Асаблівасці і перыядызацыя першабытнага грамадства 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Асаблівасці і перыядызацыя першабытнага грамадства



Асаблівасці:

· Адбываецца засяленне тэрыторыі Беларусі чалавекам

· Развіццё ад кароткачасовых стаянак да паселішчаў і ўмацаваных гарадзішчаў

· Развіццё будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі ад лёгкіх прытулкаў з кары, жэрдак і скур да складаных жытлёвых, культурных,гаспадарчых, фартыфіацыйных збудаванняў.

· Развіццё абудтку і адзення не толькі са скур, але і са тканага валакна

· Ад выкарыстання камянёў, палак, костак да бронзаліцейнай вытворчасці, здабычы жалеза з балотнай руды, кавальства, зачатку шкларобства і ювелірнай справы

· Утвараецца посуд з гліны

· Пераход ад палявання, збіральніцтва, рыбацтва да вытворчай гаспадаркі з жывёлагадоўляй і земляробствам, з наборам культурных раслін і свойскіх жывёл.

· Ад збірання крэмня на паверхні да утварэння шахт.

· Вынаходніцтва чаўноў, лыжаў, калясніц, саней

· Ад стада да родаплемянных адносін і зараджэння дзяржаўнасці

· Пераход ад маёмаснай роўнасці да маёмаснай дыферынцыяцыі і родаплемянной арыстакратыі.

· Прымітыўныя ўзоры на камянях, костках потым складаныя арнаменты, узоры, розная біжутэрыя

· Зараджэнне рэлігіі і рэлігіозных уяўленняў

· Размяшчэнне Беларусі ў цэнтры Еўропы на мяжы хваёвых і лісцёвых зон і паміж Балтыйскім і Чорным морам => сістэма ўзаемаўплыву паміж рознымі племенамі і народамі

 У 40-я гады XX стагоддзя савецкія навукоўцы П. П. Яфіменка, М. О. Косвен, А. І. Першыц і іншыя прапанавалі сістэмы перыядызацыі першабытнага грамадства, крытэрыем якіх была эвалюцыя формаў уласнасці, ступень падзелу працы, сямейныя адносіны і г. д. У абагульненым выглядзе такую перыядызацыю можна прадставіць так:

· эпоха першабытнага статка;

· эпоха радавога ладу;

· эпоха раскладання супольна-радавога ладу (узнікненне жывёлагадоўлі, плужнога земляробства і апрацоўкі металаў, зараджэнне элементаў экс/плуатацыі і прыватнай уласнасці — позні мезаліт і неаліце паводле сучаснай класіфікацыі).

Бiялагiчная падзяляе гісторыю першабытнага грамадства паводле эвалюцыi ў антрапалагiчным выглядзе чалавека:

1. архантрап,

2. палеаантрап,

3. неаантрап (лац.: Homo sapiens — чалавек разумны)

Археалагічная:

1. Каменны век( каля 100 – 40 тыс. гадоў назад)

а) Палеаліт

б) Мезаліт

в) Неаліт

2. Жалезны век (каля 4000 - каля 2800/2700 гадоў назад)

3. Бронзавы век (каля 2800/2700 – 1500 гадоў назад)

 

Агульнагістарычная — паводле змен у сацыяльна-эканамiчных фармацыях:

1. праабшчына (першабытны чалавечы статак),

2. раннерадавая абшчына,

3. познерадавая абшчына.

 

 

5. Хвал i засялення тэрыторы i Беларус i ў старажытны час.

 

Каля 100 тыс. гадоў назад людзі пранікаюць да 55 паралелі, зн.яны маглі дасягнуць поўдня Беларусі. Гэта былі палеантрапы (неандэртальцы).

Назва “неандэртальцы” таму шта ў 1856 г. іх рэшткі ўпершыню былі знойдзены ў мясцовасці Неандэрталь паблізу ад Дзюсельдорфа ў Германіі.  

 

 


Аб гэтым сведчаць некалькі крамянёвых вырабаў архаічнага выгляду, якія былі знойдзены каля вёсак Бердыж Чачэрскага, Абідавічы Быхаўскага, пас. Свяцілавічы Веткаўскага раёнаў.

 

На тэр. Усходняй Еўропы каля 600 стаянак неандэртальцаў. На тэр. Беларусі каля в. Хатылёва на Браншчыне.

 

40-30 тыс. гадоў назад – знікаюць неандэртальцы, тэрыторыю Беларусі засяляюць краманьёнцы. Да гэтага часу адносяцца рэшткі доўгачасовых паселішчаў-стаянак, што захаваліся пад тоўшчамі земляных адкладаў у Юравічах Калінкавіцкага (26 тыс. гадоу таму) і каля Бердыжа Чачэрскага (24-23 тыс. гадоу таму) раёнаў.

Каля 18 тысячагоддзя назад ледавік дасягнуў раёнаў сённяшніх Гродна, Вілейкі, Оршы. На Беларусі ўсталяваліся настолькі неспрыяльныя кліматычныя ўмовы, што край зноў цалкам абязлюдзеў. Аднак у хуткім часе пачалося імклівае пацяпленне і праз тры тысячагоддзі лёд пачаў адступаць ад нашага Паазер'я. Узгоркі і раўніны краю, зазелянелыя тундравай расліннасцю, запаланілі статкі паўночных аленяў. Склаліся спрыяльныя ўмовы і для чалавечага існавання.

 

Першымі прыйшлі родавыя абшчыны паляўнічых на паўночных аленяў, згрупаваныя ў плямёны. Рэшткі іх жыццядзейнасці - жытлы, прылады працы, а таксама пахаванні, - якія вызначаліся ўзаемападабенствам, існавалі на пэўнай тэрыторыі і ў акрэсленым прамежку часу, вучоныя аб'ядноўваюць у археалагічныя культуры. Лічыцца, што такія культуры маглі адпавядаць плямёнам з блізкай мовай або падобнымі дыялектамі.

 

Старажытнейшымі з гэтай трэцяй хвалі засялення тэрыторыі Беларусі былі плямёны лінгбійскай (названа па стаянцы ў мясцовасці Лінгбі ў Даніі) і грэнскай (па ўрочышчы Грэнск каля в.Ворнаўка на Кармяншчыне Гомельскай вобл.) культур. Першыя прыйшлі з тэрыторыі Польшчы 12 тысячагоддзяў назад і занялі значную частку заходняй Беларусі і паўднёва-заходняй Літвы. Другія прыкладна ў гэты ж час, а можа нават крыху раней, прасунуліся на наша Падняпроўе з поўдня, з Украіны. Некалькі пазней, у канцы познепалеалітычнага часу, у заходняй і цэнтральнай Беларусі і на суседніх тэрыторыях Польшчы, Украіны і Літвы запанавала насельніцтва свідэрскай культуры (па стаянцы ў мясцовасці Свідры Вельке пад Варшавай). Свідэрцы адыгралі вялікую ролю ў далейшым гістарычным развіцці земляў як Беларусі, так і паўднёва-ўсходняй Прыбалтыкі.

 

Вымушаныя часта перамяшчацца ўслед за міграцыямі паўночных аленяў людзі канца палеаліту закладалі на зручных прыбярэжных участках, часам непадалёку бродаў, кароткачасовыя сезонныя пасяленні-стаянкі, дзе будавалі лёгкія жытлы тыпу сібірскіх чумаў. Яны ўдасканальвалі крамянёвыя вырабы, сярод якіх асабліва шмат было разцоў. Шырока выкарыстоўваліся рогі і косткі, з якіх майстраваліся пераважна сякеры і гарпуны. Апошнія ў асноўным ужываліся як паляўнічая зброя.

 

Пры раскопках стаянак сустракаюцца чаранковыя ліставідныя наканечнікі стрэл. Гэта сведчыць пра з'яўленне і распаўсюджванне лука.

 

Каля 10 тысячагоддзяў назад ледавік растаў нават у Скандынавіі. З канцом ледавіковай эпохі завяршыўся старажытнакаменны век. Пачаўся сярэднекаменны век - мезаліт.

 

Клімат усё больш лагоднеў і к канцу мезаліту (6 тысячагоддзяў назад) стаў нават цяплейшым, чым зараз. Паўночныя алені, прызвычаеныя да холаду, адвандравалі на поўнач. За імі адышла частка мясцовага насельніцтва. Рэшта ж засталася, дастасоўваючыся да новых умоў, у лясной зоне.

 

У сярэдзіне мезаліту на землі Беларусі з поўдня і паўднёвага захаду пачало перасяляцца новае насельніцтва, якое карысталася прыладамі працы, састаўленымі з дробных рэтушаваных крамнёў, так званых мікралітаў. Ужывалі і буйныя крамнёвыя вырабы, найбольш сякеры.

 

У 4-м тысячагоддзі да н.э. у развіцці першабытнага грамадства Беларусі пачынаецца заключны этап каменнага веку - неаліт. У гэты час, пераважна з нашчадкаў позне-мезалітычнага насельніцтва, пачынаюць фарміравацца супольнасці новакаменнага веку са сваёй адметнай матэрыяльнай і духоўнай культурай. У канцы эпохі ўжо выраблялі шліфаваныя каменныя прылады працы. Але галоўнае - у краі пачалі распаўсюджвацца прынцыпова новыя формы гаспадарання - земляробства і жывёлагадоўля. Яны значна папаўнялі запасы харчавання чалавека, рабілі яго больш незалежным ад прыроды. Усё гэта вяло да павелічэння колькасці жыхароў, а часам і да перанаселенасці і міграцый.

 

Позненеалітычныя жыхары Беларусі гадавалі кароў, свіней, авечак і коз, коней. Сторажам пры статку і на паселішчы быў свойскі сабака.

 

Плямёны, што ў раннім неаліце засялялі тэрыторыю Беларусі, карысталіся вастрадонным посудам, аздобленым штампаваным арнаментам. Матэрыяльныя сляды іх жыцця археолагі аб'ядноўваюць у шэраг культур. Захад Беларусі засялялі плямёны нёманскай культуры, усходняе Палессе - дняпроўска-данецкай, Магілёўшчыну і поўнач Гомельшчыны - верхнедняпроўскай культур. У Паазер'і панавалі носьбіты нарвенскай культуры (названа па стаянцы каля г.Нарва ў Эстоніі). Гэтыя археалагічныя культуры распаўсюджваліся і на суседнія тэрыторыі - паўночную і цэнтральную Украіну, паўночна-ўсходнюю Польшчу, паўднёва-ўсходнюю Прыбалтыку, некаторыя вобласці захаду еўрапейскай Расіі.

 

У 3-м тысячагоддзі да н.э. у размераным гістарычным працэсе на тэрыторыі Беларусі наступілі радыкальныя змены. На ўзбярэжжы азёр і рэк нашай поўначы з-пад далёкай Фінскай затокі прасочваюцца групы насельніцтва з кругладонным тоўстасценным посудам, якіх лічаць далёкімі продкамі сённяшніх эстонцаў. Праўда, находнікі былі нешматлікія і праз некалькі стагоддзяў былі асіміляваныя тубыльцамі, надаўшы, аднак, мясцовай культуры своеасаблівасць.

 

Прыкладна ў гэты ж час на захад Беларусі з тэрыторыі Польшчы пранікае насельніцтва цэнтральна-еўрапейскіх культур, якое валодала даволі развітымі формам земляробства і жывёлагадоўлі. З іх з'яўленнем распачынаецца і мясцовая горназдабываючая справа.

 

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2020-11-28; просмотров: 283; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.147.67.166 (0.015 с.)