Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Прыродныя асновы грамадскага жыцця. Пасіянарнасць.↑ ⇐ ПредыдущаяСтр 7 из 7 Содержание книги Поиск на нашем сайте
Першыя ўзгадкі аб прыродзе прысутнічаюць ўжо ў антычнай філасофіі, пачынаючы ад Піфагора, які ўяўляў зямлю як шарападобнае цела і завяршаючы Арыстоцелем, які разглядаў яе ў адзінству з зоркавым купалам Прырода тут не супрацьпастаўлялася чалаве-ку, а трактавалася як крыніца мудрасці. Сха-ластычная філасофія лічыла Зямлю нерухо-мым цэнтрам свету, чым і закладвала асновы геацэнтрызма. У эпоху Адраджэння Мікалай Капернік стварае геліяцэнтрычную сістэму света. Тэрмін “прырода” ў філасофскіх пады-ходах выкарыстоўваецца ў двух значэннях: а)у шырокім: прырода – гэта быццё, сусвет у шматлікіх яго формах, а грамадсва прызнае-цца часткай прыроды. б)у вузкім: прырода – частка сусвету, з якой узаемадзейнічае гра-мадства. Біясфера і наасфера. Тэрмін “біяс-фера”-абалонку Зямлі, якая напоўнена жыц-цём, ці была калісці ім напоўнена. Біясфера ніколі не знаходзілася ў статычным стане Са з’яўленнем чалавека і яго рацыянальна – тэхналагічнай дзейнасці біясфера прымае форму наасферы-гэта сфера розума чалавека; сфера ўзаемадзеяння прыроды і грамадства. У тэарэтычным плане наасфера – гэта злучэнне навук аб прыродзе з навукамі аб чалавеку; ў практычным плане – гэта сфера ўзаемадзеяння прыроды і грамадства, ці абжытая чалавекам сфера сусвету. Элемен-тамі наасферы з’яўляюцца:а)чалавечы розум ва ўсіх формах праяўлення. б)людзі і іх тэхніка – тэхналагічная дзейнасць. в)куль-турна – эканамічныя комплексы. г)частка жывой і нежывой прыроды, якая служыць аб’ектам умяшальніцтва чалавека. Прыроданасельніцтва. У 18 ст. пачынае афа-рмляцца думка, што рост насельніцтва пару-шае гармонію паміж чалавекам і прыродай. прырост людзей павялічваецца ў геамет-рычнай прагрэсіі, а прырост сродкаў існава-ння толькі ў арыфметычнай.Пагэтаму дзеля выжывання, чалавецтва павінна кіравацца прынцыпам “нарадзіць новага чалавека толь-кі на замену памерлага”. Ужо ў антычнасці фіксаваліся сувязі паміж космасам і чала-векам, а таксама выяўляліся ўплывы сонца на біялагічныя і сацыяльныя працэсы на зямлі. Асабліва гэта праяўлалася ў канцэпцыі пасіянарнасці. Згодна з ёй ўсё развіццё грамадства вызначаецца наяўнасцю ў ім людзей--пасіянарыяў, якія надзелены звыш-натуральнай энэргіяй і жаданнем у дасягне-нні сваіх мэтаў. Пасіянарыі тонка ўлоўлі-ваюць касмічныя змяненні і робяць іх сэнсам свайго жыцця. Затым яны згуртоўваюць вакол сябе іншых людзей і навязваюць ім свае перакананні, маральныя нормы, ўзоры паводзін. Канчаткова пасіянарнасць так шырока распаўсюджваецца ўнутры старога этнаса, што ён дэградуе і разбураецца, а на ягоных парэштках узнікае новы этнас.
Тэхнагенная цывілізацыя Паняцце цывілізацыі ахоплівае шмат якія падыходы, але сярод іх ёсць тры асноўныя: 1)цывілізацыя і культура атаясамліваюцца паміж сабою. Цывілізацыя - гэта "другая” прырода г.зн. усё тое што выпрацаваў чала-век дзеля свайго выжывання ў фізічнай пры-родзе. 2).цывілізацыя і культура маюць гар-манічнае адзінства. Цывілізацыя -- сістэмнае бачанне грамадства з адпаведным развіццём тэхнікі, са спецыфікай ягонай культуры, нацыянальнай мовы, маральных каштоўнас-цей, сацыяльных адносін.а).узорам панаван-ня культуры над цывілізацыей была антыч-ная Грэцыя, якая існавала, як мноствараз-розненных полісаў, і ў якой квітнела філасо-фія, мастацтва, літаратура.б). узорам пана-вання цывілізацыі над культурай з’яўляецца жорстка цэнтралізаваная Рымская імперыя, дзе філасофская праблематыка асэнсоўваец-ца, як тэхнічная, як прававая Цывілізацыя спрыяе абязлічанасці і уніфікаванасці чала-века і грамадства, а культура іх – індывіду-альнасці і непаўторнасці. Два тыпы цывілізацыйнага развіцця: 1. традыцыяналісцкі тып цывілізацыі Тут, культуры не ставяць сваёй мэтай пераўтва-рэння зямнога жыцця, панаванне чалавека над прыродай. 2 тэхгагенная ці заходняя цывілізацыя У тэхнагеннай цывілізацыі існуе ідэал свабоднага чалавека, які можа знахо-дзіцца ў самых розных сацыяльных супольн-асцях, ў той час як у традыцыйных куль-турах чалавек прысутнічае ў строга вызна-чаных сямейна--кланавых, каставых, саслоў-ных адносінах. Так як тэхнагенная цывілі-зацыя ўзнікае на аснове культур заходне-еўрапейскіх народаў, то яна менш разбураль-на ўздзейнічае на іх.
Філасофская думка Беларусі. У філасофскай думцы ВКЛ доўгі час пана-валі філасофска-тэалагічныя формы свядома-сці. Гэта было звязана з рэальным становіш-чам рэлігіі і царквы,У адраджэнскай філасофіі ВКЛ выразна вылучаюцца тры перыяды:1).Ранняе Адраджэнне (16 ст.). 2). Адраджэнне і Рэфармацыя (друг. пал. 16 ст.).3).Позняе Адраджэнне і Контррэфарма-цыя (17-18 ст.ст). ФРАНЦЫСК СКАРЫНА (1490-1551) -- першадрукар, асветнік, гума-ніст, доктар медыцыны, папулятарызатар айчыннай і агульначалавечай спадчыны. Вышэй за ўсё ён ставіў законы логікі, якія вучаць чалавека рацыянальна думаць, разважаць СЫМОН БУДНЫ (1530-1593) -- адзін з ідэёлагаў антытрынітарызму рады-кальнай плыні беларускай Рэфармацыі, якая крытычна ставілася да дагмата аб святой траякасці Бога. КАЗІМІР ЛЫШЧЫНСКІ (1634-1689). Па светапогляддзе ён матэры-яліст. У ягоным трактаце "Аб неіснаванні бога" прызнаецца існаванне вечнай і бяско-нцай прыроды, якая развіваецца згодна сваіх уласных законаў, і якая знаходзіцца ў пас-таянным руху і развіцці, без умяшальніцтва бога-стваральніка.
Філасофія жыцця З другой паловы 19 да пачатку 20ст. адбыва-ецца пераход класічнай філасофіі да новай фазы – некласічнай, якая заснавана на ірацыяналізме. Прадметам філасофіі робіцца жывы какрэтны чалавек, яго штодзённае жыццё, а не агульныя праблемы чалавечага рода.Ірацыяналізм – вынік крызіса класічнага рацыяналізма. Ірацыянальнай па свайму зместу з’яўляецца і філасофія жыцця. На яе пазіцыях знаходзіліся нямецкія філосафы Артур Шапэнгаўэр. Вільгельм Дыльтэй, Фрыдрых Ніцшэ і інш. Філасофія жыцця разглядае ўсё жывое, як супрацьле-гласць штучнаму, створанаму, сканструя-ванаму.Зыходны пункт Ніцшэ – прызнанне таго, што жыццё Еўропы 19 – 20ст. разві-ваецца ў бок дэградацыі, ўпадку, да катастрофы. Яго асноўныя творы: “Па той бок дабра і ліха”, “ Так гаварыў Заратустра”, “Воля да ўлады”, “Прыцемкі куміраў, ці як філасофстваваць молатам”.Цэнтральнымі элементамі філасофіі Ніцшэ выступае пры-рода,чалавек і “воля да ўлады”. Мараль і рэлігія духоўна разбурылі чалавека. Пагэта-му чалавек – гэта навылет лжывая, штучная і блізарукая істота, а значыць чалавек не больш, чым “цікавая жывёліна”. Уся траге-дыя Еўропы ў тым, што масы людзей ўспры-маючы ідэі хрысціянства аб роўнасці людзей перад богам, адначасова наіўна патрабуюць роўнасці і ў зямным жыцці. Рэлігія стаіць на баку слабых і няўдачнікаў і заклікае чалаве-ка не столькі да жыцця колькі да смерці. У цэлым, у філасофіі Ніцшэ пераплецены разнародныя матывы: крытыка грамадства, заснаванага на тэхнагеннай цывілізацыі з рамантызавнай ідэей “чалавека будучага”, які не пагаджаецца з існуючымі заганамі і лжывасцю гэтага грамадства
Постмадэрнізм Тэрмін постмадэрнізм уведзены ва ўжытак у 30-я гады 20ст. для абазначэння мастацкіх напрамкаў, якія прыйшлі на змену мадэрніз-му.Асноўныя прадстаўнікі - французскія філосафы: Мішэль Фуко(1926-1984), Жак Дэррыда(1930-2004), Рычард Рорці Постмадэрнісцкая філасофія адасабляе сябе, як ад класічнай і называе сябе постнекласі-чнай. Постмадэрнізм разумее і навуку і тэх-ніку і творчасць, ”як адкрыцці, якія даўно ўжо адкрыты”. Выкананне ўсемагчымых спраў, дзеянняў, учынкаў адбываецца ў фор-ме сімулякра. Дзякуючы сімулякрам сціра-ецца мяжа паміж рэальнасцю і сімуляцыяй. Дэцэнтрацыя, яе сэнс заключаецца ў тым, што ў эпоху постмадэрна адмаўляюцца ўсе правілы і прынцыпы, якія прэтэндуюць на ўсеагульнасць, нязменнасць, татальнасць. Называецца гэта “мэтанарратывамі” ці мэтарасказамі. Мікранарратывы (мікрарасказы) маюць права на жыццё. Постмадэрнізм, з пазіцый плюралізма, сцвярджае, што нельга адрозніць адну з’яву ад другой, так як паміж імі існуе шмат адносін пераходнага віда.
Прагматызм Слова “прагма” паходзіць з лаціны і ў перак-ладзе азначае—карысць,справа, дзеянне. Па-гэтаму прагматызм называюць яшчэ філасо-фіяй дзеяння; Прагматызм пачаў афармляцца ў філасофскі напрамак у 19ст., ў краінах За-ходняй Еўропы, але найвышэйшага свайго развіцця дасягае ў 20ст., ў ЗША. Пачыналь-нікамі з’яўляюцца амерыканскія філосафы Уільямс Джэмс, Чарльз Пірс, Джон Дз’юі. Га-оўны герой прагматызма - дзялец, энэр-гічны, валявы чалавек, які прасякнуты духам індывідуалізма і эгаізма. Мэта жыцця чала-века - матэрыяльны дабрабыт, багацце і шча-сце. У цэнтры ўвагі прагматызма знаходзіцца чалавек, не як пазнаючая істота, Ісціна, паво-дле прагматызма,-- гэта толькі карыснасць нейкіх думак, дзеянняў чалавека. Такім чы-нам, прагматызм заснаваны на наступных палажэннях:а). на замене гнасіялагічнага суб’екта ацэньваючым.б).пазнанне - спроба вырашыць якую - небудзь праблему ў канк-рэтнай сітуацыі.в).чалавек робіць з вопыту тую рэальнасць, якая яго задавальняе. Метад даследвання ў прагматызме: навука і рэлігія. Прызнаюцца чатыры метады:а) метад упар-тасці ці рэлігійнага фанатызму. б). метад аўтарытэтаў.в) апрыёрны метад. г). навуковы метад.Прагматызм не прызнае усемагутнасці бога, але прызнае карыснасць для чалавека самой ідэі бога.Прагматызм ніколі не сцвя-рджае, што бог рэальна існуе, а прызнае, што ў чалавека існуе толькі рэлігійнае пачуццё, а калі так, то кожны чалавек у той ці іншай сітуацыі шукае бога.
Нэапазітывізм. Гэта адзін з напрамкаў сучаснай філасофіі. Пачынальнікам пазітывізскай філ. з’яўляец-ца фран. філ. Конт. Першапачаткова пазіт-ы лічылі што ўсе станоўчыя веды,усю інфар-мацыю можна атрымать толькі пры дапамозе нейкіх вузкіх спецыяльных навук, якія ма-юць справу з нейкімі дакладнымі фактамі.А калі так то лепей зусім адмовіцца ад філ. і тады ўсё павінна спрацоўваць на аснове практыцы. Усваім адмаўленні традыцыйна філ-скі пазітывізм у далейшым сам ператва-раецца ў звычайны філ-скі тып. У 20 ст. пазітывізм у сваім развіцці прымае форму неапазітывізма (прадстаўнікі англ. Рассел і Поппер). Згодна неапазітывізма пры вывучэ-нні грамадства сацыялогія, як навука аб ім, павінна выкарыстоўвываць канцэптуальную схему, якая выпрацавана сучаснай фізікай.У выніку гэтага і для сацыялогіі і для фізікі існуюць адзіныя і універсальныя прынцыпы і падыходы. Напрык. У фізікі тэрмін энергія пераходзіць у сацыялогію і аналізуе пэўны стан грамадства.Аналагам фізіч. паняцця сілавога поля ў сацыялогіі выкарыстоў-ваецца паняцце сітуацыя. Значыць неапазі-тывізм змяншае ролю суб’ектных аспектаў чал., з такога разумення сацыялогія павінна Вывучаць толькі адкрытыя паводзіны людзей. 53.Герменэўтыка -напрамак ф-і,азначае тлумачэнне чал-кам прыроды і грам-ва.(ад Гермес(камень)-бог-ахоунік (дарог, таргоулі) у грэкау,ен распавя-дау людзям волю др. багоу) Упершыню датычалася да піф-цау,у тлумачэнні лікау, рэлігійн. тэкстау. Актыуная яе распрацоука пачылася у новай ф-і (В.Дыльтэй, Х.Гадамэр).Яе цікаяць праблемы іншага”я”, яна ставіць пытанне,ці можа пранікнуць у душу іншага чал-ка. Прырода разумення слова-двуадзіна:1)знак,які абазначае прадмет 2)слова нясе нейкую інф-ію і утрымлівае нейкі сэнс. Гер-ка размяжоувае сэнс і значэн-не (пра зорку) Метад герменаут. кола- заключаецца у спробах зразумець цэлае праз часткі і зразумець наадварот(слова-сказ-тэкст) ФІЛАСОФСКАЯ АНТРАПАЛОГІЯ. Антрапалогія (антропас з грэч.- чалавек) як паняцце выкарыстоўваецца ў двух сэнсах: 1)як раздзел філасофіі, ў якім разглядаюцца праблемы чалавечай прыроды і быцця. 2)як метад думання і пазнання, г. зн. усе праблемы разглядаюцца ў іх чалавечым вымярэнні. Філасофская антрапалогія даследуючы чалавека разглядае яго, як нейкі таямнічы свет і вылучае ў ім тры сферы: цела, дух, душа. 1). цела чалавека – гэта адзінства жывёльнага і ідэальнага.Асноўныя канцэпцыі асэнсавання чалавека ў класічнай філасофіі: а). натуралізм, ў яе аснове прысутнічаюць два галоўныя аргументы: чалавек – жывая істота, фізіялогія якога супадае з жывёльнай. чалавек генетычна выйшаў з жывёльнага свету і зберагае сваю жывёльную сутнасць. б).рацыялістычная прызнае самым галоўным у чалавека – розум. 2). дух ці духоўнасць – гэта не столькі індывідуальнае, колькі грамадскае ў чалавека (духоўная культура, маральны дух). У антычнасці чалавек разглядаўся як мікракосмас, які заўсёды падпарадкаваны нейкім містычным сілам. Духоўнасць у сярэдневеччы мела выключна рэлігійны сэнс. У Новы час духоўнасць пачала разумецца, як сфера ідэалаў, як сфера нефізічных каштоўнасцей, а праявамі духоўнасці можа быць не толькі дабро, але ліха і агрэсія. 3). душа – ўнутраны свет чалавека, яго свядомасць. Душа і духоўнасць – гэта суадносныя паняцці, але не раўназначныя. Жыццё душы – гэта сфера непасрэдных перажыванняў чалавека, яго ўражанняў, думак у нейкі дакладны час. У паняцці душы прысутнічае інтымна – асабісты аспект, а ў духоўнасці прысутнічаюць толькі агульнае і непаўторнае. У канкрэтным чалавеку цялеснае, духоўнае і душэўнае не раздзелены, яны зліты ў адзінае і ўяўляюць унікальную суцэльнасць.
.
56 ГЛАБАЛІЗАЦЫЯ САЦЫЯЛЬНЫХ ПРАЦЭСАЎ. Тэрмін глабалізацыя (лац.globus – зямны шар) – працэс універсалізацыі, станаўленне адзіных для ўсёй планеты структур, сувязей, адносін ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.. Фундаментальная глабалізацыя заявіла аб сабе пад канец 19 –пач. 20ст., калі практычна завяршаецца эканамічны падзел свету. Пачынаюць узнікаць міжнародныя арганізацыі,форумы, кангрэсы і г. д. Увесь свет зрабіўся арэнай вострай барацьбы і падзелу сфер уплыву паміж моцнымі дзяржавамі і буйнымі манаполіямі, шматлікія войны ў тым ліку дзве сусветныя. Шматаспектная глабалізацыя вядзе свой пачатак з 70-х гадоў ХХст. Яе характарыстыка: а). эфект рэзананса, калі эканамічныя ўздымы ці спады пераносяцца з адной краіны ў другія. б).узнікненне сусветных рынкаў, кошты на якіх робяцца абавязковымі для ўсіх вытворцаў. в). інтэрнэт зрабіў свет замкнёным інфармацыйна, ў якім ёсць практычна ўсё, акрамя межаў. Выпрацаваліся два светапоглядныя падыходы ў адносінах да глабалізацыі: а). тэхнааптымізм ствараў ілюзію наконт развязвання любых зямных і нават касмічных праблем з дапамогай навукі і тэхнікі. Распрацоваюцца канцэпцыі “індустрыяльнага”, “постіндустрыяльнага”, “тэхнатроннага”,“інфармацыйнага”грамадства. б). тэхнапесімізм звяртаў увагу на праблемы экалогіі, празмерны прырост народанасельніцтва, нераўнамернасць эканамічнага развіцця, энэргетычны і харчовы крызіс. Узнікаюць ідэі, якія абгрунтоўвалі прынцып “анты-спажывання” з мэтай пераканаць “сярэдняга чалавека” задавальняцца малым, а фактычна кіравацца лозунгам Ж.Ж. Русо, “назад да прыроды”г. зн. замарозіць эканамічнае развіццё на дасягнутым узроўні. Асноўныя глабальныя праблемы: 1).праблемы вайны і міра; экалагічныя праблемы; энэргетычныя і сыравінныя рэсурсы: ўзнаўляемыя і неўзнаўляемыя, барацьба за іх і прывязка да палітычнай сферы. 2).нераўнамернасць эканамічнага і гендарнага развіцця кшталту: “багатая поўнач”, “бедны поўдзень”; высокая нараджальнасць у паўднёвых народаў і дэпапуляцыя ў развітых краінах. 3) пераход з пазіцый антропацэнтрызму (чалавек і яго патрэбы ў прыярытэце перад прыродай) на пазіцыі біясферацэнтрызма, які звяртае ўвагу на падтрыманні біясферы ў стане раўнавагі.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-08-26; просмотров: 333; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.149.234.50 (0.013 с.) |