Метадалагічныя асновы i прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Метадалагічныя асновы i прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.



Метадалагічныя асновы i прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.

Гісторыя – усе падзеі, з’явы, узаемаадносіны, якія адбываліся ў мінулым.

 

Гісторыя Беларусі для больш поунага вывучэння свайго прадмета выкарыстоувае метадалогіюсукупнасць найбольш агульных прынцыпау, спосабау навуковага пазнання.

 

Глыбокае і ўсебаковае пазнанне гісторыі забяспечвае толькі сучасная навуковая метадалогія. Яна ўяўляе сабой сукупнасць метадаў даследавання. У вывучэнні гісторыі выкарыстоўваюцца наступныя групы метадаў:

 

· агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, лагічны і інш.);

· уласнагістарычныя (сінхронны, храналагічны, параўнальна-гістарычны, рэтраснектыўны, сістэмны аналіз);

· спецыяльныя ці запазычаныя ў іншых навук (матэматычныя, сацыяльныя, метады сацыяльнай псіхалогіі і інш.).

 

Доўгі час навуковай метадалогіі папярэднічала суб'ектывісцкая (гістарычны працэс тлумачыўся дзеяннем вышэйшых асоб (цароў, фараонаў, імператараў, дыктатараў)) і аб'ектыўна-ідэалістычная. (рашаючая роля ў гістарычным працэсе адводзілася не суб'ектыўным, а аб'ектыўным, але звышчалавечым сілам — Боскі промысел, Абсалютная ідэя і інш.) метадалогія. I толькі ў сярэдзіне XIX ст, як ужо адзначалася, пачаліся спробы пераводу гістарычных даследаванняў на навуковую аснову.

 

Метадалагічнай асновай даследавання могуць выступаць пэуныя філасофскія кірункі: дыялектычны матэрыялізм, ідэалізм, а таксама пазітывізм, прагматызм і г.д. Іх выкарыстанне у многім звязана са светапоглядам вучоных, ступенню іх навуковай сталасці. Яны дазваляюць высветліць асноуныя падыходы да вырашэння праблемы, але не вырашаюць яе канчаткова.

 

Прынцыпы вывучэння гісторыі:

 

v Прынцып навуковага гістарычнага пазнання. Сучасныя гісторыкі выкарыстоўваюць такія асноўныя прынцыпы навуковага даследавання, як аб'ектыўнасць, гістарызм, сацыяльны падыход.

v Прынцып аб'ектыўнасці азначае разгляд гісторыі адпаведна аб'ектыўным заканамернасцям; абапірацца на факты, не скажаючы і не падганяючы іх пад загадзя створаныя схемы; вывучаць кожную з'яву ў сукупнасці яе станоўчых і адмоўных бакоў, незалежна ад адносін да іх.

v Прынцып гістарызму патрабуе, каб кожная падзея разглядалася толькі ў гістарычным развіцці, у сувязі з іншымі падзеямі і канкрэтным вопытам гісторыі.

v Прынцып сацыялыгага падыходу азначае адмаўленне ад былой партыйнасці ў вывучэнні гісторыі. У адпаведнасці з гэтым прынцыпам у развіцці гістарычнага працэсу разглядаюцца праявы розных сацыяльных, класавых і партыйных інтарэсаў, праўдзіва паказваюцца іх супярэчнасці і шляхі пераадольвання.

v Прынцып партыйнасці – узнік у сав. часы.

v Прынцып каштоўнаснага падыходу - п радугледжвае вылучэнне тых ідэй і з'яваў мінулага, якія маюць значэнне для сучаснага этапа развіцця гістарычнай навукі.

Перыядызацыі гісторыі

Першая перыядызацыя:

Умоўна – палітычная (Знаходжанне Беларускіх зямель у складзе той ці іншай дзяржавы)

IX - XIII ст.- першыя дзяржаўныя утварэнні на тэрыторыі Беларускіх зямель.

1569-1795 г. – знаходжанне Беларускіх зямель у складзе РП.

1795-1917 г. – Беларусь як асобная Рэспубліка

1917-1991 г.- Савецкі перыяд.

19 верасня 1990 г. – прынята назва РБ.  
                                                                                           

з 1991 г. – перыяд незалежнасці РБ.

 

Другая перыядызацыя:

Фармацыйная перыядызацыя

Фармацыя – своеасаблівы ўклад развіцця грамадства, які характэрны сваімі сацыяльнымі адносінамі і сваім узроўнем развіцця грамадства.

1. Першабытнае грамадства(Некалькі мільёнаў гадоў назад – V ст.) Першабытна – абшчынны лад. Роўнасць людзей, адсутнасць грошай. Характарызавалася агульнасцю на зямлю. Сацыяльнай і маёмаснай роўнасцю. Адсутнасць прыватнай уласнасці. Адсутнасць дзяржавы.

2. Рабаўладальніцкі лад. Характаразуецца классавай няроўнасцю. З’яўленне дзяржавы і прыватнай уласнасці. На тэрыторыі Беларусі рабства не існавала. Існавала “хатняе рабства”.

3. Феадальны лад. Рабства замяняецца прыгонным правам.Феадалы і прыгонныя сяляне

4. Капіталістычны лад (1861-1917) З’яўленне буржуазіі і пралетарыята.

5. Камунізм (1917-1991) Сацыялізм – першая стадыя камунізма.

Трэцяя перыядызацыя:

Універсальны падыход

1. 25 млн. назад – 5 тысячыгоддзе да н.э. – першабытнае грамадства.

2. V ст. н.э. – XV ст. – сярэдневечча.

3. XVI  ст. – 1861 г. – Новы час.

4. 1861 – 1991 г. – Найноўшы час.

5.  З 1991 г. – сучасны перыяд.

 

 

2. Фармацыйны i цывілізацыйны падыходы да выву­чэння гісторыі.

 

Для вывучэння гісторыі маецца два падыходы: “ Цывілізацыйны ” і “ Фармацыйны ”.

У Савецкім саюзе панаваў “ Фармацыйны ” падыход.

Па “ фармацыйнаму ” падыходу грамацтва дзеліцца на:

 

1.Першабытнае грамадства(Некалькі мільёнаў гадоў назад – V ст.) Першабытна – абшчынны лад. Роўнасць людзей, адсутнасць грошай. Характарызавалася агульнасцю на зямлю. Сацыяльнай і маёмаснай роўнасцю. Адсутнасць прыватнай уласнасці. Адсутнасць дзяржавы.

2.Рабаўладальніцкі лад. Характаразуецца классавай няроўнасцю. З’яўленне дзяржавы і прыватнай уласнасці. На тэрыторыі Беларусі рабства не існавала. Існавала “хатняе рабства”.

3.Феадальны лад. Рабства замяняецца прыгонным правам.Феадалы і прыгонныя сяляне

4.Капіталістычны лад (1861-1917) З’яўленне буржуазіі і пралетарыята.

5.Камунізм (1917-1991) Сацыялізм – першая стадыя камунізма.

 

Па дадзенай тэорыі законы развіцця агул-ва залежаць ад развіцця прадукцыйных сіл і ад класавай барацьбы. На сучасным этапе гіст. навукі «фармацыйная» тэорыя адпрэчваецца большасцю навукоўцаў, бо яна не змагла растлумачыць, чым рухаецца само развіццё прадукцыйных сіл, а таксама 5 яе фармацый не знайшлі пацверджання ні на адным з кантынентаў. => Вылучаецца «цывилизацыйная» тэорыя. Яе асновы ў тым, што ў якасці галоўнага аб'екта даследвання і апісання гісторыі выступае сам чалавек.

Яна ўключае 3 асноўных прынцыпа:

 1. аб'ектам даследавання з'яў з’яўляюцца не соцыяльна-эканамічныя фармацыі, ня формы ўласнасці, а чалавечае грамадства.

2. Чалавек даследуецца ва ўсіх сваіх уласцівасцях і праявах у жыцці.

3. Усе сферы жыцця, грамадства (эканоміка, палітыка, права, культура, рэлігія) з'яўляюцца роўнымі і неабходнымі звёнамі гістарычнага працэсу.

 

«Цывізацыйная» тэорыя прысвечана тлумачэнню дынамікі і механізму развіцця грамадства, адборам у ходзе гэтага працэсу каштоўнасцяў, утрыманнем таварыстваў-гістарычных прагрэсу з'яўляецца пастаянна аднаўляльнай працэс росту і задавальнення патрэбаў чалавека. Цывілізацыя – адно з ключавых паняццяў зманім. соц-гуманітарнай навукі. У штодзённым жыцці тэрмін «цывілізацыя» ўжываецца эквівалентам слова "культура". Навуковае разуменне «цывілізацыі» звязана са спецыфікай прадмета даследавання, г.зн. залежыць ад той галіне навукі, кот раскрывае гэтае паняцце.

 

Некалькі класіфікацый па Цывілізацыйнай тэорыі:

1) Па тыпу гаспадарчай дзейнасці:

А) Землеуладальную

Б) Індустрыяльную

2) У залежнасці ад кантакту з іншымі старажытнымі цывілізацыямі.

   А) Адкрыты кантакт

   Б) Закрыты кантакт

3) У залежнасці ад галоўных супрацьстаянняў у гісторыі

   А) Усходняя (Кітай)

   Б) Заходняя (ЗША)

   В) Прамежкавая (Расія)

4) У залежнасці ад спосабу вырабніцтва

   А) Першабытную

       Б) Рабаўтрымальніцкую (Грэцыя, Рым)

   В) Феадальную

   Г) Буржуазную

   Д) Сацыялістычную (СССР)

 

3. Прадмет вывучэння гісторыі Б e л apyci.

 

Прадметам гісторыі з’яўляецца – дзейнасць чалавека ва ўсёй яе шматгранасці, прасторавай і часовай канкрэтнасці

Прадметам Гісторыі Беларусі з’яўляецца – агульныя заканамернасці і асаблівасці гістарычнага развіцця Беларусі

Задачы  гісторыі наступныя:

Пазнавальная:

· збіранне фактаў

· сістэматызацыя і розгляд фактаў ў сувязі адзін з другім

Практычная (Прагнастычная):

· падзеі мінулага цікавяць не самі па сабе, а з пунктаў пагляду іх уздзеяння на сучаснасць, выкарыстання для лепшай арыетацыі ў будучым

Выхаваўчая:

· фарміраванне навуковага светапогляду

· выхаванне ў людзей на аснове гістарычных матэрыялаў патрыятызму, інтэрнацыяналізму, маральнасці і г.д.

Гісторыя (грэч. historia – апавяданне аб мінулых падзеях, аб тым, што пазнана, даследавана) ці гістарычная навука – навука аб заканамернасцях разгортвання ў прасторы і часе сусветна-гістарычнага працэсу як раўнадзейнных унутрыструктурных і міжструктурных узаемадзеянняў этнапалітычных супольнасцей, якія з’яўляюцца носьбітамі своеасаблівасці гэтага развіцця.

Унутраная аснова гістарычнай навукі – гэта збіранне фактаў, іх сістэматызацыя і разгляд у сувязі аднаго з другім. Але гісторыкі пазбаўлены магчымасці эксперыментальна паўтарыць мінулае, і вымушаны весці даследванне ва ўмовах, калі маса абставін зацямняе сутнасць вывучаемых з’яў.

Аб’ект гісторычнага аналізу – уся сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства, гэта эканамічныя, сацыяльныя, культурныя мадэлі (тыпы), у якія арганізуецца дзейнасць людзей, механізмы функцыянавання, узаемадзеяння і ўзаемаўздзеяння гэтых сістэм. Гістарычная навука ў параўнанні з іншымі грамадска-гуманітарнымі навукамі выступае як навука комплексная, інтэгральная.

Назапашванне гістарычных ведаў пачалося ў глыбокай старажытнасці і вялося шляхам вусных перасказаў. Пісьмовыя помнікі з’явіліся толькі на мяжы 4-3 тясячагоддзяў да н.э. Значны ўклад у выпрацоўку гістарычных уяўленняў зрабілі антычныя гісторыкі, менавіта з іх пачынаецца сучаснія гістарыяграфія. Станаўленне гісторыі як навукі завяршылася ў канцы XIX стагоддзя і было звязана з імёнамі К.Сен-Сімона, А.Цьеры, Г.В.Ф.Гегеля, К.Маркса і інш.

Гісторыя Беларусі – навука маладая. Станаўленне гістарычных ведаў на Беларусі на ўзроўні навуковага асэнсавання адбылося ў XIX ст. Станаўленне гісторыі Беларусі звязана ў першую чаргу з імёнамі прафесараў Віленскага ўніверсітэта М.К.Баброўскага, І.М.Даніловіча, а так сама іншых навукоўцаў – Я.П. і К.П. Тышкевічаў, А.К.Кіркора, А.П.Сапунова, М.В.Доўнар-Запольскага. У 1930-1980-я гады ў савецкай гістарычнай навуцы панаваў дагматычны марксізм-ленінізм, што прывяло да палітызаванасці гісторыі. Пераважнае месца ў навуковых распрацоўках і выкладанні мела гісторыя ўсёй савецкай джзяржавы – СССР. З набыццём Беларусью незалежнасці вырасла цікавасць менавіта да нацыянальнай гісторыі. А ў апошні час развіццё ведаў па гісторыі Беларусі дазволілі пазбегнуць празмерна рэзкіх і канфрантацыйных ацэнак тых ці іншых гістарычных падзей, якія панавалі як у савецкія часы, так і ў пачатку 90-х гадоў.

 

Фіна-угорскія плямёны

 

Каля 3 тысяч гадоў да н. э. з-за Урала і з Сярэдняй Азii на захад рушылi вялiкiя масы людзей. Пакiнуць месца жыхарства iх вымусiлi неспрыяльныя змены клiмату, пагаршэнне ўмоў жыцця i г. д. Мiгранты дайшлi аж да Фiнляндыi. На сваiм шляху яны асвойвалi i засялялi маланаселеныя мясцiны. Сярод мiгрантаў былi ф i на-угорск i я плямёны, што паходзiлi з уральскай моўнай сям’i, але ўвабралi ў сябе некаторыя антрапалагiчныя рысы, уласцiвыя мангалоiднай расе. Яны мiрна засял i л i Беларусь, асiмiлявалiся. Яны з’яўляліся прадстаўнікамі тыпічнай ямачна-грабенчатай керамікі. Iх нашчадкi набылi антрапалагiчныя рысы мясцовых жыхароў – пры злiццi этнасаў перавагу, як правiла, маюць тубыльцы. Але знешнiя рысы фiна-угорскай супольнасцi – шырокi твар i вузкiя вочы – дайшлi да нашага часу. Антрапалагiчная спадчына фiна-угорцаў (мангалоiдныя рысы) сустракаюцца ў аблiччы сучасных беларусаў не часта. Найбольш заўважныя яны сярод сучаснага насельнiцтва Вiцебскай вобласцi – гэта адзначаюць этнографы i антраполагi. Арэал рассялення фiна-угорцаў на Беларусi трактуецца даследчыкамi па-рознаму. Многiя лiчаць, што яны апанавалi толькi Падзвiнне i Падняпроўе, дзе доўга жылi адасобленымi этнiчнымi групамi i слаба паддавалiся асiмiляцыi. На поўнач ад Полацка i цяпер у насельнiцтва захавалiся азiяцкiя рысы. Як лічыць аўтар артыкула «Этнагенез беларусаў на фоне гісторыі і геапалітыкі» Л. Лойка, гэты этнас “агучыў” геаграфiю нашай краiны – даў назвы мясцiнам, рэкам i азёрам, ад якiх пазней атрымалi свае iмёны балцкiя i ўсходнеславянскiя плямёны, народы, гарады. Тапонiмы з гуказлучэннем -ва i -га на канцы, як даказваюць лiнгвiсты, – фiна-угорскага паходжання: Мардва, Тува, Масква, Нява, Нарва, Зэльва, Лiтва, Лотва, Дайнова, Волга, Анега, Ладага, Пячэнга, Яцьва (або Яцьвяга) i г. д.

У эпоху ранняга металу (канец III тыс. да н. э. – IV–V стст. н. э.) этнiчны склад насельнiцтва на ўсёй тэрыторыi Беларусi ў значнай ступені змянiўся – на ёй рассялiлiся iндаеўрапейцы, якiя асiмiлявалi сваiх папярэднiкаў.

 

 

Балты.

III-II тысячагоддзі да н.э. на вялікай тэрыторыі, якая ахоплівала басейны Віслы, Нёмана, Заходняй Дзвіны, Верхняга Падняпроўя, у выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі адбываецца фарміраванне адной з галін індаеўрапейскай часткі народаў - балтаў (літоўцы, латышы, прусы, яцвягі, земгалы, селы i інш,). На поўдні i паўднёвым усходзе балты межавалі са скіфамі, сарматамі i іншымі плямёнамі, на поўначы i паўночным усходзе ix суседзямі былі фіна-угорскія плямёны, на захадзе — славяне i германцы.

Балты упершыню згадваюцца Тацытам (1 ст. н.э.) у сувязі з промыслам бурштыну (янтарь - Камешек янтаря является затвердевшей смолой хвойных деревьев).

На тэрыторыі Беларусі балтам належалі днепра-двінская культура, культура штрыхаванай керамікі і, магчыма, мілаградская культура.

Вядучую ролю ў эканоміцы балтаў адыгрывала паляванне і рыбалоўства. З удасканаленнем прылад вытворчасці, што было выклікана шырокім ужыткам жалеза, вядучай галіной гаспадаркі паступова станавілася земляробства.

Асноўным тыпам пасяленняў былі ўмацаваныя паселішчы – гарадзішчы, якія з развіццём земляробства змяніліся адкрытымі селішчамі – вёскамі, дзе жылі некалькі вялікіх, а потым і малых сем’яў.

Тагачасныя балты падзяляюцца на:

· заходнія (пруса-ятвяжскія плямёны: прусы, ятвягі, куршы, галінды, скальвы)

· усходнія (лета-літоўскія плямёны: літва, аўкштайты, жэмайты, латгалы, земгалы і інш.)

· дняпроўскія (юхнаўская, верхняокская культуры і ўсходняя частка днепра-двінскай культуры)

Паводле даных тапанімікі і археалогіі на тэрыторыі Беларусі пражывалі продкі балцкіх плямён: літвы, лотвы, латыгалі, ятвягаў і інш. У 2-й палове 1-га тысячагоддзя н.э. славяне, якія рухаліся з поўдня на поўнач па Дняпры, адрэзалі дняпроўскіх і часткова ўсходніх балтаў і амаль поўнасцю асімілявалі іх. Выцесненыя ў рэгіён Прыбалтыкі, балты прынялі ўдзел у фарміраванні этнічных літоўцаў і латышоў. На тэрыторыі Беларусі асіміляцыя балтаў працягвалася да 12-13 ст. і пазней. Частка з іх была выцеснена, частка знішчана, але значная колькасць засталася жыць на сваіх месцах, як астраўкі сярод славянскага асяроддзя. З цягам часу славянізаваныя нашчадкі балтаў усё больш зліваліся с новымі патокамі славян.

 

Усходнеславянскія плямёны.

У Верхнім Падняпроўі і Падзвінні на тэрыторыі Беларусі ў VIII-X стст. сфарміраваліся некалькі аб'яднанняў усходніх славян. Яны ўяўлялі сабой даволі ўстойлівыя этнічныя супольнасці дрыгавічоў, крывічоў-палачан, радзімічаў.

Адным з буйных плямёнаў былі крывічы.

Крывічы – аб’яднанне ўсходне-славянскіх плямён, якія жылі ў басейне верхняга Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поудні Чудскага возера. На думку адных вучоных, назва паходзіць ад слова “крэўныя” (блізкія па крыві), на думку іншых – ад імя легендарнага родапачынальніка Крыва, ад язычніцкага першасвяшчэнніка Крыва-Крывейтэ, ад узгоркавай мясцовасці (крывізна), дзе яны жылі.

Працэс фарміравання крывічоў адбыўся ў 2-й палове 1-га – пачатку 2-га тыс. да н.э. ў выніку асіміляцыі славянамі мясцовых балцкіх і заходне фінскіх плямён. У канцы 1-га тыс. племянное аб’яднанне крывічоў распалася на 3 групы:

· Полацкую (крывічы-палачане). Для іх характэрны доўгія курганы, у якіх захавалася шмат рэчаў матэрыяльнай культуры балтаў.

· Смаленскую. Гэтыя крывічы па культуры вельмі падобныя да полацкіх, таму ў этнаграфічных адносінах іх звычайна разглядаюць як полацка-смаленскую групу плямён

· Пскоўскую.

Для полацкіх і смаленскіх крывічоў характэрны пэўны тып упрыгожанняў – бронзалетападобныя драцяныя скроневыя кольцы дыяметрам 5-11 см з завязанымі канцамі і шкляныя залачоныя пацеркі. У якасці падвесак выкарыстоўвалі сярэбраныя манеты: дырхемы і іх імітацыі, дэнарыі, візантыйскія міліярысіі.

Пахавальны абрад і інвентар сведчаць, што язычніцкія вераванні ў сельскай мясцовасці захоўваліся да канца 12 ст.

Асноўнай гаспадарчай адзінкай крывічоў у 2-й палове 1-га тыс. н.э. па-ранейшаму заставалася вялікая патрыярхальная сям’я: працэс вылучэння малых сем’яў пачаўся ў 8-9 ст

У сацыяльных адносінах крывічы – федэрацыя плямён, у рамках якіх фарміраваліся класы, дзяржаўнасць, прынароднасць.

Паводле “АМГ” у Полацку існавала сваё княжанне крывічоў-палачан

У ваенна-адміністратыўных адносінах племянныя княжанні абапіраліся на сістэму ўмацаванняў (Полацк, Віцебск, Лукомль, Браслаў), на аснове якіх пазней сфарміраваліся гарады.

Крывічы (відаць, пскоўскія) упершыню ўпамінаюцца ў “АМГ” пад 859 годам. Яны ўдзельнічалі ў паходах Алега (907) і Ігара (944) супраць Візантыі. У канцы 9 ст. на тэррыторыі рассялення полацкіх крывічоў склалася Полацкае княства, насельніцтва якога названа ў летапісах пад 1127, 1129, 1140, 1162 гг. Назва “крывіцкія землі” захоўваліся ў асобных выпадках за тэрыторыяй паўночнай Беларусі да 1-й чвэрці 14 ст.

У латышскай мове тэрмінам “крывічы” называюць усходніх славян, а “балткрыеві” – беларусаў.

Дрыгавічы – адно з племянных аб’яднанняў усходніх славян, вядомых па пісьмовых крыніцах і археалагічных помніках. Паводле археалагічных даследаванняў дрыгавічы займалі тэрыторыю: на усходзе да Дняпра, на поўначы да лініі Барысаў-Лагойск-Заслаўе-вярхоўе Нёмана; на поўдні мяжа пераходзіла за Прыпяць; на захадзе мяжа праходзіла па Выганашчанскім балоце (на поўнач ад Пінска).

У 6-8 ст. папярэднікамі дрыгавічоў на сярэдняй Прыпяці былі славянскія плямёны пражскай культуры. На поўначы ад Прыпяці ў гэты час жылі балцкія плямёны.

На тэрыторыі рассялення дрыгавічоў захаваліся археалагічныя помнікі: гарадзішчы, селішчы, курганныя могільнікі з пахавальным абрадам трупаспалення. Пахавальны інвентар параўнальна бедны: гліняныя гаршкі, спражкі, крэсівы, сякеры, наканечнікі коп’яў і інш.; у жаночых пахаваннях пераважаюць упрыгожванні (шкляныя каляровыя разнастайныя па памерах і форме пацеркі, пярсцёнкі, бранзалеты і інш.)

Упершыню дрыгавічы названы ў недатаванай частцы “АМГ” у сувязі з падзеямі сярод усходнеславянскіх плямён, што папярэднічаюць 9 ст., упамінаюцца візантыйскім гісторыкам Канстанцінам Багранародным (948), у старажытна-рускіх летапісах (1149).

Належалі да найбольш развітых у сацыяльных адносінах плямён, знаходзіліся на заключнай стадыі распаду рода-племяннога ладу, мелі сваё палітычнае аб’яднанне – “княжанне”. Займаліся земляробствам, агародніцтвам, жывёлагадоўляй, а таксама прадзеннем і ткацтвам.

Сведчанне высокага ўзроўню развіцця дрыгавічоў – узнікненне і рост на іх землях гарадоў. На тэрыторыі дрыгавічоў з 10 ст. па пісьмовых крыніцах вядомы Тураў, у 11 ст. – Брэст, Мінск, Пінск, у 12 ст. – Слуцк, Клецк, Рагачоў, Мазыр, Дарагічын Надбужскі, па археалагічных матэрыялах – Давыд-гарадок, у 13 ст. – Камянец, Капыль, Кобрын і інш. Археалагічныя раскопкі гарадоў пацвердзілі высокі ўзровень развіцця жалезаапрацоўчага, ювелірнага, касцярэзнага, гарбарнага, ганчарнага, дрэваапрацоўчага і інш. рамёстваў.

Аб росквіце культуры сведчаць дзейнасць выдатнага пісьменніка, прамоўцы і царкоўнага дзеяча Кірылы Тураўскага, манументальнае будаўніцтва, стварэнне Тураўскага евангелля, знаходкі высокамастацкіх вырабаў з каляровых металаў, каменю, косці і інш.

У 2-й палове 10 ст. тэрыторыя дрыгавічоў уваходзіла ў склад Кіеўскай Русі, у канцы 10 ст. на іх землях узнікла Тураўскае княства, у канцы 12 ст. з яго вылучыліся ўдзельныя Пінскае княства, Клецкае, Дубровіцкае, верагодна, Нясвіжскае княства. Паўночна-усходняя частка земляў дрыгавічоў увайшла ў Полацкае княства, а паўднёва-усходняя – у Кіеўскае княства.

Радзімічы – усходнеславянская этнічная супольнасць. Жылі ў міжрэччы Дняпра і Дзясны па цячэнні Сожа і яго прытоках.

Паводле летапісу, назва паходзіць ад імя Радзім, на чале з якім прыйшлі з прапольскіх (ляшскіх) зямель. Папярэднікамі радзімічаў у Пасожжы былі носьбіты калочынскай культуры. Займаліся земляробства і жывёлагадоўляй, рамёствамі (жалеза- і дрэваапрацоўчае, ювелірнае, ганчарнае, гарбарнае), паляваннем, рыбалоўствам, бортніцтвам, прадзеннем, ткацтвам.

Найбольш даследаваныя іх археалагічныя помнікі – курганныя могільнікі 10-12 ст.: Абідавічы, Ветачка, Вішанька, Гадзілавічы, Каласы, Мадора, Нісімкавічы, Ходасавічы, Шапчыцы і інш. Пахавальныя абрады – трупаспаленне (8-10 ст.), з канца 10 ст. да пачатку 12 ст. – трупапалажэнне на гарызонце, у падкурганная яме. Сярод пахавальнага інвентару шмат упрыгожанняў, прадметаў побыту, радзей сустракаюцца прылады працы.

Археалагічныя даследванні пацвярджаюць, што радзімічы завяршылі славянізацыю ўсходнебалцкага насельніцтва ва ўмовах фарміравання Кіеўскай Русі. У канцы 1-га тыс. н.э. радзімічы знаходзіліся на стадыі фарміравання класавых адносін, упраўлялі імі князі, старэйшыны. У 885 годзе кіеўскі князь Алег вызваліў радзімічаў ад хазарскай залежнасці і абклаў іх данінай. У 907 годзе ў складзе войска Алега радзімічы ўдзельнічалі ў паходзе на Візантыю. У пачатку 970-х г. радзімічы выйшлі з-пад улады кіеўскіх князёў, у 984 г. былі разбіты на р.Пяшчань каля Прапошаска (сучасны Слаўгарад) ці каля Гомеля ваяводам, князя Уладзіміра Святаслававіча, Воўчым Хвастом, і іх землі замацаваліся ў складзе Кіеўскай Русі. З 11 ст. тэрыторыі радзімічаў знаходзяцца ў Чарнігаўскім княстве, з пачатку 12 ст. – яе паўночная частка пад уладай Смаленска. Да 12 ст. адносяцца пісьмовыя звесткі пра гарады на зямлі радзімічаў: Крычаў (1136), Слаўгарад (Прапошаск. 1136), Гомель (1142), Рагачоў (1142), Чачэрск (1159). Буйнейшым горадам быў Гомель. Апошняе ўпамінанне радзімічаў у летапісе пад 1169 годам.

 

10. Праблема дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Нарманская тэорыя.

 

Нарманская тэорыя. Кірунак у гістарыяграфіі, прыхільнікі якога лічаць нарманаў(варагаў) заснавацелямі Старажытнарускай дзяржавы. Сфармулявана ў 2-й чвэрці 18 стагоддзя, нямецкімі гісторыкам на рас. службе І. Баерам потым распрацоўвалася Г.Мілерам, А.Шлёцэрам і інш. Гісторыкам-манархістам нарманская тэорыя служыла для супрацьпастаўлення гісторыі Расіі і Захаду. Паводле іх сцвярджэнняў, у Зах Еўропе дзяржавы ствараліся шляхам заваявання, а ва ўсіх славян-мірным пазваннем князёў, таму ў Расіі нібыта не было асновы для барацьбы паміж народам і манархіяй. Нарманская тэорыя апраўдвала таксама засіллё немцаў, якое існавала ў 18ст.у дзяржаўным апараце Расіі. Зарубежныя гісторыкі-нарманісты выкарыстоўвалі летапіснае паданне аб пазванні варагаў для антынавуковых сцвярджэнняў пра непаўнацэннасць славян. Нібыта няздатніх самім стварыць дзяржаву, таму ім спатрэбілася дапамога скандынаваў-варагаў. Якія належалі да германскай моўнай групы. Такія сцвярджэнні вымушалі частку патрыятычна настроеных рас вучоных наогул адмаўляць прысутнасць варагаў на Русі і варажскае паходжанне яе першых князёў. Супраць нарманскай тэорыі выступалі Ламаносаў, Ілавайскі, Гедэонаў і г.д. Выказывалася меркаванне, што варагі паходзілі ад паморскіх славян. Неабгрунтаванасць шэрагу палажэнняў нарманскай тэорыі высвятлялася і савецкай гістарыяграфіяй, але не заўсёды аб’ектыўна. Сцвярджалася, што стварэнне старажытнарускай дзяржавы, Кіеўскай русі – вынік фарміравання класавага(феадальнага) грамадства ва ўсх.славян, адмаўлялася гістарычнасць Рурыка. Большасць сучасных гісторыкаў прытрымліваецца поглядаў, што ў славян да 9 ст існавалі сац-эканам перадумовы для ўзнікнення сваёй дзяржаўнасці. З’яўленне варагаў вырашальнага значэння ў гэтым працэсе не мела, але паскорыла яго.

 Асновай нармаскай тэорыі паслужылі звесткі АМГ, у якой паведамляецца, што славянскія і фіна-угорскія плямёны чудзь, славене, крывічы і весь накіравалі паслоў да варагаў са словамі “Земля наша велика и обильна, а наряда(парадку) в ней нет. Да поидете княжит и володети нами” У 862 г.на запрашэнне адгукнуліся тры браты, старэйшы, Рурык, стаў княжыць ў Ноўгарадзе, Сінявус – у Белавозеры, а Трувар- у Ізбоску. Праз 2 гады Сінявус і Трувор памерлі, і ўся ўлада перайшла да Рурыка. Двое “мужоў” Рурыка Аскольд і Дзір направіліся на поўдзень да грэкаў. Па дарозе яны завіталі ў Кіеў і засталіся там княжыць. У 879 г. Рурык памёр, а праз 3 гады яго родзіч Алег з дружынай і малалетнім сынам Рурыка Ігарам накіраваўся ўніз па Дняпры, забіў Аскольда і Дзіра і завалодаў Кіевам. Цяпер установлена, што Сінявус і Трувар асобы прыдуманыя. Але адмаўляць гістарычнасць Рурыка няма падстаў. Лічыцца, што назва ”Русь” прыйшла да славян са Швецыі. Імёны першых правіцеляў Кіеўскай Русі маюць скандынаўскае паходжанне. Алег(Хельг), Вольга(Хельга), Ігар(Інгвар). Ваяводы дружыннікі і паслы першых князёў мелі таксама варажскія імёны. Але іншаземныя арыстакратычныя вярхі папаўняліся і славянскімі эляментамі, племяннымі старэйшынамі, мясцовымі князямі. Адначасова адбывалася славянізацыя прышэльцаў-скандынаваў. Сведчаннем хуткага збліжэння са славянамі скандынаўскай па паходжанні дынастыі з’яўляецца славянскае імя сына Ігара-Святаслаў. Імёны астатніх вялікіх князёў кіеўскіх амаль ўсе славянскія. Матэрыялы раскопак Гнездаўскіх курганаў каля Смаленска пацвярджаюць, што варагі-дружыннікі складалі параўнальна невялікую частку насельніцтва раннесярэдневяковага Смаленска. Паводле летапісаў скандынаўскіх саг, нарманы добра ведалі Полацк і неаднаразова яго наведвалі ў 9-11ст. На думку некаторых гісторыкаў, скандынавам быў полацкі князь Рагвалод. Варагі удзельнічалі ў паходзе Полацкага князя Брачыслава Ізяслававіча на Ноўгарад ў 1021, што пацвярджае “Эймундава сага”. Археалагічныя даследаванні сведчаць. Што ўплыў скандынаваў на характар матэрыяльнай культуры старажытнага насельніцтва Беларусі быў невялікі. Варагі садзейнічалі знаёмству ўсходніх славян з міжнар дасягненнямі гандлю, вырабам зброі, сродкамі воднага транспарту. На гарадзішчах Маскавічы знойдзены асобныя ручныя надпісі на касцях, не выключана, што яны зроблены нашчадкамі выхадцаў са Скандынавіі.

В 19 в. норманнская теория приобрела в официальной русской историографии 18–19 вв. характер основной версии происхождения русского государства. Норманистами были Н.М.Карамзин и мн. другие историки его времени. С.М.Соловьев, не отрицая призвания варяжских князей на Русь, не видел в этой легенде оснований для размышлений об ущемлении национального достоинства.

К 30–50-м 19 в. борьба между «норманистами» и «антинорманистами» была одновременно борьбой «западников» и «славянофилов». Она особенно обострилась в 60-х 19 в. в связи с празднованием в 1862 тысячелетия России. Противниками теории тогда выступили Д.И.Иловайский, Н.И.Костомаров, С.А.Гедеонов (который первым попытался доказать западно-славянское происхождение варягов), В.Г.Васильевский. Они обращали внимание на то, что тезис о призвании варягов впервые был превращен в теорию именно во времена «бироновщины» (когда многие высшие должности при дворе были заняты немецкими дворянами, стремившимися обосновать культуртрегерскую роль Запада для «отсталой» России). В то же время на протяжении шести предшествующих веков (12–18 вв.) легенда о призвании Рюрика включалась во все сочинения по истории России, но никогда не была основанием для признания отсталости Руси и высокоразвитости ее соседей. И все же аргументация «антинорманистов» была слаба и к началу 20 в. победа «норманизма» в русской историографии казалась очевидной. Даже выдающий русский специалист по древнерусской летописной текстологии и археографии А.А.Шахматов, установив поздний и недостоверный характер рассказа о призвании варяжских князей, все же склонялся к идее «решающего значения» скандинавских племен в процессе государственного строительства на Руси. Даже само название древнерусского государства он производил от финской лексемы «руотси» – обозначения шведов и Швеции.

 

11. Полацкая зямля ў ІХ – першай палове Х стст.

 

Становішча Полацкага княства ў ІХ ст.

                                                                                                            

Ранні палітычны перыяд гісторыі Полацкай зямлі асвятляецца толькі нешматлікімі летапіснымі паведамленнямі. З першага, найбольш легендарнага, высвятляецца, што пры раздачы Рурыкам сваіх зямель, адзін з яго стаўленікаў у 862г. атрымлівае Полацк. Позняя Ніканаўскі летапіс дадае (адносячы да 865г), што ў гэты год кіеўскія князі Аскольд і Дзір " ваяваша....палачанъ і многага зла сътворивша". У нас няма падстаў не верыць гэтаму паведамленню, да таго ж занадта кароткага і нязначнага, каб быць выдуманым. Чым скончыўся паход князёў і якое зло (і каму) яны прычынілі - не вядома. Ва ўсякім выпадку, ясна, што ўжо ў 9 ст. Кіеў раўніва сачыў за падзеямі на Полацкай зямлі, размешчанай на найважнейшых гандлёвых камунікацыях.

Пасля забойства Алегам Аскольда і Дзіра і захопу Кіева (882г.) Алег, па паведамленні летапісе " нача гарады ставити, і уставі даніны словъноъ, кривичемъ і мері…»

Тэрмін "уставі", па назіранні Б. Д. Грэкава, паказвае, што гаворка ішла не аб падпарадкаванні гэтых плямёнаў, а аб упарадкаванні даніны, якое, магчыма, і заключалася ва ўзвядзенні на іх тэрыторыі ўмацаванняў («гарадоў») - цетров абкладання. Сюды варта аднесці і Полацкую зямлю, якая даўжэй за іншых ўспрымалася як кривичская зямля, а яе князі-крывіцкія князі.

Полацкае княства ў першай палове Хст.

Пад 907, 911, 941 і 944 гг. полацкія дружыны згадваюцца ў сувязі з паходамі кіеўскіх князёў на Канстантынопаль (Царград). Паходы ў большасці былі паспяховыя: сярод гарадоў, якім Царград плаціў даніну, названы і Полацк. Разам з тым існуе версія, нібыта гэтыя звесткі — вынік пазнейшага рэдагавання «Аповесці мінулых гадоў», якое мела мэту паказаць залежнасць Полацка ад Кіева.

Уладзімір

Кіеўскі Князь Ігар учыніў паход на Візантыю. Драўлянскі князь Мал прапанаваў руку і сэрдца Вользе. Мал быў забіты і Вольга пашкадавала яго дзяцей: Дабрыню і Малушу. Уладзімір падрос і Святаслаў па прозьбе Дабрыні накіраваў Уладзіміра княжыць у Ноўгарад, які ў гэты час плаціў даніну Кіеву. У 972 г. Святаслава забілі печанегі, калі той вяртаўся з паходу на Візантыю. Паміж яго дзяцьмі пачалася барадзьба за ўладу. Найбольш рэальнымі прэтэндэнтамі засталіся Уладзімір і Яраполк. Сілы паміж імі былі прыкладна роўныя. Для перамогі патрэбен быў саюзнік. І Яраполк, і Уладзімір звяртаюцца за дапамогай да Рагвалода. Рагвалод прымае бок Яраслава. Гэты саюз павінны былі закрэпіць, праз шлюб Рагнеды з Яраполкам. Рагвалод выбірае Кіеў, пасля гэтага Уладзімір забівае Рагвалода ў 980 г. потым забівае і Яраполка(т.е. свайго стрыечнага брата).Аднак ён пакідае жывой цяжарную жонку Яраполка, Уладзімір становіцца Кіеўскім князем. У Полацку назначаны наместнік Кіеўскага князя. Але не імя, не дата не вядома. У Рагнеды і Уладзіміра нараджаецца старэйшы сын Ізяслаў.

Пасля няўдалага замаху, Уладзімір Рагнеду разам з сынам наіроўвае ў спецыяльна пабудаваны горад Ізяслаўль (зараз Заслаўе). У канцы 980-х, ці пачатку 990-х гадоў Уладзімір накіроўвае Ізяслава ў Полацк.

Уладзімір

У 980 г. Наўгародскі князь Уладзімір забівае Рагвалода, забівае двух яго сыноў. А дачку Рагнеду бярэ ў жонкі.

Кіеўскі Князь Ігар учыніў паход на Візантыю. Драўлянскі князь Мал прапанаваў руку і сэрдца Вольге.Мал быў забіты і Вольга пашкадавала яго дзяцей: Дабрыню і Малушу. Уладзімір падрос і Святаслаў па прозьбе Дабрыні накіраваў Уладзіміра княжыць у Ноўгарад, які ў гэты час плаціў даніну Кіеву. У 972 г. Святаслава забілі печанегі, калі той вяртаўся з паходу на Візантыю. Паміж яго дзяцьмі пачалася барадзьба за ўладу. Найбольш рэальнымі прэтэндэнтамі засталіся Уладзімір і Яраполк. Сілы паміж імі былі прыкладна роўныя. Для перамогі патрэбен быў саюзнік. І Яраполк, і Уладзімір звяртаюцца за дапамогай да Рагвалода. Рагвалод прымае бок Яраслава. Гэты саюз павінны былі закрэпіць, праз шлюб Рагнеды з Яраполкам. Рагвалод выбірае Кіеў, пасля гэтага Уладзімір забівае Рагвалода ў 980 г. потым забівае і Яраполка(т.е. свайго стрыечнага брата).Аднак ён пакідае жывой цяжарную жонку Яраполка, Уладзімір становіцца Кіеўскім князем. У Полацку назначаны наместнік Кіеўскага князя. Але не імя, не дата не вядома. У Рагнеды і Уладзіміра нараджаецца старэйшы сын Ізяслаў.

Пасля няўдалага замаху, Уладзімір Рагнеду разам з сынам наіроўвае ў спецыяльна пабудаваны горад Ізяслаўль (зараз Заслаўе). У канцы 980-х, ці пачатку 990-х гадоў Уладзімір накіроўвае Ізяслава ў Полацк.

24.Тураўская зямля і яе месца ў сістэме старажытнай Русі. Раннефеадальны перыяд тураўскага княства (да 988 г.).

Другім дзяржаўным утварэннем на тэр.Беларусі было Тураўскае князтва. У АМГ Тураў згадваецца ў 980 г. У 980 г. Рагвалод накіроўвае Тура ў Горад. Большасць даследчыкаў лічыць, што Тура не было.

Тураў узнік на месцы рассялення Дрыгавічоў. Больш ці менш дакладная гісторыя Тураўскага князтва пачынаецца з часоў праўлення Кіеўскага князя Уладзіміра. Пасля смерці Святаслава пачынаецца барадзьба за ўладу.

25.Асаблівасці прыняцця хрысціянства на беларускіх землях. Помнікі хрысціянства.

 

26.Полацкае княства перыяду Брачыслава Ізяславіча.

Пасля смерці Ізяслава ў 1001г. дынастыя Рагвалодавічаў пачала называцца дынастыей Ізяславічаў.

У 1003 г. Полацкім князем становіцца Брачыслаў. Да ўлады яго афіцыйна не пускала веча.

З 1003 па 1044 г. Полацкам правіў Брачыслаў сын Ізяслава. Да 1015 г. у Кіеве княжыў дзед Брачыслава князь Уладз



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2020-11-28; просмотров: 328; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.134.90.44 (0.098 с.)