Заглавная страница Избранные статьи Случайная статья Познавательные статьи Новые добавления Обратная связь FAQ Написать работу КАТЕГОРИИ: АрхеологияБиология Генетика География Информатика История Логика Маркетинг Математика Менеджмент Механика Педагогика Религия Социология Технологии Физика Философия Финансы Химия Экология ТОП 10 на сайте Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрацииТехника нижней прямой подачи мяча. Франко-прусская война (причины и последствия) Организация работы процедурного кабинета Смысловое и механическое запоминание, их место и роль в усвоении знаний Коммуникативные барьеры и пути их преодоления Обработка изделий медицинского назначения многократного применения Образцы текста публицистического стиля Четыре типа изменения баланса Задачи с ответами для Всероссийской олимпиады по праву Мы поможем в написании ваших работ! ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?
Влияние общества на человека
Приготовление дезинфицирующих растворов различной концентрации Практические работы по географии для 6 класса Организация работы процедурного кабинета Изменения в неживой природе осенью Уборка процедурного кабинета Сольфеджио. Все правила по сольфеджио Балочные системы. Определение реакций опор и моментов защемления |
Ступен i разв i цця эвалюцы i першабытнага чалавека.Содержание книги
Поиск на нашем сайте
Чалавек на тэрыторыі Беларусі паявіўся ў сярэдзіне старажытнага каменнага веку, прыкладна 100—40 тысяч гадоў таму назад, сведчаннем гэтага з'яўляюцца прылады працы эпохі мусцье (востраканечнікі, скрэблы, адшчэпы), знойдзеныя каля вёсак Падлужжа (Чачэрскі раён), Свяцілавічы (Веткаўскі раён). Носьбітамі гэтай культуры былі неандэртальцы — папярэднікі чалавека сучаснага тыпу. Яны палявалі на буйных жывёл (маманта, шарсцістага насарога), займаліся збіральніцтвам, навучыліся здабываць агонь, будаваць жытлы. У гэты час адбыўся пераход ад першабытнага чалавечага статку да радавога ладу. Чурынга. Палеаліт. Костка. Стаянка ля вёскі Юравічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Раскопкі У.Дз. Будзько. Найбольш старажытныя стаянкі першабытнага чалавека на тэрыторыі Беларусі выяўлены каля в. Бердыж (Чачэрскі раён) і Юравічы (Калінкавіцкі раён), адносяцца да верхнепалеалітычнай эпохі, іх узрост 26—22 тыс. г. да н. э. Знойдзены рэшткі жытлаў, сцены якіх умацаваны чарапамі і касцямі мамантаў, валунамі. Большасць прылад працы выраблялася з крамянёвых пласцін, некаторыя з біўняў і рэбраў мамантаў, касцей іншых больш дробных жывёл. Паселішчы належалі радавым абшчынам краманьёнцаў. У канцы палеаліту чалавек рассяліўся пераважна па далінах вялікіх рэк. Асноўныя рысы часу — развіццё вытворчасці прылад працы з крамянёвых пласцін, пашырэнне лука і прыручэнне сабакі. Развіваліся спосабы апрацоўкі косці, першабытнае мастацтва, існаваў складаны пахавальны абрад, аформілася першабытная рэлігія — татэмізм. Даволі высокі на той час узровень гаспадаркі, выраб прылад працы і будаўніцтва жытлаў далі чалавеку магчымасць выжыць у суровых умовах прыледавіковай, амаль бязлеснай зоны. У 11-м тысячагоддзі да н. э. на Дняпры і Сажы пачала складвацца грэнская культура (Бароўка Быхаўскага р-на, Грэнск каля Чачэрска, Журавель Чэрыкаўскага, Каромка Рагачоўскага, Фойна Магілёўскага р-наў і інш.), у 10—7-м тысячагоддзях да н. э. на тэрыторыі Заходняга Палесся, Валыні, у басейнах Нёмана і Віслы жылі плямёны свідэрскай культуры (Гожа Гродзенскага, Нясілавічы Дзятлаўскага, Опаль Іванаўскага р-наў). Апошнія этапы гэтых культур прыпадаюць на эпоху мезаліту (9—5-е тысячагоддзі да н. э.). Мезаліт[правіць | правіць зыходнік] На працягу ранняга галацэну праз Панямонне, Дняпроўскі басейн, першабытныя лясы-пушчы, што ўзнавіліся, прайшлі плямёны паляўнічых на паўночных аленяў. Насельніцтва паступова стабілізавалася. У мезаліце з поўдня па далінах буйных рэк засялялася тэрыторыя Беларусі. Больш за 100 стаянак выяўлена ў Верхнім Падняпроўі, Панямонні і на Прыпяці. За гэты час склаўся мацярынска-радавы лад, фарміраваліся плямёны, развівалася родава-племянная ўласнасць. Асноўным гаспадарчым калектывам гэтага часу была радавая абшчына у якой вытворчыя адносіны поўнасцю супадалі з адносінамі кроўнага сваяцтва па мацярынскай лініі, заснаваны былі на калектыўнай вытворчасці, уласнасці і пэўнай роўнасці спажывання. Зліццё некалькіх культурных традыцый прывяло да фарміравання на тэрыторыі ўсходняй Беларусі сожскай культуры (Глыбаўка Веткаўскага, Горкі Чэрыкаўскага, Лудчыцы Быхаўскага, Шыхаў Жлобінскага р-наў). Неаліт[правіць | правіць зыходнік] У эпоху неаліту (на Беларусі пачаўся ў канцы 5-га — 4-м тысячагоддзі да н. э. і доўжыўся каля 2 тыс. год) клімат значна пацяплеў, усюды раслі лісцевыя лясы, рэльеф і рачная сетка ў асноўным набылі сучасны выгляд. Невялікія паселішчы з наземнымі або паўзямлянкавымі жытламі найчасцей размяшчаліся на рачных тэрасах каля вусцяў малых рэк, на берагах старыц і пясчаных дзюнах. Асноўнымі заняткамі насельніцтва былі рыбалоўства, паляванне і збіральніцтва. Пад канец эпохі ўзніклі і вытворчыя формы гаспадаркі — прымітыўнае земляробства і жывёлагадоўля. Пачалі выкарыстоўвацца камбінаваныя прылады працы, серпападобныя нажы і інш. Удасканальваліся спосабы апрацоўкі каменю, пашыраліся шліфаванне сякер, долатаў, цёслаў, матык. Прылады працы і рэчы ўжытку выраблялі таксама з рога, косці, дрэва. Ад адкрытых распрацовак марэннага і мелавога крэменю людзі перайшлі да здабычы яго шахтавым спосабам. Развіваўся прымітыўны абмен крэменем, бурштынам і інш. Найважнейшая адзнака неаліту — пачатак керамічнай вытворчасці. Гліняны посуд ляпілі ўручную і абпальвалі на вогнішчы. Вынаходства посуду дало магчымасць палепшыць спосабы прыгатавання і захоўвання ежы. На тэрыторыі Беларусі вядома 600 неалітычных стаянак, большасць іх сканцэнтравана ў далінах рэк басейнаў Прыпяці, Сажа і Нёмана. Усходняе Палессе ў гэты час насялялі плямёны палескага варыянта днепра-данецкай культуры, якія выраблялі вастрадонныя шыракагорлыя гаршкі, упрыгожаныя адбіткамі грэбеня і наколамі, і мікралітычныя прылады працы (Слабодка, Юравічы Калінкавіцкага, Краснаселле Хойніцкага р-наў і інш.). Басейн Дняпра на паўночны ўсход ад вусцяў рэк Бярэзіна і Іпуць займалі плямёны верхнедняпроўскай культуры, для іх характэрны посуд, арнаментаваны ямкавымі і лапчастымі ўзорамі (Струмень Кармянскага, Рудня-ШлягінаВеткаўскага, Сябровічы Чачэрскага, Вець Быхаўскага, Лучын, Ходасавічы Рагачоўскага, Глыбаўка, Новыя Грамыкі Веткаўскага, Гронаў Чэрыкаўскага р-наў). Панямонне і левабярэжжа верхняй Прыпяці, суседнія раёны Літвы і Польшчы насялялі плямёны нёманскай культуры, насельніцтва якой карысталася пераважна вастрадонным прафіляваным посудам, арнаментаваным наколамі, насечкамі і пракрэсленымі рыскамі, вырабляла лістападобныя наканечнікі стрэл, разнастайныя скрабкі і прылады, якімі секлі (Добры Бор Баранавіцкага, Кругліца Стаўбцоўскага, Русакова Слонімскага, Моталь Іванаўскага, Камень Пінскага, Ярэмічы Карэліцкага р-наў). У 3-м тысячагоддзі да н. э. на ўсходнім Пасожжы жылі таксама плямёны дзяснінскай культуры, на тэрыторыі паўднёва-заходняй Беларусі праніклі плямёны культуры лейкападобных кубкаў, жывёлагадоўчыя плямёны культуры шарападобных амфар. У сярэдзіне 3-га тысячагоддзя да н. э. на тэрыторыі Паўночнай Беларусі пашырыліся плямёны культуры тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі, для іх быў характэрны гліняны посуд з круглаватым дном і лістападобныя наканечнікі стрэл і коп'яў. Статуэтка: галоўка качачкі. Неаліт.Рог. Паселішча Асавец-ІІ, Верхнекрывінскісельсавет, Бешанковіцкі р-н, Віцебская вобл. Археалагічныя раскопкі М. М. Чарняўскага. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. Пасудзіна гліняная. Кан. ІІІ — пач. ІІ тыс. да н. э. Паселішча Асавец-ІІ. Раскопкі М. М. Чарняўскага. НГМ РБ. Тэрыторыю Беларускага Паазер'я ў 4—3-м тысячагоддзях да н. э. насялялі плямёны нарвенскай культуры, якія значную частку прылад працы выраблялі з рога і косці. У 2-й пал. 3-га тысячагоддзя да н. э. на гэтай тэрыторыі жылі плямёны, што выраблялі гладкасценны посуд з дамешкамі ў гліне тоўчаных ракавін, арнаментаваны насечкамі, адбіткамі грэбеня і наколамі. У канцы 3-га тысячагоддзя да н. э. сюды перасялілася частка па дняпроўскага неалітычнага насельніцтва і плямёны культур шнуравой керамікі. У выніку тут склалася паўночнабеларуская культура, насельніцтва якой вырабляла ўпрыгожанні з зубоў жывёл, касцяных пласцінак і бурштыну, скульптуры людзей, звяроў і птушак, выразаныя з дрэва, косці. На паўночна-ўсходняй тэрыторыі Беларусі пашырыліся помнікі бабінавіцкага тыпу.
Фіна-угорскія плямёны
Каля 3 тысяч гадоў да н. э. з-за Урала і з Сярэдняй Азii на захад рушылi вялiкiя масы людзей. Пакiнуць месца жыхарства iх вымусiлi неспрыяльныя змены клiмату, пагаршэнне ўмоў жыцця i г. д. Мiгранты дайшлi аж да Фiнляндыi. На сваiм шляху яны асвойвалi i засялялi маланаселеныя мясцiны. Сярод мiгрантаў былi ф i на-угорск i я плямёны, што паходзiлi з уральскай моўнай сям’i, але ўвабралi ў сябе некаторыя антрапалагiчныя рысы, уласцiвыя мангалоiднай расе. Яны мiрна засял i л i Беларусь, асiмiлявалiся. Яны з’яўляліся прадстаўнікамі тыпічнай ямачна-грабенчатай керамікі. Iх нашчадкi набылi антрапалагiчныя рысы мясцовых жыхароў – пры злiццi этнасаў перавагу, як правiла, маюць тубыльцы. Але знешнiя рысы фiна-угорскай супольнасцi – шырокi твар i вузкiя вочы – дайшлi да нашага часу. Антрапалагiчная спадчына фiна-угорцаў (мангалоiдныя рысы) сустракаюцца ў аблiччы сучасных беларусаў не часта. Найбольш заўважныя яны сярод сучаснага насельнiцтва Вiцебскай вобласцi – гэта адзначаюць этнографы i антраполагi. Арэал рассялення фiна-угорцаў на Беларусi трактуецца даследчыкамi па-рознаму. Многiя лiчаць, што яны апанавалi толькi Падзвiнне i Падняпроўе, дзе доўга жылi адасобленымi этнiчнымi групамi i слаба паддавалiся асiмiляцыi. На поўнач ад Полацка i цяпер у насельнiцтва захавалiся азiяцкiя рысы. Як лічыць аўтар артыкула «Этнагенез беларусаў на фоне гісторыі і геапалітыкі» Л. Лойка, гэты этнас “агучыў” геаграфiю нашай краiны – даў назвы мясцiнам, рэкам i азёрам, ад якiх пазней атрымалi свае iмёны балцкiя i ўсходнеславянскiя плямёны, народы, гарады. Тапонiмы з гуказлучэннем -ва i -га на канцы, як даказваюць лiнгвiсты, – фiна-угорскага паходжання: Мардва, Тува, Масква, Нява, Нарва, Зэльва, Лiтва, Лотва, Дайнова, Волга, Анега, Ладага, Пячэнга, Яцьва (або Яцьвяга) i г. д. У эпоху ранняга металу (канец III тыс. да н. э. – IV–V стст. н. э.) этнiчны склад насельнiцтва на ўсёй тэрыторыi Беларусi ў значнай ступені змянiўся – на ёй рассялiлiся iндаеўрапейцы, якiя асiмiлявалi сваiх папярэднiкаў.
Балты. III-II тысячагоддзі да н.э. на вялікай тэрыторыі, якая ахоплівала басейны Віслы, Нёмана, Заходняй Дзвіны, Верхняга Падняпроўя, у выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі адбываецца фарміраванне адной з галін індаеўрапейскай часткі народаў - балтаў (літоўцы, латышы, прусы, яцвягі, земгалы, селы i інш,). На поўдні i паўднёвым усходзе балты межавалі са скіфамі, сарматамі i іншымі плямёнамі, на поўначы i паўночным усходзе ix суседзямі былі фіна-угорскія плямёны, на захадзе — славяне i германцы. Балты упершыню згадваюцца Тацытам (1 ст. н.э.) у сувязі з промыслам бурштыну (янтарь - Камешек янтаря является затвердевшей смолой хвойных деревьев). На тэрыторыі Беларусі балтам належалі днепра-двінская культура, культура штрыхаванай керамікі і, магчыма, мілаградская культура. Вядучую ролю ў эканоміцы балтаў адыгрывала паляванне і рыбалоўства. З удасканаленнем прылад вытворчасці, што было выклікана шырокім ужыткам жалеза, вядучай галіной гаспадаркі паступова станавілася земляробства. Асноўным тыпам пасяленняў былі ўмацаваныя паселішчы – гарадзішчы, якія з развіццём земляробства змяніліся адкрытымі селішчамі – вёскамі, дзе жылі некалькі вялікіх, а потым і малых сем’яў. Тагачасныя балты падзяляюцца на: · заходнія (пруса-ятвяжскія плямёны: прусы, ятвягі, куршы, галінды, скальвы) · усходнія (лета-літоўскія плямёны: літва, аўкштайты, жэмайты, латгалы, земгалы і інш.) · дняпроўскія (юхнаўская, верхняокская культуры і ўсходняя частка днепра-двінскай культуры) Паводле даных тапанімікі і археалогіі на тэрыторыі Беларусі пражывалі продкі балцкіх плямён: літвы, лотвы, латыгалі, ятвягаў і інш. У 2-й палове 1-га тысячагоддзя н.э. славяне, якія рухаліся з поўдня на поўнач па Дняпры, адрэзалі дняпроўскіх і часткова ўсходніх балтаў і амаль поўнасцю асімілявалі іх. Выцесненыя ў рэгіён Прыбалтыкі, балты прынялі ўдзел у фарміраванні этнічных літоўцаў і латышоў. На тэрыторыі Беларусі асіміляцыя балтаў працягвалася да 12-13 ст. і пазней. Частка з іх была выцеснена, частка знішчана, але значная колькасць засталася жыць на сваіх месцах, як астраўкі сярод славянскага асяроддзя. З цягам часу славянізаваныя нашчадкі балтаў усё больш зліваліся с новымі патокамі славян.
Усходнеславянскія плямёны. У Верхнім Падняпроўі і Падзвінні на тэрыторыі Беларусі ў VIII-X стст. сфарміраваліся некалькі аб'яднанняў усходніх славян. Яны ўяўлялі сабой даволі ўстойлівыя этнічныя супольнасці дрыгавічоў, крывічоў-палачан, радзімічаў. Адным з буйных плямёнаў былі крывічы. Крывічы – аб’яднанне ўсходне-славянскіх плямён, якія жылі ў басейне верхняга Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поудні Чудскага возера. На думку адных вучоных, назва паходзіць ад слова “крэўныя” (блізкія па крыві), на думку іншых – ад імя легендарнага родапачынальніка Крыва, ад язычніцкага першасвяшчэнніка Крыва-Крывейтэ, ад узгоркавай мясцовасці (крывізна), дзе яны жылі. Працэс фарміравання крывічоў адбыўся ў 2-й палове 1-га – пачатку 2-га тыс. да н.э. ў выніку асіміляцыі славянамі мясцовых балцкіх і заходне фінскіх плямён. У канцы 1-га тыс. племянное аб’яднанне крывічоў распалася на 3 групы: · Полацкую (крывічы-палачане). Для іх характэрны доўгія курганы, у якіх захавалася шмат рэчаў матэрыяльнай культуры балтаў. · Смаленскую. Гэтыя крывічы па культуры вельмі падобныя да полацкіх, таму ў этнаграфічных адносінах іх звычайна разглядаюць як полацка-смаленскую групу плямён · Пскоўскую. Для полацкіх і смаленскіх крывічоў характэрны пэўны тып упрыгожанняў – бронзалетападобныя драцяныя скроневыя кольцы дыяметрам 5-11 см з завязанымі канцамі і шкляныя залачоныя пацеркі. У якасці падвесак выкарыстоўвалі сярэбраныя манеты: дырхемы і іх імітацыі, дэнарыі, візантыйскія міліярысіі. Пахавальны абрад і інвентар сведчаць, што язычніцкія вераванні ў сельскай мясцовасці захоўваліся да канца 12 ст. Асноўнай гаспадарчай адзінкай крывічоў у 2-й палове 1-га тыс. н.э. па-ранейшаму заставалася вялікая патрыярхальная сям’я: працэс вылучэння малых сем’яў пачаўся ў 8-9 ст У сацыяльных адносінах крывічы – федэрацыя плямён, у рамках якіх фарміраваліся класы, дзяржаўнасць, прынароднасць. Паводле “АМГ” у Полацку існавала сваё княжанне крывічоў-палачан У ваенна-адміністратыўных адносінах племянныя княжанні абапіраліся на сістэму ўмацаванняў (Полацк, Віцебск, Лукомль, Браслаў), на аснове якіх пазней сфарміраваліся гарады. Крывічы (відаць, пскоўскія) упершыню ўпамінаюцца ў “АМГ” пад 859 годам. Яны ўдзельнічалі ў паходах Алега (907) і Ігара (944) супраць Візантыі. У канцы 9 ст. на тэррыторыі рассялення полацкіх крывічоў склалася Полацкае княства, насельніцтва якога названа ў летапісах пад 1127, 1129, 1140, 1162 гг. Назва “крывіцкія землі” захоўваліся ў асобных выпадках за тэрыторыяй паўночнай Беларусі да 1-й чвэрці 14 ст. У латышскай мове тэрмінам “крывічы” называюць усходніх славян, а “балткрыеві” – беларусаў. Дрыгавічы – адно з племянных аб’яднанняў усходніх славян, вядомых па пісьмовых крыніцах і археалагічных помніках. Паводле археалагічных даследаванняў дрыгавічы займалі тэрыторыю: на усходзе да Дняпра, на поўначы да лініі Барысаў-Лагойск-Заслаўе-вярхоўе Нёмана; на поўдні мяжа пераходзіла за Прыпяць; на захадзе мяжа праходзіла па Выганашчанскім балоце (на поўнач ад Пінска). У 6-8 ст. папярэднікамі дрыгавічоў на сярэдняй Прыпяці былі славянскія плямёны пражскай культуры. На поўначы ад Прыпяці ў гэты час жылі балцкія плямёны. На тэрыторыі рассялення дрыгавічоў захаваліся археалагічныя помнікі: гарадзішчы, селішчы, курганныя могільнікі з пахавальным абрадам трупаспалення. Пахавальны інвентар параўнальна бедны: гліняныя гаршкі, спражкі, крэсівы, сякеры, наканечнікі коп’яў і інш.; у жаночых пахаваннях пераважаюць упрыгожванні (шкляныя каляровыя разнастайныя па памерах і форме пацеркі, пярсцёнкі, бранзалеты і інш.) Упершыню дрыгавічы названы ў недатаванай частцы “АМГ” у сувязі з падзеямі сярод усходнеславянскіх плямён, што папярэднічаюць 9 ст., упамінаюцца візантыйскім гісторыкам Канстанцінам Багранародным (948), у старажытна-рускіх летапісах (1149). Належалі да найбольш развітых у сацыяльных адносінах плямён, знаходзіліся на заключнай стадыі распаду рода-племяннога ладу, мелі сваё палітычнае аб’яднанне – “княжанне”. Займаліся земляробствам, агародніцтвам, жывёлагадоўляй, а таксама прадзеннем і ткацтвам. Сведчанне высокага ўзроўню развіцця дрыгавічоў – узнікненне і рост на іх землях гарадоў. На тэрыторыі дрыгавічоў з 10 ст. па пісьмовых крыніцах вядомы Тураў, у 11 ст. – Брэст, Мінск, Пінск, у 12 ст. – Слуцк, Клецк, Рагачоў, Мазыр, Дарагічын Надбужскі, па археалагічных матэрыялах – Давыд-гарадок, у 13 ст. – Камянец, Капыль, Кобрын і інш. Археалагічныя раскопкі гарадоў пацвердзілі высокі ўзровень развіцця жалезаапрацоўчага, ювелірнага, касцярэзнага, гарбарнага, ганчарнага, дрэваапрацоўчага і інш. рамёстваў. Аб росквіце культуры сведчаць дзейнасць выдатнага пісьменніка, прамоўцы і царкоўнага дзеяча Кірылы Тураўскага, манументальнае будаўніцтва, стварэнне Тураўскага евангелля, знаходкі высокамастацкіх вырабаў з каляровых металаў, каменю, косці і інш. У 2-й палове 10 ст. тэрыторыя дрыгавічоў уваходзіла ў склад Кіеўскай Русі, у канцы 10 ст. на іх землях узнікла Тураўскае княства, у канцы 12 ст. з яго вылучыліся ўдзельныя Пінскае княства, Клецкае, Дубровіцкае, верагодна, Нясвіжскае княства. Паўночна-усходняя частка земляў дрыгавічоў увайшла ў Полацкае княства, а паўднёва-усходняя – у Кіеўскае княства. Радзімічы – усходнеславянская этнічная супольнасць. Жылі ў міжрэччы Дняпра і Дзясны па цячэнні Сожа і яго прытоках. Паводле летапісу, назва паходзіць ад імя Радзім, на чале з якім прыйшлі з прапольскіх (ляшскіх) зямель. Папярэднікамі радзімічаў у Пасожжы былі носьбіты калочынскай культуры. Займаліся земляробства і жывёлагадоўляй, рамёствамі (жалеза- і дрэваапрацоўчае, ювелірнае, ганчарнае, гарбарнае), паляваннем, рыбалоўствам, бортніцтвам, прадзеннем, ткацтвам. Найбольш даследаваныя іх археалагічныя помнікі – курганныя могільнікі 10-12 ст.: Абідавічы, Ветачка, Вішанька, Гадзілавічы, Каласы, Мадора, Нісімкавічы, Ходасавічы, Шапчыцы і інш. Пахавальныя абрады – трупаспаленне (8-10 ст.), з канца 10 ст. да пачатку 12 ст. – трупапалажэнне на гарызонце, у падкурганная яме. Сярод пахавальнага інвентару шмат упрыгожанняў, прадметаў побыту, радзей сустракаюцца прылады працы. Археалагічныя даследванні пацвярджаюць, што радзімічы завяршылі славянізацыю ўсходнебалцкага насельніцтва ва ўмовах фарміравання Кіеўскай Русі. У канцы 1-га тыс. н.э. радзімічы знаходзіліся на стадыі фарміравання класавых адносін, упраўлялі імі князі, старэйшыны. У 885 годзе кіеўскі князь Алег вызваліў радзімічаў ад хазарскай залежнасці і абклаў іх данінай. У 907 годзе ў складзе войска Алега радзімічы ўдзельнічалі ў паходзе на Візантыю. У пачатку 970-х г. радзімічы выйшлі з-пад улады кіеўскіх князёў, у 984 г. былі разбіты на р.Пяшчань каля Прапошаска (сучасны Слаўгарад) ці каля Гомеля ваяводам, князя Уладзіміра Святаслававіча, Воўчым Хвастом, і іх землі замацаваліся ў складзе Кіеўскай Русі. З 11 ст. тэрыторыі радзімічаў знаходзяцца ў Чарнігаўскім княстве, з пачатку 12 ст. – яе паўночная частка пад уладай Смаленска. Да 12 ст. адносяцца пісьмовыя звесткі пра гарады на зямлі радзімічаў: Крычаў (1136), Слаўгарад (Прапошаск. 1136), Гомель (1142), Рагачоў (1142), Чачэрск (1159). Буйнейшым горадам быў Гомель. Апошняе ўпамінанне радзімічаў у летапісе пад 1169 годам.
10. Праблема дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Нарманская тэорыя.
Нарманская тэорыя. Кірунак у гістарыяграфіі, прыхільнікі якога лічаць нарманаў(варагаў) заснавацелямі Старажытнарускай дзяржавы. Сфармулявана ў 2-й чвэрці 18 стагоддзя, нямецкімі гісторыкам на рас. службе І. Баерам потым распрацоўвалася Г.Мілерам, А.Шлёцэрам і інш. Гісторыкам-манархістам нарманская тэорыя служыла для супрацьпастаўлення гісторыі Расіі і Захаду. Паводле іх сцвярджэнняў, у Зах Еўропе дзяржавы ствараліся шляхам заваявання, а ва ўсіх славян-мірным пазваннем князёў, таму ў Расіі нібыта не было асновы для барацьбы паміж народам і манархіяй. Нарманская тэорыя апраўдвала таксама засіллё немцаў, якое існавала ў 18ст.у дзяржаўным апараце Расіі. Зарубежныя гісторыкі-нарманісты выкарыстоўвалі летапіснае паданне аб пазванні варагаў для антынавуковых сцвярджэнняў пра непаўнацэннасць славян. Нібыта няздатніх самім стварыць дзяржаву, таму ім спатрэбілася дапамога скандынаваў-варагаў. Якія належалі да германскай моўнай групы. Такія сцвярджэнні вымушалі частку патрыятычна настроеных рас вучоных наогул адмаўляць прысутнасць варагаў на Русі і варажскае паходжанне яе першых князёў. Супраць нарманскай тэорыі выступалі Ламаносаў, Ілавайскі, Гедэонаў і г.д. Выказывалася меркаванне, што варагі паходзілі ад паморскіх славян. Неабгрунтаванасць шэрагу палажэнняў нарманскай тэорыі высвятлялася і савецкай гістарыяграфіяй, але не заўсёды аб’ектыўна. Сцвярджалася, што стварэнне старажытнарускай дзяржавы, Кіеўскай русі – вынік фарміравання класавага(феадальнага) грамадства ва ўсх.славян, адмаўлялася гістарычнасць Рурыка. Большасць сучасных гісторыкаў прытрымліваецца поглядаў, што ў славян да 9 ст існавалі сац-эканам перадумовы для ўзнікнення сваёй дзяржаўнасці. З’яўленне варагаў вырашальнага значэння ў гэтым працэсе не мела, але паскорыла яго. Асновай нармаскай тэорыі паслужылі звесткі АМГ, у якой паведамляецца, што славянскія і фіна-угорскія плямёны чудзь, славене, крывічы і весь накіравалі паслоў да варагаў са словамі “Земля наша велика и обильна, а наряда(парадку) в ней нет. Да поидете княжит и володети нами” У 862 г.на запрашэнне адгукнуліся тры браты, старэйшы, Рурык, стаў княжыць ў Ноўгарадзе, Сінявус – у Белавозеры, а Трувар- у Ізбоску. Праз 2 гады Сінявус і Трувор памерлі, і ўся ўлада перайшла да Рурыка. Двое “мужоў” Рурыка Аскольд і Дзір направіліся на поўдзень да грэкаў. Па дарозе яны завіталі ў Кіеў і засталіся там княжыць. У 879 г. Рурык памёр, а праз 3 гады яго родзіч Алег з дружынай і малалетнім сынам Рурыка Ігарам накіраваўся ўніз па Дняпры, забіў Аскольда і Дзіра і завалодаў Кіевам. Цяпер установлена, што Сінявус і Трувар асобы прыдуманыя. Але адмаўляць гістарычнасць Рурыка няма падстаў. Лічыцца, што назва ”Русь” прыйшла да славян са Швецыі. Імёны першых правіцеляў Кіеўскай Русі маюць скандынаўскае паходжанне. Алег(Хельг), Вольга(Хельга), Ігар(Інгвар). Ваяводы дружыннікі і паслы першых князёў мелі таксама варажскія імёны. Але іншаземныя арыстакратычныя вярхі папаўняліся і славянскімі эляментамі, племяннымі старэйшынамі, мясцовымі князямі. Адначасова адбывалася славянізацыя прышэльцаў-скандынаваў. Сведчаннем хуткага збліжэння са славянамі скандынаўскай па паходжанні дынастыі з’яўляецца славянскае імя сына Ігара-Святаслаў. Імёны астатніх вялікіх князёў кіеўскіх амаль ўсе славянскія. Матэрыялы раскопак Гнездаўскіх курганаў каля Смаленска пацвярджаюць, што варагі-дружыннікі складалі параўнальна невялікую частку насельніцтва раннесярэдневяковага Смаленска. Паводле летапісаў скандынаўскіх саг, нарманы добра ведалі Полацк і неаднаразова яго наведвалі ў 9-11ст. На думку некаторых гісторыкаў, скандынавам быў полацкі князь Рагвалод. Варагі удзельнічалі ў паходзе Полацкага князя Брачыслава Ізяслававіча на Ноўгарад ў 1021, што пацвярджае “Эймундава сага”. Археалагічныя даследаванні сведчаць. Што ўплыў скандынаваў на характар матэрыяльнай культуры старажытнага насельніцтва Беларусі быў невялікі. Варагі садзейнічалі знаёмству ўсходніх славян з міжнар дасягненнямі гандлю, вырабам зброі, сродкамі воднага транспарту. На гарадзішчах Маскавічы знойдзены асобныя ручныя надпісі на касцях, не выключана, што яны зроблены нашчадкамі выхадцаў са Скандынавіі. В 19 в. норманнская теория приобрела в официальной русской историографии 18–19 вв. характер основной версии происхождения русского государства. Норманистами были Н.М.Карамзин и мн. другие историки его времени. С.М.Соловьев, не отрицая призвания варяжских князей на Русь, не видел в этой легенде оснований для размышлений об ущемлении национального достоинства. К 30–50-м 19 в. борьба между «норманистами» и «антинорманистами» была одновременно борьбой «западников» и «славянофилов». Она особенно обострилась в 60-х 19 в. в связи с празднованием в 1862 тысячелетия России. Противниками теории тогда выступили Д.И.Иловайский, Н.И.Костомаров, С.А.Гедеонов (который первым попытался доказать западно-славянское происхождение варягов), В.Г.Васильевский. Они обращали внимание на то, что тезис о призвании варягов впервые был превращен в теорию именно во времена «бироновщины» (когда многие высшие должности при дворе были заняты немецкими дворянами, стремившимися обосновать культуртрегерскую роль Запада для «отсталой» России). В то же время на протяжении шести предшествующих веков (12–18 вв.) легенда о призвании Рюрика включалась во все сочинения по истории России, но никогда не была основанием для признания отсталости Руси и высокоразвитости ее соседей. И все же аргументация «антинорманистов» была слаба и к началу 20 в. победа «норманизма» в русской историографии казалась очевидной. Даже выдающий русский специалист по древнерусской летописной текстологии и археографии А.А.Шахматов, установив поздний и недостоверный характер рассказа о призвании варяжских князей, все же склонялся к идее «решающего значения» скандинавских племен в процессе государственного строительства на Руси. Даже само название древнерусского государства он производил от финской лексемы «руотси» – обозначения шведов и Швеции.
11. Полацкая зямля ў ІХ – першай палове Х стст.
Становішча Полацкага княства ў ІХ ст.
Ранні палітычны перыяд гісторыі Полацкай зямлі асвятляецца толькі нешматлікімі летапіснымі паведамленнямі. З першага, найбольш легендарнага, высвятляецца, што пры раздачы Рурыкам сваіх зямель, адзін з яго стаўленікаў у 862г. атрымлівае Полацк. Позняя Ніканаўскі летапіс дадае (адносячы да 865г), што ў гэты год кіеўскія князі Аскольд і Дзір " ваяваша....палачанъ і многага зла сътворивша". У нас няма падстаў не верыць гэтаму паведамленню, да таго ж занадта кароткага і нязначнага, каб быць выдуманым. Чым скончыўся паход князёў і якое зло (і каму) яны прычынілі - не вядома. Ва ўсякім выпадку, ясна, што ўжо ў 9 ст. Кіеў раўніва сачыў за падзеямі на Полацкай зямлі, размешчанай на найважнейшых гандлёвых камунікацыях. Пасля забойства Алегам Аскольда і Дзіра і захопу Кіева (882г.) Алег, па паведамленні летапісе " нача гарады ставити, і уставі даніны словъноъ, кривичемъ і мері…» Тэрмін "уставі", па назіранні Б. Д. Грэкава, паказвае, што гаворка ішла не аб падпарадкаванні гэтых плямёнаў, а аб упарадкаванні даніны, якое, магчыма, і заключалася ва ўзвядзенні на іх тэрыторыі ўмацаванняў («гарадоў») - цетров абкладання. Сюды варта аднесці і Полацкую зямлю, якая даўжэй за іншых ўспрымалася як кривичская зямля, а яе князі-крывіцкія князі. Полацкае княства ў першай палове Хст. Пад 907, 911, 941 і 944 гг. полацкія дружыны згадваюцца ў сувязі з паходамі кіеўскіх князёў на Канстантынопаль (Царград). Паходы ў большасці былі паспяховыя: сярод гарадоў, якім Царград плаціў даніну, названы і Полацк. Разам з тым існуе версія, нібыта гэтыя звесткі — вынік пазнейшага рэдагавання «Аповесці мінулых гадоў», якое мела мэту паказаць залежнасць Полацка ад Кіева.
|
||||
Последнее изменение этой страницы: 2020-11-28; просмотров: 223; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы! infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 3.143.237.203 (0.012 с.) |