Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Сельскагаспадарчыя прылады працы і тэхналогіі.
Сельскагаспадарчыя прылады беларусаў вылучаліся функцыянальным і відавым кансерватызмам. Галоўная прылада зеляробства — саха, якая, за выключэннем жалезных сашнікоў, была хатняй вырабкі. Старажытная саха рабілася з выкапанага з коранем камля дрэва — рагач, да якога далучалася рабочая частка — расоха, плаха, што прымацоўвалася да рагача пад вуглом і мела падвоены канец, на які й надзяваліся жалезныя сашнікі (нарогі). Да двух канцоў расохі мацаваліся нерухомыя паліцы — дошкі розных памераў, якія рэгулявалі пераварот ворыўнага пласта. Такая саха была прыстасавана для двух валоў і атрымала назву літоўскай, палескай, ці падляскай. Саха гэткага кшталту была распаўсюджана, акрамя Беларусі, на суседніх польскіх, украінскіх, літоўскіх землях. На паўночных землях Беларусі пазней атрымалі распаўсюджанне сохі на конскай цязе — віцебскага тыпу, з перакладной (рухомай) паліцай для аднаконнай цягі, а таксама іншыя мадыфікацыі. Для апрацоўкі дзярновай зямлі, лугу выкарыстоўваўся разак — прылада з вострым наканечнікам ці даўгім нажом на канцы. Для акучвання бульбы мелася сошка— невялікая саха з аднім лемехам. Пасля апрацоўкі зямлі сахой рыхленне яе ажыццяўлялася бараной. Найбольш старажытныя віды барон — зробленая з верхавіны яліны сукаватка, а таксама смык са звязаных яловых плашак. Досыць пашырана была пляцёная барана на дугападобнай аснове. Акрамя цяглавых, скарыстоўваліся ручныя прылады апрацоўкі глебы, сярод якіх досыць папулярнымі былі матыкі (цяпкі, сапкі), і найбольш старажытныя з іх рабіліся цалкам з дрэва. Драўлянымі даўней былі таксама лапаты (рыдлёўкі), крукі і вілы для гною. Збожжа збіралі сярпамі, грачыху, авёс, гарох маглі касіць косамі, імі ж скошвалі і траву. Самыя старажытныя косы без ручкі, з кароткім кассём. Зжатае збожжа звязвалі ў снапы і састаўлялі ў бабкі. Снапы сушылі ці на азяродах (Віцебшчына, Міншчына) — драўляных слупах з перакладзінамі, ці ў асецях (ёўнях) — сушыльнях на гумнах. Снапы звозілі ў гумно — вялікае памяшканне з токам, дзе збожжа малацілі цапамі, пранікамі, веялі лапаткамі-веялкамі ці праз сіта. Дзеля працы са снапамі, саломай выкарыстоўвалі драўляныя граблі, вілы. Потым зерне складалі ў клеці, адмысловыя ямы, дзе яно чакала перапрацоўкі на муку і крупу. Гэтак рабілася на ветраных і вадзяных млынах, але часта вяскоўцы таўклі для атрымання крупы зерне ў драўляных ручных (ці, зрэдку,— нажных) ступах таўкачамі. Муку малолі на хатніх жорнах, камяні якіх абапіраліся на чатырохвугольную аснову.
Ворныя прылады ў сярэднявеччы рабілі з дрэва. Металічнымі былі толькі асобныя іх часткі. На пасяленні каля в. Хатомель Столінскага раёна знойдзены два металічныя наральнікі і чарэсла ад ворнай прылады VIII-IX стст., якая з'яўляецца папярэднікам плуга. Падобныя наральнік і чарэсла, якое разразала пласт зямлі, выяўлены каля в. Дворыцкая Слабада Мінскага раёна з матэрыялам X-XI стст. Многія даследчыкі сцвярджаюць, што ўдасканаленая ворная прылада працы з'явілася спачатку на поўдні Беларусі. Прымяняліся і больш простыя ворныя прылады без чарэсла. Аб гэтым сведчаць металічныя наральнікі XI-XIII стст., знойдзеныя на розных помніках (Брэст, Мазыр, Навагрудак, в. Збораў Рагачоўскага раёна). У Брэсце выяўлена дубовае прамаградзільнае рала ХІІІ ст. У XI-XIII стст. на тэрыторыі Беларусі выкарыстоўвалі два тыпы рал (беспалозныя і ралы з полазам), якія ўжываліся ў адпаведнасці ад віду і характару працы на працягу многіх стагоддзяў. У сувязі з удасканаленнем земляробчых прылад у IX ст. на тэрыторыі Усходняй Еўропы з'явіўся прынцыпова новы больш дасканалы ў параўнанні з ралам від ворнай прылады - двухзубая драўляная саха з двума металічнымі сашнікамі. Яе паяўленне было значным крокам уперад у параўнанні з ралам. Саха больш прыстасаваная да ўмоў лясной паласы. У пачатку 2-га тысячагоддзя яна становіцца асноўнай ворнай прыладай. Сашнік X ст. знойдзены ў Лукомлі. Жалезныя сашнікі выяўлены пры раскопках у Лукомлі, Ваўкавыску, Гродне, Лагойску, Мінску, Оршы, Пінску, Чачэрску. Прымяненне сох было неабходнай умовай пры вядзенні папаравай сістэмы земляробства. Саха не толькі добра рыхліла зямлю, але падразала карэнне пустазелля, што надзвычай важна пры вядзенні папаравай сістэмы земляробства. У сярэднявеччы апрача ворных выкарыстоўваліся прылады ручной апрацоўкі глебы: драўляныя рыдлёўкі з металічнымі акоўкамі і металічныя матыгі.
Ураджай збіралі металічнымі сярпамі. У Мінску іх знойдзена 17 экземпляраў. Сярпы X- XIII стст. па памерах і форме з мэтай паляпшэння іх працоўных якасцей маюць даволі доўгае (25-30 см) лязо, часта з насечкамі па краі, набліжаюцца да прылад, якімі карысталіся на Беларусі нават у пачатку XX ст. Зерне намалочвалі драўлянымі цапамі. Лён і каноплі апрацоўвалі на ільнамялках, часалі вялікімі драўлянымі грабянямі. На муку зерне малолі пры дапамозе каменных жорнаў дыяметрам да 30 см. Крупы вырабляліся ў ручных і нажных стуах. Драўляныя нажныя ступы XII-XIII стст. знойдзены ў Мінску і Брэсце. 16. Дрэваапрацоўчыя рамествы і асноўныя прылады працы. Вырабы. Цяслярства – рамяство, звязанае з вырабам і ўстаноўкай драўляных канструкцый і дэталяў вялікіх памераў; галіна народнага дойлідства. У ХІХпач.ХХ ст. цяслярства развівалася ў форме саматужнага і адыходнага промыслаў. У гэты час на палескіх кірмашах можна было купіць усе неабходныя ―запчасткі‖ і скласці з іх цэлую хату. Тут прадаваліся ў розніцу бэлькі, кроквы, вушакі, дошкі, гонта, аконныя шыбы і інш. Народныя цесляры дойліды будавалі не толькі жыллѐ і гаспадарчыя памяшканні (гумны, пуні, хлявы і г.д.), але і абарончыя збудаванні, культавыя будынкі (цэрквы, касцѐлы, капліцы), прамысловыя аб’екты, млыны, масты і інш. Сталярства, як адзін з відаў дрэваапрацоўчых рамѐстваў, цесна звязана з цеслярствам, што абумоўлена адзінай функцыянальнай мэтай – арганізацыяй жылога асяроддзя і стварэннем адпаведных жыллѐва-бытавых умоў. Аднак характар працы, складанасць рамеснай тэхнікі, разнастайная наменклатура вырабаў вылучалі сталярства ў асобнае рамяство. У залежнасці ад функцыянальна-тыпалагічных асаблівасцяў усе сталярныя вырабы можна падзяліць на некалькі груп. 1. Будаўнічыя канструкцыі і абсталяванне жылля: асады вокан і дзвярэй, аконныя шыбы, ліштвы, аканіцы, дзверы, палаці, брамы і інш. 2. Мэбля: сталы, лавы, услоны, зэблікі, крэслы, канапы, ложкі, куфры, шафы, суднікі, калыскі, бажніцы. 3. Сельскагаспадарчыя прылады: сохі, ралы, бароны, ільнамялкі, граблі, вілы, сахоры і мачы для гною, цапы, рыдлѐўкі, хлебныя лапаты, драўляныя рукаяткі для розных прылад. 4. Вытворчыя прылады і прыстасаванні: варштаты, кросны, прасніцы, грабяні, бѐрды, калодкі для вырабу абутку, ганчарныя кругі, ступы, паляўнічыя пасткі і інш. 5. Транспартныя сродкі: карпусы і кузавы карэт, калымажак, калѐс і інш.выязных і грузавых павозак, а таксама рачных судоў. 6. Дахавыя матэрыялы: дошкі, гонты, драніцы. Цесна звязаным з сталярствам і дрэваапрацоўкай увогуле было стальмашное рамяство, якое ў шырокім сэнсе азначае выраб традыцыйных транспартных сродкаў і аб’ядноўвае шэраг разнастайных і функцыянальна блізкіх майстэрстваў – вытворчасць колаў, рознага тыпу вазоў і экіпажаў, лѐгкіх павозак і санак для ручной цягі, а таксама дуг, палазоў, аглабель, ярэмаў і інш. Паводле канструкцыі і функцыянальных асаблівасцяў прызначэння, усе гужавыя транспартныя сродкі падзяляюцца на дзве вялікія групы – палазныя або зімнія (сані, крунжолы – грузавыя сані, вазкі) і колавыя або летнія (воз, калѐсы, мажара-грузавая павозка з бартавымі драбінамі, калымажкі, брычкі і інш.). Асобнае месца ў традыцыйных рамѐствах займала суднабудаўніцтва, што было абумоўлена надзвычай развітай гідрасістэмай Беларусі і вялікай роллю воднага транспарту. У залежнасці ад канструкцыйных асаблівасцяў усе судны, што былі вядомы і вырабляліся на Беларусі можна падзяліць на тры групы:
1) чаўны (аднадрэўкі); 2) дашчаныя 3) камбінаваныя лодкі. Яны ў сваю чаргу адрозніваліся нават у межах адной тыпалагічнай групы сваімі памерамі, формай днішча, носа, кармы, узаемнымі прапорцыямі, хуткасцю ходу, устойлівасцю на плаву і інш.тэхнічнымі характарыстыкамі. Па знешніх прыкметах, абсталяванасці і камфортнасці большасць суднаў былі адкрытымі (чаўны, дашчаныя лодкі, стругі, баркі), меншая частка – закрытымі, з палубай, нярэдка і з дахам (берліна, віціна, бат, ладдзя). У некаторых лодках вялікіх памераў (лайбах, чайках, шугалеях) пэўную частку прасторы займала спецыяльна ўладкаванае памяшканне (будка). Такія судны адносяцца да прамежкавага варыянта. Бондарства – рамяство па вырабу драўлянага посуду – з’яўляецца адным з самых старажытных і распаўсюджаных рамѐстваў у Беларусі. Рэшткі драўлянага посуду былі знойдзены пры археалагічных раскопках усіх раннесярэднявечных гарадоў: Полацка, Віцебска, Турава, Берасця, Мінска і інш. Паводле функцыянальнага прызначэння бандарны посуд падзяляецца на чатыры групы. 1. Посуд для вады і вадкіх рэчываў (сок, квас, піва і інш.): вядро, транспартная бочка, біклага, барыла, конаўка. 2. Посуд для захавання сельскагаспадарчых прадуктаў: усыпішча (судзіна) для збожжа, бочка для гародніны, кадзь, кадушка, кубел. 3. Бытавы посуд: кубел для адзення, жлукта (пасудзіна для запарвання бялізны), балея (пасудзіна для мыцця бялізны і купання), цэбар, дзяжа, даѐнка, маслабойка і інш. 4. Меры ѐмістасці: бочка (= 406,5 л), карэц (= 1 /4 бочкі), асьміна (= 1/ 2 карца), шаснастка (= 1 / 16 бочкі), гарнец вялікі (= 1 / 72 бочкі), гарнец малы (= 1 /144 бочкі). У наш час, негледзячы на істотнае скарачэнне бандарскага асартыменту, драўляны посуд яшчэ далѐка не вычарпаў сваіх магчымасцяў, паколькі з’яўляецца незаменным пры кансерванні і захоўванні шэрагу харчовых прадуктаў – квашаніны, салѐных і марынаваных грыбоў, вінаградных вінаў, кан’яку і інш. 17. Металаапрацоўка у гісторыі і культуры беларусі. Віды, тэхналогіі, прыстасаванні, вырабы. Кавальства – вытворчасць вырабаў гаспадарчага і дэкаратыўнапрыкладнога прызначэння з жалеза шляхам яго гарачага кавання. Адрозніваюць ад слясарства, дзе пераважаюць работы з халодным металлам. Аднак, у народным (вясковым) кавальстве такога падзелу не існавала – кавалі выконвалі любыя работы па апрацоўцы метала. На Беларусі кавальства вядома з часоў жалезнага веку і было заснавана на выплаўцы крычнага жалеза з мясцовых балотных руд і выкоўванні з яго вырабаў гаспадарчага і ваеннага прыназначэння. У традыцыйным беларускім грамадстве кавальскае рамяство, як правіла, з’яўлялася спадчынным. Сыны пераймалі навуку ў бацькі ці бліжэйшых родзічаў. Праца каваля ў вясковай грамадзе лічылася пачэснай і ганаровай, была ахутана мноствам таямніц. У залежнасці ад функцыянальнага і практычнага прызначэння, кавальскія вырабы можна падзяліць на некалькі груп.
1. Падкоўванне коней. Адзін з найбольш пашыраных і запатрабаваных у побыце працэсаў, які ўключаў выраб падкоў, вухналѐў (цвікоў) і непасрэдна падкоўванне коней. 2. Кавальства ў народным дойлідстве: клямкі, завесы, крукі, зашчэпкі, замкі, крыжы на купалы цэркваў. Сюды ж можна аднесці і блізкія па характары надмагільныя крыжы і агароджы. 3. Акоўка транспартных сродкаў – калѐс, саней, брычак, вазоў. Для іх выраблялі восі, шворны, атосы, шыны, падкосы, рэхвы і да т.п. 4. Кавальскія вырабы ў народным побыце. Сюды ўваходзяць шырокі дыяпазон рэчаў самага рознага прызначэння: кавальскія, слясарскія, цяслярскія інструменты; сельскагаспадарчы інвентар – плугі, бароны, сярпы, косы, матыкі і інш.; вырабы бытавога прызначэння – секачы, кавені (качэргі), рагачы (вілкі), крэсівы, бязмены і да т.п. У наш час кавальства прыкметна змяніла свой характар. Сфера яго прымянення ў народным побыце моцна звузілася, саступіўшы месца вырабам прамысловай вытворчасці. Сваѐ выкарыстанне кавальства знайшло ў рэстаўрацыйнай справе, дзе носіць пераважна мастацкі характар.
|
||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2021-07-18; просмотров: 512; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 18.219.80.85 (0.018 с.) |