавіцы», «парты», «учкуры», «майткі»[26]. Мужчынскія штаны ў раннім Сярэднявеччы былі нешырокімі і іх кроілі з прамых палотнішчаў, перагнутых па аснове. Паміж палотнішчамі ўшываліся ўстаўкі ці кліны. Пояс быў нешырокі і завязваўся вакол таліі[27].

У якасці ўпрыгожвання да адзення ў X—XIII стст дадавалі нашыўныя металічныя спіралькі, бляшкі ці пранізкі. Неабходным элементам мужчынскага касцюма быў скураны, тканы, плецены ці шаўковы пояс, да якога прымацоўваліся падвескі-амулеты[28].

У ліку хатняга і вулічнага кароткага адзення гараджан і шляхты ў часы ВКЛ выступалі жупіцы, казыянкі, кабаты, сукенкі, камізэлі. Жупіца — кароткі лёгкі каптан з рукавамі ці без іх, а казыянка — разнавіднасць кароткага лёгкага каптана, якая шылася як з рукавамі ці без іх. Кабат — кароткі, да паловы сцёгнаў каптан з рукавамі і без рукавоў[29].

Вулічным і хатнім плечавым адзеннем мяшчан і шляхты ВКЛ, якое апраналася паверх кашулі, быў жупан — даўгаполая вопратка з сукна ці шаўковых тканін, пашыраная ўніз ад лініі таліі, якая ад каўняра да таліі зашпільвалася на гузікі. Зімовыя цёплыя жупаны рабілі на падкладцы з ваўняных тканін, часам падбівалі ватай. Жупаны падпяразваліся суконнымі, скуранымі, а пазней і шаўковымі замежнымі ці мясцовага вырабу паясамі. Спінку жупана рабілі прыталенай, а полы суцэльнымі. З сярэдзіны XVII ст. жупан сталі насіць разам з кунтушом. Па гэтай прычыне пояс ужо завязваўся не на жупане, а на кунтушы. Змяніўся таксама і крой жупана, якога пачалі прызборваць ззаду. Шырокія рукавы жупаноў часта мелі каля запясця шчыльныя фігурныя манжэты даўжынёй амаль да пальцаў. Жупан звычайна шылі аднаго колеру, а кунтуш — іншым. Кунтушы таксама насілі і мяшчане ў часы ВКЛ, але для іх гэта быў толькі святочны ўбор[30].

У 1831 г. адкрытае нашэнне традыцыйнай шляхецкай вопраткі (кунтушы, дэліі, жупаны, канфедэраткі) было забаронена, бо лічыліся праявай апазіцыйнасці да расійскай улады. Таму сярод дваранства Беларусі распаўсюджанымі сталі агульнаеўрапейскія касцюмы, сярод якіх папулярным стаў дваранскі (гусарскі) касцюм венгерскага ўзору («венгерка») і стаў своеасаблівай заменай нацыянальнага з часоў Рэчы Паспалітай[31].

У часы Лістападаўскага паўстання (1830—1831) і Студзеньскага паўстання (1863—1864) паўстанцы выкарыстоўвалі ў знак дэманстрацыі патрыятызму многія традыцыйныя віды і элементы шляхецкай вопраткі часоў Рэчы Паспалітай (жупаны, канфедэраткі і інш.). З 1864 г. сярод дваранства абсалютна стаў пераважаць свецкі касцюм агульназаходнееўрапейскага ўзоры альбо службовыя мундзіры чыноўнікаў і вайскоўцаў Расійскай Імперыі, а забароненыя расійскай уладай для публічнага нашэння традыцыйныя касцюмы часоў Рэчы Паспалітай ашчадна захоўваліся ў скрынях.

З другой паловы XIX ст. традыцыйная тунікападобная кашуля ў беларускіх сялян пачала замяняцца на кашулю з палікамі. Асаблівасць крою гэтай кашулі — наяўнасць прамых плечавых уставак. У такіх кашулях разрэз рабіўся пасярэдзіне грудзіны і меў даўжыню каля 30 см. Вакол вората кашулі тканіна збіралася ў дробныя зборачкі, да якіх прышывалі адкладны ці невысокі стаячы каўнер з прарэзкамі на канцах, дзе ворат кашулі завязваўся праз гэтыя прарэзкі каляровай стужкай альбо зашпільваўся металічнай запінкай. Пад пахамі для зручнасці рухаў у кашулю ўшывалі квадратныя палатняныя ўстаўкі. Рукавы рабіліся простыя ці з манжэтамі, а тканіна каля апошніх таксама прызборвалася ў дробныя зборачкі. Святочныя і вясельныя кашулі аздабляліся арнаментам ці малюнкам па каўняры і канцах рукавоў — пры дапамозе тканага ці вышытага крыжыкам узора з баваўняных ніткамі чырвонага колеру, а часта дадаткова і чорнага колеру[32]. Кашулі з палікамі ў канцы XIX — пачатку XX ст. найбольш шырока былі распаўсюджаны на Палессі[33] і выкарыстоўваліся ў Заходнім Палессі аж да пачатку Другой сусветнай вайны.

Кашулі, якія сяляне насілі ў часы працы па будням, шылі з больш грубага палатна і ніяк не ўпрыгожваліся. Аднак абавязкова да сярэдзіны спіны падшывалі «падаплеку», каб кашуля меней зношвалася. Чыста белая (без упрыгожванняў і ўзораў) кашуля выкарыстоўвалася сялянамі для пахаванняў і звычайна рыхтавалася гаспадарамі загадзя[34].

Паясным адзеннем беларускага вясковага насельніцтва ў сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. заставаліся штаны. Іх выгатаўлялі з больш грубага, чым кашуля, даматканага палатна летам, а зімой — з шэрага, чорнага, альбо карычневага даматканага сукна. На Палессі быў шырока распаўсюджаны тып штаноў, вядомы пад назвай «штаны з шырокім крокам», якія шыліся без бакавых швоў і кішэняў, з шырокай верхняй часткай і звужанымі да нізу калашынамі[35].

Звычайна штаны кроілі, склаўшы адрэзаны для кожнай калашыны кавалак тканіны ўдвая па даўжыні, а пасля ад ніжняй часткі калашын адразалі клінападобныя кавалкі, каб яны звужваліся да нізу. Сваёй даўжынёй штаны ў мэтах эканоміі тканіны не даводзілі да шчыкалаткі. Знізу ногі да паловы галёнкі абкручвалі анучамі ці суконкамі, на якія апраналі лапці ці боты. Штаны ўсіх тыпаў у канцы XIX — пачатку XX ст. у традыцыйным сялянскім касцюме шыліся на поясе, а спераду мелі разрэз. Пояс штаноў быў шырынёй 3—4 см і зашпільваўся на касцяныя, металічныя і самаробныя гузікі ці драўляную палачку[36].

Верхняе адзенне

Мужчынскае верхняе адзенне, як і касцюм у цэлым, адлюстроўвала прыналежнасць да пэўнага саслоўя і пазіцыі на ўнутрысаслоўнай іерархіі лесвіцы, на вярху якой быў вялікі князь (кароль). Касцюм вялікіх князёў увасабляў і дэманстраваў моц і багацце дзяржавы. Важную ролю мела сістэма сімвалаў, якая абавязкова аблюстроўвалася ў касцюме князя — выключныя для статусу колер і малюнкі тканіны, наяўнасць спецыфічных галаўных убораў і дэталяў, каштоўных упрыгожванняў і рэдкага футра.

У ліку зімовага адзення мужчын розных саслоўяў былі шуба, кажух, ваўчура, тулуп, футра, чуга. Верхняй зімовай вопраткай прывілеяванага саслоўя звычайна былі дарагія шубы, у якіх спод рабіўся з футра гарнастаяў, рысей, куніц, лісіц, баброў, выдраў, собаляў і вавёрак[40]. У адрозненні ад жаночых шуб, якія былі прыталеныя, мужчынскія шубы былі доўгімі і прамога крою. Шубы знаці аздабляліся зверху атласам, аксамітам, камкай, тафтой, сукном, упрыгожваліся карункамі, залатымі і срэбранымі гузікамі, зрэдку шнурамі з кісцямі, і былі парадным адзеннем. У паўсядзённым жыцці верхнім зімовым адзеннем была ваўчура, якую шылі з воўчых ці мядзвежых шкур і выкарыстоўвалася паверх кунтуша. Ваўчуру аздаблялі пунсовым атласам і завязвалася пад шыяй тоўстымі, срэбнымі ці залатымі шнурамі[41]. Кірэя была плашчападобным адзенне прамога крою з тоўстага сукна кіра, ад якога яна і атрымала сваю назву[42]. Зімовыя кірэі часта падшываліся мядзведзямі[43]. У міжсезонні і зімой у ліку верхняй вопраткай гараджан і шляхты была таксама капота, якая была двубортнай з адкладным каўняром і абшлагамі па рукавах, а ззаду і з бакоў — з вялікімі складкамі ці зборкамі. Яна зашпільвалася на плеценыя альбо шаўковыя гузікі. Зімовыя капоты падбіваліся футрам і абвязваліся літым поясам.

Кажух звычайна быў быў зімовым адзеннем больш нізкіх сацыяльных праслоек — майстроў, службітаў шляхецкага двара, чаляднікаў, пляцовай варты[44].

Традыцыйная верхняя вопратка сялян шылася з тоўстага і грубага даматканага сукна і захоўвала свае асноўныя рысы: была зручнай для працы і жыцця, шылася з танных тканін і футра. Верхняя вопратка шылася з сярмяжнага сукна хатняй вытворчасці і была як натуральных колераў (белага, шэрага, чорнага), так і пафарбаваная ў карычневы, руды, жоўты колеры (пры дапамозе карэнняў, кары, траў)

Галаўныя ўборы

Саламяныя капелюшы (брылі) у XVII—XIX стст. былі летнім галаўным уборам сялян, гараджан і нават сярэднезаможнай шляхты на вёсцы[43]. Яны выкарыстоўваліся побач з лёгкімі шапкамі з тканіны блакінага колеру. Саламяныя шапкі пляліся з жытняй ці пшанічнай саломы, радзей — з чароту[51]. Заможнае дваранства ў XIX ст. адмовілася ад саламянага капелюша.

Традыцыйным зімовым мужчынскім галаўным уборам селяніна была шапка-вушанка («вушанка», «зімка», «аблавуха», «аблавушка»), якую шылі з аўчыны ці футра лісіцы, зайца, вавёркі, ваўка. Да паўсферычнай асновы шапкі-вушанкі прышывалі 4 крылы («вухі»). Пярэднія і заднія крылы паднімалі і завязвалі зверху на макушцы, а бакавыя — пад падбародкам. Аблавуха была вельмі цёплай і цяжкай (важыла чатырох фунтаў)[53]. Зверху аблавуху пакрывалі сукном хатняй вытворчасці, а часам (для большай цеплыні) падбівалі пакляй ці лямцам, — і тады яна нагадвала старажытную трохвуголку з адрэзаным ці загнутым пярэднім вуглом. Для замацоўцы на галаве на вушы і шыю спускаліся адвароты, якія задзіралі ўверх, ці дадаткова шнуркамі[54].

У канцы XIX ст. сярод традыцыйных галаўных убораў сялян сустракалася «капуза» — вельмі высокая і значных памераў шапка, якая шылася са скуры маладога ягняці. «Вушы» капузы ў сцюжу завязвалі пад падбародкам, а ў цёплае надвор'е — паднімалі і завязвалі зверху. Сяляне называлі капузу шапкай у «паўтара барана»[55].

Фуражкі-картузы хутка распаўсюдзіліся сярод сялян і сталі асноўным уборам мужчын у пачатку XX ст. Іх насілі і дарослыя, і дзеці. Картуз меў прыгожы каляровы аток, каляны казырок, што надавала гаспадару сур'ёзны і ўрачысты выгляд[56]. У другой палове XX ст. фуражка паступова страціла сваё былое бытавое значэнне і стала галаўным уборам для супрацоўнікаў «сілавых» міністэрстваў (ваенных, пагранічнікаў, мытнікаў і г.д.). У гэты жа час з'явіўся новы галаўны ўбор — «кепка», шытая з сукна ці палатна і папулярная да сённяшняга часу.

З XIX ст. на вёсцы і ў горадзе былі таксама папулярнымі вязаныя галаўныя ўборы з ільняной ці ваўнянай пражы, часта ў форме каўпака. Вязаць іх было зручна, як доўгую панчоху, краі якой адгіналіся некалькі разоў. У другой палове XX ст. яны значна распаўсюдзіліся[57].

Жаночае адзенне

Комплекс летняга жаночага адзення складаўся з кашулі, спадніцы, фартуха. Кашулю шылі з даматканага льнянога палатна, кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі, адкладным або стаячым каўняром, прамым рукавом, які заканчваўся фальбонкай або каўнерцам. Аздаблялі кашулю вышыўкай (процягам, крыжыкам), радзей узорыстым ткацтвам і маршчэннем тканіны. Дробнаўзорысты (геаметрычны або раслінны) чырвона-малінавы арнамент з невялікімі ўкрапінамі чорнага ці цёмна-сіняга збіраўся ў вузкія, аднолькавай шырыні шлячкі (нагадваюць тасёмкі), што ў падоўжным ці папярочным кірунку запаўнялі ўсю паверхню рукавоў. У блізкім да кашулі кампазіцыйна-арнаментальным вырашэнні афармляўся фартух, пашыты з 2 дэкаратыўна злучаных полак белай ільняной тканіны.

Адметнасць кобрынскага строю ў спосабе нашэння фартухоў (апраналі 2 фартухі так, каб асноўны арнамент ніжняга фартуха быў відзён з-пад верхняга). Спадніцы шылі з 4 полак узорыстай тканіны: ільняных — з серабрыста-белай, вытканай у тэхніцы шматнітовага ткацтва (у крыжы, акенцы, паскі); ваўняныя (андаракі) — з чырвонай, запоўненай вузенькімі лініямі-прасноўкамі. Радзей выраблялі андарак з чорнай або цёмна-сіняй тканіны з белымі, зялёнымі, сінімі, фіялетавымі прасноўкамі. Падпяразвалі спадніцу поясам з кутасамі, вытканым у разнаколерныя палосы. Зрэдку надзявалі гарсэт.

Галаўныя ўборы — намітка, белая палатняная хустка, упрыгожаная «павай» (пяром або веерам з пер’яў), чапец, вянок. Асаблівую велічнасць і пластычную стройнасць касцюму надавала намітка, абматаная вакол твару і жывапісна задрапіраваная на спіне. Шыйнымі ўпрыгожаннямі былі пацеркі, стужкі, абразкі.

Мужчынскае адзенне

Мужчынскае адзенне складалася з кашулі навыпуск, падпяразанай поясам, белых палатняных нагавіц, галаўнога ўбору — саламянага картуза, аздобленага ўзорыстай тасёмкай па верху і маляўнічай какардай, шапкі (круглай, чубатай). Верхняе адзенне мужчын і жанчын: світа (латушка, з вусам), пашытая з белага або шэрага валенага сукна і аздобленая на грудзях і бакавых клінах стракатымі пышнымі кутасамі і вышыўкай малінавымі, блакітнымі ніткамі воўны; куртка, кажух.

3. Капыльска-Клецкі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення Цэнтральнай Беларусі. Бытаваў у XIX — пачатку XX стст. Пераважна ў Капыльскім, Клецкім, Уздзенскім, Нясвіжскім раёнах. Вызначаўся багаццем кампазіцыйных вырашэнняў, класічнасцю арнаменту вышывак і натыкання.

Жаночы гарнітур

Аснову летняга жаночага гарнітура складалі кашуля, спадніца (андарак), фартух, гарсэт. Кашулю шылі з кужэльнага палатна, кроілі з прамымі плечавымі ўстаўкамі з падточкай грубага палатна (радзей з гесткай), з адкладным шырокім каўняром, з глыбокім разрэзам пазухі. Чырвоны або чырвона-чорны геаметрычны (радзей раслінны і з выявамі птушак, фігураў людзей) арнамент размяшчаўся на рукавах (гарызантальнымі і вертыкальнымі палосамі ў шахматным парадку) і на каўняры. Андaрак шылі з 4 (кроеных па аснове) або 2 (кроеных па ўтку) полак паўсуконніка, вытканага ў 4 ніты ўзорам папярочных разнаколерных пасак або клетак на белым, чорным, зялёным, блакітным, бурачковым фоне.

Па ніжнім краі праходзіў шырокі маляўнічы шляк з пярэстымі паскамі або з геаметрычным арнаментам. Крой і мастацкае аздабленне льняной спадніцы і андарака падобныя. Андарак і спадніцу прасавалі ў буйныя і частыя складкі, што стварала пэўныя танальныя пералівы і падкрэслівала прыгажосць каларыстычнай гамы. Фартух кроілі з 1-2 полак белага палатна, цёмна-сіняй, малінавай шарсцянкі ці паркалю, да пояса ззаду часта прышывалі дэкаратыўныя клінкі-лапаткі. Аздаблялі вышыўкай, узорыстым ткацтвам, вязаннем, фалдаваннем, складкамі. Гарсэт шылі з сініх, зялёных, блакітных, малінавых крамных тканінаў (шарсцянка, сацін, шоўк), кароткім (вышэй лініі таліі, часцей без баскі) з глыбокім выразам на грудзях. Спераду аздаблялі нашыўкамі разнаколерных тасёмак, стужак, гузікаў. Галаўныя ўборы жанчынаў — шоўкавыя ці атласныя



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2021-07-18; просмотров: 150; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.137.181.194 (0.02 с.)