Агульнаславянская, усходнеславянская, уласнабеларуская лексіка. 


Мы поможем в написании ваших работ!



ЗНАЕТЕ ЛИ ВЫ?

Агульнаславянская, усходнеславянская, уласнабеларуская лексіка.



Лексiка бел.мовы паводле паходжання:

1. Агульнаславянская - агульнаславянскае адзінства (3ст. да н. э.-2 пал. 1 ст. да н.э.) людзi і часткi(чалавек, галава, унук),геаграфічныя назвы і з`явы прыроды(зямля, вецер), раслiннага і жывельнага свету (каза, конь), прылады працы(барана, серп), пабудовы(двор, гумно), абстракт.паняццi(любоу,воля

2. Усходнеславянская - усходнеславянскае адзінства (7-8 ст.) жывелы(кошка,сабака),гаспадар.прылады(карзiна, самавар),стравы(пiрог, цеста), людзей(конюх,пастух), сення,пасля,цяпер

3. Уласнабеларуская - старабеларускае (14-20 стст.) атмасфера з`явы(золак,цемра), абстрактн(абавязак, летуценне),тэрмiны(дзейнiк,пытальнiк), працэсы(бачыць, хiлiць)+бусел,маладзiк, спявак, гаспадар

43.Методыка вызначэння запазычанага слова. Засваенне запазычаных слоў: фанетычнае, графічнае, граматычнае, семантычнае.

Прыкметы запазычанняў з неславянскіх моў

§ Грэцызмы:

Пачатковы а, э, ф (акіян, эпоха, іласофія, фантазія);

спалучэнне зычных кс, ск, пс, мн, мв у сяр слова(дыск, эліпс, сімптом, лампада);

прыстаўкі а-, ан- анты-, эў- (алатызм, анархія);

суфіксы ум, ус, тар, ёнт (энт), ур, цы(я), ат (тэрмас, рыторыка, абеліск);

пач частка складаных слоў бія(ё), геа(о), філа(о) (біялогія)

Суф ум, ус, тар, ент (энт), ур, цы, -анті (акварыум, радыус, артар, агент)

§ Лацінізмы:

Суф ум, ус, тар, ент (энт), ур, цы, -анті (акварыум, радыус, артар, агент)

§ Германізмы:

Ш, шт, шп у пачатку ці ў сяр (штаб, шпіль);

хт у сярэдзіне слова (шахта, вахта),

частка майстар(гросмайстар)

§ Галіцызмы:

На канцы анс, ер, аж(яж) (сеанс, баланс, суфлёр, камуфляж);

спалуч біо, віо, піо, фіо, уа, уэ, лье, цье, све (біоро, вільеска, барэльер);

нац галосныя на канцы (кашнэ, пано, філе)

§ Англіцызмы:

Пач дж (джас, джынс);

канц спалуч ер, ёр (баксёр, катэр, дыспетчар);

канц частка ен (спартсмен)

Паланізмы:

v Спал дл, эн (ен), он (ён), ан (ян) (кабалда, рыдлёўка, арэнда, вантроба, вандроўка);

v гук ц на месцы ўсходнеславянскага ч (цуд, цурацца, моц);

v суф унак (рахунак);

v спалуч лу паміж зычнымі (тлусты, слуп)

§ цюркізмы:

Паўтор аднаго і таго ж галоснага гука (атаман, табар, караван, кабан);

спалуч ал, ык, ча (аксакал, балык, каланча)

Асваеннi:

1)фанетычнае-падпарадкаванне iншамоўных слоў беларускім фанетычным законам: аб`ект, віраж

2)граматычнае-падпарадк. марфемнай структуры:ганарар,прэмiя

3) графiчнае-перадача сродкамi бел.мовы:камп`ютэр, сервiс

4)семантычнае (па сэнсу diploma – лiст)

 

 

44.Запазычаныя словы са славянскіх і неславянскіх моў. Інтэрнацыяналізмы і калькі

Запазычаная лексіка беларускай мовы:

o з французскай – галіцызмы (запазычаны ў Пятроўскую эпоху і пасля) Ваенныя назвы (арсенал, маршал), мастацкія назвы (нацюрморт, канферансье), стравы (пюрэ, катлета), адежа (жакет, карсет).

o З англ.: спартыўныя (футбол, пінг-понг, яхта, фрыстайл), вопраткі (ждынсы, світэр);

o з італ.: мастацтва (арыя, сола, віяланчэль, санета), стравы (вермішэль, піца, салямі);

o з іспанскай: стравы (ананас, банан);

o з польскай (у час Люблінскай уніі): маёнтак, падарунак, быдла;

o з укр.: боршч, худаба.

Сярод пазычаных слоў есць шмат інтэрнацыяналізмаў-слоў ці словазлуч.,якія бытуюць у некалькіх мовах(не менш 3),што належ. да розных моўных гуртоў; яны маюць аднолькавае знач.аднольк.або блізкі фан.склад:рэспубліка. Найбольш інтэрнац.слоў паходзіць ад каранеў антычных моваў. Крыніцай інтэрнац.лексікі выступ. таксама нац. мовы:італ.,фр.,англ..

Па ступені, пазычэнні бываюць:

· Натуральнае-слова пазычаецца цалкам(гук.абалонка+знач.)

· Калькаванне-толькі знач. і ўзор структуры:

-частковае-адна частка калькуецца,а цалкам бярэцца яго іншамоўны кампанент,а другая перакладаецца:тэлебачанне

Віды калек:

· Фразеалагічныя-пераклад устойлівага словазлучэння

· Словаўтваральныя-памарфемны пераклад

· Семантычныя-калькуецца семантыка слова

·

Транслітэрацыя. Выкарыстанне варварызмаў і экзатызмаў у сучасных тэкстах.

Экзатызмы – iншамоўныя словы, лексічна не засвоеныя, харрак-ць палiт,эк,культ жыцце замежных краiн. (Анг.-лорд, сэр, сейм, фр.- франк) Э.засвоены графiчна, фанет, граматычна. Тэматычныя групы: стравы і напоі; нацыянальныя звычаі.

Варварызмы – iнш.словы, зусiм не засвоен. цi асвоены графiчна. Не зафіксаваны ў слоўніках. (салямі, пардон)

Транслiтэрацыя – перадача слова ці тэксту як ён запісаны, адной графічнай сістэмай слоў.

45.Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле актыўнага і пасіўнага складу: гістарызмы, архаізмы, неалагізмы.

Храналагіч. у слоўнікавым складзе мовы можна вылуч.словы розн.ступені старажытнасці, даўнасці іх узнікнення. Самы старажытны пласт складаюць індаеўрапеізмы-словы, індаеўр.сям’і моў. Другі, храналагіч.пазнейшы пласт складаюць-праславянскія словы, якімі карысталіся ўсе слав. плямены. Трэці храналагіч.пласт складаюць усходнеславянскія словы, якія ўзніклі пасля аддзялення ўсх.славян ад зах.і паўд..пры фармір.асобных моваў узніклі свае, уласные лексемы ўласцівыя толькі гэтым мовам. Так словы, што ўзніклі ў 14ст. пад час фармір.бел.нар-уласнабел. Разам з вядомымі ў мове словамі ўзнік.новыя лексіч.адз..сярод новых слоў есць і такія,што не сталі яшчэ набыткам мовы,хоць і актыўна выкарыст.у маўленні. Такія лексіч.адз,што маюць адценне навізны і нязвыкласці назыв.неалагізмамі. з’яўленне неалагізмаў адлюстр.з’яўленне новага ў жыцці моўнага калектыву.

Шляхі ўзнікнення:

· Словаўтвар.паводле прадукцыйных словаўтвар.мадэляў з выкарыст.суф.або складання асноў:бізнесовец

· Нульсуфіксавы спосаб аддзеялоўнага ўтварэння наз:аповед(ад апавядаць)

· Пазычэнні з нар.гаворак:нараджэнец

· Пазычэнні з іншых моў:амбасада

Віды неалагізмаў:

1) iндывiдуальна-аутарскiя: пiлiва(пiлiць), колiва-калоць

2) агульнаужыв: вiдэаклiп,спонсар,рэйтынг,бiатлон.

Разам з узнікненнем нов.,адбыв.і адваротны працэс-выпаданне са слоўнікавага складу састарэлых слоў. Такія словы назыв.гістарызмы. Гэта словы,што выйшлі з ужытку ў выніку таго,што зніклі самі рэчы. АРХАIЗМЫ-былыя актыуна ужывальныя назвы прадметау,з`яу,паняццяу,выцесненыя з ужытку iнш.словамi. застарэлыя словы выкарыст.у мове са стылістычным прызнач.:архаізмы-як сродак іроніі ці элементы высокага стылю;гістар.-у гіст.тэкстах для стварэння гіст.фону,гіст. праўдзівасці.

Паводле сферы ўжывання лексічны склад бел.мовы падзяляецца на:

· Лексіка агульнаўжывальная – словы, якія ўжываюцца на тэрыторыі ўсей дзяржавы і ўласцівы ўсім стылям мовы: агульнанародныя словы: рака, дарога, зіма, вечар, чорны, наш. Складаць самую шматлікую групу слоў.

· Лексіка абмежаванага выкарыстання – словы, якія бытуюць толькі на пэўнай тэрыторыі або ў асяродзі людзей пэўнай прафесіі ці сацыяльнай групы: дыялектная(абласная) лексіка, спецыяльная лексіка(прафесійная і тэрміналагічная), жаргонная

Актыўная і пасіўная лексіка падзяляецца на:

Актыўнага ўжывання

Пасіўная-устарэлыя словы(архаізмы-старыя назвы,замест якіх з’явіліся новыя, гістарызмы-выйшлі з актыўнага ўжывання са знікненням з нашага жыцця пэўных прадметаў, з’яў, падзей), неалагізмы-новыя словы ці новыя значэнні вядомых слоў. Словы лічацца неалагізмамі да таго часу пакуль не стануць агульнаўжывальнымі да таго часу пакуль не стануць агульнаўжывальнымі і не страцяць аддцення навізны

46.Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжытку: дыялектызмы, тэрміналагічная і прафесійная лексіка, жарганізмы і аргатызмы. Выкарыстанне ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах.

Дыялектная лексіка – словы, уласцівыя гаворцы або дыялекты. Выкарыстоўваюцца для стварэння мясцовага каларыту ці індэвіуалізацыі мовы персанажу называюцца дыялектэмамі ў мастацкай мове. Бываюць:

· Лексічныя- словы,невядом.лiт.мовы:

Уласналексічныя- мясцов.назвы: драг-венік,змецены

Этнаграфічныя- мясцов.назвы, невядом.у iнш.раенах:ёуня-суш.споры сена.

· Семантычныя- у мясцов.ужыв.з iнш.значэннем ~ кабан-певень(Мозыр).

· Фанетычныя- фанет.асаблiвасцi

· Граматычныя- гр.асаблiвасцi.

· Словаўтваральныя- словаутвар. асабл.:прыножак-падначка

Спецыяльная лексіка падзяляецца на:

· прафесійную- словы характэрныя для людзей пэўнай прафесіі і распаўсюджаныя ў гутарковай мове

· тэрміналагічную

Тэрміны -словы, або словазлуэнні якія дакладна абазначаюць пэўныя паняцці навукі, тэхнікі, мастацтва, вытворчасці,грамадска-палітычнага жыцця.

Сукупнасць тэрмінаў пэўнай галіны навукі называюць тэрміналогіяй. Тэрміналогія гэта і сукупнасць тэрмінаў мовы ў цэлым. Тэрміналогія – гэта раздзел мовазнаўства, які вывучае тэрміна сістэмы-сукупнасць тэрмінаў звязаных пэўнымі сувязямі і адносінамі. Агульная тэрмінасістэма -гэта сукупнасць тэрмінаў якой небудзь. галіновая тэрмінасістэма-тэрміны якой небудзь галіны.У тэрміналогіі няыма мнагазначнасці, сінаніміі і аманіміі.Але тэрміны гэта выключна афецыйныя ўзаконеныя ў пэўнай навуцы назвай, пашыраныя ў навуковым стылі літаратурнай мовы. А прафесіяналізмы гэта паўафіцыйныя назвы, якія бытуюць у гутарковым стылі.

Жаргон -умоўная гаворка, якой небудзь сацыяльнай ці прафесійнай групы людзей, что створана штучна з мэтай адасобіцца схаваць свае намеры дзеянні учынкі. Разнавіднасцю жарганізмаў з’яўляецца аргатызм -словы якімі карыстаюцца дэкласаваныя элементы

Актыўная і пасіўная лексіка.

 

 

47. Стылістычныя разрады беларускай лексікі. Адметнасць функцыянавання лексічных пластоў вуснай і пісьмовай формаў.

Стыль (ад грэч. Stylos – завостраная палачка для пісьма) – гэта такая разнавіднасць мовы, што служыць сродкам зносін паміж людзьмі у той ці іншай сферы іх дзейнасці, характарызуецца пэўным адборам і арганізацыяй моўных сродкаў, а таксама ўжываннем іх ў адпаведнасці са зместам, задачай і сітуацыяй маўлення.

Навуковы – разнавіднасць літ. мовы, якая выкарыстоўваецца з мэтай даходліва доказна апісаць, высвятліць пэуныя навуковыя пытанні.

Функцыя: доказны выклад навуковай інфармацыі, дакаладнае і строга лагічнае выказванне думкі

Дзе: навуковая літ-ра, падручнікі, дапаможнікі, часопісы, навуковыя канферэнцыі.

Сродкі: навуковыя і тэхн. тэрміны, адназначныя і нявобразныя словы, складаныя сінт. канструкцыі

Афіцыйна-справавы – разнавіднасць літ. мовы, якая забяспечвае афіцыйнфыя зносіны людзей і рэалізуецца ў галіне права.

Функцыя: абслугоўванне прававой сферы, афіцыйных зносін

Дзе: законы, указы, пастановы, пратаколы, распіскі, даверанасці (любы від юрыдычных папер)

Сродкі: канцылярызмы, выразы-штампы, строгі адбор лексікі, наяўнасць уталяванага парадку слоў у сказах.

Публіцыстычны – разнавіднасць літ. мовы, якая выкарыстоўваецца ў грамадска-палітычнай літ-ры, перыядычным друку, публічных выступленнях.

Функцыя: данясенне пэўнай думкі да слухача\чытача, актыўнае ўздзеянне на яго думкі, пазіцыю.

Дзе: грамадска-палітычная літ-ра, тэлебачанне, радыё, друк, лістоўкі.

Сродкі: грамадска-паліт. тэрміналогія (айчына, патрыёт, брацтва),словы з ацэначным значэннем (здраднік, пераможца, паклеп), дзеясловы у загаднай форме, стандартныя выразы (фронт работ, нашы дасягненні,пераможны поступ), ну і пафас, канешне.

Мастацкі – разнавіднасць літ. мовы, якая выкарыст. з мэтай эстэтычнага ўздзеяння на людей, задавальнення духоўных патрэб грамадства.

Функцыя: эстэтычная (ежа для розума) і камунікатыўная 9падзяліцца думкамі, заставіць чытача разважаць, а мабыць, і дзейнічаць.

Дзе: проза, паэзія, драматургія.

Сродкі: самы шырокі дыяпазон лексікі: ад канкрэтнай ці вобразнай да штампаў і гутарковай лексікі (каб, напрыклад, наблізіць вобраз героя да рэчаіснасці, зрабіць яго больш натуральным) + народна-паэтычныя словы (матуля, зямелька, сэрцайка).

Гутарковы – стыль штодзенным зносін людзей.

Функцыя: абслугоўванне штодзенных зносін людей.

Дзе – зразумела

Сродкі: скарочаныя словы, словы з эмацыянальнай афарбоўкай, жарганізмы, дыялектызмы.

48.Фразеалагічны склад беларускай мовы. Прадмет фразеалогіі. Фразеалагізм як моўная адзінка, яго адносіны да слова і словазлучэння.

Фразеалагізм – ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная сінтаксічна непадзельная адзінка з цэласным значэннем, не роўны суме значэнняў яе слоў-кампанентаў.

Фразеалог.-раздзел мовазн.,які вывуч.устойлівыя звароты адзіным цэласным.знач.,што не ствар.у час гутаркі.

Азначэнне паняцця:

· Сукуп.фразеалаг.пэўн.мовы.

· Сукуп.фразелаг.пэўн.пісьменніка

Фразеалог.рагляд.як пыт.у раздзеле лексікаграф. У спец.дысцыпліну яна аформілася ў др.п.мін.ст. фразеалаг.назыв.фразеалагіч.адз.ці фраземамі. Фразеалогію разумюць у вуз.і шыр.плане. у вуз.плане да фраз.адносяцца толькі ўласна фраз.тыпу ад рук адбіцца,да сэрца браць. У шыр.-і прыказкі,і прымаўкі,і крылат.выраз.,устойлівыя параўнанні,перыфразы.Яны адроз.ад фразеалаг. У тым,што кожн.слова мае свае знач. сходныя ў тым,што выкарыст.гатовыя моўн.адзінкі. мы іх самі не ствараем. Бел.фраз.наліч.каля 6000 слоў і выразаў.

Фраз.-складаная адзінка мовы.

Прыкметы фразеалагіч.адзінак:

· Узнаўляльнасць(гатовая,вядомая)

· Зместам суаднос.са словам

· Выраж.адно паняцце

· Хар.цэласным знач.,якое вынік.не з сум знач.,а з усяго фраз.

· Устойлівасць-стабільны камп.склад і знач.

· Семантыка фраз.багацейшая за семантыку слова

· Адзін член сказа

· Шматкампанентнасць

· Здольнасць спалуч.са свабод.словамі

Фраз.склад.з кампанентаў,якія страц.свае першаснае лексіч.знач.у фраз. Некаторыя з камп.не суаднос.са словамі суч.мовы:лынды біць. Фраз.падобны да словазлуч.падзельнасцю афармлення,г.зн,што фразеалагізмы склад.не менш чым з двух слоў. Большасць фраз.мае экспрэсіўна-эмац.афарб,якая выраж. Станоўчую або адмоў.хар.прадмета ці асобы:трымаць язык за зубамі.

 

49. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле семантычнай злітнасці. Фразеалагічныя зрашчэнні, адзінствы і злучэнні. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы.

Фразеалагізм – ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная сінтаксічна непадзельная адзінка з цэласным значэннем, не роўны суме значэнняў яе слоў-кампанентаў.

Парадак камп.:

· свабод.размяшч.слоў

· фіксаванае

Пры фраз.можа быць,якое ў фраз.не ўваходзіць,але без якога не ўжыв,слова: на ўсе горла крычаць. Такое абавязк.слова назыв.прыфразеалагіч. у спалуч.фраз.могуць быць факультатыўныя камп.,г.зн.неабавязк. словы,без якіх ен можа ўжыв.:ад сэрца,ад усяго сэрца,ад шчырага сэрца. Значная частка фраз.мае нязменны сталы парадак:следам за дзедам. Вял.група фраз.ужыв.з нефікс.парадкам слоў:хвост прышчаміць і прышчаміць хвост. Фраз.не размярк.па лексіка-грам.разрадах-часцінах мовы,а толькі суаднос.з імі паводле знач.і сінт.ф-цыі:

· Дзеяслоўныя-замарыць чарвяка(перакусіць)

· Назоўнікавыя-альфа і амега(самае галоўнае)

· Прыметнікавыя-з вузел росту(малы)

· Прыслоўныя-на адной назе(хутка)

· Займеннікавыя-ваш брат(да вас падобны)

· Выклічнікавыя-што за ліха!

Віды фраз.паводле сім.злітнасці:

· Зрашчэнне(ідыема)-знач.нельга вывесці са знач.камп.. камп. не суаднос. з суч.лекс: бібікі біць

· Фразеалагіч.адзінства-семантыч.непадзельныя адз.,знач.якіх можа быць выведзена з перанос.знач. іх камп.

· Фразеалагіч спалучэнні-адзінкі,сэнс якіх вынікае се знач.камп.:злосць бярэ.

 

50.Варыянтнасцьфразеалагізмаў.Віды.

Фразеалагізм – ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухкампанентная сінтаксічна непадзельная адзінка з цэласным значэннем, не роўны суме значэнняў яе слоў-кампанентаў.

Фраз.могуць быць манагазнач. Мнагазнч.фраз.значна менш пашыр.,чым у лексікалог.: стаць на ногі-выздаравець,стаць на ногі-адчуць сябе матэрыяльна забяспечаным. Фраз.могуць уступаць у сінаніміч.аднос. сінаніміч.з’яўл.такія сінаніміч.адзінкі, якія абазнач.аднольк.або блізкія паняцці,але склад.з розн.камп..сінаніміч.фраз.адрозн.паміж сабой адценнем знач.ці сталістыч.афарбоўкай: заснуць вечным сном-аддаць богу душу-злажыць косці-даць дуба-памерці. Ад сін.трэба адроз.варыянты,калі адзін з камп.ужыв.у змененым выглядзе: мамін сынок-сыночак, збіць з тольку-з панталыку. Ананіміч.пары:легкі хлеб-цяжкі хлеб. Есць фраз.нязменныя,аднак могуць быць варыянты: сэрца баліць з-за каго-небудзь, душа баліць з-за каго-небудзь.

Віды варыянтнасці:

· Лексіч.-мяняецца адзін камп.:нос павесіць-галаву павесіць

· Марфалагіч.-змяняецца форма:зглузду з’ехаць, з глуздоў з’ехаць

· Сінтаксіч.-вылезці бокам-вылезці праз бок

· Фанетыч.-як бачыш-як бач

· Акцэнтная-змена нац.:за бакі брацца- за бОкі брацца

· Камбінаваная-дацца ў знакі-дацца знакам

 



Поделиться:


Последнее изменение этой страницы: 2017-02-17; просмотров: 829; Нарушение авторского права страницы; Мы поможем в написании вашей работы!

infopedia.su Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав. Обратная связь - 44.203.58.132 (0.317 с.)