Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Тэма 1. Сусветная літаратура – множнасць і адзінства нацыянальных літаратурСодержание книги
Поиск на нашем сайте
Існуе шмат вызначэнняў паняцця “сусветная літаратура”. 1. Сусветная літаратура з’яўляецца “сумай” (“суматыўнай множнасцю”) усіх літаратур народаў свету. Гэта значыць, тэарэтычна ў сусветную літаратуру ўваходзяць усе пісьменнікі ўсіх часоў усіх народаў, якія пісалі свае творы на ўсіх мовах народаў свету. У свеце існуе 3,5 тысячы моў (па іншых падліках 2,5 / 4,5 / 6 тысяч), таму сусветная літаратура ўяўляе сабой сукупнасць усіх літаратур, створаных на гэтых мовах [умоўна можна пазначыць сімваламі: A + B + C + D + E +... = 3500 (2,5 або 4, або 6,0 тыс.)]. Калі вылучаць асобна беларускую літаратуру, яе адносіны з сусветнай (ці іншанацыянальнай) літаратурай будуць мець разнастайныя формы і віды міжлітаратурных сувязей і ўзаемадзеянняў, што разглядаецца, па вызначэнні украінскага даследчыка А.Волкава, як асаблівасць літаратурнага працэсу, яе сутнасць – у пастаяннай рэцэпцыі, узаемадзеянні і ўзаемаўзбагачэнні розных нацыянальных літаратур. Пры параўнальным вывучэнні літаратур выкарыстоўваецца група тэрмінаў: літаратурныя сувязі / узаемадзеянні / уплывы. Ю.Ман, падагульняючы даследаванні вядомых кампаратывістаў (В.М.Жырмунскага, М.І.Конрада, І.Г.Неўпакоевай і інш.), дае наступную фармулёўку: “ літаратурныя сувязі і ўплывы – адна з гал. заканамернасцей літ. працэсу, якая заключаецца ў пастаянным узаемадзеянні л-р, у засваенні (і пераадоленні) адной л-рай маст. вопыту другой”. В.М.Жырмунскі, звяртаючыся да падабенства паміж літаратурнымі з’явамі, што разглядаюцца ў міжнародных адносінах і сувязях, вылучае тыпалагічныя аналогіі (узнікаюць дзякуючы падабенству грамадскага і літаратурнага развіцця народаў) і літаратурныя сувязі і ўплывы (заснаваны на культурных і літаратурных кантактах паміж імі). Гісторыка-тыпалагічныя аналогіі і сыходжанні даследчыкі адрозніваюць ад літаратурных сувязей (Ю.Ман, А.Волкаў і інш.). Акрамя кантактных сувязей А.Волкаў вылучае наступныя віды міжлітаратурных (кантактных) сувязей і ўзаемадзеянняў (тут і надалей мы сістэматызуем вызначэнні даследчыкаў у выглядзе табліцы):
Параўнальнае вывучэнне літаратурнай класікі народаў свету з’яўляецца асноўным аб’ектам разгляду ў дапаможніку. Параўнанне (параўнальны метад як адзін з навуковых метадаў) дазваляе канкрэтызаваць віды і формы сувязей і ўзаемадзеянняў.Міжлітаратурныя сувязі і ўзаемадзеянні / літаратурныя сувязі і ўплывы, а таксама тыпалагічныя аналогіі з’яўляюцца аб’ектам параўнальнага літаратуразнаўства. Называючы спосабы параўнальнага даследавання літаратур, А.Волкаў дае ім адметныя вызначэнні. Згодна з традыцыяй, ён адрознівае гісторыка-генетычны, кантактны і тыпалагічны падыходы:
Французскія даследчыкі П.Брунэль, К.Пішуа, А.-М.Русо ў кнізе “Што такое параўнальнае літаратуразнаўства?” (1983 г., бел. пераклад 1996 г.) вылучаюць наступныя віды міжнародных літаратурных сувязей, якія з’яўляюцца актуальнымі праблемамі кампаратывістыкі: – моўнае пытанне; – людзі і іх сведчанні (роля падарожнікаў і падарожжаў, краін і гарадоў, навучальных устаноў); – літаратурныя крыніцы (друкаваная літаратура, пераклады і адаптацыі, азнаямленчыя творы); – лёс твору і ягоны поспех: уплывы і вытокі; – нацыянальныя вобразы і псіхалогія народаў; У параўнальным аспекце ў названай кнізе даследуюцца гісторыя ідэй, рэфлексія над літаратурай, тэматыка і тэматалогія (вывучэнне літаратурных міфаў, матываў, тэм); паэтыка (літаратурная марфалогія, нязменныя структуры і асаблівыя варыянты).
Калі беларускую літаратуру разглядаць адасоблена ад іншанацыянальных літаратур у кантэксце сусветнай, можна акрэсліць наступныя ўзроўні сувязей, якія яна мае з іншымі літаратурамі: А. Самы высокі і найбольш трывалы ўзровень развіцця сувязей існуе паміж беларускай літаратурай і літаратурамі, якія звязаны з ёй у межах агульнага або блізкага культурна-гістарычнага тыпу (апора на хрысціянства, на народныя традыцыі, на блізкасць геаграфічнага становішча, гістарычны лёс): беларуска-рускія, беларуска-польскія, …-украінскія, …-балгарскія … літаратурныя стасункі. Б. Другую групу ўзаемасувязей вылучаем на падставе пашырэння ў нацыянальнай культуры «залатога фонду» сусветнай класікі: пераважна італьянскай, англійскай, французскай, нямецкай літаратур. Аб'ектыўна ў нацыянальным літаратурным працэсе яны прадстаўлены ў значнай ступені, у той час як беларуская літаратура займае ў гэтых літаратурах непараўнана меншае месца. Менавіта з гэтымі літаратурамі звязваюцца паняцці Адраджэння і Асветніцтва, а таксама класіцызму ў Беларусі. В. Трэцяя група вылучаецца на аснове сувязей паміж літаратурамі, што маюць блізкі свайму гісторыка-культурнаму лёсу ўзровень развіцця, але не знаходзяцца сярод «вялікіх», «класічных» літаратур. Гэтыя стасункі маюць «адзінкавы» характар: пэўнай сістэмы ў перайманні здабыткаў іншанацыянальнай культуры тут не заўважаецца. Здаецца, гэта пераважна кантактныя прыклады ўзаемадачыненняў. Але больш глыбокае іх вывучэнне дазваляе сцвярджаць аб наяўнасці значных тыпалагічных сыходжанняў паміж гэтымі літаратурамі, што набліжае Беларусь да той ці іншай краіны свету. Г. Чацвёртую групу прадстаўляюць прыклады аднабаковага пераймання класічнай літаратурнай спадчыны, якая створана на «мёртвых» мовах: санскрыце, старажытнагрэчаскай, латыні, правансальскай і інш. Класічная літаратура на «мёртвых мовах» пачынае актыўна ўваходзіць у беларускі кантэкст у сувязі з гуманістычнай, асветніцкай дзейнасцю творцаў культуры, якія адраджаюць традыцыі, вядомыя з глыбокай старажытнасці. Д. Варта вылучыць літаратуры на нацыянальных мовах, якія не маюць ніякіх сувязей з беларускай літаратурай або яны не зафіксаваныя (напрыклад, з творамі на мове зулу). Іх можна пазначыць як «мінус-сувязі» (калі адштурхоўвацца ад тэрміна Ю.Лотмана «мінус-прыём»). У дадзеным выпадку «мінус-сувязі» сведчаць аб неабходнасці наладжваць двухбаковыя кантакты паміж творцамі, асэнсоўваць прычыны і наступствы іх адсутнасці. Характар узаемадзеяння нацыянальных літаратур у межах сусветнай літаратуры можна вызначыць таксама праз іерархію мастацкіх твораў і пісьменнікаў. Паміж нацыянальнымі літаратурамі існуюць розныя віды сувязей. У дадзеным выпадку – кантактныя, якія сведчаць аб наяўнасці адна-/ двух- / шматбаковых кантактаў паміж дзеячамі культуры, што знаходзіць сваё адлюстраванне ў перакладной літаратуры, прысвячэннях, запазычаннях з іншых літаратур і г.д.
2. Паняцце “сусветная літаратура” разглядаецца і як цэласнасць, сістэма або адзінства нацыянальных літаратур: умоўна можна пазначыць сімваламі: “A х B х C х D х E х... = Z”.Гэта значыць, у межах сусветнай літаратуры (“Z”, як прынцыпова іншага, новага стварэння ў адрозненне ад простай сукупнасці) прысутнічаюць з’явы, якія можна вылучыць толькі пры ўзаемадзеянні нацыянальных літаратур між сабой, ва ўмовах іх існавання ў межах агульнага цэлага пры параўнальным іх вывучэнні. Сістэме як адзінаму цэламу, згодна з канцэпцыяй сістэмнага падыходу як агульнанавуковай метадалагічнай парадыгмы, уласцівы прыкметы эмерджэнтнасці або цэласнасці. Апошнія выяўляюцца менавіта ў межах сістэмы, узбагачаючы кожны з яе элементаў адзнакамі, якіх гэтыя складнікі не мелі па-за яе межамі. А. Сярод з’яў цэласнасці можна вылучыць вандроўныя (традыцыйныя, класічныя) сюжэты, скразныя матывы, вечныя вобразы (архетыпы), такія адзнакі сістэмнасці як метатэкст, звыштэкст, інтэртэкст і інш. Б. Сведчаннем сістэмнага характару сусветнай літаратуры з’яўляюцца тыпалагічныя сыходжанні – падабенствы, якія выяўляюцца ў двух ці больш творах (сюжэтах, вобразах) і якія ўзніклі незалежна адзін ад аднаго (па прычыне агульнасці гістарычнага лёсу або падзей, наяўнасці агульначалавечых праблем, аднолькавых поглядаў на чалавека і свет і г.д.). В. Адзнакай цэласнасці сусветнай літаратуры служыць і наяўнасць літаратурнай класікі. Гэты тэрмін абазначае найвышэйшы ўзровень развіцця славеснасці, што мае агульначалавечае, “вечнае” значэнне. Тэрмін “класіка” ўвёў ва ўжытак англа-амерыканскі пісьменнік Т.С.Эліят, звяртаючыся да Таварыства Вергілія, створанага пры Лонданскім універсітэце ў 1944 г. Вылучым некалькі актуальных напрамкаў вывучэння літаратурнай класікі: 1) літаратурная класіка як парадыгма-ўзор, крытэрый дасканаласці, мастацкасці для далейшага развіцця літаратуры; 2) класіка як правакацыя для актывізацыі пошукаў у кірунках “традыцыйнае – наватарскае”; 3) “новае жыццё” (па назве твора Дантэ) класікі ў іншанацыянальным гісторыка-культурным кантэксце, у прасторы другой культурнай сітуацыі; 4) класіка ў постмадэрнісцкім дыскурсе, дзе “усё ўжо сказана, і няма нічога новага”. Класіка разглядаецца ў дапаможніку як своеасаблівы вектар у дачыненні да лінейнага, храналагічнага развіцця літаратуры, паколькі класічны твор, застаючыся стварэннем свайго часу, выходзіць адначасова за яго межы і ўдзельнічае ў літаратурным працэсе іншых стагоддзяў. У адносінах да ўласна нацыянальнай літаратуры, такі твор таксама набывае шматвектарнае вымярэнне, застаючыся ўзорам у нацыянальным літаратурным працэсе, разам з тым выходзячы за яго межы свайго часу і прасторы.
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Последнее изменение этой страницы: 2016-06-23; просмотров: 405; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.139.236.93 (0.006 с.) |